Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу

ДипломнаяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Г. Н. Клюсавым. Аўтар падзяляе знакі прыпынку на: 1) кропкавыя знакі (кропка, коска, двукроп’е, кропка з коскай), лінейныя (працяжнік) і пункцірна-лінейныя (шматкроп'е), фігурныя (пытальнік, клічнік, дужкі, двукоссе); 2) аднаэлементныя (кропка, коска, працяжнік), двухэлементным (пытальнік, клічнік, двукроп’е, кропка з коскай як адзін знак і коска з працяжнікам як адзін знак) і трохэлементныя… Читать ещё >

Законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

РЭФЕРАТ

Дыпломная работа складаецца з 50 старонак, выкарыстана 29 крыніц.

Ключавыя словы: пунктуацыя, знакі прыпынку, просты сказ, практыкаванне, тып, вусныя практыкаванні, пісьмовыя практыкаванні, графічныя практыкаванні, пунктуацыйны разбор.

Аб’ект даследавання: законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу.

Прадмет даследавання: абумоўленасць пунктуацыйных знакаў прыпынку сінтаксічнай структурай сказа.

Метады даследавання: апісальны.

Мэта дыпломнай работы — выявіць узаемасувязь пунктуацыйных правілаў расстаноўкі знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай сказа і вызначыць ролю практыкаванняў розных тыпаў у выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

Задачы дыпломнай работы:

1) вызначыць значэнне пунктуацыі ў працэсе школьнага навучання;

2) ахарактарызаваць асноўныя тыпы знакаў прыпынку;

3) вызначыць суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа;

4) ахарактарызаваць пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і спосабы папярэджанне;

5) разгледзець тыпы практыкаванняў па пунктуацыі і вызначыць іх ролю ў выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

УВОДЗІНЫ

Пунктуацыя — гэта раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца знакі прыпынку і правілы іх выкарыстання на пісьме. Знакі прыпынку з’яўляюцца графічным сродкам перадачы вуснай мовы на пісьме. Яны служаць для члянення сказаў і тэкстаў на пэўныя сэнсавыя адрэзкі, якія маюць сваю будову і значэнне.

Валоданне пунктуацыйнай пісьменнасцю мае вялікае агульнакультурнае значэнне, з’яўляецца паказчыкам узроўню маўленчага развіцця чалавека, бо ўменне пішучым расстаўляць знакі прыпынку ў сваіх тэкстах сведчыць пра ўсвядомленасць іх адукаванасці. Школа заклікана навучыць дзяцей вольнаму карыстанню знакамі прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях. Для гэтага настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным уменням, а гэтаму вучыць методыка пунктуацыі. Методыка пунктуацыі - раздзел методыкі навучання беларускай мове, у якім раскрываецца працэс фарміравання ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў.

Існуюць два ўзроўні авалодання пунктуацыйнай пісьменнасцю: абсалютная і адносная. Абсалютная пунктуацыйная пісьменнасць мяркуе бездакорнае валоданне ўсімі пунктуацыйнымі нормамі, а таксама ўменне адэкватна выкарыстоўваць знакі прыпынку ў аўтарскіх мэтах. Адносная пунктуацыйная пісьменнасць адлюстроўвае валоданне толькі часткай пунктуацыйных правіл. Дасягнуць абсалютную пунктуацыйную пісьменнасць у школе немагчыма па розных прычынах. Па-першае, не ўсе пунктуацыйныя нормы вывучаюцца ў школе, а таксама не ўсе варыянты нормаў, якія вывучаюцца ў школе, паведамляюцца навучэнцам. Акрамя таго, варта ўлічваць шматфункцыянальнасць знакаў прыпынку, якая дазваляе індывідуальна-аўтарскае іх выкарыстанне. Немалаважным фактарам з’яўляецца недастатковая развітасць маўлення навучэнцаў, няўменне імі выказаць тыя ці іншыя сэнсавыя значэнні сродкамі мовы.

На сённяшні час у школе асноўнай мэтай ставіцца дасягненне вучнямі адноснай пунктуацыйнай пісьменнасці, у якую ўваходзіць веданне асноўных правіл пунктуацыі. Пунктуацыя ў школьным курсе беларускай мовы вывучаецца ў асноўным ва ўзаемасувязі з сінтаксісам і на яго аснове.

Валоданне пунктуацыйнай граматнасцю мае вялікае культурнае значэнне, з’яўляецца паказчыкам узроўню моўнага развіцця чалавека. М. Т. Баранаў зазначае, «што школа прызвана навучыць дзяцей свабоднаму выкарыстанню знакаў прыпынку ў сваіх пісьмовых выказваннях» [20, с. 189]. Для таго, каб гэта было рэалізавана, настаўнік беларускай мовы павінен валодаць методыкай навучання пунктуацыйным нормам.

З упэўненасцю можна сказаць, што без валодання пунктуацыйнымі навыкамі і ўменнямі чалавек не зможа не толькі поўна, дакладна і правільна перадаць свае думкі і пачуцці на пісьме, але і не зможа разумець маўленне іншых людзей. Праблема выпрацоўкі ў вучняў пунктуацыйных уменняў і навыкаў даследавалася і даследуецца на сучасным этапе многімі метадыстамі і вучонымі. Разглядам і вывучэннем гэтай праблемы займаліся многія вядомыя метадысты і вучоныя, такія як М.Ц. Баранаў, В. А. Ляшчынская, Г.І. Блінаў, М.Г. Яленскі, З.Б. Варановіч, В. У. Протчанка, В. П. Красней і многія іншыя.

Вышэйпералічаныя вучоныя і метадысты вызначаюць змест і задачы навучання пунктуацыі, падаюць розныя цікавыя практыкаванні, якія садзейнічаюць больш эфектыўнаму ўспрыманню і запамінанню пунктуацыйных правіл. Але праблема навучання пунктуацыі патрабуе больш дасканалага і глыбокага даследавання і вывучэння.

В.А. Ляшчынская зазначае, што «вывучэнне пунктуацыі з’яўляецца вельмі важнай праблемай на сённяшні дзень у школе» [17, с. 292]. Вядомы метадыст паказала значнасць і неабходнасць усебаковага вывучэння гэтай тэмы ў школьным навучанні. Яна прапаноўвае некаторыя метады і прыёмы, якімі можа карыстацца настаўнік у выкладанні беларускай мовы пры выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў: метад эўрыстычнай гутаркі, метад праблемнага выкладу і іншыя. В. А. Ляшчынская падае методыку правядзення поўнага пунктуацыйнага разбору, якую яна сама распрацавала.

Даследаваннем і вывучэннем гэтай праблемы ў радзе іншых займаўся і калектыў метадыстаў пад кіраўніцтвам М. Г. Яленскага, у склад якога ўваходзілі Л.С. Васюковіч, І.М. Саматыя і іншыя. У вучэбным дапаможніку «Методыка выкладання беларускай мовы» яны грунтоўна і дасканала вызначылі ролю і значэнне вывучэння пунктуацыі ў школе, прадэманстравалі гэта на прыкладах, паказалі важнасць валодання пунктуацыйнымі ўменнямі і навыкамі. Вучоныя прапанавалі значныя метады і прыёмы пры вывучэнні пунктуацыі, падалі займальны матэрыял па тэме.

Вывучаючы працу А.Ф. Ломізава, мы можам сказаць, што мовазнаўца дасканала і поўна займаўся вывучэннем выразнага чытання пры навучанні сістэматычнаму курсу сінтаксісу і пунктуацыі. Тым самым аўтар змог паказаць значнасць знакаў прыпынку ў вусным маўленні.

Таксама можна адзначыць артыкул І.А. Гапоненкі «Беларуская пунктуацыя», у якім мовазнаўца звярнула асаблівую ўвагу на гісторыю ўзнікнення і функцыянавання беларускай пунктуацыі. Яна лічыць, што «знакі прыпынку — вельмі важны элемент пісьмовага тэксту. Яны дапамагаюць вылучыць структурныя часткі выказвання, паказаць яго граматычную будову, падкрэсліць сэнс і інтанацыйныя адценні і тым самым істотна палягчаюць успрыманне і разуменне зместу і стылістычнай афарбоўкі напісанага. Таму, невыпадкова, што паслядоўнасць ва ўжыванні пунктуацыйных знакаў - адзін з найбольш наглядных паказчыкаў пісьмовай культуры» [10, с. 70].

Асаблівай адметнасцю выбару і выкарыстання метадаў і прыёмаў арганізацыі працы школьнікаў пры навучанні пунктуацыі - вывучэнне пунктуацыі разам з пытаннямі сінтаксісу. Гэта накладвае абавязак вывучаць правілы пунктуацыі, выпрацоўваць пунктуацыйныя навыкі і ўменні пастаянна з выкарыстаннем сінтаксічнага аналізу як аднаго з асноўных прыёмаў пунктуацыі [17, с. 31].

Менавіта ад пунктуацыйных уменняў залежыць пунктуацыйная пісьменнасць школьнікаў.

Мэтай дыпломнай работы з’яўляецца выяўленне ўзаемасувязі пунктуацыйных правілаў расстаноўкі знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай сказа і вызначэнне ролі практыкаванняў розных тыпаў у выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

Для дасягнення пастаўленай мэты неабходна вырашыць наступныя задачы:

1) вызначыць значэнне пунктуацыі ў працэсе школьнага навучання;

2) ахарактарызаваць асноўныя тыпы знакаў прыпынку;

3) вызначыць суаднесенасць знакаў прыпынку з сінтаксічнай структурай простага сказа;

4) ахарактарызаваць пунктуацыйныя памылкі, іх прычыны і спосабы папярэджанне;

5) разгледзець тыпы практыкаванняў па пунктуацыі і вызначыць іх ролю ў выпрацоўцы пунктуацыйных уменняў і навыкаў на сінтаксічнай аснове.

Матэрыялам для дыпломнай работы паслужылі законы і правілы пунктуацыі і сінтаксісу простага сказа, якія вывучаюцца ў школьным курсе 8 класа.

1. ТЫПЫ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ

Знакі прыпынку — вельмі важны элемент пісьмовага тэксту. Яны дапамагаюць вылучыць структурныя часткі выказвання, паказаць яго граматычную будову, падкрэсліць сэнс і інтанацыйныя адценні і тым самым істотна палягчаюць успрыманне і разуменне зместу і стылістычнай афарбоўкі напісанага. Таму з упэўненасцю можам сказаць, што паслядоўнасць ва ўжыванні пунктуацыйных знакаў - адзін з найбольш наглядных і важных паказчыкаў пісьмовай культуры.

Сучасная пунктуацыйная сістэма ўключае дзесяць асноўных знакаў: кропку (.), коску (,), пытальнік (?), клічнік (!), шматкроп’е (…), кропку з коскай (;), двукроп’е (:), працяжнік (-), дужкі (()), двукоссе («»), а таксама разнастайныя іх камбінацыі, -; ?!; ?..; !..; ?!. Кожны са знакаў прыпынку выконвае сваю пэўную пунктуацыйную функцыю і ўжываецца згодна з пэўным правілам.

Паводле меркаванняў розных даследчыкаў пунктуацыі, усе знакі прыпынку можна падзяліць на тры вялікія групы:

знакі прыпынку, якія адрозніваюцца паміж сабой паводле знешніх графічных прыкмет. Такі падзел быў сфармуляваны.

Г. Н. Клюсавым. Аўтар падзяляе знакі прыпынку на: 1) кропкавыя знакі (кропка, коска, двукроп’е, кропка з коскай), лінейныя (працяжнік) і пункцірна-лінейныя (шматкроп'е), фігурныя (пытальнік, клічнік, дужкі, двукоссе); 2) аднаэлементныя (кропка, коска, працяжнік), двухэлементным (пытальнік, клічнік, двукроп’е, кропка з коскай як адзін знак і коска з працяжнікам як адзін знак) і трохэлементныя (шматкроп'е); 3) няпарныя (кропка, пытальнік, клічнік, кропка з коскай і двукроп’е, а коска і працяжнік могуць быць няпарнымі і парнымі) і парным, якія падзяляюцца на дзве разнавіднасці: сіметрычна-парныя, парныя па сваёй прыродзе (дужкі і двукоссе) і дублетна-парныя (дзве коскі, два працяжнікі, дзве коскі з працяжнікам) [14, с. 14];

2) знакі прыпынку ў сувязі з функцыяй, якую яны выконваюць у сказе. Яны падзяляюцца на дзве раздзяляльныя і выдзяляльныя:

Раздзяляльныя знакі - гэта кропка, якая абазначае канец самастойнага закончанага сказа; пытальнік і клічнік, якія ўжываюцца на мяжы сказаў; шматкроп’е, калі яно азначае незакончанасць папярэдняга сказа, раптоўны пераход да новай думкі.

Кропка, пытальнік, клічнік, шматкроп’е як раздзяляльныя знакі ўжываюцца на мяжы сказаў як абазначэнне канца самастойнага, закончанага сказа. Кропка не з’яўляецца раздзяляльным знакам, калі ўжываецца пры скарачэнні слоў.

Коска, кропка з коскай, двукроп’е і працяжнік як раздзяляльныя знакі ўжываюцца ў межах сказа: коска раздзяляе аднародныя члены сказа, часткі складаных сказаў паўторы слоў і выразаў; кропка з коскай раздзяляе больш складаныя па граматычнай будове або адносна больш самастойныя па значэнні часткі сказа (часткі складанага сказа, аднародныя члены сказа); двукроп’е раздзяляе абагульняльнае слова і пералічэнне аднародных членаў, часткі бяззлучнікавага складанага сказа, аўтарскія словы і простую мову; працяжнік раздзяляе дзейнік і выказнік, калі прапушчаны дзеяслоў-звязка, і часткі бяззлучнікавага складанага сказа.

Выдзяляльныя знакі прыпынку — дужкі, двукоссе, коскі, працяжнікі - выдзяляюць «з агульнай будовы сказа якую-небудзь спецыфічную частку яго з дадатковым, паясняльным ці ўдакладняльным, значэннем, больш ці менш „аўтаномную“ па свайму зместу і г. д.» [10, с. 10];

знакі прыпынку па суаднесенасці са структурай, сэнсам і інтанацыяй, паводле класіфікацыі, прапанаванай Н.С. Валгінай, падзяляюцца на «граматычныя», «сэнсавыя» і «інтанацыйныя"[ 8, с. 15].

Граматычныя знакі прыпынку абумоўлены найперш будовай сказа, яго сінтаксічнай будовай.

Сэнсавыя знакі выдзяляюцца тады, калі сэнсавае чляненне маўлення падпарадкоўвае сабе структурнае, калі канкрэтны сэнс дыктуе і адзіна магчымую структуру.

Інтанацыйныя знакі - гэта знакі, якія выражаюць інтанацыю. Да іх можна аднесці кропку на мяжы значнага паніжэння голасу і працяглай паўзы, клічнік і пытальнік, інтанацыйны працяжнік, у многіх выпадках — шматкроп’е і інш.

Пасля знаёмства вучняў з тыпамі знакаў прыпынку, настаўнік можа даць ім заданне, якое звязана з рашэннем пунктуацыйнай задачы:

Які знак прыпынку лішні?

Коска, працяжнік, двукроп’е, двукоссе, дужкі.

Канешне, вучні адкажуць, што лішнім з’яўляеццадукроп'е, таму што ўсе названыя знакі прыпынку выдзяляльныя, а двукроп’е — раздзяляльны.

З усяго вышэйсказанага можам зрабіць вывад, што ўсе знакі прыпынку адыгрываюць значную ролю ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў. Менавіта знакі прыпынку паказваюць нам, з якой інтанацыяй неабходна чытаць пэўны сказ.

2. СУАДНЕСЕНАСЦЬ ЗНАКАЎ ПРЫПЫНКУ З ГРАМАТЫЧНАЙ СТРУКТУРАЙ ПРОСТАГА СКАЗА

сінтаксічнай сказ пунктуацыйны разбор Пунктуацыя, з’яўляючыся сродкам дзялення сказаў і тэксту на сэнсавыя адрэзкі, цесна звязана з сінтаксісам, бо выдзеленыя часткі афармляюцца сінтаксічна. Кожная пунктуацыйная норма, адлюстраваная ў фармулёўцы правіла, утрымлівае ў сабе ў якасці аднаго з умоў выбару знака прыпынку ўказанне на тую ці іншую сінтаксічную катэгорыю. Таму знаёмству з пунктуацыйнай нормай павінна папярэднічаць вывучэнне сінтаксічнай катэгорыі. Гэтым тлумачыцца паралельная з сінтаксісам праца над пунктуацыйнымі правіламі.

Для таго, каб глыбей зразумець сутнасць сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, неабходна прасачыць працу над пунктуацыйным правілам.

Пунктуацыйнае правіла — гэта пэўная своеасаблівая інструкцыя, якая змяшчае пералік умоў выдзялення ці невыдзялення знакамі прыпынку пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка ў сказе ці тэксце. Умовы, указаныя ў пунктуацыйным правіле, адлюстроўваюць залежнасць выбару знака (знакаў) пунктуацыі ад спалучэння шэрагу моўных асаблівасцяў сказа. Пунктуацыйнае правіла рэгулюе пунктуацыйную норму, выкананне якой абавязкова для пішучага. Аснову пунктуацыйнага правіла складае пунктуацыйна-сэнсавы адрэзак; вылучэнне яго знакамі прыпынку ўдакладняе выказванне, робіць яго выразным.

У працы над пунктуацыйным правілам можна вылучыць два этапы: засваенне навучэнцамі ўмоў пастаноўкі ці непастаноўкі знакаў прыпынку пры пунктуацыйна-сэнсавых адрэзках; навучанне школьнікаў ужыванню на практыцы вывучанага пунктуацыйнага правіла.

Пунктуацыйная норма апісваецца з дапамогай пераліку ўмоў пастаноўкі ці непастаноўкі знака (ці знакаў) прыпынку. У іх лік уваходзіць назва пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка, месца яго ў камунікатыўнай адзінцы, наяўнасць якіх-небудзь граматычных асаблівасцей (напрыклад, звязак), валоданне якім-небудзь логіка-прадметным значэннем (напрыклад, проціпастаўленнем). Азнаёміць навучэнцаў з пунктуацыйным правілам — гэта значыць растлумачыць ім, якія ўмовы вызначаюць пастаноўку ці непастаноўку знака (знакаў) пунктуацыі, а таксама выбар патрэбнага знака.

У мэтах азнаямлення школьнікаў з умовамі пастаноўкі ці непостаноўкі, а таксама выбару знака (знакаў) пунктуацыі можна выкарыстаць наступныя метады навучання: паведамленне настаўніка; самастойны аналіз навучэнцамі пунктуацыйнага правіла; гутарка; самастойны аналіз навучэнцамі матэрыялу для назірання. Выбар настаўнікам аднаго з іх ці іх камбінацыі вызначаецца ступенню знаёмства школьнікаў з пунктуацыйнай нормай, а таксама ўзроўнем лінгвістычнага і агульнага развіцця (здольнасцю да самастойнага аналізу). Пры любым метадзе навучання, які абярэ настаўнік, школьнікаў неабходна правесці праз усе этапы ўсведамлення новага матэрыялу. Для ўспрымання дзецьмі таго, якая вывучаецца пунктуацыйная норма, можна выкарыстоўваць запіс адпаведных сказаў з графічным вылучэннем пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка або на класнай дошцы, або друкаваную табліцу, што мае адпаведны матэрыял.

Падчас усведамлення ўмоў пастаноўкі ці непастаноўкі знака (знакаў) прыпынку, а таксама яго (іх) выбару можна прытрымлівацца наступнай паслядоўнасці:

а) называецца пунктуацыйна-сэнсавая адзінка;

б) пералічваюцца ўмовы пастаноўкі ці непастаноўкі знака (знакаў) пунктуацыі (месца, граматычныя і сэнсавыя асаблівасці адрэзка);

у) можна скласці схемы-табліцы;

г) графічна пазначаюцца ўмовы (у схеме сказа) выбару знака (знакаў) пунктуацыі.

Падчас азнаямленні з умовамі пастаноўкі ці непастаноўкі знака (знакаў) пунктуацыі звяртаецца ўвага на тыя з іх, якія адначасова служаць апазнавальнымі прыкметамі. Для папярэджання змешвання новай пунктуацыйнай нормы з ужо знаёмымі і ў чымсьці супадальнымі, настаўніку неабходна засяродзіць увагу на іх супастаўленне і проціпастаўленне.

Завяршаецца ўсведамленне новай пунктуацыйнай нормы працай над пунктуацыйным правілам. У яе ўваходзяць наступныя элементы: 1) назва пунктуацыйна-сэнсавага адрэзка, пералік умоў, якія павінны ўвайсці ў правіла; 2) у слабым класе чытанне правіла па падручніку, у моцным — самастойнае яго фармуляванне.

Падчас запамінання правіла, вучням можна прапанаваць прачытаць пра сябе фармулёўку новага пунктуацыйнага правіла, запісаць па памяці пералік умоў пастаноўкі ці непастаноўкі знака (ці знакаў) пунктуацыі. Неабходна расказванне вывучанага правіла некалькімі вучнямі, або ўсімі пісьмова для найбольш паспяховага замацавання матэрыялу ў памяці.

Складаным момантам у адукацыйным працэсе з’яўляецца навучанне школьнікаў ужыванню пунктуацыйнага правіла. Этап навучання школьнікаў ужыванню на практыцы новага пунктуацыйнага правіла — гэта стварэнне ў іх разумовай дзейнасці ў вызначанай паслядоўнасці пунктуацыйнага афармлення запісной камунікатыўнай адзінкі - сказа ці тэксту.

Прымяненне правілаў на практыцы звязана перш за ўсё з выяўленнем канструкцыі, чляненне якой абазначаецца знакамі прыпынку.

Навучанне паслядоўнасці ўжывання пунктуацыйнага правіла пачынаецца з аналізу ўзора разважання, які бярэцца або з падручніка, або даецца настаўнікам. Затым, абапіраючыся на дадзены ўзор разважання (алгарытму), настаўнік паказвае, як трэба карыстацца пунктуацыйным правілам. Для гэтай мэты настаўнік рыхтуе адпаведны дыдактычны матэрыял: два-тры сказы з рознымі варыянтамі, у якіх вывучаецца пунктуацыйная норма. Далей па прапанаваным алгарытме навучэнцы спачатку пад кіраўніцтвам настаўніка, а потым самастойна ўжываюць засвоенае пунктуацыйнае правіла.

Апісаная праца ў далейшым забяспечвае выкананне сістэмы практыкаванняў, накіраваных на фарміраванне пунктуацыйных уменняў.

Можам упэўнена сцвярджаць, што пастаноўка знакаў прыпынку залежыць ад структуры простага сказа. Менавіта ў залежнасці ад таго, як сказ аформлены сінтаксічна, мы ставім той ці іншы пунктуацыйны знак. Для таго, каб выявіць сутнасць сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, неабходна звяртаць увагу на пунктуацыйнае правіла. Наяўнасць пунктуацыйных знакаў у сказе абумоўлена найперш за ўсё будовай таго ці іншага сказа, яго сінтаксісам. Можна зрабіць вывад, што неабходнасць пастаноўкі знакаў прыпынку залежыць ад граматычных асаблівасцей сказа.

2.1 Знакі прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам

Пры вывучэнні правіл пастаноўкі знакаў прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам асноўную ўвагу вучняў неабходна накіраваць на запамінанне і адрозненне момантаў ужывання працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам. Можна лічыць поўным і паспяхова выкладзеным матэрыял, змешчаны ў падручніку. Правіла дае магчымасць параўнаць вучням выпадкі пастаноўкі працяжніка і моманты, калі працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца.

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай ставіцца ў наступных выпадках:

1) калі дзейнік і выказнік выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне: Юравічы — паселішча вельмі старажытнае (В. Вольскі). Наша хата — мая калыска і прытулак (А. Казлоў);

2) калі дзейнік і выказнік выражаны колькаснымі лічэбнікамі ў назоўным склоне ці адзін з іх выражаны назоўнікам, а другі - лічэбнікам у назоўным склоне: Тры і пяць — восем. Плошча поля — два гектары;

3) калі абодва галоўныя члены сказа выражаны інфінітывам або адзін з іх — інфінітывам, а другіназоўнікам у назоўным склоне: Поле араць — не рукамі махаць (Прыказка). Вучыцца ў народа — задача кожнага пісьменніка (К. Чорны). Наш абавязак — заставацца жыць (А. Бембель);

4) калі выказнік выражаны фразеалагізмам або сінтаксічна непадзельным словазлучэннем: Возерарукою падаць (Я. Скрыган). Нівы — вокам не абняцъ (А. Русак). А дом у суседа — дай Бог кожнаму (Я. Брыль);

5) калі перад выказнікам ёсць указальныя словы гэта, вось, значыць, гэта значыць: Мова — гэта гісторыя народа (А. Лісіцкі). Ахоўваць прыроду — значыць любіць усе жывое (У. Ягоўдзік);

Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам з нулявой звязкай не ставіцца:

калі дзейнік выражаны асабовым займеннікам: Ён артыст. Мы вучні;

калі пры выказніку ёсць адмоўная часціца не або параўнальныя злучнікі як, нібы, нібыта, быццам і інш.: Сэрца не камень. Зімовы лес нібы казка. Госць як госць, а валакіты, дасць (Прыказка);

3) калі выказнік выражаны прыметнікам, займеннікам, прыназоўнікава-іменным спалучэннем: Дарога чыстая і гладкая. Такія вынікі экзамену. Ён тут за старшага;

4) калі паміж дзейнікам і выказнікам стаіць пабочнае слова або недапасаваны да выказніка даданы член сказа: Хлопцы, відаць, добрыя рыбакі (Я. Сіпакоў).Дзяўчаты. ў нас красуні (I. Мележ);

5) калі абодва галоўныя члены выражаны назоўнікамі ў назоўным склоне, але выказнік стаіць перад дзейнікам (так званы адваротны парадак слоў): Адвечнае дрэва дуб (I. Шамякін). Весялуха наша Таня [ 3, с. 83].

Пры разглядзе гэтай тэмы настаўнік можа прымяняць розныя віды работы на ўроку. Напрыклад, пры вывучэнні правілаў пастаноўкі працяжніка паміж дзейнікам і выказнікам, вучням можна прапанаваць чытанне сказаў і тэкстаў, вызначаць спосабы выражэння дзейніка і выказніка, абгрунтоўваць пастаноўку працяжніка і інш.

Значнае месца пры навучанні пунктуацыі простага сказа надаецца практыкаванням, у якіх вучням неабходна паставіць правільныя знакі прыпынку і растлумачыць іх. Разгледзем некаторыя заданні.

Напрыклад, у падручніку для 8 класа пры вывучэнні дадзенай тэмы падаецца наступнае практыкаванне:

Умова: спішыце сказы. Пастаўце, дзе трэба працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам.

1. Мова гэта той асяродак, у якім душа чалавечая жыве не менш натуральна, чым птушка ў паветры ці ў вадзе рыба. 2. Пацерыкі зборнікі кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3. Лотас адна з самых старажытных раслін на свеце, ёй болей за сто мільёнаў гадоў. 4. Іаан самы вядомы са старажытных дойлідаў. 5. Асаблівы чалавек яго бацька.

6. Надвор’е хоць з хаты не вылазь. 7. Сляпы сляпому не павадыр.

8. А дзядзька раптам гоп налева[3, с. 85].

Выканаць яго можна наступным чынам:

1. Мова (наз.) — гэта той асяродак (наз.), у якім душа чалавечая жыве не менш натуральна, чым птушка ў паветры ці ў вадзе рыба. 2. Пацерыкі (наз.) — зборнікі (наз.) кароткіх апавяданняў пра людзей, слаўных сваёй вераю. 3. Лотас (наз.) — адна з самых старажытных раслін (словазл.) на свеце, ёй болей за сто мільёнаў гадоў. 4. Іаан (наз.) — самы вядомы са старажытных дойлідаў (словазл.). 5. Асаблівы чалавек (словазл.) яго бацька. 6. Надвор’е — хоць з хаты не вылазь (фраз.). 7. Сляпы (наз.) сляпому не павадыр (наз.). 8. А дзядзька раптам — гоп налева (фраз.). Дадзенае практыкаванне садзейнічае замацаванню ў вучняў уменняў прымяняць свае веды на практыцы. Для таго, каб правільна паставіць патрэбны знак прыпынку, неабходна ведаць спосабы выражэння дзейніка і выказніка ў сказе. Вучні павінні абапірацца наведы не толькі сінтаксісу, але і марфалогіі. Менавіта дзякуючы гэтаму прасочваецца сувязь пунктуацыі з граматыкай.

Вельмі цікавым з’яўляецца практыкаванне 115, змешчанае ў падручніку. Вучням неабходна дапоўніць табліцу; паказаць у ёй, калі працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам ставіцца, а калі - не.

Працяжнік ставіцца

Працяжнік не ставіцца

Наз. + наз.

… + інф.

Наз. + інф.

Інф. + …

Ліч. + …

… + ліч.

Наз. + гэта…

Інф. + гэта значыць …

… + фразеалагізм

Наз. + не наз.

Наз. + як, нібы …

Займ. + наз.

… + пабочн. сл. …

… + дад. чл. ск. …

Наз. + наз.

Практыкаванне садзейнічае трываламу запамінанню правіла. Дзякуючы такім заданням, вучні самастойна вучацца падбіраць прыклады.

Для больш «моцных» вучняў настаўнік можа падрыхтаваць пунктуацыйныя задачы, рашэнне якіх патрабуе асаблівай увагі, пільнасці і дасканалага ведання пунктуацыйных правілаў.

Разгледзем некаторыя задачы:

Паводле правіла, працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам не ставіцца, калі перад выказнікам ёсць адмоўе не. Чаму ў такім разе трэба ставіць працяжнік у сказе: Жыццё пражыць — не поле перайсці?

Асноўнае, што павінен данесці настаўнік да школьнікаў, што ў дадзеным выпадку перамагае іншы пункт правіла. У у гэтым сказе працяжнік не ставіцца, паводле вытлумачэння знакаў прыпынку паміж дзейнікам і выказнікам, у тым выпадку, калі яны выражаны неазначальнай формай дзеяслова.

Закон Бойля — Марыёта, прынцып Гюйгенса — Фрэналя, дактрына Далеса — Эйзенхаўэра. Які пунктуацыйны сімвал трэба паставіць паміж прозвішчамі - дэфіс або працяжнік?

Настаўнік можа сказаць, што гэтыя назвы можна запісаць і інакш.: закон Бойля і Марыёта, прынцып Гюйгенса і Фрэналя, дактрына Далеса і Эйзенхаўэра. Значыць, трэба абраць такі пунктуацыйны сімвал, які б паказваў адзінства, супольнасць дзеяння названых вынаходнікаў і падкрэсліваў адрозненне паміж двайным прозвішчам аднаго даследчыка і простымі прозвішчамі двух даследчыкаў. Гэты знак — працяжнік, які тут выступае, у адрозненне ад заўсёднага супроцьпастаўлення паняццяў, як знак аб’яднання.

На вывучэнне тэмы «Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам» у школе даецца асобная гадзіна, таму што разгляд умоў пастаноўкі працяжніка павінен адбывацца асобна ад іншых тэм. Дадзеныя правілы выклікаюць цяжкасці ў вучняў, і таму пры выкананні практыкаванняў неабходна звяртацца да правіла. Менавіта вывучэнне гэтай тэмы паказвае на сувязі пунктуацыі з сінтаксісам, таму што пры пастаноўцы працяжніка школьнікі павінны ведаць спосаб выражэння таго ці іншага члена сказа.

2.2 Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа

Мы можам поўнасцю згадзіцца з выказваннем В. У. Протчанкі ў тым, што «сказамі з аднароднымі членамі дзецям даводзіцца карыстацца на ўсіх уроках з першых дзён навучання, бо такія канструкцыі шырока ўжываюцца ва ўсіх стылях, у розных моўных сітуацыях» [16, с. 99].

Ужо ў пачатковых класах, яшчэ не ведаючы граматыкі, вучні набываюць уменні пералічваць прадметы, прыметы і дзеянні. І самае галоўнае, што яны называюць і спалучаюць словы, якія маюць агульнае лексічнае значэнне, аднолькавыя прыметы паняццяў. Напрыклад, ужо ў першым класе школьнікі вучацца падбіраць да слоў, што абазначаюць родавыя паняцці, словы, якія абазначаюць відавыя, і наадварот (У садзе растуць дрэвы: …, …, … 2. У агародзе растуць …, …, …).

На наш погляд, вельмі важнай умовай фарміравання пунктуацыйных уменняў з’яўляецца тое, што вучні павінны ўмець не толькі проста правільна падбіраць словы, але і ўяўляць вобразна тыя прадметы, прыметы і дзеянні, якія абазначаюць пэўныя паняцці.

У старэйшых класах школьнікі вучацца вызначаць сінтаксічную функцыю аднародных членаў сказа, што ўскладняе вывучэнне гэтай тэмы. Як мы ведаем, аднароднымі могуць быць усе члены сказа: дзейнікі, выказнікі, азначэнні, дапаўненні, акалічнасці.

Мы можам згадзіцца з В. У. Протчанкам у тым, што «ускладняе вывучэнне аднародных членаў сказа вялікая разнастайнасць лексіка-граматычных груп, якія могуць выконваць функцыю аднародных членаў.» [с. 100].

Пры вывучэнні аднародных членаў сказа ў 8 класе асноўнымі мэтамі з’яўляюцца: пашырэнне паняцця пра аднародныя члены сказа, знаёмства школьнікаў з адзінкай пунктуацыі - пунктуацыйна-сэнсавым адрэзкам — і яго месца ў сказе (пачатак, сярэдзіна ці канец).

Так як некаторыя звесткі з гэтай тэмы ўжо вядомы вучням 8-га класа, то асноўную ўвагу настаўнік павінен скіраваць на паглыбленне і замацаванне трывалых ведаў.

Пры тлумачэнні новага матэрыялу настаўнік можа даць магчымасць вучням самім узнавіць свае веды, набытыя ў ранейшых класах. Усе выказванні можна абагуліць і звярнуцца менавіта да правіла ў падручніку. Інфармацыя па тэме пададзена нязначная. Пры вывучэнні тэмы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу на сувязь аднародных дзейнікаў з выказнікам і аднародных выказнікаў з адным і тым жа дзейнікам. Выдзяленне аднародных членаў патрабуе больш цяжкага аналізу. Пры разглядзе аднародных членаў сказа школьнікі з дапамогай настаўніка могуць узнавіць асноўныя прыкметы аднародных членаў у сказе. Часцей за ўсё гэта будуць наступныя:

сувязь аднародных членаў сказа з адным і тым жа членам сказа;

аднолькавая сінтаксічная функцыя аднародных членаў у сказе;

аднародныя члены сказа чытаюцца з інтанацыяй пералічэння;

аднольковы спосаб выражэння аднародных членаў.

Норма аб раздзяленні коскай аднародных членаў сказа звычайна падаецца адразу пасля разгляду і вывучэння прыкмет аднародных членаў, іх саставу і спосабу выражэння. У правіле падручніка падаецца матэрыял, згодна з якім аднародныя члены сказа могуць аддзяляцца на пісьме коскай і пазначаны асноўныя моманты, калі коска не ставіцца:

" 1. Аднародныя члены сказа на пісьме, як правіла, раздзяляюцца коскай.

2. Паміж аднароднымі членамі сказа не ставіцца коска, калі яны звязаны адзіночнымі злучнікамі і, ды (=і), ці, або. Напрыклад: Ляцяць у вырай жураўлі і гусі.

Заўвага. Не з’яўляюцца аднароднымі членамі сказа і не раздзяляюцца коскамі словы ў складзе ўстойлівых спалучэнняў, звязаныя паўторнымі злучнікамі і - і; ці - ці; ні - ні: ні кала ні двара.".

Пасля разгляду тэарэтычнага матэрыялу, вучням можна прапанаваць выкананне практыкавання, звязанага з тлумачэннем пастаноўкі знакаў прыпынку паміж аднароднымі членамі сказа. На наш погляд, вельмі карысным будзе выкананне практыкавання 227, змешчанага ў школьным падручніку на с. 166. Умова: Падрыхтуйце выказванне на тэму «Коска паміж аднароднымі членамі сказа», карыстаючыся наступнай табліцай.

Коска паміж аднароднымі членамі сказа

ставіцца, калі яны спалучаны

інтанацыяй (без злучнікаў) [О, О]

злучальнымі злучнікамі

супраціўны-мі адзіночнымі

[О, але О], [О, ды (=але) О], [О, а О]

паўторнымі

спалучальнымі і размеркаваль;

нымі

[і О, і О],

[ці О, ці О]

парнымі [як О, так і О], [не толькі О, але і О]

не ставіцца, калі яны

спалучаны адзіночнымі спалучальнымі і размеркавальнымі злучнікамі [О і О], [О ці О], [О, ды (=і) О], [О, обо О]

утвараюць непадзельныя спалучэнні [і так і сяк], [ні пуху ні пер’я]

Матэрыял у табліцах выкладзены дакладна, сцісла, лаканічна, таму гэта садзейнічае больш эфектыўнаму засваенню тэмы. Вучні зрокава ўспрымаюць звесткі, змешчаныя ў пэўнай паслядоўнасці. І галоўным, як мы можам заўважыць, з’яўляецца тое, што школьнікам неабходна падрыхтаваць выказванне на пунктуацыйную тэматыку (выпадкі пастаноўкі коскі паміж аднароднымі членамі сказа). З дапамогай такога задання, на наш погляд, вырашаюцца некалькі мэт у навучальным працэсе:

развіваецца мысленне вучняў, уменне правільна падбіраць словы, складваць сказы перад тым, як іх выказаць;

фарміруецца лагічнае маўленне вучняў, уменне ў пэўнай паслядоўнасці выказаць сваю думку;

у памяці школьнікаў замацоўваецца тэарэтычны матэрыял. У нашым выпадку гэта пунктуацыйнае правіла.

В. У. Протчанка пры разглядзе такой тэмы, як «Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа» усе практыкаванні падзяляе на наступныя тыпы:

" лагічна-граматычныя, інтанацыйна-граматычныя, сэнсава-інтанацыйныя і пунктуацыйныя"[с.99].

Разгледзем пунктуацыйныя практыкаванні, якія пададзены ў падручніку для 8 класа.

У практыкаванні 231 неабходна ўставіць замест кропак аднародныя члены сказа разам з супраціўнымі злучнікамі, запісаць сказы, расстаўляючы знакі прыпынку.

1.Я доўга пісала сачыненне … 2. Гэта была не рэчка … 3. Вартавы прыгледзеўся … 4. Раніца была бязветраная … 5. Грыб вырас вялікі … 6. Чаравікі новыя … 7. Лес стары …

Выканаць яго можна наступным чынам:

1.Я доўга пісала сачыненне, але так і не закончыла яго. 2. Гэта была не рэчка, а вялікая ручаіна. 3. Вартавы прыгледзеўся, але нічога трывожнага не ўбачыў. 4. Раніца была бязветраная, але халодная. 5. Грыб вырас вялікі, але чарвівы. 6. Чаравікі новыя, але цесныя. 7. Лес стары, але добра расчышчаны.

Пры выкананні вучні не толькі ставяць знакі прыпынку, але і вучацца падбіраць аднародныя члены сказа.

Акрамя пашыраных заданняў тыпу «спішыце і пастаўце знакі прыпынку», вучням можна прапанаваць графічны дыктант:

З маленства люблю я лясы, іх сцішаны голас і шум патаемны. 2. Я закаханы ў нёманскія плёсы, у старыцы і ў светлыя лясы, у шумныя асеннія бярозы і ў кропелькі сцюдзёнае расы. 3. Вось ён спатыкнуўся ці то аб камень, ці то аб корань.

Выканаць заданне можна наступным чынам:

З маленства люблю я лясы, іх сцішаны голас і шум патаемны[O, O і O ]. 2. Я закаханы ў нёманскія плёсы, у старыцы і ў светлыя лясы, у шумныя асеннія бярозы і ў кропелькі сцюдзёнае расы[O, O і O, O і O]. 3. Вось ён спатыкнуўся ці то аб камень, ці то аб корань[ ці то O, ці то O].

Заданні падобнага тыпы з’яўляюцца вельмі эфектыўнымі пры навучанні, таму што:

вучні ўспрымаюць сказы на слых, адчуваючы іх інтанацыю;

у школьнікаў выпрацоўваецца навык пастаноўкі знакаў прыпыку;

настаўнік можа праверыць не толькі засвоеныя вучнямі пунктуацыйныя, але і арфаграфічныя навыкі;

вучні праяўляюць уменне графічна абазначаць аднародныя члены сказа.

Можна сказаць, што пры вывучэнні аднародных членаў у 8 класе пра пастаноўку знакаў прыпынку пры аднародных членах сказа вучні даведваюцца не толькі з правіла, змешчанага ў падручніка, але і ў практыкаваннях. Знаёмячыся спачатку з правілам, а потым выконваючы практыкаванні, якія змяшчаюць звесткі пра пунктуацыю, вучні назапашваюць новыя веды. Матэрыял падаецца часткамі, што аблягчае ўспрыманне вучнямі тэмы.

Сказы з аднароднымі членамі ўзбагачаюць маўленне, спрыяюць узбагачэнню слоўнікавага запасу вучняў.

Для выяўлення аднародных членаў сказа школьнікі павінны ўмець вызнааць сувязь аднародных членаў з адным і тым жа членам сказа, умець вызначаць сінтаксічную функцыю аднародных членаў сказа, вызначаць спосаб выражэння аднародных членаў.

2.3 Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі

Неабходна адзначыць, што знаёмства школьнікаў са звароткам адбываецца ў 5 класе, таму ў старэйшых класах трэба асноўную ўвагу надаваць паўтарэнню вывучаных правіл. Настаўнік павінен засяродзіць увагу вучняў на тым, што будова і значэнне звароткаў адрозніваецца ў залежнасці ад формы і стылю маўлення. Пры вывучэнні тэмы «Сказы са звароткамі» па магчымасці трэба выпрацоўваць уменні вызначаць сказы са звароткамі, правільна інтанаваць і ставіць знакі прыпынку, ужываць звароткі пры стварэнні вусных і пісьмовых тэкстаў.

Звароткі могуць знаходзіцца ў пачатку, у сярэдзіне або ў канцы сказа. Калі зваротак стаіць у пачатку сказа, то пры звычайнай інтанацыі на пісьме аддзяляецца коскай: Радзіма, галос твой мяне спяваць вучыў, і ты мне аддала ад родных слоў ключы (Я. Пушча). Клічнік ставіцца тады, калі зваротак вымаўляецца павышаным тонам з працяглай паўзай: Дарагія дзеці! Любіце кнігу, яна вучыць вас разумець жыццё, яна дасць вам розум і сілу (С. Александровіч).

Зваротак, які знаходзіцца ў сярэдзіне сказа, вымаўляецца больш хутка і паніжаным тонам, ваыдзяляецца невялікімі паўзамі, а на пісьме — коскамі: Адгукніся, вясна, мне зязюляй з-за рэчкі (А. Куляшоў).

Калі зваротак стаіць у канцы сказа і выдзяляецца павышанай інтанацыяй або калі ўвесь сказ клічны, то ў канцы яго ставіцца клічнік, а перад звароткам — коска: Дзень добры вам, лясы і гоні! (Я. Колас) Пасля зваротка ў канцы апавядальнага сказа ставіцца кропка, а ў пытальным — пытальнік: Было спрадвеку, слова, ты крыніцай цудадзейнай сілы (Р. Барадулін).

Калі аднародныя або развітыя звароткі разрываюцца на часткі членамі сказа, то кожная з частак выдзяляецца коскамі: Ты красуй, наш сад, красуй і шумі, зялёны! (Я. Пушча).

Пры навучанні школьнікаў настаўнік можа выконваць наступныя віды работ: знаходжанне звароткаў у тэксце, асэнсаванне ролі зваротка ў мастацкіх творах, пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі і інш.

На этапе тлумачэння новага матэрыялу, асабліва ў малодшых класах, настаўнік можа прачытаць ці расказаць лінгвістычную казку пра зваротак:

«Зваротак Пытальны Знак і Клічны Знак вырашылі схадзіць на рэчку. Пытальны Знак узяў ручнік і выйшаў на двор. Стаіць, чакае сябра. А яго ўсё няма і няма.

Клічнік, ты хутка выберашся з хаты? — гукнуў, страціўшы цярпенне.

Клічнік высунуўся ў акно.

Сваю кепку ніяк не знайду. А без кепкі на рэчку не пайду: у галаву сонца напячэ. Пасля разбаліцца.

«Клічнік — гэта зваротак», — уголас разважаючы, адзначыў Пытальнік.

Я не зваротак. Я Клічны Знак! — пачуўшы, пакрыўдзіўся Клічнік. — Я выражаю розныя пачуцці: радасць, захапленне і нават сум і страх. Так што не дражніся.

Я не дражнюся, пачаў апраўдвацца Пытальнік. — я падумаў, што ў вымаўленым мною сказе слова «клічнік» з’яўляецца звароткам. Ты не ведаеш, што такое зваротак?

Краем вуха чуў, але добра не запомніў. Памяць у мяне курыная, — паскардзіўся Клічнік.

Ты проста няўважлівы. У цябе ў адно вуха ўлятае, а праз другое вылятае, — паўшчуваў Пытальнік. — Пастарайся запомніць наступнае правіла: зваротак — гэта слова або спалучэнні слоў, якія называюць асобу ці прадмет, да якіх звяртаюцца ў размове. Зразумеў?

Клічнік наморшчыў лоб.

Здаецца, зразумеў. Назаві сказ са звароткам, а я паспрабую яго знайсці.

Калі ласка, — павесялеў Пытальнік. — Эх ты, лета!

Ты звярнуўся да прадмета пад назвай «лета». Выходзіць, слова «лета» — зваротак, — крыху паразважаўшы, здагадаўся Клічнік.

Пытальнік змахнуў пот з ілба.

Так! А цяпер яшчэ адзін сказ. Эх ты, лета гарачае!

Тут звароткам з’яўляецца не адно слова, а спалучэнне слоў, — і на гэты раз здагадаўся Клічнік і, азірнуўшыся, усклікнуў: — мая кепка на відным месцы, на стале, ляжыць, а я яе шукаю!

Клічнік схапіў са стала кепку і выбег з хаты.

З дапамогай такога тыпу казак настаўнік выклікае ў вучняў цікавасць да вывучэння тэмы. Слухаючы казку, школьнікі запамінаюць азначэнне зваротка і моманты яго ўжывання. Так як займальны матэрыял запамінаецца на доўгі тэмін, то настаўнік можа спадзявацца, што вучні нават праз некаторы час змогуць узнавіць, што такое зваротак.

Для надання ўроку большай цікавасці настаўнік можа прапанаваць вучням правесці «Сінтаксічную гульню». Такія гульні праводзяцца з мэтай фарміравання ў школьнікаў пісьменнасці праз параўнанне слоў і знакаў прыпынку прапанаванага тэксту з эталонам, развівацця ўважлівасці ў працэсе пошуку памылак, выхавання супрацоўніцтва ў час працы ў мінікалектыве і цікавасць да прафесіі карэктара.

Правесці гульню «Карэктар» можна наступным чынам:

Настаўнік беларускай мовы павінен загадзя падабраць і памножыць тэкст з запланаванымі памылкамі. Іх агульная колькасць можа быць вядомая ўсім удзельнікам гульні.

Вучні могуць падзяліцца на групы (колькасць груп залежыць ад колькасці школьнікаў). Затым настаўнік знаёміць іх з ходам і правілам гульні.

Ход гульні:

1. Кожны вучань-«карэктар» атрымлівае тэкст і самастойна выпраўляе ў ім памылкі алоўкам.

2. Пасля індывідуальнай праверкі ўдзельнікі групы калектыўна абмяркоўваюць выпраўленае. Узгодненыя недахопы пажадана пазначыць фіялетавым стрыжнем.

3. «Карэктары» мяняюцца тэкстамі, параўноўваюць выпраўленае аднакласнікамі з тэкстам-эталонам, ацэньваюць працу паводле прапанаваных крытэрыяў (на гэтым этапе гульні выпраўленні робяцца чырвоным стрыжнем).

Месцы памылак пажадана пранумараваць.

Гульню можна скончыць агульным каментарам дапушчаных памылак.

Можна прапанаваць вучням адрэгаваць наступныя радкі:

Эх слаўна, ў лесе, слаўна братцы!

О вецер не дзьмі, безупынна!

Сумаваць, я сябры не прывыкла!

Пры вывучэнні дадзенай тэмы школьнікам даюцца заданні, накіраваныя на пастаноўку знакаў прыпынку ў сказах са звароткамі. Разгледзем практыкаванне 272, змешчанае ў школьным падручніку:

Умова: прачытайце сказы, захоўваючы клічную інтанацыю. Спішыце, выдзяляючы звароткі з дапамогай знакаў прыпынку.

1. О лес густы о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём. 2. Сцяной высокай падымайся бор. 3. Ой дзяўчаткі бяжыце сюды! 4. Ах валошка валошка сястрыца рамонка Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі. 5. О мора люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь! 6. Не шуміце клёны маладыя ў цяністым парку над ракой. 7. Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.

Выканаць практыкаванне мажна наступным чынам:

1. О лес густы, о лес хваёвы! Зачарован я тваім жыццём. 2. Сцяной высокай падымайся, бор. 3. Ой, дзяўчаткі, бяжыце сюды! 4. Ах, валошка, валошка, сястрыца рамонка! Зноў вы побач на ўцеху душы зацвілі. 5. О мора, люблю я тваё сваволле, люблю тваю буру і ціхую гладзь! 6. Не шуміце клёны маладыя ў цяністым парку над ракой. 7. Забудзь трывогу вечную сваю, прыляж, мая натомленая мама, як некалі ты мне, табе спяю.

Акрамя вышэйназванага тыпу задання школьнікам можна прапанаваць практыкаванне, у якім яны павінны зрабіць звароткі развітымі, а таксама паставіць правільна знакі прыпынку.

1… дзядуля … дзядулечка … саколік … раскажы мне казку. 2. Ой ты … дачушка спі. 3. Давайце … сябры пагутарым аб шчасці. 4. … мамачка даруй мне, што не патэлефанаваў учора. 5. … Рыгор Васільевіч у адказ мне на Ваш ліст ад 15.04.2009 г. паведамляю, што Вы пастаўлены на чаргу на атрыманне кватэры. 6. … жанчыны сяброўкі нашы віншуем Вас са святам 8 Сакавіка.

Выкананне практыкавання:

1.Мілы дзядуля, мой родны дзядулечка, любы саколік, раскажы мне казку. 2. Ой ты, родная дачушка, спі. 3. Давайце, паважаныя сябры, пагутарым аб шчасці. 4. Мілая мамачка, даруй мне, што не патэлефанаваў учора. 5. Шаноўны Рыгор Васільевіч, у адказ мне на Ваш ліст ад 15.04.2009 г. паведамляю, што Вы пастаўлены на чаргу на атрыманне кватэры. 6. Любыя жанчыны, сяброўкі нашы, віншуем Вас са святам 8 Сакавіка. Для праверкі ведаў школьнікаў па тэме «Знакі прыпынку ў сказах са звароткамі» настаўнік можа падрыхтаваць тэставае заданне: Адзначце нумары сказаў, у якіх на месцы пропускаў трэба паставіць коскі.

1)Добры дзень_ вясна-красна_ як ты дюба ўсім нам!

2) Цябе мы любім дужа_ вясёлая_ зіма!

3) Жыватворнай працы многа_ у цябе_ вясна-сяброўка!

4) Ах_ вы_ дзеці_ што ж вы нарабілі!

5) Бывай_ матуля родная_ не сумуй па мне_ дарагая!

6) Ой_ ты_ ночка_ чарнявая ночка_ агарні цеплынёю мяне!..

7) Дзе ты_ мілы сокал, блізка ці далёка_ радасць светлавокая мая?

7) Эх_ маці-печ_ ты рай інябесны і найпатрэбнейная рэч!

Адказы: 1,5, 7, 8.

Для таго, каб выканаць заданне такога тыпу, вучні павінны ведаць спосаб выражэння звароткаў і ўмовы выдзялення яко коскамі ў сказе. І менавіта ў сувязі з гэтай умовай праяўляецца сувязь пунктуацыйных практыкаванняў з граматыкай.

Знакі прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі

Пры вывучэнні параўнальнага зварота настаўнік павінен імкнуцца дапамагчы вучням выпрацаваць уменні вызначаць сказы з параўнальнымі зваротамі. Пры дасягненні гэтай мэты могуць узнікаць цяжкасці, таму што канструкцыі з параўнальнымі зваротамі вучні могуць блытаць з даданымі параўнальнымі часткамі складаназалежнага сказа. І таму на вывучэнне дадзенай тэмы неабходна звярнуць асаблівую ўвагу.

У падручніку для 8 класа вельмі ўдала падабраны матэрыл да правіла, бо ў ім указаны асноўныя моманты пастаноўкі знакаў прыпынку ў сказах з параўнальнымі зваротамі і пададзены прыклады.

Знакі прыпынку пры параўнальных зваротах

Коска ставіцца пры параўнальных зваротах, калі:

1) адносяцца да ўказальных слоў так, такі

Вецер свішча так, як звер (Я. Колас). Выплыў месяц, такі круглы, нібы шар.

2) адносяцца не да ўказальных слоў, але маюць выразнае параўнальнае значэнне

Смела і ўпэўнена, я к нейкі асілак-забіяка, ходзіць па полі вецер (Я. Колас).

3) перад як у выразах не хто іншы, як; не што іншае, як

Выратаваў дзяцей не хто іншы, як Язэп Данілавіч.

Коска не ставіцца, калі параўнальныя звароты:

1) з’яўляюцца ўстойлівымі выразамі

Спіць як пшаніцу прадаўшы.

2) уваходзяць у склад выказніка

Жыта як сцяна.

3) ужываюцца са значэннем «у якасці»

Малько аглядаў пасевы як аграном. Усе ганарыліся Алесяй як зоркай эстрады.

На этапе праверкі ведаў школьнікаў настаўнік можа правесці «тэарэтычную размінку». Настаўнік-кіраўнік дае азначэнне той ці іншай моўнай з’явы, а вучні называюць яе словам. Напрыклад:

а) слова ці спалучэнне слоў, якое называе таго, да каго звяртаюцца (зваротак);

б) азначэнне, выражанае назоўнікам (прыдатак);

в) раздзел мовазнаўства, які вывучае будову словазлучэнняў і сказаў (сінтаксіс) і г. д.

Асноўную ўвагу настаўнік павінен звярнуць на тое, чым параўнальны зварот адрозніваецца ад іншых падобных сінтаксічных канструкцый. Зварот з’яўляецца параўнальным, калі ў ім ёсць наяўнасць:

таго, што параўноўваецца;

таго, з чым параўноўваецца;

параўнальных злучнікаў як, нібы, быццам, як быццам, бы, што.

Пры разглядзе пастаноўкі знакаў прыпынку пры параўнальным звароце настаўнік можа даць школьнікам схемы для зрокавага ўспрымання, што будзе садзейнічаць больш трываламу запамінанню матэрыялу.

На этапе замацавання атрыманых ведаў можна выканаць наступнае заданне: настаўнік дыктуе сказы, якія трэба размеркаваць пад той ці іншы пункт правіла са схемы, якая разгледзена вышэй. Вучням даюцца сказы:

Пах травы быў не такі, як у сярэдзіне лета. Дзядзька Антось спаў як пшаніцу прадаўшы. Нібы подых ночы, даносіліся шолахі з блізкага бору. Разгалістыя сосны, быццам зялёныя шатры, раскінуліся на пясчаным узгорку. Інклівая рака раптам нібы спынілася. Выхаваныя людзі шчырыя і баяцца хлусні, як агню. Зоры на ўсходняй старане неба не былі ўжо такія зыркія, як раней.

Неабходна спыніць увагу вучняў на падобных да параўнальных зваротаў адасобленых прыдатках са злучнікам як (такія прыдаткі маюць значэнне прычыны): Валянціна, як спартсменка, ведала пра пачатак спаборніцтваў.

Калі злучнік як разам са словамі, да якіх адносіцца, мае значэнне «у якасці», то такі зварот прыдаткам не з’яўляецца і не адасабляецца: У партызанскім атрадзе ўсе яго ведалі як добрага доктара.

3. ПУНКТУАЦЫЙНЫЯ ПАМЫЛКІ, І ІХ ПАПЯРЭДЖАННЕ

У працэсе ўсяго навучання беларускай мове школьнікі павінны атрымаць веды пра пунктуацыю як сістэму, ведаць прызначэнне знакаў прыпынку, умець расстаўляць знакі прыпынку ў адпаведнасці з правіламі. Акрамя ўсіх вышэйпералічаных патрабаванняў да навучэнцаў, дзеці павінны ўмець знаходзіць пунктуацыйныя памылкі і выпраўляць іх.

Класіфікацыя пунктуацыйных памылак даецца ў адпаведнасці з раздзеламі сінтаксісу:

знак прыпынку ў канцы сказа;

працяжнік паміж галоўнымі членамі сказа;

працяжнік у няпоўным сказе;

знакі прыпынку пры зваротках;

знакі прыпынку пры пабочных і ўстаўных канструкцыях;

знакі прыпынку пры аднародных членах;

знакі прыпынку пры аднародных членах з абагульняльнымі словамі;

знакі прыпынку пры адасобленых азначэннях;

знакі прыпынку пры адасобленых прыдатках;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных дзеепрыслоўямі;

знакі прыпынку пры адасобленых акалічнасцях, выражаных назоўнікамі і прыслоўямі;

знакі прыпынку пры параўнальных зваротах;

знакі прыпынку для выдзялення простай мовы;

знакі прыпынку для аддзялення простай мовы ад слоў аўтара;

знакі прыпынку для выдзялення частак, якія ўваходзяць у склад складаназалежнага сказа;

знакі прыпынку ў складаназлучаным сказе і іншыя.

Сярод пунктуацыйных памылак выдзяляюць грубыя і нягрубыя. Аднатыпных пунктуацыйных памылак не бывае, паколькі ў кожным канкрэтным выпадку праблема выбару і пастаноўкі знака прыпынку вырашаецца з улікам структуры і сэнсу запісу. Сярод пунктуацыйных памылак могуць быць памылкі, якія паўтараюцца, калі ўявіць, што адна і тая ж канструкцыя, з адным і тым жа лексічным напаўненнем паўтараецца ў запісваемым тэксце некалькі разоў.

Грубымі пунктуацыйнымі памылкамі лічацца тыя, якія парушаюць структурна-сэнсавае чляненне пісьмовага маўлення, таму што з’яўляюцца вынікам незахавання асноўных пунктуацыйных правілаў.

Нягрубыя пунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца вынікам парушэння другасных, часцей негатыўных (якія адмяняюць дзеянне асноўных) правілаў, якія звычайна прыводзяцца ў заўвагах і рэгулююць норму, якая не мае шырокага распаўсюджання ці ўяўляе сабою прыватныя выпадкі пастаноўкі знакаў прыпынку.

Вельмі важнае значэнне ў фарміраванні пунктуацыйных уменняў і навыкаў адыгрывае папярэджванне пунктуацыйных памылак у школьнікаў. У сваёй працы М. І. Емельянчык вызначае наступныя ўмовы папярэджвання пунктуацыйных памылак:

— засваенне вучнямі азначэння пунктаграмы;

веданне правілаў пунктуацыі;

здольнасць устанаўліваць сувязь слоў і выдзяляць аснову сказаў.

Пунктаграма — знак прыпынку, пастаноўка якога патрабуе прымянення правіла або звароту да даведніка. Таму, напрыклад, можна даць такое тлумачэнне для простага сказа: які ён па характары выказвання (апавядальны, пытальны ці клічны), па наяўнасці ці адсутнасці галоўных або даданых членаў сказа (поўны ці няпоўны) і па саставе выказніка (з поўнай або нулявой звязкай):

Піянерскае наша паходнае лета — для дзяцей залатая пара! Папярэджванне: клічны сказ, дзейнік і выказнік выражаны адной часцінай мовы — назоўнікам, звязка адсутнічае, таму ў сказе неабходна паставіць працяжнік.

Пры папярэджванні пунктуацыйных памылак мы пастаянна паўтараем розныя правілы пастаноўкі знакаў прыпынку, што дапамагае выпрацоўцы навыку своечасовага выяўлення пунктаграм. І тым самым у вучняў выпрацоўваецца навык правільнай пісьменнасці.

Трэба звярнуць увагу і на тое, што памылкі, колькі б мы іх ні папярэджвалі, будуць з’яўляцца. Пакідаць іх без увагі нельга, а таму трэба абавязкова наладжваць рацыянальную працу кожнага вучня на ўроках беларускай мовы.

Пунктуацыйная памылка — гэта невыкарыстанне пішучым неабходнага знака прыпынку, яго ўжыванне там, дзе ён не патрабуецца, а таксама неабгрунтаваная замена аднаго знака прыпынку іншым [20, с. 219]. Пунктуацыйная памылка супрацьпастаўляецца пунктуацыйнай норме, адлюстраванай у пунктуацыйным правіле. Праца над пунктуацыйнымі памылкамі - неабходнае звяно ў сістэме фарміравання ў вучняў пунктуацыйных уменняў.

Пунктуацыйныя памылкі сустракаюцца ў пісьмовых працах вучняў значна часцей, чым іншыя тыпы памылак. Так, у сярэднім на адну арфаграфічную памылку ў пісьмовых працах навучэнцаў даводзіцца чатыры-пяць пунктуацыйных памылак. Іх распаўсюджанасць тлумачыцца надзвычайнай складанасцю пунктуацыйнага ўмення, якое засноўваецца не толькі на ведах сінтаксісу але і на ўменні выяўляць розныя сэнсы ў камунікатыўных адзінках — сказе і тэксце. Пунктуацыйныя памылкі з’яўляюцца ў выніку як аб’ектыўных, так і суб’ектыўных прычын. Аб’ектыўнымі (вынікаючымі

з характару аб’ёму вывучэння пунктуацыі) з’яўляюцца наступныя прычыны (ці фактары пунктуацыйных памылак):

— няведанне навучэнцамі пунктуацыйнай нормы да моманту напісання пісьмовай працы;

— камунікатыўна-маўленчая аснова пастаноўкі знакаў прыпынку, звязаная з вылучэннем сэнсаў, якія неабходна пазначыць сродкамі графікі;

— сувязь з досыць складанай граматыкай;

— наяўнасць значнай колькасці абмежаванняў ва ўжыванні знакаў прыпынку ў адной і той жа сінтаксічнай пазіцыі;

— магчымасць семантычна па-рознаму дзяліць камунікатыўную адзінку.

Суб’ектыўнымі (якія залежаць ад асаблівасцяў успрымання і разумовай дзейнасці пішучага) з’яўляюцца наступныя прычыны:

— недакладнае ці поўнае няведанне пішучым пунктуацыйнай нормы;

— няўменне валодання сінтаксічным і сэнсавым разборам сказа;

— змешванне ўмоў выбару знакаў прыпынку, што прыводзіць да стварэння пішучым ілжывых, не існуючых правіл [20, с. 220].

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой