Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Летапісны Новгородок (старажытнарускі Навгарадак)

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Наступны радзел кнігі прысвечаны такому важнаму пытанню як узнікненне гораду. Як адзначаецца аўтарам, гэта пытанне вельмі складанае і шматпланавае. Азначаюцца дзве галоўныя праблемы вывучэння узнікнення гарадскога паселішча на тэрыторыі Наваградка. Адна з іх гэта адносна позняе прамое ўзгадванне горада ў пісьмовых крыніцах (ХІІІ ст.). Другая праблема — гэта малая даследванасць Наваградскай часткі… Читать ещё >

Летапісны Новгородок (старажытнарускі Навгарадак) (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Рэферат па курсе

«Станаўленне гарадской цывілізацыі Беларусі»

ЛЕТАПІСНЫ НОВГОРОДОК (СТАРАЖЫТНАРУСКІ НАВАГРАДАК)

летапісны новгородок горад гурэвіч

Дадзеная кніга з’яўляецца спробай аб’яднаць усе дадзеныя пра старажытны Наваградак якія былі здабытыя археолагамі і гісторыкамі. Гэтая кніга ўлучае ў сябе дадзеныя з раскопаў на Малым і Вялікім замку (дзяцінцы) Наваградка, а таксама летапісныя сведчанні.

Першапачаткова, даецца кароткая гісторыя археалагічнага даследавання Наваградскай зямлі - ад першых «шукальнікаў скарбаў» ХІХ ст, да першых навуковых даследнікаў - польскіх археолагаў, якія, апроч вывучэнне закансервавалі і часткова адрэстаўравалі рэшткі Наваградскага замка, скончваючы савецкімі даследнікамі з Ленінградскага аддзялення гісторыі матэрыяльнай культуры, да якога і належала сама Гурэвіч.

Першы раздзел кнігі распавядае пра летапісныя крыніцы па вывучэнню горада, а таксама пра гісторыю іх (летапісаў) даследаванняў рознымі навукоўцамі. Акрэсліваюцца два галоўных пункта гледжання на праблему. Першы, кажа пра тое, што Наваградак з’яўляўся важным палітычным цэнтрам тагачаснай Чорнай Русі і Літвы, рэзідэнцыяй Міндоўга і месцам яго каранацыі. З іншага боку, прадстаўляецца версія польскага гісторыка Лаўмянскага, якая сцвярджала, што слабакаланізаваная і бедная Чорная Русь, была не больш чым апорным пунктам для барацьбы літоўскіх князёў супраць паўднёва-рускіх дзяржаў.

Наступны радзел кнігі прысвечаны такому важнаму пытанню як узнікненне гораду. Як адзначаецца аўтарам, гэта пытанне вельмі складанае і шматпланавае. Азначаюцца дзве галоўныя праблемы вывучэння узнікнення гарадскога паселішча на тэрыторыі Наваградка. Адна з іх гэта адносна позняе прамое ўзгадванне горада ў пісьмовых крыніцах (ХІІІ ст.). Другая праблема — гэта малая даследванасць Наваградскай часткі Панямоння на паселішчы першага тысячагоддзя. Каб лепш уявіць працэс узнікнення горада, у раздзеле апісваецца сітуацыя на тэрыторыі Наваградчыны да узнікненне самаго горада. Адзначаецца пэўная пераемнасць у матэрыяльнай культуру паміж паселішчамі VI-ІX стст. каля вв. Чарэшля, Байкі, Радагошча і непасрэдна Наваградакам. Тым не менш асноўнай крыніцай вывучэння стварэння горада, аўтар лічыць археалагічны матэрыял самаго Наваградка.

Аўтар адзначае, што ў ІХ-Х ст. на тэрыторыі сучаснага горада існавалі тры заселеныя тэрыторыі - Малы Замак, Замкавая гара і узвышша на якім зараз стаіць Барысаглебская царква. Адзначаецца, што ўсе тры паселішчы былі заснаваныя прыкладна адначасова. Самыя старажытныя месцічы Наваградка ўжо мелі сфарміраваную культуру. Тым не менш, быў знойдзены толькі адзін прадмет зброі таго перыяду. Аднак часам узнікнення горада можна лічыць толькі другую палову ХІ ст., калі на Замкавай Гары быў пабудаваны абарончы вал. Такім чынам, Замкавая Гара стала дзяцінцам гораду, а Малы Замак і «барысаглебскае» узвышша — яго пасадамі. Гэты час характарызуецца з’яўленнем зброі (пра што сведчаць знаходкі стрэлаў), новага тыпу ўпрыгожанняў, імпартнага шыферу з Кіева.

Што тычыцца культуры паселішчаў Наваградка і яго ваколіц, то аўтар ідэнтыфікуе іх як тыпова славянскую, у якой захаваліся племянныя асаблівасці дрыгавічоў. Пра гэта сведчаць шматлікія археалагічныя матэрыялы. Пры дамінаванні дрыгавіцкай традыцыі, у Наваградку захаваліся і сляды пражывання іншых груп славянскага насельніцтва. У прыватнасці адзначаецца прысутнасць паўднёварускай керамікі валынскага тыпу. У невялікай колькасці захавалася заходнеславянская кераміка. Таксама прасочваюцца сляды крывіцкага насельніцтва.

Але бадай найбольш цікавае этнічнае пытанне ранняй Наваградчыны тычыцца балтаў. Аўтар сцвярджае, што археалагічныя дадзеныя дазваляюць казаць, што слядоў балцкага насельніцтва на тэрыторыі Наваградскага Панямоння няма. Бліжэйшыя балцкія помнікі знаходзяцца на правым беразе Нёмана. Не гледзячы на гэта, балцкія культурныя уплывы безумоўна даходзілі да Наваградка адлюстроўваючыся ў першую чаргу ва ўпрыгожаннях.

Узнікненне гораду аўтар тлумачыць некалькімі фактарамі. Па-першае — прагрэс земляробства, якое на ўрадлівых наваградскіх землях было вельмі эфектыўным. Другая версія (прапанаваная В.В. Сядовым) кажа, што Наваградак быў адным з племянных цэнтраў дрыгавічоў.

Аўтар спрабуе адказаць і яшчэ на адно пытанне датычнае назвы горада, а менавіта дзе быў «Стары» Гарадок? Аналізуюцца падобныя сітуацыі з іншымі гарадамі Русі: Ноўгарадам Вялікім і Ноўгарадам Северскім. Паводле гэтых крыніц характарыстыка «Новы» надавалася гораду пры перасоўванні, альбо пры карэннай змене самога гораду. Аўтар лічыць, што «Новым» горад стаў у дачыненні да трох паселішчаў на наваградскіх узвышшах, якія злучыўшыся ў Х ст. сталі Новым Гарадком.

Трэцяя частка кнігі прысвечана аналізу забудовы і гарадскіх умацаванняў старажытнага гораду. Як адзначалася раней, першапачаткова вядомыя тры заселеныя ўзгоркі на тэрыторыі Наваградка. Навукоўцы сцвярджаюць што існавалі паселішчы і ў іншых месцах, але гэтыя дадзеныя застаюцца непацверджанымі праз недаследаванасць гэтых месцаў (тэрыторыя вакол Фарнага касцёла, тэрыторыя сучаснай цэнтральнай плошчы і г. д.) Першыя абарончыя ўмацаванні з’явіліся ў Наваградку ў другой палове ХІ ст. на Замкавай Гары, Малы Замак жа заснаваўся неўмацаваным да канца ХІІ ст. Аўтар адзначае, што першапачаткова умацаваная тэрыторыя на Замкавай Гары не займала ўсю яе тэрыторыю да мяжы ХІІ-ХІІІ стст. Таксама адзначаецца існаванне ў паўночнай частцы пляцоўкі квадратнай каменнай вежы, на фундаменце якой заснаваная існуючая зараз Шчытоўка. Міхась Ткачоў, што вывучаў умацаванні Наваградка адносіць гэтую вежу да «валынскага тыпу», а час яе пабудовы да 60-ых 70-ых гадоў ХІІІ ст. Яшчэ адным абарончым умацаваннем быў вал ля падножжа Замкавай Гары. Малы Замак апаясаўся валам пазней. У заходняй яго частцы таксама існавала каменна-цагляная вежа валынскага тыпу. Аўтар звязвае будаўніцтва каменных вежаў у Наваградку з уладараннем валынскага князя Рамана Данілавіча. Інтэнсіўнае узмацненне абарончых збудаванняў Наваградка прывяло да таго, што горад ператварыўся ў магутную крэпасць якая заставалася непрыступнай ажно да Трынаццацігадовай Вайны.

Перш чым аналізаваць домабудаўніцтва і планіроўку Наваградка, аўтар звяртаецца да іншых гарадоў Старажытнай Русі. Яна адзначае, што планіроўка гарадоў не была аднолькавай на ўсходнеславянскіх землях. Існавала г. зв. сядзібная забудова, у якой дамінавалі сядзібы — вялікія комплексы з жылых і гаспадарчых пабудоваў абнесеных частаколам. З іншага боку існавалі гарады ў якіх двары былі нашмат меншыя і месціліся шчыльна адзін да аднаго. Да гэтага часу не высветлена, чым было выклікана разнастайнасць ў горадабудаўніцтве старажытнарускіх гарадоў. Падыходзячы да аналізу непасрэдна забудовы Наваградку, аўтар кажа пра яго адметнасць у кантэксце старажытнай Русі. Па-першае, забудова Малога Замку і Замкавай Гары была адрознай, і заставалася адрознай увесь старажытнарускі час.

Першапачатковы насельнікі неўмацаванага паселішча на Малым Замку сяліліся па краях пляцоўкі, прычым паўднёвая частка пляцоўкі выкарыстоўвалася пад гаспадарчыя забудовы. Там жа знойдзены самыя старыя сляды бронзаліцейных прац. У ХІ ст. жылыя пабудовы з’яўляюцца ў цэнтральнай і паўднёвай часткай пляцоўкі. Шмат з якіх пабудоў выкарыстоўваліся адначасова і як майстэрні - залатарскія, кавальскія, бронзаліцейныя. Замкавая Гара, што была незаселенай першапачаткова, засяляецца ў ХІ ст. Найбольш верагодна, што ў тыя часы Замкавая Гара была галоўным чынам сховішчам жыхароў Малога Замку у выпадку небяспекі і была амаль незабудаваная. Аўтар адзначае адсутнасць нейкага гарадскога планавання у абодвух частках гораду. У ХІІ ст., калі увесь горад стаў умацаваным, асновай забудовы Малога Замку з’яўляюцца вялікія багатыя дамы, а гаспадарчыя пабудовы амаль што знікаюць. Аўтар лічыць, што месца дзе стаялі свірны, клуні і хлявы не трапіла ў раскоп. Багатыя кварталы сустракаюцца і ў іншых старажытнарускіх гарадах, але канцэнтрацыя заможных дамоў як ў Наваградку не сустракалася нідзе.

Замкавая Гара пачала актыўна засяляцца толькі з ХІІ ст. Як ужо казалася, забудова яе была адрознай ад забудовы Малага Замку. Але і яна была незвычайнай у параўнанні з іншымі гарадамі Русі. У паўночнай частцы пляцоўкі ні адзін з будынкаў ХІІ-ХІІІ стст. не быў жылым. Такім чынам Замкавая Гара была своеасаблівай зонай гаспадарчага прызначэння. Такога не сустракаецца ў іншых гарадах лясной зоны — там жылыя дамы зазвычай стаяць побач з гаспадарчымі пабудовамі. На паўднёвай частцы пляцоўкі знаходзяцца жылыя і адначасова рамесніцкія дамы. Аўтар лічыць, што там жылі залежныя ад феадала рамеснікі. Такім чынам дзяцінец старажытнага Наваградка уяўляў сабою феадальны двор.

У цэлым наваградская архітэктура вызначаецца амаль поўнай адсутнасцю заглыбленых пабудоў. Некаторая іх колькасць сведчыць пра перасяленцаў з Ваўкавыска, дзе такі тып жытла быў памінуючым. Пазнейшы дом з заглыбленнем належыць ужо да паўднёварускай традыціі. Але большасць дамоў звычайных жыхароў Наваградка была тыповай для гарадоў лясной паласы: аднакамерны зруб, дашчатая падлога, глінабітная печ. Больш цікавым з’яўляецца аналіз заможных дамоў старажытнага горада. Яны ўжо часта былі двухкамерныя, будаваліся не толькі з дрэва, але і з ужываннем цэглы, гліны, вапняку. Разнастайнасць будаўнічага матэрыялу, ізноў жа нехарактэрная іншым рускім гарадам. Печы ў заможных дамах будуюцца з ужываннем цэглы і каменняў. Шырокае ўжыванне цэглы ў грамадскім будаўніцтве невядомая нават у Ноўгарадзе Вялікім сведчыла пра узнікненне манументальнага будаўніцтва — а менавіта, царквы Барыса і Глеба. Адметная рысай Наваградка з’яўлялася і тое, што паленне хаты «па-чорнаму» было рэдкай з’явай у адрозненне ад іншых гарадоў. Выбітным ёсць і тое, што заможныя наваградцы амаль паўсюдна ўжывалі шкляныя вокны з імпартнага кіеўскага шкла. Унікальнай рысай наваградскай архітэктуры з’яўляецца выкарыстанне фрэсак у дамах. Аўтар лічыць, што Барысаглебскі храм і багатыя дамы, распісвалі тыя самыя майстры. Аўтар лічыць, што багатыя дама Наваградка былі двухпавярховымі, хоць гэтаму ёсць толькі адно ўскоснае сведчанне.

Цікавай знаходкай на Замкавай Гары быў драўляны насціл. Археолагі лічаць, што гэта быў насціл перад царквой. Паколькі не знойдзена слядоў манументальнага дойлідства таго перыяду, аўтар робіць выснову, што царква на дзяцінцы была драўлянай.

Такім чынам наваградскае домабудаўніцтва мае шэраг спецыфічных рысаў якія рэзка адрозніваюць яго ад іншых усходнеславянскіх гарадоў.

У заключным раздзеле кнігі, аўтар аналізуе культурнае і сацыяльнае аблічча сярэднявечнага Наваградка. Таксама спрабуецца вызначыць ці быў наколькі Наваградак быў спецыфічным горадам і наколькі ён адрозніваўся ад іншых гарадоў Русі і Панямоння. Аўтар сцвярджае, што Наваградак, заснаваны дрыгавічамі меў усе рысы усходнеславянскага гораду. Але вядзяляюцца спецыфічныя рысы, што належаць толькі гарадам Панямоння. На Чорнай Русі склалася адрозная ад іншых гарадоў керамічная традыцыя, якая абумоўлівалася заходнеславянскімі уплывамі. Паляванне мела тут надзвычай важнае значэнне ў адрозненні ад усходніх гарадоў. Толькі на берагах Нёмана палявалі на Тура. Адным з найбольш блізкіх па культуры гарадоў быў Ваўкавыск. Знаходзяцца шмат паралеляў у працэсе заснавання і развіцця гарадоў. Гэтыя два гарады вылучаюцца высокім ўзроўнем пісьменнасці, якая з’явілася тут яшчэ да хрысціянства. Узровень пісменнасці ў гэтых гарадах з’яўляецца адным з самых высокіх сярод усіх гарадоў Старажытнай Русі. Як ужо казалася раней, спецыфічнай рысай Наваградка з’яўляецца утварэнне кварталу рамеснікаў залатароў у якім некаторыя даследнікі бачаць цэхавае аб’яднанне. Увогуле ў летапісах часта ўжываецца слова «новгородци», што можа сведчыць пра тое, што у паходах Наваградскіх князёў удзельнічалі не толькі іх дружыннікі але і багатыя жыхары Малога Замку. Наваградак меў шчыльныя кантакты з Кіевам. Прычым археалагічныя звесткі сцвярджаюць, што мела месца перасялення кіеўскіх рамеснікаў у гэты горад. Сяліліся яны на дзяцінцы і, відаць, былі нанятыя наваградскім феадалам. Сувязі з Полацкам выяўляюцца ў манументальным будаўніцтве. Арцель якая паставіла храмы ў Полацку і Віцебску працавала і ў Панямонні. Такім чынам зразумела, што ў сярэдзіне ХІІІ стагоддзя Літва і Валынь змагаліся не за памежнае месца, а за квітнеючы горад. Канец старажытнарускага Наваградка надышоў у 1247 годзе калі войскі валынскага князя знішчылі вакольны горад. Нажаль, унікальная традыцыя рамеснага квартала не ўзнавілася. Цэнтр жыцця перамясціўся на Замкавую Гару, што стала актыўна забудоўвацца.

Такім чынам, праналізаваўшы кнігу Старажытны Наваградак, мы бачым як археалогія можа адказаць на некаторыя пытанні урбаністыкі. Гурэвіч тлумачыць працэс узнікнення гораду, яго развіцця. Акрэсліваецца сацыяльнае і культурнае аблічча гораду. Такім чынам археалогія дапамагае нам зазірнуць у самую раннюю гісторыю нашых гарадоў і паказаць як жылі нашы продкі.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой