Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ
Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пы-танняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў пра-ведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7… Читать ещё >
Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Беларускi дзяржаўны унiверсiтэт
Гістарычны факультэт
Кафедра гiсторыi Беларусi старажытнага часу i сярэднiх вякоў
Рэферат па тэме: Абвяшчэнне дзяржаўнага суверэнітэту РБ Падрыхтаваў:
студэнт 5 курса, 2 групы Трафімаў Ж.К.
Мiнск, 2010
27 ліпеня 1990 г. Вярхоўны Савет БССР мінімальнай большасцю галасоў абвясціў Дэклакрацыю аб дзяржаўным суверэнітэце БССР у складзе савецкай федэрацыі. Гэтае рашэнне з’явілася вынікам рэакцыі на знешнюю сітуацыю, прыняцце 12 чэрвеня 1990 г. першым з’ездам народных дэпутатаў РСФСР Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Расійскай Федэрацыі. Прынятае рашэнне не вынікала з пераканання і волі большасці беларускага народа. Між тым яно адкрыла шлях сапраўднай незалежнасці рэспублікі.
У дваццатым артыкуле Дэкларацыі сцвярджалася, што «любыя гвалтоўныя дзеянні супраць нацыянальнай дзяржаўнасці Беларускай ССР з боку палітычных партый, грамадскіх аб’яднанняў ці асоб праследуюцца па закону». Згодна з другім артыкулам Дэкларацыі выступаць ад імя народа дазвалялася выключна Вярхоўнаму Савету. Урад рэспублікі атрымліваў права стварыць нацыянальную армію, міліцыю і службу бяспекі. Дэпутаты камуністы прагаласавалі за адзінаццаты артыкул аб неабходнасці новай саюзнай дамовы паміж рэспублікамі. Дэпутаты ад БНФ, якія выступалі супраць якіх-не-будзь саюзаў з Расіяй, не ўдзельнічалі ў гэтай частцы пасяджэння.
Правал жнівеньскага путчу 1991 г. стварыў спрыяльныя ўмовы на шляху да рэалізацыі дзяржаўнага суверэнітэту. Паведамленні з Масквы аб перамозе Ельцына над путчыстамі і прыпыненне дзейнасці КПСС выклікалі паніку сярод беларускай партнаменклатуры.
Скліканая 24 жніўня пятая нечарговая сесія Вярхоўнага Савета БССР адклікала з пасады Старшыні Вярхоўнага Савета М.І. Дземянцея. 25 жніўня быў прыняты Закон «Аб наданні статуса канстытуцыйнага закона Дэкларацыі Вярхоўнага Савета Беларускай ССР аб дзяржаўным суверэнітэце Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі» і пастанова «Аб забеспячэнні палітычнай і эканамічнай самастойнасці Беларускай ССР». Гэтымі актамі аб’яўлялася палітычная і эканамічная незалежнасць рэспублікі. Ва ўласнасць Беларускай ССР пераходзілі прадпрыемствы, арганізацыі і ўстановы саюзнага падпарадкавання, размешчаныя на яе тэрыторыі. Выключэнне складалі тыя прадпрыемствы і арганізацыі, кіраўніцтва якімі засталося, згодна з заканадаўствам Бела-рускай ССР, за адпаведнымі органамі Саюза ССР.
Была зменена назва рэспублікі, а таксама адбылася заме-на дзяржаўнай сімволікі. 19 верасня прынялі рашэнне Беларускую Савецкую Сацыялістычную Рэспубліку надалей называць «Рэспубліка Беларусь», а ў скарочаных назвах «Беларусь». У той самы дзень былі прыняты законы «Аб дзяржаўным сцягу Рэспублікі Беларусь» і «Аб дзяржаўным гербе Рэспублікі Беларусь». Дзяржаўны сцяг з гэтага часу ўяўляў сабой прамавугольнае палотнішча белачырвонага колеру. Дзяржаўным гербам стаў старажытны герб «Пагоня» — выява конніка з занесеным над галавой мячом. Старшынёй Вярхоўнага Савета Рэспублікі Беларусь быў абраны С.С. Шушкевіч.
8 снежня 1991 г. у рэзідэнцыі беларускага ўрада Віскулі С. Шушкевіч разам з прэзідэнтамі Расіі Б. Ельцыным і Украіны Л. Краўчуком падпісалі пагадненне аб фармальнай ліквідацыі СССР і стварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў (СНД). Бьша пастаўлена апошняя кропка ў амаль 70-гадовай біяграфіі Савецкага Саюза.
Да сферы сумеснай дзейнасці дзяржаў у Садружнасці была аднесена каардынацыя знешняй палітыкі, супрацоўніцтва ў межах агульнай палітычнай прасторы, еўрапейскага і азіяцкага рынкаў, мытнай палітыкі, у развіцці транспарту і сувязі, у галіне абароны навакольнага асяроддзя, удзел у стварэнні ўсеабдымнай міжнароднай сістэмы эканамічнай бяспекі; пытанні міграцыйнай палітыкі, барацьба з арганізаванай злачыннасцю.
Вярхоўны Савет Рэспублікі Беларусь 10 снежня 1991 г. ратыфікаваў пагадненне аб утварэнні Садружнасці Незалежных Дзяржаў. Адначасова была прынята пастанова аб дэнансацыі дагавора 1922 г. аб утварэнні СССР. На сустрэчы ў Алма-Аце, якая адбылася 21 снежня, да гэтага пагаднення далучыліся яшчэ 8 дзяржаў - былых рэспублік СССР, за выключэннем Прыбалтыйскіх рэспублік і Грузіі. 11 дэлега-цый суверэнных краін прынялі рашэнне аб стварэнні вышэйшага органа Садружнасці - Савета кіраўнікоў дзяржаў, а таксама Савета кіраўнікоў урадаў, падпісалі Дэкларацыю, у якой пацвердзілі іх аднолькавыя правы ў Садружнасці, прыхільнасць да супрацоўніцтва ў развіцці агульнай эканамічнай прасторы, агульнаеўрапейскага і еўраазіяцкага рынкаў, гарантыі выканання міжнародных абавязкаў былога Саюза ССР. Нягледзячы на прынятыя дакументы і ўтварэнне дадатковых каардынацыйных органаў, у дзейнасці дзяржаў Садружнасці выявіліся рознагалоссі. Асабліва абвострана яны праявіліся паміж Расіяй і Украінай па пытанню раздзелу арміі і Чарнаморскага флоту. Многія рэспублікі выказвалі незада-вальненне тым, што Расіі ў якасці правапераемніцы СССР адышла дыпламатычная сетка былога Саюза, большая частка маёмасці саюзных і партыйных структур, матэрыяльныя і духоўныя каштоўнасці, што ствараліся фактычна сіламі ўсіх рэспублік.
Станаўленне суверэннай дзяржавы патрабавала фарміравання органаў кіравання, стварэння ўласнага войска. Паводле закона ад 25 жніўня 1991 г. «Аб некаторых змяненнях у сістэме органаў дзяржаўнага кіравання Беларускай ССР» саюзнарэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў БССР было пераўтворана ў рэспубліканскае Міністэрства ўнутраных спраў. Яму былі падпарадкаваны ўнутраныя войскі і навучальныя ўстановы Міністэрства ўнутраных спраў СССР, размешчаныя на тэрыторыі рэспублікі. Саюзна-рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі БССР быў пераўтвораны ў рэспубліканскі Камітэт дзяржаўнай бяспекі. Ён перадпарадкоўваўся Вярхоўнаму Савету Рэспублікі Беларусь. Былі пе-рагледжаны функцыянальныя напрамкі дзейнасці камітэта, скасавана служба палітычнага вышуку, створана новае для гэтых сілавых ведамстваў падраздзяленне грамадскіх сувя-зяў. У забеспячэнні кадрамі стаўка была зроблена на прафесіяналаў.
Савету Міністраў Беларусі падпарадкоўваліся пагранічныя войскі Камітэта дзяржаўнай бяспекі. У пачатку 1992 г. пачало дзейнічаць Галоўнае ўпраўленне пагранічных войскаў пры Савеце Міністраў. За кароткі тэрмін Упраўленне пагранвойскаў правяло работу па ўмацаванню пагранзастаў. На службу ў рэспубліку вернута 1400 беларусаў-пагранічнікаў. Была таксама праведзена работа беларуска-літоўскай і беларуска-латвійскай змешанымі Камісіямі па ўстанаўленню мяжы Рэспублікі Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.
3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаў-чыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. «вертыкаль» — строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.
Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.
Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пы-танняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў пра-ведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэн-не пераможца аказалася складанай справай. Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласа-валі 83,3% нрыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь — 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% гра-мадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.
28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.
У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моман-ту абвяшчэння новых выбараў.
На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 ліста-пада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія на-зывалі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю «згода» для падт-рымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджа-ліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саюза. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні
У мэтах забеспячэння палітычнай і эканамічнай самастойнасці рэспублікі ў верасні 1991 г. Вярхоўны Савет прыняў пастанову «Аб мытнай службе Рэспублікі Беларусь». Беларускае ўпраўленне дзяржаўнага мытнага кантролю СССР было пераўтворана ў Дзяржаўны мытны камітэт Рэспублікі Беларусь. У яго падпарадкаванне перайшлі мытныя органы, якія размяшчаліся на тэрыторыі рэспублікі.
Важыым крокам на шляху ўмацавання суверэннасці Беларусі з’явілася стварэнне ўласнага войска на аснове прыняцця Вяр-хоўным Саветам Рэспублікі Беларусь у верасні 1991 г. адпаведнай пастановы. У сакавіку 1992 г. пачало дзейнічаць Міністэрства абароны Рэспублікі Беларусь. Пастанова Савета Міністраў ад 6 мая 1992 г. паклала пачатак непасрэднаму стварэнню ўласных узброеных сіл. Беларуская ваенная акруга была скасавана. Усе яе часці і падраздзяленні, а таксама часці цэнтральнага падпарадкавання, якія не ўваходзілі ў склад стратэгічных сіл СНД, перайшлі ў падпарадкаванне Міністэрства абароны рэспублікі. Распрацаваная ў лістападзе 1992 г. ваенная дактрына зыходзіла з неабходнасці быць бяз’ядзернай, нейтральнай дзяржавай. У той час большасць каманднага саставу беларускай арміі, якая налічвала 130 тыс. ваеннаслужачых, складалі расія-не. 13 тыс. беларускіх афіцэраў, што праходзілі службу на тэрыторыі Расіі і іншых былых савецкіх рэспублік, заявілі аб сваім жаданні служыць у беларускім нацыянальным войску. Прынятая праграма рэарганізацыі ўзброеных сіл прадугледжвала скарачэнне колькасці салдат да 60 тыс.
Былі прыняты меры па ўзмацненню кантралюючых функцый дзяржавы. У адпаведнасці з прынятым у сакавіку 1992 г. Вярхоўным Саветам Законам «Аб Кантрольнай палаце Рэспублікі Беларусь» галоўнымі функцыямі створанай палаты з’яўляліся кантроль за выкананнем законаў Рэспублікі Беларусь, пастаноў Вярхоўнага Савета і адпаведных ім іншых актаў, якія рэгулююць узаемаадносіны дзяржаўных, прыват-ных і гаспадарчых органаў.
Ва ўмацаванні дзяржаўнага ладу Рэспублікі Беларусь важнае значэнне мела выпрацоўка і прыняцце Канстытуцыі.Падрыхтоўка законапраекта аб дзяржаўным ладзе Беларусі было даручана Канстытуцыйнай камісіі, старшынёй якой з кастрычніка 1992 г. быў абраны С. Шушкевіч. У Вярхоўным Савеце разгарэўся канфлікт паміж апазіцыяй, узначальваемай дэпутатамі БНФ, і большасцю дэпутатаў, якія падтрымлівалі Прэм’ер-міністра В. Кебіча па пытанню прэзідэнтства. Апазіцыя намагалася мінімізаваць значэнне кіраўніка дзяржавы. На іх думку палітычная традыцыя Беларусі патрабавала парламенцкага кіравання. Апазіцыя прапанавала, каб прэзідэнт выбіраўся Вярхоўным Саветам. Праўрадавая большасць імкну-лася да варыянта Канстытуцыі, у якой будучы прэзідэнт надзя-ляўся правамі поўнага кантролю за выканаўчай уладай.
На працягу 1992;1994 гг. Вярхоўны Савет стаў арэнай жорсткай фракцыйнай палітычнай барацьбы па абвостраных праблемах эканамічнага жыцця, вызначэння палітычнага ста-туса дзяржавы, будучага дагавора з Расіяй. Прэзідэнцкія выбары, прызначаныя на чэрвень 1994 г., прымушалі розныя палітычныя лагеры да ўзмоцненай палітычнай актыўнасці. У гэтай сітуацыі ўзрастаў палітычны рэйтынг А. Лукашэнкі, та-гачаснага старшыні парламенцкай камісіі па барацьбе з карупцыяй. Ён абвінаваціў С. Шушкевіча і некалькіх звязаных з ім чыноўнікаў у раскраданні дзяржаўнай маёмасці. 26 студзеня 1994 г. дэпутаты Вярхоўнага Савета (209 галасоў за і 39 супраць) адклікалі С. Шушкевіча з займаемай пасады. Старшынёй Вярхоўнага Савета некалькі дзён пазней стаў М.І. Грыб, які фарсіраваў працэс прыняцця канстытуцыі.
15 сакавіка 1994 г. Вярхоўны Савет рэспублікі прыняў новую Канстытуцыю — Асноўны закон Рэспублікі Беларусь. Паводле Канстытуцыі Беларусь з’яўляецца унітарнай дэмак-ратычнай сацыяльнай дзяржавай, якая валодае вяршэнствам і паўнатой улады на сваёй тэрыторыі. У рэспубліцы ўводзіла-ся прэзідэнцкая форма кіравання. На чарзе стаяла пытанне абранне прэзідэнта.
Кандыдатамі на пасаду прэзідэнта былі вылучаны 6 чала-век: А. Дубко, В. Кебіч, А. Лукашэнка, В. Новікаў, 3. Пазняк, С. Шушкевіч.
Пераможцам першага тура выбараў 19 чэрвеня стаў А. Лукашэнка, які набраў 45% галасоў. В. Кебіча, хаця ён і выйшаў у другі тур, падтрымала толькі 17,4% выбаршчыкаў. Кандыдаты апазіцыі 3. Пазняк і С. Шушкевіч атрымалі 13% і адпаведна 10% галасоў. В. Новікаў атрымаў 5% галасоў. У наступным туры выбараў 10 ліпеня амаль 80% выбаршчыкаў першым прэзідэнтам Беларусі абралі А. Лукашэнку. Насельніцтва Беларусі выказалася за грамадскую справядлівасць, радыкальныя змены, якія ў ходзе выбарчай кампаніі абяцаў будучы прэзідэнт.
3 мэтай забеспячэння эфектыўнасці дзяржаўнай палітыкі было праведзена рэфармаванне сістэмы выканаўчай улады. У пачатку 1995 г. стварылася падпарадкаваная прэзідэнту сквазная вертыкальная структура, якая ўключала выканаўчыя і распарадчыя органы як у цэнтры, так і на месцах, т. зв. «вертыкаль» — строга цэнтралізаваная сістэма дзяржаўнага кіравання.
Аднак пераможаная на прэзідэнцкіх выбарах апазіцыя не адмовілася ад барацьбы за дзяржаўную ўладу. Рэванш яна меркавала ўзяць на парламенцкіх выбарах у маі 1995 года. У гэтых мэтах у лістападзе 1994 г. быў арганізаваны выбарчы блок апазіцыйных партый, у які, акрамя БНФ, увайшлі БСДГ АДПБ, НДПБ і БСП.
Разам з выбарамі ў Вярхоўны Савет, прызначанымі на 14 мая 1995 г., у мэтах вырашэння некаторых спрэчных пытанняў, што ставіла палітычная апазіцыя і якія мелі прынцыповае значэнне для ўзаемнай дамоўленасці ў грамадстве, у адпаведнасці з перадвыбарнай платформай прэзідэнта быў праведзены рэспубліканскі рэферэндум. 14 мая абраных было толькі 18 дэпутатаў, хаця ў галасаванні ўдзельнічалі 64,7% выбаршчыкаў. Дэпутацкі мандат прысвойваўся толькі тым кандыдатам, якія ў аднамандатных акругах набралі звыш 50% галасоў пры болын чым 50-працэнтнай прысутнасці выбаршчыкаў. Паколькі за кожны мандат змагалася некалькі, а ў некаторых акругах нават больш дзесяці кандыдатаў, вылучэнне пераможца аказалася складанай справай. Затое рэферэндум, на які было вынесена 4 пытанні, завяршыўся вялікай перамогай Прэзідэнта. За адабрэнне пытання аб наданні рускай мове роўнага статусу з беларускай прагаласавалі 83,3% прыняўшых удзел у галасаванні, за прапанову аб устанаўленні новых Дзяржаўнага сцяга і Дзяржаўнага герба Рэспублікі Беларусь — 75,1%. Дзеянні Прэзідэнта, накіраваныя на эканамічную інтэграцыю з Расійскай Федэрацыяй, адобрылі 83,3%. Згоду з неабходнасцю ўнясення змяненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь, якія прадугледжвалі магчымасць датэрміновага спынення паўнамоцтваў Вярхоўнага Савета Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у выпадках сістэматычнага або грубага парушэння Канстытуцыі, прагаласавала 77,7% гра-мадзян, прыняўшых удзел у галасаванні. Прэзідэнт атрымаў падтрымку большасці беларускага насельніцтва на далейшае правядзенне пачатай унутранай і знешняй палітыкі.
28 мая адбыўся другі тур выбараў у Вярхоўны Савет. Пасля двух тураў галасавання было абрана 119 дэпутатаў, галоўным чынам, у сельскіх акругах. У адпаведнасці з Канстытуцыяй Рэс-публікі Беларусь парламент, які налічваў 260 дэпутатаў, мог пачаць работу пры ўкамплектаванні 2/3 дэпутацкіх месцаў.
У чэрвені 1995 г. Прэзідэнт падпісаў указ аб новай дзяржаўнай сімволіцы. Існуючы Вярхоўны Савет быў прызнаны нелігітымным. Ён не меў права прымаць новыя законы. Паўнамоцтвы парламента папярэдняга склікання скончыліся з моманту абвяшчэння новых выбараў.
На двух турах дапаўняльных выбараў, якія адбыліся 29 лістапада і 10 снежня 1995 г., было абрана 79 дэпутатаў, у большасці беспартыйных. У новым парламенце дэпутаты, якія называлі сябе незалежнымі, мелі 96 мандатаў. На першай сесіі 60 незалежных дэпутатаў стварылі фракцыю «згода» для падтрымкі Прэзідэнта. Выбраны Старшынёй Вярхоўнага Савета С. Шарэцкі, як і пераважная большасць парламента, пагаджаліся з асноўным напрамкам палітыкі Прэзідэнта, накіраваным на аднаўленне сувязяў з рэспублікамі былога Савецкага Саю-за. Аднак канфлікт паміж парламентам і Прэзідэнтам нарастаў з кожным месяцам. Сярод часткі дэпутатаў думка аб адкліканні Прэзідэнта, хаця і выразна не фармулявалася, знаходзіла ўсё больш прыхільнікаў.
Да бунту супраць Прэзідэнта заахвочвалі дэпутатаў дэманстрацыі, што мслі месца вясной 1996 г., арганізаваныя апазіцыяй.
Прэзідэнт А. Лукашэнка і Урад Рэспублікі Беларусь вызначылі палітычны курс, накіраваны на стварэнне сацыяльна арыентаванай эканомікі, забеспячэнне палітычнай стабільнасці і згоды ў грамадстве, паглыбленне інтэграцыі з Расіяй і іншымі дзяржавамі СНД, шматвектарнасць знешняй палітыкі рэс-публікі, павышэнне дабрабыту народа, развіццё навукі, адукацыі і культуры. У чэрвені 1996 г. Прэзідэнт унёс у Вярхоўны Савет прапанову аб рэферэндуме наконт змен у Канстытуцыіперанясенні нацыянальнага свята з 27 ліпеня (Дзень абвяшчэння суверэнітэту ў 1990 г.) на 3 ліпеня (Дзень вызвалення Мінска Чырвонай Арміяй у 1944 г.), свабоднага абароту зямлі, адмены смяротнага пакарання, аб рэарганізацыі парламента, тэрміне паўнамоцтваў Кіраўніка дзяржавы.
Ва ўмовах абвостранай канфрактацыі ў грамадстве, спроб апазіцыі сарваць рэферэндум, а таксама няўдалай спробы правесці Вярхоўным Саветам 20 лістапада працэдуру імпічменту прэзідэнту адбыўся 24 лістапада 1996 г. другі рэспубліканскі рэферэндум. 3 7,4 млн. чалавек, якія мелі права ўдзельнічаць у рэферэндуме, галасавалі каля 6,2 млн. чалавек, ці 84,4%. За прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змя-неннямі і дапаўненнямі (новая рэдакцыя Канстытуцыі Рэс-публікі Беларусь), прагаласавалі каля 5,2 млн. чалавек, ці 70,45% грамадзян, унесенных у спісы для галасавання. Пака-зальна, што за прыняцце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 г. са змяненнямі і дапаўненнямі, прапанаванымі дэпу-тацкімі фракцыямі камуністаў і аграрыяў, прагаласавалі толькі 582 тыс. чалавек, ці 7,93%. Яшчэ большая колькасць удзелыйкаў галасавання — 88,18% (5,5 млн. чалавек) выказа-ліся за перанясенне Дня незалежнасці Рэспублікі Беларусь з 27 ліпеня на 3 ліпеня. Грамадзяне Беларусі таксама выказалі-ся супраць свабоднага, без абмежаванняў куплі і продажу зямлі (5,2 млн. чалавек, ці 82,88%) і адмены смяротнай кары ў Рэспубліцы Беларусь (каля 5 млн. чалавек, ці 80,44%). Як бач-на, палітычная апазіцыя пацярпела сакрушальнае паражэнне.
У адпаведнасці з новай рэдакцыяй Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь замест аднапалатнага Вярхоўнага Савета з 260 дэпутатамі быў сфарміраваны двухпалатны парламентНацыянальны сход, які з гэтага часу складаецца з Палаты прадстаўнікоў (110 дэпутатаў: выбіраюцца насельніцтвам) і Савета Рэспублікі (па 8 чалавек выбіраюцца ад кожнай вобласці і г. Мінска і 8 чалавек прызначаюцца прэзідэнтам). Канстытуцыйны суд адмяніў свае ранейшыя пастановы, прыз-наў, што рэферэндум быў праведзены ў адпаведнасці з Канстытуцыяй.
Паводле новай рэдакцыі Канстытуцыі Прэзідэнт з’яўляецца кіраўніком дзяржавы, гарантам Канстытуцыі, правоў і свабод чалавека і грамадзяніна. Кіраўніком выканаўчай улады з’яўляецца Прэм’ер-міністр Урада, пашыраны правы і паўнамоцтвы Савета Міністраў, зменены парадак прызначэння асоб на некаторыя дзяржаўныя пасады і вызваленне гэтых асоб ад пасад у адпаведнасці з Канстытуцыяй і зака-надаўствам.
Дзяржавы Заходняй Еўропы не прызналі ні вынікаў рэферэндуму, ні створанага Нацыянальнага сходу. Доўгі час адзіным легальным прадстаўніцтвам Беларусі яны лічылі Вярхоўны Савет, колькасць дэпутатаў апошняга пастаянна скарачалася (першапачаткова 85 чалавек).
У Беларусі апазіцыя не мела рэальнага ўплыву на сітуацыю ў рэспубліцы. Сведчаннем падтрымкі ўрадавага курса з’явіліся новыя выбары Прэзідэнта, якія адбыліся 9 верасня 2001 г. Яны зноў прынеслі ўнушальную перамогу А. Лукашэнку. Ён атры-маў 75,65% галасоў выбаршчыкаў, у той час, калі галоўны са-пернік У. Ганчарык атрымаў 15,65%, С. Гайдукевіч — 2,48% галасоў удзельнікаў выбараў. Свае галасы ў падтрымку кандыда-таў у прэзідэнты аддалі 83,86% выбаршчыкаў, 2,2% былі прызнаны несапраўднымі. Палітычная апазіцыя ў чарговы час пацярпела паражэнне.
Літаратура
1. Кохановскій А.Г. і Яновскій О.А. \Гісторія Беларусі. Учеб.-інформ. Пособіе\ Мн., 2001.
2. Касцюк М.П.\ Нарысы па гісторыі Беларусі:У 2 ч. Мн., Беларусь, 1994;1995.
3. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч. 2. / Пад рэд. Я.К. Новіка. Мн., 2006.
4. Гісторыя Беларусі. У 2 ч. Ч.2. XIX — XX стст: Курс лекцый / П.І. Брыгадзін, У.Ф. Ладысеў і інш. Мн., 2002.