Развіццё адукацыі Беларусі і палітыка расійскіх улад у Паўночна-Заходнім краі (30 гг. XIX ст. — 1917 г.)
Заключэнне Узаемаадносіны этнасаў залежаць у пэўнай ступені ад разрэжанасці нацыянальных канфіктаў. Паміж Беларуссю і Расіяй такія канфлікты існавалі вельмі часта. Адное з найбольш вострых пытанняў паміж гэтымі краінымі датычылася працэсу універсітызацыі і станаўлення вышэйшай адукацыі. У дадзенай рабоце мы разгледзелі панараму гістарычный падзей, якія перашкаджалі станаўленню на Беларусі… Читать ещё >
Развіццё адукацыі Беларусі і палітыка расійскіх улад у Паўночна-Заходнім краі (30 гг. XIX ст. — 1917 г.) (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Развіццё Беларусі і палітыка расійскіх улад у Паўночна-Заходнім краі (30 гг. XIX ст. — 1917 г.)
Змест гістарычнае русіфікацыя беларуская адукацыя
- Уводзіны
§ 1.Вышэйшая адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў 30−90 гг. XIX ст.
§ 2.Адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. (да 1917 г.)
- Заключэнне
- Спіс літаратуры
Уводзіны У нашым рэфераце мы разгледзім гістарычныя ўмовы, у якіх развівалася адукацыя на землях Беларусі у 30 гг. XIX ст. — 1917 г. Перыяд гэты быў адзначаны шматлікімі драматычнымі падзеямі: гэта і паўстанне 1863 года пад кіраўніцткам Кастуся Каліноўскага, і першая сусветная вайна, і цяжар жорсткай палітыкі расійскіх улад. Безумоўна, гэтыя падзеі адлюстраваліся не лепшым чынам на развіцці адукацыі. Вынікі русіфікацыі беларускага народу добра заўважны і сёння. Галоўнай мэтай нашай працы будзе паказаць, як праходзіла станаўленне вышэйшай адукацыі на Беларусі, якія праблемы існавалі на гэтыс шляху.
Нельга сказаць, што дадзеным пытаннем зайсалася шмат навукоцаў, але ёсць добря працы У.І. Пічэты, Я. Кіпеля, В. А. Шаршунова, на падставе якіх мы і будзем праводзіць наш гістарычны экскурс.
§ 1.Вышэйшая адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў 30−90 гг. XIX ст.
Да анэксіі Беларусі ў Вялікім Княстве Літоўскім быў свой беларускі унівэрсытэт у сталіцы Вільні, заснаваны ў 1570 годзе. У 1832 годзе пасля паўстання ўніверсітэт быў зачынены, а выкладчыкі высланы ў розныя расейскія губерніі. З-за вышэйузгаданых прычын удзельнікі паўстання 1863 г. Дунін-Марцінкевіч вучыўся на медыцынскім факультэце Пецярбурскага універсітэта, а «ідэолаг беларускага Адраджэння» Францішак Багушэвіч скончыў трохгадовы Нежынскі юрыдычны ліцэй. Граф Мураўёў пісаў пра віленскі універсітэт: «Трэба знішчыць гняздо літоўского вольнадумства праз скасаванне Віленскага універсітэту і разфармаванне выкладчыкаў па розных школах нашай Імперыі. Тэрмінова іншыя школы ў Літве і Беларусі трэба перарабіць у школы рускія. Трэба адабраць адукацыю ад каталіцкаага духавенства. Усялякія каталіцкія законы і школы замкнуць». Была зліквідавана віленская адукацыйная акруга, а замест яе былі утвораныя беларуская і кіеўская акругі, а магілёўская і віцебская губерні перашлі пад кіраўніцтва пецярбурскай акругі. Пасля таго, як у 1834 г. закрылі 13 гімназій и 33 павятовыя школы, па прыказе цара Мікалая І былі адчынены 2 гімназіі, 12 павятовых школ для шляхты і 6 для мяшчан. Настаўнікаў палякаў звольнілі. У пачатковых школах настаўнікакамі былі рускія святары — праваслаўныя.
Але ж зусім ад асветы беларускі народ не быў абмежаваны. У 1833 годзе было выдзелена 59 месцаў ва універсітэтах Масквы і Пецярбурга для благанадзейных навучэнцаў беларускіх гімназій. А потым было выдзелена яшчэ па 5 дзяржаўных месцаў у кожным з чатырох расійскіх універсітэтаў. Аднак, як мы бачым, гэтых месцаў было зусім мала, каб сфарміраваць на тэрыторыі Беларусі адукаванае грамадства. У 1831 годзе ў губерніях беларускіх было 18 гімназій, 33 школы, у якіх навучалася 7175 вучняў. Сялянства з’яўлялася самым шматлікім і найбольш прыгнечаным класам познефеадальнага беларускага грамадства. З прычыны неадукаванасці большасць з іх не валодала колькі-небудзь развітай палітычнай свядомасцю. І ўсё ж працэс палітычнага прасвятлення сялянскіх мас, іх абуджэння да свядомага ўдзелу ў грамадска-палітычным жыцці краю, распачаты дэмакратамі 30−40-х г. ХІХ ст., хоць з цяжкасцямі і супярэчнасцямі, але няўхільна нарастаў. Ад іх паводзін у канчатковым выніку стаў залежаць і лёс нашай Радзімы. Але для абуджэння палітычнай і сацыяльнай свядомасці перш за ўсё была неабходна якасная адукацыя народа. А як раз гэтага і не было. Вялікая колькасьць сялян не магла нават чытаць.
Значныя змены адбыліся і з Віленскім універсітэтам.Пасля яго зачынення тэалагічны факультэт быў ператвораны ў Рымска-каталіцкую духоўную акадэмію і ў 1842 г. пераведзены ў Пецярбург, а. медыцынскі факультэт, які стаў Медыка-хірургічнай акадэміяй, у 1842 г. быў зачынены.
Значна змяніўся і лёс Горацкай сельскагаспадарчай школы, якая была адчынена у 1842 г., а ў 1849 г. ператворана ў Сельскагаспадарчы інстытут. Пасля паўстання 1863 г. яе перавялі ў Пецярбург, а ў 1864 наогул зачынілі. Цікава, што некаторыя прыпісваюць напісанне знакамітай паэмы «Тарас на Парнасе» менавіта студэнтам Горацкага інстытуту.
Такім чынам, у Беларусі пасля 1864 г. не засталося ніводнай вышэйшай навучальнай установы. Гэта прыводзіла ня толькі да інтэлектуальнага збяднення нацыі, але і да заняпаду нацыянальнай свядомасці. Людзі забывалі, хто яны на самой справе. Тым больш гэтаму садзейнічала палітыка русіфікацыі, якая паспяхова праводзілася на землях Беларусі. Ува ўсіх гімназіях, рэальных і камерцыйных вучылішчах, духоўных і настаўніцкіх семінарыях выкладанне вялося па-руску. Аднак пры гэтым у Вільні, напрыклад, на пачатку XX ст. ў дзвюх рускіх гімназіях для жадаючых палякаў выкладалася польская мова. Тыя, у каго былі грошы, ехалі вучыцца у Пецярбург. Там, напрыклад, добра развівалася юрыспрудэнцыя. Як мы ведаем менавіта у Пецярбурзе скончыў юрыдычны факультэт і атрымаў ступень кандыдата права Кастусь Каліноўскі. Але далёка не ўсі, хто з’язджаў з Беларусі вярталіся на Радзіму. Шмат хто заставаўся і аддана служыў новай радзіме. Некаторыя з іх унеслі значны ўклад у развіццё расійскай прававой навукі (напрыклад, шырокавядомыя вучоныя У. Спасовіч і Л. Петражыцкі), іншыя ж ішлі па шляху змагання супраць самаўладдзя.
§ 2.Адукацыя на тэрыторыі Беларусі ў пачатку XX ст. (да 1917 г.)
Вывучэнне Беларусі апынулася ў распараджэнні расійскіх улад і навуковых інстытутаў, у тым ліку Расійскай Акадэміі Навук. Сярод інстытутаў і таварыстваў, якія займаліся навукай, можна вылучыць:
1. Паўночна-заходні Аддзел Расійкага Геаграфічнага таварыства, якія дзейнічаў у Вільне в 1867—1875 і 1910;1914 гг. Аддзел быў падзелены на секцыі: фізіка-матэматычная, этнаграфічная, археалагічная і статыстычная. З гэтым аддзелам супрацоўнічалі Міхаіл Дзмітрыеў, Павел Шэйн, Еўдакім Раманаў, мясцовыя настаўнікі і вучні. У 1911 г. Аддзел налічваў больш 300 членаў. У межах Таварыства Мікола Чуркін запісаў беларускія народныя песні, Ісак Сербаў вывучаў Мінскую і Магілёўскую губерніі, Еўдакім Раманаў праводзіў экспедыцыі па Віленшчыне і Гродзеншчыне і выдаў «Матэрыялы па этнаграфіі Гродзенскай губерніі». Аддзел выдаваў свае «Запіскі».
2. Аддзел расійскай мовы і славяназнаўства Расійскай Акадэміі Навук.
3. Таварыства аматараў прыродазнаўства, антрапалогіі і этнаграфіі. Узнікла у 1864 г. пры Маскоўскім Універсітэце.
4. Таварыства даследаванняў беларускага краю. Заснавана па ініцыятыве Е. Раманава ў Магілёве ў 1902 г. У сувязі з узнікненнем гістарычнакраязнаўчых таварыств у Віцебску і Мінску, у 1913 годзе таварыства змяніла сваю назву на Таварыства даследаванняў Магілёўскай губерніі. Членамі таварыства былі І. Сербаў і А. Сапуноў. Е. Раманаў выдаў у 1926 г. «Пракрыніцы гісторыі магілёўскага краю».
5. Таварыства сябраў навук у Вільні. Дзейнічала ў 1907;1939 гг., выдавала да 1922 г. «Штогоднік», а пазней — «Віленская Акадэмія». Таварыства займалася вывучэннем гісторыі, эканомікі, этнаграфіі і культуры Літвы і Беларусі.
6. Віленскі Музей Старажытнасці, заснаваны Я. Тышкевічам у 1855 г., які дзейнічаў з перапынкамі да 1-й сусветная вайны. Пры музее да 1865 г. дзейнічала Віленская Археалагічная Камісія. Акрамя Яўстафія Тышкевіча, у яе склад уваходзілі Адам Кікор, Юзэф Ігнацій Крашэўскі, Тадэуш Нарбут, Людвік Кандратовіч. Камісіяй выдаваліся «Запіскі».
7. Віленская Археалагічная Камісія — дзяржаўная — дзейнічала ў 1864−1925 гг. Удзел у яе працах прымалі Д. Даўгяла, К. Снітко. Камісія выдала ўсяго 49 тамоў крыніц.
8. Віцебская Археалагічная Камісія — дзейнічала з 1909 г. Мела ўласны гістарычны архіў, музей і бібліятэку, выдавала часопіс «Віцебскія Старажытнасці».
9. Царкоўны гістарычна-археалагічны камітэт у Мінску — дзейнічаў з 1908 г.
10. Таварыства Аматараў Прыродазнаўства, этнаграфіі і археалогіі - дзейнічала ў Мінску з 1912 г.
Сітуацыя трошкі змянілася ў лепшы бок, калі ў 1872 г. у Вільне былі заснаваны педагагічныя інстытуты з трохгадовым тэрмінам навучання: праваслаўны і габрэйскі для падрыхтоўкі настаўнікаў сярэдніх школ. Чарговыя інстытуты з’явіліся толькі перад 1-й сусветнай вайной у Віцебску (1910 г.), Магілёве (1913 г.) і Мінску (1914 г.)
Пасля 1905 года польскую мову як школьны прадмет вярнулі ў школы. Навучэнне на ёй вялося у прыватных гімназіях. Царкоўныя школы (парафіяльныя) пачалі замяняць на народныя.
У 1910 годзе сістэма адукацыі на Беларусі выглядала наступным чынам:
мужчынскія гімназіі - 16, | |
рэальныя школы — 9, | |
жаночыя сярэднія школы — 22, | |
сярэднія тэхнічныя школы — 1, | |
настаўніцкія інстытуты — 2, | |
настаўніцкія семінарыі - 6, | |
педагагічныя курсы (2 гады) — 7, | |
гарадскія школы — 180, | |
пачатковыя школы — 4701, | |
прафесійныя школы — 14, | |
габрэйскія, урадавыя, грамадскія і прыватныя — 290. | |
Габрэйскі настаўніцкі інстытут — 1, | |
прыватныя «навучальныя установы», якія трымалі асобы хрысціянскага паходжання — 120. | |
Пачынаючы з другой паловы ХІХ ст. праваслаўную інтэлігенцыю задавальняла ідэалогія «заходне-русізму», якая не пагражала яе сацыяльным інтарэсам. Менш канфармісцкай была каталіцкая шляхта, прадстаўнікі якой паклалі пачатак беларускаму нацыянальнаму руху, апазіцыйнаму да праваслаўя і русіфікатарскай палітыкі ўрада. Такая ідэйная скіраванасць руху абмяжоўвала яго ўспрыманне праваслаўнай інтэлігенцыі і закрывала яму шлях у народ. Адна-часна гэта аблягчала русафільскім дзеячам весці змаганне з беларускім рухам, які ацэньваўся як польская інтрыга, скіраваная супраць адзінства праваслаўнай Русі.
Заснаванне жа ўнівэрсытэту ў Менску бальшавікі прыпісваюць вылучна добрай волі Кампартыі. На самой-жа справе гэта далёка не так. Iдэя стварэння беларускага ўнівэрсытэту дыскутавалася нацыянальнай інтэлігенцыяй яшчэ на старонках «Нашай Нівы». На Ўсебеларускім Кангрэсе ў 1917 годзе былі прачытаныя даклады акадэміка Я. Карскага аб патрэбе адчыніць на Беларусі ўнівэрсытэт і Д. Сабалеўскага аб зарганізаванні сельскагаспадарчага інстытуту ў Менску. Планавалі здзейсніць гэтую задуму і ў часы БНР у 1918 годзе. Зарганізаванне беларускага ўнівэрсытэту было ў планах нацыянальнага руху, а за гады войнаў і рэвалюцыяў пачатку ХХ стагодздзя беларускі нацыянальны рух дасягнуў такое сілы‚ што не браць яго пад увагу было немагчыма. Бальшавікі ўлічылі сілу беларускага руху і пачалі спробы пераняць ініцыятыву ў нацыянальнага актыву. Адчыненнем унівэрсытэту бальшавікі да некаторай ступені спараліжавалі прапаганду беларускіх нацыянальных дзеячоў — Лёсіка‚ Некрашэвіча‚ Шыманскага ды іншых‚ а таксама дзейнасць беларускіх эсэраў.
Яўхім Кіпель Яўхім Кіпель (7 студзеня 1896— 27 ліпеня 1969) — беларускі грамадзкі дзеяч, пэдагог, актывіст беларускай дыяспары ў ЗША. прыгадвае ў сваім творы «Эпізоды», што адчыніць у Менску ўнівэрсытэт было не так проста: Масква доўга не давала на гэта дазволу. 2, с.126] Фармальнаю прычынаю адмовы было тое, што ў Менску ўжо быў адчынены сельскагаспадарчы інстытут. Узначальваў інстытут праф. Кірсанаў. Ён даводзіў‚ што ў Менску няма памешканняў‚ а таму ўнівэрсытэт трэба адчыніць у якім-небудзь іншым горадзе. Яўхім Кіпель адзначае, што «аб тым‚ што інстытут трэба перанесьці ў Горы-Горкі (там для ягобылі лепшыя ўмовы: вялікія палі‚ лясы для экспэрымэнтаў‚ многа тарфяных і нетарфяных балотаў) і слухаць не хацелі». Аднак у 1923—1924 гг. прынялі рашэнне перавесці сельскагаспадарчы інстытут з Менску ў ГорыГоркі. Урэшце дазвол на адкрыцьцё ўнівэрсытэту быў атрыманы, і ўвосень 1921 году БДУ прыняў першых студэнтаў.
Заключэнне Узаемаадносіны этнасаў залежаць у пэўнай ступені ад разрэжанасці нацыянальных канфіктаў. Паміж Беларуссю і Расіяй такія канфлікты існавалі вельмі часта. Адное з найбольш вострых пытанняў паміж гэтымі краінымі датычылася працэсу універсітызацыі і станаўлення вышэйшай адукацыі. У дадзенай рабоце мы разгледзелі панараму гістарычный падзей, якія перашкаджалі станаўленню на Беларусі вышэйшай адукацыі ці, наадварот, садзейнічалі гэтаму. На жаль, першых было болей і ў асноўным яны былі звязаны з асаблівасцямі палітыкі расійкіх уладаў у дачыненні да Беларусі, якая на той час была «Паўночна-Заходнім краем». Але ж, дзякуючы намаганням народа і асобных яго прадстаўнікоў у рэшце рэшт у Беларусі з’явіліся вышэйшыя навучальныя установы.
Спіс літаратуры
1. Актуальныя праблемы гісторыі Беларусі: стан, здабыткі і супярэчнасці, перспектывы развіцця. // Матэрыялы рэспубліканскай навуковай канферэнцыі. Гродна, 2003
2. Кіпель, Я. «Эпізоды» Пад рэд. І. Урбановіч і З. Саўкі. Нью-Йорк, 1998.
3. Пічэта У.І. Пытаньне аб вышэйшай школе на Беларусі ў мінулым. Мн., 1991. с. 24−35
4. Шаршунов В. А., Лившиц В. М. Горецкий сельскохозяйственный институт // Вышэйшая школа. 2005.№ 4. с. 67−74.
5. Helena Glogowska. Rozdzial I Specyfika kultury Bialorusi w XIX i na poczatku XX wieku // http://www.bialorus.pl