Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Ландшафтный дизайн в Беларуси: история и современность (работа на белорусском языке)

ДипломнаяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

П.М. Красавіцкага (1925), У. У. Адамава (1925), Я. Троськай (1926). З 30-х гадоў у рэспубліцы пачалася праца па інвентарызацыі сядзібных паркаў (Георгіеўскі, 1925, 1931; Новікаў, 1933). Гэтая праца працягвалася і пазней (Іванова. 1952, Антыпаў, Вакула, 1967; Шкутко, 1970 і інш.). Падчас будаўніцтва шэрагу сядзіб, кампазіцыйныя ўзаемасувязі з абектамі архітэктуры разглядаліся ў розных працах… Читать ещё >

Ландшафтный дизайн в Беларуси: история и современность (работа на белорусском языке) (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Содержание

  • Уводзіны
  • Глава 1. Ландшафтны дызайн у Беларусі: гістарычны аспект
    • 1. 1. Гістарыяграфія ландшафтнага дызайну
    • 1. 2. Гістарычныя традыцыі ландшафтнага дызайну на Беларусі
    • 1. 3. Беларускі ландшафтны дызайн у ХХ-пачатку ХХІ ст. ст
  • Глава 2. Методыка выкладання ландшафтнага дызайну
  • ў школе
    • 2. 1. Станаўленне школы дызайна ў Беларусі
    • 2. 2. Урокі ландшафтнага дызайну адзін са сродкаў
  • арганізацыі вучэбнай дзейнасці школьнікаў
    • 2. 3. Інфармацыйныя тэхналогіі на ўроках ландшафтнага дызайну
    • 2. 4. Асаблівасці выкарыстання гістарычнай сядзібы у дзейнасці устаноў адукацыі
  • Заключэнне
  • Дадатак
  • Спіс выкарыстанай літаратуры

Уводзіны

Буйныя змяненні, якія адбыліся ў прадметнай аздобленасці чалавечага існавання у канцы ХХ пачатку ХХI ст.ст., зяўляюцца важнейшымі паказчыкамі развіцця дызайну, невычэрпнай разнастайнасці яго феноменаў і актыўнага щздзеяння на чалавека. Значнасць сучаснага сацыяльнага прагрэса шмат у чым абумоўленая дасягненнямі дызайну. Гэта акалічнасць якасна змяняе ролю дызайна у сучасным грамадстве і, разам з тым, ускладняе, пашырае дызайнерскую дзейнасць, паглыбляючы яе сацыяльны сэнс. [13, c. 5]

Неабходнасць культуралагічнага асэнсавання феномена ландшафтнага дызайну у значнай ступені абумоўлена яго роляй у гісторыі культуры і сучаснасці, таму што дызайн зяўляецца формай планавання асноўных сацыяльна-анталагічных вымярэнняў жыцця чалавека.

Развіццё садова-паркавага мастацтва вызначаецца сацыяльна-эканамічнымі ўмовамі і філасофска-светаўспрымальнымі поглядамі, таму ў старажытных парках знайшлі сваё адлюстраванне асаблівасці той або іншай эпохі уклад жыцця, ідэі, эстэтычныя перакананні. Сядзібна-паркавыя ансамблі Беларусі арыгінальная форма творчай дзейнасці мясцовых, рускіх і замежных дойлідаў. Яны ўяўляюцть сабой высокамастацкую рэалізацыяю прагрэсіўных творчых планіровачных ідэй, якія развіваліся ў агульнаеўрапейскім садова-паркавым мастацтве. З беларускімі сядзібамі звязаныя імёны такіх выбітных дзеячоў і прдстаўнікоў літаратуры і мастацтва, як Ф. Багушэвіч, В. Ваньковіч, А. Гараўскі, Г. Грушвіцкі, М. Ельскі, Т. Касцюшка, С. Манюшка, А. Міцкевіч, А. Нарушэвіч, Ю. Нямцовіч, М. К. Агінскі, Э. Ажэшка, Н. Орда, І. Рэпін, Ф. Рушчыц, Г. Сенкевіч. На жаль многія з помнікаў садова-паркавага мастацтва страчаныя назаўсёды, але тое, што засталося наступным пакаленням, зўляецца класічнай спадчынай, якая мае вялікае навучнае, практычнае, эстэтычнае, выхаваўчае значэнне. [18, c. 30]

Здавалася б, гісторыю развіцця ландшафтнага дызайну на Беларусі неабходна было б пачынаць з ХХ ст., бо менавіта ў гэты час зяўляецца ўласна само азначэнне ландшафтны дызайн. Аднак нашыя продкі ведалі аб гэтай сферы чалавечай дзейнасці задоўга да ХХ стагоддзя.

Тут маюцца на ўвазе шматлікія сядзібы і паркі, якія раскіданыя сёння па ўсёй Беларусі. і пачынаць вывучэнне заяўленай тэмы без асэнсавання гістарычнага вопыту продкаў у дадзенай галіне мастацтва, на наш погляд, бессэнсоўна. Менавіта таму і было прынята рашэнне аб уключэнні ў дадзеную працу апісання менавіта беларускіх сядзіб і паркаў розных гістарычных эпох як найбольш ранніх помнікаў ландшафтнага дызайну на Беларусі.

Абектам даследвання у працы зяўляецца прадметна-прасторавае асяроддзе ландшафтнага дызайну, асаблівасці яго арганізацыі ў культуры.

Прадметам даследвання зяўляецца гісторыя развіцця ландшафтнага дызайну ў Беларусі, а таксама асноўныя накрырункі і метады выкладання дадзенай дысцыпліны.

Мэта працы: разгледзець ландшафтны дызайн як функцыянальную сістэму, якая арганізоўвае частку духоўнай і матэрыяльнай прасторы белорусаў.

Задачы работы:

— разгледзець сацыяльную ролю і асаблівасці функцыянавання ландшафтнага дызайну ў культуры;

— прасачыць станаўленне ландшафтнага дызайну ў нашай краіне;

— вызначыць асноўныя накірункі развіцця тэорыі выкладання дадзенай дысцыпліны.

У працы прымяняліся кагнітыўны падыход да даследавання ландшафтнага дызайну, які дазваляе выдзяліць яго асноўныя сутнасныя характаыстыкі, вызначыць перыдя станаўлення і развіцця ландшафтнага дызайна, яго ролю ва ўмовах дэтэрмінацыі чалавечай жыццядзейнасці.

Дызайн як предмет даследвання змяняе навуковую дысцыпліну, якая яго вывучае. На змену тэорыі мастацтва прыходзіць тэорыя і гісторыя культуры, што ўзбагачае тэрміналагічны апарат і метадалогію даследчыка.

Навуковая навізна даследвання вызначаеццау наступным:

1) выяўленыя сацыяльная роля і асаблівасці ландшафтнага дызайна ў гісторыі культуры Беларусі;

2) паказана станаўленне ландшафтнага дызайна;

3) выяўленыя асноўныя тэндэнцыі ў выкладанні дысцыпліны ландшафтны дызайн.

Асноўныя палажэнні, якія выносяцца на абарону:

1. Важнасць даследвання ландшафтнага дызайна як сацыяльнай зявы абумоўленая тым, што ён утрымлівае ў сабя уплыў не толькі рынкавай канюктуры, але і асаблівасці дзяржаўнай ідэалогыі, палітыкі, нацыянальнай культуры, регіянальных прыродных умоў. Ландшафтны дызайн узнік на перасячэнні трох сэнсавых абласцей, трох тыпыў культурных дзеянняў: мастацтва, масавай прамвсловай вытворчасці і штодзённай свядомасці.

2. Ландшафтны дызайн односіцца да невыяўленчых прасторавых мастацтваў. Прасторавае мастацтва наогул глыбока умацавана ў матэрыяльную культуру, змыкаецца з практычнай дзейнасцю па фарміраванню прадметна-прасторавага асяроддзя.

3. Неабходнасць увядзення новых формаў арганізацыі подрыхтоўкі ландшафтных дызайнераў у Беларусі назіраецца ўжо даўно. Актуальнасць дадзенай праблемы сёння расце ў сувязі з інтэнсіўнымі змяненнямі як у самой прафесійнай дызайн-дзейнасці, так і ў жыцці сучаснага грамадства.

Навукова-практычная значнасць даследвання заключаецца ў тым, што яе палажэнні, абагульненні, вывады могуць быць выкарыстаныя ў навукрвых даследваннях ландшафтнага дызайна як спосаба арганізацыі прадметна-прасторавага асяроддзя у кантэксце тэорыі і гісторыі культуры. Матэрыялы працы могуць быць выкарыстаныя і ў навучальных курсах па тэорыі і гісторыі ландшафтнага дызайна, культуралогыі, падрыхтоўцы праграмы адмысловых спецкурсаў і факультатываў у школе.

Вызначыўшы ландшафтны дызайн як сферу спецыфічнай творчай дзейнасці, накіраванай на форміраванне прадметна-прасторавага асяроддзя грамадства сродкамі лндшафтнай архітэктуры і дызайна, можна адакладніць межы гэтай дзейнасці шляхам тыпалогіі абектаў, вызначэння актуальных задач і асноўных метадаў. Нягледзячы на тое, што ў вобласці ландшафтнага дызайну дамінуюць эстэтычны і кампазіцыйны аспекты, подыходзіць да пастаўленых пытанняў неабходна з сучасных навуковых пунктаў гледжання, разглядаць яго абекты цэласна, сістэмна. [28, c. 26]

Абекты ландшафтнага дызайну гэта тыя элементы прадметна-прасторавага асяроддзя, стварэнне якіх абумоўлена пераважна ландшафтнымі дадзенымі. Не менш істотна і адваротнае. Абекты ландшафтнага дызайну гэта тыя прадметна-прасторавыя элементы, якія якасна ўплываюць на фарміраванне архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя. [40, c. 18]

Па суадносінах элементаў і характару сувязяў у сістэме прыроднаештучнае мложна выдзяліць наступныя групфы абектаў:

прыродныя элементы прадметна-прасторавага асяроддзя, да якіх творча толькі дакранулася рука чалавека (стрыжаныя або сфарміраваныя зялёныя загарадкі і скульптуры, фрагменты апрацаванага натуральнага рэльефа, декоратыўна аформленая натуральная крыніца);

абекты, у якіх прыродныя і натуральныя дызайнерскія элементы раўназначныя (дрэва з лавай-абмежавальнікам і кратамі, якія ахоўваюць карнявую сістэму ад вытаптавання;кветкі ў вазах, кашпо або кантэйнерах і інш.);

абекты, рашэнне якіх падказанае ландшафтнай сітуацыяй і ўключэнне іх у ландшафт істотна ўплывае на яго якасныя характарыстыкі, у тым ліку кампазіцыйную пабудову фрагментаў архітэктурна-ландшафтнага асяроддзя (скульптура).

Глава 1. Ландшафтны дызайн у Беларусі: гістарычны аспект.

1.1 Гістарыяграфія ландшафтнага дызайну.

Культурна-гістарычнае значэнне паркавых комплексаў, мэтазгоднасць іх вывучэння і дзяржаўнай аховы адзначаліся яшчэ ў даследваннях

П.М. Красавіцкага (1925), У. У. Адамава (1925), Я. Троськай (1926). З 30-х гадоў у рэспубліцы пачалася праца па інвентарызацыі сядзібных паркаў (Георгіеўскі, 1925, 1931; Новікаў, 1933). Гэтая праца працягвалася і пазней (Іванова. 1952, Антыпаў, Вакула, 1967; Шкутко, 1970 і інш.). Падчас будаўніцтва шэрагу сядзіб, кампазіцыйныя ўзаемасувязі з абектамі архітэктуры разглядаліся ў розных працах па горадабудаўніцтву (Сергачоў, 1972; Ткачоў, 1977; Чантурыя, 1977, 1986; Сычеа, 1982; Якiмовiч, 1978, 1984а-г; Багласаў, 1984; і др.). Кароткія звесткі аб старажытных сядзібах утрымліваюць у сабе таксама слоўнікі, спадарожнікі, энцыклапедычныя і іншыя выданні. Некаторыя паведамленні, якія тычацца ў асноўным функцыянавання помешчыцкіх сядзіб, прыводзяцца ў перыядычных, у асноўным польскіх, ілюстраваныхчасопісах: «Dziennik Wilenski» (1815 1819), «Tygodnik Ilustrowany» (18 621 910), «Ktosy» (18 691 889), «Biesiada Literacka» (18 991 906), «Zycie I sztuka» (18 991 904), «Swiat» (19 091 914), «Ziemia» (19 101 912), «Rwartalnik Litewski» (19 101 911), «Столица и усадьба» (19 131 916). З 1967 г. паркі Беларусі вывучае А. Т. Федарук. [4, c. 53]

Зразумець доўгi шлях станаўлення і развiцця ў Беларусi ландшафтнага дойлiдства дапамагаюць iнвентары, падымныя мястэчак. Матэрыялы гэтых крынiц за стагодазе дазволілi вызначыць характэрныя рысы i асаблiвасцi сядзiбнага дойлiдства ад двара да рэнесанснага ансамбля.

Показать весь текст

Список литературы

  1. Спіс выкарыстанай літаратуры
  2. М. Проектно-дизайнерская деятельность в образовании. Мн., 2001.
  3. В.Г. Парки Белоруссии. Мн., 1975.
  4. Архитектурная композиция садов и парков. // под общ. ред. Вергунова А. П. М., 1980.
  5. М.Р. Беларускі дызайн у святле мастацкай крытыкі. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9−10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
  6. А.П., Денисов М. Ф., Ожегов С. С. Ландшафтное проектирование. М. 1991.
  7. Гісторыя Беларусі. У 6 т. Т. 1 // пад рэд. Касцюка М. і інш. Мн., 2000.
  8. Л.С., Микуліна Е.М. Ландшафтная архитектура. М., 1979.
  9. Залесье бывшая родовая усадьба Огинских. Мн., 2003.
  10. Л.В., Костич Т. Ф., кукуня О.Г. Барокко и классицизм усадьбы Залесье. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4−5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
  11. К.М. Правда о дизайне. М., 1996.
  12. Н.А. Дизайн. История и теория. М., 2005.
  13. Н. М. Методика трудового обучения младших школьников: Основы дизайнообразования: Учеб. пособ. М., 1999.
  14. А.Г. Дизайн как способ организации предметно-пространственной среды в культуре ХХ. // Автореферат диссертации на соискание учёной степени кандидата культурологи. Нижневартовск, 2004.
  15. Я.Ю. Дизайнерская школа Беларуси: история и современность. // Инновационные образовательные технологии, 2007, № 4.
  16. , Д.Ф. Компьютерная графика в дизайне: Учебник для вузов СПб., 2004.
  17. С.С. Особенности использования исторической усадьбы в деятельности учреждений образования. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4−5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
  18. Л.Д. Мастацкае жыццё беларусі 1920-х гадоў // Зборнік выступленняў на навуковай канфэрэнцыі, прысвечанай 75-годдзю мастацкай школы. Віцебск, 1994.
  19. Л.М. Сучасны стан і ход рэабілітацыі гістарычных сядзіб Берасцейшчыны. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4−5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
  20. З.А. Водоёмы в ландшафте парка. М., 1963.
  21. Н. Ю. Метод учебного проекта в образовательном учреждении. М., 2003.
  22. Педагогика: Учебное пособие для студентов педагогических вузов и педагогических колледжей // под ред. П. Н. Пидкасистого. М., 1998.
  23. Подготовка дизайнеров за рубежом // Труды ВНИИТЭ. Сер. Техническая эстетика; Вып. 50. М., 1986.
  24. Г. А. Рекреационные ландшафты. Охрана и формирование.Мн., 1996.
  25. К. Трава и камни у дома. // Белгазета от 06.11.2001, № 23.
  26. И.Д. Проектирование современных загородных парков. Киев, 1981.
  27. И.А. Основы теории дизайна: Учебник для вузов СПб., 2006.
  28. В. М., Лапина О. А., Макаровская А. П. Организация единого воспитательного пространства в инновационной школе. М., 2000.
  29. А.В. Архитектурно-ландшафтная среда. Вопросы охраны и формирования. Мн., 1982.
  30. А.В., Титова Н. П. Ландшафтный дизайн. Эстетика деталей городской среды. Мн., 1984.
  31. А.Т. Сядзібна-паркавае долідства беларусі: гістарычны аспект і сучасны стан. // Матэрыялы міжнароднай канферэнцыі Гістарычныя сядзібы Беларусі: стан і перспектывы. 4−5 верасня 2003 г., в. Залессе. Мн., 2003.
  32. З.С. Архитектурно-декоративные элементы в садово-парковом искусстве. М., 1980.
  33. А.Т. Садово-парковое искусство Белоруссии. Мн., 1989.
  34. А.Т. Старинные усадьбы Берестейщины. Мн., 2004.
  35. Хан-Магометов С. О. Пионеры советского дизайна. М., 1995.
  36. А. В. Дизайн среды. М., 1998
  37. В.А. Памятники архитектуры и градостроительств Белоруссии. Мн. 1986.
  38. О.В. Проблемы дизайна в контексте трансформации культурного наследия Беларуси. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9−10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
  39. О.В. Становление многоступенчатой системы подготовки дизайнеров в Беларуси. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9−10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
  40. В.В. Казімір Малевіч іі агітацыйна-масавае мастацтва ў віцебску (канец 10-х пачатак 20-х г. г. ХХ ст.). // Зборнік выступленняў на навуковай канфэрэнцыі, прысвечанай 75-годдзю мастацкай школы. Віцебск, 1994.
  41. К.П. Общехудожественные дисциплины в подготовке дизайнеров: место, роль и специфика. // Беларускі дызайн: вопыт і перспектывы адукацыі. Матэрыялы 1-й рэспубліканскай навукова-практычнай канферэнцыі. г. Мінск, 9−10 снежня 2003 г. Мн., 2004.
  42. О. Основы графического дизайна на базе компьютерных технологий. СПб, 2004.
  43. http://svyatavit.iatp.by/
  44. http://radzima.org/
Заполнить форму текущей работой