Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі
Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца сярод іншых краін і народаў. Нездарма старажытныя рымляне казалі: «Гісторыя — настаўніца жыцця». Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добрага густу. Напрыклад, французскі кароль Генрых ІV аднойчы заявіў: «Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?» Вядомы нямецкі рэфарматар М… Читать ещё >
Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
[Введите текст].
Міністэрства адукацыі рэспублікі Беларусь Установа адукацыі.
«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАУНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІ І РАДЫЕЭЛЕКТРОНІКІ».
Кафедра гуманітарных дысцыплін КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА Па прадмету «Гісторыя Беларусі».
Тэма: «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі».
Мінск — 2013.
План.
Уводзіны.
1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
2. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым — верасні 1917 г..
3. Беларускі нацыянальны рух.
Вывады.
Спіс літаратуры.
Уводзіны.
" Гісторыя — гэта фундамент, на каторым будуецца жыццё народа. І нам, каб адбудаваць сваё жыццё, трэба пачаць з фундамента, каб будынак быў моцным," - такімі злабадзённымі і сёння словамі пачынае сваю «Кароткую гісторыю Беларусі» дзеяч беларускага адраджэння пачатку ХХ ст. Вацлаў Ластоўскі. І сапраўды, без ведання сваёй гісторыі, сваіх каранёў народ не мае будучыні.
Гісторыя дапамагае даведацца пра мінулае сваёй радзімы, больш дакладна вызначыць яе месца сярод іншых краін і народаў. Нездарма старажытныя рымляне казалі: «Гісторыя — настаўніца жыцця». Веданне гісторыі ва ўсе часы лічылася рысай добрага густу. Напрыклад, французскі кароль Генрых ІV аднойчы заявіў: «Пра што можна размаўляць з чалавекам, калі той не ведае гісторыі?» Вядомы нямецкі рэфарматар М. Лютэр быў нават больш прамалінейны: «Цкаванне гісторыі ёсць адметная рыса татарскага і цыклапічнага варварства, д’ябальскае глупства!» Словы дзвюх згаданых асоб не згубілі сваю актуальнасць і сёння. Вывучэнне гісторыі Беларусі садзейнічае фарміраванню больш глыбокага разумення сучаснай сацыяльна-палітычнай, эканамічнай і культурнай сітуацыі ў краіне. Да таго ж атрыманыя веды спатрэбяцца студэнтам пры вывучэнні спецыяльных, у тым ліку эканамічных і правазнаўчых дысцыплін.
Тэма гэтай кантрольная работы — «Беларусь пасля Лютаўскай (1917 г.) буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі.» Такім чынам у кантрольнай рабоце будуць адзначаны наступныя пытанні: альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі, дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым — верасні 1917 г., беларускі нацыянальны рух.
Лютаўская рэвалюцыя — з’ява сусветна-гістарычнага значэння. З аднаго боку, яна падвяла рысу пад шматвяковай гісторыяй расійскай манархіі, а з другога — адкрыла шлях да дэмакратычнага развіцця Расіі. Пачатак ёй паклалі масавыя забастоўкі, мітынгі і дэманстрацыі ў Петраградзе.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя з’явілася пачаткам дэмакратычнага развіцця Расіі, у тым ліку і Беларусі, адкрыла шлях да эканамічнага і сацыяльнага прагрэсу краіны.
1. Альтэрнатывы грамадска-палітычнага развіцця Расіі пасля Лютаўскай рэвалюцыі.
Лютаўская буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя была складанай і супярэчлівай з’явай. «У сілу надзвычайнай арыгінальнай гістарычнай сітуацыі» ў ёй «зліліся разам… зусім розныя патокі, зусім разнародныя класавыя інтарэсы, зусім процілеглыя палітычныя і сацыяльныя імкненні». Яна змяла царскую манархію, перадала ўсю ўладу буржуазіі.
Расія стала адной з самых дэмакратычных краін свету. Пасля Лютаўскай буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі развіццё Расійскай дзяржавы магло пайсці па адным з трох шляхоў:
1) контррэвалюцыйны пераварот і аднаўленне манархіі;
2) буржуазнарэфармісцкі шлях да капіталізму;
3) пралетарскарэвалюцыйны шлях да сацыялізму.'.
Якія палітычныя сілы Расіі былі зацікаўлены ў ажыццяўленні контррэвалюцыйнага перавароту і аднаўленні манархіі? Гэта першнаперш манархічныя партыі і арганізацыі Союз русского народа", «Совет обьеднненного дворянства», Союз земельных собственннков", «Союз Михаила Архангела» і іншыя, найбліжэйшае акружэнне цара, генералітэт і вышэйшае афіцэрства царскай арміі, памешчыкі, вышэйшае духавенства і інтэлігенцыя. Аднак пасля Лютаўскай рэвалюцыі гэтыя палітычныя партыі і групы насельніцтва былі дэмаралізаваны і не мелі палітычнай і ваеннай сілы для здзяйснення контррэвалюцыйнага перавароту. Гэты шлях грамадска Палітычнага развіцця застаўся нерэалізаваным.
У буржуазнарэфармісцкім шляху развіцця Расіі да капіталізму былі зацікаўлены буржуазныя партыі і арганізацыі (кадэты, акцябрысты і інш.), фабрыканты, заводчыкі, «банкіры, прадстаўнікі гандлёва-фінансавага капіталу, буржуазія горада і вёскі. Гэта былі даволі ўнушальныя палітычньія сілы, але перамагчы на шляху буржуазна-рэфармісцкага развіцця Расіі ім не ўдалося. Галоўная прычына гэтага нежаданне і няздольнасць вярхоў расійскай буржуазіі і першнаперш Часовага буржуазнага ўрада вырашыць сацыяльнаэканамічныя і палітычныя праблемы.
Працягвалася Першая сусветная вайна, якая давяла краіну да разрухі, а народ да галечы, стала ненавіснай для салдат і афіцэраў. Тым не менш Часовы буржуазны ўрад дзеля атрымання вялікай кантрыбуцыі з пераможаных краін, а таксама ў мэтах нажывы і ўзбагачэння кіруючай вярхушкі вырашыў працягваць вайну «да пераможнага канца». Такая палітыка буржуазіі пазбавіла Часовы буржуазны ўрад падтрымкі з боку арміі. Бальшавікі, якія знаходзіліся ў апазіцыі да Часовага ўрада, у сваёй агітацыйнапрапагандысцкай рабоце сярод салдат заяўлялі аб тым, што ў выпадку пераходу ўлады да Саветаў вайна будзе скончана на другі дзень. Сваё слова бальшавікі стрымалі. 26 кастрычніка 1917 г. II Усерасійскі з’езд Саветаў прыняў Дэкрэт аб міры.
Не вырашалася таксама і аграрнае, сялянскае пытанне. Працягвала існаваць памешчыцкае, латыфундыяльнае землеўладанне. Сяляне пакутавалі ад малазямелля і беззямелля. Часовы ўрад нічога не зрабіў для таго, каб вырашыць тую аграрную праграму, якая была састаўной часткай буржуазнадэмакратычнай рэвалюцыі. Зразумела, што сяляне (а гэта была большасць насельніцтва Расійскай дзяржавы) адказалі ў даверы Часоваму ўраду і падтрымалі бальшавікоў, якія абяцалі вырашыць сялянскае пытанне і надзяліць сялян зямлёй. У ліку першых дэкрэтаў савецкай улады быў Дэкрэт аб зямлі.
Часовы ўрад нічога не зрабіў для вырашэння нацыянальнага пытання, а таму пазбавіўся падтрымкі з боку большасці насельніцтва ўскраін Расійскай дзяржавы. Нічога не было зроблена таксама для паляпшэння ўмоў працы і жыцця рабочага класа.
Такім чынам, антынародная палітыка Часовага буржуазнага ўрада пазбавіла яго падтрымкі з боку большасці расійскага народа. Самымі папулярнымі і аўтарытэтнымі сталі партыі сацыялістычнай арыентацыі, і першнаперш бальшавіцкая партыя. Восенню 1917 г. быў выбраны пралетарска-рэвалюцыйны шлях да сацыялізму. 1, c.7 — 18].
2. Дзейнасць асноўных палітычных партый на тэрыторыі Беларусі ў лютым — верасні 1917 г..
Становішча ў Беларусі - ваенна-палітычнае, эканамічнае, сацыяльнае, культурнае, духоўнае — у гэты час было наадзвычай складаным, часам супярэчлівым. Такая напружанасць была выклікана, з аднаго боку, падзеямі Першай сусветнай вайны. якая непасрэдна закранула і беларускія землі, падзяліўшы іх на дзве часткі, а з другога боку, наступствамі буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў Расіі, ліквідацыяй самадзяржаўя.
Вакуум дзяржаўнай улады прывёў да актывізацыі дзейнасці палітычных i нацыянальных партый і рухаў. Найбольш шматлікай і ўплывовай сярод партый пануючых станаў была партыя кадэтаў - канстытуцыйных дэмакратаў, якая складалася з прадстаўнікоў буржуазіі, вярхоў ітэлігенцыі, высокаадукаванага чыноўніцтва, афіцэрства. Кадэты выступалі за прававую пераемнасць старой і новай улад, устанаўленне ў Расіі канстытуцыйнай манархіі ці рэспубліканскага ладу. Менавіта прадстаўнікі гэтай партыі склалі аснову буржуазнага Часовага ўрада, сфарміраванага 2 сакавіка 1917 г. Яшчэ раней, 27 лютага, «для аднаўлення парадку» быў утвораны Часовы камітэт Дзяржаўнай думы на чале з М. У. Радзянкам. Так улада аказалася ў руках буржуазіі, якая страціла веру ў сістэму органаў самадзяржаўнага кіравання, і перш за ўсё ў цара і яго дарадцаў.
Партыі левага кірунку не мелі адзінага пункту гледжання настановішча ў Расіі. Бальшавікі зыходзілі з таго, што буржуазна-дэмакратычная рэвалюцыя доўга не затрымаецца і перарасце ў сацыялістычную. Іх калегі па РСДРП — меншаавікі, прытрымліваючыся класічнага марксізму, лічылі, што настаў перыяд буржуазнага развіцця, які прадоўжыцца да таго часу, пакуль не будуць вычарпаны магчымасці новага дзяржаўнага і грамадскага ладу і не выспеюць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя перадумовы для пераходу ад капіталізму да сацыялізму. Г. В. Пляханаў сцвярджаў, што будучыня Расіі належьшь капіталізму, бо руская гісторыя яшчэ не змалола той мукі, з якой з цягам часу будзе спечаны пшанічны пірог сацыялізму". Таму меншавікі сумесна з эсэрамі, якіх была большасць у створанмі 27 лютага 1917 г. Петраградскім Савеце, вырашылі, што ўлада павінна перайсці да буржуазіі, і таму падтрымлівалі Часовы ўрад.
Палітыку Часовага ўрада і яго мясцовых органаў улады ў Беларусі падтрымлівалі меншавікі, эсэры, члены Беларускай сацыялістычнай грамады, Бунда, Паалей-Цыёна. Найбольш шматлікай палітычнай партыяй пасля Лютаўскай рэвалюцыі быў Бунд. Гэта тлумачыцца тым, што яўрэйскае насельніцтва пераважала ў гарадах і мястэчках. Друтой па колькасці членаў была партыя сацыялістаў-рэвалюцыянераў (эсэраў), праграму якой падтрымлівалі ў асноўным беларускія сяляне.
Расійская сацыял-дэмакратычная рабочая партыя (РСДРП) у Беларусі ў гэты час уяўляла невялікую сілу, хаця рэвалюцыйныя ідэі набіралі моц на Заходнім фронце. Але і ў Беларусі, і на Заходнім фронце не існавала адзінай бальшавіцкай рэгіянальнай партыйнай арганізацыі. I толькі ў красавіку 1917 г. першая арганізацыя бальшавікоў узнікла ў Гомелі, у чэрвені - у Мінску і Полацку. у ліпені у Віцебеку. [2, c.226−229].
Кіраўнікамі палітычнай арганізацыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД) з’яўляліcя В. Ластоўскі, 'ксяндзы А. Станкевіч, В. Гадлеўскі, У. Талочка, Грынкевіч, А. Астрамовіч. Яны выдавалі газету «Беларуская крыніца». БХД абапіралася на заможных сялян, выступала і за памешчыцкае землеўладанне ў разумных межах, а таксама за нацыянальную аўтаномію ў складзе Расійскай дэмакратычнай рэспублікі.
Блізкай да БХД была Беларуская партыя народных сацыялістаў (БПНС). У яе кіраўніцтва ўваходзілі Я. Сушынскі, А. Лявіцкі (Ядвігін Ш.), пратаіерэй Кульчыцкі, Ф. Стульба, П. Аляксюк, В. Чавусаў, генерал К. Кандратовіч, Багдановіч. Да партыі прымкнулі і некаторыя памешчыкі на чале з Р. Скірмунгам. Праграма БПНС асаблівую ўваіу ўдзяляла нацыяналышму пытанню: прапагандавала ідэі аўтаноміі з заканадаўчым органам у асобе Беларускай краёвай рады, але ў федэрацыі з Расійскай рэспублікай; адраджэння беларускай культуры і беларускага нацыянальнага жыцця; увядзення культурна-нацыянальнай аўтаноміі для нацыянальных меншасцей на тэрыторыі Беларусі.
Партыя выступала за прыватнае землеўладанне; адчужэнне зямель якія раней належалі польскім каралям і расійскім імператарам, нацыянальнаму фонду Беларускай краёвай рады.
Сацыяльнай базай дэмакратычнага лагера з’яўляліся рабочыя-беларусы, але не ў Мінску, Віцебску, Гомелі, а ў Петраградзе і Маскве, сяляне. народная інітэлігенцыя. сярэднія слаі насельніцтва. Яго прадстаўнікі прытрымліваліся ідэі самавызначэння беларускага народа.
Найбольш уплывовай у дэмакратычным лагеры была Беларуская сацыялістычпая грамада, якая адрадзілася ў сакавіку 1917 г.і налічвала ў сваіх радах амаль 10 тыс. чалавек.
Грамада прапагандавала ідэю ліквідацыі сацыяналыіа-эканамічнага прыгнёту, класаў, выступаш за народнае грамадства, права на поўны вынік працы. На першы план яна ставіла нацыянальнае пытанневыступала за палітычную аўтаномію Беларусі ў рамках Расійскай дэмакратычнай рэспублікі. Аграрная частка яе праграмы да канца не была вызначана, не давала адказу аб форме ўласнасці, але ставіла за мэту перадаць зямлю сялянам не вышэй за працоўную норму. Партыя выступала ў абарону рабочых, за паляпшэнне ўмоў іх працы, але не прапаноўвала нацыяналізацыі заводаў. У цэлым праграма БСГ была блізкай да праграмы расійскіх эсэраў.
У1917 г. узніклі і іншыя блізкія БСГ палітычныя аргаііізацыі: у МасквеБеларуская народная грамада (яе ўзначальваў А. Цвікевіч: выступала за нацыянальнатэрытарыяльную аўтаномію, пераход зямлі да беларускіх нацыянальных саветаў, увядзенне самакіравання). у Адэсе — Беларуская народная рада, таварыства «Гай».
Ужо да лета 1917 г. Беларускія дэмакратычныя арганізацыі аб’ядноўвалі прыкладна 23 тыс. чалавек. Яны прытрымліваліся, па заявахб сацыяльнага выбару, а па сутнасці - дэмакратычнага, ішлі на інтэграцыю з беларускімі кансерватыўнымі партыямі[3, c.230−234].
Такім чынам, ваеннае, палітычнае і эканамічнае становішча Беларусі пасля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 г. не было стабільным. Многае залежала ад пазіцыі Заходняга фронту, магутнай узброенай групоўкі ў 1,5 млн чалавек. [2, c.226−229].
лютаўскай рэвалюцыа расійскай дзяржава.
3. Беларускі нацыянальны рух.
Значна актывізаваўся ў гэты час і беларускі нацыянальны рух. Перамога рэвалюцыі стварыла магчымасці для яго поўнай легалізацыі, ідэйнага і арганізацыйнага афармлення.
25−27 сакавіка 1917 г. у Мінску адбыўся з’езд беларускіх арганізацый, скліканы Мінскім аддзелам Беларускага таварыства дапамогі пацярпелым ад вайны. З’езд вітаў перамогу Лютаўскай рэвалюцыі і заявіў аб падтрымцы Часовага ўрада. Галоўнае праграмнае патрабаванне, выпрацаванае з’ездам — дзяржаўна-тэрытарыяльная аўтаномія Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі. Ядром беларускай тэрыторыі вызначаліся Мінская, Магілёўская, Віцебская, Гродзенская і Віленская губерні. Аўтаномная Беларусь павінна была мець свой прадстаўнічы орган з заканадаўчымі функцыямі - Беларускую краёвую раду, выбраную ўсімі жыхарамі краю. З’езд выказаўся за рэформу народнай адукацыі, адкрыццё ў Беларусі універсітэта, выкладанне ў навучальных установах беларускай мовы. У якасці выканаўчага органа быў выбраны Беларускі нацыянальны камітэт у складзе 18 асоб (П.Аляксюк, А. Смоліч, Я. Канчар, І.Краскоўскі, В. Гадлеўскі, З. Жылуновіч і інш.). Старшынёй БНК стаў былы дэпутат I Дзяржаўнай думы, нашчадак старадаўняга шляхецкага роду Р. Скірмунт.
У дні працы з’езда аднавіла легальную дзейнасць Беларуская сацыялістычная грамада. Выпрацаваная ёю палітычная платформа была блізкай да курсу расійскіх эсэраў і меншавікоў. БСГ выступіла ў падтрымку Часовага ўрада, выказалася за агульнанародную ўласнасць на зямлю і перадачу яе сялянам у адпаведнасці з працоўнай нормай, заявіла аб неабходнасці для Беларусі аўтаноміі ў складзе Расійскай федэратыўнай рэспублікі. Арганізацыі БСГ узніклі ў Мінску, Петраградзе, Маскве, Бабруйску, Слуцку, Віцебску, Буда-Кашалёве, сярод беларускіх бежанцаў і вайскоўцаў. Часовы ЦК БСГ, выбраны ў чэрвені 1917 г. партыйнай канферэнцыяй у Петраградзе, узначалілі З. Жылуновіч (старгяыня), П. Бадунова, К. Дуж-Душэўскі, А. Ба-рысёнак, В. Лузгін.
Вясной 1917 г. былі заснаваны таксама Беларуская народная партыя сацыялістаў, Беларуская народная грамада, Хрысціянска-дэмакратычная злучнасць беларусаў (з 1920;х гг. — Беларуская хрысціянская дэмакратыя) і іншыя нацыянальныя згуртаванні. У аснове іх праграм таксама ляжала патрабаванне аўтаноміі Беларусі, свабоднага развіцця беларускай мовы і культуры.
Аднак гэтыя ідэі пракладвалі сабе дарогу з вялікімі цяжкасцямі. Часовы ўрад, зыходзячы з эканамічных і геапалітычных інтарэсаў Расіі ў Беларусі, не падтрымаў аўтанамісцкай платформы, прадстаўленай яму Беларускім нацыянальным камітэтам. Не адразу гэта праграма знайшла падтрымку і ў грамадскай думцы самой Беларусі. Сялянства — у патэнцыяле асноўная масавая база беларускага руху — было захоплена самым надзённым для сябе пытаннем аб зямлі і не выказвала выразных адносін да нацыянальнага самавызначэння. Адмоўна адбівалася на папулярнасці БНК і звязаных з ім арганізацый знаходжанне на чале кіруючага органа руху Р. Скірмунта, які меў рэпутацыю цвёрдага прыхільніка памешчыцкага землеўладання.
Тым часам у асяроддзі цэнтралісцкіх сіл, прадстаўленых у Беларусі шматлікім чыноўніцтвам, нізавымі арганізацыямі агульнарасійскіх партый, а таксама мясцовымі групоўкамі, што кіраваліся дактрынай «заходнерусізму», былі ажыццёўлены арганізацыйныя і ідэалагічныя захады ў процівагу БНК. У красавіку 1917 г. у Гомелі па ініцыятыве П. Каранкевіча (знаходзіўся тут у эвакуацыі пасля захопу Вільні немцамі) тутэйшыя прыхільнікі «заходне-русізму» аб’ядналіся ў так званы Саюз беларускай дэмакратыі, які заявіў аб намеры «процідзейнічаць імкненню некаторых беларусаў да аўтаноміі «2. Аналагічную пазіцыю заняў і ўтвораны ў маі 1917 г. у Віцебску Беларускі народны саюз (БНС). БНС паспрабаваў перахапіць ад Беларускага нацыянальнага камітэта ў Мінску ініцыятыву па кіраўніцтве нацыянальна-вызваленчым рухам, падмяніўшы барацьбу за нацыянальнае самавызначэнне клопатамі аб захаванні «мясцовых асаблівасцей». 25- 26 чэрвеня 1917 г. у Віцебску адбыўся з’езд прадстаўнікоў БНС, Саюза беларускай дэмакратыі, Заходне-Рускага таварыства (дзейнічала з 1911 г. у Петраградзе) і іншых аналагічных згуртаванняў, які выступіў супраць «сепаратных і шавіністычных імкненняў, што зыходзяць ад імя невялікай групы насельніцтва Беларусі.
Падзеі сведчылі, што к лету 1917 г. у Беларусі разам з супярэчнасцямі і канфліктамі, агульнымі для ўсёй тагачаснай Расіі, абвастрылася супрацьстаянне і па нацыянальным пытанні. 2, c. 470−474].
Вывады.
У выніку перамогі рэвалюцыі ў краіне стварыліся абставіны, якія палітычныя партыі ацэньвалі па-рознаму. Бальшавікі лічылі, што рэвалюцыя будзе развівацца далей, што на буржуазна-дэмакратычным этапе яна доўга не затрымаецца. Пагэтаму перыяд лібералізму і капіталістычнай індустрыялізацыі не будзе працяглым. Яны выступалі за перарастанне буржуазна-дэмакратычнай рэвалюцыі ў сацыялістычную. Меншавікі ў адпаведнасці з класічнай марксісцкай схемай рэвалюцыі гаварылі, што буржуазна-грамадскі лад, які пачаў складвацца пасля Лютаўскай рэвалюцыі, праіснуе доўгі час, пакуль не будуць вычарпаны ўсе магчымасці капіталістычнага спосабу вытворчасці і не наспеюць аб’ектыўныя і суб’ектыўныя абставіны для пераходу ад капіталізму да сацыялізму.
Ліберальна-дэмакратычныя партыі мелі свой погляд адносна пытання будаўніцтва грамадскага ладу ў краіне пасля рэвалюцыі. Яны адстойвалі ідэю прававой пераемнасці старой і новай улады, патрабавалі ўстанаўлення ў Расіі канстытуцыйнай манархіі ці, у крайнім выпадку, рэспубліканскага ладу.
Часовы ўрад правёў серыю адпаведных заканадаўчых актаў, прызваных умацаваць уладу буржуазіі, абмежаваць дзеянні радыкальнай грамадскасці на месцах, спыніць развіццё рэвалюцыі, перавесці яе ў рэчышча рэформ.
Такім чынам магчыма сказаць, что Кастрычніцкая рэвалюцыя 1917 г. карэнным чынам змяніла лёс усіх народаў Расійская імпэрыі, у тым ліку і беларускага. Пачаўся новы, савецкі перыяд яго гісторыі. Пытанне, па якому шляху ісці Беларусі, як і ўсёй краіны, — па капіталістычнаму ці сацыялістычнаму, вырашылася на карысць апошняга. Шлях будаўніцтва сацыялізму аказаўся новым, малавядомым, цяжкім. На гэтым шляху, дзякуючы, працоўным намаганням народа, Савецкая Беларусь, як і ўся краіна, стварыла магутны вытворча-эканамічны і навукова-тэхнічны патэнцыял. На якасна новы узровень паднялася культура і грамадства.
Спіс літаратуры.
1. Гісторыя Беларусі: У 2ч. Ч.2. — Мн., 2000. — 472 с.
2. Гісторыя Беларусі: У 6 т. Т. 4. Беларусь у складзе Расійскай імперыі (канец XVIIIпачатак XX ст.) / М. Біч, В. Яноўская, С. Рудовіч і інш.; Рэдкал.: М. Касцюк (гал.рэд.) і інш. — Мн.: Экаперспектыва, 2005. — 519 с.
3. Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі / І.А. Саракавік. -Мн.: «Современная школа», 2006. — 456 с.
4. Гісторыя Беларусі: Падручнік. У 2 ч. Ч.2. Люты 1917 г. — 2006 г. / Я.К. Новік [і інш.]; пад рэд. Я.К. Новіка, Г. С. Марцуля. — 3-е выд. — Мінск, 2007.