Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Фарміраванне індустрыялізацыі Беларусі: мэты, здзяйсненні, вынікі і урокі

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Сацыялістычная індустрыялізацыя на Беларусі праходзіла ў складаных умовах. Рэспубліка не мела цяжкай прамысловасці, і, у асноўным, развівалася харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарна-абутковая, сілікатныя галіны. У 1926 г. магутнасць усіх 23 электрастанцый складала толькі 3450 кВт. Прамысловыя прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставаўся нізкім. Карысныя выкапні… Читать ещё >

Фарміраванне індустрыялізацыі Беларусі: мэты, здзяйсненні, вынікі і урокі (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Індустрыялізацыя

Аднавіўшы у асноўным гаспадарку, Савецкая Беларусь заставалася аграрнай. Доля прамысловасці ў яе эканоміцы была нязначнай. Каб у кароткі тэрмін пераадолець тэхнічна-эканамічнае адставанне, неабходна было развіваць індустрыялізацыю, якая магла забяспечыць павелічэнне ў эканоміцы рэспублікі ўдзельнай вагі прамысловасці, узмацніць яе тэхнічны ўзровень, стварыць новыя галіны і гэтым садзейнічаць вырашэнню галоўнай задачы — пераўтварэнню СССР з краіны, што ўвозіць машыны і абсталяванне, у краіну, якая іх вырабляе.

Сацыялістычная індустрыялізацыя на Беларусі праходзіла ў складаных умовах. Рэспубліка не мела цяжкай прамысловасці, і, у асноўным, развівалася харчовая, дрэваапрацоўчая, папяровая, гарбарна-абутковая, сілікатныя галіны. У 1926 г. магутнасць усіх 23 электрастанцый складала толькі 3450 кВт. Прамысловыя прадпрыемствы былі дробнымі, а іх тэхнічны ўзровень заставаўся нізкім. Карысныя выкапні, знойдзеныя на тэрыторыі рэспублікі, не дазвалялі развіваць цяжкую прамысловасць, таму напачатку асноўная ўвага надавалася лёгкай. На будаўніцтва новых і рэканструкцыю старых прадпрыемстваў патрабаваліся велізарныя капітальныя ўкладанні, якія неабходна было знайсці. Гэта і стала галоўным напрамкам у рабоце дзяржаўных і гаспадарчых органаў рэспублікі.

Асноўнай крыніцай назапашвання сродкаў для індустрыялізацыі з’явілася барацьба за рэжым эканоміі і павышэнне прадукцыйнасці працы, скарачэнне штатаў і ўдасканаленне тэхналагічных працэсаў у вытворчасці. Толькі ў 1925/26 — 1926/27 гаспадарчых гадах прамысловасць БССР дала 19 млн руб. Чыстага прыбытку. Важнымі крыніцамі назапашвання сродкаў былі ўнутраныя пазыкі, ашчадныя касы. За кошт першых дзвюх пазык сярод працоўных рэспублік, у большасці выпадкаў недабрачынных, на індустрыялізацыю было накіравана 16,7 млн руб. Значныя сродкі давала сялянства. Акрамя таго, яно папаўняла рады рабочага класа, забяспечвала яго харчааннем, а прамысловасць — сыравінай. На індустрыялізацыю рэспублікі у 1926 — 1929 гг. было вылучана больш за 19 млн руб. з агульнасаюзнага бюджэту.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой