Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Духоўны свет беларусаў у творчасці Івана Мележа

КурсоваяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Тэма сялянства вельмі актуальна і сёння, апісаныя ў рамане 1920;я гг. — гэта зараджэнне гарадской культуры, пранікненне яе ў свядомасць сялянскай праслойкі, час касмічнасці, буйных маштабаў і ідэй. Але час паказаў, што імкненне да буйнога ў свядомасці і рэальнасці закрэслівае сваё роднае, пакарэнне вялікіх вяршынь пакідае без увагі вырашэнне малых, але вельмі важных спраў, утвараючы цэлыя пусткі… Читать ещё >

Духоўны свет беларусаў у творчасці Івана Мележа (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

МІНІСТЭРСТВА АДУКАЦЫІ РЭСПУБЛІКІ БЕЛАРУСЬ Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЗЯРЖАЎНЫ ЎНІВЕРСІТЭТ»

КУРСАВАЯ ПРАЦА

ДУХОЎНЫ СВЕТ БЕЛАРУСАЎ У ТВОРЧАСЦІ ІВАНА МЕЛЕЖА

Мінск

ЗМЕСТ УВОДЗІНЫ

1. ЛЮСТЭРКА БЕЛАРУСКАЙ ДУШЫ Ў ЦЫКЛЕ РАМАНАЎ І. МЕЛЕЖА «ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА»

1.1 Майстэрства Івана Мележа-псіхолага

1.2 Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў

1.3 Шматграннасць духоўнага свету беларусаў

ЗАКЛЮЧЭННЕ ЛІТАРАТУРА

УВОДЗІНЫ, А на Палессі ўсё нядробна: Цяжкая спадчына вякоў, Цяжкія рукі хлебаробаў, Цяжкія сны палешукоў. Якую трэба мець адданасць I сэрца сынава, каб так Любіць палескі край туманны 1 маці бедны андарак.

П. Панчанка Чалавечае светаўспрыманне азначае спосаб мыслення супольнасці людзей, які фарміруецца з самых даўніх часоў і складае паняцце менталітэту. Даследуючы яго праблемы, спецыялісты сутыкаюцца і з катэгорыяй нацыянальнага характару — сукупнасцю асноўных устойлівых псіхалагічных якасцей, якія сфарміраваліся ў нацыі пад уздзеяннем пэўных гістарычных, сацыяльна-культурных і прыродна-геаграфічных умоў.

Зразумець душу беларуса спрабавалі многія даследчыкі, займаўся самапазнаннем і сам беларускі народ, шукаючы сваё родства і своеасаблівасць паміж суседніх народаў. Важнейшай крыніцай, у якой адлюстроўваецца глыбінны ўзровень калектыўнай і індывідуальнай свядомасці, з’яўляецца беларускі фальклор.

Адным з пісьменнікаў, хто даследваў у сваіх творах духоўны свет беларусаў, імкнуўся прапусціць яго праз прызму свайго ўспрымання і цікава падаць, з, яўляецца Іван Мележ.

Апублікаваны ў 1960 годзе ў часопісе і хутка выдадзены асобнай кнігай раман «Людзі на балоце» адразу стаў класікай, зацікавіўшы вялікую чытацкую аўдыторыю. Магчыма, упершыню ў гісторыі беларускай літаратуры людзі ўспрынялі друкаваны тэкст як ліст да іх асабіста, як апісанне жыцця сваіх родных, з увагай сачылі чытачы за зменамі ў жыцці герояў твора, суперажывалі ім. Папулярнасць твора Іван Мележ тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў… Я ведаў усё сур’ёзна, у цэлым і - што не менш важна — у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях. … Малюнкі, вобразы перажытага жылі ва мне, хвалявалі, турбавалі, звалі пісаць, гаварыць. Я адчуў пахі родных лясоў. балот, я нібы нанава хадзіў па незабыўных дарогах, я нібы зноў бачыў перад сабой людзей, поўныя незабыўнай прывабнасці. Потым прыйшло жаданне напісаць кнігу аб жыцці сярод балот, кнігу, героем якой быў народ, людзі, якіх чамусьці называлі простымі, кнігу, у якой цудоўнае жыло ў звычайным…».

Чытачы з неаслабнай увагай сачылі за падзеямі рамана, патрабавалі працягу твора. Праблемы духоўнага сталення, маральнага выбару, закранутыя ў творы, актуальны і ў наш час. Духоўны свет у творы раскрываецца праз звычаі і традыцыі сялян-куранёўцаў, праз іх жарты і паўсядзённыя справы.

«Людзі на балоце» — гэта наш нацыянальны эпас, кніга лёсу народа. Для Мележа гэта зямля — Палессе, у якой заключылася ўся Беларусь. Героі Мележа змагаюцца за асабісты кавалак зямлі, адваёўваючы яе ў вады і непагаддзі. Барацьба за існаванне, за сваё месца ў жыцці знаёма кожнай зямной нацыі, гэты матыў робіць праблематыку мележаўскай хронікі ўніверсальнай.

Мележ таксама нас засцерагае і ад фетышызацыі святынь, што вельмі актуальна ў наш час матэрыялізацыі ўсіх каштоўнасцей, у тым ліку і духоўных. Для персанажа «Палескай хроніцы» Васіля Дзятла жаданая зямля, «тая, што каля цагельні», стала фетышэм. Ён прамяняў яе на каханне да Ганны. Пры гэтым паняцце «зямля» не стала значыць шласлівую будучыню, гэта заветная мара абясценілася па меры яе дасягнення. Такім чынам, для кожнага пакалення раман раскрывае розныя далячыні і ісціны, учынкі герояў маюць розныя варыятны асэнсавання ў нашай паўсядзённасці. Але так ці інакш пытанні, узнятыя ў рамане ў 60-х гг., застаюцца актуальнымі і сёння. Праз жыццё герояў, дынаміку іх развіцця сучасная моладзь вырашае пытанні кахання, гонару, асабістага росту, працы і нават нацыянальнага самавызначэння. Актуальнасць твора ў трансфармацыі праблем рамана ў нашай паўсядзённасці, новы позірк на ўчынкі герояў і свежы ракурс успрымання самаго рамана.

Беларуская літаратура заўсёды моцна паэтызавала земляробчую працу, асэнсоўвала зямлю як галоўныя асновы дабрабыту чалавека, самаго яго жыцця. Мележ працягваў коласаўскую традыцыю ў сваёй «Палескай хроніцы». Спрадвечная сялянская павага да зямлі, да свабоднай працы на ёй нясе ў сябе вызначальную рысу беларускага характеру. Калі калгасныя актывісты перапахваюць засеяную Дзятлам палоску зямля, Васіль успрымае гэта як крушэнне ўсіх мар на добрае жыццё і здзекванне з сялянскай працы. У сюжэтнай канструкцыі рамана робіцца спроба нівелірваць ідэю фетышызацыі зямлі, але ж на ўзроўні калектыўнага бессвядомага беларускага менталітэту цягнула да зямлі і самога аўтара, як і любога беларуса-селяніна.

Хаця сам час развянчаў фетышызацыю зямлі, які, стаўшы савецкім і навукова-тэхнічным, адарваў чалавека ад зямлі, зрабіў яго погляд на яе як на сродак вытворчасці, зрабіўшы чужой. І пагэтаму з погдяду сённяшніх пазіцый пераважна гарадскому насельніцтву нашай краіны здаецца некалькі дзіўнай любоў Васіля і іншых куранёўцаў да гэтага «кавалачка» асабістай зямлі. І не столькі ў чытача непадкаванага вызаве здзіўленне любоў да зямлі, колькі яе прыярытэт перад любай дзяўчынай. Гэтыя моманты нельга зразумець без агульнага ўяўлення гістарычнай карціны апісаных падзей.

Мэта дадзенай курсавой працы даследваць духойны свет беларускага чалавека ў трансфармацыі пакаленняў і часу на прыкладзе герояў трылогіі Івана Мележа.

Задачы:

— вызначыць агульныя рысы беларускага менталітэту;

— прааналізаваць творчасць І. Мележа і вызначыць галоўны стрыжань пісьменніцкага светаўспрымання беларускай духоўнасці;

— прасачыць учынкі, дзеянні, думкі літаратурных герояў і вычленіць у іх рысы нацыянальнага характару.

Сфарміруем аб, ект і прадмет даследвання:

прадмед даследвання — духоўны свет беларусаў як нацыі;

аб, ект даследвання — чалавек як носьбіт духоўных якасцей і каштоўнасцей нацыі і Радзімы.

Структура працы ўключае: уводзіны, адну частку, якая складаецца з трох параграфаў, заключэння, спіса літаратуры.

1. ЛЮСТЭРКА БЕЛАРУСКАЙ ДУШЫ Ў ЦЫКЛЕ РАМАНАЎ І. МЕЛЕЖА «ПАЛЕСКАЯ ХРОНІКА»

Чалавек вялікую ласку мае і да маці сваёй, і да таго месца, дзе нарадзіўся, нават калі тое месца «богам забытае і людзьмі праклятае», ад свету адарванае.

1.1 Майстэрства Івана Мележа-псіхолага

Іван Паўлавіч Мележ, нарадзіўшыся ў самым, бадай, прыгожым кутку Беларусі, назаўсёды застаўся адданым сынам гэтай Малой Радзімы, калыскі, якая ўзгадавала і натхніла яго на стварэнне аднаго з самых магутных раманаў ХХ-га стагоддзя ў беларускай літаратуры — «Людзі на балоце», «Подых навальніцы», «Завеі, снежань».

Свае творы Мележ прысвяціў сваім аднавяскоўцам, землякам, якія ўзгадавалі яго, якім ён аддаў даніну павагі, шанавання і памяці і якія не пакідалі яго да апошняе хвіліны жыцця…

Пісьменнік намаляваў цэлую галерэю вобразаў, якія ўзгадваюцца з яго ўласнага жыцця на Палессі. Раманы І.П. Мележа, аб’яднаныя пад назваю «Палеская хроніка», могуць прэтэндаваць на званне твораў агульнанацыянальнага маштабу, бо нельга больш уявіць такіх герояў, якія паўстаюць перад намі амаль з першых старонак раманаў.

Жаданне напісаць раман пра Палессе, родны куток у Мележа не было нечаканым ці раптоўным. Яно выношваляся выспяваля доўгія гады: Надышоў час, калі ўзнікла патрэба як бы нанава перажыць мінулае, даследаваць, асэнсаваць пэўны перыяд жыцця свайго народа, паказаць і ўславіць іх знешнюю адметнаць, іх унутраную прыгажосць, іх сціпласць, працавітасць, чэснасць." (… С. 182)

«Людзі на балоце» сёння можна лічыць сапраўды нацыянальным эпасам Беларусі, візітнай карткай беларускай літаратуры з боку адлюстравання цэлага часавага адрэзка нашай гісторыі і ахопу праблем, паказу характараў. Назва твора сёння мае адмоўную афарбоўку, але вядома, што сам аўтар толькі ў апошні момант спыніўся на гэтым варыянце назвы, але галоўнае — гэта грунтоўны змест. Сама назва паказвае чытачу і рыхтуе да ўспрыняцця светапогляду палескай вёскі тых часоў. Людзі на балаце — людзі, якія жывуць на нейкай абмежаванай прасторы, якая трымае іх у коле сваіх паняццяў і патрэб, дзесьці нават не дае магчымасці развівацца, зацягвае ў свае ціскі быту, навязвае стэрэатып мыслення. Але куранёўцы імкнуцца рухацца далей і бачыць больш за сваё «балота», іх цікавіць свет, тым больш сам час патрабуе гэтага. Самі гістарычныя падзеі і героі рамана ствараюць супярэчнасці для развіцця побыту вёскі, светапогляду аднавяскоўцаў. Свежы подых перамен звязаны з агульнадзяржаўнымі зменамі ў краіне: калектывізацыі гаспадарчых надзелаў, перадзел зямлі, агульна рэвалюцыйныя настроі сялянства і рабочых… Вобраз Міканора як прадвесніка новага ладу жыцця паказыны ў творы ключавым рычагом уздзеяння на свядомасць вясковага чалавека, які не толькі трансфармуе архаічныя светапогляды ў новыя, але часам і рушыць, падкошвае традыцыйны ўклад духоўнага пачатку куранёўцаў. Асноўная маса герояў не гатова кардынальна змяніць сваё жыццё, падстройвацца пад новыя парадкі, ламаць сябе і векавыя традыцыі, падчас калі патрабуецца пераскочыць у новы час без падрыхтоўчага этапа, а семямільнымі крокамі далёка наперад.

Пісьменнік як драму паказаў, як сілаю рушыцца ўклад жыцця беларускай вёскі, яго версія падзей адрознівалася ад афіцыйнай дактрыны, але далей само жыццё дапісвала за пісьменніка. Калгас у Куранях (Глінішча) у 1970;я гг. стаў перадавым, аб гэтым пісала газета «Звязда». А ў 1986 годзе вёску накрыў чарнобыльскі пепел.

Праўда Мележа ў тым, што ён з вялікай сынавай любоўю маляваў сапраўднае Палессе, раскрывая яго для ўсяго свету. Прычым Мележ апісваў унутранае палескае жыццё, з позірку чалавека, для якога ўсё гэта арганічна блізка.

" Людзі на балоце" - раман пра жыхароў глухой вёсачкі Курані, адрэзанай ад знешняга свету непраходнымі палескімі балотамі. Івана Мележа больш за ўсе прыцягвае штодзённае жыццё куранёўцаў, тое знешне неяркае, шэрае, з чаго, па сутнасці, і складаецца жыцце тысяч і мільенаў людзей, моцна прывязаных да зямлі.

Усе, што тут адбываецца спачатку здаецца самым звычайным, вельмі ўжо «празаічным». Ніякіх значных подзвігаў, абсалютна нічога гераічнага куранеўцы ў рамане не робяць. Дні кожнага з іх перапоўнены неадкладнымі справамі, клопатамі, якія з году ў год паўтараюцца. Трэба і своечасова скасіць сена на гіблым балоце, і зжаць неўрадлівае жыта, і зкалаціць яго цагамі. І назбіраць грыбоў у лесе і ягад на тым балоце. У гэтым кругавароце бясконцых турбот, гаспадарчых разлікаў і разваг ідуць год за годам, праходзіць жыццё палешукоў.

Вядома, што не толькі працай захоплены «балотныя людзі», хоць іменна ёй аддаюць яны большую частку свайго жыцця. Ёсць у іх час роздыху, традыцыйныя святы, дні вясёласці, зусім не падобныя на шэраг іншых звычайных дзён. Тады яны едуць на нядзельны кірмаш ў суседнія Юравічы, п’юць самагонку і спяваюць песні на вяселлі, шумяць на сходцы, да хрыпаты спрачаючыся пра зямлю, пра яе перадзел. З амаль этнаграфічнай дакладнасцю адмоўлены ў рамане быт беларускага Палесся. Перад намі, нібы замкнуты ў сабе, звычайны вясковы свет, дзе свае нацыянальныя традыцыі, паданні і павер'і, зімовыя дзявочыя пасядзелкі, ігрышчы з песнямі, калядная варажба і хаджэнне з «казой» — гэта і многае іншае натуральна і свабодна ўвайшло ў раман. Варта звярнуць ўвагу на расказ аб начной сустрэчы з ведзьмакамі, адчуць, як старая знахарка верыць чарадзейнаму «зеллю» з лекавых траў, або звярнуць увагу на апісанне абеда ў сям'і куранеўскага кулака Глушака, які строга захоўвае дамастроеўскія сямейныя традыцыі, і лёгка адчуць, з якім веданнем усяго ўкладу народна-сялянскага жыцця выпісаны шматлікія жанравыя карціны рамана. І ўсе гэта ўключана аўтарам у раман не дзеля дэмагогіі і паэтізацыі старадаўнасці, а ў імя паўнаты мастацкага ўзнаўлення жыцця сялянства. «Бацьку, маці, бацькаўскай зямлі» прысвяціў Іван Мележ сваю запаветную песню — раман «Людзі на балоце».

На старонках твора апісваюцца Каляды ў Куранях, многае тут паказваецца праз успрыманне Міканора — учарашняга вайскоўца."Колькі не стараўся, а перадсвяточная, вясёлая ліхаманка ў Куранях не толькі не ападала, а — было чутно — усё мацнела"(т.5 с. 172), «Не было такога дня, .каб не чырванеў ці на адным, ці на другім агародзе за хлявом вясёлы агеньчык, не плыў у гару дым» (т 5. с. 172)

«Мележ стварае паэтычную карціну зімы ў багацці фарбаў, гукаў… Пейзаж выклікае паэтычны настрой, якім захоплены ўсе куранёўцы ў перадсвяточныя і святочныя дні. Карціна прыроды дапамагае пісьменніку перадаць свет паэзіі і хараства ў народным абрадзе.

Такім чынам, Мележ апісвае шматфарбную каларытную карціну традыцыйнага сялянскага свята, якая дапамагае мастаку паказаць разнастайнасць праяў жыцця селяніна. Этнаграфічная карціна Каляд раскрывае народнае светаўспрыманне, яго этыку. У эпізодах, прысвечаных зімоваму каляндарнаму абраду, раскрываюцца такія рысы беларускага народа. як працалюбства, гасціннасць, гумар, глыбокая чалавечнасць, павага да старэйшых. Каляды — гэта своеасаблівы від духоўнага жыцця народа. З’яўляючыся калектыўным відовішчам, яны задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні селяніна. Невыпадкова Міканор, гледзячы, як бацькі захапляюцца казой, «не мог не прызнаць таленту «казы», падумаў пра бацькоў: уліплі вачыма, як бы ім спектакль, кіно прывезлі!"(Т. 5 ст. 182) (ілі ст.90)

Вясёлы ўздым, шчырасць, гасціннасць, падкрэслівае пісьменнік у Дамеціку і Дамецісе на Куццю ў Шчодры вечар: «З пашанай і нейкай урачыстасцю сачыў бацька, як матка села на вымытым стале сна, як накрывала яго чыстым настольнікам, як клала бохан хлеба, нож, лыжкі, ставіла конаўку з соллю» (Т. 5. С. 176). Яшчэ не раз Мележ падкрэсліць, што маці Міканора была ўсцешаная, расчуленая, што яна ў святочныя дні радасна гаварыла, з уцехай глядзела, пахвальна ківала галавою. І як мяняліся эпітэты ў аўтарскіх каментарыях, калі размова пойдзе пра бойку: «Ад сярэдзіны сяла наляталі злыя воклічы, крыкі болю, мацюкі, якія часам счапляліся ў дзікі, люты роў…» (Т.5. С. 184)

«Палескі край туманны» апеты ў той песні з любоўю, памножанай на сілу таленту, чым і вызначаецца сіла яго ўздзеяння на нашы душы. «Палеская хроніка» па энцыклапедычнасці выяўлення нацыянальнага характару набліжаецца да «Новай зямлі». У «Палескай хроніцы» паказана ментальнасць нашага народа, яго звычаі і традыцыі, яго быт і памкненні, думы і пачуцці ў адзін з пераломных момантаў гісторыі, паказана, з якімі набыткамі людзі на балоце да яго прыйшлі, чым тыя набыткі памножылі і што старацілі. То панарамна, то «буйным планам», партрэтна выпісаны мастаком народ і асобныя яго постаці. Курані і куранёўцы (а на іх вобразах увесь народ у часы калектывізацыі) паказаны І. Мележам надзвычай рэалістычна.

Розныя партрэты людскіх архетыпаў прадстаўлены ў творы, якія так ці інакш можна ўбачыць у розныя часы. Былі Васілі Дзятлы, на якіх трымалася наша зямля, якія з прыходам новага звязвалі свае надзеі, атаясамліваючы іх з працай на сваёй зямлі і гаспадарствам. Былі і Зайчыкі, якіх вабіла магчымасць працаваць яшчэ менш, хаця, здавалася б, куды яшчэ менш? Прыгадаем той трагікамічны эпізод у творы, калі Міканор, шчыра ўзяўшыся за навядзенне новага ладу і парадку, абураўся страшэнным брудам у Зайчыкавай хаце і тымі «антысанітарнымі ўмовамі», у якіх Зайчыкавы недагледжаныя дзеці елі з парасятамі з аднаго карыта. I справядлівым было тое абурэнне, бо якую ўладу трэба чакаць, каб вычысціць бруд ва ўласнай хаце і вынесці смецце на сметнік. А Зайчыку — ні бяды: «Го! Яшчэ невядома, каго лепш даглядаць! Дзяцей вунь сколькі, а парасят усяго двое!» Зайчыкі былі вызвалены ад пакут за абагульненне лепшага на вёсцы стаенніка — такога ў іх не было. 3 непрытоенай радасцю такія Зайчыкі чакалі моманту завалодаць суседскім.

3 уласцівым Мележу майстэрствам рэаліста і псіхолага засведчана і тое, як пад уздзеяннем часу і падзей змяняўся менталітэт народа, фарміравалася, на жаль, і не лепшае.

Час «карэннага пералому» стаў зорным для Міканора, бо рэалізаваў яго прыродныя задаткі: схільнасць да лідэрства, актыўнасць, неўтаймоўную энергію, неабыякавасць да ўсяго, што вакол яго, жаданне змяніць усё да лепшага, павесці за сабой людзей, быць для іх прыкладам. Усё новае ён убірае ў сябе, як губка, неасабліва разважаючы, ці ўсё тое новае да лепшага. Ён не вагаецца і не хістаецца. Нецярпімы ён да тых, хто, як яму здаецца, «не бачыць далей свайго носа», абураецца, калі ў адказ на сваю палкасць і шчырае жаданне дабра атрымлівае недаверлівасць і абыякавасць да тых ідэй, якімі хоча зацікавіць усіх куранёўцаў. Самую вычарпальную характарыстыку Міканору пісьменнік дае праз рэпліку Сарокі: «Кеб не выбраць халеру — гарачы не ў меру».

Стрыманасць, абачлівасць, насцярожанасць да ўсяго новага, нават недаверлівасць, пачуццё меры ва ўсім, здаровы сэнс, вера толькі справам, а не словам — гэта таксама элементы нашай ментальнасці. Вякамі, як мудра і справядліва пра тое думае Апейка, фарміраваліся гэтыя якасці. Міканор жа не хоча з гэтым лічыцца. Супярэчлівым і нават вераломным у прамым сэнсе гэтага слова паказаны пісьменнікам характар Міканора. Гэта тыповы вобраз актывіста. Дзеля новага ён пераступае цераз веру сваіх бацькоў, абражае іх рэлігійныя пачуцці, патрабуе вынесці з хаты абразы, а ў рамане «Подых навальніцы» паказана, як ён наладжвае спектакль з разбурэннем гумнаў, пачынаючы з уласнага. Пра супярэчлівасць гэтага вобраза яскрава сведчыць і неадназначнае стаўленне да яго і крытыкі, і чытачоў. Па-рознаму «прачытваецца» гэты вобраз. Адны ўсведамляюць яго як сумленне куранёўцаў і вернага слугу савецкай улады. Другія бачаць у дзеяннях і ініцыятывах Міканора болыш шкоды і для людзей, і для самой улады нават, даводзячы, што менавіта такія, як Міканор, тую ўладу і дыскрэдытавалі.

Антыподам вобраза Міканора з’яўляецца Апейка, у якім, безумоўна, увасоблены пісьменніцкі ідэал кіраўніка, чалавекам з народа. I зусім не схематычным, а канкрэтным, прывабным з’яўляецца гэты вобраз, якія ўвасабляе лепшыя якасці сапраўднага кіраўніка: разуменне душы простага чалавека, яго псіхалогіі, любоў і павагу да чалавека працы. Асаблівасць творчай манеры Мележа заключаееца ў тым, што, уводзячы новага героя, мастак апісвае яго знешні выгляд. Пісьменнік малюе і партрэт Апейкі. «Ён быў, — чытаем ў творы, — амаль таго ж росту, што і Харчоў, быў таксама ў вайсковай форме. Праўда, не ў гімнасцёрцы, а ў фрэнчы з грубага сукна, з вялікімі нашыўнымі кішэнямі на грудзях і па баках, са стаячым каўняром, які падбіраў і цёр падбародак. Але ў сваёй форме ён выглядаў вельмі сціплым, дробным. Фрэнч быў яўна велікаваты яму, ад гэтага яго дробная, сутулая постаць выдавала драбнейшай, як бала сапраўды» (т5 с. 110−111) Такім чынам, як бачым, Апейка да формы, якую насілі тады партыйныя і савецкія кіраўнікі, як бы не пасаваў. (… ст. 78)

Апейка выдатна разумеў, што Дзяцел не толькі не вораг новай уладзе, а падмурак яе, калі яна сапраўды дэмакратычная, бо на такіх працаўніках зямля стаіць, а значыць, і любая ўлада. Пераканаўча і глыбока рэалістычна паказана ў «Палескай хроніцы», як паступова інтэлігентны, чулы і сумленны чалавек, якім быў Апейка, становіцца ахвярай жудаснай машыны таталітарызму, бо служыў не машыне, а людзям.

Яшчэ адным антыподам вобразу Міканора з’яўляецца Хоня, хаця апынуліся яны, як кажуць, па адзін бок барыкады. Гэтым вобразам пісьменнік славіць людскасць у чалавеку, яго здольнасць зразумець і дапамагчы бліжняму канкрэтнай справай, спагадлівым словам. Нельга не здзіўляцца выхаванасці, далікатнасці і тактоўнасці простага, малаадукаванага куранёўскага юнака, з якой ён дапамагае Хадосьцы вярнуцца да жыцця. Урокі чалавечнасці і далікатнасці дае нам пісьменнік, уводзячы гэты вобраз, асабліва моладзі.

Унутранае хараство, духоўнае багацце беларускай дзяўчыны ўслаўлена ў незабыўным і яркім вобразе «канапляначкі» Хадоські. Псіхалагічна тонка і пранізліва паказвае пісьменнік сілу, што здольна вылечыць параненую душу, здольна ўтрымаць, уратаваць чалавека ад таго, што паправіць ужо было б немагчыма. Сіла — у любові да ўсяго жывога, да прыроды, дзяцей, вера, што жыве ў душы чалавека, з якім здарылася бяда. Любоў і вера ўратуе чалавека ад непапраўнага, а таксама падтрымка і любоў бліжняга. Гэтым вобразам пісьменнік дае нам урокі аптымізму і духоўнай прыгажосці, якая, як вядома, толькі і здольна ўратаваць свет.

I тугадум Пракоп Лясун, які гаворыць з такім намаганнем, «нібы воз сена падымае»; і балбатлівая, але ж дасціпная і таленавітая Сарока, што не толькі назапасіла ў сабе народныя «залацінкі» і сыпле імі як гарохам, але і сама іх стварае, так і стракочучы ў рыфму («Бегла, баялася спазніцца, а прыбегла — адна мая спадніца!»), і пыхлівы, упэўнены ў сваёй выключнасці (а таму ўсё лепшае і прыгажэйшае павінна належаць толькі яму) Яўхім з яго кучаравым чубам; і стары Глушак з яго хітрасцю, сквапнасцю і двухаблічнасцю; і кніжнік Андрэй Руды з яго цягай да ведаў; і Ганніна мачыха, карыслівая і абмежаваная; і Ганнін бацька з яго шчымлівым болем за дачку, што вымушана ісці за нялюбага; і Дубадзел з яго нялюдскай, як ён сам, мовай, — усё гэта людзі на балоце, людзі зямлі беларускай.

Мова герояў Мележа індывідуалізаваная і з’яўляецца сродкам выражэння іх характару, выяўляе іх душэўны стан, іх патаемныя жаданні.

Для характарвстыкі мовы персанажаў прыгадаем любымыя слоўцы некаторых куранёўцаў. «Грэц яго» — Чарнушкі, «факт» — Міканора, «нібыто» — Ігната, «так сказаць» — Андрэя Рудога.

«Пракоп да гаворак ахвотнтк невялікі, гаворыць так, нібы воз сена падымае. Тым, каму даводдзіцца слухаць яго, хочацца аж памагчы чалавеку» (т5. с. 136) «Часта цётка Сарока забівала сваёй гаворкай астатніх чатырох, якія нямелі ад патоку дасціпных прымавак і жартаў. Прымаўкі вязала лёгка, спрытна,, без утомы, адкуль толькі і браліся!"(т.5 с. 137) «куранёўцы слухалі яго без цікавасці, дзе-нідзепасмейваліся: ведалі - Рудога хлебам не кармі, а дай слова сказать.»

Глушак гаварыў рэдка, «выпускаў словы, як грошы», раптам выступіў на сходзе і падтрымаў прапанову Дубадзела: «Трэба пасылаць дзяцей ў школу.» «Васіль — зазначае пісьменнік, — ды мабыць, і не адзіін ён, падумаў, — што ж гэта магло ўцягнуць старога ў такую трату? Хоча, мабуць. каб начальство пачула. Паддобрыцца хоча…» (. ст. 84)

Сапраўдны вянок з незабыўных, яркіх вобразаў, створаных талентам пісьменніка і выпісаных ім як жывыя; вымеш хоць адну кветку з гэтага вянка — і распляцецца, рассыплецца той вянок. А ў аснове таго вянка — куранёўская прыгажуня Ганна і самы першы працаўнік на вёсцы, дбайны гаспадар, апора ўсёй сям'і Васіль. Трагічна склаўся іх лёс, нязбытным было і каханне, як і трагічным быў лёс усяго народа ў той вірлівы час… Паэтызуючы кахане Васіля і Ганны, аўтар адначасова апісвае працоўнае лета ў Куранях, расказвае пра лоўлю рыбы, пра збор грыбоў і ягад, пра камарыную задзь, пра гадаўе, пра ваўкоў.

Людзі на балоце жылі, бедавалі, кахалі, радаваліся і плакалі, адчайваліся і верылі, будавалі грэблю, што нарэшце звязала іх са светам, і вучыліся жыць калгасам, чаго да гэтага не ведалі іх продкі і чаго нідзе яшчэ ў свеце не было; спявалі новыя, прывезеныя Міканорам песні. «З якой любасцю апісваецца, як завяла Канапляначка песню «У канцы грэблі шумяць вербы…"і якую падхапіла куранёўская моладзь, у тым ліку і Ганна, бо ў ёй — згустак вечных пачуццяў, настрояў, якія перажываваў, перажывае і бедзе перажывць чалавек. «(…ст. 75) Да таго вартаснага, што хацеў бы Іван Мележ, каб сучаснікі ўзялі з мінулага, адносіцца і народная песня.

А навальніца ўжо набліжалася. Подых яе ўжо адчуваўся ў прыродзе… Такой ідэяй заканчваецца першая частка рамана «Людзі на балоце», у якой чытач знаёміцца з вобразамі куранёўцай, людзьмі свайго часу, у якіх спалучаюцца спрадвечныя бацькоўскія традыцыі і новыя напластаванні савецкіх часоў.

Такім чынам, майстэрства Мележа-псіхолага дазваляе пабачыць і адчуць псіхалогію палескай глушы ў поўным ракурсе і перанесці адчутае на ўяўленні пра жыццё ўсяго народа беларускай вёскі. Адмоўныя і станоўчыя рысы беларускага характару, шляхі яго фарміравання адлюстраваны на канкрэтных гістарычных умовах. Можна ўбачыць праяўленне беларускага менталітэту ў адносінах і да гістарычных падзей, а канкрэтней да змен у сацыяльнай перабудове грамадства і эканамічнай сітуацыі, і да сваіх традыцый, часам закасцянелых, добра прасочваюцца адносіны ў сям'і, матэрыяльныя і духоўныя прыярытэты.

1.2 Асаблівасці нацыянальнага характару беларусаў

У дадзенай частцы работы разглядаюцца фактары ўздзеяння на асаблівасці развіцця нацыянальнага характару беларусаў, якія паўплывалі на сучасны стан менталітэту грамадства. Аналіз фактараў уплыву дапаможа прасачыць паслядоўнасць раскрыцця духоўнага свету беларусаў на прыкладзе літаратурных герояў твораў Мележа.

Гістарычны лёс Беларусі склаўся такім чынам, што на працягу многіх стагоддзяў прыйшлося зведаць як перыяды сапраўднай магутнасці, росквіту беларускай дзяржаўнасці і культуры, так і працяглыя перыяды ўсеагульнага заняпаду, штучнага падаўлення нацыянальнай самабытнасці беларусаў, адмаўлення іх багатай духоўна-культурнай спадчыны. Аднак і ў самых неспрыяльных, цяжкіх для развіцця ўмовах беларускі народ ўсё ж ніколі не страчваў свайго нацыянальнага аблічча, захаваў свае адметныя рысы і якасці.

Увогуле, нацыянальны характар (менталітэт, ментальнасць) можна коратка вызначыць як своеасаблівую сукупнасць розных псіхічных рыс і якасцей, уласцівых большачці прадстаўнікоў пэўнай нацыянальнай супольнасці. Асаблівасці нацыянальнага характару прама ці ўскосна адлюстроўваюцца ў найбольш распаўсюджаных рысах паводзінаў, пачуццяў і перажыванняў пераважнай часткі людзей, якія адносяцца да аднага народа.

Адной з рыс менталітэту беларускага народу — адсутнасць у яго пачуцця нацыянальнай перавагі над іншымі народамі, нацыянальнай выключнасці. Патрыятызм, шчырая любоў беларусаў да сваёй Айчыны ніколі не перарасталі ў месіянізм і ваяўнічы нацыяналізм. Беларускі нацыянальны характар вызначаецца большым пастаянствам, устойлівасцю, пазбаўленасцю крайнасцяў у выяўленні сваіх пачуццяў і эмоцый.

Да прыняцця хрысціянства нашы продкі прытрымліваліся язычніцкіх вераванняў. Язычніцтва выхоўвала ў мясцовых жыхароў такія якасці характару, як непасрэднасць, шчырасць выражэння сваіх эмоцый, павагу да памерлых родзічаў, а таксама асаблівую паяднанасць з навакольным асяроддзем, усёй прыродай.

Пашырэнне хрысціянства на нашых землях прыўносіла ў псіхалогію, менталітэт жыхароў Беларусі новыя рысы. Хрысціянская вера паступова выпрацоўвала і прыкметна ўзмацняла ў беларусаў мяккасардэчнасць, міласэрнасць, гуманнасць, паважлівасць у адносінах да блізкіх, старых, знямоглых, дзяцей. Можна сказаць, што хрысціянства прывяло да складвання дастаткова спакойнага, ураўнаважанага і як бы «акруглага» характару беларусаў.

Даследчыкі фадьклору справядліва падкрэсліваюць. што беларусы стварылі мноства мяккіх і гуманных легендаў, у якіх нават сацыяльна-эканамічныя пытанні вырашаюцца ў духу хрысціянскай любові і лагоднасці.

Беларусы заўсёды адмаўлялі насілле, але, з другога боку, на думку некаторых даследчыкаў, ім нібы падабалася быць ахвярамі. На самой справе беларускаму нацыянальнаму характару практычна ва ўсе часы (асабліва ў перыяд войнаў і ўсялякіх выпрабаванняў) былі ўласціваы мужнасць і вынослівасць, жыццястойкасць і нескаронасць. У сувязі з гэтым можна меркаваць. што пагранічныя небяспечныя сітуацыі абуджалі ў беларусаў глыбока схаваныя інстынкты самавыжывання і іншыя лепшыя якасці продкаў.

Даволі моцнае ўдзеянне на фарміраванне нацыянальнага характару аказвае прыродна-геаграфічны фактар. Паколькі Беларусь мае пераважна раўнінны і нізінны рэльеф, то і да беларусаў можна аднесці выснову псіхолагаў аб тым, што жыхарам раўнінных тэрыторый, як правіла, уласцівы спакойны, разважлівы характар.

Пастаяннае жыцце на зямлі вымушала няспынна і шмат працаваць, пераадольваць розныя перашкоды і цяжкасці, каб пракарміць сябе і сваю сям’ю. Магчыма, досыць моцная біяэнергетыка нашых лясоў абумовіла знакамітую жыццястойкасць, вынослівасць, цягавітасць беларусаў.

Прывязанасць нашых продкаў да зямлі была ледзь не містычнай. Імкненне мець уласны кавалак зямлі, беражлівае, любоўнае стаўленне да яе з’яўлялася адной з найбольш выразных рысаў беларускага нацыянальнага характару. Іван Мележ у «Палескай хроніцы» паказвае, што зямля для селяніна — карміцелька. Яна абароніць ад голаду, дасць надзейны кавалак хлеба". Жыццё Васіля — гэта мара выбіцца з беднасці, быць незалежным адчуваць сябе годна. «Не Васілём яна выдумана, вякамі мара пра зямлю, імкненне набыць яе жылі ў душы селяніна, усмоктваліся з малаком маці.

Аднак зямля патрэбна селяніну не толькі, каб з яе карміцца. Стары Цімох у роспачы, у адчаі са злосцю загаварыў пра Палессе. Вядома, што сам Чарнушка — украінец, родам з Чарнігаўшчыны, але прыкіпеў сэрцам да гэтай неўрадлівай зямлі. І яна стала ўжо яго зямлёй. Мачыха Ганны адразу ж пакрыўдзілася, ваяўніча выступіла на абарону сваёй радзімы. Пісьменнік тут выкарыстоўвае эпітэт «раўніва», які характарызуе пярэчанне мачыхі. У ім любоў, замілаванне да роднага кута, хай тут і нялёгка жывецца. Цімошыху падтрымалі Дзятлы.

Яшчэ адна характэрная рыса беларусаў - гэта працавітасць і працаздольнасць. Некаторыя даследчыкі на падставе параўнальнага аналізу рабілі выснову аб тым, што беларус — гэта, па сутнасці, самы працавіты чалавек, якога бедная глеба і прырода-мачыха навучыла небываламу цярпенню, бязмежнай гатоўнасці да працы Неад’емнай рысай беларускага менталітэту з’яўляецца міралюбівасць, памяркоўнасць, талерантнасць да прадстаўнікоў розных нацый, канфесій, да людзей з іншым складам мыслення, светаўспрымання. Беларус — чалавек незласлівы, незлапамятны і няпомслівы. Калі ён сустракае добразычлівае стаўленне да сябе, то заўсёды адкажа тым жа.

Большасць беларусаў ва ўсе часы вызначала шырокая любоў да зямлі, да роднага кутка. Амаль усе, хто прыязджае на Беларусь, заўсёды падкрэсліваюць, што беларусы — народ шчыры, добразычлівы і вельмі гасцінны.

Але можна і да беларусаў прымяніць вядомае выказванне: «Недахопы чалавека — гэта працяг яго вартасцей». Напрыклад, нерашучасць і некаторая абыякавасць, інертнасць, магчыма, з’яўляюцца вынікам празмернай талерантнасці, дабразычлівасці, памяркоўнасці беларускага народа. Памяркоўны, няпомслівы беларус часам даруе нават сваім ворагам. Тыповы беларус хутчэй за ўсё зверне ўвагу на свае недахопы, чым на дрэнныя рысы характару другіх людзей, што часам прыводзіць да крайняга, нічым не абгрунтаванага самазневажэння, самакрытычнасці.

Актыўная дзейнасць спачатку польскіх, затым расійскіх улад па асіміляцыі ціхмянага народа неўзабаве абярнулася для яго тым, што беларусы пачынаюць саромецца ўсяго нацыянальна-беларускага. Нізкі ўзровень нацыянальнай свядомасці, нацыянальны негілізм — рысы, якія таксама ўласцівы беларускаму нацыянальнаму характару.

Яшчэ адной рысай псіхалогіі беларусаў можа, напэўна, лічыцца і кансерватыўнасць, нежаданне хуткіх і радыкальных пераўтварэнняў, змен, схільнасць да традыцыі. Адсюль вынікае і ўласцівая і іншым славянскім народам нейкая марудлівасць ў прыняцці рашэнняў і выкананні практычных спраў.

Такім чынам, у беларускім нацыянальным характары адначасова, узаемазвязана існуюць розныя, а часам і супрацьлеглыя рысы. Беларуская душа надзвычай разнастайная, загадкавая і невычарпальная, прычым у ёй заўсёды будуць існаваць і нейкія глубінныя таямніцы, да разгадкі якіх можна толькі імкнуца.

1.3 Шматграннасць духоўнага свету беларусаў

З першых старонак рамана «Людзi на балоце» чытача захоплiваюць праўдзiвыя сцэны жыцця глухой палескай вескi Куранi сярэдзiны 20-х гг. У свеце адбылiся вялiкiя перамены: рабочыя i сяляне ўзялi ўладу ў свае рукi, Ленiн распрацаваў кааперытыўны план перабудовы вёскi (НЭП).

Іван Мележ неаднойчы паўтараў, што яму хацелася стварыць кнігу пра Палессе па-сапраўднаму народную. І ён напісаў такую кнігу, у якой раскрыў народны погляд на свет і людзей. Гэта выявілася, як адзначалася вышэй, у аўтарскім паказе кахання, узаемаадносін чалавека і прыроды і інш. Народны погляд Івана Мележа асабліва выразна раскрываецца ў створаных ім вобразах палешукоў. (… ст. 75)

У рамане адлюстраваны першыя гады савецкай улады на Палессi. Сяляне працуюць на сваiх вузкiх палосках, працуюць церпялiва, упарта, але неўрадiмая зямля не можа забяспечыць самых сцiплых патрэб. Вёска, адорваная ад свету непралазнымi балотамi, жыве старымi забабонамi. На вячорках дзяўчата сур’езна расказваюць пра ведьмакоў, i большасць гэтаму верыць. Ёсць у апісанні духоўнага свету палешукоў тое, што яднае Івана Мележа з Якубам Коласам, — вера народа ў патаемнае. якое нараджае страхі. Варта ў гэтым плане параўнаць расказы Просі пра сустрэчу з ведзьмаком ў рамане «Людзі на балоце» і бабкі Мар'і з аповесці ў «Палескай глушы» пра тое, як ля карчмы насупраць могілак нешта ледзьве не звяло яе сына Міхалку на той свет.

Перад чытачом паўстае невялічкая, нічым асабліва непрыкметная вёска Курані, быццам асобная дзяржава. «Хаты былі на востраве. Востраў гэты, праўда, не кожны прызнаваў за востраў - аб яго не плёскаліся ні марскія, ні нават азёрныя хвалі. Навокал адно гніла куп'істая дрыгва ды моклі панурыя лясы. Вёска тулілася ля берага вострава — платы агародаў дзе-нідзе забягалі на куп’ё ўзбалотка, з другога боку, на поўнач, балоты крыху адступалі, дорачы людзям пясчанае поле. Адступалі балоты і на заходнім баку, дзе рунелі ці жаўцелі да краю лесу палі…»

Ахоп жыццевага матэрыалу ў творы вельмi шырокi. Пiсьменнiк паказвае спрадвечнае ў побыце куранёўцаў i новае. Жыцце, праца, быт, буднi, святы куранёуцаў у рамане намаляваны ўсебакова, з глыбокiм веданнем усiх дэталей i падрабязнасцей.

Раман пачынаецца малюнкам працоўнай чэрвеньскай ранiцы. Звычайны для куранёуцаў клопаты i нялёгкi час. Цiхiя ранiшнiя дымочкi, цырканне малака ў даёнкi, пошчак малаткоў, якiмi адбiваюць косы, плач санлiвага дзiцяцi — усе гэта звычайны для куранёуцаў побыт. З рамана даведваемся, як куранёўцы косяць i жнуць, як малоцяць i сеюць, як святкуюць каляды i ловяць рыбу, як гуляюць вяселле.

Час быў iншым i адметным. Новае насенне, кiнутае Савецкай уладай у беларускую веску, зарунела ў Куранях. Усе больш Куранёўцы гавораць пра перадзел зямлi. Павевы новага жыцця асаблiва пачынаюць адчувацца ў Куранях, калi вяртаецца са службы з армii Мiканор Дамецiк. Ён гуртуе вакол сябе некаторых аднавяскоўцаў, узначальвае перадзел зямлi. Аднак яго ўражвае беднасць, галеча роднай вёскi. У вяскоўскiм побыце адсутнiчае элементарная гiгiена. Сяляне прывыклi да бруду i не заўважаюць яго. Мiканор спрабуе сказаць пра гэта мацi, але яна адказала яму, што так ва ўсiх, што яму толькi здаецца. Абураюць Мiканора не толькi бруд, але i п’янкi, якiя атупляюць чалавека, выклiкаюць жорсткiя, ледзь не да смерцi, бойкi.

Важнай падзеяй для Куранёў робiцца пабудова грэблi цераз балота. Нялёгка было пераадолiць недавер, тугадумства, спрадвечную сялянскую хiтрасць. Грэбля ператвараецца ў сiмвал далучэння куранёўцаў да вялiкага свету. Адарваныя ад усяго свету непралазнымi балотамi, яны не страцiлi цiкавасцi да свету, ім хочацца даведацца, як жывуць людзi пад Мiнскам, якая там зiма, яiя краявiды, выклiкае захапленне спрадвеку ўласцiвае сялянам пачуцце гасцiннасцi i павагi да чалавека. Разам з тым куранёўцы вызначаюцца коснасцю, калi размова заходзiць пра iх асабiстае жыцце.

Дружнае пярэчанне выклiкае думка асушыць балота. Але найбольш моцна гучыць выказванне, што няма такой сiлы, якая б магла саарганiзаваць усе сяло на агульную справу. Пры будоўлi грэблi мы заўважаем змены, якiя адбылiся ў свядомасцi сялян. Гэта iх першая калектыўная праца на карысць усiх. Яна захапляе сялян. Вяскоўцы пераконваюца, што дружна, грамадой можна адолець тое, што, здавалася раней, было непадсiлу На спосаб жыцця куранёўцау наклала свой след прырода. З усiх бакоў вёску абступаюць балоты, вечна мокрыя лясы. Людзi жывуць, як на востраве. Нават зiмою сюды нялегка дабрацца. Доўгiмi асеннiмi начамi туляцца да цеплых чараноў. Здаецца ў такi час вымiрае ўвесь свет. Зiмою да хат, укутаных снегам, падыходзiлi ваўкi i будзiлi цiшыню нудным выццем. У творы дакладна намаляваны час. Бедная частка вёскi дужыцца на неўрадлiвых палосках зямлi. Поле скупа плацiць за нялегкую працу. Лепшыя землi — у кулака Халiмона Глушака. Кулак думае, як павялiчыць свае багацце, нажытае праўдамi i няпраўдамi.

У сваёй большасці куранёўцы карыстаюцца лучынай, душацца на няшчымніцы. Скварка на стале для многіх вялікая раскоша. Невыпадкова Дзятліха, калі Васіль выбіраўся касіць першы раз як мужчына, як гаспадар, засмыжыла рудое сала. Скваркай спадзявалася задобрыць малодшага сына Валодзьку, каб не рваўся на сенакос. Куранёўцы апранаюцца ў латанае-пералатанае зрэб’е, асноўны абутак іх — лапці. Мала хто ходзіць у крамным, мае боты. У старых падслепаватых хатах поўна прусакоў, іх часта знаходзяць нават ў страве.

Усё у рамане суаднесена са светам чалавечых характарау, пададзена у непарыуных сувязях з часам, сацыяльнымi пераўтварэннямi, прыродай, бытам. А на перадзе герояў чакаюць яшчэ больш складаныя жыццевыя дарогi.

У «Палескай хроніцы» пісьменнік па-майстэрску тонка стварыў яркія народныя характары, зусім непадобныя адзін на другі. Жыхары Куранёў - самабытныя палітыкі і філосафы, як Андрэй Руды і Нібыто-Ігнат, неўгамонныя жартаўнікі, як Хоня, самадзейныя паэты, якія літаральна да кожнага жыццёвага выпадку падбяруць трапнае выслоўе і нават рыфму, як Сарока. Героі твора маюць свой воблік: лясны, зацяты, як звер, Хрол, вечна п’яны ляснік Міця, прамы, як аршын, бясстрашны міліцыянер Шабета, хітраваты гандляр Нохім, дурнаваты Бугай, маўклівы цяжкадум Пракоп.

Героі Мележа — жыхары Палесся, таму ў сваёй мове яны выкарыстоўваюць асаблівасці ўсходнепалескіх гаворак. У адным са сваіх выступленняў пісьменнік прызнаваўся, што яго героі спачатку гаварылі на агульналітаратурнай мове. «Я, аднак, увесь час адчуваў нейкую дзіўную, непераадольную ненатуральнасць, фальшывінку ў іх мове. І чым далей, тым больш расло гэта адчуванне… Тады ўсё настойлівей пачала браць мяне спакуса: а ці не паспрабаваць дазволіць героям гаварыць так, як яны гавораць у жыцці. Увесці ў раман іх сапраўдную, няхай, можа, і дзіўную для другіх мову…І адразу адчуў, як мае героі ажылі, сталі тымі людзьмі Палесся, якіх мне хацелася бачыць і чуць». (… ст. 86)

Асаблівае захапленне выклікае ў чытача спрадвечнае адчуванне Мележавымі героямі далікатнасці, пачуцця гасціннасці і павагі да чалавека. Хоня жартам прызнаецца, што раней з Алёшам не наведалі Міканора, бо былі ўпэўнены: няма Дамецікам асабліва чым частаваць гасцей, як таго вымагае звычай, нават з прычыны звароту сына з арміі. Маці напамінае Міканору, што нягожа ісці на вячоркі, пакінуўшы ў хаце гасцей. А Васіль і Міканор, спрачаючыся са сталымі мужчынамі, робяць гэтак жа, каб не пакрыўдзіць старэйшых.

Іван Мележ паказвае ў творы багацце духоўных магчымасцей сваіх герояў. Гэта датычыцца перш за ўсё Васіля і Ганны.

У характары Васіля над усім пераважае турботная заклапочанасць. У Ганне пульсуе нястрыманая энергія і радасць. «Далучыўшы карову да статка, дзяўчына з дубцом подбегам вярнулася ў хату, але не выпаўз яшчэ статак з вуліцы, як яна ўжо з драўляным вядром у руцэ паявілася зноў на двары. Яна падышла да зруба калодзежа, які другім бокам выходзіў на суседні двор, бразнула, начапіла дужку вядра на крук вочапа. Журавель варухнуўся, падаўся вочапам да вады, задаволена, радасна зарыпеў».

На старонках рамана Ганна паўстае перад намі ўжо дарослай дзяўчынай, але мы з лёг-касцю ўяўляем яе дзяцінства: беднасць, цяж-кая праца на полі, у хаце. Звычайнае жыццё сялянскай дзяўчыны. Аднак аўтар не хавае асабістай сімпатыі да Ганны, якая ўвасабляе, па прызнанні I. Мележа, яго «ўяўленне пра шчасце, пра каханне, пра самаахвярнасць, пра вернасць… разуменне чалавечай гордасці, асабліва ў моманты найвышэйшага выпраба-вання…».

Чым жа вылучаецца гераіня з галерэі жаночых вобразаў, чаму менавіта ёй прысвечаны самыя лепшыя, найбольш лірычныя старонкі рамана? Тут, безумоўна, і знешняя прыга-жосць. Але яркая знешнасць толькі адцяняе, падкрэслівае багацце ўнутранага свету гераіні. Ганна вельмі непасрэдная ў выяўленні сваіх пачуццяў, дасціпная, знаходлівая ў жартах, у словах наогул. Багацце не з’яўляецца для яе самамэтай, асноўнай каштоўнасцю, хоць і зве-дала яна з дзяцінства цяжкую працу і разумее прывабнасць забяспечанага жыцця. Галоўнае для Ганны — душэўная прывабнасць чалавека, узаемаразуменне, уменне слухаць го-лас сэрца і падпарадкоўвацца яму.

Як тонка апісвае I. Мележ зараджэнне першага кахання Ганны і Васіля. Знаёмыя з дзяцінства, яны, здаецца, павінны былі б адносіцца адзін да аднаго без эмоцый. На самой справе, Васіль пабойваўся прыгожай, смелай, вострай на язык дзяўчыны, асцерагаўся кпінаў і падвохаў з яе боку. Ганна ж даўно вылучыла гэтага, не па гадах самастойнага, крыху нязграбнага, сціплага, маўклівага хлопца, разглядзела за невыразнай знешнасцю простага селяніна багаты духоўны свет, дабрыню, пяшчоту і душэўную далікатнасць. Як чакалі яны абое сустрэч у поцемку вечароў пад шапаткой грушай, колькі простых, але цудоўных слоў было сказана тут, колькі выказана роздумаў над жыццём, планаў на будучыню, колькі прызнанняў прагучала тут! Што датычыцца Ганны, то, здавалася, няма такой сілы, якая магла б прымусіць гэту незалежную, з моцным характарам дзяўчыну адмовіцца ад свайго шчасця, аддаць яго амаль без барацьбы.

Пісьменнік хоча паказаць, што «…каханне расцвіло, здавалася, не ў пару, калі трэба было працаваць да знямогі, каб не галадаць зімою, дзе не заўсёды хапала хлеба да новага ўраджаю, расцвіло наперакор абставінам.» (… ст. 65) Жыцце герояў Мележа — прадстаўнікоў беларускога тагачаснага сялянства — гэта штодзенныя клопаты ў хаце і на панадворку, гэта праца не толькі ў поле і на лузе, на балоце. Куранёўцы імкнуцца дадаць нешта да таго, што давала скупая палеская зямля, — грыб, ягаду, рыбу — і неяк дацягнуць да новага ўраджаю. Гэтым клопатам жылі таксама ў тое лета-песню, лета-свята Ганна і Васіль. На фоне гэтага апісання выразней выяўляецца сіла кахання Ганны і Васіля, іх духоўная прыгажосць.

Але жыццё распарадзілася інакш. Пісьменнік паказвае яго праўдзіва, ва ўсёй складанасці і супярэчлівасці, і дае зразумець, што паўплы-вала на разрыў адносін паміж закаханымі: гэта і збег акалічнасцяў, гэта і панурасць, душэўная замкнёнасць Васіля, гэта і Ганніна прынцыповасць.

Вымушанае замужжа не прынесла Ганне шчасця. Наадварот, жыццё ператварылася для яе ў пекла. Але, нягледзячы на ўсе беды і няшчасці, Ганна не змянілася: пачуццё годнасці засталося з ёю. Пасля смерцi дачкi Ганна не можа больш жыць побач са сваiмi «сведкамi», нелюбiмым мужам. Яна кiдае Глушакоў i iдзе працаваць у школу (да настаўнiцы Параскi), якая становiцца часовым прыстанiшчам на яе жыццевым шляху. Лес Ганны склаўся нялегка. Надзеi на вяртанне былога кахання не апраўдалiся. Зварот у бацькаву хату душэўнага спакою не прынёс, пасля сустрэч з Башлыковым засталiся прыкрасць i горкая агiда.

Жыццё герояў пісьменнік паказвае знутры. Шмат увагі надае паказу асабістых, інтымных, сямейных адносін. Чытаючы твор, міжволі звяртаеш увагу на драматызм і напружанне народнага жыцця. Вось, напрыклад, апісанне вячэры ў сям'і Чарнушкаў: «…Цяпер было чуваць толькі дружнае, працавітае сёрбанне, трэск і шыпенне смаляка, ад якога ў хату ішоў пах дыму і смалы, што перамешваўся з пахам грыбнога баршчу. Святло ад прыпечка не магло тут ніяк саўладаць з чырванаватым прыцемкам, які то крыху слабеў, адступаў, то зноў насоўваўся так, што трэба было напружваць вочы, каб бачыць, што бярэш у місцы, што ў ложцы нясеш». Сялянскае жыццё — гэта знясіленая праца, пастаянны клопат за выжыванне.

Надзвычай псіхалагічна, тонка і дакладна стварае I. Мележ вобраз Башлыкова — аднаго з кіраўнікоў тагачаснай улады, арганізатара калектывізацыі. Ён не жадае вывучаць рэальнае жыццё. Яму зручна лічыць сябе чалавекам вышэйшага гатунку. Такім яго зрабіла сістэма павярхоўнага выхавання: месячныя курсы, лекцыі, даклады, газеты.

Праводзячы калектывізацыю, Башлыкоў нават не ведае становішча ў раёне. Ён не імкнецца дакапацца да прычыны незгаворлівасці сялян, распаду калгасаў. Ён не ведае, што неабходна зрабіць, каб умацаваць калгасы эканамічна, як іх забяспечыць тэхнікай, наладзіць улік, спыніць разбазарванне грамадскай маёмасці. Да парадаў Алейкі ён таксама застаўся глухі. У яго ёсць універсальны сродак: пагрозы і рэпрэсіі.

І. Мележ па-майстэрску спалучае ўнутраныя і знешнія формы характарыстыкі герояў. У Куранях загаварылі пра перадзел зямлі. Гэта вельмі ўстрывожыла Халімона Глушака. «Ціхі, лагодны, востры позіркам і слыхам, снаваў ён у дзіравым кажушку па сяле, прыліпаў да людскіх купак, прыслухоўваўся».

Знешнія дзеянні, партрэтныя дэталі, мова выяўляюць узровень духоўнага багацця мележаўскіх персанажаў. Па-мастацку тонка, з майстэрствам дасканалага псіхалагічнага аналізу пісьменнік стварыў вобразы сваіх землякоў, сцвердзіўшы думку, што палешукі - людзі вольныя, працалюбівыя, жыццёва мудрыя, незалежныя, маюць высокае пачуццё асабістай годнасці. Пісьменнік гэта тлумачыў арганічнай сувяззю свайго светапогляду з крыніцамі народнай мудрасці, з вядомым з калыскі жыццём палескай вёскі. «Здаецца, ніколі не было мне такое знаёмае і дарагое тое, пра што я пісаў… Я ведаў усё сур’ёзна, у цэлым і - што не менш важна — у дробных і найдрабнейшых, часам нечаканых падрабязнасцях, у тонкіх, ледзь прыкметных, часта вельмі складаных сувязях».

ЗАКЛЮЧЭННЕ

І. Мележ на старонках «Палескай хроніцы» стварыў жывыя вобразы вёскі і сялянства ў пераломны для краіны час змены сацыяльна-палітычнай і эканамічнай фармацыі, нараджэння новага савецкага ладу. Яго творы па-сапраўднаму праўдзіва і пранікнёна расказваюць чытачам пра быт звычайных сялян, пра іх культуру, светапогляд, станоўчыя і адмоўныя бакі іх жыцця. Вобразы герояў намяляваны вельмі натуральна, успрымаючы адзін вобраз, можна яго прымерыць на кожнага беларуса з любой вёскі краіны. Вялікае адчуванне прыроды Беларусі, сваёй малой радзімы, псіхалогіі чалавека дапамаглі Мележу стварыць рэальную, маштабную карціну жыцця беларусаў. «Палеская хроніка» — нацыянальны эпас, народная кніга-эпапея, у якой падаюцца праблемы і развіццё краіны і людзей у дынаміцы, ад першай да апошняй старонцы кнігі не пакідае пачуццё любові і суперажывання за сваю Радзіму самім аўтарам.

З боку сённяшніх пазіцый твор таксама не губляе свайго гучання. Коснасць мыслення, няўменне і нежаданне хутка прымаць рашэнні, нават нейкая зашоранасць і сёння з’яўляюцца адмоўнымі рысамі беларускага менталітэту. Узнятыя паўвека назад пытанні Мележам пакуль што застаюцца адкрытымі: самае цяжкае, амаль што немагчымае, заставіць беларуса пабудаваць грэблю праз балота, у якім ён знаходзіцца, пабудзіць яго да калектыўнай працы — вось адна з асноўных ідэй твора, якая і з’яўляецца складанай духоўнага свету беларусай. Прынцып «мая хата з краю», «а навошта мне гэта трэба», «а што мне з гэтага будзе», «а так ва ўсіх» — вельмі паказальны ў сённяшнім рэальным жыцці. Адмоўныя бакі звычайна пераплятаюцца са станоўчымі якасцямі, што і аб’ядноўваецца ў паняцце «духоўнай ментальнасці». Прысутна беларусам, безумоўна, і міласэрнасць, і талерантнасць, і нейкая маркотная добразычлівасць. Адной са станоўчых рыс можна адзначыць працавітасць, але, на жаль, гэта працавітасць нейкая безыніцыятыўная, памяркоўная, некрэатыўная, менавіта больш падыдзе вызначэнне цягавітасць. У цэлым на прыкладах беларускай літаратуры і ў прыватнасці ў творах Мележа можна казаць пра высокі ўзровень не актыўнасці, а адкрытасці да новага, прыняцце, прымярэнне яго на сябе, асцярожна і няспешна: беларусы цікавяцца ўсім новым, не застаюцца абыякавымі да агульначалавечых каштоўнасцей, здольны паспачуваць чужому болю.

Тэма сялянства вельмі актуальна і сёння, апісаныя ў рамане 1920;я гг. — гэта зараджэнне гарадской культуры, пранікненне яе ў свядомасць сялянскай праслойкі, час касмічнасці, буйных маштабаў і ідэй. Але час паказаў, што імкненне да буйнога ў свядомасці і рэальнасці закрэслівае сваё роднае, пакарэнне вялікіх вяршынь пакідае без увагі вырашэнне малых, але вельмі важных спраў, утвараючы цэлыя пусткі і прабелы ў духоўнасці чалавека. Вялікі паспяховы калгас вядзе да беспарадку і абыякавасці ў асабістай гаспадарцы, пакарэнне гарадоў, урбанізацыя насельніцтва — да выміранне вёсак, вясковай культуры, пагарджэнне ёю. А вядома, чам пагарджаюць, тое не паважаюць і не цэняць. Барацьба за зямлю, актуальная для куранёўцаў, нават, як гаварыласяў папярэдніх раздзелах, яе фетышызацыя, перараслі ў фетышызацыю кватэрнай плошчы, бетоннай прасторы ў горадзе — нічога не змянілася карэнным вобразам, змяніўся вугал праблемы. Вясковая тэматыка прыемна і сваім хараством, і свежасцю ідэй, калі ў часы, апісаныя ў творах Мележа, галоўнае стаўленне рабілася на горад, асноўныя мары і спадзяванні звязваліся з ім, то ў сучаіснай рэчаіснасці акцэнты мяняюцца на адваротныя: людзі цягнуцца ў вёску, бліжэй да прыроды, імкнуцца жыці ў загарадных дамах — адчуваецца агульная тэндэнцыя цягі да вытокаў, зварота да малой радзімы. Так, у раманах Мележа адчуваецца замілаванне роднымі, хай і суровымі прасторамі, бязрадаснай прыродай-маці палескага краю. Дзякуючы любові, адданасці роднаму краю і сваёй радзіме беларусы павінны адчуваць сябе гаспадарамі ўсёй краіны, робячы яе квітнеючым садам, а не толькі ганарыцца метрамі кватэрнай плошчы ў горадзе як галоўнай каштоўнасцю быція і асабістым жыццёвым дасягненнем.

Такім чынам, творы Мележа малююць беларускі народ у большасці шчырым, непасрэдным у сваёй постаці, часта супярэчлівым і не зусім паслядоўным, што вызначаецца і гістарычнымі ўмовамі ў тым ліку. Вобразы і прынцыпы, з якімі нас знаёміць твор, вядома, найбольш актуальны ў каардынатах свайго часу. Пяцьдзесят год вельмі вялікі срок для трансфармацыі поглядаў і ментальнасці народа, тым больш з улікам пераходаў у розныя станы палітыкі і эканомікі - моцных фактараў уздзеяння на ментальнасць і агульны характар нацыі. Мележ як сапраўдны мастак-рэаліст тварыў ва ўмовах свайго часу, з’яўляючыся адначасова і яго адданым сынам, патрыётам і грамадзянінім сваёй Радзімы, але вялікія творцы па той прычыне і вялікія, што не задавольваюцца роляю простых ілюстратараў, а прыўносяць сваё бачанне, сваю праўду ў, здавалася б, паўсядзённую, нічым не адметную рэальнасць.

ЛІТАРАТУРА мележа беларускай духоўнасць

1. Адамовіч, А. М. Мележ Іван Паўлавіч / А.М. Адамовіч // Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: у 5 т. / рэдкал.: І.П. Шамякін (гал. рэд.) [і інш.]. — Мн.: БелСЭ, 1986. — Т. 3. Карчма — Найгрыш. — С. 500−501.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой