Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Нашы славутыя землякі: Браніслаў Тарашкевіч

ПрезентацияПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Тарашкевічаў правапіс не быў механічнаю спробай замацаваць на пісьме вымаўленне, гэта — задача навуковае транскрыпцыі. Але перадаць у пісанай форме асноўныя рысы беларускай фанетыкі, што адрозніваюць яе ад суседніх, найперш ад рускай, — ён змог. Слова ж чужое нам родным ня стане, Як і ня стане зямля нам чужой, Дзе нарадзіліся мы і світаньне Душы напоўніла нашы слязой, Быццам малітвай адвечнаю… Читать ещё >

Нашы славутыя землякі: Браніслаў Тарашкевіч (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Тэкст да прэзінтацыі «Нашы славутыя землякі»

Слайд 1

Нашы славутыя землякі

Браніслаў Тарашкевіч

Слайд 2

Браніслаў Адамавіч Тарашкевіч (20 студзеня 1892 -29 лістапада 1938) —Вялікі беларускі мовазнавец, публіцыст, перакладчык, літаратуразнавец, грамадскі дзеяч.

Слайд 3

Галоўныя даты :

• У 1911 скончыў з сярэбранным мэдалём 2-ю Віленскую гімназію,

• 1916 —гісторыка-філалагічны факультэт Петраградзкага ўнівэрсытэту,

• У 1917 —адзін з лідэраў Беларускай сацыялістычнай грамады,

• У 1919 —выкладач беларускай і грэцкай моў у Менскім пэдагагічным інстытуце,

• У 1920 —загадчык беларускага сэктару дэпартамэнта асветы Сярэдняй Літвы,

• З 1921 —дырэктар Віленскай беларускай гімназіі.

Слайд 4

• У 1922 г. быў абраны паслом у польскі сойм

• У 1925; старшыня БСРГ,

• У 1928 абраны акадэмікам АН Беларусі,

• У студзені 1927 г. старшыня ЦК БСРГ Браніслаў Тарашкевіч разам з іншымі лідэрамі вызваленча-рэвалюцыйнага руху быў арыштаваны польскай дэфэнзывай,

• У траўні 1928 г. на «Працэсе 56-і» засуджаны на 12 год зьняволеньня па абвінавачаньні ў спробе дзяржаўнага перавароту з мэтай далучэння Заходняй Беларусі да Савецкага Саюзу,

• 5 студзеня 1938 «двойкай» НКВД і Пракуратуры СССР прыгавораны да расстрэлу.

Слайд 5

Выступаў у беларускім друку з 1914 года. У 1918 годзе, працуючы загадчыкам культурна-асветнага аддзелу Белнацкаму, падрыхтаваў і выдаў у Вільні, у вядомай віленскай друкарні Максіма Кухты, першую «Беларускую граматыку для школаў». У ёй аўтар абагульніў і замацаваў пісьмовыя традыцыі, што складаліся ў той час у выданьні мастацкае, навукова-папулярнае й публіцыстычнае літаратуры, у пісьмовым друку; улічыў здабыткі тагачаснае лінгвістычнае навукі (дасьледваньні А. А. Шахматава, Я. Ф. Карскага) і досьвед папярэднікаў. Граматыка пасьля вытрымала 6 перавыданьняў, атрымаўшы назоў «тарашкевіца».

Слайд 6

Тарашкевічаў правапіс не быў механічнаю спробай замацаваць на пісьме вымаўленне, гэта — задача навуковае транскрыпцыі. Але перадаць у пісанай форме асноўныя рысы беларускай фанетыкі, што адрозніваюць яе ад суседніх, найперш ад рускай, — ён змог.

Слайд 7

Зручнасць Тарашкевічавага правапісу, яго адпаведнасць духу жывой мовы гарантавалі яму ўсеагульнае прызнанне. Без урадавых пастаноў правапіс і граматыка Тарашкевіча сталіся абавязковымі для выдаўцоў перыёдыкі ды кніг для пісьменнікаў і журналістаў, для настаўнікаў і выкадчыкаў у Менску ці ў Смаленску, у Вільні ці ў Пецярбурзе.

На падставе граматыкі Тарашкевіча пачалі ствараць падручнікі беларускай мовы браты Лёсікі, Радаслаў Астроўскі і іншыя. Прычым Я. Лёсік развіваў і ўдакладняў абыдзеныя ўвагай Б. Тарашкевіча або недастаткова разгледжаныя ім моманты, напрыклад, правапіс чужаземных слоў.

Тарашкевіч пісаў у «Граматыцы»: «Чужаземнае» і (сярэдняе) перадаецца мяккім ль, як у словах лямка, пляц, плямка, клямка; Лёндан, лёзунг, монолёг…(…)

Слайд 8

Тарашкевіч канчаткова замацаваў напісанні з «аканнем» (праўда напачатку, напачатку толькі ў беларускіх з паходжання словах: малако, белага, але поэма). Ён вызначыў правілы «якання» на пісьме для спрадвечна-беларускіх словаў: у першым складзе перад націскам е пераходзіць у я (зелень-зялёны), у другім — е пераходзіць у я, калі ў першым стаіць не а ці я. Правілы досыць складанае, але заснаванае на вымаўленні некаторых гаворак Віленшчыны.

Слайд 9

БАЛАДА БРАНІСЛАВА ТАРАШКЕВІЧА

Слова да слова, як цэгла да цэглы ;

Так беларускі будуецца Дом.

Колькі ў падмурак яго з нас палегла!

Колькі 'шчэ вечным атуліцца сном!

Заўтра й цябе расстраляюць, і восень Будзе з крывёю тваёю чарнець.

Згубіцца ў хмарах апошняя просінь, Горка звуглее асеньняя медзь.

Слова ж чужое нам родным ня стане, Як і ня стане зямля нам чужой, Дзе нарадзіліся мы і світаньне Душы напоўніла нашы слязой, Быццам малітвай адвечнаю — Храмы, Храмы, што будуць на нашай зямлі

Роднымі нам, не чужымі таксама Тым, што да нас з дабрынёю прыйшлі…

Заўтра ты прыйдзеш, як заўтра, дадому

І не пазнаеш свой Дом і свой Храм.

Што ўсё ня так — ты ня скажаш нікому.

Што ўсё ня так — нават Бог знае Сам.

Слова да слова, і сэрца да сэрца, ;

І ажывае зноў мова дзядоў,

І беларусам тутэйшы завецца,

І Беларусь — як пралітая кроў

За Беларусь…

Слайд 10

Від на веранду дома, пабудаванага на Ферме ў 20- я гг. У шэзлонгу — Вера Андрэеўна Тарашкевіч з сынам Славікам. 1923 г.

Слайд 11

Ферма. Летні адпачынак на рацэ Вязынка. 1934;1935 гг.

Слайд 12

Ушанаванне памяці :

Імем Б. Тарашкевіча названы вуліцы ў Менску, Маладзечне і Радашковічах. 5 сакавіка 1969 г. ў яго імя названы ліцэй з беларускай мовай навучання ў Бельску (Польшча).

Слайд 13

Літаратура

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой