Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Беларуская літаратура перыяду барока

КурсоваяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Да канца XVII ст. адносяцца беларускія антыпралог, пралог і інтэрмедыйныя ўстаўкі да польскай драмы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», якая захавалася ў рукапісным «Аршанскім кодэксе». Падзеі яе адбываюцца ў Старажытнай Русі, у часы, калі ішла барацьба за ўладу паміж асобнымі князямі. Драма пачынаецца антыпралогам, дзе полацкі рамеснік (гарбар) знаёміць са сцэнай селяніна, які прыйшоў… Читать ещё >

Беларуская літаратура перыяду барока (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

барока літаратура рэнесансны полацкі

Беларуская літаратура перыяду барока

Змест

  • 1. Літаратура перыяду барока
  • 1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока
  • 1.2 Паэзія
  • 1.3 Проза
  • 1.4 Драматургія
  • 1.5 Сімяон Полацкі
  • Спіс выкарыстаных крыніц
  • 1. Літаратура перыяду барока
  • 1.1 Асноўныя адзнакі і асаблівасці літаратуры перыяду барока
  • На першым этапе пераходнага перыяду вядучым мастацкім напрамкам (стылем) шматмоўнай літаратуры Беларусі ў цэлым і беларускай літаратуры ў прыватнасці з’явілася барока, якое спалучыла ў сабе рэнесансавыя і сярэдневяковыя традыцыі. У адрозненне ад Рэнесансу прадстаўнікі гэтага напрамку апелявалі не да розуму, а да пачуццяў чалавека, яго веры ў звышнатуральныя сілы. Для твораў барока характэрны шматзначнасць, метафарычнасць, кантрастнасць, парадаксальнасць, сумяшчэнне несумяшчальнага (узнёслага і нізкага, трагічнага і камічнага). Перавага аддавалася вонкавай форме, якая рабілася ўсё больш ускладнёнай і вычварвай.
  • Як і еўрапейскае, беларускае барока было цесна звязана са схаластычнымі ідэямі Контррэфармацыі. Тэарэтыкі новага напрамку сцвярджалі, што прыгожае не ўласціва аб’ектыўнай рэчаіснасці — яно існуе толькі ў душы творцы. Ад аўтара патрабавалася, каб ён ствараў «знакі», «іерогліфы» навакольнага свету, не «апускаўся» да «капіравання» яго ў вобразах, якія мелі б цесную сувязь з рэальнасцю. У адрозненне ад рэнесансавай літаратуры, якая паказвала чалавека цэльным і паслядоўным, герой барочнай літаратуры ўнутрана раздвоены і супярэчлівы. Містыка ў яго бярэ верх над розумам, анархізм — над пачуццём абавязку і грамадзянскасцю, песімізм — над верай у будучыню.
  • Аднак як мастацкае светаўспрыманне барока значна шырэй, чым ідэалогія Контррэфармацыі. Для барока не былі чужыя таксама гуманістычныя, асветніцкія тэндэнцыі (Сімяон Полацкі). Яно сінтэзавала кніжныя (сярэдневяковыя і рэнесансавыя) з народнымі, фальклорнымі традыцыямі (песенна-інтымная лірыка, інтэрмедыі да школьных драм). Дзякуючы таму што эстэтыка барока не была строга нарматыўнай, у кожнай краіне творы барока набывалі нацыянальную адметнасць. Своеасаблівасцю беларускага барока было, напрыклад, тое, што яно развівалася на скрыжаванні ўсходніх і заходнееўрапейскіх уплываў, на «паграніччы» праваслаўнага і каталіцкага веравызнанняў.
  • Пры ўсёй сваёй ідэалістычнасці эстэтыка барока, сінтэтычная па сваім характары, з’явілася крокам уперад у мастацкім развіцці Беларусі. Барока было тут «першым літаратурным напрамкам, які спецыяльна распрацоўваў і тэарэтычна абгрунтоўваў пытанні шматлікасці рэальнасцей у структуры мастацкага твора». Жыццё стала паказвацца болып усебакова — у яго дыялектычнай зменлівасці і супярэчнасці. Барока ўзмацніла сувязі паміж літаратурамі, абмен мастацкімі каштоўнасцямі. У Беларусі стала інтэнсіўна пашырацца еўрапейская сістэма родаў і жанраў (напрыклад, драма). Ва ўмовах Усходняй Еўропы барока часткова ўзяло на сябе функцыі Адраджэння.
  • Барока прыйшло ў Беларусь пры польскім і ўкраінскім пасрэдніцтве. Значную ролю ў гэтым працэсе адыгралі паэт-лацініст і тэарэтык новага напрамку Мацей Сарбеўскі, які выкладаў у полацкай езуіцкай калегіі, украінскія пісьменнікі Дзмітрый Растоўскі і Кліменцій Зіноўеў, якія бывалі ў Беларусі, а таксама Кіева-Магілянская праваслаўная акадэмія, дзе на барочных паэтыках і рыторыках вучыліся многія беларускія шкаляры. У сваю чаргу Беларусь выступіла пасрэднікам (галоўным чынам дзякуючы Сімяону Полацкаму і Андрэю Белабоцкаму) у распаўсюджанні барока на ўсход, у Расію.
  • Асобныя рысы новага мастацкага напрамку прыкметны ўжо ў беларускай літаратуры першай паловы XVII ст. — у палемічнай прозе, панегірычным вершатворстве, а таксама ў «Прамове Мялешкі» і «Лісце да Абуховіча». Аднак найбольш выразна і поўна барока праявілася ў літаратуры пераходнага перыяду — у рэлігійна-філасофскай і песенна-інтымнай лірыцы, парадыйна-сатырычнай прозе, дыдактычных драмах, якія ставіліся на сцэнах школьных тэатраў.
  • Барочны характар мела таксама тагачаснае мастацтва. Замежнымі і мясцовымі архітэктарамі будаваліся пампезныя касцёлы і цэрквы, палацавыя ансамблі і ратушы. Пры афармленні іх шырока выкарыстоўваліся творы выяўленчага і дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, аздобленыя характэрным арнаментам. Узнік свецкі партрэтны жывапіс. Пашыралася кніжная графіка (найбольш арыгінальнымі яе прадстаўнікамі былі магіляўчане Максім і Васіль Вашчанкі). Вялікую мастацкую каштоўнасць маюць слуцкія паясы, карэліцкія габелены, урэцкае і налібацкае шкло, якія ствараліся прыгоннымі майстрамі на мясцовых мануфактурах. Узнікла даволі густая сетка школьных тэатраў (Полацк, Гродна, Навагрудак, Нясвіж, Пінск і інш.), дзе наладжваліся пышныя відовішчы з удзелам хору і балета. Барочнае мастацтва імкнулася запаланіць зрок і слых чалавека, уздзейнічаць на яго эмоцыі, выклікаць экстаз.
  • Беларускаму барока ўласцівы розныя ідэйныя і фармальна-стылявыя тэндэнцыі, розныя «шцілі». Для «высокага», часцей за ўсё элітарнага, рэакцыйна-арыстакратычнага барока характэрны рытарычная прыўзнятасць, ускладненасць формы, сімвалічнасць. Творы «сярэдняга» стылю задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні бяднейшай шляхты, гараджан. На гэтым узроўні актыўна засвойваліся заходнееўрапейскія традыцыі, аднак не гублялася сувязь і з роднай глебай. Урэшце існавала «нізкае» барока, народнае і напаўнароднае па сваім змесце. Яно было прадстаўлена інтымна-песеннай лірыкай, парадыйнымі калядкамі, інтэрмедыямі, батлеечнымі драмамі, якія ствараліся вандроўнымі шкалярамі і музыкамі. Паміж рознымі стылявымі ўзроўнямі ішла яўная або затоеная барацьба, якая, аднак, не выключала і плённага ўзаемапранікнення, абмену мастацкімі каштоўнасцямі. З «высокім» барока была звязана старая традыцыя беларускай літаратуры, з «сярэднім» і «нізкім» — новая, найбольш для яе перспектыўная. Якраз тут з’явіліся травесційна-бурлескныя творы, якія сталі своеасаблівым мосцікам да беларускай літаратуры новага часу.
  • Тры ўзроўні, тры барочныя «шцілі» больш або менш выразна праявіліся ў паэзіі, прозе і драматургіі як уласна беларускай літаратуры, так і шматмоўнай літаратуры Беларусі. Асаблівай стылявой разнастайнасцю вызначалася тагачасная беларуская паэзія.
  • 1.2 Паэзія
  • Барочная эстэтыка прызнавала два віды «руху»: «вертыкальны» — ад зямлі да ўсявышняга і «гарызантальны» — ад калыскі да магілы. Першаму віду адпавядала тагачасная духоўная паэзія, другому — свецкая. Павучальныя духоўныя вершы і канты («Аб страшным судзе», «Размышленне аб смерці», «Кары мяне, Госпадзі мой» і інш.) адмаўлялі рэальнае, зямное шчасце і праслаўлялі ўяўнае, нябеснае. Свецкая паэзія таксама скептычна ставілася да зямнога быцця, аднак не цуралася паказу і «цялеснай раскошы». Свецкая паэзія вельмі часта збліжалася з духоўнай, запазычвала ў яе асобныя матывы. Але паміж імі была і вельмі істотная розніца. Духоўная паэзія была пераважна звязава з пануючымі, элітарнымі коламі, ідэалогіяй Контррэфармацыі, месцілася ў межах высокага «шцілю» барока. Свецкая ж часта выражала апазіцыйныя настроі ніжэйшых слаёў насельніцтва. Ёй больш адпавядаў сярэдні «шціль» барока. З духоўнай паэзіяй была звязана зыходзячая лінія развіцця старой беларускай літаратуры, з свецкай — узыходзячая лінія, нараджэнне новых традыцый.
  • Духоўная паэзія, якая нараджалася і пашыралася пераважна сярод вышэйшага духавенства і магнацтва, уяўляла сабой «вертаград» (сад) для выбраных. Стваралася яна на польскай, лацінскай, стараславянскай і толькі зрэдку на старажытнабеларускай мове. Сюжэты і вобразы для духоўнай паэзіі браліся з Бібліі, жыццяў святых (вершы пра Міколу-ўгодніка, Варвару, Ягора), твораў заходнееўрапейскіх містыкаў («Пентатэугум» А. Белабоцкага). Метафарычнае рэлігійнае вершаскладанне было адарвана ад рэальнасці, звернута ў сярэдневякоўе. Мастацкія сродкі «высокай» паэзіі вызначаліся кансерватыўнасцю. У той час як свецкае вершаскладанне (асабліва інтымная лірыка) пераходзіла да сілабатанізму, духоўнае цвёрда трымалася сілабізму.
  • Найбольш значнымі прадстаўнікамі высокага «шцілю» з’яўляліся Сімяон Полацкі (1629—1680) і Андрэй Белабоцкі (другая палова XVII ст.), спадчына якіх адначасова належыць беларускай і рускай літаратурам. Гэтыя ўраджэнцы Беларусі пашырылі сярод усходняга славянства, у першую чаргу ў Расіі, духоўную паэзію, панегірычна-геральдычныя вершы, характэрныя для польскага і заходнееўрапейскага барока. Асноўныя творы Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага сведчаць, што іх аўтары былі ідэалістамі, метафізікамі. Адсюль — культ духоўнага, пагарда да чалавечага цела, сцвярджэнне хуткаплыннасці і марнасці зямнога жыцця. Чытач «славянарускай» паэмы А. Белабоцкага «Пентатэугум» («Пяцікніжжа») запалохваўся змрочнымі карцінамі божага суда і пекла, якія апісаны з натуралістычнай дэталёвасцю:
  • Шумят, гремят пыток зборы, веревки, цепи, вериги,
  • Кнуты, пилы и топоры, ножи, мечи, кола, круги,
  • Остре древа, висельнице, кипят котлы, смолу льют,
  • Одных тягнут, рвут по штуке, инных в водах потопляют.
  • Для «высокай» паэзіі Сімяона Полацкага і Андрэя Белабоцкага, а таксама Ф. Утчыцкага, I. Іеўлевіча, ананімных аўтараў характэрны падкрэсленая эмацыянальнасць, гіпербалізацыя пачуццяў. Часта выкарыстоўвалася кантрастнае супастаўленне супрацьлеглых паняццяў — зямнога і вечнага, прыгожага і агіднага, жыцця і смерці, дабра і зла, святла і цемры. Нечакана сумяшчаючы несумяшчальнае, высокае і нізкае, канкрэтнае і абстрактнае, Белабоцкі так даказвае марнасць чалавечых дзеянняў на матэрыяле старажытнарымскай гісторыі:
  • Уже столы не потеют бальсамем царя Нерона,
  • Царей жилище грязнеют, вода с калом помешена.
  • В твоих банях, Антонине, гусята ся полоскают,
  • В твоей, Тибур, равнине козы душных трав нюхают.
  • Дасягнуўшы апагею ў сваім развіцці ў другой палове XVII ст., высокі «шціль» потым, у першай трэці XVIII ст., пачаў разбурацца знутры, пад уплывам фальклорнай стыхіі. Духоўны змест паступова выцясняўся свецкім, зямным. Адбывалася абміршчэнне рэлігійнай паэзіі. Асабліва адчувальна яно ў жанры каляднай песні (калядкі). Ад рэлігійнага зместу ў ёй застаўся толькі вонкавы біблейскі антураж. У калядках «Того дня вельмі слаўного», «У Бэтлегэме, доме ўбогім», «Нова радасць стала» і інш. знайшло адлюстраванне рэальнае жыццё сялян-пастухоў, іх паўсядзённы быт. Біблейская легенда «ачалавечвалася», набывала новы сэнс. У калядках чулліва расказваецца аб з’яўленні на свет дзіцяці, праслаўляецца мацярынства. У адпаведнасці з народнымі традыцыямі пастухі прыносяць сціплыя дары, іграюць на музычных інструментах. Кожная з дзеючых асоб калядкі «У Бэтлегэме, доме ўбогім», надрукаванай у 1726 г. у супрасльскім «Служэбніку», выдзяляецца з агульнай масы ўласным імем, характэрнай рысай:
  • Саўко з Яхімом, своім брацімом,
  • Скоро прыспелі — зараз запелі,
  • Форусь з Тарасом гудзелі басом,
  • Бутрымко з Кантом пішчат дышкантам,
  • Дземід з Данілом загралі міло,
  • Борыс з Протасом спешалі лясом,
  • Міхайло долом спешыў з Антоном,
  • Грысь з Молонёю гналі ролёю,
  • Роман з Ігнатом, со своім братом,
  • Плылі тудою Еўфрат-рэкою.
  • Ярэмко ў куточку, на полозочку,
  • Цертуху нюхаў, музыкі слухаў.
  • Красамоўным сведчаннем разбурэння «высокай» барочнай паэзіі з’яўляюцца таксама два беларускія рэлігійна-панегірычныя вершы («вітанні»), напісаныя, відаць, выкладчыкам калегій Дамінікам Рудніцкім (1676— 1739) у 20-х гг. XVIII ст. Першы з іх прысвечаны прыезду ў Вільню біскупа Кшыштафа Шэмбека, другі — наведанню Пінска валынскім біскупам. Абодва вершы напісаны па канонах барока. Часта ўжываецца рэлігійная сімволіка, геральдычна-эмблематычныя метафары і параўнанні, вытанчаная гульня слоў. Але адначасова ў творах прысутнічае і жывы струмень народнай паэзіі. З’яўляюцца напаўфальклорныя ўрыўкі пра «казельчыкаў», якіх святы Казімір нібыта збіраецца карміць сваімі гербоўнымі лілеямі. Умоўнасць паступова саступае месца канкрэтнай рэальнасці:
  • Нуте ж, нуте, козакі, ласкавого маем,
  • По святых мы, грэшнікі. князя повітаем.
  • Он седіт хорошонькі, Рожамі кідает,
  • А Козельчык одін з другік перэд нім бегает.
  • На князюю Рожу глядят, очэнькамі луп, луп,
  • Рожэнькамі подкідают, ножэнькамі туп, туп.
  • Козельчыкі, любчыкі, зостаньцеся з намі,
  • Наш Казімір карміці будет ліліямі.
  • У параўнанні з рэлігійна-панегірычнай паэзіяй больш свецкі і дэмакратычны характар мела павучальная грамадска-філасофская лірыка. У адрозненне ад твораў высокага «шцілю» яна звязана пераважна з сярэдняй і дробнай шляхтай, школьным асяроддзем. Зместам барочнай грамадска-філасофскай лірыкі быў роздум аб чалавеку, яго прызначэнні ў жыцці. Як і ўсёй барочнай паэзіі, ёй уласціва ўнутраная супярэчлівасць. У адрозненне ад гарманічнага чалавека рэнесансавай літаратуры лірычны герой паказваецца раздвоеным, надломленым. У яго душы змагаюцца самыя розныя пачуцці: дабро і зло, любоў і нянавісць, глыбокая вера і рэлігійны скепсіс. Ён вядзе дваістае жыццё: хоча ўзяць ад жыцця ўсе асалоды і адначасова заслужыць цнатлівасцю «вечнае збавенне». Філасофская лірыка («Сам я не знаю, як на свеце жыці», «Пара прыходзіт па шчасцію тужыць», «Я, сірата, блонкаюся, не маю радзіны», «Бывала ліха многа на свеце» і інш.) з абстрактна-маралізатарскіх пазіцый павучала чытача, у чым заключаецца дабро і зло, шчасце і няшчасце. У адрозненне ад духоўных вершаў яна абвяшчала зямную ўладкаванасць мэтай існавання («Ах, как трудна чалавеку жыць без шчасця в млодым веку»). Найбольш важкім крытэрыем пры вызначэнні вартасці чалавека лічыліся не багацце і знатнасць, а духоўныя дабрачыннасці — працавітасць, цнатлівасць, сумленнасць. Магнаты, пазбаўленыя гэтых вартасцей, выклікалі рэзкае асуджэнне. У адным з вершаў, запісаным у пачатку XVIII ст. у Супрасльскім манастыры, мы сустракаемся з багатым феадалам, жыццё якога праходзіць у бяздзейнасці, бездухоўнасці:
  • Сам я не знаю, як на свети жити,
  • Бывши з телом, на земли Богу не грешити,
  • А я хощу жити и еще грешити,
  • А тут кажут умерти и во гробе гнити.
  • А я бынамней на тое не дбаю,
  • О споведи не мышлю, ани теж ся каю.
  • Прызнаючы зменлівасць усяго існага, хуткаплыннасць часу, барочная лірыка заклікала берагчы яго, адмаўляцца ад марнасці свету. Часам такі заклік быў скіраваны на сцвярджэнне аскетычнага, сярэдневяковага ідэалу. Але ў тагачаснай паэзіі ёсць таксама нямала жыццесцвярджальных, аптымістычных радкоў:
  • Не всёгды зіма бывае,
  • по ночы дзень наступае.
  • Не всёгды пёруны біют
  • і ветры зімные выют.
  • На весну клён заквітае,
  • хоць в осень ліст опадае.
  • Хоць солньцэ в хмуру заходіт,
  • еднакжэ по небе ходіт.
  • У грамадска-філасофскай паэзіі пераходнага перыяду знайшла адлюстраванне сацыяльная няроўнасць («Годін і хлеба крошкі не мает, другі перогі проч одкідает»), бесчалавечнасць феадальнага грамадства, злоўжыванні ўлад. Лірычны герой скардзіцца на няпэўнасць лёсу, неўладкаванасць жыцця («Что я каму вінават, за что пагібаю, нідзе ад злых чалавек пакою не маю»). У параўнанні з духоўным вершаскладаннем барочная грамадска-філасофская лірыка ўяўляла сабой прыкметны крок наперад. Дзякуючы ёй сярэдневяковае бачанне рэчаіснасці паступова саступала месца больш рацыяналістычнаму светаўспрыманню: як антыпод веры ў Бога стала выступаць бязвер’е, сумненні ў яго існаванні. Рэчаіснасць пачала паказвацца ў зменлівым руху, супярэчлівым развіцці. Больш рэальным і зямным рабіўся лірычны герой. Ён ужо бліжэй не да сярэдневяковага схаласта, а да чалавека новага часу.
  • Цалкам да новай традыцыі належыць беларуская песенна-інтымная лірыка, свецкая па змесце і народная, гутарковая па мове. Сёння вядома прыкладна 150 яе твораў, якія захаваліся ў рукапісных зборніках другой паловы XVII — пачатку XVIII стст. (каля 10 з іх трапілі на старонкі польскіх друкаваных песеннікаў). Любоўная лірыка ананімная ў прынцыпе. Стваралася яна шкалярамі і вандроўнымі музыкамі, якія зараблялі сабе на хлеб вершам і песняй. Выконвалася яна, суправаджаючы танцы («казачок» або павольны «падван»), у дамах шляхты і гараджан. Адтуль пранікала ў корчмы і сялянскія хаты, у народнае асяроддзе, станавілася фальклорнай па спосабе распаўсюджання.
  • У песенна-інтымнай лірыцы сінтэзаваліся самыя розныя традыцыі. Яна ўзнікла на скрыжаванні высокага і нізкага «шціляў». Творы гэтай лірыкі могуць быць пацвярджэннем думкі I. Галянішчава-Кутузава аб тым, што ў тагачаснай усходнеславянскай паэзіі паміж літаратурнымі і народнымі формамі «існавала непарыўная сувязь» (Голенищев-Кутузов И. Н. Славянские литературы. С. 197.). Перш за ўсё фальклорныя ўплывы праявіліся ў выкарыстанні «цытат», узятых з народных песень, пераважна вясельных («А ў святліцы пры скамніцы в цымбаленькі б’ют, а ўжо ж маю девчыноньку до шлюбу ведут»). Некаторыя творы ўвогуле ўмела стылізаваны пад фальклорныя («На даліне мак, мак», «Ой, я ў лесе не была»). Асабліва важна падкрэсліць, што ў тагачаснай інтымнай паэзіі прысутнічае народны погляд на каханне, які далёкі ад рэлігійнага пурызму, вызначаецца цвярозасцю і жыццёвай мудрасцю. Лірычныя героі — пераважна людзі дзеяння, актыўна змагаюцца за сваё шчасце. Асуджаецца шлюб, заснаваны на разліку, сацыяльнай няроўнасці («Анусю, сардэнька, паліш маю душу»). Пачуццёвае каханне трактуецца як натуральнае права чалавека, у тым ліку і жанчыны («Ой, прыехаў мой міленькі дай з войнонькі»). Горача пакахаўшы, дзяўчына не зважае ні на суседзяў, ні на абмовы «варажэнькаў», ні на пагрозу пекла («Я пасцеленьку свому галубеньку мягка перэслала»). Урэшце, для любоўнай лірыкі характэрна шырокае выкарыстанне народных выяўленча-стылявых сродкаў. Часта сустракаюцца фальклорныя параўнанні, звароты, метафары, эпітэты (ой ты, девчына, чырвона каліна; вышла міла крашэ злота; дзеўча маё маладое), памяншальныя формы (не туж галовунькі, знайдзем спасобунькі). Як і ў народнай песні, лірычны герой інтымнай паэзіі надзелены самымі агульнымі рысамі: калі гэта хлопец, то ён «ні мал, ні вялік, сярэдні чалавек», «румян, харашэнька ўбран», калі гэта дзяўчына, то яна «з беленькім лічыкам і з харошымі вочанькамі», бялявая або чарнявая, «харошая малада». Фон, на якім яны дзейнічаюць, акрэслены таксама абагульнена: закаханыя сустракаюцца ці развітваюцца ў тыпова вясковых абставінах — там, дзе «цякуць рэчанькі, шумяць дубровы», «у цёмненькім лесе, у частай букавіне» або «ў вішнёвым садочку». Чалавек неаддзельны ад персаніфікаваных сіл прыроды:
  • Не зроділі ягодонькі, не зроділі полунічонькі,
  • Мінулісе жарты мое і позніе вечорнічэнькі,
  • I зроділісе ягодонькі, зроділісе сюнічэнькі,
  • Ожэнілсе мой міленькі, а я пойду в чэрнічонькі.
  • Побач з тым у беларускай песенна-інтымнай лірыцы выразна адчуваюцца літаратурна-кніжныя вытокі, уплывы польскай і заходнееўрапейскай паэзіі. Ад сярэдневяковых традыцый ішлі частыя апеляцыі да звышнатуральных сіл, пасіўнасць перад наканаванасцю лёсу. Ад Рэнесансу — праслаўленне радасці жыцця, неадольнай сілы кахання. Асабліва выразнае ўздзеянне барока, ад якога беларуская інтымная паэзія пераняла дэкаратыўнасць, канкрэтнасць, парадаксальнасць, ускладнёнасць рытмікі і строфікі, вытанчанасць рытарычных фігур. Побач з актыўным лірычным героем выступае герой пасіўны, напоўнены ўнутранымі супярэчнасцямі. Каханне для яго — пачуццё зменлівае, нелагічнае, дысгарманічнае. Яно неаддзельнае ад пакут, спалучае ў сабе шчасце і няшчасце, слодыч і горыч. Гэта — хвароба, цяжкая служба, бяда, няволя, але няволя прыемная, «салодкая» :
  • Неволюнька ж моя з вамі,
  • З хорошэнькімі очэнькамі,
  • Шчо мне спаці не даеце,
  • Тугу сэрцу задаеце.
  • Барочная песенная лірыка перадае ўсю «шкалу» інтымных пачуццяў — ад цнатлівага уздыхання да бурнай страсці і яўнага эратызму. Лірычныя героі праходзяць праз розныя выпрабаванні і перашкоды: іх разлучаюць бацькі, зайздроснікі, сацыяльныя абставіны. Хлопец імкнецца на Украіну, каб там разам з «козачэнькамі» ваяваць супраць «варажэнькаў», а вярнуўшыся адтуль, застае каханую з іншым «нелюбам». Але такія калізіі здараюцца рэдка. Лірычныя героі звычайна вызначаюцца высокімі маральнымі якасцямі. Яны маюць пачуццё ўласнай годнасці, імкнуцца жыць сумленна («Тотчас сваім варажанькам завяжэм губу, калі з табою, любаньку, станема да шлюбу»), здольны самааддана і трывала кахаць («Буду ж я цебе так крэпка любіці, всім в перэсаду, покуль буду жыці»).
  • Дзякуючы песенна-інтымнай паэзіі прыкметны крок наперад зрабіла беларускае вершаскладанне. Большасць твораў напісана ў форме лірычнага маналога, але нярэдка сустракаюцца і разгорнутыя дыялогі («Тэкст скочны», «Тэкст втуры тэй жа кампазітуры»). Удасканаліліся строфіка і рытміка. Сілабічнае вершаскладанне змянялася сілабатанічным. Побач з граматычнай рыфмай з’явілася разнародная, дысанансная (пахілая — пакіну я, настаў — не спаў). У параўнанні з духоўнай паэзіяй прыкметна ўзбагацілася лексіка: у ёй вельмі шырокая народная, гутарковая стыхія, але часта сустракаюцца і запазычанні з украінскай, рускай і польскай моў.
  • Лепшыя творы беларускай песенна-інтымнай лірыкі з’яўляюцца значным укладам у паэзію славянскага барока. Яны і сёння хвалююць глыбінёй, сілай і непасрэднасцю пачуццяў.
  • Урэшце, да «нізкага», напаўфальклорнага барока належыць гумарыстычная і парадыйна-сатырычная паэзія, якая высмейвала розныя заганы тагачаснага грамадства. Надзённы змест пададзены ў ёй у алегарычна-метафарычнай форме. Часам парадзіраваліся рэлігійныя творы, афіцыйныя дакументы. Гумарыстычныя і сатырычныя вершы блізкія да песень. Некаторыя з іх (вершы пра нягоды камара, жучка) сустракаюцца ў рукапісных песенніках разам з нотамі.
  • Найбольш цікавыя творы беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзіі часоў барока — так званыя «звярыныя гратэскі»: «Птушыны баль», «Нязгода птаства і сонд на крука», «Апісанне птушынай хворасці», «Камара цяжкі з дуба ўпадак». Не выключана, што аўтарам некаторых з іх быў Д. Рудніцкі. У «звярыных гратэсках» іншасказальна, вонкава абсурдным чынам гаворыцца аб прыгодах жыхароў «ляснога царства» — звяроў, птушак, насякомых. Пад крыху завуаліраванай алегорыяй угадваюцца рэальныя клопаты і нягоды людзей, пераважна дробнай шляхты. Вострая сацыяльная крытыка гучыць, напрыклад, у вершы «Нязгода птаства і сонд на крука», дзе моцныя «птахі» чыняць здзекі з дробнай «галоты» :
  • Ой, крычала, верэшчала чайка на болоце,
  • Прэклінада і плакала, паўшы гдэесь пры плоце:
  • — Ты, чапліско, голота, шчо ты ўчыніла,
  • Зашто ж моіх Пузынов дзеці погубіла?
  • Чы ты птуха з того духа, сово нешчасная,
  • Полыкала, пожэрала в ночы прэклятая.
  • Ой, як віжу, быў тут госць, чарное кручышчэ,
  • Пабіў, паеў, палупіў простэ Мужычышчэ.
  • Аб’яднанае дробнае птаства рашыла ўтаймаваць злога разбойніка-крука, які паводзіць сябе, нібы жорсткі феадал, — «часто галасует», «фольгует» сваім прыдворным:
  • Прылецела там цецера куму поцешаці,
  • За нёю сойка, чайкі цётка, ела розважаці:
  • — Перестань жэ слёзы ліці, горэнько плакаці,
  • Тугу сэрцу жалоснэму вельмі задаваці.
  • I мы многа вельмі злога од лотра церпелі,
  • I покою, над водою жывучы, не мелі.
  • Ранной зоры прылецевшы, часто галасует,
  • А сороком і вароном усёгды фольгует.
  • Радзім тобі, яко собі, пойдзем наглядаці,
  • По шэрокіх і высокіх дубах шпеговаці.
  • А як знайдзем, будзем біці чолэм велікому
  • Цару орлу, над усімі птухамі старшому.
  • Больш вясёлая танальнасць у вершы «Птушыны збор», які потым стаў фальклорным па спосабе распаўсюджання. З народным гумарам расказваецца ў ім, як бедны верабейчык, наварыўшы пшанічнага піва, склікаў «высокіх» гасцей. Музыканты зайгралі вясёлыя танцы. На стале з’явіліся стравы, апісаныя ў гратэскным стылі («з камарэнька тры полці сланіны злупілі»). Птушыны баль нагадвае звычайнае шляхецкае застолле, у якім свавольныя госці крыўдзяць беднага гаспадара.
  • У многіх гумарыстычна-сатырычных вершах высмейваецца тагачаснае духавенства («Розмова пэвнэго метрополіты з… протопопом Слонімскім», «Гэй, на горы, на высокой цэрковця святая», «Попа ядонцэго і пса шчэкаёнцэго дэскрыпцыя»). Аб’ектам насмешкі рабіліся п’янства («О хмелю, што он у люде чыні»), характэрныя рысы некаторых сацыяльна-этнічных груп грамадства («Хадзіў чэрчык улечкою», «Лямант Мейлі па замкнутым Лейзары»). Крыніцай камізму ў беларускай гумарыстычна-сатырычнай паэзіі было тое, што свет паказваўся нібы «наадварот»: птушкі, насякомыя, расліны аказваліся ў чалавечай, тыповай для таго часу сітуацыі. Жыццёвыя з’явы гіпербалізаваліся; спалучаліся верагодныя і фантастычныя элементы. Побач з песенна-інтымнай лірыкай гэты пласт барочнага вершатворства аказаўся найбольш плённы і перспектыўны для далейшага развіцця новай беларускай паэзіі. Тут пачыналася ўзыходная лінія, якая ў эпоху Асветніцтва дала бурлескна-травесційныя творы, а ў XIX ст. — паэмы «Энеіда навыварат» і «Тарас на Парнасе» .
  • 1.3 Проза
  • Дайшоўшая да нас беларуская проза перыяду барока з’яўляецца амаль што ўся парадыйна-сатырычнай. У цэлым яна працягвала традыцыі «Прамовы Мялешкі» і «Ліста да Абуховіча» .
  • Парадыйная проза — тыповая з’ява пераходнага перыяду. Па сваім змесце і мове яна належыць ужо да новай традыцыі. Гэта ўжо не «службовае», сінкрэтычнае пісьменства сярэдневякоўя, а прадукт свядомай мастацкай творчасці з ярка выражанымі рысамі новага барочнага стылю (гратэскнасць, парадаксальнасць, шматзначнасць).
  • Найбольш цікавымі творамі парадыйна-сатырычнай прозы з’яўляюцца «Казане руске» і «Грамата, пісаная да святога Пятра», якія ўзніклі ў праваслаўным асяроддзі.
  • У «Казані рускім», напісаным (або перапісаным) у ваколіцах Клецка каля 1697 г., дасціпна парадзіруецца біблейскі сюжэт аб стварэнні Богам свету, першых людзей, іх грэхападзенні і выгнанні з раю. Усявышні нагадвае простага селяніна, які заняты штодзённымі гаспадарчымі справамі: «Под небесы сотворыв птакі: вороны, сорокі, крукі, кавкі, вороб'і і цецеры. На землі сотворыв свіні, коровы, волы, медведі і вовчыска; такжэ сотворыв лісіцы, горностаі, коты, мышы і іншыя прэўцішные зверата; і побудовав ім господ рай, плотом моцным огороділ і полацю его подперл. Тамжэ насеяв дубіны, грабіны, лешчыны, олыпыны, в огородах насеяв своклы, рэпы, рэдкі, морхві, пастэрнаку і іншого хвасту і дерэва. I ходіт собе господ, глядіт, штоб якое порося не вылезло». Стваральнік першых людзей у многім прыпадабняецца прыгонніку. Ён забараняе Адаму і Еве есці плады з дрэва пазнання, а калі яны не паслухаліся, выганяе іх з раю дратаваным бічом: «Счобы жона послушна була, счобы ся мужыка бояла. Казав жэ ім господ у раю есці свеклу, рэпу, рэдку, морков, слівкі, грушкі, яблыка і помаранчы; оно ім одного дерева заказав есці. Што ж чыніт Эва, сука незбожная, не выцерпіла собі з ліхом і заказу не слухала, штоб ей тяжкое велікое ліхо порвало; урвала яблыко, з’ела і Адамові агры (за)к дала. А Адам, не хотевшы розгневіці жонкі, з’ев. Аж прыходіт господ, лічыт яблыка, не долічывся одного; домыслілся господ, што Адам урвав; розсердівшыся, узяв біча, як у нашога пастуха, або як у панского возніцы біч дратованый, і выгнав Адама з раю» .
  • Прыёмы пародыі і гратэску выкарыстаны таксама ў «Грамаце, пісанай да святога Пятра». Адрасату, «одвернему царства небесного», выказваецца просьба прапусціць у рай Ярмолу Аханцевіча Цюхая, чалавека прымітыўнага і нават агіднага. Пры жыцці ён «у долгом кожуху баранём без поеса і без нагавіц ходзіл, бороды і головы нікок не часал, носа нікок не уцерал, тылько язокем лізал, нохці не обрэзывал, чоботы, чэрэвікі дзёгцем мазывал, чоснак, цыбулю, рыбу гнілую, плюсквы с подлеву, грох с недзведзем огонэм вельмі рад едал, горэлку квартою брагуковсцом духом піял, у соботу на злосць ляхом ворон, сорок і мяса пожывал…» Дээстэтызацыя героя даходзіць у «пасланні» да абсурду. Таму сцверджанне, што Ярмола Аханцевіч Цюхай мае права знаходзіцца ў раі, успрымалася тагачасным чытачом як «эстэтычная правакацыя», крытыка ўсяго «нябеснага царства» .
  • Значнымі помнікамі парадыйна-сатырычнай прозы з’яўляюцца «Прамова русіна» і «Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста», якія ўзніклі на ідэйна-стылявым паграніччы часоў барока і эпохі Асветніцтва (прыкладна ў другой чвэрці XVIII ст.). Па сваёй арнаментальнай квяцістасці, парадаксальнасці гэта яшчэ барочныя творы. Але адначасова ў іх адчуваюцца рэлігійнае вальнадумства і антыклерыкалізм, абумоўленыя ўжо, бясспрэчна, уплывам асветніцкіх ідэй. Невядомы нам аўтар абодвух апавяданняў даволі рэзка крытыкуе тагачасную рэчаіснасць, несправядлівы падзел матэрыяльных даброт. Выкарыстоўваючы барочную алегарычнасць, ён параўноўвае свет з велізарнымі жорнамі, куды Бог, нібы зерне, засыпае людзей. Неаднолькава даводзіцца ў гэтых жорнах багатым і бедным: аднаму прыходзіцца «з лускі адзерціся, другому на крупу здзерціся, трэцёму на муку сцерціся, чацвёртаму ў пул прэцерціся, а другому і цалкам выскочыці». Гэту агульную думку аўтар ілюструе канкрэтнымі прыкладамі: «От як цепер вясны голодной мой швагер Мікуліч гэтак сцёрся, змяўся, што аж за горою заванёў. А пан Станкевіч, сват под Радушкевічы з самою выскачыў, а не без таго, што б што лускі не поцерал». Вонкава «Прамова русіна аб нараджэнні Хрыста» напісана па ўсіх канонах царкоўнага казання — нават ёсць адпаведны «эпіграф» з Евангелля ад Лукі: «I вернутся пастыры». Але выбраўшы традыцыйны сюжэт, аўтар напаўняе яго актуальным зместам. Выходзіць, што пастве трэба баяцца не столькі ваўкоў, колькі салдат, якія рабуюць усё, што сустракаецца на іх шляху: «Одно чы не жолнеры напалі. Ой, тые гэто воўкі, гэтые і з хлева хапают. Верніцеся, небожата пастухі, бо хоця ж бы і так было, вы тым ваўкам нічога не порадзіце, сама сіла пекельная тыя воўчышча палоніт, которые парасята, ягнята, яловіцы з хлевов нашых ловят». Біблейскі сюжэт парадзіруецца, «зніжаецца» бытавымі параўнаннямі («Хрыстос маленечкі людзям на поцеху плачет, як ягнятачко малевькое блеет»).
  • Даволі вострая крытыка рэчаіснасці гучыць таксама ў «Казанні рускем схізматычным», якое, мяркуючы па рэаліях, узнікла, відаць, у Віцебску. Мясцовых феадалаў аўтар паказаў людзьмі грэшнымі, блудлівымі. Пад маскай прыстойнасці ў іх хаваецца амаральнасць. I ў прыродзе, і ў грамадстве вонкавае аблічча падманлівае: «Пойдём в сад, поднесём глазы, аш свет прэмудры побачыш: яблыка здрадные і глазом нілые. Нарвіш его, скушай, аш горкаё і чэрвяк в нім, аднак людзі главы подымают, как солецы солоные. Прысматрыцеся цяпер людзём, так здрадная дзевіца, чарнобрывая, краснаго ліца, на голове как звезды зяют, сарафан багатой, нагруднік золотом вышыт, шыя полна коралёв, рубашка шолковая, башмакі дарагіе, ей-ей здрадная дзевіца». Такой жа вонкава прыгожай і высакароднай, а ўнутрана спустошанай аказалася прыгонніца Агата Скарынкава, якая перад смерцю завяшчала Маркаву манастыру разам з галавой і іншыя часткі свайго грэшнага цела: «Прысматрыцеся пані нашой Агаце Скорынкавай жоны, какая спажа была, вот лі в нашой цэркві православной прэстол выставіла, давала довольно кушат гевядіны, блінов і віна. Аставіла дерэвянные дворы і клеці богатые… Сама как цвет цвітушчы всякім глазом людзкім на поглят была здрадная» .
  • Творы сатырычнай прозы, парадзіруючы кананічную літаратуру, у першую чаргу Біблію, пазбаўлялі яе арэолу бездакорнасці. А тое, што станавілася смешным, пераставала быць непахісным і грозным. Такім чынам, парадыйная плынь у тагачаснай беларускай прозе, пераважна дэмакратычная і народная па сваім змесце і адрасе, была скіравана супраць пануючай тады ідэалогіі Контррэфармацыі, падрушала аўтарытэт царквы, феадальнага ладу ў цэлым.
  • 1.4 Драматургія
  • Драматургія часоў барока прадстаўлена найперш творамі школьнага тэатра.
  • Школьны тэатр быў тыповым параджэннем позняга Рэнесансу і ранняга барока. Пашырэнне яго ў Беларусі звязана з экспансіянісцкай дзейнасцю ордэна езуітаў. Імкнучыся ўзмацніць свой уплыў, акаталічыць мясцовае насельніцтва, езуіты ўзялі на ўзбраенне і тэатральныя відовішчы, пашыраныя ў той час у Заходняй Еўропе. Гэтыя відовішчы мала што давалі розуму прысутных. Усе намаганні скіроўваліся на тое, каб уздзейнічаць на пачуцці гледачоў, уразіць іх уяўленне. У прадстаўленнях умела выкарыстоўваліся гук і колер, кантрастныя іх спалучэнні. Пастаноўкі драм суправаджаліся выступленнямі хору і балета, «жывымі» карцінамі-алегорыямі.
  • Сёння вядомы больш чым сто лацінскіх і польскіх павучальных драм, пастаўленых у езуіцкіх школьных тэатрах у Полацку, Гродна, Пінску, Навагрудку, Нясвіжы, Мінску, Оршы, Брэсце, Магілёве, Бабруйску, Слуцку і Жодзішках. Тэматычна ў тагачасным рэпертуары вылучаюцца велікодныя і масленічныя драмы, а таксама п’есы, напісаныя ў сувязі з заканчэннем навучальнага года. Сюжэты для іх браліся з Свяшчэннага Пісання, антычнай міфалогіі і гісторыі, а таксама гісторыі краін Усходу і Заходняй Еўропы. Зрэдку выкарыстоўвалася мясцовая тзматыка (так, падзеі пастаўленай у Полацку драмы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба» часткова адбываюцца на Дзвіне). Школьны рэпертуар ствараўся мясцовымі аўтарамі, выкладчыкамі калегій, з прэстыжнымі і утылітарна-дыдактычнымі мэтамі — каб садзейнічаць выпрацоўцы ў вучняў адпаведных эстэтычных густаў, выхаванню хрысціянскіх дабрачыннасцей. Барочныя драмы цалкам адпавядалі канонам, якія выкладаліся ў калегіях у курсах паэтыкі і рыторыкі, павінны былі служыць іх практычным увасабленнем.
  • Беларускую частку ў драматургіі школьнага тэатра прадстаўлялі інтэрмедыі — невялікія беларускамоўныя сцэнкі, якімі перамяжоўвалася дзеянне ў лацінскіх, польскіх, а пазней і «славянарускіх» школьных драмах.
  • У сваім развіцці беларуская інтэрмедыя прайшла некалькі стадый. Па-першае, яна паступова набывала жанравую адметнасць і завершанасць. Змест яе рабіўся ўсё больш незалежны ад зместу самой драмы. Ускладнялася кампазіцыя. Інтэрмедыя перарастала ў камедыю. Па-другое, змяніўся галоўны герой інтэрмедыі — беларускі селянін. З аб’екта насмешак і здзекаў ён рабіўся асобай станоўчай, увасабленнем народнага розуму і дасціпнасці. Герой паказваўся ў дзеянні, развіцці.
  • Пры разглядзе драматургіі канца ХVІ — першай паловы ХVІІ стст. ўпаміналіся інтэрмедыі «Цімон Гардзілюд» Каспара Пянткоўскага, інтэрмедыі да драмы «Камедыя пра Якуба і Іосіфа, патрыярхаў», «Дышкурс жыдовіна са скамарохам», «Чорт Асмалейка». У аналізуемы перыяд гэты жанр працягваў паспяхова развівацца.
  • Да канца XVII ст. адносяцца беларускія антыпралог, пралог і інтэрмедыйныя ўстаўкі да польскай драмы «Духоўнае прычасце святых Барыса і Глеба», якая захавалася ў рукапісным «Аршанскім кодэксе». Падзеі яе адбываюцца ў Старажытнай Русі, у часы, калі ішла барацьба за ўладу паміж асобнымі князямі. Драма пачынаецца антыпралогам, дзе полацкі рамеснік (гарбар) знаёміць са сцэнай селяніна, які прыйшоў у горад, тлумачыць яму, што тут будзе адбывацца. Камізм сітуацыі ствараецца тым, што селянін па-свойму разумее і каменціруе многія польскія словы, звязаныя з тэатральнай пастаноўкай (органы — гараны, аксаміты — сыты). Камічны эфект узмацняецца супастаўленнем высокага і нізкага: гарбар параўноўвае стралецкія спаборніцтвы з заколваннем свінні, а гарматныя стрэлы нагадваюць яму трэск дроў у печы. Абодва бацькі, рамеснік і селянін, ганарацца сваімі дзецьмі, але ганарацца зусім рознымі іх рысамі: першы — вучонасцю сына, які ходзіць у езуіцкую калегію і зараз будзе іграць на сцэне, другі — фізічнай сілай сваёй «дзеціны». Антыпралог і пралог мелі сваёй мэтай устанавіць сувязь паміж сцэнай і залай, супакоіць гледачоў, прыкаваць іх увагу да падзей. Кантакт з залай быў непасрэдны, фізічны: гарбар і селянін даюць распараджэнні гледачам, прыкмячаюць, што ў аднаго з мужчын перакручана на галаве шапка, а на тварах жанчын намаляваны «мухі». Апрача камічнай, антыпралог і пралог выконвалі таксама дыдактычную функцыю. Гарбар пагражае сялянам, якія не ходзяць ні ў касцёл, ні ў царкву, але захацелі паглядзець прадстаўленне, што ім прыдзецца пасядзець у «куніцы» — жалезным коле, якое надзявалася на шыю грэшніку і прыкоўвалася да касцельных дзвярэй. Селянін і гарбар высмейваюць модніц, што сядзяць у зале з нафарбаванымі вуснамі і абмахваюцца веерамі. Такім чынам, антыпралог і пралог не толькі арганізоўвалі і смяшылі публіку, але і павучалі яе.
Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой