Лексіка-семантычныя групы назваў плеценага і палатнянага посуду (тары) у народных гаворках Гомельшчыны
Яшчэ адной адметнай асаблівасцю лексіка-семантычных груп з’яўляецца змешаны, дэнататыўна-сігніфікатыўны, тып значэння тых слоў, якія ўваходзяць у састаў гэтых груп. Прычым у адрозненне ад прадметна-тэматычных груп з іх прадметнай арыентацыяй, якая часцей за ўсё знаходзіць сваё адлюстраванне праз уключэнне ў склад такіх груп канкрэтных назоўнікаў, лексіка-семантычныя групы слоў могуць быць… Читать ещё >
Лексіка-семантычныя групы назваў плеценага і палатнянага посуду (тары) у народных гаворках Гомельшчыны (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Уводзіны
Падобна на тое, як кожнае слова непадзельна звязана з паняццем, якое яно абазначае, так і беларуская мова непадзельна звязана з духоўнай сутнасцю беларусаў, якія яе стварылі і карыстаюцца ёю. Прыродныя ўмовы і геаграфія краіны, узровень народнай гаспадаркі і ход гістарычнага развіцця, характар грамадскай думкі, навукі, мастацтва — усе вялікія і малыя асаблівасці жыцця нашага народа адлюстраваліся ў мове. Родная мова духоўна яднае народ.
Як і іншыя нацыянальныя мовы, яна існуе ў дзвюх формах: дыялектнай і літаратурнай. Дыялектная мова — гэта разнастайныя мясцовыя гаворкі, што бытуюць на тэрыторыі Беларусі [1, с. 15]. На аснове свайго падабенства яны аб’ядноўваюцца ў тэрытарыяльныя дыялекты, якія ў сукупнасці ўтвараюць дыялектную мову.
Тэрытарыяльныя дыялекты — гэта самыя старажытныя моўныя адзінствы, нават больш старыя, чым сама беларуская мова [1, с. 16]. У дапісьмовы перыяд дыялекты былі адзінай формай зносін.
Гаворка — тэрытэрыяльна абмежаваная мова жыхароў аднаго або некалькіх населеных пунктаў з уласцівым ёй адзінствам фанетычных, граматычных, лексічных сродкаў. Некалькі гаворак з блізкімі ці аднолькавымі моўнымі асаблівасцямі ўтвараюць групу гаворак. Групы гаворак з характэрнымі для іх спецыфічнымі моўнымі рысамі, якімі яны выразна адрозніваюцца ад іншых груп гаворак, складаюць дыялект.
Дыялектная мова істотна адрозніваецца ад літаратурнай, па-першае, тэрытарыяльнай абмежаванасцю: шмат яе разнавіднасцей існуе на розных па велічыні тэрыторыях, а літаратурная мова адзіная на ўсёй тэрыторыі той ці іншай рэспублікі. Па-другое, дыялектная мова аднафункцыянальная, таму што бытуе як сродак штодзённых зносін толькі ў бытавой сферы, у той час як літаратурная выкарыстоўваецца ў грамадскім і культурным жыцці, навуковых даследаваннях, бытавых зносінах адукаваных людзей. Па-трэцяе, дыялектная мова — аднастылявая, гэта значыць толькі размоўная, а літаратурная — многастылявая, таму што ў ёй функцыяніруюць мастацка-белетрыстычны, эпісталярны стылі. Па-чацвёртае, дыялектная мова ўжываецца толькі ў вуснай форме, літаратурная — выкарыстоўваецца як у пісьмовай, так і ў вуснай форме.
У наш час новыя дыялекты не толькі не ўтвараюцца, але паступова сціраюцца адрозненні паміж існуючымі. У прыватнасці, страчваюцца мясцовыя асаблівасці.
Даследаваннем дыялектнай мовы Гомельшчыны займаліся многія збіральнікі народнай мовы. Складзены наступныя дыялектныя слоўнікі:
1 Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны;
2 Тураўскі слоўнік;
3 Матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны.
Але найбольш значным па памеры і колькасці сабраных слоў з’яўляецца Тураўскі слоўнік. Менавіта па гэтай прычыне мы спынім нашу ўвагу на разглядзе лексічных асаблівасцей гэтага слоўніка.
Тураў - адзін з найбольш старажытных усходнеславянскіх гарадоў. Як сталіца вядомага і значнага раннеўсходнеславянскага княства на Палессі ён упершыню ўпамінаецца ў летапісе пад 980 г. Зразумела, што заснаванне Турава, а тым больш асваенне ўсходнімі славянамі, у прыватнасці старажытнымі дрыгавічамі, гэтага кутка Палесся, адбылося значна раней.
Садзейнічала ўзвышэнню Турава як значнага гаспадарчага і адміністрацыйнага цэнтра Палесся таксама і тое, што ў яго наваколлі меліся вялікія прыродныя багацці, даступныя чалавеку тых часоў, — мноства разнастайнай дзічыны, рыбы, каштоўнейшы лес, багатыя пашы і сенажаці. Да таго ж прырода зрабіла гэты куток маладаступным для розных грабежнікаў. З усіх бакоў ён агароджан рэчкамі з забалочанымі і малапраходнымі ў мінулым далінамі, а кожная заселеная мясціна ўнутры яго са свайго боку таксама была недасяжнай для тых, хто не ведаў падыходаў да яе. У тым ліку і сам Тураў.
Зразумела, што ўсё гэта знаходзіла свой адбітак у складанні і развіцці этнадыялектнага аблічча як Турава, так і яго наваколля. Тут у мінулым не толькі сустракаліся і ўступаліся ў зносіны жыхары розных куткоў Палесся. Сюды сцякаўся розны рамесны люд, гандляры, тут асядалі на пастаяннае пражыванне разам з гаспадарамі іх чаляднікі, сяляне.
У тэрытарыяльных дыялектных адносінах Тураўшчына з’яўляецца заходняй ускраінай усходнеславянскай дыялектнай зоны. На захадзе, па Гарыні, яна мяжуе з заходнепалескімі, або брэсцка-пінскімі, гаворкамі. Яны, як вядома, займаюць асобнае становішча ў сістэме беларускіх народных гаворак, і гэта дыялектная мяжа з’яўляецца тут таксама, як і ў іншых месцах, досыць прыкметнай і выразнай, асабліва ў адносінах фанетыкі і марфалогіі. Лексічнае супрацьпастаўленне гаворак па гэтай мяжы таксама мае месца, але яно больш сцёртае і размытае ў выніку вельмі цеснай сувязі сумеснага насельніцтва Тураўшчыны і заходнепалескай дыялектнай зоны. Заходняя частка Тураўшчыны ўваходзіць у склад Столінскага раёна Брэсцкай вобласці, асноўная частка якога — левабярэжжа Гарыні з насельніцтвам заходнепалескай дыялектнай прыналежнасці [12, т. 1, с. 5].
Мясцовыя слоўныя багацці здабываліся рознымі шляхамі і спосабамі. Выкарыстаны былі перш за ўсё вядомыя навуковыя дапаможнікі для збірання лексікі - апытальнікі, праграмы.
Слоўнік складаецца з пяці тамоў. Ён уяўляе сабой поўны слоўнік традыцыйнай лексікі, якую складальнікі разумеюць як характэрную для гаворкі спрадвечную або дастаткова старую лексіку. Сюды адносяцца перш за ўсё словы, якія складаюць дыялектную лексічную аснову тураўскай гаворкі. Разам з тым у слоўнік уключаны і розныя ўласныя лексічныя набыткі гаворкі. Складальнікі слоўніка ўлічылі і тую акалічнасць, што «гаворка Тураўшчына, як і ўсе гаворкі ўсходняга Палесся, знаходзіцца на пэрыфэрыі сучаснай беларускай дыялектнай мовы, і любы іншы від даведніка па яго лексіцы мог бы даць не зусім правільнае ўяўленне аб асаблівасцях яго слоўнікавага складу» [12, с. 5].
Уся лексіка падаецца ў альфабэтным парадку, за выключэннем памяншальных назоўнікаў, якія прыводзяцца ў артыкулах на словы, ад якіх утвораны. Абагульнены ў адзін слоўнікавы артыкул розныя рэгулярныя і нерэгулярныя фанетычныя варыянты слоў і амонімы.
У пятым томе «Тураўскага слоўніка» змешчаны раздзел «Анамастыка», у якім прыводзіцца значная частка сабранага матэрыялу па ўласных назвах Тураўшчыны (2095 словаў) — палёў, сенажацей, лесу, балот, узгоркаў, рэчак, азёр і г. д., а таксама прозвішчы і мянушкі жыхароў па найменні мясцовых населеных пунктаў.
У пяці тамах «Тураўскага слоўніка» змешчана 20 004 слоўнікавыя артыкулы і вялікая колькасць разнастайных устойлівых (семантычна непадзельных) словазлучэнняў. Слоўнік шырока раскрывае лексічны склад тураўскай гаворкі.
Збіранне матэрыялаў для картатэкі слоўніка адбывалася ў вызначанай усходне-палескай дыялектнай зоне, цэнтрам якой з’яўляўся Тураў. Гэты этнадыялектычны мікрараён з вельмі выразнымі межамі ўключаў у сябе, акрамя места, 33 вёскі, і быў умоўна названы Тураўшчынай.
Мясцовыя слоўныя багацці збіраліся многімі шляхамі і спосабамі. Перш за ўсё былі выкарыстаны вядомыя навуковыя дапаможнікі для збірання лексікі - апытальнікі, праграмы і інш. У збіральніцкай справе вялікую дапамогу аказалі настаўнікі Тураўшчыны. Найбольш актыўна дапамагаў навуковец М. Е. Бруй, які даслаў у картатэку больш як 200 дыялектызмаў. Зборам лексікі таксама займаліся былы дырэктар Хільчыцкай сярэдняй школы Ф. С. Санец, настаўніца гэтай школы М.Л. Кацэвіч. Вялікая падборка экспрэсіўнай лексікі была атрымана ад М.А. Дарошкі з вёскі Верасніца [12, с. 5].
Лексічная сістэма мовы Турава ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў. У гэтым складаным цэлым няма і не можа быць рэзкіх, дакладных размежаванняў. Функцыянальная і эмацыянальна-экспрэсіўная афарбоўка — два бакі адной з’явы, якія ўзаемадзейнічаюць між сабой і па-рознаму спалучаюцца ў словах.
«Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны» змяшчае лексіку, характэрную для мясцовай гаворкі сельскага насельніцтва на тэрыторыі паабапал р. Дняпра ў аколіцах г. Лоева Гомельскай вобласці. Раён гэты досыць цікавы ў дыялектных адносінах. Гаворка яго займае берагавое становішча ў палескай групе гаворак, да якой яна адносіцца генетычна. На поўначы яна мяжуе з разнастайнымі дыялектнымі гаворкамі наваколля Гомеля, а на ўсходзе — з гаворкамі Чарнігаўскай вобласці. Геаграфічнае палажэнне рэгіёна абумовіла багацце і разнастайнасць яго гаворкі. У слоўнік уключана не толькі вузка тэрытарыяльная лексіка Лоеўшчыны, але і лексіка яе наваколля.
Таксама цікавасць прадстаўляюць матэрыялы да дыялектнага слоўніка Гомельшчыны. Яны былы падрыхтаваны даследчыкамі У.Д. Еўтуховым і В.А. Гуліцкай і надрукаваны ў «Беларуская мова. Межведамасны зборнік»
У слоўніках Гомельшчыны знайшла сваё адлюстраванне самая разнастайная па свайму значэнню лексіка: назвы прадметаў ужытку, назвы страў, вопраткі, абутку, прадстаўнікоў жывой і прадметаў нежывой прыроды, сельскагаспадарчыя тэрміны, тэрміны роднасці.
Апрача канкрэтнай, прадметнай лексікі, у гэтых слоўніках існуе мноства слоў непрадметнай лексікі: дзеясловаў, прыметнікаў, прыслоўяў, розных службовых слоў. Шырока прадстаўлены назвы дзеянняў, стану, якасці, уласцівасцей і прымет прадметаў. Непрадметная лексіка амаль не даследавана.
Асобую цікавасць, на наш погляд, прадстаўляюць назвы посуду (тары), якія ў гаворках Гомельшчыны прадстаўлены некалькімі тэматычнымі групамі.
Мэта курсавой работы — ахарактарызаваць лексіка-семантычныя групы назваў плеценага і палатнянага посуду (тары) у народных гаворках Гомельшчыны.
Рэалізацыя мэты патрабуе вырашэння наступных задач:
1 Выявіць з найбольшай паўнатой назвы плеценага і палатнянага посуду (тары);
2 Ахарактарызаваць лексіка-семантычны склад выяўленых лексем;
3 Правесці іх граматычны аналіз.
У якасці крыніцы фактычнага матэрыялу выкарысталі вядомыя на наш час дыялектныя слоўнікі Гомельшчыны.
Прадметам нашага даследавання з’яўляецца лексічны склад народных гаворак Гомельшчыны.
Аб’ект даследавання — назвы плеценага і палатнянага посуду (тары).
1. Назвы плеценага і палатнянага посуду (тары) ў гаворках гомельшчыны: лексіка-семантычны аспект даследавання
Кожная мова мае арганізаваную сістэму, што аб’ядноўвае розныя адзінкі і ўзроўні (фанемы, склады, словы, афіксы ў словах, лексіка-граматычныя катэгорыі слоў). Гэтыя паняцці існуюць у сістэме адносна самастойна, таму іх можна расчляніць і асобна фіксаваць змест, які з’яўляецца адным з самых істотных кампанентаў моўнай адзінкі.
Тэрмін семантыка (ад грэч. semantikos «які абазначае») разглядаецца як значэнне слова, яго марфемных частак, словазлучэння і раздзел мовазнаўчай навукі, што даследуе сэнс слоў [2, с. 364]. Семантыка як лінгвістычная катэгорыя мае разнастайныя тэрміналагічныя адпаведнікі: змест, значэнне, сэнсавы змест, сігніфікат, інтэнсіял, кагнітыўны фактар [3, с. 7]. Як бачна, у вызначэнні паняцця існуе разнабой.
«Намінацыі ёсць не што іншае, як моцнае замацаванне паняційных прымет, якія адлюстроўваюць уласцівасці прадметаў» [3, с. 19]. Такім чынам, лексіка называе многія прыметы, прадметы, дзеянні, а «наяўнасць у мове слоў, здольных абазначаць многія прадметы, дазваляе гаворачым выражаць агульныя меркаванні» [4, с. 94]. Агульным словам характэрна канатацыя. Так, слова тара — упакоўка, у якой захоўваюцца або перавозяцца тавары, грузы (мяшкі, бочкі, скрынкі і пад.) [5, с. 653] перадае паняцце упакоўка. Словы з’яўляюцца адназначнымі, мнагазначнымі, ужываюцца ў пераносных значэннях, уступаюцць ў сістэмныя сувязі.
Лексіка-семантычны аналіз слоў прадугледжвае апісанне семантыкі іх словаўтваральных асноў, пры гэтым роля семантычных характарыстык матываваных асноў разглядаецца як сукупнасць граматычных і лексічных значэнняў. Гэта адзін з важнейшых канструктыўных фактараў, «што вызначаюць сэнсавую структуру ўтворанай адзінкі» [6, с. 220].
Сярод лексічных груповак, якія вылучаюцца з апорай на ўнутрымоўныя фактары, часцей за іншыя даследчыкамі ўпамінаюцца лексіка-семантычная група і лексіка-семантычнае поле. У адрозненне ад прадметна-тэматычных груп, якія фарміруюцца на падставе анамасіялагічнага (логіка-паняційнага) падыходу да вывучэння лексікі, лексіка-семантычныя групы і лексіка-семантычныя палі, як правіла, даследуюцца на аснове крытэрыяў уласна лінгвістычнага характару. Паколькі прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы асобнымі даследчыкамі часта атаясамліваюцца, зробім спробу выявіць адрозненні паміж гэтымі лексічнымі групоўкамі і тым самым назваць адметныя асаблівасці лексіка-семантычных груп.
Так, Ф.П. Філін лічыць, што «цяжкасць размежавання тэматычных і лексіка-семантычных груп слоў абумоўліваецца перш за ўсё складанасцю расчлянення слоўнікавага саставу, як спецыфічнай з’явы мовы, пазамоўнага зместу». I дадае: «Агульнае паміж тэматычнымі і лексіка-семантычнымі групамі слоў заключаецца ў тым, што як адны, так і другія групы адлюстроўваюць пазнаную аб’ектыўную рэальнасць. У гэтым сэнсе любая лексіка-семантычная група слоў заўсёды мае сваю „тэму“, няхай нават будзе ісці размова аб групе вельмі блізкіх адзін да аднаго сінонімаў. У гэтым плане не можа быць раздзялення слоў на тэматычныя і лексіка-семантычныя групы» [8, с. 233].
Падобнае размежаванне слоў адбываецца не па лініі іх адносін да пазамоўнай рэчаіснасці, а па лініі іх узаемаадносін паміж сабой. Інакш кажучы, «калі мы не лічым, што значэнне тоеснае паняццю, то мы таксама не павінны атаясамліваць сувязі паміж значэннямі слоў і сувязі паміж паняццямі» [8, с. 234]. Такім чынам, у межах прадметна-тэматычных груп адносіны паміж словамі абумоўлены адносінамі паміж паняццямі, якія гэтыя словы абазначаюць. У межах жа лексіка-семантычных груп самыя разнастайныя сувязі паміж словамі з’яўляюцца вынікам дзеяння законаў і заканамернасцей гістарычнага развіцця лексічнай семантыкі мовы. Таму, «калі ставіцца задача выявіць унутраныя сувязі слоў у межах семантычнай сістэмы мовы, вызначыць структуру і спецыфічныя сэнсавыя сувязі апошняй, неабходна даследаваць лексіка-семантычныя групы слоў» [7, с. 300].
Каб канчаткова высветліць адносіны паміж такімі лексічнымі групоўкамі, як прадметна-тэматычныя і лексіка-семантычныя групы, працытуем яшчэ некалькі прац. Так, I. П. Слесарава лічыць, што «адносіны тэматычных груп да ЛСГ… — гэта адносіны перасячэння. Словы адной ЛСГ могуць аказацца размеркаванымі па розных тэматычных группах» [9, с. 52].
Пералічаныя адрозненні паміж прадметна-тэматычнымі і лексіка-семантычнымі групамі ў многім вызначаюць і адметныя асаблівасці апошніх.
1. Калі прадметна-тэматычныя групы звычайна вылучаецца на падставе крытэрыяў пазамоўнага характару, дык выяўленне лексіка-семантычных груп, як правіла, ідзе з дапамогай крытэрыяў уласна лінгвістычнага характару. У якасці першага з такіх крытэрыяў неабходна назваць улік лексічнага значэння слова пры ўключэнш яго ў састаў лексіка-семантычнай групы. Адносна гэтай адметнай асаблівасці лексіка-семантычных груп сярод даследчыкаў лексічнай семантыкі існуе даволі рэдкае аднадушша. Каб пераканацца ў гэтым, дастаткова прывесці некалькі выказванняў з прац розных аўтараў.
Так, Л.М. Васільеў лічыць, што «тэрмінам ЛСГ можна абазначаць любы семантычны клас слоў (лексем), аб’яднаных хоць бы адной агульнай лексічнай парадыгматычнай семай (або хоць бы адным агульным семантычным множнікам)» [10, с. 110]. У сваю чаргу П.М. Дзянісаў адзначае, што «лексіка-семантычную групу складаюць словы, якія выражаюць адно паняцце, адну ідэю, адно агульнае значэнне. Гэта — сінанімія ў самым шырокім сэнсе» [11, с. 148]. Аналагічныя думкі выказваюць і іншыя аўтары [7, с. 301]. Такім чынам, даследчыкі лексічнай семантыкі перакананы, што наяўнасць агульнай семантычнай прыметы з’яўляецца абавязковай для ўсіх слоў, якія ўваходзяць у састаў адной лексіка-семантычнай групы.
Праўда, «не кожная прымета можа выступаць у якасці семантычнага ядра лексіка-семантычнай группы» [7, с. 301]. Часцей за ўсё словы ў межах лексіка-семантычнай групы аб’ядноўваюцца 1) значэннямі якога-небудзь слова (яно ў такім выпадку называецца ідэнтыфікатарам, дамінантай, ядром, імем ЛСГ) або 2) адным агульным семантычным кампанентам. Адносна першага спосабу аб’яднання слоў у межах лексіка-семантычнай групы акадэмік В.У. Вінаградаў пісаў, што «ў некаторых семантычных групах асобныя, найбольш семантычна важкія словы выступаюць у якасці семантычных цэнтраў, вакол якіх групуюцца цэлыя рады слоў і паняццяў. Прыцягненне да іх новых серый слоў суправаджаецца зменамі ў ладзе іх старых значэнняў. Такія цэнтральныя словы, якія з’яўляюцца як бы сонцамі асобных семантычных сістэм, часам выражаюць асноўныя, „баявыя“ паняцці той ці іншай эпохі» [7, с. 302]. Што ж датычыцца другога спосабу аб’яднання слоў у межах лексіка-семантычнай групы, калі словы аб’ядноўваюцца адным агульным значэннем ці семантычным кампанентам, то фармальным паказчыкам гэтага спосабу.
2. Яшчэ адной адметнай асаблівасцю лексіка-семантычных груп з’яўляецца змешаны, дэнататыўна-сігніфікатыўны, тып значэння тых слоў, якія ўваходзяць у састаў гэтых груп. Прычым у адрозненне ад прадметна-тэматычных груп з іх прадметнай арыентацыяй, якая часцей за ўсё знаходзіць сваё адлюстраванне праз уключэнне ў склад такіх груп канкрэтных назоўнікаў, лексіка-семантычныя групы слоў могуць быць вылучаны ў межах самых розных часцін мовы. Катэгарычна выказваецца адносна магчымасці ўключэння слоў пералічаных часцін мовы ў склад лексіка-семантычных груп П.М. Дзянісаў. Ён, у прыватнасці, лічыць, што «іменна да лексіка-семантычных груп адносяцца класіфікацыі дзеясловаў (дзеясловы пачуцця, мыслення, маўлення, паводзін, перадачы, фізічнага ўздзеяння, стварэння, разбурэння і пад.), а таксама класіфікацыі прыметнікаў (прыметнікі формы, памеру, узросту, тэмпературы і іншыя) і прыслоўяў» [11, с. 148].
У сваю чаргу, калі ў межах лексіка-семантычных груп аб’ядноўваюцца назоўнікі з аднатыпнымі лексічнымі значэннямі, то такія лексіка-семантычныя групы набліжаюцца па свайму саставу да адпаведных прадметна-тэматычных груп. Так, паводле назіранняў Ф.П. Філіна, даволі шматлікімі з’яўляюцца «выпадкі, каля ў полі зроку даследчыка трапляе абмежаваная па свайму саставу група слоў, якая адначасова можа быць і тэматычнай, і лексіка-семантычнай» [8, с. 303]. Да ліку такіх лексічных груповак змешанага характару можна аднесці, напрыклад, назвы паселішчаў і населеных пунктаў, тэрміны сваяцтва і іншыя.
3. Адрозніваюцца лексіка-семантычныя групы ад прадметна-тэматычных груп і па сваіх адносінах да сінаніміі, антаніміі і іншых тыпаў семантычных сувязей паміж словамі. Гэтыя тыпы сувязей звычайна не ўлічваюцца пры вылучэнні прадметна-тэматычных груп слоў, паколькі апошнія фарміруюцца ў адпаведнасці з сістэмнымі адносінамі паміж прадметамі і з’явамі навакольнага асяроддзя. Што ж датычыцца лексіка-семантычных груп, то ў іх структуры пералічаныя тыпы ўнутрымоўных семантычных сувязей адыгрываюць даволі істотную ролю. Удакладняючы тыпы гэтых унутрымоўных сувязей, В. Г. Гак гаворыіць: «Элементы ЛСГ звязаны адносінамі ўключэння і супадпарадкавальнасці, ЛСГ уключае гіперонімы і гіпонемы, сінонімы і антонімы» [7, с. 304].
А I. П. Слесараў спрабуе нават вызначыць іерархічныя адносіны паміж лексіка-семантычнай групай слоў, сінанімічным радам і іншымі лексічнымі групоўкамі: «ЛСГ у нашым разуменні ўяўляе ўтварэнне, прамежкавае паміж сінанімічным радам і семантычным полем. Яна ўключае ў сябе сінонімы і ўваходзіць у больш шырокае аб’яднанне слоў - семантычнае поле» [9, с. 50]. Выкарыстанне такога тыпу семантычных сувязей, як сінанімія, пры апісанні той часткі лексічнай семантыкі, якой у структурным плане звычайна адпавядае тая ці іншая лексіка-семантычная група, нярэдка становіцца прычынай памылковага абазначэння гэтай лексіка-семантычнай групы тэрмінам сінанімічны рад.
4. Нарэшце, у якасці апошняй адметнай асаблівасці лексіка-семантычных груп трэба адзначыць магчымасць іх вывядзення з сінтагматычных структур. Як правіла, у сказе члены адной лексіка-семантычнай групы выконваюць адну і тую ж граматычную функцыю.
Такім чынам, лексіка-семантычныя групы слоў маюць наступныя адметныя асаблівасці:
а) унутрымоўны, семантычны характар аб’яднання слоў у межах лексіка-семантычнай групы;
б) змешаны, дэнататыўна-сігніфікатыўны, тып лексічных значэнняў, якія складаюць змест лексіка-семантычнай групы і перадаюцца ці толькі назоўнікамі, ці толькі прыметнікамі, ці толькі дзеясловамі, ці толькі прыслоўямі;
в) магчымасць сумяшчэння ў межах лексіка-семантычнай групы такіх лексічных з’яў, як сінанімія, антанімія, гіпанімія і іншыя;
г) агульнасць граматычнай функцыі членаў адной лексіка-семантычнай групы ў сказе.
Разгледзім лексіка-семантычную групу назваў посуду (тары) ў гаворках Гомельшчыны.
Найменні плеценага і палатнянага посуду (тары) намі будуць разглядацца па наступным плане:
а) пералічым матэрыял, з якога зроблены посуд;
б) вызначым прызначэнне посуду (тары).
гаворка лексічны посуд словаўтваральны
1.1 Назвы плеценага посуду (тары)
Першая лексіка-семантычная група назваў плеценага і палатнянага посуду (тары) яскрава характарызуе матэрыял, з якога плятуць посуд (тару). Намі выяўлены наступны матэрыял, з якога зроблены посуд:
а) з саломы:
стуга ж. 1. Саламяная (або лазовая) бочка з крышкай. Стугу з соломы на збожье робілі, на два-тры пуды. Цераблічы. Стуга робіласа з лозы, пуката, ек бочка, і дзверца булі [12, т. 5, с. 113];
шыятка ж. Саламяная бочачка для збожжа. Хотамель [12, т. 5, с. 353];
горлянка ж. 3. Саламяная пасудзіна з вузкім горлам на насенне. Горлянку плетуць з соломы і з дубцоў. Буразі [12, т. 1, с. 220];
кованка ж. Пасудзіна (з саломы або з клёпак). Kyпіў кованку гуркоў. Цераблічы [12, т. 2, с. 200];
конозобка ж. Пасудзіна ў выглядзе бочкі, сплеценая з лазы i саломы. Конозобка плецёна така, жыто сыпаць горло вузке. Запясочча [12, т. 2, с. 214];
коробка ж. 1. Чатырохвугольная або круглая пасудзіна (кошык, сяўня) з дранкі, саломы. Коробкою носяць грыбу, ягоды. Хачэнь. Кошэль з лозы ці шылегі плетуць, а з дранкі - коробка. А там, у Сторожорцах, зовуць тую коробку кошэлём. Хачэнь [12, т. 2, с. 219];
коробка ж. 1. Чатырохвугольная або круглая пасудзіна (кошык, сяўня) з дранкі, саломы. Коробкою носяць грыбу, ягоды. Хачэнь. Кошэль з лозы ці шылегі плетуць, а з дранкі - коробка. А там, у Сторожорцах, зовуць тую коробку кошэлём. Хачэнь [12, т. 2, с. 219];
б) з дранкі:
тарадайка ж. Чатырохвугольная каробка на ягады, грыбы, вробленая з дранкі. Тарадайка з смолового дзерэва робіцца. Сямігосцічы [12, т. 5, с. 135];
шанька ж. Кошык. Шанька з хвоёвое дранё, збіраюць ягоды, грыбу, картоплі. Аздамічы. Шанька ў нас лозовая, дно вузкое, з вушыма вона. Сямігосцічы. У нас зовецца кошэль, а у Хільчыцах шанька, а ў Хочэні, Рычові і Берэжцах — коробка. Старажоўцы. Памянш. шанечка. Хотамель [12, т. 5, с. 320];
шанька — кошык прамавугольнай формы без накрыўкі. Плятуць з дранкі [12, т. 5, с. 320];
шаня, шайня ж. Toe ж. Верэня з веком, а шаня без века. Сямігосцічы. — Шайня. Велямічы. Памянш. шаёнька. Велямічы [12, т. 5, с. 320];
короб м. Кораб. Куры нанеслі цэлы короб еец. Аздамічы [12, т. 2, с. 219];
в) з кары:
яшчык м. Нізкая бочка з накрыўкай для захоўвання сала. Верасніца [12, т. 5, с. 367];
верэнька ж. Кошык з накрыўкай, сплецены з кары. Верэнька, шчоб хлеб носіць, як едуць куды. Пастух з верэнькой ходзіць, у сваты ідуць з верэнькой. Луткі Вэрэнька з лозы, а кошэль з дубцоў плетуць. Велямічы. Бацько і маці ідуць `у свахы, назадз'і варэнька з лозы, там хлеб і соль. Мачуль. Наберы ў верэньку есці да ідзі за товаром. Кароцічы. Узяў верэньку дай пойшоў помаленьку (прымаўка). Хачэнь [12, т. 1, с. 116];
верэня ж. Кашэль з накрыўкай, сплецены з кары. Верэня з веком, а шаня без века. Сямігосцічы. Верэню несе хросны бацько (як ідуць у сваты). Там жа. Верэня хлеб нос'іць, а шанька на ягоды. Бярэжцы [12, т. 1, с. 116];
корэц м. 1. Кубак, кружка, пасудзіна з кары чэрпаць ваду. Корцы — это буль з двома вухамі. Буразл Беры корэц і пі воду. М. Малешава [12, т. 2, с. 223];
кузенька ж. Невялікая пасудзіна з кары для збірання ягад. Кузеньку з берэсту i з ольховое коры робілі для ягод. Луткі [12, т. 2, с. 248];
лазбень ж. Пасудзіна для мёду. Лазбень робілі з коры ліповое. Запясочча [12, т. 3, с. 10];
набірач м. Малая каробка для збірання ягад. Набірач з коры робіцца. Луткі [12, т. 3, с. 108];
набірка ж. Малая каробка для збірання ягад. Наберу брусніц дзве набіркі. Хачэнь. Набіркі большынство з ліпы або уяза. Сямігосцічы [12, т. 3, с. 108];
набірок м. Малая каробка для збірання ягад. Два набіркі отдала ему, то у его поуно ведро. Хачэнь [12, т. 3, с. 108];
обшывень м. Кош з ліпавай кары на возе. Пагост [12, т. 3, с. 240]; г) з клёпак:
д) з дубцоў:
горлянка ж. 3. Саламяная пасудзіна з вузкім горлам на насенне. Горлянку плетуць з соломы і з дубцоў. Буразі [12, т. 1, с. 220];
е) з лазы:
конозобка ж. Пасудзіна ў выглядзе бочкі, сплеценая з лазы i саломы. Конозобка плецёна така, жыто сыпаць горло вузке. Запясочча [12, т. 2, с. 214];
кош м. 1. Сплеценая з лазы каробка на калёсы або caнi. Убіраюць картоплі ў шаньку, а потом вусыпаюць на воз у кош. Бярэжцы. Кошы робяць i зарэ, бурам возяць у ix. Сямеосцічы. 6. Яшчык на дне у калодзежы. Кош грузілі на дно у колодзезь. Чэршчы [12, т. 2, с. 230];
кошэль м. Лазовы кошык. Наберы у сцепцы кошэль картоплеу, я звару на вечэру. Кароцічы. Тры кошэлі наклаў грыбоў. Луткі [12, т. 2, с. 231];
ж) з іншых:
койка ж. Кош або лодка з дзіркамі ў дне для перавозкі свежай рыбы. Запясочча [12, т. 2, с. 205];
колупушок м. Палукашак на сані або воз. Кароцічы [12, т. 2, с. 210];
кошуля ж. Вялізны кош з дзвюма ручкамі. Наобкружвалі кошулю буракоў. Вераснща [12, т. 2, с. 231];
купа ж. 3. Вялікая бочка для зерня. Велізезна купа на ойес була коліся. Хачэнь [12, т. 2, с. 250].
Такім чынам, ў гаворках Гомельшчыны яскрава адзначана, што посуд плятуць з кары, лазы, дранкі, дубцоў, саломы. Найбольшая колькасць посуду зроблена з саломы і кары.
Другую лексіка-семантычную групу складаюць найменні, якія характарызуюць прызначэнне гэтага посуду (тары).
Плецены посуд на Гомельшчыне выкарыстоўваюць для захоўвання наступных рэчаў:
а) для ягад, грыбоў:
тарадайка ж. Чатырохвугольная каробка на ягады, грыбы, вробленая з дранкі. Тарадайка з смолового дзерэва робіцца. Сямігосцічы [12, т. 5, с. 135];
шанька ж. Кошык. Шанька з хвоёвое дранё, збіраюць ягоды, грыбу, картоплі. Аздамічы. Шанька ў нас лозовая, дно вузкое, з вушыма вона. Сямігосцічы. У нас зовецца кошэль, а у Хільчыцах шанька, а ў Хочэні, Рычові і Берэжцах — коробка. Старажоўцы. Памянш. шанечка. Хотамель [12, т. 5, с. 281];
коробка ж. 1. Чатырохвугольная або круглая пасудзіна (кошык, сяўня) з дранкі, саломы. Коробкою носяць грыбу, ягоды. Хачэнь. Кошэль з лозы ці шылегі плетуць, а з дранкі - коробка. А там, у Сторожорцах, зовуць тую коробку кошэлём. Хачэнь [12, т. 2, с. 219];
кузенька ж. Невялікая пасудзіна з кары для збірання ягад. Кузеньку з берэсту i з ольховое коры робілі для ягод. Луткі [12, т. 2, с. 248];
набірач м. Малая каробка для збірання ягад. Набірач з коры робіцца. Луткі [12, т. 3, с. 108];
набірка ж. Малая каробка для збірання ягад. Наберу брусніц дзве набіркі. Хачэнь. Набіркі большынство з ліпы або уяза. Сямігосцічы [12, т. 3, с. 108];
набірок м. Малая каробка для збірання ягад. Два набіркі отдала ему, то у его поуно ведро. Хачэнь [12, т. 3, с. 108];
б) для збожжа:
шыятка ж. Саламяная бочачка для збожжа. Хотамель [12, т. 5, с. 353];
купа ж. 3. Вялікая бочка для зерня. Велізезна купа на овес була коліся. Хачэнь [12, т. 2, с. 250];
в) для сала:
яшчык м. Нізкая бочка з накрыўкай для захоўвання сала. Верасніца [12, т. 5, с. 367];
г) для насення:
горлянка ж. 3. Саламяная пасудзіна з вузкім горлам на насенне. Горлянку плетуць з соломы і з дубцоў. Буразі [12, т. 1, с. 220];
д) для гародніны:
кованка ж. Пасудзіна (з саломы або з клёпак). Kyпіў кованку гуркоў. Цераблічы [12, т. 2, с. 200];
кошуля ж. Вялізны кош з дзвюма ручкамі. Наобкружвалі кошулю буракоў. Вераснща [12, т. 2, с. 231];
кошэль м. Лазовы кошык. Наберы у сцепцы кошэль картоплеу, я звару на вечэру. Кароцічы. Тры кошэлі наклаў грыбоў. Луткі [12, т. 2, с. 231];
е) насіць хлеб:
верэнька ж. Кошык з накрыўкай, сплецены з кары. Верэнька, шчоб хлеб носіць, як едуць куды. Пастух з верэнькой ходзіць, у сваты ідуць з верэнькой. Луткі Вэрэнька з лозы, а кошэль з дубцоў плетуць. Велямічы. Бацько і маці ідуць `у свахы, назадз'і варэнька з лозы, там хлеб і соль. Мачуль. Наберы ў верэньку есщ да ідзі за товаром. Кароцічы. Узяў верэньку дай пойшоў помаленьку (прымаўка). Хачэнь [12, т. 1, с. 116];
е) для свежай рыбы:
койка ж. Кош або лодка з дзіркамі ў дне для перавозкі свежай рыбы. Запясочча [12, т. 2, с. 205];
ж) для яец:
короб м. Кораб. Куры нанеслі цэлы короб еец. Аздамічы [12, т. 2, с. 219];
з) чэрпаць ваду:
корэц м. 1. Кубак, кружка, пасудзіна з кары чэрпаць ваду. Корцы — это було з двома вухамі. Буразл Беры корэц і пі воду. М. Малешава [12, т. 2, с. 223];
і) для перавозкі картоплі:
кош м. 1. Сплеценая з лазы каробка на калёсы або caнi. Убіраюць картоплі ў шаньку, а потом вусыпаюць на воз у кош. Бярэжцы. Кошы робяць i зарэ, бурам возяць у ix. Сямігосцічы. 6. Яшчык на дне у калодзежы. Кош грузілі на дно у колодзезь. Чэрнічы [12, т. 2, с. 230];
к) для мёду:
лазбень ж. Пасудзіна для мёду. Лазбень робілі з коры ліповое. Запясочча [12, т. 3, с. 10];
л) ісці ў сваты:
верэня ж. Кашэль з накрыўкай, сплецены з кары. Верэня з веком, а шаня без века. Сямігосцічы. Верэню несе хросны бацько (як ідуць у сваты). Там жа. Верэня хлеб носіць, а шанька на ягоды. Бярэжцы [12, т. 1, с. 116].
Такім чынам, у плеценым посудзе захоўваюць ягады, грыбы, мёд, рыбу, гародніну, хлеб, перавозяць рыбу, яйкі. найбольш колькаснымі з’яўляюцца словы, якія маюць лексічнае значэнне «захоўваць ягады, грыбы». Адзінкавымі найменнямі прадстаўлены назвы посуду, у якіх захоўваюць мед, ідуць у сваты.
1.2 Назвы палатнянага посуду (тары)
Гэта лексіка-семантычная група нязначная па колькасці найменняў ў параўнанні з папярэдняй. Намі даследавана некалькі падгруп.
Першую лексіка-семантычную падгрупу складаюць найменні посуду (тары), якую выкарыстоўваюць у кулінарыі. Яна прадстаўлена наступнымі словамі:
восковік, осковік м. 1. Мяшочак на сыр, клінок. Як оццэдзяць у восковіку сыр, то его под камень ложаць. Дварэц. У осковік заліваем кіслэе молоко, да онэ сцекае. Верасніца [12, т. 1, с. 144];
воскодаў, оскодаў м. Мяшочак на сыр, клінок. Гэто оскодаў, шчо сыр откідаемо. Мачуль. Клінок для выціскання воску з вашчыны. Воскодаў для пшона і оджымаць воск. Алынаны [12, т. 1, с. 144].
У другую лексіка-семантычную падгрупу ўваходзяць словы, якія называюць посуд (тару), у якім пераносяць рэчы:
каліта ж. Каліта, сумка. Каліту з лося робілі леснікi i paпoткi на крышку прышывалі. Цераблічы. Каліту чэрэз плечо носілі. Запясочча. Над сіротою i бог с калітою (прымаўка). Сямігосцічы [12, т. 2, с. 179].
Наступную лексіка-семантычную падгрупу складаюць найменні посуду (тары), у якім захоўваць розныя рэчы:
кулік м. Невялікі мяшок. Кулік мукі белой пудоў тры, то мо п’яць рублей буў. Хачэнь [12, т. 2, с. 249];
куль м. 2. Мяшок мукі, збожжа. Достаў собе куль мукі. Тураў [12, т. 2, с. 249];
лантух м. 1. Вялікі мяшок. Гэтого лантуха i не поднімеш. Тураў. Цэлы лантух картохлеу насыпала [12, т. 3, с. 11];
мех м. Мяшок. Прыв’ез тры мехі пшэніцы, несеце да кормеце куры. Дварэц. Санкамі прывезлі два меха рыбы. Пагост. Развезаўса мех не на смехі (прымаўка). Вераснща. Як загінуў мех, то й на бацька грэх (прыказка) [12, т. 3, с. 78];
мешок м. 1. Мяшок. Коб я ў твоіх лецех буў, то два мешкі понёс. Цераблічы. Гусь-то дзіравы мешок! В. Малешава. На дворэ, як у мешку, аж захлопвае дух. Луткі. Просунуўса, як мешок, i не озваўса. Старажоўцы [12, т. 3, с. 79];
оклунок м. Клунак, невялікі мяшэчак. Оклунка узяў да подаўса. Аздамічы [12, т. 3, с. 251].
Апошнюю лексіка-семантычную падгрупу складае лексема, якая характарызуе назвы посуду (тары), які выкарыстоўвалі на корм каню ў дарозе:
рэптух м. 1. Вялікая торба на корм каню ў дарозе. Берэ рэптуха, як едзе ў дрова чоловек. Запясочча. У рэптух сыпалі коням оўёс, як у лесе ночовалі. Там жа. Рэптух екраз ек кольбель з полотна, коню прыўяжуць да насыплюць сена з оўсом. Дварэц. 2. Вялікі мяшок (для бульбы і інш.) Верасніца [12, т. 4, с. 348].
Такім чынам, назвы палатнянага посуду прадстаўлены нязначнай колькасцю найменняў. Яны характарызуюць посуд (тару) для захоўвання, пераносцы і які выкарыстоўваюць у кулінарыі. Найбольш прадуктыўным з’яўляецца палатняны посуд, які выкарыстоўваюць у кулінарыі.
2. Назвы плеценага і палатнянага посуду ў гаворках Гомельшчыны: словаўтваральны аспект даследавання
Словаўтварэнне — асноўны шлях папаўнення слоўнікавага складу мовы. Паводле слоў Л. Булахоўскага, «словаўтваральныя элементы і іх камбінацыі забяспечваюць амаль бязмежную колькасць новых слоў і новых адценняў, узбагачэнне якімі адпавядае сур’ёзным запатрабаванням росту мовы» [14, с. 134].
Вывучэннем народна-дыялектнага словаўтварэння, на жаль, займаўся толькі адзін даследчык (П. Сцяцко). На нашу думку, вывучэнне народна-дыялектнага словаўтварэння дапамагло б пазбавіцца штучных утварэнняў, якія сустракаюцца яшчэ ў пісьмова-кніжных стылях літаратурнай мовы. Мы паспрабуем у гэтым раздзеле падсумаваць назіранні пра ўтварэнне слоў, якое мы закраналі пры аналізе слова ў кожным слоўнікавым артыкуле.
Выяўленыя назвы посуду могуць мець наступныя невытворную і вытворную асновы.
Намі вызначана нязначная колькасць назваў плеценага і палатнянага посуду, якія маюць невытворную аснову на ўзроўні моўнай сінхраніі:
стуга ж. 1. Саламяная (або лазовая) бочка з крышкай. Стугу з соломы на збожье робілі, на два-тры пуды. Цераблічы. Стуга робіласа з лозы, пуката, ек бочка, і дзверца булі [12, т. 5, с. 110];
яшчык м. Нізкая бочка з накрыўкай для захоўвання сала. Верасніца [12, т. 5, с. 367];
короб м. Кораб. Куры нанеслі цэлы короб еец. Аздамічы [12, т. 2, с. 219];
корэц м. 1. Кубак, кружка, пасудзіна з кары чэрпаць ваду. Корцы — это буль з двома вухамі. Буразл Беры корэц і пі воду. М. Малешава [12, т. 2, с. 223];
кош м. 1. Сплеценая з лазы каробка на калёсы або caнi. Убіраюць картоплі ў шаньку, а потом вусыпаюць на воз у кош. Бярэжцы. Кошы робяць i зарэ, бурам возяць у ix. Сямігосцічы. 6. Яшчык на дне ў калодзежы. Кош грузілі на дно у колодзезь. Чэрнічы [12, т. 2, с. 230];
кубок м. Кубак, карэц. Это кубкі вашые, хлопцы, немытые? В. Малешава. Памянш. кубочок. Осё маліны у кубочку е, Ленка. В. Малешава [12, т. 2, с. 246];
купа ж. 3. Вялікая бочка для зерня. Велізезна купа на овес була коліся. Хачэнь [12, т. 2, с. 250];
каліта ж. Каліта, сумка. Каліту з лося робілі леснікi i paпoткi на крышку прышывалі. Цераблічы. Каліту чэрэз плечо носім. Запясочча. Над сіротою i бог с калітою (прымаўка). Сямігосіцчы [12, т. 2, с. 179];
куль м. 2. Мяшок мукі, збожжа. Достал собе куль мукі. Тураў [12, т. 2, с. 249];
мех м. Мяшок. Прыв’ез тры мехі пшэніцы, несеце да кормеце куры. Дварэц. Санкамі прывезлі два меха рыбы. Пагост. Развезаўса мех не на смехі (прымаўка). Верасніца. Як загінуў мех, то й на бацька грэх (прыказка) [12, т. 3, с. 78].
У сучаснай беларускай мове вылучаюцца наступныя спосабы словаўтварэння: марфалагічны, марфолага-сінтаксічны, складаны і лексіка-семантычны. Гэтыя спосабы адрозніваюцца сваімі словаўтваральнымі сродкамі і рознай ступенню пашырэння. Самае пашыранае марфалагічнае словаўтварэнне З прааналізаванай лексікі найбольш слоў утворана марфалагічным спосабам. Пры марфалагічным словаўтварэнні новыя словы ўтвараюцца ў выніку спалучэння марфем. Асноўным сродкам марфалагічнага словаўтварэння ў нашай мове з’яўляецца афіксацыя — утварэнне слоў шляхам далучэння да ўтваральнай асновы словаўтваральных афіксаў, так званых фармантаў. У залежнасці ад таго, пры дапамозе якіх афіксаў утвараюцца новыя словы, у марфалагічным словаўтварэнні выдзяляюцца наступныя разнавіднасці гэтага спосабу: суфіксальны, прыставачны, прыставачна-суфіксальны, постфіксальны, прыставачна-постфіксальны і бязафіксны (нулявая суфіксацыя).
У марфалагічным словаўтварэнні самым прадуктыўным выступае суфіксальны спосаб. Спынімся на разглядзе асобных тыпаў марфалагічнага словаўтварэння.
Назвы плеценага і палатнянага посуду ўтвараюцца ад асноў назоўнікаў, прыметнікаў, дзеясловаў і прыслоўяў пры дапамозе наступных суфіксаў.
Суфікс — к - дапамагае ўтвараць назвы тары ад розных асноў:
а) назоўнікаў:
тарадайка < тарадаj-а: тарадайка ж. Чатырохвугольная каробка на ягады, грыбы, вробленая з дранкі. Тарадайка з смолового дзерэва робіцца. Сямігосцічы [12, т. 5, с. 135];
шанька < шаня: шанька ж. Кошык. Шанька з хвоёвое дранё, збіраюць ягоды, грыбу, картоплі. Аздамічы. Шанька ў нас лозовая, дно вузкое, з вушыма вона. Сямігосцічы. У нас зовецца кошэль, а у Хільчыцах шанька, а ў Хочэні, Рычові і Берэжцах — коробка. Старажоўцы. Памянш. шанечка. Хотамель [12, т. 5, с. 281];
шыятка < шыята: шыятка ж. Саламяная бочачка для збожжа. Хотамель [12, т. 5, с. 353];
верэнька < верэня: верэнька ж. Кошык з накрыўкай, сплецены з кары. Верэнька, шчоб хлеб носіць, як едуць куды. Пастух з верэнькой ходзіць, у сваты ідуць з верэнькой. Луткі Вэрэнька з лозы, а кошэль з дубцоў плетуць. Велямічы. Бацько і маці ідуць `у свахы, назадз'і варэнька з лозы, там хлеб і соль. Мачуль. Наберы ў верэньку есці да ідзі за товаром. Кароцічы. Узяў верэньку дай пойшоў помаленьку (прымаўка). Хачэнь [12, т. 1, с. 116];
койка < коя: койка ж. Кош або лодка з дзіркамі ў дне для перавозкі свежай рыбы. Запясочча [12, т. 2, с. 205];
конозобка < конозоба: конозобка ж. Пасудзіна ў выглядзе бочкі, сплеценая з лазы i саломы. Конозобка плецёна така, жыто сыпаць горло вузке. Запясочча [12, т. 2, с. 214];
коробка < короб: коробка ж. 1. Чатырохвугольная або круглая пасудзіна (кошык, сяўня) з дранкі, саломы. Коробкою носяць грыбу, ягоды. Хачэнь. Кошэль з лозы ці шылегі плетуць, а з дранкі - коробка. А там, у Сторожорцах, зовуць тую коробку кошэлём. Хачэнь [12, т. 2, с. 219];
кузенька < кузеня: кузенька ж. Невялікая пасудзіна з кары для збірання ягад. Кузеньку з берэсту i з ольховое коры робілі для ягод. Луткі [12, т. 2, с. 248];
кованка < кованы: кованка ж. Пасудзіна (з саломы або з клёпак). Kyпіў кованку гуркоў. Цераблічы [12, т. 2, с. 200];
Пры дапамозе суфікса — ок — утвараюцца даследуемыя найменні ад асноў назоўнікаў:
ваганок < ваган: ваганок м. Коўшык. Альшаны [12, т. 1, с. 102];
мешок < мех /чаргаванне х // ш/: мешок м. 1. Мяшок. Коб я ў твоіх лецех буў, то два мешкі понёс. Цераблічы. Гусь-то дзіравы мешок! В. Малешава. На дворэ, як у мешку, аж захлопвае дух. Луткй. Просунуўса, як мешок, i не озваўса. Старажоўцы [12, т. 3, с. 79];
З дапамогай суфікса — ул - утвараюцца назвы тары ад асноў назоўнікаў:
кошуля < кош /мена націска/: кошуля ж. Вялізны кош з дзвюма ручкамі. Наобкружвалі кошулю буракоў. Вераснща [12, т. 2, с. 231];
Суфікс — эл' — таксама дапамагае ўтвараць назоўнікі з лексічным значэнне «тара» ад асноў саміх жа назоўнікаў:
кошэль < кош: кошэль м. Лазовы кошык. Наберы у сцепцы кошэль картоплеў, я звару на вечэру. Кароцічы. Тры кошэлі наклаў грыбоў. Луткі [12, т. 2, с. 231];
Пры дапамозе суфікса — ен' — утвараюцца назвы тары ад асноў дзеясловаў:
обшывень < обшываць: обшывень м. Кош з ліпавай кары на возе. Пагост [12, т. 3, с. 240];
Суфікс — ух - дапамагае ўтвараць назвы тары ад асноў назоўнікаў:
рэптух < рэпта: рэптух м. 1. Вялікая торба на корм каню ў дарозе. Берэ рэптуха, як едзе ў дрова чоловек. Запясочча. У рэптух сыпалі коням оўёс, як у лесе ночовалі. Там жа. Рэптух екраз ек кольбель з полотна, коню прыўяжуць да насыплюць сена з оўсом. Дварэц. 2. Вялікі мяшок (для бульбы і інш.) Верасніца [12, т. 4, с. 348];
Суфікс —ік - дапамагае ўтвараць найменні посуду ад розных асноў:
а) прыметнікаў:
восковік < восковы: восковік, осковік м. 1. Мяшочак на сыр, клінок. Як оццэдзяць у восковіку сыр, то его под камень ложаць. Дварэц. У осковік заліваем кіслэе молоко, да онэ сцекае. Верасніца [12, т. 1, с. 144];
б) назоўнікаў:
кулік < куль: кулік м. Невялікі мяшок. Кулік мукі белой пудоў тры, то мо п’яць рублей буў. Хачэнь [12, т. 2, с. 249].
Суфікс — янк-а дапамагае ўтвараць назы тары ад асноў назоўнікаў:
горлянка < горла: горлянка ж. 3. Саламяная пасудзіна з вузкім горлам на насенне. Горлянку плетуць з соломы і з дубцоў. Буразі [12, т. 1, с. 220].
Прэфіксальна-суфіксальным спосабам утвараюцца наступныя словы:
— пры дапамозе прэфікса наі суфікса — ач -:
набірач < браць: набірач м. Малая каробка для збірання ягад. Набірач з коры робіцца. Луткі [12, т. 3, с. 108];
— пры дапамозе прэфікса наі суфікса — к -:
набірка < браць: набірка ж. Малая каробка для збірання ягад. Наберу брусніц дзве набіркі. Хачэнь. Набіркі большынство з ліпы або уяза. Сямігосцічы [12, т. 3, с. 108];
— пры дапамозе прэфікса наі суфікса — ок -:
набірок < браць: набірок м. Малая каробка для збірання ягад. Два набіркі отдала ему, то у его поуно ведро. Хачэнь [12, т. 3, с. 108].
Прэфіксальным спосабам ўтвораны наступныя лексемы:
оклунок < клунок: оклунок м. Клунак, невялікі мяшэчак. Оклунка узяў да подаўса. Аздамічы [12, т. 3, с. 251];
Пры дапамозе асноваскладання ўтвораны словы:
колупушок м. Палукашак на сані або воз. Кароцічы [12, т. 2, с. 210];
полукошок, полупошок, полыпошок м. Палукашак, пляцёны палукаш на воз. Полукошкі ў Городцэ робілі. Хотамель. Полукощок ставілі на воза і седзелі, бі ў колясцы. Сямігосцічы. Полупошкі плелі городчукі, хорошые, з тоненькіх дубчыкоў. Цераблічы. Полыпошок. Там жа [12, т. 4, с. 148].
Такім чынам, мы выявілі, што назвы плеценага і палатнянага посуду ўтвораны адным спосабам (марфемным).
Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца суфіксы — к-, -ік-, — ыкМалапрадуктыўнымі - ух-, — ул-, — эл -.
Заключэнне
гаворка лексічны посуд словаўтваральны Прааналізаваўшы назвы плеценага і палатнянага посуду (тары) ў гаворках Гомельшчыны на матэрыяле Тураўскага слоўніка, неабходна зрабіць наступныя высновы:
1 Лексічная сістэма мовы народных гаворак Гомельшчыны ўяўляе сабой складанае адзінства разнастайных па стылістычнай функцыі і афарбоўцы груп і разрадаў слоў.
2 Выяўленыя назвы плеценага і палатнянага посуду (тары) уваходзяць у дзве лексіка-семантычныя групы: назвы плеценага посуду (тары) і назвы палатнянага посуду (тары). У кожнай з гэтых груп вызначана некалькі падгруп. У першай: матэрыял, з якога зроблены посуд і прызначэнне гэтага посуду. У другой групе раскрыты наступныя падгрупы: посуд, які выкарыстоўвалі ў кулінарыі і захоўваюць розныя рэчы. Асобна выдзелена лексема, якая раскрывае посуд, якія карыстаюцца ў дарозе для каня. Посуд плятуць з кары, лазы, дранкі, дубцоў, саломы. Найбольшая колькасць посуду зроблена з саломы і кары.
3 У плеценым посудзе захоўваюць ягады, грыбы, мёд, рыбу, гародніну, хлеб, перавозяць рыбу, яйкі. найбольш колькаснымі з’яўляюцца словы, якія маюць лексічнае значэнне «захоўваць ягады, грыбы». Адзінкавымі найменнямі прадстаўлены назвы посуду, у якіх захоўваюць мёд, ідуць у сваты.
4 Назвы палатнянага посуду прадстаўлены нязначнай колькасцю найменняў. Яны характарызуюць посуд (тару) для захоўвання, пераноскі і які выкарыстоўваюць у кулінарыі. Найбольш прадуктыўным з’яўляецца палатняны посуд, які выкарыстоўваюць у кулінарыі.
5 Назвы плеценага і палатнянага посуду ўтвораны адным спосабам (марфемным).
6 Амаль усе найменні ўтвораны суфіксальным спосабам. Найбольш прадуктыўнымі з’яўляюцца суфіксы — к-, -ік-, — ыкМалапрадуктыўнымі - ух-, — ул-, — эл -.
Спіс выкарыстанай літаратуры
1 Блінава, Э. Беларуская дыялекталогія [Тэкст] / Э. Блінава [і інш.]. Ї Мн.: Вышэйшая школа, 1980. Ї 379 с.
2 Булыка, А.М. Слоўнік іншамоўных слоў: У 2-х т.т. Т. 2 [Тэкст] / А. М. Булыка. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 1999. — 737 с.
3 Колшанский, Г. В. Некоторые вопросы семантики языка в гносеологическом аспекте [Текст] / Г. В. Колшанский. // Принципы и методы семантических исследований. — М.: Наука, 1976. — С. 5−31.
4 Арутюнова, Н. Д. Логические теории значения [Текст] / Н. Д. Арутюнова. // Принципы и методы семантических исследований. — М.: Наука, 1976. — С. 92−118.
5 Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы [Тэкст]. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя, 2001. — 965 с.
6 Кубрякова, Е.С. О словообразовательном значении и описании смысловой структуры производных суффиксального типа [Текст] / Е. С. Кубрякова, З. А. Харитончик // Принципы и методы семантических исследований. — М.: Наука, 1976. — С. 202−233.
7 Лексікалогія сучаснай беларускай літаратурнай мовы. Пад рэд. А. Я. Баханькова [Тэкст] / А.Я. Баханькоў. — Мн.: Навука і тэхніка, 1994. — 461 с.
8 Филин, Ф. Очерки по теории языкознания [Текст] / Ф. Филин. — М.: Наука, 1982. — 375 с.
9 Слесарев, И. П. Проблемы описания и преподавания русской лексики [Текст] / И. П. Слесарев. — М.: Наука, 1980. — 415 с.
10 Васильев, Л. М. Теория семантических полей: (Обзор) [Текст] / Л. М. Васильев. // В.Я. — 1971. — 135. — С. 107−113.
11 Денисов, П. Н. Место и роль самых многозначных слов в лексической системе языка [Текст] / П. Н. Денисов. // Слово в грамматике и словаре. — М.: Высшая школа, 1984. -457 с.
12 Тураўскі слоўнік: У 5-ці т.т. [Тэкст]. — Мн.: Навука і тэхніка, 1989.
13 Янкова, Т. С. Дыялектны слоўнік Лоеўшчыны [Тэкст] / Т. С. Янкова. — Мн.: Навука і тэхніка, 1982. — 457 с.
14 Сцяцко, П. Народная лексіка і словаўтварэнне [Тэкст] / П. Сцяцко. — Мн.: Навука і тэхніка, 1974. — 395 с.