Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Адам Глобус

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Сапраўднае імя Адама Глобуса — Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка Вечаслава Адамчыка. (Цікавы фактпрозвішча Адамчык паходзіць з памежжа Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (Берасце). На Слонімшчыну яно прыйшло разам са знакамітымі Агінскімі. Падкаморына Віленская Барбара з роду Агінскіх, жонка… Читать ещё >

Адам Глобус (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Змест

I. Уводзіны

II. Галоўная частка

1. Жыццё і творчасць Адама Глобуса

2. Беларуская народная творчасць

III. Адам Глобус як прадаўжальнік беларускай народнай творчасці

IV. Заключэнне

V. Літаратура

I. Уводзіны Я нарадзілася ў вёсачцы Рубяжэвічы, што на Стаўбцоўшчыне. Заўсёды ў нашых краях надавалі вялікую павагу песні, казцы, легендзе, народным талентам. З самага маленства бацькі прывілі мне любоў і адданасць да фальклору. Я ўпітвала яе разам з малаком маці, з калыханкамі бабулі, цікавымі франтавымі гісторыямі дзядулі і з жартоўнымі прыпеўкамі таткі. У школьным ўзросце ўдзельнічала ў розных пасядзелках і народных святах. І дажыўшы да свайго ўзросту фальклор стаў неад’емнай часткай маёй душы і сэрца.

Да напісання курсавой работы фальклор асацыіраваўся ў мяне з вельмі мілавіднай карцінай: сялянская вёска… распісныя хаты з аканіцамі, калодзеж з празрыста — чыстай вадой, певень, які стаіць ужо на зусім старэнькім плоце, на штакетах якога вісяць збаны і гарлачы для малака і сялянка, твар якой паразразаны маршчынамі і якая, перабіраючы бульбу, зацягвае жалобную песню аб сваёй нядолі.

Рыма Мадэстаўна Кавалёва, мой навуковы кіраўнік, прапанавала мне вельмі цікавую тэму: «Адам Глобус і фальклор». З творчасцю Глобуса я была знаёма, як кажуць на «вы». Трошачкі пасядзеўшы ў інтэрнэце, пакапаўшыся ў кніжках у бібіліятэцы, я зразумела, што гэты творца ў маім мысленні зусім не асацыіруецца з фальклорным носьбітам. Але тэма была выбрана і трэба было брацца за працу. Як кажуць у народзе: узяўся за гуж, не кажы, што не дзюж.

Тэма маёй працы, як было згадана вышэй, гучыць так «Адам Глобус і фальклор». Аб’ектам вывучэння стала кніга Глобуса «Convolutus: лірыка і проза» 2008 года. Прадметам вывучэння з'ўляюцца — фальклорныя матывы ў творах Адама Глобуса. Мэта маёй працы будзе наступнаядаць ацэнку уплыву народнай творчасці на дзейнасць пісьменніка, паказаць падабенства і адрозненні ад беларускага фальклору твораў Глобуса. Для раскрыцця гэтай мэты я паставіла перад сабой наступныя задачы:

— Блізка пазнаёміцца з постаццю Адама Глобуса і яго творчасцю.

— Узнавіць у памяці «сістэматыку» народнай творчасці і аднесці творы пісьменніка да канкрэтнай галіны фальклору.

— Прааналізаваць творы, якія складаюць кнігу «Convolutus: лірыка і проза» пісьменніка.

— Выявіць падабенства і адрозненні твораў Адама Глобуса ў параўнанні з народнай творчасцю.

— Паказаць адметнасці стылю пісьменніка ў яго творах.

— Прывесці прыклады, якія будуць пацвярджаць маю думку.

— На аснове праведзенай працы зрабіць вынікі.

Актуальнасць гэтай тэмы таксама выражаецца ў некалькіх аспектах:

сама сувязь постмадэрніста Адама Глобуса з фальлорнымі традыцыямі - гэта вельмі цікавая і нераспрацаваная з’ява. Канкрэтна да такой тэмы яшчэ ніхто не звяртаўся. Глобус з’яўляецца нашчадкам крытычнага рэалізму, які акрэслівае, перадусім, не уласна-мастацкія задачы, а сацыяльныя праблемы сучаснасці, але і адначасова Глобусадзін са стваральнікаў сучаснага гарадскога фальклора. Ён па свойму асэнсоўвае віды і жанры народнай творчасці, якія бытуюць у асяроддзі сучаснага горада: полаўзроставага, прафесійна-карпаратыўнага, вольначасавага, рэлігійнага.

II. Галоўная частка глобус беларускі пісьменнік

1. Жыццё і творчасць Адама Глобуса Сітуацыя ў літаратуры, якая фарміравалася ў канцы 20 стагоддзя атрымала назвуновая лiтаратурная сiтуацыя. Яна складвалася на тле двух магутных сацыяльна-палiтычных рухаў: антыкамунiзме i нацыянальным адраджэннi. I калi антыкамунiзм меў прыблiзна аднолькавыя характарыстыкi на ўсёй тэрыторыi СССР, то рух за нацыянальнае адраджэнне ў кожным рэгiёне быў досыць разнастайны. На Беларусi ён толькi на нейкi момант выйшаў за межы лiтаратуры i мастацтва i зрабiўся фактарам сацыяльнай палiтыкi, а потым зноў згарнуўся ў тэкст, тэатральную i мастацкую дзею — адным словам, у эстэтычна-iнтэлектуальны дыскурс.

Менавіта да адраджэнскай літаратурнай плыні можна аднесці пакаленне «Тутэйшых» — пакаленне, якое мае ўсе падставы звацца «згубленым». «Злосная маладыя людзі» — яшчэ адно найменне-сінонім, падыходзіць ім нават больш, чым іх замежным папярэднікам. Яны не раз адчулі густ паразы, хвалюючыся не толькі крах грамадскіх ідэалаў сваёй юнацкасці, але і ўласную безгрунтоўнасць у ролі рэвалюцыянераў ад літаратуры. Творчасць Глобуса — аднаго з тых, хто апынуўся найболей моцным у гэтай няпростай сітуацыі.

Сапраўднае імя Адама Глобуса — Уладзімір Адамчык (псеўданім утвораны з часткі бацькавага прозвішча і прозвішча маці), сын знакамітага беларускага пісьменніка Вечаслава Адамчыка. (Цікавы фактпрозвішча Адамчык паходзіць з памежжа Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай (Берасце). На Слонімшчыну яно прыйшло разам са знакамітымі Агінскімі. Падкаморына Віленская Барбара з роду Агінскіх, жонка Мальхера Шэмета, сакратара камісіі па складанні Літоўскага Статуту, у 1651 годзе набыла навакольныя фальваркі і вёскі і тут жа далучыла іх да маёнтку Наваельня, да якога ўжо прыналежала яцвяжская Варакомшчына. Так у тутэйшай мясцовасці з’явілася прозвішча Адамчык. Ад цівуноў ці аканомаў — невядома). Уладзімір нарадзіўся 29 верасня 1958 года ў г. Койданава Мінскай вобласці (зараз на карце Беларусі абазначаецца як Дзяржынск). У 1959 годзе пераязджае з бацькамі ў Мінск. Хадзіць у дзіцячы сад, потым вучыцца ў школе. Адносіны з аднакласнікамі ды і вучоба не вельмі клееца; у 1973 годзе Адам Глобус скончвае 8 класаў і вырашае: «Я ніколі больш у школу не зайду» (але ўсё ж такі Глобусу прыходзіцца некалькі раз наведаць гэта «ненавіснае» месца: «Мая асабістая нялюбасць да школы перарасла ў нелюбоў да Ядзінай школы ды і да школы ўвогуле. У Ядзінай школе я быў ўсяго два разы… За адзінаццаць гадоў два разы. Вучылася Ядзя добра, паводзіла сябе прыстойна, на бацькоўскія сходы хадзіла баба Жэня. Школу мы перажылі лёгка» [с. 359- 360]). Малады літаратар паступае у мастацкую вучэльню і скончвае яе ў 1977 годзе. Затым вучыцца ў тэатральна-мастацкім інстытуце на аддзяленні манументальнага мастацтва. У 1982 годзе скончвае інстытут. Працуе рэстаўратарам, чарцёжнікам, журналістам, мастаком. Цяпер займаецца выдавецкай дзейнасцю (выдавецтва «Сучасны літаратар»). З’яўляецца адным з заснавальнікаў Таварыства Маладых Літаратараў «Тутэйшыя» (1986;1990).

Паэтычны дэбют Адама Глобуса адбыўся ў газеце «Літаратура і мастацтва» яшчэ ў 1978 г. У наступным, 1979 г., яго вершы былі надрукаваны ў часопісе «Маладосць». Аднак, нягледзячы на тое, што паэзія Глобуса адпачатку займела прыхільнікаў — напрыклад, Уладзіміра Караткевіча, які напісаў рэцэнзію на рукапіс яго паэтычнага зборніка, — выхад першай кнігі пісьменніка зацягнуўся на сем гадоў.

Кніга «Парк» выйшла ў 1988;м — трыумфальным годзе «Тутэйшых» — дзякуючы падтрымцы Міхася Стральцова, які напісаў да выдання прадмову «Слова і абрыс».

Паэзія Глобуса той пары больш сугучна творчасці яго расійскіх калег — І.Жданава, А. Яроменкі, А. Паршчыкава, якія сталі заснавальнікамі такой мастацкай плыні, як метарэалізм. «Метарэалізм — гэта рэалізм метафары як метамарфозы, спасціжэнне рэальнасці ва ўсёй шырыні яе пераносаў і пераўвасабленняў» [с.515/ 20] — гэтыя словы літаратуразнаўцы М. Эпштэйна справядлівыя і адносна тагачаснай паэзіі Глобуса. Метарэалізм узыходзіў да традыцый футурызму, але быў звернуты не да будучыні, а да «вечнага цяперашняга».

Спецыфіка светаўспрымання Глобуса знайшла сваё ўвасабленне і ў форме — менавіта прадстаўнікі «Тутэйшых» актуалізавалі для беларускай літаратуры хоку, паэтычную мініяцюру, якая бярэ свой пачатак у японскай паэзіі. У 1996 г. пабачыла свет кніга «Круглы год», у якую ўвайшлі трохрадкоўі дзевяці беларускіх літаратараў.

Дарэчы, Глобус распачаў многія мастацкія ініцыятывы, якія былі ўзяты на ўзбраенне сучаснай літаратурай. Сярод іх варта азначыць і першы беларускі комікс «Дзікае паляванне» (1990) па матывах аповесці У. Караткевіча, і дэтэктыўна-прыгодніцкую літаратуру (у суаўтарстве з братам Міраславам Шайбаком і Максімам Клімковічам ён піша аповесці «Заўсёды светла каля турэмных муроў», «Сапежынскі прывід»). Несумнеўнай заслугай Глобуса ёсць і стварэнне айчыннай масавай літаратуры, што мае за мэту вярнуць беларускамоўнага чытача.

Калі першая кніга прозы «Адзінота на стадыёне» (1989) складалася з дастаткова традыцыйных апавяданняў, адметных хіба што краёвым індывідуалізмам аўтара, то другая — «Смерць — мужчына» (1992) вылучалася і зместавымі, і стылёвымі навацыямі.

Роздум над экзістэнцыйнымі пытаннямі жыцця відзён і ў тагачаснай лірыцы Адама Глобуса з кнігі «Скрыжаванне» (1993). Побач з вершамі «1989. Мінск. Траецкае прадмесце», «1939. Вільня. Слова беспрацоўнага», «Беларускія краявіды», «Звышнадзейнасць», «Тэстамент», у якіх адчуваецца даніна метарэалістычнай школе, як і ў першым зборніку, тут ужо ёсць і творы, што ўражваюць сур’ёзнасцю, адкрытасцю ў словавыяўленні патаемнага, але, разам з тым, прывабліваюць прастатой, нязмушанасцю радка.

Аднак найбольшую вядомасць пісьменнік набыў дзякуючы «дамавікам» — так зазвычай называюць навелы кніг «Дамавікамерон» (1994) і «Новы дамавікамерон» (1998). Упершыню яны з’явіліся ў самвыдатаўскім альманаху «Літаратура-1» (1988) яшчэ ў «залатыя» часы «Тутэйшых». У «дамавіках» Глобус адкрыў, што ў Беларусі ёсць сэкс. Гэтыя творы прасякнутыя трывожным і радасным чаканнем эратычных перажыванняў самай рознай ступені прастаты або скрыўлення.

Глыбокі і блізкі да аўтарскіх матывацый аналіз гэтых навел дадзены ў артыкуле Андрэя Савіцкага «Пашпартызацыя бесаў, або Койданаўскі Глобус».

Глобус — літаратурны апазіцыянер, хоць гэтае вызначэнне мала стасуецца з сённяшнім яго вызначэннем як «пісьменніка-постмадэрніста». Відавочна, што творчасць Глобуса — не толькі навэлы «Дамавікамерона», але й аўтабіяграфічная проза, паэзія — прасякнута духам адмаўлення. Гэта й выпады супраць Сістэмы, на часы якой прыпалі дзяцінства і маладосць пісьменніка (аповесці кнігі «Толькі не гавары маёй маме» (1995)). Гэта й жаданне быць непадобным да бацькі — Вячаслава Адамчыка, які шмат зрабіў для развіцця нацыянальнага эпасу з падмуркам матэрыялістычнага сведамлення рэчаіснасці.

Між тым, ёсць у Глобуса творы, якія з’яўляюцца ўзорным прыкладам нацыянальнага празаічнага канону. Так, аповесць і апавяданні кнігі «Койданава» (1997), напісаныя ў лепшых традыцыях беларускай прозы, узнаўляюць страчаны свет маленства ў невялікім мястэчку.

Адметнай рысай твораў Глобуса з’яўляецца іх лаканізм, калі адным абзацам пісьменнік здольны раскрыць лёс і трагедыю свайго героя. І мова — простая, размоўная, крыху з гумарком, з іроніяй (да героя? да чытача? да сябе?). І раптам — сказ — два — як пад дых. Чытаеш іх і становіцца страшна ад галавакружнай глыбіні, нырнуць (ці ўзляцець?) у якую прапануе аўтар.

Яшчэ адна асаблівасць Глобусапісьменнік, які прысутнічае ў Сеціве: спачатку ён актыўна ўдзельнічаў у дыскусіях на форуме Litera.net, а цяпер вядзе ўласны блог (adam_hlobus.livejurnal.com). Віртуальны дзённік вядзецца ім найперш як платформа для друкавання новых тэкстаў, якія складуць наступную кнігу.

Што датычыць асабістага жыцця, то ў Глобуса ёсць жонкаАлена Адамчыкзнакамітая фотамастачка і трое дзяцей. Пра з’яўленне першанца, дачкі Вольгі, ён дазнаўся вельмі позна: «Так атрымалася, што з першай жонкай я не рэгістраваў адносіны. А калі вырашыў гэта зрабіць, па дарозе ў загс мы пасварыліся, і я сышоў назусім. У мяне расла дачка Оля, але я нічога за ўсе гэтыя гады так і не зрабіў для яе. Два гады назад купіў сваёй першай жонцы кватэру. Дачка паступіла ва ўніверсітэт — не хацелася, каб яна жыла ў інтэрнаце… Гэта складаная сітуацыя: паспрабаваць нешта змяніць або загладзіць віну праз 17 гадоў. Не думаю, што калі-небудзь у нас з Оляй будуць блізкія адносіны. Яна ніколі не прабачыць мне тых учынкаў, якія я здзейсніў. Але калі ёсць магчымасць зрабіць нешта прыстойнае, я гэта раблю». [15]

Акрамя Вольгі ў Адама Глобуса ёсць двое дзяцей: Мікола і Ядзя. Зусім нядаўна на свет з’явіўся ўнук Уладзімір.

Калі падагульніць, то пра Адама Глобуса можна сказаць наступнае:

Глобус — аўтар чатырнаццаці кніг: «Парк» (паэзія, 1988), «Адзінота на стадыёне» (зборнік апавяданьняў, 1989), «Сьмерць — мужчына» (1992), «Скрыжаваньне» (1993), «Дамавікамерон» (1994), «Толькі не гавары маёй маме» (1995), «Койданава» (1997), «Новы дамавікамерон» (1998), «Post scriptum» (1999), «Тэксты» (зборнік ўсіх папярэдніх кніг, 2000), «Браслаўская стыгмата» (2001), «Сшыткі» (2003), «Дом» (2005), «сУчасьнікі» (2006), «Літары» (2006), «Казкі» (2007) «Convolutus», «Замак» (2008) «play.by» (2009). Публікаваўся ў складзе зборнікаў «Тутэйшыя» (зборнік твораў удзельнікаў Таварыства «Тутэйшыя», 1989), «Круглы год» (зборнік хоку беларускіх паэтаў, 1996).

Глобус — паэт, якому падуладны многія вершаваныя формы (нават японскія танку).

Глобус — журналіст, які стаяў ля вытокаў утварэння часопіса «Крыніца», рабіў газету «Ласковый май», супрацоўнічае з «ЛіМам», «Нашай Нівай», «Полымем» …

Глобуслітаратар, які працуе на свій імідж і які сфарміраваў сабе вобраз «культавай фігуры».

Глобус — аўтар сцэнарыяў многіх крымінальных тэлесерыялаў, якія дэманструюцца па НТВ і РТР. Яго пяру таксама належаць скандальна вядомыя расповяды аб жыцці беларускіх знакамітасцей: пісьменнікаў, мастакоў, журналістаў.

Глобус — удачлівы бізнесмен, які разам з братам Міраславам валодае прэстыжным кніжным выдаведцтвам, якое пастаўляе свае кнігі ў асноўным на расійскі кніжны рынак.

Глобус — мастак, за плячыма якога вучоба ў галоўнай мастацкай вучэльні рэспублікі.

Спіс яго заняткаў і захапленняў можна яшчэ доўга прадаўжаць, але і з ужо пералічанага бачна, што Адам Глобус — асоба неадназначная. Шмат у чым супярэчлівая — найбольш, здаецца, для самога сябе.

2. Беларуская народная творчасць

Ёсць у простай яго (селяніна) думцы, У шчырай наіўнай ноце яго песні,

у яе прыродных танах якаясь невядомая любасць, чароўная сіла, якая прымушае шыбка біцца сэрца;

захапляе, уракае, нават самой прастатой цешыць розум.

Аляксандр Рыпінскі[с. 18 /19]

Калі пачаць размову пра асаблівасці, якія вылучаюць насбеларусаў сярод іншых славянскіх народаў, то мы смела можам узгадаць пра нашу вусную народную творчасць. Яна бязгранная. Яна зразумелая і таямнічая. Яна штодённая і асаблівая. Яна звычайная і незвычайная. Яна простая і складаная. Яна спасцігальная і неспасцігальная. Яна ваяўнічая і любоўная… Яна розная, але галоўнае, што яна наша!

Калі казаць больш афіцыяльна, «да тэксту», то народная творчасць або фальклоргэта калектыўная і заснаваная на традыцыях творчасць груп або індывідуўмаў, якая вызначаецца надзеямі і спадзяваннямі грамадства; з’яўляецца адэкватным адлюстраваннем іх культурнай і сацыяльнай самабытнасці; фальклорныя ўзоры і каштоўнасці перадаюцца вусна, шляхам імітацыі і іншымі спосабамі. Яго формы ўключаюць мову, вусную літаратуру, музыку, танцы, гульні, міфалогію, абрады, звычаі, рамёствы, архітэктуру і іншыя віды мастацкай творчасці. с.4- 5/ 17]

У многіх іншых еўрапейскіх народаў амаль што зніклі формы панавання народнай творчасці яшчэ ў мінулыя эпохі. Фальклор Беларусі наадварот жа багаты разнастайнасцю зместаў, жанраў і формаў твораў. Ён вылучаецца адметнасцю і багаццем высокамастацкіх ўзораў абрадавай паэзіі, добрай захаванасцю аўтэнтычных формаў, актыўнасцю бытавання, цеснай сувяззю з рэчаіснасцю. Але мінулая беларская народная творчасцьпераважна сялянская народная творчасць. Гэта тлумачыцца тым, што так званыя вышэйшыя слаі грамадства, адукаваная яго частка, задавальнялі свае духоўныя патрэбы з дапамогай літаратуры, прафесійнага мастацтва, навукі, хаця часамі звярталіся да фальклору, не толькі карысталіся ім, але і вывучалі яго.

Фалькларыстыканавука аб народнай творчасці.

Фальклормастацтва слова, ён адрознівае рэчаіснасць у мастацкіх вобразах, створаных пры дапамозе паэтычнага слова, і ў гэтым набліжаецца да літаратуры. Але для фальклору характэрны рысы, якія адрозніваюць дадзеныя віды мастацтва слова паміж сабою:

? Калектыўнасць

? Вуснасць

? Варыянтнасць Фалькларыстыка кожнага народа мае свае непаўторныя рысы, якія складаюць нацыянальную спецыфіку народнай творчасці. Але многія творы, складзеныя рознымі народамі, падобныя.

Што датычыць беларускага фальклору, то ён мае шмат чаго падобнага і агульнага з фальклорам іншых народаў свету, але ў той жа час уносіць у скарбонку сусветнай народнай творчасці нешта асабістае і спецыфічнае толькі для нас, беларусаў.

Фальклор разнастайны па відам і жанрам. Я паспрабую звярнуцца да казкі і коратка прааналізаваць адзін з самых яркіх і, на мой погляд, адзін з самых цікавых жанраў беларускай народнай творчасці.

У наш час не знікае цікавасць да беларускай народнай казкі. І гэта не выпадкова: казка насычана высокімі ідэйна — мастацкімі якасцямі і непаўторнай нацыянальнай своеасоблівасцю. Глыбокая народная мудрасць, высокая паэтычнасць вобразаў, нязломная і светлая вера ў чалавека, у яго сілы і магчымасці, маральная цнатлівасць і чысціня, непараўнаны, непераймальны гумар і вострая сатыра, прастата і даступнасць зместу, займальнасць апавядання і, нарэшце, сапраўднае моўнае чарадзейства, — вось некаторыя з гэтых вартасцей, якія заўсёды прываблівалі і прывабліваюць да беларускай казкі ўдзячных чытачоў і слухачоў.

Казкатакі слоўны твор народа, у якім дзейнікамі з’яўляюцца або фантастычныя істоты, або зверы, або людзі, зазвычай уздольненыя асаблівымі якімі-небудзь якасцямі.

Усе беларускія казкі класіфікуюцца звычайна па трох асноўных раздзелах: казкі пра жывёл, чарадзейныя казкі і сацыяльна — бытавыя. Казкі пра жывёл лічацца найбольш старажытнымі па паходжанні, змястоўнай сутнасцю сваёй яны ўзыходзяць яшчэ да такіх ранніх форм першабытнага светапогляду, як анімізм (адушаўленне) і антрапамарфізм (ачалавечванне). Трэба бачыць у іх таксама і далёкія водгукі татэмізму — адной з самых старажытных рэлігій чалавецтва, сутнасць якой складала вера ў татэма — агульнага для данага роду і якой-небудзь жывёлы ці расліны продка. Казкі аб жывёле складаліся тады, калі старажытнаму чалавеку прыходзілася мець справу са звярамі, бараніцца ад іх, забіваць іх на ежу. Чалавек бачыў у звярах вялікую сілу, хітрасць, жыццё грамадамі, уменне перадаваць свае думкі, нейкую мову без слоў, але з адпаведнымі гукамі. Грозныя звяры выклікалі ў яго страх і пашану, ён прыносіў ім ахвяры як вышэйшым за сябе істотам, як і багам.

Па сваім змесце казкі аб жывёлах выглядаюць злучэннем чалавечага і жывёльнага элемента. Чалавек паказаў асаблівасці жывёл, выходзячы з сваіх уласных асаблівасцей. У нашых казках фігуруюць звяры, жывучыя ў нашых лясах (хітрая лісіца, дурнаваты і злосны воўк, дабрадушны мядзведзь, труслівая зайка), хатняя жывёла (кот, каза ці казёл, баран ці аўца, сабака, бык, конь, свіння), птушкі (пятух і курыцца, гусь, дрозд, сава, варона, верабей, дзяцел), а таксама часам — рак, жаба, муха, шаршэнь, пчала, мурашка і інш.

Чарадзейныя казкі па сваім паходжанні таксама належаць да найбольш старажытных. Галоўнае ў іх зместе — гэта мары і спадзяванні людзей на лепшае жыццё ў будучым, іх імкненні пакараць сабе сілы прыроды і перамагчы сацыяльнае зло, а таксама іх барацьба з чужаземнымі ворагамі - заваёўнікамі. Гэты змест раскрываецца своеасабліва — у фантастычных, звышнатуральных, цудадзейных карцінах і вобразах.

Сярод навелістычных сацыяльна — бытавых казак найбольш каштоўнасць у беларускім фальклоры маюць, несумненна, казкі антыпанскія і антыцаркоўныя, пазначаныя вострай сацыяльнай накіраванасцю. Колькасць і тых і другіх вельмі значная. Прычыну гэтага трэба бачыць у тым, што беларускі селянін цярпеў не толькі жорсткі сацыяльны прыгнёт, увасоблены ў вобразе пана — прыгонніка, але таксама цярпеў і жахлівы ўціск нацыянальны і рэлігійны. Адмоўны персанаж баларускіх антыпрыгонніцкіх казак — амаль заўсёды — пан-чужаземец, які не толькі лупіў тры скуры з мужыка, але яшчэ і таптаўся па ягонай душы, насміхаўся з яго мовы і звычаяў, бесперапынна абражаў яго нацыянальную годнасць.

Гэтак жа бязлітасна, як з панамі, абыходзіцца герой беларускіх казак і са «святымі айцамі» ўсіх масцей: папамі, ксяндзамі, дзякамі. Прадметам сатырычнага адлюстравання ў антыклерыкальных казках часцей за ўсё з’яўляюцца такія тыповыя рысы духоўнікаў, як ханжанства і крывадушнасць, прагавітасць і нахабства, паразітызм і амаральнасць.

Значную частку беларускага казачнага эпасу складаюць творы, у якіх высмейваюцца і ганьбуюцца розныя заганы ў чалавечым характары — такія, скажам, як непачцівыя адносіны да бацькоў, нетактоўнасць, зайздрасць, дурнота, імкненне пажывіцца за чужы кошт і многія іншыя. Гэтыя творы, адлюстроўваючы этычныя погляды народа, яго маральныя прынцыпы, яго разуменне дабра і зла, называюць усе рэчы сваімі імёнамі, недвухсэнсоўна і ясна, не прыбегаючы да алегорый, не карыстаючыся намёкамі. Многія з іх з’яўляюцца ўзорамі сатырычнай і гумарыстычнай творчасці народа.

Лёс розных жанраў беларускага казачнага эпасу склаўся неаднолькава. Сярод сучасных запісаў казак пра жывёл і чарадзейных новых, не вядомых раней сюжетаў, амаль не сустракаюцца. У параўнанні з гэтымі казкамі, жывыя традыцыі якіх відавочна затухаюць, пэўнай жыццястойкасцю і жыццяздольнасцю вылучаюцца казкі сацыяльна — бытавога зместу і рэалістычнага характару. Характэрныя змены назіраюцца ў змесце і паэтыцы тэкстаў, якія бытуюць: прыкметнае парушенне і разбурэнне кананічнай формы, адаптацыя фабулы ў адпаведнасці з сучаснымі ідэйна — эстэтычнымі патрабаваннямі, адчувальныя, з аднаго боку, страты ў апісальнасці, у маляўнічасці, у казачнай абраднасці і, з другога боку, узмацненне прытчавасці, прыспешванне цікавасці і скарачэнне шляху да закладзенага ў творы маральна — філасофскага сэнсу, жыццёвага ўрока, павучання. Тлумачыцца гэта не толькі сучаснымі ўмовамі бытавання казак, але і псіхалогіяй сённяшняга «спажыўца» фальклору.

За доўгія стагоддзі свайго існавання народная казка ўвабрала ў сябе пачуцці і думкі многіх пакаленняў, абагульніла сацыяльны і мастацкі вопыт тысяч і мільёнаў людзей, і таму набыла такія ідэйна — мастацкія вартасці, такую глыбіню зместу і дасканаласць паэтычнай формы, што і сёння можа служыць адным з магутных сродкаў маральнага, сацыяльнага і эстэтычнага выхавання моладзі.

Беларускі фальклор стварыў за сваю гісторыю велізарную колькасць высокамастацкіх твораў розных жанраў- песень, казак, легенд, паданняў, прыпевак, жартаў, прыказак, загадак і г. д. З вялікай беражлівасцю беларускі народ пранёс праз стагоддзі гэтыя брыліянты і перадаў нашчадкам. Наша задача ў меншымвывучаць, зберагчы і перадаць наступнаму пакаленню багацейшую спадчыну, гэтую найпрыгажэйшую жамчужыну, нашых бацькоў і прадзедаў .

III. Адам Глобус як прадаўжальнік беларускай народна творчасці

Развіццё беларускага фальклору працягваецца… Яно не спыняецца не на хвілінку… Канешне, крыху змяніўся напрамак развіцця, але гэта, можа і да лепшага. Вялікую папулярнасць у цяперашні час набыў гарадскі фальклор. Чаму гэта адбылося спытаеце?

На працягу ХIХ — ХХ стагоддзяў беларуская лiтаратура эстэтычна разгортвалася ў фальклорна-пабытовай прасторы, а сацыяльна была абмежаваная вясковай праблематыкай. Што, урэшце, i натуральна, бо толькi мястэчка i вёска былi беларускiмi, пакуль у другой палове 50-х не пачаўся шырокi мiграцыйны рух, калi лiкам беларускiх вяскоўцаў колькасць гарадскога насельнiцтва з 1950 па 1970 год павялiчылася на 57%. А да гэтага ў беларускiх гарадах пераважала расейскае, габрайскае ды польскае насельнiцтва.

Да яркіх прадстаўнікоў сучаснага гарадскога фальклору адносіцца Адам Глобус. Яго творы вобразныя, маляўнічыя, краявідныя. Горад і яго жыхары ў Глобуса адметныя, надта адрозныя ад папярэдніх вэрсіяў.

Асабліва хочацца вылучыць ягоныя «Казкі» — выдатна абмаляваная архетыповасць і дасканалае міфастваральніцтва. Глобус зрабіў паслясавецкую літаратуру жывой. Чытаючы Глобуса, пазнаеш рэальных людзей і іх характары ня ў сэнсе пэўных асобаў, а тыпажы: людзі абмаляваныя надта праўдападобна.

У сваіх «жыхалках" — казках Глобус паказвае нам нашыя ж дзіцячыя страхі (Рассыпацца ў ледзяны пыл ад дотыку Белай Марожаніцы, быць з’едзенымі страшнымі дзядзькамі вадаправодчыкамі, якія хаваюцца пад каналізацыйным люк, быць пасечанымі на кавалкі ў вялізнай лядоўні Чырванавокай Прадавачкі, быць перакручанымі на мяса гіганцкай мясарэзкай…) не для таго каб запужаць і нагадаць нам пра нашыя страхі і фобіі, а для таго каб вынайдзеныя ім інфернальныя сюжэты і вобразы, знаёмыя нам са «страшных гісторыяў» нашага дзяцінства, не зніклі, а рэанімаваліся зноў і зноў…

Глобус-казачнік гаворыць на мове будзённасці, таму ідэнтыфікаваць сябе з прадметамі й сытуацыямі - лягчэй лёгкага… Вось стаіць на адной з цэнтральных плошчаў Брунатны Калос, што плюшчыць свае ахвяры за тое, што яго пазбавілі ўлюбёнага капелюша… Вось з’яўляецца на тэлеэкране хлуслівая дыктарка, да якой ужо ляціць чорная труна з белымі крыламі… А вось і вы самі - слухаеце радыёпрыёмнік, які прамывае вам мазгі ня горш за пральную машыну.

Кніжачка «Казак» Глобуса — проста знаходка для даследчыкаў, тэарэтыкаў літаратуры, бо крыніцай пісьменьніцкага натхнення сталі многія фактары:

1. Ужо згаданыя дзіцячыя жахалкі («Чырвоная труна», «Чорнае сэрца», «Фосфарны шар», «Слуп колеру хакі»),

2. Біблія («Шэры прарок», «Белая зорка», «Чорны хлебароб», «Ружовы анёл»),

3. Творы выяўленчага мастацтва («Чорны яйкаквадрат», «Зялёная карціна»),

4. Абставіны ўласнага жыцця, якое, хоць і з цяжкасцю, але пазнаецца ў такіх казках, як «Шэры ідал» ці «Шэра-зялёная гумка» …

У гэтых казках Глобуса праводзіцца наглядны паралелізм з вобразамі вышэйупамянутых фактараў, напрыклад, у «Ружовым анёле», яблыневы садрай, Моця і ПыцяАдам і Ева, ЯхБог.

У «Шэрым гледачы»: серыялнаша жыццё.

У творах глыбока развіта сімволіка, напрыклад, у «Чорнай мясарэзцы»: чорная мармуровая плітасімвал смерці,

січба 13- сімвал д’ябла, бяды.

У «Казках» Глобуса вялікую ролю адыгрывае колер. У яго ўсе казкі каляровыя.

У творах пераважаюць чорнысімвал зла, смерці, шэрысімвал няшчырасці, пісімізму, чырвонысімвал кахання, але і крыві, смерці. Прысутнічаюць таксама аранжавы, руды, фіялетавы, блакітны, ліловы, зялёны і многія іншыя колеры .

Хоць сам ён і пратэстуе супраць таго, каб атаясамліваць вобраз з тым ці іншым колерам, але гэта ў яго не вельмі атрымоўваецца, напрыклад, «Чорны журналіст" — несумленны, гнілы, прадажны чалавек.

«Чырвоная варажбітка" — жанчына колеру кахання, прыгажосці, але калі трэба, то і колеру крыві, смерці.

" Шэры глядач" — вобраз пасіўнага чалавека, мышы.

Сімвалізм колеру можна заўважыць нават у самой назве зборніка: «Шэрыя казкі з шэрай краіны».

Яшчэ адна цікавостка зборніка заключаецца ў тым, што аўтар уводзіць чытачоў у зман, называючы свае творы казкамі. Гэта хутчэй небыліцы, звычайныя, можна сказаць, нават, бытавыя гісторыі, якія напоўнены містычным характарам.

Для даведкі, небыліцавыдуманая гісторыя, апавяданне, якое не адпавядае рэчаіснасці; выдумка. [12]

Адам Глобус умела спалучае казачнае і звычайнае, праўдзівае і выдуманае. Гэтым ён дапамагаенам зазірнуць нам у таямнічыя глыбіні сваёй фантазіі.

У чым жа сакрэт казак- «жыхалак», ці можа лепей сказаць небыліц Глобуса?

На гэта пытанне я сама адказваць не буду, а лепш працытую самога стваральнікаіндузіяста Адама Глобуса:

«І веру ў нашу казку. Заўсёды я верыў у казку. Казкі мне расказвалі бабы: Ядзвіга й Браніслава. Я верыў сваім родным бабам. Верыў у казачныя вобразы, у іхнюю моц і чарадзейнасць. Сваю веру ў жыццяздольнасьць і дзейснасць казачных вобразаў я захоўваю й аберагаю».

IV. Заключэнне Казка моцна ўвайшла ў паўсядзённасць сучаснага чалавека. Яна апавядае пра мінулае, дзеліцца цяперашнім і прадбачвае будучае. У казцы можна знасці і вострую сатыру, і займальнасць зместу, і паэтычнасць вобразаў, і народную мудрасць, і абавязкова, павучальны характар.

Да казкі і цяпер звяртаюцца нашы пісьменнікі. Яны надаюць гэтаму жанру вуснай народнай творчасці нейкую сваю асаблівасць, сваю «фішку», але не забываюць і пра традыцыі. Пры дапамозе казкі мы і самі пачынаем ствараць, выдумляць свае небывалыя гісторыі, дзесьці жартуючы, а дзесьці пужаючы не толькі сваіх «слухачоў», але і самога сябе. Да такіх аўтараў без усялякіх перашкод можна аднесці і Адама Глобуса.

Небыліцы Глобуса адметныя сваім цікавым і даволі непрастым сюжэтам, сваім глыбокім сэнсам, які часам цяжка ўлавіць і зразумець правільна. Глобусаўскія гісторыі, у большасці, маюць пісімістычную, але заўсёды павучальную, псіхалагічную і маралізатарскую канцоўку. Па аб’ёму творы маленькія і лаканічныя, простыя ў моўным аспекце, таму могуць прывабіць нават гультая.

Адам Глобус многае бярэ ад фальклору:

1. вялікае значэнне надае каларыстыцы: «Ружовая дзяўчына», «Зялёная скала»,

2. выкарыстоўвае міфалагічную сімволіку: «Фіялетавы дэман», «Чорны кіёск», «Зялёная русалка»,

3. звартаецца да хрысціянскіх традыцый, сюжэтаў і вобразаў: «Ружовы анёл», «Белы анёл», «Чорны хлебароб»,

4. бярэ пад увагу прыёмы паралелізму і параўнання: «Белая галубка», «Чырвоныя панчохі»,

5. увасабляе міфалагічныя і язычніцкія вобразы: «Фосфарны шар», «Чорная свечка» і г. д.

Наватарства Глобуса заключаецца ў перапляценні фальклорных традыцый з сучаснымі матывамі, будзёнымі акалічнасцямі і вобразамі. Небыліцы Адама Глобуса напісаны для ўсіх, як кажуць «ад мала да вяліка». Па іх можна выхоўваць дзяцей, прывучаць да рэальнага жыццябыцця, Для дарослых гэтыя творы таксама каштоўныя. Чалавек ў маленькіх казачках можа ўбачыць сваё адлюстраванне, асэнсаваць свае ўчынкі і, будзем спадзявацца на лепшае, змяніцца ў лепшы бок…

V. Літаратура

1. Convolitus: Лірыка і проза/ А. Глобус. — Мінск: Сучасны літаратар, 2008. — 832с.

2. hlobus@litara.net

3. http://adamhlobus.com/kazki.htm

4. http://adam-hlobus.livejournal.com/181 085.html

5. http://arche.bymedia.net/5−2000/3500.html

6. http://bk.baj.by/lekcyji/litaratura/kislicyna04.html

7.http://libby.ru/?Adam_Globuc:Recenzii%2C_Intervmzyu_s_avtorom%3A:Znaki_gorizontalmznogo_vremeni

8. http://litara.net/forum/405

9. http://naviny.by/ru/content/rubriki/1-ya_gruppa

10. http://www.astraviec.org/archiv/news/2005/news2

11. http://www.astraviec.org/archiv/news/2005/news2

12. http://www.br.minsk.by/index.php?article=24 805

13. http://www.folkndl.bsu.by/be/about/projects.html

14. http://www.knihi.net/index.php?productID=561

15. http://www.svaboda.org/content/article/773 955.html

16. http://www.top-kniga.ru/kv/interview/interview.

17. Беларуская вусна — паэтычная творчасць: Падручнік для студэнтаў Б43 філал. Спец. ВНУ/ К. П. Кабашнікаў, А. С. Ліс, А. С. Фядосік і інш. — Мінск.: Лексис, 2000. — 512с.

18. Беларускі фальклор: вучэб. дапам./ І. В. Казакова. — Мінск: Выд. Цэнтр БДУ, 2007. -309с.

19. Беларускі фальклор: Хрэстаматыя: Вучэб. дапам. Для Б43 філал. фак. ВНУ/ Склад. К. П. Кабашнікаў і інш. — 4-е Мінск.: Выш. школа., 1995. — 856с.

20. Литературныя манифесты от символизма до наших дней. М., 2000.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой