Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Вобраз п"янiцы ў фразеалагiчных адзiнках

КурсоваяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Мала таго, што чэрці, нібыта, вадзілі п’яных, валаклі іх, па-ўсялякаму здзекаваючыся, у глухія мясціны, выстаўлялі на смех свядомым людзям, яны ж, паводле беларускай народнай казкі, выдумалі гарэлку, то яны яшчэ ўмудраліся да такога стану даводзіць людзей, калі тых ужо параўноўвалі… з свіннямі. Гэта ў адносінах да мужчын-п'яніц. А з жанчынамі ўсё было значна прасцей. Пра іх гаварылі, ды і зараз… Читать ещё >

Вобраз п"янiцы ў фразеалагiчных адзiнках (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Змест Уводзiны Раздзел 1. Вобраз п’янiцы ў фразеалагiчных адзiнках

1.1 Выпівае трохі

1.2 Выпiвае

1.3 Напiваецца

1.4 Многа выпiвае

1.5 П’янствуе Раздзел 2. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека праз фразеалагiзмы

2.1 Стан лёгкага ап’янення

2.2 Стан цяжкага ап’янення Раздзел 3. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы Заключэнне Літаратура

Уводзіны фразеалагiзм алкаголь п’янство Беларуская кухня фарміравалася на працягу многіх тысячагоддзяў. Яе аснову складаюць стравы і прыёмы прыгатавання, агульныя для ўсіх славянскіх народаў, а таксама іншых індаеўрапейскіх народаў — балцкіх, германскіх і інш. Як і ўсе старажытныя людзі, продкі беларусаў пачаткова здабывалі ежу пры дапамозе збіральніцтва, рыбалоўства і палявання, пазней з’явіліся земляробства і жывёлагадоўля. Да нядаўняга часу ў рацыёне большасці насельніцтва Беларусі абсалютна пераважалі вегэтарыянскія стравы — са збожжа, бабовых культур, агародніны, малака і малочных прадуктаў, насення лёну і канапель, прадуктаў збіральніцтва — грыбоў, ягад, садавіны, мёду. Традыцыйная беларуская кухня вельмі блізкая да літоўскай. На працягу XIII — XIX стагоддзяў на яе фарміраванне (асабліва ў прывілеяваных класаў) аказвалі значны ўплыў польская і нямецкая кухні, а таксама кухні нацыянальных меншасцяў — яўрэйская і татарская, у меншай ступені француская, італьянская, вугорская і англійская. З XIX стагоддзя найбольшы ўплыў аказвае руская кухня.

Безумоўна, як і пераважная большасць кухняў, беларуская мае свае спецыфічныя напоі. Самымі старажытнымі алкагольнымі напоямі былі піва і мёд.

Піва — алкагольны выраб, які атрымоўваецца спіртавым закісаннем соладавага сусла з дапамогай піўных дрожджаў, звычайна ў прысутнасці хмелю. Утрыманне алькаголю ў большасці гатункаў піва 3—6% аб.(часам да 12% аб.(моцнае)), пажыўных рэчываў (у асноўным вугляводаў) — 7—10%, вуглякіслага газу — 0,3—0,4%. Вырабляюць таксама безалькагольнае піва.

Піва выраблялася толькі верхняй ферментацыі, звычайна малога мацунку (2−3 аб.%), але спажывалася ў значнай колькасці, у пэўным сэнсе замяняючы прахаладжальныя напоі. Піва было нетрывалым, але яго варылі (асабліва ў фальварках) досыць часта. У параўнанні з сучаснасцю значна больш распаўсюджаным было піва цалкам ці часткова з пшанічнага соладу («белае»). Піўныя поліўкі (з жаўткамі, тварагом, смятанай — граматка) да 19 стагоддзя замянялі сярэдняму класу каву і гарбату. Пітны мёд, у залежнасці ад прапорцыі мёду і вады ды ступені перагонкі, меў мацунак ад 12% да 50%; асабліва цаніўся мёд, які «сыцілі» ў Коўне. У адрозненне ад Расійскай дзяржавы, вытворчасць і спажыванне алькагольных напояў былі істотна дэцэнтралізаваныя. Хаця сяляне мусілі набываць іх толькі ў корчмах, што належалі іх панам, яны маглі вырабляць пэўную колькасьць самастойна на галоўныя царкоўныя святы або на вяселле; магдэбурскія гарады мелі выключнае права вытворчасці і продажу напояў у карчмах, што належалі магістратам; існавалі таксама адмысловыя мядовыя брацтвы, сябры якіх мелі права самастойнага вырабу пэўнай колькасці напояў у канун вялікіх святаў.

Пілі піва ў даўніну вельмі шмат. У Польшчы, Літве, на Беларусі яно лілося амаль як вада — асабліва ў вышэйшых класах. Вадой грэбавалі, што на тагачасны ўзровень санітарыі было досыць абгрунтаваным. Берасцейскі кашталян Марцін Матушэвіч (сяр. XVIII ст.) занатаваў у сваім дыярыушы: «Піва не было, таму пілі толькі ваду, з чаго ўпаў у вялікую флегму і пачаў на здароўе слабець». Нават прыгонны селянін, як лічыцца, выпіваў да 100 літраў піва ў год. «Устава на валокі» прызнавала піва такім жа прадуктам штодзённага спажывання, як і хлеб: падчас абавязковай чатырохдзённай летняй талакі панскі двор быў абавязаны забяспечыць парабкам «хлеб і піва». Стандартнай жа штодзённай нормай шляхціца было паўгарца вялікага або малы гарнец (каля 2,8 літра) — што ў год складала да 700—1000 літраў.

Тыя «часы былыя», відаць, і прыгадаў Герваз з «Пана Тадэвуша», дастаўшы з лёхаў цэлую бочку. Як звычайна з ёй распраўляліся, паведамляе той жа Кітовіч. «Бочка піва, устаўленая ў комін, калі пад’ехала кампанія добрых піякаў, не пратрымалася і двух гадзін… Гэтак рабілі часткова і з ашчаднасці, бо пахолак ці іншы слуга не так шмат сатрэ ботаў, калі бочка стаіць у коміне, як калі да яе бегаць часта з конаўкай у піўніцу. Чатыры, а часам два толькі добрыя лыкусы апусташылі пяцідзесяцігарцавую бочку ад вячэры да падушкі, мала або зусім не зачапіўшы поўначы. На трыумф па перамозе напіліся гарэлкі і пашлі спаць з добрым здароўем…». [7]

Дарэчы, наколькі характэрным напоем для нашых продкаў было менавіта піва, бачна і з таго, што слова «піўніца» ўжывалася ў старабеларускай мове, як і ў сучаснай польскай, у значэнні «падвал, склеп, сутарэнне». Тое, што піва выступала сінонімам спіртавога напою ўвогуле, бачна з юрыдычных фармулёвак: у беларускай мове XVI ст. казалі не «ў стане алкагольнага ап’янення», але «у пиве будучи». Злачынцы мармыталі на судзе ў сваё апраўданне: «было у нас пиво».

Любіла піва не толькі шляхта, але і гараджане, хаця іх культура спажывання была крыху іншай. Напрыклад, добра пілося ў лазнях. Члены магілёўскага магістрату ў канцы ХVІІ ст. «за лазню, што готовили для нас, заплатили золотых один и осмаков десять. Пива в лазни выпили гарцы три, заплатили осмаков осмнадцать. За голене дали осмаков осмнадцать». Галоўным напоем было піва ў даўніх шынках ды корчмах. Іх будынкі вылучаліся сярод іншых дамоў вёскі ці мястэчка: існавала цэлая сістэма ўмоўных знакаў, якая дазваляла здалёк даведацца, якімі напоямі гандлююць, як сведчыць даўняе прыслоўе: «вянец на віно, веха на піва, крыж на мёд». Піўная «веха» ўяўляла з сябе пэўным чынам скручаны пук саломы. «Ад вехі да вехі», ад карчмы да карчмы трымалі шлях фурманы. Менавіта яны лічыліся найлепшымі знаўцамі піва. «Дзе ксёндз ды фурманы п’юць, там лепшае піва» — сцвярджала яшчэ адно прыслоўе. А іншае: «Калі піва скісае, вехі хаваюць». (Калі манарх пакідае рэзідэнцыю, яго сцяг спускаюць. Як няма добрага піва, то што рабіць у карчме ?) На жаль, не ўсе шынкары, маглі пахваліцца такой сумленнасцю. Часта, каб «паправіць» скісшае піва, у яго ўлівалі, у залежнасці ад кіслотнасці, негашаную вапну або паташ, якія мусіў вытрымаць няшчасны страўнік наведвальніка. Праўда, калі стаяла адно задача добра падпіць, гэта было неістотна. Звычайна, каб хутчэй дайсці да «кандыцыі», да 1—2 літраў піва далівалі 50—100 грамаў гарэлкі, што паводле цяперашніх часоў можна лічыць зусім прыстойным.

Віно (па-лацінску: vinum) — алкагольны напой (крэпасць 9—20% аб.), атрыманы поўным або частковым спіртовым закісаннем вінаграднага або пладова-ягаднага соку (часам з даданнем спірту і іншых рэчываў).

Віно ўжывалася ў літургічнай практыцы праваслаўнай і каталіцкай царквы, а таксама было артыкулам раскошы. Яно імпартавалася з Малдовы (царкоўныя кагоры), з Грэцыі (мальвазія), з 16 ст. найбольшую папулярнасьць сярод шляхты набыло віно з Вугоршчыны (асабліва такай). У 17−18 ст. пашырылася мода на рэйнскія (якія ў Рэчы Паспалітай пілі з цукрам) і французскія віны.

Папулярнымі напоямі шляхты былі розныя лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру — зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка і г. д.

Гарэлка — моцны алкагольны напой. Уяўляе сабой сумесь рэктыфікаванага этылавага спірту (35—56 аб’ёмных працэнтаў) са змякчанай вадой.

Для прыгатаваньня сучаснай гарэлкі водна-спіртавую сумесь прапускаюць праз актываваны вугаль, потым фільтруюць. Розныя віды гарэлкі змяшчаюць цукар, пітную соду, ацэтат натрыю і іншае. Перагонкай зброджаных пладоў і ягад атрымліваюць гарэлку вінаградную, вішнёвую і г. д. У сучаснай Беларусі папулярныя гарэлкі на аснове бярозавага і кляновага сокаў.

Гарэлка з’явілася ў ВКЛ на мяжы XV—XVI стагоддзяў з Нямеччыны, як сведчыць і пачатковая назва — «віна гарэлае» (калька з нямецкага Geprant Wein). Падобным чынам называлася гарэлка ва ўсіх народаў, што ўваходзілі ў Рэч Паспалітую — палякаў, украінцаў, літоўцаў. Да XVII стагоддзя была адносна дарагой і маладаступнай, аднак па меры адноснага змяншэння выдаткаў на яе вытворчасць паступова выцясняла піва і асабліва мёд пітны, з канца XVII — пачатку XVIII стагоддзя заняўшы месца асноўнага алкагольнага напою. У залежнасці ад ступені дыстыляцыі яе мацунак вагаўся ад 15—20% (гэтак званая простая) да акавіты (каля 70%).

Гарэлка, вытрыманая ў дубовых бочках на працягу 5—10 гадоў, называлася старка. Асноўнай сыравінай для вырабу гарэлкі доўгі час было жыта, у тым ліку ў форме соладу, аднак з 1830-х гадоў спірт і гарэлку пачалі атрымліваць пераважна з бульбы, што рэзка знізіла яе сабекошт, а разам з тым і якасць (гарэлку з бульбы цяжка ачысціць ад сівушных алеяў). У XIX стагоддзі вытворчасць гарэлкі была асноўнай галіной харчовай прамысловасці Беларусі, прыносячы вялікія прыбыткі вытворцам і дзяржаўнаму скарбу. Сотні дробных бровараў, пераважна з 4—5 працаўнікамі і гадавой вытворчасцю каля 10 000 вёдзер (120 000 л) існавалі амаль у кожным буйным маёнтку.

У канцы XIX стагоддзя ў рускай мове канчаткова замацавалася слова «водка». Падчас абедзьвюх сусветных войнаў гарэлка набыла статус універсальнага эквіваленту, свайго кшталту «вадкіх грошай», які захоўваўся праз усю савецкую эпоху.

Рытуальная роля гарэлкі ў традыцыйных абрадах беларускага сялянства (вяселле і іншых) усталявалася трывала.

Гарэлка — моцны напой, які мае экстраўтылітарныя рысы і пэўны семіятычны статус. Згодна з народным паданнем, Бог, ведаючы, што гарэлку гоніць чорт, благаславіў яе, каб людзі, што не злоўжываюць, былі моцныя і здаровыя. У той жа час за выдумку чорта гнаць гарэлку з жыта Бог у дзесяць разоў скараціў ураджай. З’яўленне першага бровару гэтаксама звязваецца з чортам. Захацеў ён выведаць у Ноя пра Божыя справы, але ніяк не мог развязаць яму языка. Вось і скарыстаўся чорт дапамогаю жанчыны, якая праз сваю цікаўнасьць і даверлівасьць дапамагла яму ў стварэнні гарэлкі.

Гарэлка ўваходзіць у шэраг абавязковых страваў пахавальна-памінальнага комплексу. Пасля пахавання запрашаўся і сам нябожчык — яму лілі гарэлку на абрус са словамі: «Хадзі, выпі чарачку гарэлкі». У час памінання ставілі на стол асобную чарку, адлівалі гарэлку на стол, лілі на магілку.

У складзе вяселля роля гарэлкі падкрэслівалася нават самой абрадавай тэрміналогіяй — да прыкладу запоіны; рытуал перапіваць маладых «дарыць» і іншыя. З гарэлкай ішлі ў сваты, калі дзяўчына і яе бацькі давалі згоду, гарэлка тут жа ставілася на стол. Гарэлка выступае і як адзін са знакаў дзявоцкасці маладой, у гэтым выпадку яна засалоджваецца (салодкая гарэлка) альбо падфарбоўваецца ў чырвоны колер. З гарэлкі ладзілі гэтак званыя рагаткі, з чаркаю сустракалі маладых бацькі жаніха і іншае.

Гарэлка — адзін з неабходных элементаў каляндарных святаў. Амаль усе земляробчыя абрады праводзілі па канонах старажытных аграрна-культавых дзеяў, якія патрабавалі шырокага разгулу, весялосці, багацця страў. У народнай свядомасці захавалася псіхалагічная матывіроўка сакральнасці ў неабходнасці «піру» ў святы, звязаныя з земляробствам: «Без гарэлкі і празнік ня ў празнік».

Значным сведчаннем важнай ролі гарэлкі, піва стала сумяшчэнне значэнняў «піццё, пачастунак» і «вялікае свята» ў адным слове — канун. А ў абрадавых велічальных песнях «сам Бог мяды сыціць, Ільля піва варыць», а добры гаспадар прымае «Бога зялёным віном, Святу Прачысту салодкай гарэлкаю». Усведамленьне залежнасці плёну ад частавання характэрна для большасці абрадаў. Да прыкладу, на вячэру пасля вывазкі гною запрашаліся зусім незнаёмыя людзі: «Хадзіце, выпіце чарку, каб жыта вялося», а за сталом чарцы папярэднічаў тост: «Як вып’еш, так і адмочыць. Піце, каб усходы былі часцейшыя і гусцейшыя». У гэтым выпадку імітатыўная магія прыпадабняе гарэлку да дажджу. У талочных песнях: «Піце, мае жнейкі, да дна, каб на лета жыта радна».

Гарэлка ўваходзіла ў спіс абавязковых дароў у часе абходных абрадаў. Частавалі калядоўшчыкаў, валачобнікаў («Кварту гарэлкі, сыр на талеркі»). У аказіянальнай абраднасці гарэлка скарыстоўвалася пры пабудове хаты (пілі пасля першых трох вянцоў, пасля закладвання маціцы і на наваселлі). Абавязковае частаванне гарэлкі пры продажы або куплі буйной жывёлы. У народнай медыцыне гарэлка ўваходзіць у лекавы арсенал найперш пры ліхаманцы, для гэтае персаніфікаванай хваробы замаўлялі нават асобную чарку ў карчме: «Сюды мая цётка зараз прыйдзе, то гэтую гарэлку вып’е» (Ваўкавыскі павет).

Зуброўка (па-польску: Їubrуwka) — гатунак гарэлкі, дыстыляванай на жытняй аснове. Гэты слынны напой вырабляўся на тэрыторыі сучаснага беларуска-польскага памежжа, пачынаючы з 16 стагоддзя і доўгі час з’яўляўся адным з найбольш улюбёных напояў як шляхты, так і сялянства.

Сёння зуброўка вырабляецца ў асноўным у Польшчы і Беларусі. Характэрная рыса гарэлкі — травінка ў бутэльцы.

Крупнік — старадаўні алкагольны напой, накшталт лікёру, са спірту (ці акавіты), мёду і спецый (цынамон, ваніль, гваздзікі, імбір і мускатны арэх). Вядомы ў Польшчы і ВКЛ з XVIII стагоддзя, быў у пэўным сэнсе канкурэнтам нямецкага пуншу. Традыцыйна крупнік падавалі гарачым у малых фарфоравых філіжанках, але ў менш фармальных умовах пілі і са шкляніц, або нават з драўляных ці цыновых лыжак.

Існаваў рытуал «палення» крупніку — усе інгрэдыенты складваліся ў вялікую гліняную місу і падпальваліся; паступова палаючая сумесь набірала цёмнабурштынавы колер і спецыфічны карэнны водар; па знаку гаспадыні ўсе сабраныя адначасова дзьмулі на полымя, каб яго згасіць. Майстэрства прыгатавання крупніку лічылася ў XIX стагоддзі неабходнай вартасцю гаспадыні шляхецкага дому, да некаторых майстрыняў госці з’язджаліся адмыслова дзеля гэтай нагоды з акругі радыюсам 80 км. Асабліва славіліся крупнікі з Коўна. У ВКЛ таксама былі папулярнымі фруктовыя крупнікі, у якія дадаваліся малінавы або вішнёвы сокі, журавіны і г. д. У наш час крупік вырабляецца прамыслова ў Польшчы і Літве. Захаваліся і рэцэпты прыгатавання крупніку. 1 л спірту, 1 кг мёду, 1 л вады. Дадаткі: 1 галінка цынамону, 1 мускатны арэх, 6 гваздзікоў, 2 карані імбіру, 1 галінка ванілі, кавалак апельсінавай скуркі. (Можна таксама ўжываць сушаныя кветкі ружы, руты, ягады ядлоўцу і г. д.). Дадаткі зварыць з паловай вады (без апельсінавай скуркі, якую ўкінуць за хвіліну да канца варкі) ў высокім рондлі са шчыльным вечкам (найлепей у скараварцы), каля 10 хвілін. Мёд зварыць з рэштай вады і дадаць адвар са спецый. Змяшаць са спіртам, трымаючы далёка ад агню. Далей не варыць, толькі даліць гарачай вады да агульнага аб’ёму 1 л. Пакінуць на некалькі дзён адстаяцца. Чым долей вытрымліваецца крупнік (рэкамендуецца 3 — 6 месяцаў), тым больш празрыстым і прыемным на смак ён робіцца. Падаваць гарачым або халодным.

Крамбамбуля — настойка, якую настойвалі на мёдзе і спецыях: звычайна мускаце, цынамоне (карыцы), гваздзіцах і чорным перцы, старажытны беларускі шляхецкі напой. Рэцэпт наступны: 0,5 л гарэлкі, 0,25 мускатнага арэха (таўчоны), 1−2 ст. л. Мёду, 1 чайн. л. карыцы (таўчонай), 7−8 шт. гваздзіку (таўчонага), 4−5 гарошын чырвонага горкага перцу, 3−5 гарошын чорнага перцу. Адліць шклянку гарэлкі і змяшаць з такой жа колькасцю вады. Дадаць спецыі, мёд і давесці да кіпення, зменшыць агонь і кіпяціць 10 хв. Дадаць астатнюю гарэлку і пакінуць у закрытым посудзе на 5 хв. Працадзіць праз 4 слаі марлі ў бутэльку, паклаўшы туды папярэдне чорны перац гарошкам.

Tраянка — даўні моцны алкагольны напой — гарэлка, «паленая» з цынамонам, імбіром і мускатным арэхам. Рэцэптура блізкая да крупніка. Вельмі папулярная на землях былога ВКЛ у XIX стагоддзі. Існаваў звычай частаваць траянкай парадзіх адразу па нараджэнні дзіцяці.

Нацыянальныя беларускія напоі - гэта квас і, перш за ўсё, бярозавік. Сок бярозавы п’юць і свежы і даўшы яму перабрадзіць і крыху закіснуць. Так ён зберагаецца ў бочцы да жніва, і яго бяруць у поле. Кіславата-салодкі (часам у яго дабаўляюць хатні парэчкавы ці яблычны сок), рэзкі, дужа добры ў спёку. Робяць таксама віно з яблыкаў. Выціскаюць сок і даюць брадзіць. Любяць моцнае хатняе піва, а на паўночным усходзе — брагу. Заліваюць наліўкі. Папулярнасцю карыстаецца згаданы крупнік, звараны з мёдам, вострымі прыправамі, травамі і карэннямі, а таксама «тройчы дзевяць», лячэбная настойка на дваццаці сямі травах. Рабінаўка, кмяноўка. Ну і «жыватоўка» — тое, што і ўкраінская «горілка з перцем» .

Па такім багацці нацыянальных беларускіх напояў можна меркаваць аб характары беларусаў: гасцінным, хлебасольным, шчырым і адкрытым. Аднак не абыходзіцца без праблемы злоўжывання спіртнымі напоямі. Пра вобраз п’яніцы ў народзе сказана нямала, асабліва гэта адлюстравалася ў фразеалагізмах, прыказках і прымаўках. Шмат увагі збору і аналізу фразеалагічных адзінак удзялілі І.Я. Лепешаў, М.А. Якалцэвіч, К. Крапіва і іншыя даследчыкі. Але дасканала гэта тэма яшчэ не вывучалася, таму і прадстаўляе асаблівую актуальнасць.

Мэты даследвання:

1. Прааналізаваць гісторыю развіцця беларускіх нацыянальных напрояў ад антычнасці да сучаснасці;

2. Вызначыць адметнасці фразеалагічных адзінак, звязаных з тэмай п’янства;

3. Авалодаць метадалогіяй і методыкай аналізу фразеалагічных адзінак.

1. Вобраз п’янiцы ў фразеалагiчных адзiнках Да фразеалагічных адзінак адносяцца фразеалагізмы, прыказкі, прымаўкі, выслоўі. Фразеалагізмы складаюцца не менш як з двух слоў-кампанентаў і валодаюць адзіным, цэласным значэннем, якое часта зусім не вынікае з першаснага значэння састаўных частак. Фразеалагізмы значна ажыўляюць мову, робяць яе вобразнай, эмацыянальнай, сакавітай, дапамагаюць пазбегнуць паўтораў. Асабліва ярка гэта праяўляецца ў мове мастацкай літаратуры і публіцыстыкі. [21]

Сапраўднымі залацінкамі народнай мудрасці з’яўляюцца прыказкі - трапныя лаканічныя выслоўі павучальнага зместу: адклад не ідзе на лад; што пасееш, тое і пажнеш; пад ляжачы камень і вада не цячэ; з песні слова не выкінеш; глыбей ўзарэш — болей збярэш; век жыві - век вучыся. У прыказках выявіўся гістарычны вопыт, жыццёвая назіральнасць, калектыўны розум многіх пакаленняў. Гэта сапраўдныя фальклорныя творы ў мініяцюры, якія звычайна грунтуюцца на цэласных мастацкіх вобразах: тады слова — серабро, калі справа — золата; адзін з’еш хоць вала — адна хвала; да пары збан ваду носіць; шыла ў мяшку не схаваеш; абяцаная шапка на вушы не лезе. У адрозненне ад фразеалагізмаў прыказкі сінтаксічна падзельныя — у іх можна вылучыць асобныя члены сказа.

Прыказка — «фальклорны мікратэкст», у ім філасофскі змест спалучаецца з дасканаласцю формы, якая адшліфоўвалася даволі часта на працягу стагоддзяў. Яе кампаненты часта звязваюцца ўнутранай рыфмай. Прыказкі свабодна ўключаюцца ў тэкст, так як іх выкарыстанне не абумоўлена заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучальнасці са словамі свабоднага ўжывання. Нават дыскурсіўная залежнасць прыказак меншая ў параўнанні з прымаўкамі. 14]

Прымаўка — гэта агульнавядомы, звычайна вобразны ўстойлівы выраз. Адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закончаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу.

У народных выслоўях часта сустракаецца вобраз п’яніцы. Гэта звязана з тым, што праблема п’янства існавала здаўна. Ні адно народнае свята, калектыўная работа, значная падзея ў сям'і не абыходзілася без ужывання гарэлкі. Спіртное трапна параўноўваюць з «зялёным змеем», увасобіўшы ў ім зло, небяспеку. Стан алкагольнага ап’янення, як і частату ўжывання спіртных напіткаў, можна ўмоўна падзяліць на некалькі стадый.

1.1 Выпівае трохі

Неабходнасць выпіваць трохі заўсёды была звязана з нерашучасцю выканаць нейкае дзеянне. Таму выпівалі «трохі для смеласці». Як сінонімы: «прыгубіць для смеласці», «прамачыць горла».

1.2 Выпівае Найбольш распаўсюджаная катэгорыя народных выслоўяў. «Браць у губу» — піць спіртное. У якасці сінонімаў выступаюць выразы: «бачыць шклянога бога», «глядзець у бутэльку», «закідаць за гальштук», «закладваць за каўнер», «заліваць чарвяка», «панюхаць корак», «наступіць на корак" — усе са значэннем сістэматычна ўжываць спіртныя напоі ў большай ці меншай ступені.

Да гэтай катэгорыі ў народзе падабрана найбольш антонімаў. Напрыклад, «у рот не браць», «не глядзець у бутэльку», што азначае не піць, спіртнога не ўжываць.

1.3 Напіваецца Адна з небяспечных катэгорый, цесна звязана з паняццем «многа выпівае». Здаўна такі стан чалавека характарызуюць выразы «лыка не вяжа" — гэта значыць нічога не можа рабіць; «ледзь языком варочае» — не можа нават размаўляць. Фізічнае становішча такога чалавека трапна перадаюць выслоўі «зваліўся з ног», «прыйшоў на рагах».

Часта можна пачуць такія параўнальныя звароты «напіўся як цуцык», «набраўся як жаба мулу».

1.4 П’янствуе Найбольш небяспечнае становішча чалавека, якое становіцца сістэматычным, пераходзіць у запой. «Запой — такая хвароба, калі чалавек, які пачынае піць гарэлку, патуль п’е, покуль саўсім ускруціцца да пачне размаўляць з чартамі…» [10]

«Мокне ў гарэлцы», «не прасыхае» — так кажуць у адносінах да п’яніц, якія доўга не выходзяць са стану алкагольнага ап’янення.

2. Уздзеянне алкаголю на псiхiчны і фiзiчны стан чалавека

3. праз фразеалагiзмы

2.1 Стан лёгкага ап’янення У народзе добра вядома, што, выпіўшы гарэлкі, чалавек становіцца смелым, рашучым. Многія ўчынкі не маюць лагічнага тлумачэння, бо адбыліся яны «пад п’яную руку», «на п’яную галаву», «праз п’яныя вочы», «з п’яных вачэй», «па п’янай лавачцы». У стане лёгкага алкагольнага ап’янення чалавек яшчэ можа кантраляваць свае паводзіны, яму здаецца смешным тое, што ён робіць, нават правільным і адзіна прынятым. Таму першыя чаркі звычайна падымаюць са словамі «Ну, будзь здароў!» Гэта застольны зварот перад частаваннем віном ці гарэлкай традыцыйны ў Беларусі.

2.2 Стан цяжкага алкагольнага ап’янення Паводле народных уяўленняў, п’янства — гэта цяжкая хвароба, якая сталася вынікам нерэгламентаванага (неабмежаванага) ўжывання гарэлкі і магла скончыцца смерцю, самагубствам ці вар’яцтвам чалавека. П’янства ў народных поглядах належала не толькі асуджаць, але і лячыць, бо называлася яно «хваробай над хваробамі». Меркавалі, што прычынай п’янства можа быць «налог» (сурокі) або чорт, які з’яўляючыся «вынаходнікам гарэлкі», пад’юшвае людзей. Лічылася, што менавіта ў стане алкагольнага ап’янення людзі найбольш падуладныя «нячыстай сіле». Мае пэўны падтэкст наступны фальклорны матыў: менавіта з п’яных гасцей жартавала нячыстая сіла; вядомы шэраг былічак пра п’янага, які блудзіў па лесе, прачынаўся сярод балота, атрымліваў у падарунак «шышкі» і падобнае. Відаць, ап’яненне парушала прастора-часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з «нежыццю», як бы здымаючы межы паміж светамі. Папулярныя і сюжэты пра напусканне псоты менавіта праз гарэлку; дарэчы, прысушкі гэтаксама намаўляліся на гарэлку, а не на ваду альбо на ежу.

Пачнем з больш-менш «ласкавых» учынкаў чорта (чарцей), якімі яны імкнуліся дапячы нашым продкам (паводле перакананняў апошніх). «Асабліва любіць чорт жартаваць з п’янага. Пойдзе п’яны чалавек дадому, чорт абавязкова прычэпіцца да яго па дарозе і выцягне яго туды, куды сам хоча. Загнюсіцца, замочыцца чалавек за гэты час — проста страх! І галоўнае, пакуль чалавек не падазрае, што з ім робіцца, то можа хадзіць па самых багністых балотах і азярынах, як па гладкай дарозе, хоць і бачыць будзе, што ідзе па непраходных мясцінах. Але як толькі прасветліць чалавека загадка пра сапраўднае становішча спраў, то чорт пакідае яго на тым самым месцы, чалавек губляе сваю чароўную здольнасць"[1].

Тое ж самае і ў запісах апошніх гадоў, дзе таксама даволі часта згадваюцца «выкрунтасы» п’яных ног, у выніку чаго нейкі канкрэтны чалавек мусіць не начаваць дома, а бавіць час (ноч, паўночы, пару гадзін, «не памятаю, колькі гэта прайшло часу») на балоце, «пасярод гнілога балота», «на глыбокай, гразюткай выспе», «пасярод імшайніку-лішаю на лясным грудку». Хіба ж не пра аналагічны выпадак сведчыць наступны прыклад? «Калі даўней па вёсках амаль не пілі, то і чарцям работы не было. А да каго ж яны смела маглі яшчэ прычапіцца, як не да п’янага? Таму мора па калена, то нячыстыя яго і бралі з сабою. Як павядуць па балоту, як возьмуць пад ручкі. А п’янаму што? П’янаму і так добра, бо ж яму тады і мроіцца, і спяваць хочацца, і патанцаваць-паскакаць уволю, а ўжо песні пагарлаць, то больш ахвочага ва ўсім белым свеце не адшукаеш. Спявае-крычыць, сам сабе ў ладкі пляскае, музыкаў падахвочвае, каб яшчэ весялей ігралі. Каб жа яму ды на п’яную галаву можна было ўцяміць, што гэта чэрці яго так дураць, што ўжо далёка не свая, а нячыстая сіла ў ім сядзіць, яна яго і штурхае, бо сваёй сілы яму б хапіла ўсяго на пару-другую крокаў. Наверашчыцца-накрычыцца, надрыгаецца-наскачацца, а потым, зусім знясілены, бухнецца п’яны на якую-небудзь сушэйшую купіну ці на мох і храпе на ўсё горла. Некатораму то яшчэ і сон сніцца, быццам бы ў хаціне, на мяккай падушцы спіць. Самае смешнае здараецца раніцай, калі п’яны пачынае прачынацца. Вось тут ужо, калі за ім паназіраць, то і нарагочашся! Дзіка азіраецца, туды-сюды кідаецца, бо зразумець не можа, дзе знаходзіцца. Які дык ціха ўсё гэта робіць, не крычыць, а другі дык такі вэрхал падымае, што людзей процьму вакол сябе назбірае. Тыя рагочуць-пакочваюцца з дурня, а ён жа ніяк зразумець не можа, чаму так здарылася? Калі ўжо ў галаве прасвятлее, то тады людзям даводзіць, быццам бы яго чэрці сюды занеслі-заперлі. Усе ведаюць, якія там чэрці, якая там нячыстыя! Гарэлка, каб на яе ліха! Толькі яна! Да любых чарцей гарэлка прывядзе». «У нас некалі стары дзед быў, дык той пастаянна, па святах, добра выпіваў. А як вып’е, то шкрабецца познім вечарам дахаты. Жыў жа ён на хутары, далёкавата за вёскаю, то як пацягнецца, дык ніколі не трапіць па прызначэнню. То ён уваб’ецца ў чужую бульбу і, добра павыкаўзаўшы яе, пакуль з сілы не выб’ецца, засне, то ў балота ўвапрэцца і там гайсае-рохкае, ажно пакуль носам не зарыецца ў якую-небудзь купіну і не прыткнецца знясілены, то хаціну міне і з дзесятак вёрст прапрэ лішніх, там потым і спачывае. А раніцай ужо, туляючыся па завуголлі ды па кустоўі, каб меней хто бачыў, бярэцца дамоў. Як жа гэта так магло атрымацца, каб дамоў неяк трапіў і ніхто цябе не заўважыў? Абявязкова некаму на вочы патрапіш, то той ужо астатнім развядзе, пра ўсё чыста раскажа і, мала таго, ад сябе яшчэ многае дадасць. Дзед ужо, апраўдваючыся, усё на чарцей звальваў. Казаў, што гэта яны яго душу свайму хаўрусу атрымаць хочуць, але ніяк ім гэта здзейсніць не ўдаецца, бо п’е ж ён усяго толькі па святах, ды і толькі па вялікіх"[7].

Больш таго, у народзе, сярод патрыярхальных людзей, былі ўсе цвёрда перакананы, што гэта не чалавек, і нават не Бог і не святы, выдумалі-выпладзілі гарэлку, а здзейсніў гэта не хто іншы, як чорт. Вось як пра гэта апавядаецца ў народнай казцы «Як Мікола з Пятром навучыліся ў чорта гарэлку гнаць».

«Ішоў Бог са святымі на зачацці свету; відзяць яны, што курыцца аганёк. Бог і пасылае Міколу з Пятром паглядзець, што гэта такое. Прыйшлі, глядзяць: чорт водку гоніць.

— Хаціце — паспрабуйце!

Паднёс ім водачкі з жалудовай чашачкі. Спадабалась — выпілі па другой. Харошая водачка была ў чорта, заматаліся святыя, толькі што бодрацца, вусы свае прыгладжваюць.

Прыйшлі к Богу, хоць і не гавораць, што паспрабавалі трохі чортавай водачкі, ну Бог гэта харашо знае.

— Чорт водку гоніць.

— Ну, ладна! Ідзіце сабе к яму, пахмяліцеся.

Пахмяліліся. Назад к Богу ідуць ужо бодра, весела: налаўчылісь, як водку гнаць, і кажуць:

— Устроім і мы такую штуку, як чорт, штоб водку гнаць"[2].

Атрымалася ў вуснапаэтычнай творчасці надзвычай проста: чорт выдумаў, як і з чаго гнаць гарэлку, святыя — Мікола з Пятром — паспрабавалі яе і перанялі працэс вырабу, а ад іх ужо, мабыць, усё гэта (прычым у самых розных варыянтах) дайшло да людзей. Менавіта на нячысцікаў таму ўсё і спісвалася ў далейшым. «Чорт, рухавы, дасціпны і зласлівы, часта пляце людзям розныя штукі, парою шкодзіць. Уночы, напрыклад, возіць ён па балотах п’яных людзей ці падарожнікаў, здараецца, некалі такі зрок затуманіць, што чалавеку нешта зусім іншае ўявіцца, чым тое, на што глядзяць яго вочы. Адным словам, ён невычэрпны ў сваіх штуках"[3]. «Каб жа хто з п’яных бачыў, як яго чэрці дамоў везлі, то ён бы, відаць, пасля гэтага ніколі ў жыцці не піў бы. Яго ж не ў вазку, не ў карэце запрэжанай возяць, а ўкінуць у старыя, дзіравыя ночвы і валакуць-тарабаняць праз пень-калоду. Дзе якая купіна, корч ці камянюка, то наўпрасткі і пруць, толькі смурод ды пырскі з лужын ляцяць па наваколлі, густа залепліваючы тых, хто хацеў бы пабачыць, як жа ўсё будзе разгортвацца далей. Пра п’яніцу то і гаварыць няма чаго, бо ён такі брудны ды смярдзючы дамоў з’явіцца, што ад яго ўсе чыста кідаюцца, каб самім не прасмерднуць. Чэрці так заўсёды рабілі, калі каго толькі бачылі, то і хапаліся за яго. Там ужо было не да выбрыкаў. Як убяруць у свае ўчэпістыя лапы, як ушчаперацца! А калі толькі пачнеш ад іх спрабаваць вылузацца неяк, то яны біць стануць. Ды лупцуюць жа па чым папала! Б’юць не толькі каб якою тонкаю лазою, але і тым, што ў гэты момант пад рукі патрапіцца. Таму пасля перапою, абмацваючы свае гузакі ды сінякі, п’яніца толькі бармоча: «От жа, чарцякі! От жа мне наздавалі, каб на іх якая пошасць!» [16]

«Даўней з-за таго, што навокал мноства балот было, чэрці пастаянна п’яных па хатах развозілі. У нас так і гаманілі. Убачаць, як нейкі вясковец па плоце дамоў дабіраецца ці як ён пасярод лужы булькі пускае, дык абавязкова прамовяць, што гэта яго чэрці дамоў павялі. Аднаго мужчыну дык зацягнулі ў буслянку. Самі толькі падумайце! Туды ж па стромым дрэве, метраў пятнаццаць, сама меней, трэба было забірацца. За гізунды яго нячысцікі валаклі, ці што? Гэта ж вам не жарты, гэта ж вам не па плоце цягнуцца, а па дрэве лезці. Той чалавек, як ачнуўся, дык немым голасам верашчаў, каб яго хто з драбінаю зняў. Ды дзе ж такую драбіну высокую ўзяць. Тады ўжо з яго не толькі чэрці насмяяліся, але і вяскоўцы таксама. Пакуль драбіны звязвалі, пакуль вяроўкі перакідалі, то п’яніца-бедалага да паўдня ў буслянцы прасядзеў. Мала таго, што там гною-сёру ўсялякага густа наляпана было, то яго яшчэ і птушкі-гаспадары дзяўблі сваімі доўгімі і моцнымі насамі. Вось яму ўжо навука горкая на ўсё жыццё была. Так Бусловым з таго часу і празвалі. Як ён ні стараўся, як ён ні імкнуўся гэта ўсё на чарцей спісаць, але, тым не меней, не атрымалася. Дзяцей ягоных, праўнукаў-унукаў і тых ужо ў якім калене па-вясковаму Буслянятамі завуць. Так чэрці над чалавекам паглуміліся, так яму дурныя думкі ў галаву ўбілі. Хто ж яго там разбярэ, а, можа, ён і сам па п’янай справе гэта выштукарыў». 16]

Мала таго, што чэрці, нібыта, вадзілі п’яных, валаклі іх, па-ўсялякаму здзекаваючыся, у глухія мясціны, выстаўлялі на смех свядомым людзям, яны ж, паводле беларускай народнай казкі, выдумалі гарэлку, то яны яшчэ ўмудраліся да такога стану даводзіць людзей, калі тых ужо параўноўвалі… з свіннямі. Гэта ў адносінах да мужчын-п'яніц. А з жанчынамі ўсё было значна прасцей. Пра іх гаварылі, ды і зараз у многіх мясцінах сцвярджаюць, што «калі хочаш пабачыць чорта, то напаі бабу». Як бы яно там ні было, але на Брэсцкім Палессі гавораць менавіта так. «Яшчэ як мужчына п’е, то гэта адна бяда, а вось калі жанчына запіваецца, то тады ўвогуле гора, бо ніякай радасці ад гарэлкі ніхто не меў. Спачатку весела, а потым плакаць хочацца. Бацька нап’ецца, то маці і гаспадарку, і дзяцей даглядзіць, усюды парадак навядзе, нічога непрыбраным не пакіне. Жывёлу накорміць, пазаганяе яе як трэба. Дзеткі тыя, нічога што абарваныя, але затое чыстыя і негалодныя, спаць у час лягуць. Калі ж матуля іхняя зап’е, то тады чыстае гора. Што той чалавек адзін зрабіць можа? Які там парадак навесці ці што? Дзеці галодныя і халодныя, жывёла на сцены кідаецца. А не дай жа Божа, і муж, і жонка ў сям'і п’юць! Як жа тады дзеткам жыць?! Ім, небаракам, адразу хіба ў магілу жывымі класціся, ці што? П’яная жанчына намнога агідней за мужчыну. Воласы тыя распусціць-разбэрсае, вочы вылупіць, што сава-начніца, гаварыць выразна не здужае, а адно толькі нешта пляце, мармыча пад нос ды па лужах ці па сумётах якіх валяецца. Які ўжо там сорам! Які там розум, калі такое вырабляе! Нездарма ж і кажуць спрадвеку, што калі хочаш чорта пабачыць, то напаі бабу. Яна тады такіх кепікаў пакажа, што ніякія ўжо чэрці да яе не дакажуць. Можа той чорт не такі ўжо і страшны, як баба». 7]

Сувязь з гарэлкаю ў нячысціка прасочваецца ў шматлікіх вуснапаэтычных творах. Паводле народнага, чорт з’яўляецца заўсёды там, дзе ёсць што выпіць, і з’яўляецца з адзінай толькі мэтай — зрабіць паскудства чалавеку. Часам фіксаваліся і такія выпадкі, калі чорт або чэрці дурылі адразу не аднаго чалавека, не выпадкова сустрэтага п’яніцу, а многіх. Тады ўжо гаворка абавязкова вялася пра нейкую вясковую ўрачыстасць, дзе збіралася мноства гасцей. «Ён (чорт) абавязкова прысутнічае на кожным вяселлі… і імкнецца ўсімі сіламі перашкаджаць выезду жаніха і нявесты ў царкву: нябачна трымае каня, які ўздрыгвае, пераступае з нагі на нагу, часта «абмірае» — словам, не дае паязджанам рушыць да тых пор, пакуль не ахрысцяць прастору перад канём і не перавядуць лейцы з аднаго боку хамута на другі. Гэтым не заканчваюцца свавольствы нячыстага. Па дарозе ў царкву ён можа перабегчы дарогу чорным зайцам, ваўком, і гэта заўсёды прадказвае няшчасце. Пасля вяртання маладых з царквы любімай забаваю «нячысціка» служыць сварка і бойка мужыкоў між сабою… [9]

Наогул, кажуць вяскоўцы: «Чорт бывае ўсюды, дзе толькі ёсць гарэлка: на гульнях, ігрышчах, на вяселлі, на рынках». «Ой, як вяселле, то чэрці адразу туды збіраюцца. Вядома ж, гарэлкі там ім ніхто не налівае, але яны спачатку нічога і не патрабуюць, нічога дурнога і не вырабляюць. Хітрыя. Чакаюць зручнага выпадку, каб потым адыграцца. На вяселлі ж п’юць. Чарка за чаркай, а хто слабейшы, дык той і напіваецца хутка. Абы што пачынаюць гаварыць, плявузгаць, а там ужо і чэрці „падказваюць“, што рабіць. Вэрхал уздымаецца, крык і бяда, калі цвярозых сярод бяседы няма. Тады нячыстыя, што захочуць, дык тое і зробяць. Яшчэ ў хаце, то куды не ішло, а вось калі пачынае бяседа на вазы садзіцца, каб маладых у царкву вянчацца везці, ці маладую да жаніха перавозіць, то тады беражыся. Бацькі, добра падпіўшы, нешта не так зробяць, нешта не па патрабуемаму, то чэрці завядуць тое вяселле, куды толькі ім захочацца. Звернуць з дарогі, коней тых налякаюць, палова людзей па дарозе з саней павыпадае. Каго пакалечаць, каго загубяць, каго не завязуць. Навокал крыкі дзікія стаяць, стогны, праклёны. Нехта спяваць спрабуе, бо яму ўсё роўна, нехта крычыць-кліча, каб дапамаглі, а над усім гэтым смех-пошчак дзікі разлягаецца — гэта чэрці рагочуць, весяляцца, гледзячы на тое, што яны задумалі, здзяйсняецца. Бяда вялікая такому вяселлю, калі нікога цвярозага паблізу не акажацца. Раней згадвалі, што нават некаторыя такія вясельныя паязды ў балотах тапіліся, куды ім дарога нячыстымі па п’янай галаве ўказана была. У нашых мясцінах такое таксама згадвалі. Даўно, праўда, было, яшчэ за царом, але загінулі людзі. І маладыя патапіліся, і старыя, і конь ніводзін не выратаваўся. Чэрці ўсіх іх у „чортавы“ вокны ўпёрлі. Забралі да сябе ўслужваць. З нячыстымі на вяселлі звязвацца небяспечна, бо яны толькі і пільнуюць, каб п’янага злавіць, а там ужо рады дадуць яму па-свойму». [7]

У некаторых выпадках адзначалася, што чорт мае ўладу над п’яным чалавекам толькі да таго моманту, пакуль той не працверазее ці не праспіцца, або, як гаворыцца з гэтай нагоды ў народзе, «не прыйдзе да розуму». Вядома ж, што цвярозы чалавек надта не дасць сябе крыўдзіць і знойдзе магчымасць, як абараніцца ва ўсялякім выпадку. «Асабліва любіць чорт жартаваць з п’янага. Пойдзе п’яны чалавек дадому, чорт абавязкова прычэпіцца да яго па дарозе і выцягае ўсюды, дзе толькі сам пажадае. Загнюсіцца, замочыцца чалавек за гэты час — проста жах! І галоўнае, пакуль чалавек не падазрае, што з ім робіцца, то можа хадзіць па самых багністых балотах і азярынах, як па гладкай дарозе, хоць і бачыць будзе, што ідзе па непралазных мясцінах. Але як толькі прасветліць чалавека здагадка пра сапраўднае становішча спраў, то чорт пакідае яго на тым самым месцы, чалавек губляе сваю чароўную здольнасць».

4. Асуджэнне п’янiцы i п’янства праз фразеалагiзмы Як бачым, п’янаму чалавеку надаецца далёка незвычайная здольнасць — хадзіць па любой мясцовасці, не разбіраючы асабліва шляхоў-дарог, не стараючыся не замачыцца ці ўратавацца ад пагрозы. Тут, відаць, не лішнім будзе прыгадаць і папулярнае выслоўе «п'янаму і мора па калена», якое лішні раз падкрэслівала, што п’яны і без усялякай нячыстай сілы «здольны здзяйсняць подзвігі», а пры «падказцы» ды пры «дапамозе» чарцей ён і ў возеры ног не замочыць. Цікавым з гэтага пункту гледжання падаецца і тое, што чалавека, якога доўга не было дома (ён недзе бавіўся), пільная гаспадыня сустракала не іначай, як звяртаючыся да яго прыкладна так: «Дзе ж гэта цябе, гультаіна (ваўкарэзіна, п’янюга, злыдзень, дурында, лайдак, абібок, бабнік-падспаднічнік і на г. п.), чэрці насілі?! Ці ты з імі зхаўрусаваўся?.. Ці ўжо яны цябе ў сваю кампанію ўзялі? Працы табе дома не стае, то з чарцямі балота месіш?! Ім сена сярод зімы косіш? З імі лайдачыўся, што з вушамі намачыўся?! Гразі прыцёг цэлы воз, няйначай, і там на табе нейкі гной вазілі! Каб жа, раз ты ўжо такі добры, то на табе пастаянна чэрці смалякі насілі і смалу вазілі! Каб яны табе тваё п’янае горла тою смалою і залілі! Усё хату мінаеш, усё да нячысцікаў джгаеш?! Туды табе і дарога! Раз з гарэлкай звязаўся, то і з чарцямі спазнаўся! Няма табе месца-рады сярод добрых людзей! Усе ўжо спяць даўным даўно, толькі табе, нячысцікаў сябру, дамоў не трэба, бо ні жонкі, ні дзетак малых не маеш!» [19]

Паводзіны п’янага чавека выклікаюць абурэнне, гнеў, а часта і смех. Смеху варты найчасцей смелыя паводзіны п’янага.

«Што калючы бадзяк у руцэ ў п’янага, тое і выслоўе на вуснах у неразумнага». — Пра недарэчнасць размовы, выказванняў п’янага чалавека, поўную адсутнасць логікі.

«П'янаму й мора па калена». — Высмейванне адвагі п’янага.

«П'янаму і чорт з дарогі саступае». — Папярэджанне, каб з п’яным не спрачацца. Лепей абыходзіць п’янага ды не ўступаць з ім у спрэчкі.

«Калі п’яны (як п’ян), дык капітан, а калі праспіцца, дык свінні баіцца». — Пра п’янага, які, праспаўшыся, становіцца ціхім, паслухмяным.

«П'яніцы і капля дарага». — Прыказвае бедны, калі дзеля нястачы не дасць загінуць на полі і аднаму каласку ці бульбіне. Выраз пабудаваны на параўнанні з паводзінамі п’янага, якому не хапае спіртнога.

«Гаварыць з п’яным пацеры». — Выказванне абурэння, незадавальнення тым, што немагчыма весці размову, нельга дамовіцца.Выраз пабудаваны на параўнанні з паводзінамі п’янага.

«Езус Назаранскі, што гэта за народ паганскі: карчма гарыць — у вагонь лезуць, царква гарыць — спіны грэюць». — Пра п’яніц, якія неабдумна рызыкуюць жыццём за гарэлку, адвярнуўшыся ад Бога.

«Гарэлка да дабра не давядзе». — Пра безвыніковасць шляху, выбранага п’яніцам.

Аднак назіраюцца трапныя народныя выслоўі, у якіх назіраецца спадзяванне на тое, што п’яны праспіцца і стане нармальным чалавекам.

«П'яны праспіцца, а дурань ніколі». — Хоць дрэнна жыць з п’яніцам, але з дурнем яшчэ горай.

Ёсць прыказкі, якія падцвярджаюць гасціннасць простага беларускага народа: «Зяць на парог — цешча за бутэльку», «Госць выпіць рад, калі гаспадар дасць прыклад», «Дзе чарка, там і скварка», «Гаспадар за гарэлку, гаспадыня за талерку». Некаторыя з іх пабудаваны на супастаўленні «Вада не гарэлка — шмат не вып’еш», «Воцат не гарэлка — кума не жонка», «Горкая гарэлка, але п’юць, дрэнна замужам, але ідуць».

Выкарыстанне фразеалагізмаў, прыказак, прымавак узбагачае і ўпрыгожвае мову, надае ёй непаўторны каларыт, выразнасць, маляўнічасць, з’яўляецца сведчаннем высокай маўленчай культуры.

Заключэнне Гасціннасць, хлебасольнасць беларусаў праяўлялася вельмі даўно. Важную ролю ў частаванні гасцей адыгрывалі спіртныя напоі. Папулярнымі напоямі ў розныя часы былі шматлікія лікёры, настойкі і наліўкі на аснове гарэлкі, з дадаткам зёлак, мёду, спецый, ягад, цукру — зуброўка, крупнік, крамбамбуля, траянка. Таму натуральна, што тэма ўжывання спіртнога знайшла адлюстраванне ў народнай творчасці, асабліва ў фразеалагічных адзінках.

Важнае месца ў фразеалагічных адзінках займае вобраз п’яніцы. Ён падаецца рознабакова: ад лёгкага жартаўлівага да з’едлівага, саркастычнага.

«Каб пілося ды елася і яшчэ хацелася», «Прыстаў як п’яны да плота»; «Прыйшоў на рагах», «З ног зваліўся». Заўважана, што неардынарныя паводзіны п’янага чалавека звязваюць з уздзеяннем на яго нячыстай сілы. Відаць, ап’яненне парушала прастора-часавыя арыенціры, спрыяла падобным кантактам з «нежыццю», як бы здымаючы межы паміж светамі. Больш таго, у народзе, сярод патрыярхальных людзей, былі ўсе цвёрда перакананы, што гэта не чалавек, і нават не Бог і не святы, выдумалі-выпладзілі гарэлку, а здзейсніў гэта не хто іншы, як чорт. Папулярныя і сюжэты пра напусканне псоты менавіта праз гарэлку. Апроч таго прысушкі гэтаксама намаўляліся на гарэлку, а не на ваду альбо на ежу.

Праведзенае даследаванне паказала, што вобраз п’яніцы ў фразеалагічных адзінках падаецца найчасцей праз параўнанне ці праз супастаўленне: «Калі п’яны (як п’ян), дык капітан, а калі праспіцца, дык свінні баіцца», «Што калючы бадзяк у руцэ ў п’янага, тое і выслоўе на вуснах у неразумнага».

Такім чынам, выкарыстанне фразеалагізмаў, прыказак, прымавак узбагачае і ўпрыгожвае мову, надае ёй непаўторны каларыт, выразнасць, маляўнічасць, з’яўляецца сведчаннем высокай маўленчай культуры, дазваляе трапна ахактарызаваць нават такую праблему грамадства як п’янства.

Літаратура

1. Демидович, П. Из области верований и сказаний белорусов. С. 113.

2. Крапіва, К. Беларускія прыказкі// Зб.тв.: У 4 т. Мн., 1963. Т.4. С.227

3. Красней, В.П. Грані слова. Мн., 1986. С. 159−160.

4. Kibort J. Wierzenia ludowe w okolicach Krzywicz w powiecie Wilejskim. S. 397.

5. Лепешаў, І.Я. Фразеалагічны слоўнік беларускай мовы. У 2 т.- Мн.: Бел. Эн, 1993. 607 с.

6. Лепешаў, І.Я. Этымалагічны слоўнік фразеалагізмаў. Мн., 1981. С. 86−92.

7. Ляцкий, Е. А. Представления белоруса о нечистой силе // Этнографическое обозрение. Москва, 1890. Кн. 7. С. 27 — 34.

8. Ляцкий, Е. А. Несколько замечаний по вопросу о пословицах и поговорках // Изв. ОРЯС. 1897. Т. 2. С. 756.

9. Малаш, Л. А. Вяселле. У 6 кн. Мн., 1980. Кн.1.С. 680.

10. Народная культура Беларусi: энцыклапедычны даведнiк// Цiтоў, Мн., 2002. — 432 с.

11. Pietkiewiсz Cz. Kultura duchowa Polesia Rzeczyckiego. S. 37.

12. Романов, Е. Р. Белорусский сборник. С. 286−287.

13. Слоўнік сінонімаў і блізназначных слоў // А. Клышка. — Мн., 2005. — 592 с.

14. Слоўнік беларускіх прыказак // І.Я. Лепешаў, М. А Якалцэвіч .- Мн.: «Бел.асац. «Конкурс», 2006. 544 с.

15. Чаго на свеце не бывае. С. 313.

16. Jeleuska E. Wies Komarowicze w powiecie Mozyrskim // Wisla T. 5. S. 502.

17. Никифоровский Н. Я. Нечистики. С. 24.

18. Романов Е. Р. Белорусский сборник. С. 288.

19. Kibort J. Wierzenia ludowe w okolicach Krzywicz w powiecie Wilejskim. S. 395.

20. Тлумачальны слоўнік беларускай мовы: У 5 т. Мн., 1980. Т.4 .С.449.

21. Янкоўскі Ф. М. Беларуская фразеалогія. Мн., 1981. С.9−13.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой