Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР (у 1928;1929 гг. яна складала 51%). У параўнанні з 1916 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў 1926 г. вырасла на 48,2%, свіней на 27,9%, авечак на 100,5%, коней на 55,1%. Больш было і пасяўных плошчаў, але засявалася больш траў і тэхнічных культур. Агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім… Читать ещё >

Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Гаспадарка Беларусі ў гады першых пяцігодак і ўсталявання таталітарнага рэжыму (1928-1941 гг.)

Фарміраванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання гаспадаркай. Індустрыялізацыя

Пасля правалу «сусветнай рэвалюцыі» ў кіраўніцтве краіны пашыраецца ідэя аб магчымасці пабудовы сацыялізму ў адной асобна ўзятай краіне.

Існавала дзве праграмы сацыялістычнага будаўніцтва, розніца паміж імі знаходзілася ў пытанні аб суадносінах долі назапашання і спажывання.

Праграма М.І. Бухарына і спецыялістаў Дзяржплана (прыхільнікамі якой з’улялiся А.І. Рыкаў, М.П. Томскі і інш.) «аптымальнага спалучэння» ставiла перад сабой мэты:

— павышэнне жыццёвага ўзроўню і культуры рабочых і сялянскіх мас;

— рост дзяржаўнай прамысловасці ў народнай гаспадарцы наогул;

— больш высокія, чым у капіталістычных краінах, тэмпы развіцця гаспадаркі;

— павышэнне ўдзельнай вагі сацыялістычнага гаспадарчага сектара;

— аптымальнае спалучэнне ў развіцці цяжкай і лёгкай прамысловасці;

— аптымальнае спалучэнне ў адносінах прамысловасці і сялянскай гаспадаркі.

Асноунымi мерапрыемствамi, якiя прадугледжвала праграма М.І. Бухарына былi:

Захаванне асабістай ўласнай сельскай гаспадаркі

Недапушчэнне павышэння прамысловых ці рэзкага зніжэння сельскагаспадарчых цэн.

Недапушчэнне значнага павышэння падатковага абкладання сялянства.

Павышэнне пакупной здольнасці чырвонца.

Прыцягненне дробных зберажэнняў для індустрыялізацыі.

Сувязь эмісіі грошай з ростам тавараабароту.

Распрацоўка пяцігадовага плана як дакладнага прагноза асноўных тэндэнцый у развіцці эканомікі з папраўкамі пад уплывам міжнародных і ўнутраных умоў.

Гэта была праграма развіцця рэгулюемага рынку з выкарыстаннем таварна-грашовых адносін і пераадольваннем дыспрапорцый эканамічнымі метадамі. Прадугледжвала існаванне агульнадэмакратычных нормаў, магчымасць з’яўлення новых палітычных аб’яднанняў.

Праграма "вялікага скачка" І. Сталіна

Праграма «вялікага скачка» І. Сталіна (прыхільнікі: В. Куйбышаў, В. Молатаў, А. Андрэеў, Л. Кагановіч, С. Кіраў, А. Мікаян, Г. Арджанікідзе і інш.) ставiла прерад сабой мэты:

— індустрыялізацыi народнай гаспадаркі;

— кааперыраванне сялянства і сярэдніх слаёў горада;

— пад'ём дабрабыту і культуры мас;

— пабудова сацыялізму.

Метады:

1. Адмаўленне адначасовага і раўнамернага развіцця ўсіх галін гаспадаркі.

2. Выкарыстоўванне энтузіязму рабочага класа які павінен быў абвергнуць аб’ектыўныя эканамічныя законы.

3. Умацаванне партыйна-дзяржаўнай сістэмы, усталяванне адміністрацыйна-каманднай сістэмы кіраўніцтва гаспадаркі.

4. Адмена плюралізму ў грамадска-палітычным жыцці.

Студзень 1928 г., рашэнне Палітбюро ЦК УКП (б) аб правядзенні хлебанарыхтоўкі адміністрацыйна-прымусовамі мерамі выклікала адкрытае сутыкненне дзвюх праграм. Прыхільнікі Бухарына былі зняты з пасад і пазней знішчаны. У краіне ўсталявалася таталітарная сістэма кіравання.

Таталітарызм — гэта цэласная ідэалагічная, палітычная і арганізацыйная структура, у якой эканоміка мае падпарадкаваную да ідаалогіі ролю. Галоўныя рысы эканамічнай сістэмы:

манапольная дзяржаўная ўласнасць на сродкі вытворчасці і вынікі працы;

вялікі бюракратычны апарат, які распараджаўся грамадскай уласнасцю і кадрамі;

дырэктыўнае планаванне;

цэнтралізаванае размеркаванне ўсіх відаў рэсурсаў і прадукцыі;

шырокае ўжыванне па-заэканамічных формаў прымушэння;

іерархічная вертыкальная структура кіравання эканомікай;

ураўняльныя тэндэнцыі пры размеркаванні вынікаў працы ў спалучэнні з сістэмай прывілеяў;

экстэнсіўны тып эканамічнага развіцця;

адмаўленне ад рэнтабельнасці як крытэрыю ацэнкі эканамічнай дзейнасці;

выкарыстоўванне вялікай колькасці зняволеных;

нізкі жыццёвы ўзровень усіх слаёў насельніцтва;

асабістая роля правадыра ў кіраванні гаспадаркай.

У 1926 г. Дзяржплан і ВСНГ падрыхтавалі два варыянты плана — максімальны і мінімальны.

Асноўныя палажэнні максімальнага:

Рост прамысловай вытворчасці на 180% (амаль што ў 3 разы).

Рост вытворчасці сродкаў вытворчасці на 230%.

Рост прадукцыйнасці працы ў індустрыі на 110%.

Рост вытворчасці ў сельскай гаспадарцы на 55%.

Рост рэальнай зарплаты, падваенне нацыянальнага даходу.

Мінімальны план прадугледжваў скарачэнне паказчыкаў на 20%. Пасля асабістага ўмяшальніцтва І. Сталіна, застаўся толькі максімальны варыянт.

Асаблівасці развіцця прамысловасці ў БССР да пяцігодак — асноўная ўвага ўдзялялася развіццю лёгкай і харчовай прамысловасці (абумоўлена наяўнасцю мясцовай сыравіны, склаўшыміся кадрамі, існуючымі традыцыямі выкарыстання мясцовай сыравіны і прыродных багаццяў, а таксама павелічэння першароднай пераапрацоўкі прадуктаў сельскай гаспадаркі).

Першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР

Май 1929 г. IX Усебеларускі з’езд Саветаў зацвердзіў першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР. Яго прыкметы:

Збалансаванасць і дакладная абгрунтаванасць мэт і задач пяцігодкі.

Галоўныя задачы:

фарсіраваны тэмп індустрыялізацыі - павышэнне ўдзельнай вагі прамысловасці ў народнай гаспадарцы;

ўздым эканомікі і культуры;

ліквідаванне эканамічнай і культурнай адсталасці рэспублікі;

рэканструяванне сельскай гаспадаркі;

выцісканне капіталістычных элементаў у горадзе і вёсцы.

Вынікі пяцігодкі можна падзяліць на станоўчыя (да фарсіравання індустрыялізацыі) і адмоўныя (з абвяшчэннем «вялікага скачка» — на XII з’ездзе КП (б) Б у чэрвені 1930 г.)

Капіталаўкладанні ў прамысловасць за пяцігодку склалі 243 млн руб. (5,3 разы болей чым за папярэдніх 10 гадоў). Перавагі атрымалі галіны прамысловасці: дрэваапрацоўчая, запалкавая, папяровая, харчовая, льняная і швейная.

Пабудавана 78 буйных і 480 дробных і сярэдніх новых прамысловых прадпрыемстваў: швейная фабрыка «Сцяг індустрыялізацыі» і панчошна-трыкатажная фабрыка «КІМ» у Віцебску, фабрыка штучнага валакна і трубаліцейны завод у Магілёве, бабруйскі, барысаўскі і гомельскі дрэваапрацоўчыя камбінаты, буйнейшая ў рэспубліцы ГРЭС і інш. Новыя будоўлі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіёнаў СССР.

У 3,8 раза павялічыўся аб’ём прамысловай прадукцыі (з 241,2 млн руб. у 1928 г. да 916,8 млн руб. у 1932 г.).

Больш хуткімі тэмпамі развіваліся галіны лёгкай прамысловасці: прадукцыя металаапрацоўчай прамысловасці павялічылася на 377,2%, харчасмакавай на 473,8%, гарбарна-абутковай на 601,6% і швейнай на 1270,4%.

Узніклі новыя галіны прамысловасці: сельскагаспадарчае машынабудаванне, станкабудаванне, хімічная (вытворчасць штучнага валакна і хіміка-фармацэўтычная), вытворчасць стандартных будынкаў, вытворчасць маргарына, малочнай кіслаты і інш.

У 1931 г. аб’ём валавай прадукцыі прамысловасці перавысіў аб’ём валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі - Беларусь стала індустрыяльна-аграрнай рэспублікай (1932 г. — доля прамысловасці 67%).

Змены ў структуры прамысловасці. На буйных прадпрыемствах вырабляецца 57,3% прадукцыі, на іх занята больш паловы прамысловых рабочых.

Адказ ад НЭПа, усталяванне цэнтралізма і валюнтарысцкіх метадаў, кіраўніцтва эканомікай (эканамічныя стымулы і гаспадарчы разлік саступаюць месца каманднай эканоміцы).

Скарачэнне долі нацыянальнага даходу, якая ішла на спажыванне, эмісія грошай (на патрэбы індустрыялізацыі) прыводзіла да падзення тэмпаў развіцця прамысловасці.

Правал пяцігадовага плана па мінімальным паказчыкам (энергетыка 69% ад запланаванага, тарфяная прамысловасць 85%, цагляная 90% і г. д), але абвешчана аб яго выкананні за чатыры гады і тры месяцы.

Пачатак чыстак сярод мясцовых партыйных, дзяржаўных і гаспадарчых кадраў, абвінавачванні іх у нацыянал-ухілізме і шкодніцтве на падставе невыканання планаў.

Другі пяцігадовы план

Другі пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1933;1937 гг. быў зацверджаны ў студзені 1934 г.

Асноўныя палажэнні:

Вядучае месца ў развіцці цяжкай прамысловасці (¼ ад 1674 млн руб. капіталаўкладанняў). Асноўныя галіны ўкладання сродкаў: металаапрацоўчая, хімічная, тарфяная, развіццё энергетыкі (павелічэнне магутнасці электрастанцый, стварэнне двух энергетычных вузлоў - Гомельскага і Мінскага.).

Далейшае развіццё лёгкай і харчовай прамысловасці (рэканструкцыя 80 буйных прадпрыемстваў, будаўніцтва новых аб’ектаў).

Шырокае выкарыстоўванне метадаў сацыялістычнага спаборніцтва і ўдарніцтва.

Цяжкасці:

недахоп паліва і электраэнергіі;

недахоп вопыту, кваліфікаваных рабочых і інжынерна-тэхнічных кадраў;

агульная слабасць гаспадарчага кіраўніцтва;

недахоп жылля, паліва, хлеба, харчовых і прамысловых тавараў.

Вынікі другой пяцігодкі:

Пабудаваны новыя буйныя прадпрыемствы: Гомельскі шклозавод (1937 г. — 7 млн. м. Шкла), Крычаўскі цэментны завод (140 тыс. т цэмента ў год), Аршанскі льнокамбінат (15 млн. м. тканіны ў год), Магілёўскі трубаліцейны завод (12 тыс. т. труб у год), Магілёўскі аўтарэмонтны, дрэваапрацоўчы камбінат, завод ізаляцыйных пліт у Нова-Беліцы, ацэтонавы завод у Быхаве і інш. Усяго пабудавана 1700 прадпрыемстваў, каля 90 — рэканструявана. Новыя стройкі і рэканструкцыі праводзіліся пры дапамозе спецыялістаў з прамыслова развітых рэгіенаў СССР.

Уведзены новыя электрастанцыі: Мінская ЦЭЦ-2, Слуцкая, Мазырская, Полацкая, Барысаўская, Заслаўская, Дзяржынская, Дрысенская, Нараўлянская.

Павелічэнне валавай прадукцыі ў 1,9 раза (запланавана ў 3,8 раза, рэальна па СССР у 2,2 раза).

Прырост ў буйной прамысловасці склаў 13,9% (21,6% - у першую пяцігодку).

Змен у галіновай структуры прамысловасці не адбылося.

Змены ў структуры рабочага класа — 2/3 ад яго колькасці - былыя сяляне. У 1935 г. 70% рабочых не мелі вытворчага стажу больш трох гадоў. Існавала вялікая цякучасць кадраў.

Шырокае распаўсюджанне ўдарніцтва. На «Гомсельмашы» да канца 1933 г. 100% камуністаў - ударнікі.

Замацаванне камандна-адміністрацыйнай сістэмы кіравання эканомікай.

Шырокае распаўсюджванне судовых працэсаў над шкоднікамі, яны «знойдзены» на: Віцебскім чыгуначным дэпо, фабрыцы «Сцяг індустрыялізацыі», Гомельскім вагонарамонтным заводзе і г. д.

Шырокае развіццё «лагернай эканомікі». Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 — 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).

Трэці пяцігадовы план

Пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1938;1942 гг. зацверджаны XVII з’ездам КП (б) Б (чэрвень 1938 г.).

Асноўныя палажэнні:

— Павелічэнне нацыянальнага даходу ў 2 разы.

— Рост аб’ёму валавай прадукцыі прамысловасці ў 1,5 раза.

— Рост вытворчасці харчовых прадуктаў у 2,5 раза.

— Рост узроўню народнага спажывання ў 1,5 — 2 разы.

— Пераважнае развіццё машынабудавання і хімічнай прамысловасці, будаўнічай індустрыі.

— Далейшае развіццё дрэваапрацоўчай, лёгкай, харчовай прамысловасці, транспарту і сувязі.

Вынікі трэцяй пяцігодкі:

1) Развіццё транспарту. Чыгунка (эканамічныя і ваенна-стратэгічныя мэты). Даўжыня чыгуначных склала ў 1940 г. 5,74 тыс. км (на 1,93 тыс. км больш, чым у 1913 г. г.). Новыя лініі: Камунар — Орша, Орша — Лепель, Гомель — Чарнігаў, Асіповічы — Магілёў. Аўтамабільны транспарт: на 1940 г. колькасць грузавых аўтамабіляў павялічылася ў 37,5 раза ў параўнанні з 1928 г. Працягласць аўтамабільных дарог з цвёрдым пакрыццём склала 11,2 тыс. км. Рачны транспарт. Адкрыта Дняпроўска-Дзвінскае рачное параходства, пабудаваны Гомельскі рачны порт, рэканструяваны інш. Адкрыўся пасажырскі маршрут Гомель — Кіеў. У 1940 г. адноўлены Дняпро-Бугскі канал. Рачны флот папоўніўся новымі судамі. Авіятранспарт. У Мінску пабудаваны аэрапорт, дзейнічае авіялінія Мінск — Масква.

2) У 1940 г. 80% прадукцыі народнай гаспадаркі БССР прыходзілася на прамысловасць. Гэта 33,8% выпрацоўваемай у СССР фанеры, 27% запалак, 30% штучнай аліфы, 25% дражджэй, 11% маргарына, 10% торфу, 10% металарэзных станкоў.

3) Адставанне ў развіцці энергетыкі, вытворчасці будаўнічых матэрыялаў, папяровай прамысловасці, павялічвалася колькасць незавершаных аб’ектаў будаўніцтва.

4) У верасні 1939 г. адбылося далучэнне Заходняй Беларусі да БССР. Тэрыторыя павялічылася ў 1,9 раз, колькасць насельніцтва ў 1,6 раза.

5) Індустрыялізацыя ў Заходніх абласцях (мэты: ліквідацыя беспрацоўя, стварэнне сацыялістычнага рабочага класа — апоры бальшавіцкага рэжыму).

— Нацыяналізаваны ўсе прамысловыя прадпрыемствы (каля 1700).

— У 1940 г. былі ўведзены ў строй 105 новых буйных прамысловых прадпрыемстваў (26-у Гродне, 39-у Баранавіцкай вобласці і г. д.).

— Рабочы клас за 2 гады павялічыўся ў 3 разы, беспрацоўе было ліквідавана.

— У Заходнюю Беларусь накіравана дзесяткі тысяч спецыялістаў і партыйных работнікаў (18 тыс. — ад прафсаюзаў).

— Народная гаспадарка рэспублікі ў 1940 г. злілася ў адзінае цэлае, усталявалася камандная сістэма кіравання.

6) Шырокае развіццё «лагернай эканомікі». Праца соцен тысяч беларусаў (за 30 — 40-я гг. 600 тыс. беларусаў) у рамках лагернай сістэмы НКУСа (але на тэрыторыі БССР лагеры не распаўсюджаны).

Да пачатку 40-х гг. на Беларусі (як частцы СССР) была рэалізавана сталінская мадэль дзяржаўнага сацыялізму. Індустрыялізацыя садзейнічала яе ўмацаванню. Прыкметы камандна-адміністрацыйнай сістэмы ў эканоміцы:

— нацыяналізацыя сродкаў вытворчасці;

— выцісканне прыватнай і саматужна-рамеснай вытворчасці;

— цэнтралізацыя ўсёй прамысловасці;

— уладкаванне дзяржаўнага манапалізму ў вытворчасці і размеркаванні;

— рост бюракратыі, загадны стыль кіраўніцтва эканомікай.

Масавая калектывізацыя. Яе наступствы для развіцця сельскай гаспадаркі Беларусі

Да канца 20-х гг. сельскагаспадарчая вытворчасць пераважала ў народнай гаспадарцы БССР (у 1928;1929 гг. яна складала 51%). У параўнанні з 1916 г. пагалоўе буйной рагатай жывёлы ў 1926 г. вырасла на 48,2%, свіней на 27,9%, авечак на 100,5%, коней на 55,1%. Больш было і пасяўных плошчаў, але засявалася больш траў і тэхнічных культур. Агульны ўзровень развіцця сельскай гаспадаркі заставаўся нізкім, у 20-я гг. частымі былі неўраджаі. Тэмпы росту таварнай прадукцыі, пачынаючы з 1927;1928 гг. зніжаліся (дробнатаварная аднаасобная гаспадарка знаходзілася на мяжы сваіх магчымасцяў). Узніклі супярэчнасці паміж патрабаваннямі да вёскі і яе магчымасцямі. Задачы перад с/г:

— задаволіць павышаны попыт горада і прамысловасці на сельскагаспадарчую прадукцыю і сыравіну;

— удзельнічаць у фінансаванні індустрыялізацыі (праз рэалізацыю сялянам прамысловых тавараў).

Першы пяцігадовы план

Да 1927 г. адносіны гэтай задачы вырашаліся рынкавымі метадамі. Пасля хлебанарыхтоўчага крызісу зімой 1927/28 гг., калі пад пагрозай аказаліся планы індустрыялізацыі, шляхі пераадолення бачылі ў бязлітасным знішчэнні ўнутраных ворагаў, сярод якіх на першым месцы стаялі кулакі (І. Сталін). Быў адкінуты і першы пяцігадовы план развіцця народнай гаспадаркі і культуры БССР на 1928;1933 гг. Яго асноўныя палажэнні:

Пад’ём вытворчасці ў асабістым сектары — дапамога матэрыяльнымі рэсурсамі, тэхнікай, падрыхтоўкай кадраў з боку дзяржавы.

Прыцягнуць да калектывізацыі каля 79.400 сялянскіх двароў (9,8% гаспадарак).

Артыкул І. Сталіна «Год вялікага пералому» (7 лістапада 1929 г.) абгрунтаваў неабходнасць масавай калектывізацыі. У ім аб’яўлялася «рашаючая перамога» на шляху калектывізацыі, але ў калгасах тады было толькі 6 -7% сялянскіх гаспадарак, у асноўным бедната. Публікацыя І. Сталіна стала пераломнай з’явай у палітыцы ў адносінах да вескі. Вылучаецца два этапы калектывізацыі:

— першы этап: 1928 — другая палова 1929 г. — калектывізацыя пераважна эканамічнымі метадамі;

— другі этап: канец 1929;1934 гг. шляхам адміністрацыйнага прымусу.

Прыкметы масавай калектывізацыі (адміністрацыйнага прымусу):

1) Стварэнне інтытута ўпаўнаважаных, у тым ліку «брыгад дапамогі калектывізацыі», «дваццаціпяцітысячнікаў» з ліку прамысловых рабочых. На Беларусь прыслалі 612 чалавек (99 з завода «Чырвонае Сормава»). З іх 402 працавалі старшынямі і членамі праўленняў калгасаў (адначасова мелі слабыя ўяўленні аб с/г).

2) Выкарыстоўванне гвалтоўных метадаў, запалохвання і прымусу: аб’яўленне класавымі ворагамі, агентамі кулацтва, падкулачнікамі нежадаючых абагульняць маёмасць. Меры — арышт, пазбаўленне права голасу, высылка.

3) Палітыка «раскулачвання» на вёсцы. Першая хваля: люты-май 1930 г., раскулачана і выслана 15.629 гаспадарак.

4) Улады не выкарыстоўвалі метады эканамічнага заахвочвання. Жывёла і інвентар абагульняліся бясплатна. Унесены пай не ўлічваўся пры размеркаванні вырабленай прадукцыі. Адбываўся масавы забой асабістай жывёлы.

5) Не існавала гатовых формаў рацыянальнай арганізацыі вытворчасці працы ў калгасе, яе ўліку і аплаты, суадносін грамадскага і індывідуальнага спосабаў гаспадарання.

6) Рост сялянскіх хваляванняў, за 1930 г. 520 антысавецкіх узброеных выступленняў.

За тры месяцы 1930 г. (студзень — сакавік) у Беларусі ў калгасы прыцягнулі каля 430 тыс. сялянскіх гаспадарак, працэнт калектывізацыі вырас у 10 разоў (58% гаспадарак калектывізавана). Студзеньскі (1930 г.) пленум ЦК КП (б) Б пастанавіў скончыць суцэльную калектывізацыю да 1931 г. (пастановай ЦК УКП (б) ад 5 студзеня 1930 г. «Аб тэмпе калектывізацыі і мерах дапамогі дзяржавы калгаснаму будаўніцтву» завяршэнне калектывізацыі для Беларусі прадугледжвалася ў 1932;1933 гг.).

Сялянскія хваляванні мелі вынікам артыкул І. Сталіна «Галавакружэнне ад поспехаў» (2 сакавіка 1930 г.). У ім асуджалася практыка прымусовай калектывізацыі, давалася ўказанне весці работу ў адпаведнасці з мясцовымі ўмовамі, не абагульняць прысядзібныя землі, агароды, жылыя будынкі, пэўную частку малочнай жывёлы, хатнюю птушку і г. д. За сітуацыю, якая склалася ў сельскай гаспадарцы, абвінавачваліся мясцовыя савецкія і партыйныя органы. Побач быў змешчаны «Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі» (быў складзены паспешліва, у адміністрацыйным парадку, без удзелу калгаснікаў і ўліку іх інтарэсаў).

Вынік з’яўлення артыкула: зніжэнне працэнта калектывізацыі з 58% да 11% гаспадарак, частка сельгасарцеляў распалася, шмат аказалася на мяжы распаду.

Прыкметы другой хвалі прымусовай калектывізацыі (1930;1934 гг.):

Пачалася адразу пасля масавых выхадаў з калгасаў.

Актыўная роля МТС (машынна-трактарных станцый). Мэты іх стварэння: пераканаць сялянскія масы ў перавазе сацыялістычнага спосабу вытворчасці; правядзенне раскулачвання (палітаддзелы пры МТС); нагляд за мясцовым партыйным кіраўніцтвам;

Да канца 1930 г. — 6 МТС на Беларусі, у 1932 г. — 57 МТС (1469 трактароў абслугоўвалі 33% калгасаў).

Працэнт калектывізацыі на пачатак 1932 г. склаў 50,4%.

Адміністрацыйныя меры па стварэнню калгасаў былі дапоўнены эканамічнымі мерапрыемствамі: пастанова ЦК УКП (б) «Аб чарговых мерапрыемствах па арганізацыйна-гаспадарчым умацаванні калгасаў» (люты 1932 г.) і: пастанову «Аб калгасным гандлі і памяншэнні падатку на гандаль сельскагаспадарчымі прадуктамі» (чэрвень 1932 г.), яны прадугледжвалі:

— мерапрыемствы па арганізацыі, уліку і аплаце працы, умацаванні грамадскай гаспадаркі;

— мерапрыемствы па размеркаванні ўраджаю і даходаў калгасаў;

— мерапрыемствы па забеспячэнні асабістай жывёлы калгаснікаў кармамі і інш.

Ліквідацыя кулацтва. Падзел кулацтва на тры катэгорыі: актыўныя праціўнікі калектывізацыі (накіроўвалі ў месцы зняволення або расстрэльвалі), найбольш заможныя (разам з сем’ямі вывозілі на Поўнач, Урал, у Сібір або Казахстан), усе астатнія (пазбаўляліся права на надзел зямлі, траплялі ў катэгорыю спецпасяленцаў, знаходзіліся пад адміністрацыйным наглядам у своеасаблівых рэзервацыях). Вясна 1931 г. — другая хваля раскулачвання. Як вынік, у Беларусі было разбурана прыкладна 95.500 сялянскіх гаспадарак і 600 — 700 тыс. чалавек назаўсёды пакінулі родныя мясціны.

Саўгасы — павінны былі стаць галоўнай апорай сацыялістычнага будаўніцтва на вёсцы. У 1929 г. было створана 227, у 1931 г. 358. Да 1941 г. іх заставалася 132 (памяншэнне за кошт аб’яднання). Колькасць рабочых і служачых вырасла з 12,1 (1929 г.) да 56,4 тыс. чалавек (1941 г.). Саўгасы ствараліся на меліярацыйных, дзяржаўных і сялянскіх землях. Яны лепш забяспечваліся сельскагаспадарчымі машынамі, ураджайнасць была вышэй, чым у сялян-аднаасобнікаў і калгасаў, але яны не карысталіся павагай беларускіх сялян і не змаглі стаць прыкладам вядзення буйной сацыялістычнай сельскай гаспадаркі (іх лічылі пераемнікамі буйной панскай гаспадаркі). Доля саўгасаў у аб’ёме сельскагаспадарчай прадукцыі ў 1932 г. не перавышала 6%.

За гады першай пяцігодкі было калектывізавана палова сялянскіх двароў, створана каля 9 тыс. калгасаў. Адначасова рост вытворчасці валавай прадукцыі ў с/г пасля 1930 г. стаў хутка скарачацца. Пагалоўе буйной рагатай жывёлы скарацілася ў 1932 на 34,2% (у параўнанні з 1928 г.), свіней на 37,9%, статак авечак скараціўся на 50,8%.

Другая пяцігодка (1933-1937 гг.)

Прыкметы калектывізацыі ў БССР у гэты перыяд:

— Працягвалася прыцягненне ў калгасы аднаасобных гаспадарак.

— Вытворчыя фонды не павялічваліся (перад уступленнем у калгас знішчалася хатняя жывёла, якая належала да абагульнення).

— Зацягваліся палявыя работы: пасяўная, уборка і г. д.

— Недастатковая матэрыяльная зацікаўленасць калгаснікаў ва ўздыме вытворчасці.

— Зменена форма нарыхтоўкі с/г прадукцыі. У 1932 г. уведзены абавязковыя пастаўкі мяса і малака, у 1933 г. збожжа, бульбы і іншых прадуктаў земляробства, у 1940 г. агародніны, сена, насенне-алейных культур, у 1941 г. — яек.

— Лішкі прадаваліся дзяржаве па цэнах, ніжэйшых за рыначныя ў 10 — 12 разоў (гэта крыніца індустрыялізацыі, якая адначасова выключала магчымасць развіцця калгасаў).

— Правядзенне Другога Ўсесаюзнага з’езду калгаснікаў-ударнікаў (люты 1935 г.) (па сутнасці з’езд калгасных актывістаў), які прыняў Прыкладны статут сельскагаспадарчай арцелі (зямля замацоўвалася за калгасамі, уводзілася здзельная аплата працы, прадугледжвалася асабістая гаспадарка ў кожным калгасным двары).

— Калгаснікі былі прымацаваны да калгаса — яны не мелі пашпартоў і поўнасцю залежалі ад старшыні. Старшыня падпарадкоўваўся райкаму партыі.

— Стымулявалася жывёлагадоўля. У 1934 г. у калгасах было створана 7368 малочнатаварных, 4079 свінаводчатаварных і 3482 авечкатаварныя фермы.

— Працэс узбуйнення калгасаў (агульная колькасць паменьшылася на 1,2 тыс. гаспадарак). Усяго ў калгасы да канца 1937 г. было аб’яднана 685 тыс. аднаасобных гаспадарак, або 87,5% ад іх агульнага ліку.

— МТС — 200 у 1937 г. Колькасць трактараў - 8,1 тыс. шт. (137,6 тыс. конскіх сіл), было 674 камбайнаў.

— Рост пасяўных плошчаў калгасаў склаў 67,1% (з 1.782 да 2. 948,9 тыс. га). Уводзіліся шматпольныя севазвароты. За кошт росту плошчаў павялічыўся валавы збор галоўных с/г культур.

— Па агульных паказчыках план выкананы не быў. Але калектывізацыя на Беларусі ў асноўным была завершана, сацыялістычны спосаб вытворчасці ў сельскай гаспадарцы стаў пануючы.

Трэцяя пяцігодка (1938-1942 гг.)

Асноўныя патрабаванні да с/г:

— Павелічэнне ўраджаю і ўсёй валавай прадукцыі сельскай гаспадаркі ў 2 разы.

— Пашырэнне пасеваў тэхнічных культур (канопля, лён).

— Павелічэнне выкарыстання арганічных угнаенняў у 2 разы, мінеральных — у 3.

— Рост пагалоўя буйной рагатай жывёлы — 44%, свіней 60%.

— Асваенне тарфяных балот. Асушыць і асвоіць 300 тыс. га тарфянікаў.

— Рост колькасці МТС з 200 у 1937 г. да 300 у 1942 г.

Прыкметы развіцця с/г пад час трэцяй пяцігодкі:

Павелічэнне падсобных гаспадарак калгаснікаў (яны больш даходныя). Плошча грамадскіх зямель калгасаў рэспублікі павялічылася на 110 тыс. га.

Працэс ссялення хутароў у калгасныя цэнтры з 1939 г. «Дапамагала» каля 35 тыс. камсамольцаў (2619 камсамольска-маладзёжных брыгад). Да пачатку вайны сселена 192 тыс. хутароў і створана 927 новых сельскіх пасяленняў.

1939 г. — далучэнне Заходняй Беларусі. Рост плошчы ворных зямель з 4,6 да 6,2 млн. га (1 млн. перададзены беззямельным і малазямельным). Ліквідавана 3.325 панскіх маёнткаў і кулацкіх гаспадарак. Адначасова — пачатак калектывізацыі ў Заходняй Беларусі - да мая 1940 г. створана 430 калгасаў (32 тыс. сялянскіх гаспадарак) і 28 саўгасаў (гэта 6,7% зямельнай плошчы).

Рост грашовых даходаў калгасаў і саўгасаў рэспублікі з 1937 па 1940 г. склаў на адну гаспадарку ў сярэднім 0,5 тыс. руб. (за кошт выкарыстоўвання калгаснікамі асабістай гаспадаркі). У цэлым грашовыя даходы калгасаў у 1937 г. склалі 299,9 млн руб., у 1940 365,9 млн руб.

На 1940 г. у карыстанні грамадскіх гаспадарак было 57,1% пасяўных плошчаў. Адначасова іх ўдзельная вага ў вытворчасці мяса — 11,4%, малака — 13,2%, бульбы — 34%, воўны — 12,2%, збожжавых культур — 51,2%.

Калектыўныя гаспадаркі былі невялікіх памераў. Да пачатку 1941 г. на Беларусі было 10.165 калгасаў і 92 саўгасы. На адзін калгас прыходзілася: 75 двароў, 285 га пасеваў, 75 галоў буйной рагатай жывёлы, 26 свіней, 50 галоў авечак і 56 коней, на адзін саўгас — 900 га пасяўной плошчы, звыш 400 галоў буйной рагатай жывёлы, 400 свіней, 7 трактараў.

У 30-я гг. была разбурана дробнатаварная гаспадарка ў с/г. прымусовым шляхам ствараліся буйныя сацыялістычныя гаспадаркі на вёсцы. Аднак узровень сельскагаспадарчай вытворчасці заставаўся нізкім, планы павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі былі правалены.

Сацыяльная палітыка на Беларусі ў 1928-1941 гг. Матэрыяльны дабрабыт беларусаў

Насельніцтва Беларусі

Асноўныя працэсы:

На 1940 г. колькасць насельніцтва БССР склала 9090 тыс. чалавек (1913 г. — 6899 тыс.). шляхі павелічэння — натуральны прырост і перасяленне з іншых рэгіёнаў СССР (індустрыялізацыя).

Міграцыя за межы БССР. З 1926 г. па 1939 г. выехала каля 600 тыс. чалавек (палавіна натуральнага прыросту насельніцтва). Прычыны: — пошукі лепшай долі, уцёкі з калгасаў, насільныя дэпартацыі і г. д.

Міграцыя ўнутры рэспублікі з сяла ў горад. Колькасць гарадскога насельніцтва павялічвалася, а сельскага паніжалася (1913 г. — 14% гэта гарадское насельніцтва, 1940 г. — 21%).

Змены сацыяльнай структуры грамадства. Доля рабочых і служачых у 1939 г. — 36,4%, калгаснікаў - 57,2%, эксплуататарскія класы зніклі з сацыяльнай арэны, «іншыя» склалі каля 6%.

Жыццёвы ўзровень насельніцтва

Паказчык жыццёвага ўзроўню залежыць ад тэмпаў росту нацыянальнага даходу (крыніца пашырэння вытворчасці і папаўнення фондаў народнага спажывання). Рост нацыянальнага даходу Беларусі з 1913 г. да 1940 г. амаль у 4 разы. Рост жыццёвага ўзроўню значна адставаў (рэшткавы прынцып яго забеспячэння). У выніку дзяржаўнай палітыкі пераразмеркавання асноўная частка даходу ішла на ваенна-прамысловы комплекс (¼ частку бюджэту ў 1939 г., 1/3 у 1940 г.).

Заработная плата — асноўная частка даходу рабочых і служачых. Згодна з афіцыйнай статыстыкай, сярэднегадавая намінальная зарплата ў народнай гаспадарцы Беларусі кожны год (з 1928 г. па 1940 г.) расла на 16,2%. Аднак рэальная заработная плата працоўных не толькі не расла, а нават паніжалася.

Мерапрыемствы па павышэнню даходаў насельніцтва:

— Матэрыяльнае стымуляванне працы: павышэнне аплаты рабочых і служачых (у прамысловасці і будаўніцтве). Значны рост заработнай платы ў перадавікоў і наватараў вытворчасці (складала ад 500 да 1000 руб. і больш): у металапрамысловасці рост на 76%, у электрапрамысловасці на 57%, у тарфяной 91%, у харчовай 81%, у швейнай на 55%. Заработная плата стаханаўцаў і ўдарнікаў у 8−10 разоў перабольшвала зарплату звычайных рабочых.

— Увядзенне прэмій за перавыкананне вытворчых планаў, выплат за ўкараненне рацыяналізатарскіх прапаноў і вынаходніцтваў і іншых грашовых заахвочванняў.

Грамадскія фонды спажывання (выдаткі на адукацыю, культуру, ахову здароўе і інш.) — адзін з паказчыкаў матэрыяльнага дабрабыту, «асноўны сродак камуністычнага размеркавання».

Рост выдаткаў за 1928;1940 г. склаў 72 разы (з 29,3 млн руб. да 1. 538,0 млн руб.), дасягнуў 170 руб. на душу насельніцтва.

Спажыванне.

Спажыванне насіла абмежаваны характар. Прычыны:

— Фарсіраванне індустрыялізацыі патрабавала павялічыць частку нацыянальнага даходу, якая ішла на назапашванне, і скараціць, якая ішла на спажыванне.

— Вялікія памеры экспарту харчовых тавараў.

— Калектывізацыя вёскі - зніжэнне прадукцыйнасці с/г. Забарона прыватнага гандлю с/г прадукцыяй.

— Інтэнсіўны рост гарадскога насельніцтва вызваў павелічэнне спажывання харчовых і прамысловых тавараў.

— Парушэнне прапарцыянальнасці таварнай і грашовай масы ў абарачэнні. Рост грашовай масы — 45% (да 1930 г.), гэта ў 2 разы хутчэй за рост вытворчасці прадметаў спажывання, і ў 2,7 раза хутчэй за рост дзяржаўна-кааператыўнага рознічнага тавараабароту.

— Зніжэнне пакупной здольнасці рубля (з 1927 па 1932 г. на 60%). Як вынік — рост цэн на ўсе віды прадукцыі. З 1932 па 1940 г. цэны на асноўныя харчовыя тавары (акрамя хлебных прадуктаў) узраслі ў 2,2 — 5,7 раза, цэны на асноўныя нехарчовыя тавары прыкладна ў 1,5 — 2,5 раза.

Перыяд канца 20-х — пачатку 30-х гг. характаразуецца натуралізацыяй эканамічных адносін. Галоўная прыкмета — увядзенне нарміраванага водпуску тавараў спажывання (карткавая сістэма).

Мерапрыемствы па забяспячэнні насельніцтва:

1) Увод карткавай сістэмы размеркавання тавараў. У 1931 г. на нарміраваным забеспячэнні ў БССР знаходзілася 538,4 тыс. чалавек, у 1932 -700 тыс. былі ўведзены высокія цэны для камерцыйнага дзяржаўнага гандлю і нізкія нарміраваныя рознічныя цэны.

2) Стварэнне закрытых рабочых кааператываў (ЗРК). Яны мелі права рабіць па-запланавыя закупкі сельскагаспадарчай прадукцыі на рынках і ў калгасах (дазваляла павялічыць продаж харчовых тавараў рабочым). Права на першачарговае забеспячэнне атрымалі ўдарнікі, рабочыя, што сістэматычна перавыконвалі вытворчыя заданні. У 1932 г. у Мінску было 11 закрытых кааператываў.

3) Арганізацыя сеткі сталовых, буфетаў на буйных прадпрыемствах. Ствараліся АРЗ — аддзелы рабочага забеспячэння, якія займаліся арганізацыяй нарыхтовак харчавання.

4) Ствараліся падсобныя гаспадаркі прадпрыемстваў. У 1932 г. была створана падсобная гаспадарка на заводзе «Асінторф» (66,5 га зямлі, малочная ферма на 48 галоў і свінагадоўчая ферма на 292 галавы). У 1934 г. яны мелі 27.021 га зямлі. За 1934 г. ад іх атрымана 30 тыс. т. бульбы, 15 тыс. т. капусты, 13 тыс. т. буракоў, 7 тыс. т. іншай агародніны. Прадукцыя падсобнай гаспадаркі пастаўлялася ў рабочыя сталовыя, магазіны і ларкі ЗРК.

5) Ствараліся калектыўныя агароды, індывідуальныя надзелы. 578 калектыўных агародаў мелі 7.972 га. зямлі. 58.456 сем’яў (22% ад агульнай колькасці рабочых сем’яў) надзелены індывідуальнымі ўчасткамі (6.874 га). 3 індывідуальных агародаў атрымана 60 тыс. т бульбы, 10 тыс. т агародніны.

6) 1935 г. — адмена карткавай сістэмы. Уведзены адзіныя дзяржаўныя рознічныя цэны на хлеб, муку, крупу, мяса і мясапрадукты, тлушчы, рыбу і рыбапрадукты, цукар і бульбу для ўсіх катэгорый спажыўцоў, гарадскога і сельскага насельніцтва. Новыя цэны былі вышэй нарміраваных, але значна ніжэй камерцыйных.

7) Да 1940 г. вырасла колькасць магазінаў да 18.728 (у 1928 г. -4502). Колькасць прадпрыемстваў грамадскага харчавання вырасла ў 9 разоў (2.487). рознічны тавараабарот вырас за 1928;1940 г. у 15,7 раз (да 524,4 млн руб.).

Сацыяльная палітыка ў адносінах да калгаснікаў

Калгаснікі не мелі:

— Права на штогадовы водпуск;

— Аплачваемых бюлютэняў па хваробе;

— Аплачваемага водпуску па цяжарнасці і родам;

— Не быў вызначаны пенсійны ўзрост, не выплачваліся пенсіі.

Рэдкасцю ў сельскай мясцовасці былі электрычнасць, радыё, бытавыя паслугі, дашкольныя ўстановы.

Галоўная крыніца сялянскіх даходаў - прысядзібныя ўчасткі. Яны займалі 3,9% ад усіх с/г плошчаў. На іх вырошчвалася 45% усёй с/г прадукцыі краіны (70% мяса і малака, 45% шэрсці). Даходы з прысядзібнага ўчастка ішлі на пакупку тавараў спажывання і на ўклады ў ашчадныя касы. Уклады па БССР у 1928 г. склалі 4,5 млн руб., 1941 г. — 174 млн руб. (рост — 38 разоў).

Жыллёвы фонд павялічыўся з 1913 г. па 1940 г. у тры разы — да 4,8 млн. кв. м. Але рост плошчаў не паспяваў за ростам насельніцтва, да таго ж планы пяцігодак па ўвводу жылля не выконваліся. Навогул, камунальная гаспадарка ў беларускіх гарадах развівалася па рэшткаваму прынцыпу. Толькі ў 13 гарадах былі вадаправоды, у 4 — каналізацыя. Гарадскі транспарт — гэта электрычны трамвай у Віцебску (уведзены да 1913 г.) і Мінску (уведзены пасля 1917 г. на базе конкі), у 9 гарадах меліся аўтобусы (85 штук). З 20-х гг. у гэтай сферы зрухаў амаль не было.

Адукацыя

На 1940 г. у БССР налічвалася 12.294 агульнаадукацыйных школ усіх відаў (1.737 тыс. вучняў). З’явілася вышэйшая адукацыя (1921 г. — адкрыты БДУ, на 1940 г. — 25 ВНУ, з колькасцю студэнтаў 21,5 тыс.). Сярэдняя спецыяльная адукацыя — гэта 128 тэхнікумаў, 35 034 навучэнцаў (на 1940 г.).

Спіс выкарыстаных крыніц

1. В.І. Галубовіч Эканамічная гісторыя Беларусі / Пад рэд. В.І. Галубовіча — Мінск, 1996.

2. З гісторыі эканамічных рэформаў на Беларусі - Мн., 1990;е гг.

3. С.Ф. Шымуковіч Эканамічная гісторыя Беларусі / С.Ф. Шымуковіч — Мн, 2001.

4. Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1−5. Мінск, 1993, 1999.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой