Развіццё культавага дойлідства на Беларусі ў XVII-XIX стст. на прыкладзе Петрапаўлаўскай царквы
Уводзіны Кожны чалавек мае свой сусвет. Пасля нараджэння ў нас пачынае адкладвацца свая гісторыя, культура. Зразумела, гэта дастаецца нам ад нашых бацькоў, нашым бацькам — ад іх бацькоў і г. д. Фарміруецца гэтая «спадчына» у залежнасці ад месцаў нашага існавання, народнасці, часу, падзей гэтага часу. У мяне, напрыклад, таксама ёсць свая культура. Але, атрымліваецца так, што пакуль яна праходзіць… Читать ещё >
Развіццё культавага дойлідства на Беларусі ў XVII-XIX стст. на прыкладзе Петрапаўлаўскай царквы (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Экзаменацыйная праца па прадмету «Сусветная мастацкая культура»
на тэму:
Развіццё культавага дойлідства на Беларусі ў 17−19 стст. на прыкладзе Петрапаўлаўскай царквы Аўтар:
Давыдава Кацярына Юр’еўна Навучэнка групы 4 мдп МДКМ Навуковы кіраўнік:
Глаз Віталія Уладзіміраўна Выкладач БіСМК МДКМ Мінск, 2012
Структура Уводзіны.
I Асаблівасці беларускага культавага дойлідства
1. культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння
2. стыль барока і класіцызм у культавым дойлідстве (XVII-XVIII ст.)
3. асаблівасці развіцця культавага дойлідства (XIX стст)
II Петрапаўлаўская царква, як помнік архітэктуры
1. Петрапаўлаўская царква. Гісторыя храма.
2. Апошняе (XXI ст.) удасканальванне сабора.
3. Роля храма у сучасным жыцці праваслаўных мінчан.
Заключэнне.
Літаратура.
Дадатак.
Уводзіны Кожны чалавек мае свой сусвет. Пасля нараджэння ў нас пачынае адкладвацца свая гісторыя, культура. Зразумела, гэта дастаецца нам ад нашых бацькоў, нашым бацькам — ад іх бацькоў і г. д. Фарміруецца гэтая «спадчына» у залежнасці ад месцаў нашага існавання, народнасці, часу, падзей гэтага часу. У мяне, напрыклад, таксама ёсць свая культура. Але, атрымліваецца так, што пакуль яна праходзіць увесь гэты час, і трапляе да мяне, яна шмат чаго губіць. Таму што чалавек не машына, ён не здольны ўсё памятаць; Шмат чаго забываецца. Але памяць, яна ж не толькі ў галаве. Ёсць яшчэ і матэрыяльная памяць. Гэта аб’екты, што нагадваюць нам, ці падштурхоўваюць нас на вывучэнне тых ці іншых падзей, што адбываліся на нашай зямлі з нашымі продкамі. Самыя маштабныя з іх — гэта помнікі архітэктуры. Яны, на мой позірк, лепей за ўсё адлюстроўваюць час. Па іх можна прачытаць гісторыю. Аб гэтым нам расказваюць стыль пабудавання, планіроўка, нават трэшчыны ці любыя іншыя пашкоджанні, якія пакідае за сабой час.
Мы ведаем, што нічога не вечна. Менавіта таму мая праца прысвечана помнікам. Магчыма яна дасць некаму хаця б маленечкі штуршок, ці зацікавіць каго-небудзь помнікамі нашай спадчыны. Бо яны не заўсёды будуць стаяць вось так. Іх могуць зруйнаваць, ці яны можуць самі знішчыцца ад часу.
Больш за ўсё ў сваёй працы я завострыла ўвагу на Петрапаўлаўскай царкве, што знаходзіцца ў Мінску, на знакамітай вуліцы Нямізе. Гэта самая старая царква ў Беларусі. Яна шмат праз што прайшла. І таму, я лічу, што гэта адзін з самых выдатных функцыянальных помнікаў архітэктуры нашай спадчыны. На маю думку, гэтая царква вартая ўвагі не толькі любога беларуса, але і турысту тут будзе аб чым падумаць.
Вывучаючы матэрыял па дадзенай тэме, я хачу высветліць асаблівасці беларускага рэнесанса, помнікаў архітэктуры, і на прыкладзе Петрапаўлаўскай царквы прасачыць за змяненнямі, што адбываліся ў культавай архітэктуры Беларусі ў эпоху Адраджэння, у 17 стагоддзі, у эпоху Асветніцтва.
Актуальнасць дадзенай тэмы звязана з праблемай аховы гістарычных помнікаў. Помнікі ствараюць гісторыю, а без гісторыі чалавек — не чалавек.
Мэта даследвання: тэарытычна вылучыць і абагульніць сведкі аб ролі гістарычных помнікаў у жыцці чалавека, прасачыць за змяненнямі мастацкага аздаблення архітэктуры і роляй у грамадстве Петрапаўлаўскай царквы цягам 14−19 стагодзяў.
Задачы вывучэння:
1. Прааналізаваць літаратуру па тэме «Архітэктура беларускага адраджэння» і раскрыць асноўныя паняцці перыяду адраджэння ў архітэктуры.
2. Суаднясці асаблівасці царквы і гістарычныяі культурныя падзеі, што адбываліся ў Беларусі і тычыліся культавй архітэктуры.
3. Растлумачыць неабходнасць вывучэння гістарычных помнікаў ў жыцці чалавека.
Аб’ект: помнік беларускай архітэктуры эпохі адраджэння.
Прадмет: Петрапаўлаўская царква.
Гіпотэза: Архітэктурныя помнікі складаюць неад’емную частку гісторыі і культуры нашай спадчыны, нашых продкаў. А чалавек, які не ведае сваёй гісторыі - не ведае самаго сябе.
Практычнае значэнне дадзенай працы звязана з патрэбнасцю аховы гістарычных помнікаў архітэктуры, як важных частак жыцця кожнага чалавека.
Структура і аб’ём працы: мэта вывучэння і пастаўленыя задачы абагульнілі структуру працы, якая складае ўводзіны, дзьве часткі, заключэнне, спіс літаратуры, што налічвае 3 сродкі інфармацыі, дадатак.
1. Агульная характарыстыка беларускага культавага дойлідства (XIV-XIX стст.)
1.1 Культавае дойлідства на Беларусі эпохі адраджэння храм праваслаўны адраджэння архітэктура Перадумовамі станаўлення і развіцця культуры Адраджэння на беларускіх землях сталі ўзаемасувязі ВКЛ з краінамі Заходняй Еўропы, адносна дэмакратычны лад жыцця, рост гарадоў, завяршэнне працэсу фармавання беларускага этнасу і старабеларускай мовы.
У манументальным культавым дойлідстве 15−18 ст. найбольш яскрава і паслядоўна выявіліся самабытныя архітэктурна-мастацкія характарыстыкі беларускай готыкі, рэнесансу і барока, абумоўленыя спалучэннем традыцый мясцовага будаўніцтва з заходнееўрапейскімі сацыяльна-палітычнымі і культурнымі ўплывамі.
Працяглы перыяд адсутнасці ўласнай дзяржаўнасці і затрымка кансерватыўных, феадальных па форме палітычных установак пацягнулі занадта павольны рух культуры Беларусі і фарміравання беларускай нацыі. Землі Беларусі стагоддзямі былі ўключаныя ў іншыя дзяржаўна-нацыянальныя ўтварэнні, што значна паўплывала на архітэктурную сітуацыю ў краіне. Ужо ў пачатку 14 ст. землі Беларусі ўваходзяць у склад Літвы, затым у склад Рэчы Паспалітай. З канца 18 стагоддзя частка зямель Беларусі падпарадкавана Расійскай імперыі.
Тэрыторыя Беларусі часта была месцам міжусобных сутыкненняў і войнаў, што ў першую чаргу заахвоціла да стварэння абарончых збудаванняў. З 14 ст. пачаўся працэс фарміравання чыста беларускага мастацтва і архітэктуры. Ужо ў 15−16 стст. вялікія гарады атрымліваюць магдэбурскае права, распачата будаўніцтва замкаў, ратуш, парафіяльных храмаў. Галоўныя будынкі выходзяць на прамавугольныя гандлёвыя плошчы. Замкі будуюць пераважна каменнымі, а пасады абараняюць драўлянымі сценамі з вежамі, узмоцненымі рвамі.
Толькі ў пачатку 16 стагоддзя крапасная архітэктура Беларусі паступова губляе суровыя, сярэднявечныя формы. Павялічваецца рэпертуар дэкору за кошт арак і арачных упадзін, вокнаў, рэнесансных франтонаў. Павялічваюцца жылыя памяшканні каменных замкаў, дзе ўзнікаюць банкетныя залы са стрыманым рэнесансавым дэкорам і сіметрыяй (дэкор палаца Стэфана Баторыя ў Старым замку, г. Гродна) Сакральная драўляная архітэктура Беларусі знікла. Сярод захаваных узораў каменнай сакральнай архітэктуры 16 ст. ганаровае месца заняла царква ў Сынкавічах. У плане — гэта тыповае трохнефавае збудаванне з трыма апсідамі, амаль цалкам падобнае планам на Успенскі сабор ў горадзе Уладзімір-Валынскі (Украіна), або Георгіеўскі сабор Юр’ева манастыра ў Вялікім Ноўгарадзе. Але шырокае выкарыстанне вежаў, мясцовых спосабаў кладкі і формаў абарончых збудаванняў робіць яе ўнікальнай і блізкай да гатычных, а не да старажытнарускіх збудаванняў.
1.2 Стылі барока і классіцызм ў культавым дойлідстве (XVII-XVIII стст.)
Нацыянальныя асаблівасці ў беларускім барока зведалі некалькі этапаў: ранні (канец XVI ст. — першая палова XVII ст.), сталы (другая палова XVII ст. — 1730-я гады) і позні (1730 — 1780-я гады). На раннім этапе па эстэтычных прынцыпах пры збудаваннях апускаліся абарончыя функцыі (Гальшанскі палац), сцвярджаўся базілікальны тып храма з плоскім галоўным фасадам, спачатку бязвежавым, потым 2-вежавым (Богаяўленскі сабор у Магілёве, касцёл езуітаў у Гродне, дамініканцаў у Стоўбцах і інш.). У наступны перыяд стабілізавалася кампазіцыя 2-вежавай базілікі і павялічылася колькасць вежавых ярусаў, пабольшала пластычная насычанасць фасадаў (Мікалаеўская царква ў Магілёве, касцёлы бернардзінак і езуітаў у Мінску і інш.). Сталае барока звярнула большую ўвагу на грамадзянскую архітэктуру, на ансамблевыя комплексы (касцёл і кляштар картэзіянцаў у Бярозе) з падкрэсліваннем афармлення плошчаў, вуліц, сядзіб. Позняе барока атрымала назву віленскага, у ім падкрэслівалася пластычнасць аб’ёмаў, маляўнічасць сілуэта (царква ў Баразвеччы пад Глыбокім, касцёл кармелітаў у самім Глыбокім, уніяцкі Сафійскі сабор у Полацку). У канцы XVIII ст. мураванае дойлідства пачало адчуваць уплыў класіцызму, што прывяло да двухстылёвасці (Успенскі сабор у Жыровічах, палац у Дзярэчыне Зэльвенскага раёна і інш.). У сувязі з гэтым змяніліся канструкцыі, дэкаратыўная пластыка збудаванняў. У пластыцы запанавалі не адзіночныя, а шматлікія раскрапоўкі, вязкі пілястраў, хвалістыя карнізы. Барока значна паўплывала на беларускае драўлянае дойлідства з улікам спецыфікі пабудавання з дрэва (ярусная структура вежаў, вертыкальная шалёўка і інш.). Узоры — царква ў в. Валавель Драгічынскага, в. Рубель Столінскага раёнаў, Ільінская царква ў Віцебску.
З канца XVIII ст. класіцызм — асноўны стылявы накірунак у архітэктуры Веларусі, асабліва ў праваслаўным культавым дойлідстве. У фундамент яго пакладзены сіметрычнасць і ўраўнаважанасць абёмаў і ўнутранай прасторы збудаванняў, выкарыстанне манументальных форм антычнага дойлідства (каланады, ордэры і інш.). У другой па-лове XVIII ст. класіцызм развіваўся паралельна з познім барока, для якога былі характэрны велічнасць і ўрачыстасць збудаванняў, вялікая колькасць купалоў і карнізаў, прыгожая лепка, скульптурныя ўпрыгажэнні. Носьбітамі ідэй барока зяўляліся пераважна архітэктары-іншаземцы, запрошаныя на Беларусь каралеўскім дваром і магнатамі яшчэ да падзелаў Рэчы Паспалітай. Сярод помнікаў пера-ходнага стылю ад барока да класіцызму — палацы ў Ружанах (Пружанскі р-н), Свяцку (Гродзенскі р-н), Шчорсах (Навагрудскі р-н), Дзярэчыне (Зэльвенскі р-н). У праваслаўным культавым будаўніцтве найбольш значным і раннім помнікам класіцызму быў сабор Іосіфа ў Магілёве, пабудаваны ў памяць аб сустрэчы рускай імператрыцы Кацярыны II з аўстрыйскім імператарам Іосіфам II.
На Беларусі класіцызм развіваўся пад уплывам адпаведнай рускай школы, творчасці вядомых рускіх архітэктараў М. Львова, У. Стасава, А. Мельнікава, англічаніна Дж. Кларка і інш. Па іх праектах у беларускіх гарадах былі ўзведзены найболып значныя збудаванні. Сярод вядомых помнікаў класіцызму ў Беларусі - палац-рэзідэнцыя графа М. Румянцава (з 30-х гадоў XIX ст. перайшоў да фельдмаршала І.Паскевіча) у Гомелі, палацавы комплекс у Снове Нясвіжскага раёна, Крычаўскі і Жыліцкі палацы, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродне, сабор Пятра і Паўла ў Гомелі, Праабражэнская царква ў Чэрыкаве, касцёл у Шчучыне і інш.
У стылі класіцызму развівалася і горадабудаўніцтва як цэласная рацыянальна спланаваная сістэма.
1.3 Асаблівасці развіцця культавага дойлідства (XIX ст.)
Асаблівасцю горадабудаўніцтва гэтага часу было развіццё ансамблевай забудовы, узвядзенне будынкаў спецыяльнага дзяржаўнага і грамадскага прызначэння (адміністрацыйныя, навучальныя, бальніцы). У кожным губернскім горадзе на цэнтральнай плошчы акрамя сабораў узводзіліся дзяржаўныя ўстановы і тарговыя рады, якія сталі прадметам новага грамадска-палітычнага і эканамічнага жыцця. Тут узнікалі школы, музеі, бібліятэкі. Прынцыпы прамавугольнай планіроўкі найбольш паслядоўна здзейснены ў Клімавічах, Суражы, Мсціслаўі, Чавусах.
У дварцова-сядзібным будаўніцтве Беларусі класіцызм абумовіў геаметрычнасць планіроўкі тэрыторыі. З’явіўся новы тып палаца — цэнтрычная кампактная забудова з купалам, у кампазіцыі якой часта пабудаваны галерэі-каланады, размешчаныя паўкругам або франтальна. Галоўны кампазіцыйны акцэнт прысядзібнага дома быў манументальны порцік. Сярод выдатных помнікаў гэтага тыпу патрэбна назваць палац графа М. Румянцава (з 1830-х гадоў ён перайшоў да фельдмаршала I. Паскевіча) у Гомелі, палацы генерал-губернатара ў Віцебску і віцэ-губернатара ў Гродна. Да выдатных помнікаў гэтага архітэктурнага накірунку адносяцца культавыя забудовы: Петрапаўлаўскі сабор у Гомелі, Прэабражэнская царква ў Чачэрску, Пакроўская царква ў Стрэшневе, касцёлы ў Лідзе і Шчучыне.
Класіцызм не быў адзіным архітэктурным накірункам Беларусі першай паловы XIX ст. Побач з ім развіваецца неаготыка — архітэктурны аналаг эпохі сентыменталізму і рамантызму. Захапленне сярэдневяковым гатычным стылем на Беларусі пачынаецца на рубяжы стагоддзяў. Неаготыка да 1830−40 гг. суіснавала побач з класіцызмам, прымяненне яна знайшла ў культавых збудаваннях і «англійскім» пейзажна-паркавым мастацтве, загарадных прысядзібных комплексах.
У першай палове XIX ст. у культавых пабудовах праваслаўнай царквы наглядаецца ўплыў старажытнарускай архітэктурнай культуры. Пачаткам развіцця «руска-візантыйскага стылю» лічацца 1830-я гады. Развіццё гэтага стылю адбывалася ў дзвух накірунках: перабудова існуючых каталіцкіх і ўніяцкіх храмаў і ўзвядзенне новых цэркваў па праектам Сінода і прыватных асоб. Найбольшага росквіту стыль дасягніў у другой палове XIX — пачатку XX ст., калі пачалося масавае будаўніцтва цэркваў-«мураўёвак» за дзяржаўны кошт.
2. Петрапаўлаўская царква, як помнік архітэктуры
2.1 Петрапаўлаўская царква. Гісторыя храма У нашай сталіцы, горадзе Мінску, на вуліцы Няміга, стаіць адзін з самых старажытных і самых цікаўных помнікаў архітэктуры — царква Пятра і Паўла, ці яшчэ Кацярыненская царква. Гэты помнік прайшоў праз шмат стагоддзяў, бачыў шмат падзей. І ён заслугоўвае асобай увагі. Гэтая царква таксама знакаміта ў народзе, як «жоўтая» царква на Нямізе.
У 1609 г. з далучэннем мінскіх архімандрытаў да уніі праваслаўныя мінчукі, якія належалі да знатных родаў з дабраславення патрыярха іерусалімскага Феафана аб’ядналіся ў брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля і прынялі пастанову заснаваць у горадзе мужчынскі Свята-Петра-Паўлаўскі манастыр. У 1611—12 гг. з дазволу польскага караля Казіміра III праваслаўнаму брацтву, якое дзейнічала пры Свята-Петра-Паўлаўскім манастыры, на сродкі 52 абывацеляў і праваслаўнага дваранства Менскага ваяводства пад началам Аляксандра Агінскага было распачата будаўніцтва мураванай царквы і манастыра. Плац для будаўніцтва манастыра «аж до озера реки Свислочи прилеглый» быў ахвяраваны «на вечные времена» 23.11.1611 г. княгіняй Аўдоццяй Рыгораўнай Друцкай-Горскай (удава каралеўскага маршалка Багдана Статкевіча). Будаўніцтва манастыра дабраславіў у 1620 г. кіеўскі мітрапаліт Іоў Барэцкі, а ў 1635 г. — кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла. Па дабраславенню настаяцеля архімандрыта Лявонція Карповіча ў будаўніцтве ўдзельнічалі некалькі інакаў Свята-Духаўскага манастыра, якія засталіся ў праваслаўі. Адзін з іх — ігумен Павел Дамжава — кіраваў будаўніцтвам. Мецэнатамі манастыра былі пратэстанты Януш Радзівіл, Марцін Валадковіч і Ян Агінскі; у 1635 г. Мікалай Рыгоравіч Дзераваед ахвяраваў храму маёмасць, у 1620 г. княжна Ганна Тышкевіч — грошы. У 1624 г. кіеўскі мітрапаліт Пётр Магіла выдаў грамату з дабраславеннем на адкрыццё пры храме жаночага манастыра. Пры манастыры існавала брацтва ў імя святога Іаана Хрысціцеля, намаганнямі якога пры манастыры адкрыты друкарня, школа, шпіталь. Прыстанак быў прыпісаны да Віленскага Свята-Духаўскага манастыра, які знаходзіўся ў юрысдыкцыі Канстанцінопальскага патрыярха. У сваю чаргу мінскаму прыстанку падпарадкоўваліся манастыры Свята-Троіцкі ў Прылуках, Свята-Вазнясенскі ў Лагойску і Спаса-Праабражэнскі жаночы ў Мінску. Петрапаўлаўская царква была змуравана хутчэй за ўсё ў 1620—1630 гг. Гэтай даціроўкі прытрымліваецца гісторык Р. Баравы, які скрупулёзна прааналізаваў вялікую колькасць дакументаў, звязаных з гісторыяй помніка. Такі час пабудовы мураванай царквы з’яўляецца больш верагодным, чым прапанаваны М. Шчакаціхіным, які лічыў, што яе «каменны гмах быў, пэўна, закладзены ў сярэдзіне 17 сталецця і ў другой палове яго быў закончаны ў тых самых прыблізна формах, як і будынак бернардзінскага касцёлу» (жаночага у Мінску). На думку Т. Габрусь, па мастацка-стылявых характарыстыках Петрапаўлаўская царква набліжаецца не да мінскага касцёла бернардзінак, а да больш ранніх помнікаў каталіцкага храмабудаўніцтва, напрыклад да касцёла бернардзінцаў у Гродне. Калі ў апошнім абстрагавацца ад нартэкса, то абодва храмы маюць амаль аднолькавую будову ўласна базілікі — трохнефавай, шасціслупавай, без трансепта. Агульныя готыка-рэнесансныя рысы прысутнічаюць і ў вырашэнні алтарнай часткі. У Петрапаўлаўскай царкве адна алтарная апсіда (для праваслаўнага храма — гэта адыход ад канона трохапсіднасці папярэдняга часу) больш нізкая за асноўны неф, ад якога аддзелена мураваным франтонам і накрыта асобным дахам. У той жа час алтарная апсіда ў праваслаўнай царкве яшчэ не мае выцягнутай вімы, уласцівай касцёлу. Лапідарныя гранёныя формы апсіды з’яўляюцца, верагодна, рэмінісцэнцыяй папярэдняга драўлянага храма. На глыбіні 2,5 м археолагамі выяўлены рэшткі паўкруглых у плане падмуркаў з перавязкай паміж імі і сценамі алтарнай апсіды, а таксама бакавых нефаў. Выказваліся меркаванні, што гэта сляды абарончых вежаў, але, на думку Т. Габрусь, гэта, хутчэй, нерэалізаваныя бакавыя алтарныя апсіды, якія патрабавала праваслаўная традыцыя, але не дазваляў загад — арыентавацца на ўзор касцёлаў. Аналогіі паміж Петрапаўлаўскай царквой і гродзенскім касцёлам бернардзінцаў прысутнічаюць таксама ў элементах дэкаратыўна-канструкцыйнага характару — вырашэнне высокіх спараных паўцыркульных аконных праёмаў, падобных да біфорыумаў. У бакавых нефах царквы яны (аналагічна гродзенскаму касцёлу) аб’яднаны высокімі плоскімі арачнымі нішамі. Да таго ж цыліндрычныя скляпенні царквы не маюць канструкцыйных падпружных арак, што характэрна для сакральных помнікаў ранняга барока на Беларусі. Т. Габрусь акцэнтуе на гэтым увагу, таму што падпружныя аркі памылкова нанесены на плане Петрапаўлаўскай царквы ў «Зборы помнікаў гісторыі і культуры Беларусі» і іншых выданнях. Навацыяй для праваслаўнага храмабудаўніцтва таго часу з’яўляецца таксама двухвежавы фасад царквы, у якім незвычайна і арганічна спалучыліся мастацкія прынцыпы барока і традыцыі мясцовай готыкі. Даследчыкі помніка звычайна не зважаюць, што ў дадзеным выпадку чацверыковыя вежы па-гатычнаму фланкіруюць вуглы будынка, як у цэрквах-крэпасцях, а не надбудаваны над фасадам-нартэксам, з’яўляючыся яго часткай, што характэрна для больш позніх барочных касцёлаў (нартэкс у Петрапаўлаўскай царкве ўвогуле адсутнічае). Падобнае размяшчэнне вежаў, як і наяўнасць у іх байніц, пацвярджаюць думку пра першапачатковы абарончы характар царквы. У той жа час вежы змянілі сваю форму з круглых абарончых на прызматычную і сталі важным элементам кампазіцыі раннебарочнага фасада. Размешчаныя ў вежах маршавыя лесвіцы (а не вітыя гатычныя ўсходы) схаваны ў тоўшчы вельмі масіўнай фасаднай сцяны (таўшчыня 1,45 см). Дарэчы, галоўны фасад царквы не трохчасткавы, як лічаць некаторыя даследчыкі, а пяцічасткавы — з выступаючымі наперад раскрапоўкамі цэнтральнага нефа і вежаў. Паміж імі заглыблены прасценкі, што закрываюць тарцы бакавых нефаў, але не адпавядаюць ім па вышыні. У такой трактоўцы фасада як самастойнай кампазіцыі, незалежнай ад тэктонікі храма, як тэатральнай кулісы — яго барочная сутнасць, нават пры вельмі аскетычным мастацкім абліччы. На працягу амаль 2 стагоддзяў манастыр з’яўляўся аплотам праваслаўя ў горадзе, карыстаўся вядомасцю сярод царкоўнай іерархіі. У 1635 г. яго наведаў Пётр Магіла, у 1670-я гг. — македонскі мітрапаліт Сафроній Галепанос. Першапачатковы выгляд храма выяўлены на пячатцы манастыра 17 ст.
У 2-й палове 18 ст. манастыр прышоў у заняпад, значна пацярпеў ад пажару (абваліліся скляпенні храма, адлупіўся насценны жывапіс). У 1766 г. брація манастыра складалася з ігумена, 2 манахаў і 2 паслушнікаў. Пасля апошняга падзелу Рэчы Паспалітай царква рэканструявана «ад шчадрот» расейскай імператрыцы Кацярыны II і па яе жаданню быў перасвячоны ў Кацярыненскую і нейкі час была кафедральнай (вядомая пад назвай «Жоўтая»), а манастыр пераведзены ў будынкі скасаванага базыльянскага Свята-Духаўскага манастыра. Свята-Кацярынінская царква была надзелена статусам кафедральнага сабора створанай у 1793 г. Мінскай епархіі.
Але ў 1799 г. па прычыне знаходжання на паўночна-заходняй ускраіне горада паводле дабраславення архіепіскапа Мінскага Іова (Пацёмкіна) храм ператвораны ў прыходскую царкву і толькі ў 1844 г. зноў узведзены ў гарадскі сабор. У 1812 г. храм разрабавалі французы і зрабілі ў ім лазарэт. Адноўлены ў 1813 г., у 1850 г. перабудаваны. Найбольш істотная рэканструкцыя адбылася пасля паўстання 1863—1864 гг.: У 1870—72 гг. з дабраславення епіскапа Аляксандра Дабрыніна на вылучаныя графам М. Мураўёвым сродкі капітальна перабудаваны: узведзены цыбулепадобны купал над шатровым дахам цэнтральнага 4-граннага барабана, на галоўным асадзе надбудаваны паводле «старажытных узораў» бакавыя шатровыя вежы з макаўкамі, усталяваны новы іканастас, нанава размаляваны сцены. Адноўлены храм асвячоны 26.2.1872 г. У чэрвені 1881 г. адбыўся пажар. У 1898 г. пабудавана 2-класная жаночая царкоўна-прыходская школа. Да мінскага сабора былі прыпісаны Свята-Пакроўская царква ў Крупцах, Свята-Марыі-Магдалінаўская царква на Старажоўскіх могілках у Мінску, Свята-Ільінская капліца ў Цне і Свята-Іаана-Прадцечанская ў Вялікай Сляпянцы.
У 1871 г. інтэр'ер царквы пакрыты фрэскавым жывапісам: у апсідзе — «Захоп Ісуса Хрыста воінамі ў садзе», «Нясенне крыжа», «Святы Георгій Багаслоў», «Іаан Залатавуст», «Святыя апосталы Пётр і Павел»; на сценах, слупах і арках меліся выявы: «Нагорная прамова», «Дабравешчанне дзетак», «Святы апостал Андрэй Першазваны», «Святы Васіль Вялікі», «Нарачэнне народа пяццю хлябамі і дзвюма рыбамі», «Цуд Ісуса Хрыста ў Кане Галійскай», евангелістаў Іаана, Лукі, Матфея і Марка, святых апосталаў Іаана Завядзеева, Міколы Цудатворца, Фамы, Філіпа, Алены. Апсіду вылучаў драўляны 5-ярусны з пазалочаным дэкорам іканастас (створаны новы).
У 1913 г. пры саборы налічвалася 5698 прыхаджан, службу правілі настаяцель, 3 святары, дыякан і 4 псаломшчыкі. У савецкі час царкву зачынілі, у ёй размясцілі рыбны склад. 7.12.1941 г. зноў асвячоны архіепіскапам Філафеем (Нарко), адкрыты для набажэнстваў, дзейнічалі 2-месячныя пастарскія курсы. Пашкоджаны ў гады 2-й Сусветнай вайны. Пасля вайны яе выкарыстоўвалі пад жытло. Потым ў царкоўным будынку былі размешчаны Архіў навукова-тэхнічнай дакументацыі БССР і Архіў-музей літаратуры і мастацтва БССР. У 1972—79 гг. царква часткова рэстаўрыравана (архітэктар А.І. Курто) з аднаўленнем вобліка храма па стане на 17—18 ст. У 1991 г. перададзены вернікам. Пры царкве дзейнічае Беларускае праваслаўнае брацтва Трох Віленскіх пакутнікаў. Пасля вяртання храма праваслаўнай епархіі яго аднаўленне працягваецца. Рэстаўратарамі выяўлены метрычны модуль збудавання і 4 пласты манументальных сценавых роспісаў у інтэр'еры. Аднак археалагічныя даследаванні не выявілі ніякіх слядоў узмацнення слупоў падкупальнага квадрата, а гэта значыць, што царква адпачатку была чыстай трохнефавай базілікай, без трансепта і купала. Таму меркаванне архітэктара-рэстаўратара Г. Лаўрэцкага, што пры яе ўзвядзенні быў «выкарыстаны той жа планіровачны прыём, што і ў помніках Магілёва — Мікольскай і Багаяўленскай цэрквах» (надбудаваны купал), не адпавядае рэчаіснасці. Прастора інтэр'ера 6 магутнымі пілонамі расчлянёна на 3 нефы, цэнтральны з якіх перакрыты цыліндрычным скляпеннем з распалубкамі, бакавыя — крыжовымі. Першапачаткова ў саборы былі 3 прастолы: галоўны ў імя святых Пятра і Паўла, правы — Прадцечы і Хрысціцеля Іаана, левы — архістраціга Міхаіла. У 1817 г. асвячоны правы прыдзел у імя святога Міколы, у 1871 г. — левы ў імя святога Міхаіла.
У дні святкавання 200-годдзя Мінскай епархіі ў 1993 г. ў храм урачыста ўнесены абраз Трох Віленскіх Пакутнікаў Антонія, Іаана і Еўстафія з часткай іх мошчаў з крыпты Віленскага Свята-Духаўскага сабора.
2.2 Петрапаўлаўская царква у сучаснасці
Праваслаўны Свята-Петрапаўлаўскі сабор на вуліцы Нямізе ў Менску «прырастае» сучасным уваходам. З чырвонай цэглы будаўнікі ўзводзяць вялікі «тамбур», якога апошнім часам там не было. Спэцыялісты кажуць, што так званы нартэкс пры храме існаваў да ХІХ стагоддзя, але потым быў разбураны. Аднак ці адпавядае цяперашні варыянт старажытнаму прататыпу?
У Экзархаце Беларускай праваслаўнай царквы запэўніваюць, што прытвор у саборы святых Пятра і Паўла быў і раней, але яго зь незразумелых прычынаў разбурылі падчас рэканструкцыі пры канцы XIX стагоддзя.
Наяўнасць такога канструктыўнага элемэнту пацвярджае і гісторык, спэцыяліст па архітэктуры Менску Ўладзімер Дзянісаў. Але ён робіць розьніцу паміж навукова абгрунтаваным аднаўленнем і самадзейнасцю, якая цяпер суправаджае большую частку такога тыпу працаў:
«Калі гэта грунтуецца на рэстаўрацыйных дакумэнтах, калі робіцца на аснове кваліфікаванай распрацоўкі, то гэта някепска. Але калі ўсё адбываецца саматужна, то, натуральна, гэта дрэнна. Трэба сказаць, што ўсе менскія храмы адпачатку ня мелі такіх прытвораў, ці нартэксаў, як яны ў тагачасных храмах называліся. Але дзесьці ўжо на пачатку XVIII стагодзьдзя ў сувязі з халодным кліматам такія канструкцыі пачалі з’яўляцца. Вельмі характэрная такая канструкцыя захавалася на былым касцёле езуітаў, цяпер гэта каталіцкі катэдральны касцёл на плошчы Свабоды. Штосьці накшталт гэтага было зроблена і ў царкве святых Пятра і Паўла. Нешта падобнае было і ў царкве Святога Духа, якую аднаўляюць, ды ў некаторых іншых храмах. Гэта рабілася з меркаванняў клімату, таму што ў нас усё ж суровыя зімы і бяз „тамбуру“ ўваходзіць у царкву вельмі некамфортна».
У 1970;х царква Пятра і Паўла была часткова рэстаўраваная з аднаўленнем аблічча XVII-XVIIІ стагоддзяў. Вернікам храм перадалі ў 1991 годзе.
Згаданы спадаром Дзянісавым нартэкс — памяшканне, першапачаткова прызначанае для маленьня тых, хто ня меў права ўваходзіць у сам храм, у прыватнасці катэхумэнаў. Пазней, калі знік звычай абмяжоўваць уваход на службу, патрэба ў нартэксе практычна адпала, але ён застаўся распаўсюджаным архітэктурным элемэнтам. З цягам часу, хутчэй за ўсё, прытвор сапраўды набыў функцыю «тамбуру», дзе ўзімку затрымлівалася халоднае паветра. Ці ёсць патрэба ў такім элемэнце сёння, вырашаюць, натуральна, гаспадары таго ці іншага культавага збудавання.
Аднак, паводле беларускага заканадаўства па ахове гістарычна-культурнай спадчыны, гістарычныя будынкі забаронена відазмяняць і мадэрнізаваць.
Старшыня Беларускага таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры Антон Астаповіч канстатуе, што гістарычны вобраз беларускай сталіцы паступова змяняецца да непазнавальнасці. Вуліца Няміга, на якой стаіць Свята-Петрапаўлаўская царква, амаль уся ператвораная ў муляж — на месцы зруйнаваных будынкаў паўсталі стылізаваныя «пад даўніну» гандлёвыя рады, офісы, паркінгі, супраць волі адмыслоўцаў і неабыякавай часткі грамадскасці фактычна сілком «насунутыя» на старыя падмуркі.
Жыццё жыхароў сталіцы сёння вельмі разнастайнае. Сведчаннем іх духоўнага адраджэння стала аднаўленне богаслужэнняў у многіх храмах праваслаўнай, каталіцкай, мусульманскай і іншых канфесій. Сучасная гісторыя старажытнага праваслаўнага Свята-Петрапаўлаўскага сабора адлічваецца ад 7 снежня 1991 года, калі было праведзена першае набажэнства. Сёння ў Петрапаўлаўская царкве на праваслаўныя святы і богаслужэнні збіраецца шмат мінчан з розных кропак горада. З’яўляюцца асобыя пачуцці, калі прыходзіш на службу ў царкву, якая зараз працуе, негледзячы на ўсе тыя падзеі і разбурэнні, што з ёй адбываліся цагам часу.
Таксама, сёння Петрапаўлаўская царква прываблівае турыстаў з розных куткоў свету. Любая экскурсія па мінску для турыстаў-іншаземцаў абавязкова закране гэты храм, як выдатнейшы прыклад беларускага культавага дойлідства, пабудаванага у XVII стагоддзі, і захаванага да нашых дзён.
Заключэнне
Ў дадзенай працы была асветлена праблема значэння такога архітэктурнага помніка, я царква Пятра і Паўла на Нямізе ў жыццядзейнасці людзей. Даследваючы гэты аб’ект можна вылучыць і прааналізаваць уплыў шматлікіх гістарычных падзей на стан архітэктуры. Абаснаваўшы гэту тэорыю, можна зрабіць вывад, што з цягам часу помнікі архітэктуры страчаюць свой знешні выгляд, сваю сапраўднасць пад уздзеяннем прыродных умоў, палітычных і іншых дзеянняў на тэрыторыі дадзенага помніка і г. д. Але не страчае сваё гістарычнае і культурнае значэнне. І каб перадаваць сваю культуру і самабытнасць ў спадчыну наступным пакаленням, неабходна захоўваць гістарычныя помнікі.