Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

У пасляваенны перыяд формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР атрымлівалі далейшае развіццё. БССР мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае Прадстаўніцтва БССР пры Арганіцацыі Аб’яднаных Нацый абараняла знешнепалітычныя інтарэсы рэспублікі ў розных органах ААН, уступала ў дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі пры еўрапейскім аддзяленні ААН і… Читать ещё >

Беларуская дзяржава і права у пасляваенны перыяд (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

УВОДЗІНЫ За гады Вялікай Айчыннай вайны і часовай акупацыі Савецкая Беларусь падверглася вялікаму спусташэнню. Нямецка-фашысцкія захопнікі поўнасцю або часткова знішчылі і спалілі 209 гарадоў і населеных пунктаў гарадскога тыпу, 9200 сёл і вёсак, спалілі, разбурылі і пашкодзілі 70,2 тысячы хат, якія належалі дзяржаве, 391 тысячу хат грамадзян і пазбавілі прытулку мільёны савецкіх людзей. Разбурылі і знішчылі больш 10 тысяч прамысловых прадпрыемств; разарылі і знішчылі ўсе калгасы, саўгасы, машынна-трактарныя станцыі. За гады акупацыі ў Беларусі загінула больш 2 млн. 200 тыс. чалавек, больш 380 тыс. вывезена ў Германію. Галоўная задача, якая стаяла перад дзяржаўнымі оганамі, асноўвалася ў тым, каб хутка ліквідаваць урон.

У пасляваенныя гады ў БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20 — 30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі БССР 1937 г. Дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным. Першым крокам да мірнага жыцця былі выбары ў Вярхоўны Савет БССР у 1947 годзе і мясцовыя Саветы рэспублікі у 1948 г. Яны прайшлі пры высокай актыўнасці выбаршчыкаў, у святочнай атмасферы. Савецкія людзі галасавалі за прадстаўнікоў «непарушнага блока камуністаў і беспартыйных», успрымалі гэтыя выбары як своеасаблівы паказчык вяртання да мірнага жыцця і звязвалі з імі надзеі на будучыню. Пачуццё гонару за сваю зямлю, якая адраджалася з попелу намаганнямі тысяч людзей, павялічвала пачуццё ўласнай годнасці народа, жаданне зрабіць новае пасляваеннае жыццё лепшым, святлейшым.

У пасляваенныя гады аўтарытэт кіраўніка савецкай дзяржавы І. В. Сталіна дасягнуў свайго апагея. Ён станавіўся своеасаблівай міфалагічнай фігурай, з яго імем асацыіравалася перамога у Вялікай Айчыннай вайне і дасягненні ў аднаўленні народнай гаспадаркі. Разам з тым ва ўмовах пасляваеннага жыцця грамадска-палітычныя настроі былі даволі супярэчлівымі. З аднаго боку назіраліся выразныя прыкметы культу асобы Сталіна, з другога — імкненне часткі грамадства да перамен. Былыя ўдзельнікі вайны, інтэлігенцыя, моладзь уносілі разнастайныя прапановы з мэтай удасканалення сацыяльна-эканамічнага, грамадска-палітычнага і культурнага жыцця.

заканадаўства беларускай пракуратура суд Дзяржаўнае будаўніцтва. Грамадска-палітычнае жыццё

Партыйную арганізацыю Беларусі да 1947 г. узначальваў П. Панамарэнка, а з 1947 па 1950 г. — М. Гусараў. Яны не з’яўляліся беларусамі і на кіруючыя пасады прызначаліся цэнтральнымі органамі ўлады. Аўтарытэтам ў народзе карыстаўся П. Панамарэнка — былы кіраўнік Цэнтральнауа штаба партызанскага руху ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця стала барацьба з касмапалітызмам, ці «нізкапаклонствам перад Захадам». Барацьба з касмапалітызмам ажыццяўлялася нярэдка дзікімі, варварскімі метадамі. У рамках барацьбы з касмапалітызмам і «беларускім нацыяналізмам была праведзена кампанія супраць часопісаў «Беларусь» і «Полымя». Прыкметай паслеваеннага часу стала ўзмацненне рэпресій, якія закранулі амаль усе пласты насельніцтва Беларусі. Палітыка рэпрэсій у Беларусі звязана з дзейнасцю міністра дзяржаўнай бяспекі БССР Л. Цанавы. Па яго асабістым указанні былі рэпрэсіраваны многія вядомыя партыйныя і дзяржаўныя дзеячы, прадстаўнікі беларускай інтэлігенцыі. Разгортванню рэпрэсій садзейнічала скаладаная сітуацыя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Тут працягвалі узброеную барацьбу супраць савецкай улады былыя калабарацыяністы і ўдзельнікі фарміравання Арміі Краёвай. Сітуацыя ў Заходняй Беларусі нармалізавалася толькі да сярэдзіны 1950;х гг.

Спробы дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця. У 1952 г. адбыўся XIX з’езд ВКП (б). Ён змяніў назву партыі, замест назвы «Усесаюзная Камуністычная партыя (бальшавікоў)» партыя пачала называцца Камуністычнай партыяй Савецкага Саюза. (КПСС). Змены пачаліся пасля смерці І. Сталіна ў сакавіку 1953 г. У мэтах дэмакратызацыі грамадска-палітычнага жыцця пачалі рэгулярна прводзіцца пленумы, аднаўляліся калектыўныя метады кіравання. Былі зроблены захады па ўмацаванню законнасці і правапарадку. На новы узровень уздымалася работа Саветаў. Былі пашыраны правы абласных, гарадскіх і раённых Саветаў. Рабіліся некаторыя спробы па скарачэнню адміністрацыйнага апарату, змяншэнню бюракратызму, валакіты. У сувязі з законам СССР ад 15 сакавіка 1953 г. «Аб пераўтварэнні міністэрстваў СССР» у БССР была праведзена рэарганізацыя цэнтральнага апарату. У выніку зменшылася колькасць міністэрстваў і ведамстваў, умацоўваліся кадрамі вобласці і раёны.

Тэрыторыя БССР і яе адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел у пасляваенны перыяд у значнай ступені змяніліся. Пасля заканчэння Вялікай Айчыннай вайны, паводле дамовы паміж СССР і Польскай Народнай Рэспублікай ад 16 жніўня 1945 года «Аб савецка-польскай дзяржаўнай мяжы», у склад Польшчы перададзены, у парушэнне Канстытуцыі БССР 1937 года (арт. 16) і без згоды рэспублікі, 17 раёнаў былой Беластоцкай вобласці і 3 раёны Брэсцкай вобласці. Такім чынам тэрыторыя БССР зменшылася больш чым на 30 тыс. кв. км і склала 207,6 тыс. кв. км. У пачатку 1947 года у БССР было 12 абласцей, 175 раёнаў і 2522 сельсаветы. У студзені 1954 года Бабруйская, Баранавіцкая, Палесская, Пінская і Полацкая вобласці былі скасаваны., астатнія ўзбуйнены. Прайшло таксама ўзбуйненне Сельскіх саветаў колькасць якіх зменшылася з 2520 да 1922. Здзейсненыя меры дазволілі некалькі спрасціць структуру апарата кіраўніцтва і наблізіць яго да гаспадаркі і культурнага развіцця. У Беларусі прымаліся меры па ўмацаванню законнасці і правапарадку. Гэтаму спрыяла скасаванне ў верасні 1953 г. нарады пры Міністэрстве ўнутраных спраў СССР, былі ліквідаваны воінскія пракуратуры і трыбуналы войск МДБ. Аднаўляўся парадак, паводле якога грамадзяне пазбаўляліся волі толькі ў адпаведнасці з прыгаворам суда. У сувязі з указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР «Аб амністыі» (27 сакавіка 1953 г.) разам з крымінальнымі элементамі пачалася кампанія па вызваленню вязняў, асуджаных па палітычных матывах тэрмінам да 5 гадоў. Іх працаўладкаваннем займаліся мясцовыя партыйныя і савецкія органы. Але массавае датэрміновае вызваленне вязняў пачалося толькі пасля ХХ з’езда КПСС.

Такім чынам, культ асобы Сталіна, камандна-адміністрацыйная сістэма, дыктатарскі рэжым наклалі цяжкі адбітак на грамадства. Гэта прывяло да грубейшых парушэнняў дэмакратыі, законнасці, адмоўна ўплывала на духоўны і маральны стан людзей.

Права БССР у пасляваенныя гады У пасляваенныя гады права было накіравана перш за ўсё на ўзнаўленне парушанай вайной народнай гаспадаркі. Змены ў савецкім заканадаўстве адбываліся галоўным чынам шляхам прыняцця адпаведных нарматыўных актаў заканадаўчымі органамі СССР.

Грамадзянскае заканадаўства пасляваеннага перыяду было накіравана на ўзнаўленне народнай гаспадаркі, ахову правоў дзяржаўных прадпрыемстваў, устаноў і арганізацый, а таксама правоў савецкіх грамадзян. 30 кастрычніка 1943 г. урад Беларускай ССР уклаў адказнасць за захаванне пакінутай і не прынятай наследнікамі маёмасці да моманту прыняцця яго на ўлік фінансавымі органамі на кіраўнікоў арганізацый і прадпрыемстваў, домакіраўніцтвы, а на тэрыторыі сельсаветаў - на іх выканкамы. Былі створаны камісіі па выяўленню, ацэнцы і выкарыстанню маёмасці дзяржаўных фондаў. Пасля вызвалення тэрыторыі Беларусі прымаюцца таксама меры па пошуку і вяртанню эвакуіраванай дзяржаўнай і кааператыўнай маёмасці. Для ўзмацнення грамадзянска-прававой аховы сацыялістычнай уласнасці была павышана матэрыяльная адказнасць за крадзяжы, нястачу і страту тавараў, гаручага матэрыялу, згубу коней і буйной рагатай жывёлы.

14 сакавіка 1945 г. указам Прэзідыума Верхоўнага Савета СССР былі ўнесены значныя змяненні ў парадак атрымання маёмасці ў спадчыну, абумоўленыя сітуацыяй, якая склалася вакол замацавання правоў на асабістую маёмасць. Было пашырана кола спадчыннікаў, у лік якіх уключаліся бацькі, браты і сёстры памёрлага. Усталёўвалася чарговасць закліку да наследвання маёмасці. Спадчыннікамі першай чаргі з’яўляліся дзеці, муж і непрацаздольныя бацькі памёрлага, а таксама іншыя непрацаздольныя, якія заставаліся на ўтрыманні спадчынадаўцы не меней года да яго смерці. У выніку адсутнасці спадчыннікаў першай чаргі або непрыняцця імі спадчыны да наследвання заклікаліся працаздольныя бацькі, а пры іх адсутнасці - браты і сёстры памёрлага. Указам былі пашыраны правы спадчынадаўцаў па распараджэнню ўласнай маёмасцю. Яна магла быць адпісана аднаму або некалькім асобам з ліку спадчыннікаў па законе, а таксама дзяржаўным органам і грамадскім арганізацыям. Важным было тое, што спадчынадавец атрымаў права адпісваць сваю маёмасць любому грамадзяніну пры ўмове адсутнасці законных спадчыннікаў. 27 снежня 1944 г. было зацверджана Палажэне аб Дзяржаўным арбітражы Беларускай ССР. Гэтым палажэннем регламентыраваўся парадак разгляду маёмасных спрэчак паміж установамі, прадпрыемствамі і арганізацыямі дзяржаўнага сектара.

Значныя змяненні ў шлюбна-сямейнае заканадаўства ўнёс указ Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 8 ліпеня 1944 г., які перш за ўсё закранаў форму заключэння шлюбу і парадак яго скасавання. У адпаведнасці з указам толькі шлюб, зарэгістраваны ў органах запісаў актаў грамадзянскага стану (ЗАГСе), прызнаваўся маючым юрыдычную сілу. У адрозненне ад ранейшага заканадаўства фактычныя шлюбныя адносіны не прыраўноўваліся да зарэгістраванага шлюбу. Указ растлумачыў, што шлюбы, заключаныя савецкімі грамадзянамі на акупіраванай гітлераўцамі тэрыторыі, маюць аднолькавую сілу са шлюбамі, зарэгістраванымі ў органах ЗАГСа. Гэта правіла пашыралася і на скасаванне шлюбу.

На падставе нормаў гэтага ўказа, дапоўненых прыказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 14 сакавіка 1945 г., а таксама інструкцыяй Народнага камісарыята юстыцыі СССР ад 27 лістапада 1944 г. «Аб парадку разгляду судамі спраў аб скасаванні шлюбу», быў значна ўскладнены парадак скасавання шлюбу. Ранейшы парадак скасавання шлюбу праз органы запісаў акту грамадзянскага стану быў адменены, а ўсталяваны толькі судовы парадак скасавання шлюбу з дзвюма стадыямі шлюбаразводнага працэсу. Уводзілася новая спецыяльная стадыя судовага разгляду — прымірэнчае правядзенне ў народным судзе.

Справы аб скасаванні шлюбу разглядаліся па заявах мужа і жонкі або аднаго з іх, як правіла, па месцы жыхарства адказчыка. Патрабавалася абавязковая публікацыя ў мясцовым друку аб будучым разглядзе справы адносна разводу. Мужам прадстаўлялася права спыняць справу ў любой стадыі працэсу. Прысутнасць у судзе мужа і жонкі з’яўлялася абавязковай. У выпадку скасавання шлюбу суд вызначаў, пры кім пасля разводу застаюцца дзеці, і ўсталёўваў памер спагнання на іх утрыманне аліментаў, а таксама здзяйсняў падзел маёмасці і інш. Указам ад 8 ліпеня 1944 г. уводзіліся змены ў рэгуляванне прававога становішча дзяцей, якія нарадзіліся па-за шлюбам.

Указ ад 8 ліпеня 1944 г. меў вялікае значэнне для ўмацавання сацыяльна-эканамічнага інстытута сям'і. Так, было значна пашырана кола асобаў, якія мелі права на дзяржаўную дапамогу пры шматдзетнасці; упершыню прадугледжвалася дзяржаўная дапамога адзінокім маці, якія не знаходзіліся ў шлюбных адносінах; быў уведзены падатак з асобаў, якія былі ў шлюбе, аднак не мелі дзяцей (знакаміты падатак на бяздзетнасць) і інш.

Многія новыя нормы і палажэнні, якія істотна змянілі рэгуляванне шлюбна-сямейных адносінаў, пазней былі ўключаны ў Кодэкс законаў аб шлюбе, сям'і і апецы БССР 1969 г.

Асноўная задача крымінальнага заканадаўства ваеннага перыяду заключалася ў ахове ўсталяванага правапарадку, павышэнні воінскай і працоўнай дысцыпліны. У сувязі з чым былі прыняты законы, накіраваныя на ўвядзенне альбо на ўзмацненне крымінальнай адказнасці за шматлікія правапарушэнні. Пасля завяршэння вайны дзеянне надзвычайных крымінальных законаў ваеннага перыяду ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 21 верасня 1945 г. было скасавана. Аднак на тэрыторыі Заходняй Беларусі яны працягвалі дзейнічаць да 4 ліпеня 1946 г.

7 ліпеня 1945 г. Прэзідыум Вярхоўнаа Савета СССР прыняў указ «Аб амністыі ў сувязі з Перамогай над гітлераўскай Германіяй». У адпаведнасці з ім поўнасцю вызваляліся ад пакарання асуджаныя да зняволення на тэрмін да трох гадоў, а для асобаў, асуджаных да зняволення на тэрмін звыш трох гадоў, тэрмін неадбытага пакарання скарочваўся напалову. Вызваляліся ад пакарання тыя асуджаныя, у дачыненні да якіх была ўжыта адтэрміноўка выканання прысуду да заканчэння ваенных дзеянняў. Амністыя не распаўсюджвалася на асобаў, якія былі асуджаны за здзяйсненне асабліва небяспечных злачынстваў - дзяржаўных злачынстваў, крадзяжоў дзяржаўнай і грамадзянскай маёмасці, бандытызму, забойстваў, разбояў, а таксама на асоб, неаднаразова асуджаных за растраты, крадзяжы, рабаванні і хуліганства. У 1947 г. у СССР была адменена смяротная кара, аднак яна была зноў уведзена у 1950 г. адносна дзяржаўных злачынстваў, а ў 1954 г. прымяненне яе было пашырана на цяжкія крымінальныя злачынствы.

Пасля вайны распачалася рэарганізацыя дзейнасці органаў следства, пракуратуры і суда ў накірунку іх дзейнасці ва ўмовах мірнага часу. Нормы працэсуальнага права аб выключэннях з агульных правілаў судаводства, усталяваныя ўказам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 22 чэрвеня 1941 г. «Аб ваенным становішчы», былі скасаваныя. Разгляд крымінальных спраў праводзіўся ў адпаведнасці з дзеючымі нормамі крымінальна-працэсуальнага заканадаўства.

Накірункі і развіццё права У сярэдзіне — другой палове ХХ ст. права Беларускай ССР развівалася ў рэчышчы агульнасаюзных тэндэнцый. На першым этапе, у канцы 40-х — 50-я гады, заканадаўчая дзейнасць рэспублікі была накіравана на ўзнаўленне разбуранай вайной народнай гаспадаркі, а ў наступныя гады, як адзначалася ў рашэннях КПСС, — на «ўсебаковае разгортванне і ўдасканаленне сацыялістычнай дэмакратыі, актыўны ўдзел усіх грамадзян у кіраванні дзяржавай, гаспадарчым і культурным будаўніцтвам, паляпшэнне працы дзяржаўнага апарата». Вельмі характэрнымі нарматыўнімі актамі, якія адлюстрўваюць сутнасць дадзенага этапу развіцця савецкай дзяржаўнасці, з’яўляліся сумесныя пастановы ЦК КПСС і Савета Міністраў СССР, а таксама пастановы ЦК КПСС, Савета Міністраў СССР і УЦСПС — вышэйшага кіраўніцтва прўсаюзамі СССР. Гэтыя акты прымаліся не толькі ў сувязі з вырашэннем агульнасаюзных пытанняў, але і непасрэдна закраналі пытанні дзейнасці рэспублікі.

Грамадзянскае права Прыняты ў 1923 г. Грамадзянскі кодэкс БССР не адпавядаў новым умовам развіцця дзяржавы і грамадскіх адносінаў у пасляваенны перыяд. Узнікла патрэба кардынальнага ўдасканалення заканадаўства ў сферы грамадзянскага права. Тым больш, што ў даваенны і пасляваенны перыяды была прынята значная колькасць асобных грамадзянска-прававых актаў, што выклікала неабходнасць правядзення новай сістэматызацыі грамадзянскага заканадаўства.

Вялікае значэнне мела пастанова Пленума Вярхоўнага Суда СССР ад 7 мая 1954 г. «Аб судовай практыцы па справах аб усталяванні фактаў, ад якіх залежыць узнікненне, змяненне і спыненне асабістых або маёмасных правоў грамадзян». Яна замацоўвала пераважны судовы разгляд такіх спраў, прыводзіўся прыкладны пералік падлягаючых усталяванню ў судзе фактаў: аб наяўнасці роднасных адносінаў, рэгістрацыі ўсынаўлення, разводу, нараджэнні, смерці; знаходжанні ў фактычных шлюбных адносінах, знаходжанні на ўтрыманні; прыналежнасці праваўстанаўліваючых дакументаў.

7 чэрвеня 1950 г. Савет Міністраў БССР зацвердзіў новае Палажэнне аб Дзяржаўным натарыяце. У ім рэгуляваўся парадак арганізацыі натарыяльных кантораў, вызначаліся функцыі і агульныя правілы іх дзейнасці, даваўся падрабязны пералік натарыяльных дзеянняў, парадак іх здзяйснення і інш. Сетка натарыяльных кантораў у рэспубліцы з 1954 г. зацвярджалася Міністэрствам юстыцыі БССР.

Судовая сістэма У пасляваенны перыяд сістэма судовых органаў Беларусі была ўзноўлена ў тым жа выглядзе, у якім яна існавала да вайны. Судовая сістэма БССР уключала ў сябе народныя суды, якія дзейнічалі на тэрыторыі ўчастка, абласныя суды і Вярзоўны суд БССР.

У канцы 1940;х — пачатку 1950;х гг. у сістэму, якая існавала ў гэты перыяд, уносяцца пэўныя змены. На падставе указа 14 жніўня 1954 г. у абласных судах былі створаны прэзідыумы ў складзе старшыні суда, яго намеснікаў і двух членаў суда. Прэзідыумы разглядалі крымінальныя і грамадзянскія справы ў парадку нагляду па пратэстах пракурора вобласці і старшыні абласнога суда на прысуды і рашэнні народных судоў, якія ўступілі ў законную сілу, і касацыйныя пастановы судовых калегій абласнога суда. Такім чынам, абласныя суды сталі функцыянаваць і ў якасці судовай нагляднай інстанцыі. У пасляваенны перыяд пашыраецца кампетэнцыя Вярхоўнага Суда БССР. У 1948 г. пры Вярхоўным Судзе была створана калегія па дысцыплінарных справах. У 1954 г. утвараецца Прэзідыум Вяхоўнага Суда БССР у складзе старшыні суда, яго намеснікаў і двух членаў суда. Прэзідыум разглядаў у парадку нагляду крымінальныя і грамадзянскія справы па пратэстах Генеральнага пракурора СССР і пракурора БССР, старшыняў Вярхоўнага Суда СССР і Вярхоўнага Суда БССР і іх намеснікаў на прысуды і рашэнні народных судоў, якія ўступілі ў законную сілу, і касацыйныя пастановы судовых калегій Вярхоўнага суда Беларускай ССР.

У 1953 г. у кампетэнцыю Вярхоўных судоў былі перададзены крымінальныя справы аб найболей цяжкіх дзяржаўных злачынствах, якія раней былі падсудны ваенным трыбуналам. З 1954 г. Вярхоўны Суд БССР, таксама як і Вярхоўны Суд СССР, прыступіў да перагляду спраў аб контррэвалюцыйных злачынствах, разгледжаных у 30-я гг., і да рэабілітацыі ахвяраў рэпрэсій. У першай палове 1954 г. было перагледжана толькі некалькі дзесяткаў спраў.

Крымінальнае права Першым падвергнулася істотным зменам у пасляваенны перыяд крымінальнае права. Канстытуцыя СССР 1936 г. у першапачатковай рэдакцыі прадугледжвала, што крымінальны кодэкс павінен быць адзіным для ўсяго Саюза ССР. Значныя змены былі ўнесены ў крымінальнае Заканадаўства СССР. У 1945 — 1947 гадах была распачата падрыхтоўка Праекта Крымінальнага кодэкса СССР, але гэтая задума не была ажыццяўлена. У маі 1947 года Прэзідыум Вярхоўнага Савета СССР выдаў указ «Аб скасаванні смяротнага пакарання». 4 чэрвеня 1947 года выйшлі два ўказы Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР. Першы — «Аб крымінальнай адказнасці за раскраданне дзяржаўнай і грамадскай маёмасці», згодна з якім вінаватыя ў крадзяжы караліся пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах тэрмінам ад 7 да 10 гадоў з канфіскацыяй маёмасці або без канфіскацыі. За больш цяжкія віды крадзяжу сацыялістычнай маёмасці або арганізаванай групай пакаранне ўстанаўлівалася ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўча-працоўных лагерах на тэрмін ад 10 да 25 гадоў з канфіскацыяй маёмасці, а неданясенне аб такім крадзяжы пагражала пазбаўленнем волі ад 2 да 3 гадоў, або ссылкай на тэрмін ад 5 да 7 гадоў. Другі Указ — «Аб узмацненні аховы асабістай уласнасці грамадзян». Ім прадугледжвалася, што за просты крадзеж асабістай маёмасці грамадзян вызначалася пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на тэрмін ад 5 да 6 гадоў, пры групавым або паўторным — ад 6 да 10 гадоў; разбой караўся пазбаўленнем волі ад 10 да 15 гадоў. Змяненні і дапаўненні ў крымінальныя кодэксы ўносіліся на падставе агульнасаюзнага заканадаўства. У першай палове 50-х гадоў у СССР у сферы крымінальнага заканадаўства праявілася тэндэнцыя ўзмацнення жорсткасці крымінальнай адказнасці. Смяротная кара, скасаваная ўказам Прэзідыума Вярхоўнага савета СССР ад 26 мая 1947 г., 12 студзеня 1950 г. была ізноў уведзеная ў дачыненні да здраднікаў Радзімы, шпіёнаў і дыверсантаў. У 1954 годзе ужыванне смяротнай кары было пашырана на асобаў, якія здзейснілі наўмысныя забойствы пры абцяжарваючых абставінах. У наступныя гада кола злачынных дзеянняў, за якія ў якасці меры пакарання была прадугледжана смяротная кара, пашыраецца. 12 сакавіка 1951 г. быў прыняты закон, які паклаў пачатак міжнароднаму крымінальнаму заканадаўству ў СССР. Гэтым нарматыўным актам вызначалася крымінальная адказнасць за прапаганду вайны ў любой форме. Гэтаму садзейнічалі і навуковыя распрацоўкі савецкіх вучоных. У 50-я гг. праяўляецца і такая тэндэнцыя ў развіцці крымінальнага заканадаўства, як звужэнне сферы крымінальнай адказнасці. Пасля смерці Сталіна ў 1953 г. у СССР пачаўся перыяд пэўнай лібералізацыі грамадскіх адносінаў. Гэтая тэндэнцыя назіраецца і адносна крымінальнага заканадаўства. Вярхоўны Суд СССР прыступіў да перагляду спраў аб асуджэнні за контррэвалюцыйныя злачынствы. Толькі за перыяд з 1954 па 1956 гг. ён рэабілітаваў 7679 неабгрунтавана асуджаных грамадзян.

Развіццё крымінальна-працэсуальнага заканадаўства дадзенага перыяду ішло ў напрамку ліквідацыі тых негатыўных з’яў у дзейнасці органаў раследвання, пракуратуры і суда, якія былі дапушчаны раней. Ліквідацыяй у 1953 г. асобай нарады пры МУС СССР як неканстытуцыйнага органа правасуддзя быў адноўлены прынцып ажыццяўення правасуддзя толькі судом. Паступова ліквідавалася празмерная цэнтралізацыя судовага нагляду, пашыраліся правы пракурорскага нагляду, адмяняліся працэсуальныя нормы, якія абмяжоўвалі права абвінавачанага на абарону і інш.

Дзейнасць вышэйшых органаў дзяржаўнай улады БССР Тэрыторыя Беларускай ССР у канцы 40-х гг. уключала ў сябе 12 абласцей: Баранавіцкую, Бабруйскую, Брэсцкую, Віцебскою, Гомельскую, Гродзенскую, Мінскую, Магілёўскую, Маладзечанскую, Пінскую, Палесскую (з цэнтрам у Мазыры) і Полацкую.

У лютым 1947 г. на падставе новага Палажэння аб выбарах адбыліся выбары ў вярхоўны Савет БССР другога склікання. На другой сесіі Вярхоўнага Савета БССР у ліпені 1947 г. быў прыняты закон «Аб змяненні і дапаўненні тэксту Канстытуцыі (Асноўнага закона) Беларускай ССР». У адпаведнасці з законам за вышэйшымі органамі дзяржаўнай улады рэспублікі было замацавана права на прыняцце заканадаўства аб шлюбе і сям'і, зацвярджэнне справаздачаў аб выкананні дзяржаўнага бюджэту БССР. Уносіліся ўдакладненні ў гарантыі правоў грамадзян на адпачынак і адукацыю. Норма аб раўнапраўі мужчыны і жанчыны была дапоўнена палажэннем аб дзяржаўнай дапамозе шматдзетным і адзінокім маці.

У пасляваенны перыяд актывізаваў сваю дзейнасць Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. У яго склад уваходзілі аддзелы: інфармацыйна-статыстычны, юрыдычны, па ўліку і рэгістрацыі ўзнагароджаных, па падрыхтоўцы да разгляду хадайніцтваў аб памілаванні, фінансава-гаспадарчы, а таксама канцылярыя Прэзідыума і прыёмная Старшыні Вярхоўнага Савета рэспублікі. З 1947 г. па 1965 г. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР кіруе арганізацыйна-масавай працай мясцовых саветаў і іх выканкамаў, зацвярджае палажэнні аб выбарах, прымае ўказы аб парадку правядзення выбараў, вырашае пытанні адміністрацыйна-тэрятарыяльнага падзелу ў рэспубліцы, здзяйсняе нарматворчую дзейнасць, ратыфікуе розныя міжнародныя дагаворы.

Адбудова дзяржаўнага апарата З 1946 па 1955 гг. Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР:

Ш Кіраваў арганізацыйна-масавай работай мясцовых Саветаў;

Ш Зацвярджаў палажэнні аб выбарах;

Ш Прымаў указы аб парадку іх правядзення;

Ш Вырашаў пытанні адміністрацыйна-тэрятарыяльнага падзелу ў рэспубліцы;

Ш Ратыфікаваў міжнародныя дагаворы;

Ш Ажыццяўляў нарматворчую дзейнасць (25 снежня 1951 г. прыняў Указ «Аб дзяржаўным сцягу БССР», 24 верасня 1955 г. — Указ «Аб дзяржаўным гербе БССР» і інш).

У 50-я гады развіваецца кантрольна-наглядальная і распарадчая дзейнасць Вярхоўнага Савета БССР, з’яўляюцца новыя камісіі. Пачынаючы з 50-х гг., адбываецца змяненне адміністрацыйна-тэрытарыяльнага дзялення рэспублікі. У 1954 г. ліквідуюцца Бабруйская, Баранавіцкая, Палеская, Пінская, Полацкая вобласці.

Міжнародная дзейнасць Беларускай ССР У канцы вайны актывізуецца міжнародная дзейнасць вышэйшых органаў улады Саюза ССР. 1 лютага 1944 г. Вярхоўны савет СССР прыняў закон «Аб прадстаўленні саюзным рэспублікам паўнамоцтваў у вобласці знешніх зносінаў і аб пераўтварэнні ў сувязі з гэтым Народнага камісярыята замежных спраў з агульнасаюзнага ў саюзна-рэспубліканскі». Закон замацаваў права саюзных рэспублік уступаць у непасрэдныя адносіны з замежнымі дзяржавамі, заключаць з імі дамовы і абменьвацца дыпламатычнымі прадстаўнікамі. У сувязі з гэтым Вярхоўны савет БССР 24 сакавіка 1944 г. прыняў закон «Аб утварэнні Народнага камісарыята замежных спраў», на падставе чаго быў унесены шэраг дапаўненняў у Канстытуцыю БССР 1937 г. Наркамат замежных спраў БССР адразу ж пачаў актыўна ўдзельнічаць у міжнародных зносінах. Напрыклад, увосень 1944 г. адбываліся беларуска-польскія перамовы па пытаннях змянення дзяржаўнай мяжы.

26 сакавіка 1946 г. Наркамат замежных спраў БССР быў пераўтвораны ў Міністэрства замежных спраў. Утвораны орган разгарнуў актыўную дзейнасць у сферы міждзяржаўных адносінаў БССР, падцверджаннем чаму з’явіўся ўдзел БССР, разам з 50 іншымі дзяржавамі, у заснаванні Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і ў распрацоўцы яе Устава. Пытанне аб удзеле ўсіх савецкіх рэспублік у ААН было пастаўлена дэлегацаяй СССР восенню 1944 года на перамовах у Думбартон-Оксе. Аднак толькі на Ялцінскай канферэнцыі ў лютым 1945 г. была дасягнута дамова аб прадстаўніцтве ў ААН дзвюх з 16 савецкіх рэспублік — Беларускай ССР і Украінскай ССР. Адразу ж пасля адкрыцця канферэнцыі Аб’яднаных Нацый 26 красавіка 1945 года савецкая дэлегацыя паставіла пытанне аб уключэнні Беларускай і Украінскай рэспублік у склад ААН, матывуючы гэта тым, што яны валодаюць суверэннымі правамі, «кожная з іх выставіла па мільёну байцоў у Чырвоную армію» і што менавіта на гэтыя рэспублікі абрынуўся першы ўдар фашызму. Рашэнне аб уключэнні УССР і БССР у лік паўнапраўных членаў ААН было прынята аднагалосна.

6 мая 1945 г. паўнамоцная дэлегацыя БССР на чале з народным камісарам замежных спраў К. У. Кісялёвым прыбыла ў Сан-Францыска і 8 мая ўключылася ў працу канферэнцыі ААН. 26 чэрвеня 1945 г. упаўнаважная дзяржаў-заснавальніц ААН, у тым ліку і прадстаўнікі БССР, падпісалі Устаў ААН, які 30 жніўня 1945 г. ратыфікаваў Прэзідыум Вярхоўнага Савета БССР. Удзел БССР у рабоце ААН паклаў пачатак новаму этапу знешнепалітычнай дзейнасці Беларусі, якая працякала ў адпаведнасці з нормамі міжнароднага права і здзяйснялася ў розных міжнародна-прававых формах. Рэспубліка мела свае прадстаўніцтвы ў некаторых краінах, вяла значную дыпламатычную перапіску, удзельнічала ў рабоце розных міжнародных канферэнцый, была членам многіх міжурадавых канферэнцый, мела значную дагаворную практыку, аказвала дапамогу развіваючымся краінам. Цэнтральныя (Прэзідыум Верхоўнага Савета БССР, Савет Міністраў БССР, МЗС БССР) і замежныя (прадстаўніцтвы, дэлегацыі і інш.) органы знешніх зносінаў выступалі з дэкларацыямі, заявамі і зваротамі па агульных і прыватных пытаннях міжнародных адносін. З цягам часу ўсталяваліся пастаянныя кантакты ўрада БССР з урадамі іншых дзяржаў і міжнароднымі арганізацыямі.

У пасляваенны перыяд формы знешнепалітычнай дзейнасці БССР атрымлівалі далейшае развіццё. БССР мела сваіх пастаянных прадстаўнікоў пры штаб-кватэрах некаторых міжнародных арганізацый. Пастаяннае Прадстаўніцтва БССР пры Арганіцацыі Аб’яднаных Нацый абараняла знешнепалітычныя інтарэсы рэспублікі ў розных органах ААН, уступала ў дзелавыя кантакты з прадстаўнікамі пры еўрапейскім аддзяленні ААН і іншых арганізацыях у Жэневе, пры ЮНЭСКА ў Парыжы. Вызначаныя функцыі рэспубліканскага органа знешніх зносінаў здзяйсняла і пастаяннае Прадстаўніцтва Саветаў Міністраў БCCР пры Савеце Міністраў СССР. Дыпламатычня зносіны Беларускай ССР з замежнымі дзяржавамі ажыццяўляліся з дапамогай пасольстваў і камісій СССР у замежных краінах, нягледзячы на тое, што Канстытуцыі БССР і СССР не ўтрымлівалі ніякіх палажэнняў, якія б забаранялі развіццё непасрэдных дыпламатычных зносінаў БССР з іншымі дзяржавамі. Асаблівае месца ў дыпламатычнай практыцы БССР займалі шматбаковыя дагаворы з дзяржавамі. На працягу 40 — 80-х гг. рэспубліка ўдзельнічала ў розных міжнародных канферэнцыях (больш 300). Сярод іх трэба адзначыць Парыжскую мірную канферэнцыю 1946 г., скліканую з мэтай выпрацоўкі мірных дагавораў з Балгарыяй, Венгрыяй, Італіяй, Румыніяй і Фінляндыяй — былымі саюзнікамі Германіі.

Удзел БССР у кадыфікацыі і развіцці міжнароднага права здзяйсняўся ў ходзе дыпламатычных кансультацый і перамоў з прадстаўнікамі розных дзяржаў, якія праводзіліся як на двухбаковай, так і на шматбаковай аснове. БССР нязменна прымала актыўны ўдзел у розных міжнародных канферэнцыях, спецыяльна скліканых з мэтай здзяйснення кадыфікацыі асобных галінаў і інстытутаў міжнароднага права. Разам з СССР і УССР Беларуская ССР удзельнічала ў працы дыпламатычный канферэнцыі па абароне ахвяраў вайны, якая праходзіла ў Жэневе ў 1949 г. У 1954 г. прадстаўнікі Беларускай ССР удзельнічалі ў працы Гаагскай канферэнцыі па абароне культурных каштоўнасцей у выпадку ўзброенага канфлікту.

Нягледзячы на ўсе складанасці міжнароднага становішча і ўнутранага жыцця, у Беларускай ССР працягваўся працэс ўмацавання дзяржаўнага суверэнітэту і ўдзелу ў міжнародным жацці. У пасляваенны перыяд атрымалі далейшае развіццё міжнародна-прававыя формы знешнепалітычнай дзейнасці Беларускай ССР, яна ўступала ў непасрэдныя перамовы з замежнымі дзяржавамі. Аднак у цэлым міжнародная дзейнасць рэспублікі ажыццяўлялася ў межах «агульнай лініі сацыялізму» пад непасрэдным кантролем кіраўніцтва СССР.

ЗАКЛЮЧЭННЕ Характэрнай рысай грамадска-палітычнага жыцця насельніцтва БССР першых пасляваенных гадоў з'ўляўся высокі духоўны ўздым савецкіх людзей, выкліканы перамогай у Вялікай Айчыннай вайне. У пасляваенныя гады ў СССР і БССР захоўвалася палітычная сістэма, якая склалася ў 20−30-я гады і была замацавана ў Канстытуцыі СССР 1936 г. і Канстытуцыі БССР 1937 г. дэкларуючы на словах дэмакратычныя свабоды, хаця палітычны рэжым па сутнасці сваёй заставаўся таталітарным. Такiм чынам, пасля вайны грамадска-палітычнае жыццё ў БССР уваходзіла ў звыклае, апрабаванае рэчышча. Перамога над фашызмам не змянiла прыроды сталiнскага рэжыму. У яго аснове ляжала жорсткая цэнтралiзацыя ўсiх бакоў жыцця, неймавернае ўсхваленне асобы І. Сталіна, непрымiрымае стаўленне да станоўчых ацэнак замежных дасягненняў навукі, тэхнікі, культуры. Разам з мабiлiзацыяй народа на стваральную працу, скiраваную на аднаўленне i далейшае развiццё гаспадаркi, грамадскага i культурнага жыцця, шырока практыкавалiся метады адмiнiстрацыйнага прымусу. З цягам часу пачынаецца перыяд адноснай дэмакратызацыі. Былі зроблены некаторыя намаганні па ўдасканаленню палітычнай сістэмы. Ужо ў 1953;1956 гг. было пачата правядзенне лініі на пашырэнне правоў саюзных рэспублік у дзяржаўным, эканамічным і культурным будаўніцтве. Прымаюцца асобныя грамадзянскі, крымінальны, працэсуальны кодэксы. Такім чанам дзяржава і права развіваліся паэтапна, пад уздзеяннем шматлікіх унутраных і знешніх прычын. Можна адзначыць, што ў гэты перыяд значна ўзрасла заканадаўчая актыўнасць рэспубліканскіх органаў заканадаўчай улады, пашыралася сфера прававога рэулявання. Вельмі выжным з’яўляецца тое, што была актывізавана праца па кадыфікацыі заканадаўства, вынікам гэтага сталі новыя пастановы, зводы законаў БССР. Значная частка прававых актаў БССР была прынята ў адпаведнасці або на аснове агульнасаюзнага заканадаўства, таму гэта гаворыць, што не было яшчэ поўнай самастойнасці ў сферы праватворчасці.

СПІС ВЫКАРЫСТАНЫХ КРЫНІЦ

1. Очерки истории государства и права Республики Беларусь (1917 — 1995 гг.) / Вишневский А. Ф. Учебное пособие. Минск 1995.

2. Гісторыя Беларусі: Вучэб. дапам. У 2 ч. Ч. Люты 1917 г. — 2000 г. / Г 46 Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, Э. А. Забродскі і інш.; Пад рэд. Я. К. Новіка, Г. С. Марцуля. — 2-е выд., перапрац. і дап. — Мн.: Універсітэцкае, 2000.

3. Гісторыя Беларусі. Ад старажытных часоў - па 2008 г.: вучэб. Дапам. / Я. К. Новик, И. Л. Качалаў, Н. Я. Новик; пад рэд. Я. К. Новика. Минск 2009.

4. Нарысы гісторыі Беларусі: У 2 ч. Ч. 2 / М. П. Касцюк, І. М. Ігнценка, У. І. Вышынскі і інш.; Інстытут гісторыі АНБ. — Мн. 1995.

5. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі / Т. І. Доўнар — 3-е выданне. — Мінск 2009.

6. Юхо Я. А. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Дапаможнік: У 2 ч. Ч. 2. — Мінск 2003.

7. Гісторыя дзяржавы і права Беларусі: Вучэб. Дап. / А. Ф. Вішнеўскі. — Мн.: Акад. МУС Рэсп. Беларусь, 2003.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой