Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Беларусыі пасля ўваходження яе ў склад Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – 50-я гг. XIХ ст.)

КонтрольнаяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Вайна нанесла Беларусі вялікія чалавечыя і эканамічныя страты. Загінула шмат людзей. Толькі ў Мінскай губерні загінула больш за 50 тысяч чалавек. Былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы. У Віцебскай губерні не засталося ніводнага каня. Зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ… Читать ещё >

Змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Беларусыі пасля ўваходження яе ў склад Расійскай імперыі (канец XVIII ст. – 50-я гг. XIХ ст.) (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

МіністэрстваадукацыіРэспублікі Беларусь Установа адукацыі

«БЕЛАРУСКІ ДЖЯРЖАЎНЫ УНІВЕРСІТЭТ ІНФАРМАТЫКІІ РАДЫЁЭЛЕКТРОНІКІ»

Інстытут інфармацыйных тэхналогій Факультет: НіДО Спецыяльнасць: ПОІТ

КАНТРОЛЬНАЯ РАБОТА

Дысцыпліна: Гісторыя Беларусі

Змены ў дзяржаўна-палітычным ладзе Беларусыі пасля ўваходження яе ў склад Расійскай імперыі (канец XVIII ст. — 50-я гг. XIХ ст.)

Мінск, 2012

Змест Уводзіны

1. Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII — пачатку XIX стагоддзя

2. Аснова канфесійнай палітыкі

3. Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Наступствы вайны для насельніцтва Беларусі

Заключэнне

Уводзіны расейскі ўрад палітыка беларусь Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з буйнейшых дзяржаў Усходняй Еўропы.

Жнівень 1772 г. — першы падзел Рэчы Паспалітай. У склад Расіі былі ўключаны Інфлянцкае ваяводства, найбольшая частка Полацкага, амаль усё Віцебскае ваяводства, усё Мсціслаўскае і ўсходняя частка Рэчыцкага павету Мінскага ваяводства (з Рагачовам, Прапойскам, Чачэрскам і Гомелем).

Студзень 1793 г. — другі падзел Рэчы Паспалітай. Да Расіі адышлі Правабярэжная Ўкраіна, а таксама цэнтральная частка Беларусі з гарадамі Мінскам, Барысавам, Бабруйскам, Рэчыцай, Слуцкам, Навагрудкам, Пінскам і Мазыром.

Пасля падаўлення паўстання 1794 г. адбыўся трэці падзел Рэчы Паспалітай (1795 г.). Расія далучыла Літву, заходнюю частку Беларусі і Заходнюю Валынь.

Падзелы Рэчы Паспалітай паклалі канец існаванню адной з дзяржаў Усходняй Еўропы, але абумовілі ўзнікненне «польскага пытання». Яго асаблівасць — пастаяннае імкненне пераважнай большасці польскага грамадства да аднаўлення страчанай дзяржаўнасці. «Пытанне» аказвала ўплыў на ўсе сферы ўрадавай палітыкі, у тым ліку, ў заканадаўчай, саслоўнай, нацыянальна-рэлігійнай. Формы і метады гэтай палітыкі мяняліся ў залежнасці ад палітычнай сітуацыі ў гэтым рэгіёне. Землi ВКЛ разглядаліся як спрадвечна рускія, таму адной з галоўных задач урад лічыў вяртанне страчаных на працягу ХVІІ-ХVІІІ стст. пазіцый праваслаў'я, ліквідацыі ўплыву Рыму на ўнутраныя справы Расіі, асабліва якiя тычылася царквы.

1. Асаблівасці палітыкі расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі на працягу XVIII — пачатку XIX стагоддзя Па выніках падзелаў Рэчы Паспалітай тэрыторыя сучаснай Беларусі ўвайшла ў склад Расійскай імперыі. Пасля ўключэння беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі царскі ўрад праводзіў тут цэнтралісцкую аб’яднальную палітыку. Яе канчатковай мэтай было зліццё новых тэрыторый з рускімі рэгіёнамі. З канца XVIII і да пачатку XX ст., у залежнасці ад абставін, мяняліся толькі тактыка, тэмпы і метады ажыццяўлення гэтай палітыкі.

З уключэннем беларускіх зямель у склад Расійскай імперыі на тэрыторыі Беларусі пачалі распаўсюджвацца агульнарасійскія адміністратыўныя органы кіравання і расійская сістэма адміністратыўнага падзелу. Так у 1772 была створана Беларуская губерня. На новадалучаных беларускіх землях, ў адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле праходзяць частыя і шматлікія змены. Больш-менш устойлівыя адміністрацыйныя межы на Беларусі ўсталяваліся толькі з пачаткам панавання імператара Аляксандра І і праіснавалі да пачатку 1840-х гг., калі адбылася яшчэ адна хваля пераразмеркавання паветаў паміж губернямі. Час ад часу адбываліся нязначныя змены межаў паміж некаторымі паветамі, у выніку якіх асобныя паселішчы пераходзілі з аднаго павета ў іншы. Яны, як правіла, афармляліся рашэннямі мясцовай адміністрацыі. У прыватнасці, мястэчка Дварэц у 1810-я гг. належала да Навагрудскага павета, а ў 1830-я гг. — да сумежнага Слонімскага. Такім жа чынам маёнтак і мястэчка Кажан-Гарадок каля 1822 г. перайшлі з Мазырскага ў Пінскі павет.

Канчаткова адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел пачаў афармляцця пасля губернскіх рэформ 1796 і 1801 гг. У 1802 г. былі ўтвораны Літоўскае (пасля Віленскае) генерал-губернатарства (Віленская, Мінская і Гродзенская губерн) якое праіснавала да 1812 г. і Беларускае генерал-губернатарства (Віцебская, Магілёўская і Смаленская губерні) якое праіснавала да 1856 г. Губерні былі падзелены на паветы. Кіруючыя пасады займалі прысланыя з расійскіх губерній чыноўнікі. Дзеля русіфікацыі заахвочваўся пераезд на Беларусь рускіх чыноўнікаў і абмяжоўваўся доступ да заняцця дзяржаўных пасад мясцовых ураджэнцаў. Але другарадныя пасады ў губернска-павятовай адміністрацыі маглі займаць прадстаўнікі мясцовага дваранства. Царскі ўрад, які быў вымушаны лічыцца з істотнымі адметнасцямі дзяржаўна-прававога становішча далучаных зямель, у якасці іх асноўнага заканадаўчага кодэкса спачатку пакідаў Статут Вялікага княства Літоўскага 1588 г. Відавочнасць пераёмнасці ўлады стварыла захаванне дзейнасці тых палажэнняў Статута 1588 г., якія не супярэчылі расійскаму заканадаўству.

У сваёй саслоўнай палітыцы ўрад імкнуўся перш за ўсё задобрыць шляхту." Жалованная грамота дворянству" 1785 г. ўраўноўвала беларускую шляхту ў правах з расійскім дваранствам. Беларуская шляхта атрымала ад расійскіх улад роўныя правы з расійскім дваранствам і абяцанне захаваць зямельную маёмасць. Галоўнае патрабаванне — прынесці прысягу на вернасць. За шляхтай захоўваліся, пры ўмове прынясення прысягі на вернасць Расіі, маёнткі з сялянамі. Шляхта страціла права на канфедэрацыі, на прыватнае войска, на ўдзел у Сеймавых паседжаннях — але атрымала права выбіраць членаў губернскіх і павятовых судоў, а таксама атрымліваць займы ў цэнтральных банках Расіі і права займацца вінакурэннем. Пасля трэцяга падзелу пераважная большасць шляхты прысягнула Кацырыне II. Толькі найбольш радыкальная шляхта пакінула новыя межы імперыі, галоўным чынам гэта былі ўдзельнікі паўстання пад кіраўніцтвам Т. Касцюшкі. Нягледзячы на значныя саступкі, шляхта Беларусі імкнулася да адраджэння ВКЛ. З гэтай мэтай група дзяржаўных дзеячаў на чале М.К. Агінскага ў 1811 — 1812 гг. падала цару спецыяльны праект. Але зацверджаны ён не быў.

Беларускія сяляне, з’яўляліся галоўным падатковым саслоўем і цікавілі ўлады Расійскай імперыі перш за ўсё як аб’екты феадальнай эксплуатацыі і папаўнення даходаў казны. З-за слабай плацежаздольнасці і неабходнасці паступовага прызвычайвання да расійскай падатковай сістэмы сялянам адразу пасля далучэння была зроблена значная палёгка, ім некаторы час аказвалі льготы ва ўплаце падушных грошай, але праз некалькі год насельніцтва беларускіх губерняў было падведзена пад агульны тып падатковага абкладання ва ўсёй імперыі - падушны падатак быў уведзены ў поўным аб’ёме. Дзяржаўныя падаткі збіраліся на Беларусі серабром (да 1811 г.), у той час як рускія сяляне плацілі асігнацыямі, курс якіх да сярэбраных грошаў быў у некалькі разоў меншы. Да того ж, у дачыненні сялян уводзілася рэкруцкая павіннасць, невядомая ў Рэчы Паспалітай. Кацярына ІІ і яе сын Павел І выдавалі акты, якія павінны былі палегчыць становішча сялян, аднак яны не выконваліся памешчыкамі.

На тэрыторыі Беларусі была распаўсюджана ўлада агульнарасійскіх адміністрацыйных органаў і ўстаноў. Так, калі у 1794 г. уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на губерні і паветы (уезды), для кантролю палітычнай сітуацыі ствараліся генерал-губернатарствы з цэнтрамі ў Мінску і Вільне. У краі пачалі дзейнічаць намесніцкія, а пасля губернскія ўпраўленні, царскія суды.

Пасля ўваходжання ўсходніх раёнаў Беларусі ў склад Рассіі імператрыца Кацярына ІІ загадала: «Суд і расправу ў тых правінцыях па асабістых справах павіны праводзіць па іх законах і звычаях і іх мовай ва ўсіх тых выпадках, каторыя не датыкаюцца нашай улады». Суд павінен быў праводзіцца выбарнымі судзямі: у акругах земскімі і гарадскімі судамі, а ў гарадах ратушамі і магістратамі, якія падпарадкоўваліся Літоўскаму трыбуналу, як вярхоўнаму земскаму суду. Аднак, у 1797 г. Павел загадаў аднавіць старыя судовыя органы, якія прадугледжаны статутам ВКЛ 1588 г., тым не менш тэндэнцыя набліжэння судовай сістэмы Беларусі да Расійскай развівалася. У губерні быў галоўны суд, куды паступалі скаргі на рашэнні і прыгаворы земскіх. Галоўны суд быў выбарным судом. У залежнасті ад катэгорыі, гэтыя справы разглядаліся ў дэпартаменце крымінальных ці ў дэпертаменце грамадзянскіх спраў. Апеляцыі галоўнага суда падаваліся ў сенат. У паветах Беларусі ў адрознянне ад Расіі асноўным саслоўным дваранскім судом першай інстанцыі быў земскі павятовы суд. У яго склад уваходзілі: судзя, 2 падсудкі і пісар. Працаваў суд 3 разы ў год па 2−3 тыдні. Суд разглядаў крымінальныя справы і некаторыя грамадзянскія. Апеляцыі на рашэнні земскага суда падаваліся ў галоўны суд на працягу 6 тыдняў. Земскія суды дзейнічалі да 1831 г. і былі заменяны павятовымі судамі ў складзе павятовага судзі і двух засядацелей, якія кіраваліся ў сваёй дзейнасці толькі расійскім заканадаўствам. Усе судовыя адміністрацыйныя і грамадскія акты павіны былі складацца толькі на русскай мове. У канцы 18- першай палове 19 ст. існавала 2 напрамкі ўпарадкавання заканадаўства Беларусі. Першы — характэрызаваў упарадкаванне мясцовых актаў, і здзяйсняўся шляхам перакладаў статута 1588 г. і соймавых пастаноў, якія дапаўнялі яго. Другі напрамак заключаўся ў тым, што заканадаўства ішло па шляху скасавання мясцовых павінасцяў у праве і паступовай змены мясцовага права правам Рассійскай імперыі.

Што тычыцца гарадоў, то трэба адзначыць скасаванне магдэбурскага права, а на гарады, якія яго мелі, і мястэчкі, прызнаныя цэнтрамі паветаў, пашыраліся прынцыпы расійскага гарадскога самакіравання паводле даравальнай граматы гарадам Расійскай імперыі 1785 г. Жыхары шэрагу мястэчкаў, якія такіх правоў не атрымалі, прыраўноўваліся да сялян і нават раздаваліся прыватным уладальнікам. Цяпер яны маглі прадавацца ўласнікам без зямлі і адлучацца ад сям'і. Адначасова ўрад адмяніў уладу феадалаў над гарадамі і паступова выкупаў населеныя пункты з прыватных рук. На гараджан, як і на сялян, пашыралася рэкруцкая павіннасць. Гэта выклікала іх упартую, праўда, без жаданых вынікаў, барацьбу. Дзяржаўныя маёнткі актыўна перадаваліся ў рукі расійскіх дваран. Астатнія здаваліся ў арэнду.

Пасля таго, як уся тэрыторыя Беларусі была падзелена на губерні і паветы (уезды), для кантролю палітычнай сітуацыі ствараліся генерал-губернатарствы з цэнтрамі ў Мінску і Вільне.

Наступным крокам царскага ўрада стаў распрацаваны пасля паўстання 1830−1831 гг. канкрэтны план поўнага зліцця забраных ад Рэчы Паспалітай зямель з усёй тэрыторыяй Расіі пад сцягам праваслаўя і адзінай рускай народнасці. Важнейшым мерапрыемствам у гэтым кірунку было ўвядзенне ўказам ад 1 студзеня 1831 г. расійскага заканадаўства і адмена 25 чэрвеня 1840 г. дзеяння Статута Вялікага княства Літоўскага ў беларускіх губернях.

Паўстанне 1830−1831 гг. поўнасцю пахавала ідэю аўтаноміі. Урад імператара Мікалая І распрацаваў праграму зліцця беларускіх зямель з імперыяй. Яна супадала з уніфікацыяй агульнарасійскага заканадаўства і кадыфікацыяй законаў Расійскай імперыі. 1 студзеня 1831 г. расійскае заканадаўства было ўведзена ў Магілёўскай і Віцебскай губернях, а 25 чэрвеня 1840 г. — у Мінскай, Віленскай, Гродзенскай губернях і Беластоцкай вобласці. Дзейнасць Статута 1588 г. была адменена. У 1840−1842 гг. урадам былі праведзены шэраг мерапрыемстваў па ўпарадкаванню мясцовага справаводства. Замест агульнага наймення Беларускіх губерняў выкарыстоўваць іх асобныя назвы: Віцебская, Магілёўская, Віленская і Гродзенская. Мінская губерня афіцыяльна не адносілася ні да Беларускіх, ні да Літоўскіх. Назвы «Ўкраіна» і «Літва» замяняліся на Паўднёва-Заходні і Паўночна-Заходні край. Назва «Беларусія» і «беларускі» край, як і «Маларасія», «маларасійскі» і «Вялікарасія», «вялікароскі» афіцыйна не выключаліся з дзяржаўнага i афiцыйнага ўжытку, паколькi мелi агульны корань «рос», якi сведчыў аб адзiнстве паходжання «трох плямён русскага народа».

Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.

2. Аснова канфесійнай палітыкі

Напярэдадні падзелаў Рэчы Паспалітай 70% жыхароў Беларусі складалі уніяты, 15% - католікі, 6% - праваслаўныя, 7% - іудзеі, 2% - пратэстанты. Самай масавай верай было уніяцтва. Яго базу складала сялянства. Моцны уплыў меў таксама касцел.

Спачатку, каб супакоіць мясцовую знаць, у цэлым захоўвалася канфесійная сітуацыя, якая склалася раней. Не забаранялася каталіцкая і уніяцкая царква. Нават забаронены Папам Рымскім ордэн езуітаў знайшоў да 1820 г. прытулак на далучаных да Расіі землях усходняй Беларусі. Афіцыйна каталіцкаму і уніяцкаму духавенству не дазвалялася схіляць у сваю веру праваслаўных.

Ва ўмовах небяспекі антыўрадавых змоў і выступленняў важнейшым фактарам палітычнай стабільнасці ў рэгіёне лічылася праваслаўнае яднанне афіцыйных улад і народа з мэтай ізаляцыі паўстанцаў-каталікоў. Гэта прадвызначыла лёс уніяцкай царквы, да якой напрыканцы XVIII ст. належала больш 2/3 насельніцтва і ў якой яшчэ захоўваліся ранейшыя беларускія праваслаўныя традыцыі, што не дазволіла ёй зліцца з царквой рымска-каталіцкай. У 30-я гг. XIX ст. улады схіляюць на свой бок вышэйшае уніяцкае духавенства на чале з літоўскім епіскапам Іосіфам Сямашкам. 12 лютага 1839 г. на саборы ў Полацку прымаецца рашэнне аб далучэнні уніяцкай царквы да рускай праваслаўнай. Аб метадах «уз'яднання» уніятаў сведчаць успаміны віцябчаніна Максіміліяна Маркса, у будучым актыўнага ўдзельніка расійскага рэвалюцыйнага руху. У адной з вёсак пад Віцебскам ён назіраў, як тых сялян, што згаджаліся «пераварочвацца», заахвочвалі гарэлкай, а для тых, хто адмаўляўся, былі падрыхтаваны бізуны. Ліквідацыя уніяцкай канфесіі суправаджалася знішчэннем яе шматлікіх культурных каштоўнасцяў, спальваннем богаслужэбнай літаратуры. З гэтага часу на беларуских землях запанавала рускае праваслаўе, але многія з былых уніятаў працягвалі тайна трымацца сваіх ранейшых традыцый.

Шляхецкае паўстанне 1830−1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. Дзейнасць іерархаў уніяцкай царквы, прыхільнікаў уз’яднання з праваслаўем, прымае больш мэтанакіраваны і актыўны характар. У маі І835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, які займаўся дзейнасцю па ўз'яднанню дзвюх цэркваў. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака ў І838 г. — праціўніка ўз'яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі. 12 лютага 1839 г. у Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў і напісана прашэнне на вышэйшае імя. 25 сакавіка «сінадальны ўчынак» зацвердзіў Мікалай I. Уніятам былі пакінуты тыя абрады і звычаі, якія не супярэчылі сутнасці праваслаўя. Усяго ў 1839 г. уз’ядналася каля 1 607 прыходаў і больш 1 млн. 600 тыс.чалавек.

Урад захаваў канфесійную сітуацыю, якая склалася ў межах былой Рэчы Паспалітай, у адносинах да каталикау. Таму каталіцкай шляхце і духавенству падстаў для недавольства створана не было. Кацярына II шукала падтрымкі ўплывовай рэлігійнай арганізацыі. У 1773 г. у Магілёве была заснавана Беларуская каталіцкая епархія, якая ў 1782 г. пераўтварылася ў архібіскупства. Гэта было зроблена, каб перапыніць умяшальніцтва ў рэлігійныя справы з-за межаў імперыі. У гэтым жа рэчышчы каталіцкія манастыры былі выведзены з падпарадкавання замежным генералам і перададзены епархіальным біскупам (1795 г.). У 1798 г. на беларускіх землях было ўтворана тры каталіцкія епархіі (з шасці расійскіх). Улады пільна сачылі за каталіцкім духавенствам — але значных перашкод у звычайнай дзейнасці не чынілі. Адносіны паміж канфесіямі былі складанымі - з-за пераходу вернікаў з адной канфесіі ў другую. Афіцыйна гэта забаранялася, за выключэннем перахода ў праваслаўе. Адначасова назіраліся прыклады пераводу ўніятаў у каталіцкую веру, асабліва пашыраныя ў заходніх рэгіёнах Беларусі. Гэта рабілася як памешчыкамі, так і ў выніку падманнай агітацыі ксяндзоў.

Аднак далей, адным з найважнейшых напрамкаў урадавай палітыкі стала барацьба супраць уплыву каталіцкай царквы, што змыкалася са шляхецкай апазіцыяй. Урад ішоў па лініі змяншэння колькасці каталіцкага духавенства і падрыву яго эканамічнай базы. Ліквідацыі падлягалі каталіцкія манастыры, у дзяржаўную маёмасць перадаваліся маёнткі духавенства. Да сярэдзіны 40-х гг. секулярызацыя царкоўных уладанняў была ў асноўным завершана. Усведамляючы тое, што каталіцкая царква з’яўляецца апорай польскага патрыятычнага руху ў краі, улады прымалі захады да змяншэння яе ўплыву. Абвешчанае ў 1839 г. Полацкім царкоўным саборам аб’яднанне уніяцкай царквы з праваслаўнай прывяло да закрыцця каталіцкіх манастыроў і іх навучальных устаноў. Манастырскія вучылішчы пераўтвараліся ў гімназіі.

Для яўрэйскага насельніцтва вызначалася «мяжа аседласці», у якую ўваходзілі беларускія і частка ўкраінскіх губерняў. Ім дазвалялася жыць толькі ў гарадах гэтых губерній, займацца толькі рамёствамі і гандлем, забаранялася займацца земляробствам. Яўрэі атрымалі права запісвацца ў мяшчанскае ці купецкае саслоўі пры ўмове спагнання з іх двайных дзяржаўных падаткаў. Гэты закон на доўгі час абумовіў спецыфіку развіцця гарадоў Беларусі, яе прамысловасці, а таксама і грамадска-палітычныя адметнасці беларускага рэгіёну.

Аснову канфесійнай палітыкі складала імкненне зацвердзіць пануючае становішча праваслауя.

Аднак формы і метады дасягнення галоўнай мэты пры Аляксандры І і Мікалаі І былі неаднолькавымі. Праваслаўная царква знаходзілася ў цяжкім матэрыяльным і маральным стане, яе веруючымі былі прыгонныя сяляне, бедная шляхта і мяшчане. Каталіцкае дваранства не клапацілася пра ўладкаванне праваслаўных прыходаў. Пачасціліся выпадкі пераводу праваслаўных і ўніяцкіх сялян у каталіцызм, уз’яднанне ўніятаў з праваслаўем спынілася. Шырокай свабодай карысталася каталіцтва і нават пратэстантызм. 3 дазволу імператара па ўсёй Беларусі зацвярджаліся езуіцкія місіі. Толькі пасля вайны 1812 г., у ходзе якой выявілася супрацоўніцтва каталіцкага духавенства з напалеонаўскай адміністрацыяй, езуіты былі выдвараны з Расіі, а іх маёмасць канфіскавана.

Мікалай І шукаў у праваслаўнай царкве апору для сваёй палітыкi. У мэтах павышэння прэстыжу праваслаўнай царквы, адукацыйнага ўзроўню духавенства ў канцы 20-х — пачатку 30-х гг. была праведзена царкоўная рэформа. Змянілася становішча праваслаўнай царквы і ў Беларусі. У 1826 г. католікам забаранялася будаваць капліцы ў мясцовасцях з пераважна праваслаўным насельніцтвам. У 1827−1830 гг. былі праведзены мерапрыемствы па рэфармiраванню ўніяцкай царквы i збліжэнні яе з праваслаўем. Была створана асобная грэка-уніяцкая калегія, чатыры ўніяцкія епархіі рэарганізаваны ў Беларускую і Літоўскую. У базіліянскія манастыры загадвалі прымаць толькі ўніятаў, у практыцы богаслужэння выкарыстоўваць «мясцовы дыялект». Прадугледжвалася ліквідацыя залежнасці ўніяцкага духавенства ад памешчыкаў-католікаў. У аснову ўніяцкага навучання была пакладзена праваслаўная сістэма навучання. Для ўніятаў была створана асобная семінарыя ў Жыровічах (у 1828 г.). Адначасова адбывалася ачышчэнне ўніяцкай царквы ад лацінскіх абрадаў.

Шляхецкае паўстанне 1830−1831 гг. вызначыла лёс уніяцкай царквы. Дзейнасць іерархаў уніяцкай царквы, прыхільнікаў уз’яднання з праваслаўем, прымае больш мэтанакіраваны і актыўны характар. У маі І835 г. быў заснаваны Сакрэтны камітэт па справах уніяцкай царквы, які займаўся дзейнасцю па ўз'яднанню дзвюх цэркваў. Пасля смерці ўніяцкага мітрапаліта Іасафата Булгака ў І838 г. — праціўніка ўз'яднання, старшынёй грэка-уніяцкай калегіі быў прызначаны епіскап Літоўскі Іосіф Сямашка, а Беларускую епархію ўзначаліў епiскап Васіль Лужынскі. 12 лютага 1839 г. у Полацку епіскапамі і начальніцкім духавенствам быў падпісаны «Саборны акт» аб уз’яднанні цэркваў і напісана прашэнне на вышэйшае імя. 25 сакавіка «сінадальны ўчынак» зацвердзіў Мікалай I. Уніятам былі пакінуты тыя абрады і звычаі, якія не супярэчылі сутнасці праваслаўя. Усяго ў 1839 г. уз’ядналася каля 1 607 прыходаў і больш 1 млн. 600 тыс.чалавек.

З падзелам Рэчы Паспалітай Беларускія землі спынілі накірунах развіцця па шляху магнацка-шляхецкай рэспублікі і апынулася ў складзе абсалютысцкай дзяржавы. Распачаўся складаны працэс перэарыянтацыі з заходняга на ўсходні вектар развіцця, які доўжыўся цэлае стагоддзе. У адзначаны перыяд адбываецца крызіс феадальна-прыгонніцкага грамадства і яго трансфармацыя ў індустрыяльную цывілізацыю. Наспяванне нацыянальнага пытання абумовіла з’яўленне беларускага нацыянальна-вызваленчага руху і ідэі пабудовы незалежнай дзяржавы. Сацыяльная мадэрнізацыя грамадства прывяла да агульнага уздыму грамадскага руху, абвастрэння палітычнай барацьбы, з’яўлення шматлікіх палітычных партый, арганізацый. Са з’яўленнем на палітычнай арэне рабочага класа адбылося пашырэнне сацыялістычнага руху, адной з формай якога з’явілася першая беларуская партыя. У сацыяльна-палітычных умовах беларускай рэчаіснасці эканамічныя пытанні былі цесна звязаны з нацыянальнымі праблемамі, якія вызначылі асноўныя кірунакі палітычнага крызісу расійскага самадзяржаўя.

Абвастрэнне крызісу ў царскай Расіі прывяло да першай сацыяльнай рэвалюцыі. На Беларусі, як па ўсёй Расіі, пракацілася хваля выступленняў рабочых і сялян, якая вымусіла цара падпісць Маніфест аб палітычных свабодах і стварэнні парламента. Выбарчыя кампаніі ў Думу царскія ўлады выкарыстоўвалі для таго, каб адцягнуць народныя масы ад удзелу ў рэвалюцыі. Кожны раз як склад і дзейнасць Думы не адпавядала інарэсам самадзяржаўя яна распускалася. У выніку, калі рэвалюцыіны рух аслабнуў, царскі ўрад чарговы раз разагнаў Думу і змяніў выбарчы закон.

На пачатку XIX ст. на Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, якія вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над усемі новымі тэрыторыямі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі.

Уніфікатарская дзейнасць царскіх улад хоць і мела вынікі, але не магла хутка ліквідаваць асаблівасці беларускіх зямель і выкараніць тут апазіцыйныя настроі.

Пасля задушэння паўстання, царскі ўрад рашуча ўзяў курс на поўную русіфікацыю дзевяці заходніх губерніяў. У гэтым яны бачылі адзіную надзейную гарантыю утрымання гэтых зямель у складзе Расійскай Імперыі. Разам з тым, лічылася неабходным скараціць коькасць шляхты праз перавод часткі яе ў падаткавы стан.

Актыўны ўдзел студэнцтва і вучнёўскай моладзі ў паўстанні стаў прычынай перагляду ўсяе сістэмы адукацыі, вынікам чаго было закрыццё полскіх устаноў і заменай іх рускімі, што адбілася на іх колькасці і якасці. Дзяля стварэння сацыяльнай апоры улад было вырашана павялічыць колькасць праваслаўнага насельніцтва, галоўным чынам за кошт пераводу уніятаў у праваслаўе.

3. Палітычнае становішча Беларусі напярэдадні і падчас Айчыннай вайны 1812 г. Наступствы вайны для насельніцтва Беларусі

Напрыканцы ХVІІІ - пачатку ХІХ стагоддзя ўвага міжнароднай супольнасці была прыцягнута не толькі да падзелаў Рэчы Паспалітай, але і да імклівага росту магутнасці Францыі на чале з Напалеонам Банапартам. Заснавальнік новай імператарскай дынастыі і таленавіты ваеначальнiк Напалеон І здолеў падпарадкаваць сабе ўсю Заходнюю Еўропу, за выключэннем Англii. На Еўрапейскім кантыненце склалася надзвычай напружаная міжнародная сітуацыя. Галоўнымі суб’ектамі еўрапейскай палітыкі з’яўляліся Англія, Расія і Францыя, Яны вялі зацятую барацьбу за гегемонію на кантыненце. Ініцыятывай валодала Францыя, якая з прыходам да ўлады Напалеона, захоплівала і ўсталёўвала кантроль над новымі тэрыторыямі.У лістападзе 1806 г. французскія войскі занялі «прускую» частку Польшчы, дзе было створана так званае Княства Варшаўскае. За падзеямі, якія там адбываліся, уважліва сачыла вышэйшае саслоўе заходніх губерняў Расійскай імперыі. Многія памешчыкі, якія лічылі сябе палякамі, рушылі праз мяжу, разлічваючы на атрыманне дзяржаўных пасад. Распачаўся прыток у польскія войскі шляхецкай моладзі з Беларусі. Такая сітуацыя пачала пагражаць непасрэдным інтарэсам Расійскай імперыі, якая працягвала ўдзельнічаць у ваенных кааліцыях еўрапейскіх манархій, накіраваных супраць Францыі. Расійскі імператар Аляксандр I разлічваў адцягнуць памешчыкаў заходніх губерняў ад Напалеона палітычнымі контркрокамі. Ён заявіў аб сваім жаданні аднавіць пад эгідай Расіі Вялікае княства Літоўскае. Па даручэнні імператара ў 1811 г. князі М. Агінскі, К. Любецкі і граф Л. Плятэр склалі праект «Палажэння аб праўленні аўтаномным Вялікім княствам Літоўскім», якое павінна было ахапіць усе тыя тэрыторыі, што дасталіся Расіі ад былой Рэчы Паспалітай. Аднак ажыццяўленне праекта адкладвалася і зацягвалася: кансерватыўна-нацыяналістычныя сілы ў вышэйшым расійскім кіраўніцтве бачылі ў ім спробу расчлянення і аслаблення імперыі.

Палітычныя і эканамічныя супярэчнасці паміж буржуазнай Францыяй і феадальнай Расіяй прывялі гэтыя дзяржавы да вайны.

10 чэрвеня Напалеон абвясціў Расійскай імперыі вайну, а 12 чэрвеня ён пачаў вайсковыя дзеянні супраць Расіі. Армія Напалеона пераправілася праз Нёман і ўварвалася ў межы Расійскай дзяржавы. На першым этапе вайны асноўныя баявыя дзеянні вяліся на тэрыторыі Беларусі. «Вялікая армія» мела ў прыграніччы амаль трохразовую колькасную перавагу над расійскімі войскамі. Яна складалася з прадстаўнікоў многіх падпарадкаваных Францыі народаў Еўропы. З імі таксама ішлі палкі, сфарміраваныя з перайшоўшых на бок Напалеона шляхцічаў з Беларусі. Толькі князь Дамінік Радзівіл за свой кошт выставіў трохтысячны ўланскі полк, які ўжо 16 чэрвеня першым урачыста ўступіў у Вільню. Беларусь стала арэнай ваенных дзеянняў. 1-я і 2-я расійскія арміі, размешчаныя паасобку (адпаведна каля Вільні і Ваўкавыска), адступалі ад заходніх граніц з мэтай злучэння. У чэрвені-ліпені адбыліся жорсткія баі пад Кобрынам, Мірам, Полацкам і ў іншых месцах. Расійскія арміі змаглі аб’яднацца толькі пад Смаленскам, адкуль пасля генеральнай бітвы 4−5 жніўня працягвалі адступаць, каб зберагчы асноўныя сілы. У Віцебску Напалеон перагледзеў свой першапачатковы план дайсці да Смаленска і ўпарадкаваць занятую краіну, а прыняў рашэнне неадкладна рухацца далей, на Маскву.

Амаль уся Беларусь, апрача паўднёвых паветаў, кантралявалася французскім ваенным камандаваннем. Напалеон тут знайшоў нямала прыхільнікаў сярод тых шляхціцаў, якія шчыра паверылі ў яго абяцанні адрадзіць былую дзяржаўнасць і таму сустракалі французскія войскі як вызваліцеляў ад расійскіх захопнікаў. 19 чэрвеня 1812 г. у Вільні была створана Часовая камісія ўрада Вялікага княства Літоўскага на чале з былым надворным маршалкам ВКЛ і старостам слонімскім Станіславам Солтанам, дзейнасць якой пашыралася на Віленскую, Гродзенскую, Мінскую губерні і Беластоцкую вобласць. Для Віцебскай і Магілёўскай губерняў было вызначана асобнае прафранцузскае праўленне.

З пачаткам французкай інтэрвенцыі значная частка беларуска-літоўскай шляхты парушыла дадзеную раней прысягу вернасці цару і адкрыта выступіла на боку Напалеона, звязываючы з ім спадзяванні на скарэйшае аднаўленне Рэчы Паспалітай у межах 1772 г. Для беларускага насельніцтва вайна з’явілася адной з самых вынішчальных на тэрыторыі Беларусі.

Асноўны цяжар вайны лёг на плечы сялян, якія сталі аб’ектам рэквізіцый і проста рабаўніцтва ваюючых бакоў. Новая ўлада не толькі не адмяніла прыгон, а, больш таго, павялічыла на сваю карысць паборы з сялян, чым выклікала ўзмоцненае супрацьдзеянне і варожасць апошніх. Жыхары многіх вёсак пакідалі хаты, забіралі маёмасць і ўцякалі ў лясы. Вядомы партызанскія атрады ў Барысаўскім, Дрысенскім, Полацкім паветах. Уздым сялянскага партызанскага руху меў накіраванасць не толькі супраць марадзёраў, але і супраць сваіх прыгнятальнікаў.

У адрозненне ад Беларусі на этнічна рускіх землях напалеонаўская армія адразу ж натыкнулася на ўпарты супраціў усіх станаў грамадства, уключна з дваранамі, што прадвызначыла яе паражэнне. 26 жніўня 1812 г. адбылася бітва пад Барадзіном, у якой французская армія была знясілена. Адначасова перайшлі ў наступленне расійскія войскі на поўначы і поўдні Беларусі.Восенню 1812 г. напалеонаўская армія пачала адступленне. Баі зноў перамясціліся на Беларусь. Тут адбыўся канчатковы разгром французскай арміі. 14−16 лістапада пры пераправе праз раку Бярэзіну, Напалеон згубіў больш за 20 тыс. чалавек. Далейшае адступленне яго арміі ператварылася ў бязладныя ўцёкі. У перамогу Расіі ўнеслі ўклад і салдаты, рэкрутаваныя з беларускіх губерняў. Некалькі дзесяткаў тысяч іх было ў часцях русскіх армій, што вызначыліся ў Барадзінскай бітве.

5 снежня Напалеон пакінуў лагер у Смаргоні і збег у Парыж.

Вайна нанесла Беларусі вялікія чалавечыя і эканамічныя страты. Загінула шмат людзей. Толькі ў Мінскай губерні загінула больш за 50 тысяч чалавек. Былі разбураны многія гарады і вёскі, амаль напалову скарацілася колькасць жывёлы. У Віцебскай губерні не засталося ніводнага каня. Зменшыліся пасяўныя плошчы. Вайсковыя дарогі былі ўсеяны трупамі. Толькі добрыя ўраджаі 1813 і 1814 гг. выратавалі народ ад масавага голаду і эпідэмій. Аднак царскі ўрад і ў гэтых умовах працягваў адстойваць прыгонніцкія парадкі. У царскім маніфесце 30 жніўня 1814 г., дзе ў сувязі з заканчэннем вайны дараваліся розныя міласці саслоўям, аб сялянах было сказана наступнае: «Сяляне, верны нам народ, няхай атрымаюць узнагароду сваю ад бога». Што датычыць асоб, якія прынялі бок Напалеона ў гэтай вайне, то Аляксандр I, кіруючыся ваенна-стратэгічнымі і палітычнымі меркаваннямі, схіляўся «к забвению прошедших заблуждений». Маніфестам 12 снежня 1812 г. аб’яўлялася дараванне тым, хто вернецца з-за мяжы ў двухмесячны тэрмін, толькі па сканчэнні гэтага тэрміна іх маёнткі канфіскоўваліся Галоўным вынікам вайны для Беларусі было тое, што магчымасць вяртання, у якой бы там ні было форме, ранейшай дзяржаўнасці на беларускія землі была пахавана.

Такім чынам, у барацьбе Расійскай і Французскай імперый за Беларусь (першая — каб утрымаць і працягваць эксплуатаваць беларускія землі, а другая — каб перападпарадкаваць іх з той жа мэтай сабе) яе жыхары аказваліся па абодва бакі змагання. Менавіта з гэтай прычыны вайна 1812 г. набывала некаторыя рысы грамадзянскай вайны.

Заключэнне Палітыка расійскага ўрада ў галіне адміністрацыйнага кіравання, судаводства і заканадаўства ў Беларусі была патаемна прадумана яшчэ да далучэння беларусскіх зямель у склад Расійскай імперыі. Аб гэтым сведчыць Наказ Кацярыны 2 ад 28.05.1772 г. генерал-губернатару, графу З. Г. Чарнышову.

У праводзімай расійскім урадам адміністрацыйнай палітыцыадносна «далучаных тэрыторый"вылучаюцца тры перыяды.

Першы — кацярынінскі (1772−1796гг.) — гэта спроба поўнай уніфікацыіі нівеліроўкі асаблівасцей беларускіх земляў. Рабілася ўсе, каб паступова зліць іх з астатнімі часткамі імперыі, бо насельніцтва не страціла сваёй «роднай мовы і нацыянальнага рускага выгляду». Прычым землі першага і другога падзелаў Рэчы Паспалітай Кацярына 2 лічыла"исконно русскими" і «губернямі, вернутымі ад Польшчы».

Другі перыяд — паўлаўска-аляксандраўскі (1796−1825 гг) — гэта адраджэнне старога адміністрацыйнага ўладкавання і кіравання.

Трэці перыяд — мікалаеўскі (1825−1856 гг.) — час больш жорсткай уніфікацыі, нівеліроўкі, русіфікацыі .

Пасля уключэння зямель Беларусі ў склад Расіі, рускі урадпаступова займаўся ўладкаваннем тут агульнаімперскай сістэмы кіравання і суда, заснаванай на расійскім заканадаўстве. Але, пры гэтым часова захоўваліся мясцовыя правы і органы кіраваня і суда. Гэта прыводзіла да прававой блытаніныі стварала магчымасці бюракратычнай валакіты і злоўжыванняў. Кадры адміністрацыі складаліся з прыезджых рускіх чыноўнікаў і ў большасці з мясцовых, русіфікацыя якіх ішла не так хутка, як хацелася царскаму ўраду Расіі.

Спіс выкарыстанай литаратуры.

1. Гісторыя Беларусі: з 1795 г. да вясны 1917 г.: Вуч. дапам./ І.І. Коўкель, І.П. Крэнь, Л. У. Бярэйшык і інш. — Мн., 2001.

2. Доўнар-Запольскі М.В. Гісторыя Беларусі.-Мн., 1994.

3. 150 пытанняў і адказаў з гісторыі Беларусі / Уклад. З. Санько, І. Саверчанка — Вільня: «Наша будучыня», 2002;

4. Гісторыя Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. / Я. К. Новік, Г. С. Марцуль, І. Л. Качалаў і інш. — Мінск: «Універсітэцкае», 2000;

5. Ігнатоўскі У. М. Кароткі нарыс гісторыі Беларусі. — Мінск: «Беларусь», 1992;

6. Нарысы гісторыі Беларусі. У 2-х ч. Ч. 1. М. П. Касцюк, У. Ф. Ісаенка, Г. В. Штыхаў і інш. — Мінск: «Беларусь», 1994;

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой