Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Моўныя сродкі суб"ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

ДипломнаяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Гутарковыя метафары ўзнікаюць ува «умовах «незвычайных» для асноўнай семантыкі слова лексічных сувязяў Непаўторная індывідуальнасць вобразаў, што паўстаюць у метафарычных злучэннях, а таксама практычна неабмежаваная сустаўнасць словаў робяць метафарызацыю невычарпальным спосабам стварэння экспрэсіі. Метафары найчасцей рэалізуюцца ў двухасабовых злучэннях, у парах граматычна звязаных словаў. Пры… Читать ещё >

Моўныя сродкі суб"ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі

Беларускі дяржаўны універсітэт культуры і мастацтваў

ДЫПЛОМНАЯ РАБОТА Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе якуба коласа Выканала Сянчэўская Ганна Мінск 2011

Анатацыя

Ключавыя словы:

Літаратура, проза, моўныя сродкі, суб’ектыўная ацэнка, аўтарскі стыль, Якуб Колас

Тэма дыпломнай работы:

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа.

Актуальнасць даследвання:

Творчасць Якуба Коласа як класіка беларускай літаратуры і аднаго з яе пачынальнікаў з’яўляецца важным элементам для разумення самой беларускай літаратуры як з’явы сусветнай культуры. Разам з тым, пры вялікай колькасці даследванняў, прысвечаных розным аспектам творчасці Якуба Коласа вельмі няшмат з іх ставіць перад сабой за мэту вывучэнне аўтарскага стылю пісьменніка, ягоных творчых сродкаў выражэння ўласнай ідэі, перадусім, у прозе. Даследванне творчай спадчыны беларускага песняра без асэнсавання тых моўных інструментаў, з чыёй дапамогай аўтар напаўняў апавядальны каркас твору эмацыйным зместам ня можа дазволіць казаць пра праблему мастацкай мовы Якуба Коласа як пра вырашаную.

Аб’ект даследвання:

Празаічныя творы Якуба Коласа.

Прадмет даследвання:

Моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі аўтара.

Мэта даследвання:

Вызначыць аўтарскі стыль прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі.

Задачы даследвання:

1) прааналізаваць наяўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі, якія ўжываюцца ў літаратуры;

2) выявіць і структураваць сродкі суб’ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа на прыкладзе ягоных твораў: трылогіі «На ростанях», аповесцяў «Дрыгва» і «На прасторах жыцця».

3) прааналізаваць выяўленыя ў творах Якуба Коласа сродкі суб’ектыўнай аўтарскай ацэнкі ў сукупнасці з ужывальнымі ў іншых аўтараў;

4) сістэматызаваць атрыманыя дадзеныя і на іх падставе даць апісанне аўтарскага стылю выражэння суб’ектыўнай ацэнкі Якуба Коласа.

Метадалогія даследвання:

Выяўленне, апісанне, структураванне, параўнаўчы, тыпалагічны, структурны, функцыянальны, комплексны аналіз, абагульненне вынікаў.

Працоўная гіпотэза даследвання:

Спецыфіка моўных сродкаў суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа можа быць выдзеленая, апісаная і прааналізаваная на падставе дыферэнцыяванага, комплекснага і/ці іншых відаў аналізу.

Стратэгія і план даследвання:

1) Ува ўводзінах плануецца разгледзець паняцці суб’ектыўнай ацэнкі і моўнага сродку, а таксама існуючыя моўныя сродкі выражэння такой ацэнкі ў якасці аўтарскіх інструментаў пабудовы логікі твору на падставе параўнаўчага і тыпалагічнага аналізаў.

2) У асноўнай частцы плануецца на падставе розных відаў аналізу і на прыкладзе вышэйпазначаных твораў Якуба Коласа выявіць, прааналізаваць і сістэматызаваць моўныя сродкі суб’ектыўнай ацэнкі ў яго творчасці з падзелам на лексічныя (метафара, стылістычна-афарбаваныя слові і т. п) і сінтаксічныя (інверсія, сегментацыя, парцэляцыя і т. п) сродкі.

3) У заключнай частцы плануецца на падставе разгледжанага і прааналізаванага вышэй матэрыялу і з дапамогай комплекснага аналізу даць комплекснае вызначэнне-аналіз аўтарскага стылю прозы Якуба Коласа ў аспекце ўжывання ім моўных сродкаў для стварэння суб’ектыўнай ацэнкі.

Да работы дадаецца Спіс выкарыстаных крыніц.

УСТУП

Сучасная навука мае ярка выражаны антрапацэнтрычны характар: чалавек нязменна ўяўляе сябе «мераю ўсіх рэчай», знаходзіцца ў цэнтры працэсу спазнання. Заканамерна, што лінгвістыка, убудоўваючыся ў агульную навуковую парадыгму, засяроджвае сваю звагу на гаваркой і мыслівай асобе. Асаблівая ўвага надзяляецца выключна чалавечаму віду дзейнасці - ацэньванню, аднаму з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Асаблівая ўвага надаецца выключна чалавечаму роду дзейнасці - ацэньванню, аднаго з найважнейшых складнікаў працэсу спазнання. […] Вынікіацэньвання адлюстроўваюцца ў выказваннях і ўяўляюць каштоўнасны фрагмент карціны свету. У сувязі з гэтым разгляд пытанняў пра прыроду і віды ацэнкі, пра прынцыпы яе праяўлення і функцыянавання, нягледзячы на больш чым паўстогадовую гісторыю дэтальнага вывучэння, застаецца зноў актуальным і перспектыўным. Праблема ацэнкі пры шырокім падыходзе перасякаецца з праблемамі ўзаемадзеяння мовы і маўлення, суб’ектыўнага і аб’ектыўнага ў мове, з пытаннямі тыпалогіі і структуры лексічнага значэння, з разуменнем экспрэсіўнасці, эмацыйнасці, вобразнасці, стылістычнай афарбоўкі.

За гады вывучэння вобласці выражэння ацэнкавых значэнняў у навуцы з’яўлялася шмат падыходаў да даследвання: лагічны аспект ацэнка даследвалі І.А. Івін (праца «Основания логики оценок» і інш.) [1], М. А. Аруцюнава (праца «Типы языковых знаний. Оценка. Событие. Факт» і інш.) [2], М. Брожык; семантычны — Е. М. Вольф (праца «Функциональная семантика оценки» і інш.) [3], М.М. Лук’янава, А. М. Шрамм; псіхалінгвістычны — Е.І. Калодкін, Ю. М. Мягкова; сацыялінгвістычны — А.Л. Галаванеўскі, О. П. Жданава, Е.Ю. Краснікава; прагматычны — Ю. Д. Апрэсян, Э. А. Сталярова, М. А. Ягубава, О. В. Гуськова, В. М. Цоллер; функцыянальна-семантычны — Т. В. Маркелава (праца «Семантика и прагматика средств выражения в русском языке» і інш.) [4], Кімік, В.В. (праца «Категория субъективности и ее выражение в русском языке» і інш.) [5], З.К. Цеміргазіна; функцыянальна-стылістычны — даследвалі Ш. Балі, В.В. Вінаградаў (праца «Русский язык: Грамматическое учение о слове» і інш.) [6], В.М. Целія, Д.М. Шмялёў, Г. А. Вінакур (праца «Закономерности стилистического использования языковых единиц» і інш.) [7], І.В. Арнольд, І.А. Сцернін, В.І. Шахоўскі, Т.Г. Вінакур; кагніталагічны — А. Артоні, А. Коллінз; тэкставы — М.А. Лук’янава (праца «Экспрессивная лексика разговорного употребления. Проблема семантики» і інш.) [8], М. М. Дзеева; нацыянальна-культурны — А. Вежбіцкая, Ю, Д. Апрэсян, І.М. Гарэлава, Т.В. Пісанава. Ужо гэты, далёка ня поўны пералік лінгвістаў, што вывучалі праблемы ацэнкі і ацэнкавасці, сведчыць пра складанасць і шматграннасць з’явы, што мы даследуем.

Апошнімі гадамі ацэнка разглядаецца ня толькі ў традыцыйных аспектах, але і ў святле кагнітыўных ды прагматычных даследванняў, даследванняў у вобласці палявых структураў і г. д., якія ўсе атрымалі шырокую распаўсюджанасць у свеце. Робяцца спробы сістэмнага вывучэння ацэнкавых адзінак, што функцыянуюць у межах дыскурсаў рознага тыпу (працы Т.В. Міхайлавай, Ю.А. Броннікавай, Л. В. Среценскай, О.В. Новікавай, О.І. Рыбальчанка ды некаторых іншых).

Цікавасць да ацэнкавых сродкаў звязаная таксама і з тым, што тыя з’яўляюцца добрым матэрыялам для абгрунтавання тэорыі прагматычнага значэння моўных адзінак (гл. у працах Ю. Д. Апрэсяна, М. Д. Аруцюнавай і Т. В. Падучавай, Ю. С. Сцяпанава і інш.) Пры гэтым ацэнкавае значэнне з’яўляецца адным з найбольш цяжка ызначальных прагматычных значэнняў, бо характарызуецца змяшчэннем ды накладаннем лексіка-семантычных варыянтаў, складанасцю аксіалагічных сувязяў, актуалізацыяй канататыўных кампанентаў. Адпаведна, вывучэнне ацэнкавых сэнсаў спрыяе фармаванню своеасаблівай «прагматычнай кампетэнцыі» носьбіта мовы. [9]

Моўнае выражэнне свету эмоцый у мастацкім тэксце з’яўляецца дагэтуль галіной мала вывучанай. Нягледзячы на вялікую колькасць работ аб мастацкіх тэкстах, мова многіх літаратурных твораў даследавана недастаткова. Некаторыя аспекты мовы і стылю многіх аўтараў наогул ніколі не даследаваліся. Папаўненне пазначанага прабелу — неабходны этап у вывучэнні не толькі творчасці мноства класікаў, але і ўласна лінгвістычных дысцыплін.

Як вядома, выкарыстанне індывідуальна-аўтарскіх моўных адзінак, словаформаў і вар'іраванне лексічных кампанентаў у складзе агульнамоўных фразаспалучэнняў дае магчымасць мастаку слова перадаць эмоцыі лірычнага героя і персанажаў вершаў больш вобразна, выразна. У гэтым выпадку эстэтычнаму ўздзеянню спрыяе эфект навізны, нечаканасці. [10]

Ацэнкавая семантыка, чыёй часткай з’яўляецца суб’ектыўнай ацэнка, ўяўляе сабой адзін з актуальных аспектаў сучасных лінгвістычных даследванняў, аб чым сведчыць шматлікая літаратура, што з’явілася апошнімі дзесяцігоддзямі, дзе ацэнка сталася самастойным аб’ектам вывучэння ў аспекце семантыкі, прагматыкі, тэорыі камунікацыі, кагнітыўных даследванняў мовы (Ю.Д. Апрэсян, Н. Д. Аруцюнава, Т.В. Булыгіна, А. Вежбіцкая, Е. М. Вольф, В. Г. Гак, Т.М. Нікалаева, А.Д. Шмелеў і інш.). [11]

Катэгорыя суб’ектыўнай ацэнкі - гэта семантыка-граматычная катэгорыя, якая выражае ад імя апавядальніка суб’ектыўную ацэнку прадмету, прыкметы прадмету ці прыкметы дзеі ды ўносіць у прадметнае значэнне слова дадатковыя эмацыйна-экспрэсіўныя адценні значэння ласкальнасці, спачування, памяншальнасці, павелічальнасці, грэблівасці, прыніжэння, гіроніі і г. д. [12]

У структуры ацэнкі карэляцыі суб’ект/аб'ект знаходзяцца ў складаным узаемадзеянні. […] Суадносіны суб’ектыўнага і аб’ектыўнага з’яўляецца асноўнай праблемай, вакол якой разгортваюцца спрэчкі пра філасофскую сутнасць каштоўнасцяў і пра прыроду ацэнкавых суджэнняў. Гісторыя вывучэння ацэнкі характарызуецца пастаяннай барацьбой двух накірункаў, адно з якіх абапіраецца на ўяўленне, што асноўным у ацэнцы з’яўляецца суб’ект у ягоных адносінах да аб’екту, а іншае лічыць асноўным для ацэнкі якасці аб’екту […]. Гэтыя накірункі ў асноўным развіваліся ў сферы этычных тэорыяў, аднак многія з іх палажэнняў уяўляюцца сутнаснымі для вывучэння ацэнкі з лінгвістычных пазіцыяў.

Першы накірунак знайшоў сваё найбольш яркае выражэнне ў канцэпцыях эматывізму, дзе ацэнкавыя значэнні разглядаюцца адно як выражэнне эмоцыяў суб’екту, як адносіны субэекту да аб’екту […] Зыходзячы з суб’ектыўнасці ацэнкі, прыхільнікі эматывізму лічаць, што ацэнку нельга разглядаць ані як праўдзівую, ані як непраўдзівую, бо тая ня можа быць верыфікаванаю. […] Супрацьлеглы накірунак абапіраецца на ідэю, што ацэнкавыя значэнні трэба разглядаць, як прыналежныя да аб’ектаў, і такім чынам тыя ўяўляюць сабой не адносіны, але ўласцівасці (натуралізм). Як лічылі прадстаўнікі скрайняй з плыняў, што належаць да гэтага накірунку (інтуіцыянізм), ацэнкавыя якасці, у тым ліку маральныя, з’яўляюцца аб’ектыўнай рэчаіснасцю […] Узаемадзеянне суб’екта ацэнкі з яе аб’ектам ляжыць у аснове класіфікацыі прыватнаацэнкавых значэнняў, прапанаванай М. Д. Аруцюнавай. Як падкрэслівае М. Д. Аруцюнава, «оценка создает совершенно особую, отличную от природной, таксономию объектов и событий» [Аруцюнава 1984]. Сярод прыватнаацэнкавых значэнняў выдзяляюцца тры групы, якія уключаюць сем разрадаў.

Першая група — гэта сенсарныя ацэнкі, яны падзяляюцца на: 1) сенсарна-смакавыя, ці геданістычныя, ацэнкі - тое, што падабаецца […] і 2) псіхалагічныя, сярод якіх адрозніваюцца: а) інтэлектуальныя ацэнкі […] і б) эмацыйныя […].

Другая група — гэта сублімаваныя, ці абсалютныя ацэнкі: 1) эстэтычныя ацэнкі, грунтаваныя на сінтэзе сенсарных і псіхалагічных […]; 2) этычныя ацэнкі, якія мяркуюць нормы […].

І, нарэсце, апошнія тры разрады, што складаюць трэцюю групу, — гэта рацыяналістычныя ацэнкі, звязаныя з практычнай дзейнасцю чалавека. Яны уключаюць: 1) утылітарныя […]; 2) нарматыўныя […]; 3) тэалагічныя […].

Як можна бачыць, аналіз ацэнкі ўва ўласна лінгвістычным плане таксама абапіраецца на разуменне суб’ектыўнага і аб’ектыўнага аспекту значэнняў ацэначных словаў і выказванняў у іх суадносінах. [13]

Сродкам выражэння суб’ектыўнай ацэнкі служаць розныя адзінкі мовы, якія можна назваць моўнымі мастацкімі вобразамі ў адрозненне ад літаратурных вобразаў, што маюць таксама моўнае выражэнне, але надмоўны змест.

Беручы агульнанарматыўную мову за аснову і кропку адліку атрымліваем тыпалогію сродкаў выражэння суб’ектыўнай ацэнкі. [14, 6]

Першы тып моўных сродкаў звязаны з парушэннем звычайных сфераў ужывання моўных адзінак, як тое: увядзенне ў літаратурнае апавяданне нелітаратурнай мовы; альбо паслядоўнай аўтарскай стылізацыі; альбо элементаў іншамоўя ці моўных памылак пад уздзеяннем іншамоўя. Парушэнне сфераў ужывання моўных адзінак, звязанае з увядзеннем у мастацкі твор «забароненага» у дадзенай літаратурнай мове, апынаецца і парушэннем нормаў гэтай мовы. Магчыма і парушэнне толькі межаў функцыянальна-моўных стыляў, што ў прынцыпе ўкладваецца ў літаратурную норму.

Другі тып моўных вобразаў таксама звязаны з парушэннем нормаў мовы, ды ўжо не з адборам нормы, але, паводле Р. А. Будагова, з яе стварэннем, калі пісьменнікаў «цікавіць ня столькі тое, што маецца ў мове, колькі створанае праз іх» […] Г. А. Вінакур лічыў гэта моўным наватарствам, вынаходніцтвам «такіх моўных сродкаў, якія не дадзеныя непасрэдна наяўнай традыцыяй ды ўводзяцца як нешта зусім новае ў агульны запас магчымасцяў моўнага выражэння». [14, 7]

Трэці тып моўных вобразаў не звязаны ані з адборам нормы, ані з яе стварэннем. Для іх таксама характэрная пэўная незвычайнасць, што парушае аўтаматызм мовы. Але калі ў першым тыпе выразныя ўжо самыя па сабе незвычайныя факты мовы, у другім — нязвыкласць у стварэнні новых фактаў, у трэцім — выкарыстанне фактаў звычайных, і складаецца яно толькі ў наўмысна падкрэсленым ці больш ці менш востра абыграным іх ужыванні. У першым і другім тыпах выразныя самыя факты мовы, у трэцім — экспрэсія ў прыёмах іхнага выкарыстання. [14, 10]

Суб’ектыўная ацэнка ў аўтарскім тэксце, як канцэпцыя, накірунак і катэгорыя аўтарскага мыслення, што ўкладаецца ў межах вышэйпрыведзенай тыпалогіі не была б магчымая і не адбылася, а таксама не была б даступнай для даследчага аналізу без сродкаў выражэння, якія з’яўляюцца адначасова маркерамі для аналітычнага даследвання; разгляду і аналізу гэтых сродкаў у творчасці Якуба Коласа на прыкладзе вызначаных празаічных твораў прысвечаная дадзеная праца.

Сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ці, як іх яшчэ называюць, моўныя выразныя сродкі можна ўмоўна падзяліць на фанетычныя, лексіка-граматычныя, фразеалагічныя, словаўтваральныя, граматычныя, сінтаксічныя.

Да фанетычных сродкаў, да прыкладу, належыць гэтак званы эмфатычны націск, які складае парушэнне нормы праз незвычауную даўжыню гучання галосных у словах, а апроч таго інтанаванне, якое дазваляе перадаваць тонкія сэнсавыя адценні, не закладзеныя ў лексіка-граматычных сродках. Сярод лексіка-граматычных сродкаў неабходна адзначыць незвычайныя для агульнамоўнага ўжывання метафарычныя ўжыванні словаў. На фразеалагічным узроўні стварэнне нормы адбываецца праз ужыванне ў метафарычнай форме фразеалагічных адзінак, на словаўтваральным — праз стварэнне гэтак званых аўтарскіх неалагізмаў, на граматычным — праз пашырэнне кола граматычных формаў ужывання словаў і інш. Нарэсце на ўзроўні сінтаксісу аўтарскія моўныя сродкі праяўляюцца праз звядзенне ў адзіны шэраг сінтаксічна аднародных членаў сказу семантычна рознапланавых словаў і г. д. Трэба сказаць, што моўныя сродкі не абмяжоўваюцца пералічанымі, варта згадаць хаця б прэцэдэнты сінтаксічна-пунктуацыйнай своеасаблівасці, што выражаецца праз устаўныя канструкцыі адзінак, што звычайна выступаюць у іншай сінтаксічнай ролі і г. д.

Проза Якуба Коласа ў разрэзе спецыфікі ягоных твораў выглядае як вострасацыяльная — прасякнутая экспрэсіяй ад сутыкнення людзей з розным сацыяльным статусам, нацыянальнай самаідэнтыфікацыяй, багажом асабістага жыццёвага досведу і г. д. і да т.п., пры гэтым, пісьменнік мае свой выразны непаўторны аўтарскі стыль выражэння суб’ектыўнай ацэнкі, які характарызуецца частым ужываннем адніх і ігнараваннем іншых яе сродкаў. [15]

У межах дадзенага даследвання далей па тэксце аналізуюцца сродкі выражэння суб’ектыўнай аценкі, ці, як іх яшчэ называюць, сродкі выразнасці мовы, пры гэтым апісваецца спецыфіка згаданых сродкаў, аналізуецца практыка іх ужывання ў выбраных творах Якуба Коласа па пяці паасобных раздзелах:

— фанетычныя сродкі;

— лексіка-семантычныя сродкі;

— фразеалагічныя сродкі;

— словаўтваральныя сродкі;

— сінтаксічныя сродкі. [16]

Раздзел 1. Фанетычныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Фанетыка — гэта навука аб гуках маўлення. Фанетыка вывучае вонкавую членападзельную гукавую матэрыю маўлення, яго дыскрэтныя кампаненты, іх акустычныя і артыкуляцыйныя характарыстыкі, асаблівасці і правілы спалучэння выдзеленых кампанентаў, прасадычныя (націск, мелодыка, інтанацыя, тон і інш.) уласцівасці гукаў і гукавых ланцужкоў маўлення.

Эмфатычны націск Эмфатычны націск (ці даўжыня), што здзяйсняецца праз даўгое вымаўленне галоснага або зычнага, «ці тое высоўвае ды ўзмацняе эмацыйны бок слова, ці тое выражае эфектыўны стан таго, хто кажа».

Канешне, цікавыя і такія выпадкі выкарыстання эмфазы, што «ужо мае сімвалічнае значэнне ў самой мове», яна ўзмацняе рэалістычнасць мастацкага тэксту, дазваляючы ў нейкай ступені «чуць», а таму і лепей адчуваць усхваляванасць гаворкі персанажаў, тое ці іншае іх стаўленне да суразмоўцаў. Большую цікавасць прадстаўляюць прыклады ўскладаненага выкарыстання гэтага фанетычнага сродку выразнасці. Эмфатычны націск можа чуцца і ўва ўнутранай гаворцы, ў неагучаных ці нават ненапісаных рэпліках. [14, 23]

Лагічны націск. У мастацкіх тэкстах нязрэдку адзначаецца лагічны націск. Праз яго гэтак ці йначай можа вызначацца камунікатыўны сэнс выказвання, што час ад часу звязваецца са значнай ідэалагічнай нагрузкай. […] Выкарыстанне лагічнага націску заўжды звязанае з асаблівай экспрэсіяй, што складае яго другую функцыю, асабліва дзейсную ў мастацкім слове. Словы, што выдзяляюцца лагічным націскам, канешне выконваюць функцыю паведамлення, але іх выразнасць у такім выпадку значна ўзмацняецца. [14, 26]

Слоўны націск. Пазначацца праз знак акцэнту ў мастацкіх тэкстах могуць як выпадкі вернага, гэтак і выпадкі нелітаратурнага націску.

Пазначэнне правільнага націску служыць перш за ўсё камунікацыйным задачам — дзеля папярэджання няправільнага прачытання амографаў - і ў такіх ужываннях звычайна не звязанае з эстэтычнай функцыяй мовы. Аднак магчымае і мэтанакіраванае сутыкненне словаў і іх формаў, што адрозніваюцца праз націск. […] Значна часцей выкарыстоўваюцца рознага роду адхіленні ад літаратурнай нормы, напрыклад, дыялектны націск. [14, 31]

Мелодыка і паўзацыя. Інтанацыйна-меладычны бок мовы як адзін з ягоных фанетычных сродкаў, што з’яўляюцца найбольш простым і непасрэдным выражэннем адносінаў да прадмету паведамлення, — сутнасны чыннік стварэння экспрэсіі ня толькі вершаванага, але і празаічнага мастацкага слова, аднак узнаўленне рытмамелодыкі, асабліва ў прозе, цяжкае.

У нейкай ступені мелодыка і паўзацыя перадаюцца у пісанні праз пунктуацыю якая, як вядома, адлюстроўвае сінтаксічны, рытмамеладычны падзел мовы. Пры тым звычайныя, у межах усталяваных правілаў, выпадкі ўжывання знакаў прыпынку служаць у літаратурным творы дзеля інтэлектуальна-лагічных і эмацыйных мэтаў, выражаючы сэнсавыя адносіны між частак выказвання, непасрэдна адлюстроўваючы пачуцці.

У плане лінгвістычнай паэтыкі асаблівую цікавасць уяўляюць выпадкі індывідуальна-аўтарскага выкарыстання пунктуацыйных знакаў, у першую чаргу тых, чыё ўжыванне звязанае з выражэннем значнай экспрэсіі.

У мастацкіх тэкстах часта ўжываецца шматкроп’е, што служыць у пісанні ня толькі для пазначэння няскончанасці выказвання, як тое рэгламентуецца ў сучасных пунктуацыйных правілах, але і для ўказання на шматзначнае разважанне і моцнае пачуццё, узбуджанасць, усхваляванасць персанажаў […] Часам можам назіраць беспаўзную мову, вызваную захопленасцю чалавека, ці беспаўзнасць, што абумоўленая праз усхваляванасць персанажа […] Адсутнасць знакаў прыпынку можа і ня быць звязанаю з рытмамеладычным бокам мовы, а папросту паказваць на недахоп пісьменнасці персанажа, і на прэтэцыёзную манернасць вельмі адукаванага чалавека. [14, 34]

Гукападражанні. Гукападражанні як чыннік мастацкай мовы абумоўлены фанетыкай, паколькі яны здзяйсняюцца ейнымі сродкамі - гукамі чалавечай мовы, што пісьменнік дапасоўвае для імітавання нечленападзельных гучанняў: ці такіх стыхійных праяваў прыроды і вынікаў дзейнасці людзей, як пярун, стрэлы і да т.п., ці гукаў, што выяўляюцца праз жывых істотаў, — жывёлаў ці нават людзей (калі гэтыя гукі мімавольныя ці семантычна імі не асэнсаваныя). Сутнасць гукападражанняў складаецца менавіта з гучанняў, што аказваюцца тут і формай і зместам «словаў», што датычацца і да традыцыйна ўжываемых у мове адзінак, і да адзінак, што ствараюцца ў кожным дакладным выпадку.

Ды проста тыя, што ўводзяцца ў слоўную тканіну твору яны ўзмацняюць ягоную рэалістычнасць, даючы вядомую магчымасць чытачу ня толькі ўяўляць, але як бы і чуць выяўляемае. Асабліва часта назіраецца ў літаратуры імітацыя гукаў жывой і нежывой прыроды [14, 23]

Анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы мовы. У арсенале «гукавых» сродкаў экспрэсіі знаходзяцца і недахопы мовы, што звязаныя з анатамічнымі ці фізіялагічнымі анамаліямі моўнага апарату таго, хто кажа, а таксама розныя памылкі, абмоўкі ды незвычайныя гучанні больш ці менш прыватнага характару, што вызываюцца якімісь перашкодамі, спецыфічнымі ўмовамі маўлення.

Да праяўленняў анатама-фізіялагічных недахопаў мовы адносяцца фіксаваныя пры пісанні ўзроставыя асаблівасці вымаўлення дзяцей, а таксама шапялявасць, заіканне, картавасць дарослых […] Гэткія недахопы мовы (у прыватнасці картавасць) могуць быць штучнымі, тады выразныя магчымасці мовы павялічваюцца. […] Увогуле ўзнаўленне недахопаў мовы, што звычайна характарызуюць выключна асабістыя, ці больш-менш выпадковыя ўласцівасці і станы суразмоўнікаў, не нясе на сабе значнай эстэтычный нагрузкі. Аднак некаторыя дастаткова арыгінальныя выпадкі іх выкарыстання вызываюць пэўную цікавасць. [14, 37]

1.1 Фанетычныя сродкі ў аповесці «Дрыгва»

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. — Мн.: Юнацтва, 1990.

Гукаперайманне:

— Го-го!

— Го! — адгукнуўся дзед Талаш, … (стар. 13)

— А ты-га! а ты-га, качкі! (стар. 23)

— Цо? цо? цо? — зацокаў ён разоў тры… (стра. 50)

— Гы-гы-гы! — зарагатаў парабак. (стар. 62)

Охо-хо! — уздыхне толькі Саўкаў слухач. (стар. 114)

Тфу, тфу, тфу, — тры разы плюнуў дзед Талаш… (стар. 124)

«Раз… два… тры» — лічыць Цімох… (стар. 182)

— Цссс! — сунімае дзед Талаш… (стар. 187)

Лагічны націск:

.Здзіўлен гэтым «раптоўным» спатканнем (стар. 8)

Успомнілі тут і дзеда Талаша і яго «дзікі» ўчынак… (стар. 12)

…бунтаўшчыкоў супраць новай улады, выяўна сымпатызуючых бальшавіцкаму «барбарству» і анархіі. (стар. 20)

… аж да растрэлу і канфіскацыі маёмасці за ўсякія «бандыцкія» замашкі, … (стар. 50)

У момант вока «маладзіца» сціснула, як жалезнымі абручамі, рамансовага кавалера (стар. 63)

… свярбелі рукі ў «таварышаў». (стар. 95)

З прычыны важнасці і ўрачыстасці палітычнага моманту «свентыя ойцы» дазволілі сабе некаторую вольнасць (стар. 99)

У гэтым «Ну добра» чуваць пагроза. (стар. 122)

… чакалі першых данясенняў ад свайго «партызана» Саўкі Мільгуна. (стар. 126)

— Ты дзе была? — націскаючы на «дзе» запытаў Васіль, … (стар. 128)

— А дзе было гэта «дзесь»? — запытаўся Цімох. (стар. 132)

Саўка ведаў, што асуджаныя за «палітыку» карыстаюцца павагаю … (стар. 132−133)

І судзілі Саўку не як канакрада, а як «дэмакрата-сацыяліста». (стар. 133)

Але ты помніш, што «выпівалі і пабіліся»? (стар. 141)

… не здагадваецца і Саўка, што там у лесе яго ўжо чакаюць разам з «гасцямі». (стар. 144)

… і ў першую чаргу той вечар, калі вярнуўся з «паходу» Саўка. (стар. 157)

… што да таго, што ў лесе «пастухі» трубяць? … (стар. 163)

… і гладка сустрэлі там у лесе «паноў», як называе іх Цімох. (стар. 169)

У гэтым «ну-ну» Саўка пачуў ноткі спогадзі … (стар. 171)

Гэтае «даўнейшае» Мартын гаворыць з асаблівым націскам… (стар. 175)

— Я думаў, што ў дэмакратычнай панскай Польшчы права судзіць дано ўсім, — … (стар. 193)

— Дасканалая «дэмакратычная» прыказка, — … (стар. 193)

— Вы хочаце гэта ведаць? — падкрэсліваючы слова «гэта», … (стар. 194)

— Хруснікаў маіх многа. … (стар. 194)

— У нас, апроч слоўнай мовы, ёсць мова іншых спосабаў.

— Я чуў і ведаю вашу мову «іншых спосабаў» (стар. 194)

— Прыступайце да вашай мовы «іншых спосабаў», … (стар. 194)

… трымаў ён «настаяшчую» ваенную стрэльбу, … (стар. 202)

… у «расход» вывелі, … (стар. 204) [17]

1.2 Фанетычныя сродкі ў аповесці «На прасторах жыцця»

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. — Мн.: Юнацтва, 1986.

Гукаперайманне:

-… «кі-і-і-вік, кі-і-і-вік»… (стар. 29)

… «Тух-тух-тух-тух!» … «Кіў-гець» … (стар. 48)

Эмфатычны націск

-«Благослові, душэ моя, го-о-о-о-о-о-о-о-спода». (стар. 30)

— Вучы-ы-цца! … (стар. 45)

Лагічны націск:

… І цікавей за ўсё тое, што яна хоць і «баба», але далёка ішла ўперад ад «мужчын», што вельмі дзівіла Сцёпку, бо гэта парушала ў корні яго прадстаўленне аб «бабах» … (стар. 8)

І сцёпка пазіраў у той бок, куды імчаўся поезд. Праўда «імчаўся» ён не так ужо шпарка, але … (стар. 49) [18]

1.3 Фанетычныя сродкі ў трылогіі «На ростанях»

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На ростанях. трылогія. — Мн.: Дзярж. вуч.-пед. выд-ва МінАсветы БССР, 1958.

Гукаперайманне:

— Г-э-э-э, … (стар. 5)

… «так-так!», «так-так!» … (стар. 11)

-… Іх трэба ўзяць — во! … (стар. 27)

— Ха-ха-ха! — … (стар. 51)

— Брава! Брава! — … (стар. 51)

— Ха-ха-ха! — Лабановіч так і паехаў ад смеху. (стар. 88)

— Ха-ха-ха! — засмяялася панна Людміла. (стар. 125)

Ха-ха-ха! Ён — пустэльнік, ён — святы!.. (стар. 124)

— Го! — сказаў дзед Мікіта. (стар. 144)

— Га-а! (стар. 145)

— Ксёндз бэрнадын у касцелі ;

Ха-ха-ха-ха!

Відзеў собе анелі!

Тра-ля-ля-ля! (стар. 149)

Эмфатычны націск:

— Больш ніколі! Чуеце! Ніко-о-олі! (стар. 140)

— «Крэсці-ісь-це-сяяя!» (стар. 141)

… Цішкевіч канчаў песню: — «Алілу-у-у-я!..» (стар. 141)

Лагічны націск:

… Адно слова «дзяўчына» выклікала … (стар. 17)

— Ведаем мы гэтых пустэльнікаў, — … (стар. 23)

— Зусім неачэсаны: так і відаць, семінарыст … (стар. 25)

… «Мы, ліцвіны, любім піць гладка!» (стар. 39)

… ён проста любіў выпіць «з добрымі людзьмі», … Але і ў кампаніі «добрых людзей» ніколі … (стар. 39)

… казала ёй «дзеўка». (стар. 43)

— А так што свята! — … (стар.43)

— Не хочацца мне туды ісці, — прамовіў Лабановіч. — Не люблю ў вялікай кампаніі быць.

— Больш любіце быць у кампаніі аднае? — пажартавала матушка. (стар. 118)

Вы, выбачайце, дапраўды нейкі… святы. (стар. 121)

З выгляду здаецца — «ані вэзь», брыкаецца, абражаецца, а скончыць тым, што прыгорнецца да цябе. (стар. 123)

… Слухай, прафесар, давай вып’ем на «ты»? (стар. 124)

Чаму кінула яна яму «дурань», а потым як бы пакаялася ў гэтым (стар. 138)

Яны не смелі самі ўвайсці ў капліцу, бо былі яшчэ «нячыстыя». Маладзіцы мелі розныя тэрміны: каму трэба было «ўводзіцца» каля Сёмухі, … гэта не шкодзіла яму назіраць і за «благочинием» у капліцы, … (стар. 141)

Айцец Мадэст нічым тут не выказваў свайго «я» і даваў Цішкевічу поўную магчымасць навучаць «паству», бо яны жылі вельмі згодна. (стар. 142)

— Калі я гавару з вамі, то тады я не толькі «добра выпіўшы», але і п’яны … (стар. 149)

Нават і «святыя» і тыя пачынаюць ілгаць. (стар. 150)

Які ні важны інспектар, якое ні вялікае яго начальніцтва, але пры слове «Грот» ён перастае спрачацца, хоць лёгка здавацца і не хоча. (стар. 159)

Калі сказаў Грот, то — аман. Тут канец, і далей ісці няма куды. (стар. 159)

Паехала!.. Нават і не развіталася з ім. А як многа хацеў ён сказаць ёй у гэтыя апошнія дні! Чаму так здарылася? (стар. 167)

На гэтым ганачку ён бачыў яе апошні раз. А цяпер ні там, ні ў гэтым доме яе няма. (стар. 167)

Анатамічныя недахопы гаворкі:

— Ты, Мат’ёна, калі я не п'іду, астаў абед на вячэю. (стар. 21)

— Зд'ястуйце! — прамовіў Саханюк, … (стар. 86) [19]

Вывад па раздзеле

Аналіз фанетычных сродкаў у творах Якуба Коласа «Дрыгва», «На ростанях», «На прасторах жыцця» паказвае, што для мастацкай мовы пісьменніка найбольш характэрныя такія фанетычныя сродкі, як гукападражанне, лагічны націск, менш уласцівыя эмфатычны націск, анатама-фізіялагічныя і сітуацыйныя недахопы гаворкі, амаль неўласцівыя для яго мелодыка і паўзацыя, практычна неўласцівы слоўны націск.

Раздзел 2 Лексіка-семантычныя сродкі выражэння суб’ектыўнай ацэнкі ў прозе Якуба Коласа

Метафара — перанос якасцяў аднаго прадмету (з'явы ці аспекту) на іншы па прынцыпе іх падабенства ў пэўных адносінах ці па кантрасце. [20]

Метафарызацыя, што разумеецца не як характэрны для мовы працэс пашырэння сэнсавага аб’ёму словаў і з’яўлення ў іх новых агульнамоўных пераносных сэнсаў, але як спосаб узмацнення выразных уласцівасцяў слоўніка ў мастацкай мове, што складаецца з пераноснага ўжывання словаў, — найбольш эфектыўнае і прадуктыўнае экспрэсіўнае праяўленне мастацкай літаратуры — і паэзіі, і прозы.

Гутарковыя метафары ўзнікаюць ува «умовах «незвычайных» для асноўнай семантыкі слова лексічных сувязяў […] Непаўторная індывідуальнасць вобразаў, што паўстаюць у метафарычных злучэннях, а таксама практычна неабмежаваная сустаўнасць словаў робяць метафарызацыю невычарпальным спосабам стварэння экспрэсіі. […] Метафары найчасцей рэалізуюцца ў двухасабовых злучэннях, у парах граматычна звязаных словаў. […] Пры гэтым прыметнік метафарызуецца ў залежным ужыванні […] Параўнальна рэдка […] метафарызуюцца прыслоўі, дапасоўныя да дзеяслова (то бок у залежным ужыванні) […] Метафары могуць узнікаць і ў трохасабовых злучэннях, розных па складзе і семантыным адносінам паміж іхнымі часткамі.

Шырока ў творах […] распаўсюджаны прыём развіцця метафары. Ён складаецца ў тым, што да метафарычна ўжытага слова дадаецца элемент, які быццам вяртае таму першасны, наўпроставы сэнс. [14, 40−43]

2.1 Лексіка-семантычныя сродкі ў аповесці «Дрыгва»

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. Дрыгва: аповесць, паэма, апавяданні: Для сярэд. шк. узросту / Уклад. М. Зелянкова; Маст. Г. Шапялевіч. — Мн.: Юнацтва, 1990.

Метафара:

Побач з хатай, прыкрываючы яе ад летняга сонца, красуецца высокая разложыстая груша. Вясною, усыпаная белым цветам, як маладая дзяўчына, яна проста аздабляе дзедаў двор, … (стар. 4)

Быстрыя цёмныя вочкі яго пазіралі ўдумліва, але ў іх часамі блукаў затоены агеньчык, гатовы разгарэцца ў адпаведныя мінуты пажарам рашучых учынкаў. (стар. 4)

Спакойна і павольна, як у зачараваным сне, ўтуліўшыся ў балоты, нясе Прыпяць сухадоламу Дняпру сваю багатую даніну. Не спяшаецца яна выносіць дабро палескіх балот. А яго так многа, што ўсё роўна, спяшайся не спяшайся, а гэтай работы ёй хопіць на доўгія гады. Можа і надзею страціла яна вынесці хоць калі-небудзь гэта мора цёмна-ружовай вады з неабсяжных балот Палесся, і з гэтай прычыны яна такая павольная і флегматычная. Вось толькі тады, калі разгуляецца вецер … тады яна няветла пахмурнее, задрыжыць, затрасецца тысячамі хваль і сярдзіта шпурляе чаўны … ды гоасна ўсхліпвае ў прыбярэжных чаратах, як маці ўскрай магілы, дзе пахаваны яе дзеці (стар. 5)

Закалыхалася, затраслося Палессе! (стар. 6)

А вайна брала ўсё новыя ахвяры. (стар. 6)

… ён паразмятаў іх, як вецер лёгкае смецце. (стар. 11)

Клубочкі дыму, працэджваючыся праз яловыя лапкі, выбіваюцца на прастор і гінуць у зімнім паветры, … (стар. 11)

… пан Крулеўскі расчышчаў дарогу і падрыхтоўваў поле грамадскай думцы на карысць польскай акупацыі, … (стар. 11)

Панас зняў з-за плячэй даволі ёмкую торбу, гэты адвечны пашпарт сялянскай долі. (стар. 14)

Снягі і марозы, нечакана скаваўшы Палессе, прыпынілі ваенныя аперацыі (стар. 17)

… вачэй, што свяціліся, як дзве роўныя, прадаўгаватыя ямінкі-багны на цёмным балотным дне ў роспісе пышных раслін. (стар. 21)

… па ўсіх кутках Палесся, дзе толькі распасціраў свае крыллі «бялы польскі ожэл». (стар. 27)

… Лапаць, — кажа, — сцяг нашай мужыцкай долі… (стар. 31)

Гэтая пустата і зацятасць зімняй цішыні надавала афарбоўку нейкай асаблівай распачлівасці заложнаму гаўканню кімся патрывожанага сабакі. (стар. 37−38)

Бо што такое мы, параскіданыя па адным, пыл сухі, што вецер ганяе па полі. (стар. 42)

Была нават свая паэзія і хараство ва ўсёй гэтай бязладнай абстаноўцы ваеннага паходнага жыцця. (стар. 54)

Для большай зручнасці мёд разагрэлі ў печы і яго елі разам з вашчынаю і пчалою, калі яна траплялася тут, выходзячы з правіла, што салдацкі жывот ператравіць шрубу, гайку і ружэйнае сала. (стар. 54)

А вочы пазіралі на сталёвую шчэць нахіленых чырвонаармейскіх штыхоў… (стар. 64)

Мы тут гаворым, а па дарогах з вёсак снег пад палазамі рыпіць, стогне і плача сялянскім плачам. (стар. 81)

Дзед Талаш расчуліўся. Зняў шапку. Жаўтавата-белая лысіна яго бліснула як сонца. (стар. 83)

… і сама вёска вырысоўвалася шэрымі плямамі сваіх уросшых у зямлю будынкаў на белым снежным фоне. За вёскаю выступаў хмыз журботнымі постацямі аголеных кустоў, а за хмызам сінела сцяна высокага лесу. (стар. 84)

— Паны твае ў паветры целяпаюцца. Яна так жа могуць пакаціцца назад, як і прыкаціліся. (стар. 91)

… але гутарка лілася безупынным зацяжным восеньскім дожджыкам. … А гутарка між жанок — вір слоў, бясконцы паток іх. (стар. 93)

… стаяў мураваны белы палац, высока ўзняўшы над садам сваю чатырохкантовую вежу… Горда і пыхліва выступаў ён з цэлага лесу купчастых дрэваў… У самым палацы, … сабраны дабро і раскоша, скрозь якія прабіваліся людскія слёзы, гора і пакута. (стар. 98)

З гэтых палацаў разыходзіліся ніці нянавісці і злобы … у гэтых палацах завязваліся вузлы змагання супраць новых асноў жыцця… (стар. 98)

Саўка акінуў поглядам сваіх мыслей увесь складаны комплекс той ролі,… (стар. 105)

Невясёлыя думкі, такія ж аднастайныя і доўгія, як і тыя ніці, што смыкала яна і накручвала на верацяно, віліся над яе старою галавою. (стар. 118)

Ёсць нейкія заваблівыя чары, паэзія і хараство ў гэтых дарогах-ручаях, … Маленькія кволыя, ледзь заметныя ўпачатку, струменяцца яны як слёзы, па зямлі тоненькімі пакручастымі рысачкамі, набываючы сілу … Але яны бягуць несціхана, бягуць безупынна, дзе шпарчэй, дзе павольна, абыходзячы перашкоды ці проста зносячы іх з свае дарогі, … (стар. 119)

… першае, што ён адчуў, і што потым доўга не забывалася, гэта быў хруст разбітага ім чэрапа невядомага яму чалавека. Хруст гэты некалькі дзён стаяў у яго вушах. (стар. 125)

Цэлы жмут думак і пачуццяў калыхнуўся ў Васілёывм сэрцы. Страшная думка раптам працяла яму галаву… (стар. 127)

Весялей зірнулі на свет вызваленыя ад холаду дрэвы, радасна адгукнуліся густым шумам густым шумам на павевы цёплага ветру. Заплакала зіма пад капяжамі мільёнамі слёз. (стар. 147)

Вясна, пачаўшыся раптоўна, несупынна збірала сілу і ў некалькі дзён змяніла палескі краявід. Балоты абярнуліся ў суцэльныя вадзяныя пустыні, … (стар. 151)

Трывожна здрыганудася Палессе. (стар. 152)

А калі па лесе праходзілі лагодныя павевы ветру, то галінкі і лісце на іх лёгенька пакалыхваліся і шэптам пыталі ветру: «Што? што? што?»

Ціха ў войтавай хаце, і гэта цішына аддае маўклівасцю магілы. (стар. 156)

Гэтыя словы зрабілі ўражанне перуна, стрэліўшага ў комін войтавай хаты. (стар. 158)

Паднялася на нас панская навала. (стар. 164)

… жахі перажытай ночы і ўсяго таго, што здарылася з ім нядаўна… страцілі сваю вастрыню… (стар. 168)

Хударлявая высокая постаць яго заківалася і знікла ў глыбі двара… (стар. 171)

Чырвоны кружок сонца ўрэзаўся ўжо ў верхавіны лесу і смутнаю ўсмешкаю развітання рассыпаў агністыя косы ў глыбіні неба, … (стар. 174)

Крывавая чырвань агністымі снапамі раскідалася па небе. (стар. 179)

… старое гняздо радавітай польскай фаміліі, утуліўшы ў полаг цемры сваю вежу, панура вырысоўваецца на фоне цёмнага неба. (стар. 180)

Хаваўшы іх полаг цемры расступаецца ўсё болей і болей, і хутка ўсё поле, залітае бляскам пажару, вынырае з мроку… (стар. 180)

Як залатое жыта пад ветрам, хістаецца полымя, … (стар. 181)

Няўжо Цімох схібіў, даў маху у падпале гэтага ненавіснага панскага ідала? (стар. 181)

Аднавілася ажыла зямля.

Многагалосы разнастайны паток жыцця залівае кожны шматок яе, поўніць лясы, поле, балоты і несціханым звонам калыша чуллівае празрыстае паветра. (стар. 187)

Уся гэта сімфонія, … жыцця, ёсць водгулле прыхованага, а часам і непрыкрытага зацятага змагання за жыццё. (стар. 188)

Скрогат ключа ў замку разбудзіў Нявіднага. Адразу ж успрыняў ён гэту усю жахлівую рэчаіснасць. … (стар. 193)

… сейбіт буры і змагання, … (стар. 194)

… А што, калі паны прагараць? У меру хістання самога фронту хістаўся іх настрой. … (стар.195)

У глухім лесе, адгароджаным напрыступнымі балотамі, мелі награду партызанскія атаманы і іх выдатнейшыя памочнікі. … (стар. 195)

… Насоўваецца ліха на нас. … (стар. 196)

… вырваўся з партызанскай грамады голас, поўны злосці і абурэння. (стар. 196)

Дзед Талаш зняў шапку і бліснуў лысаю галавою. (стар. 196)

Сакрэтна і патаемна рушыў у паход пан Крулеўскі на чале свайго батальёна пры чатырох лёгкіх гарматах з кулямётамі. Ехаў ён горда, пышліва, як праслаўлены ваяка. Нібы танцаваў пад ім гняды стаенны конь, як лебедзь, выгнуўшы пругкую шыю. Пану Крулеўскаму здавалася, што на яго цяпер пазірае ўвесь свет, і пышлівасці яго не было канца. (стар. 196)

… І раптам густы траскучы залп з тылу, а потым з правага фланга прарваў дачу гэтых загадаў. … (стар. 201)

… Град куль са змяіным піскам завыў над галавамі афіцэраў, вырваўшы з іх групы трох чалавек адразу, і стукнуўся ў галіны і камлі дрэваў. … (стар.201)

… А партызаны гусцей і цясней зажымалі свой грозны круг. … (стар. 201)

… На маленькай гарбінцы зямлі, шырока раскінуўшы нерухомыя рукі, ляжаў грамозны чалавек. Смерць налучыла яго тады, калі з невялікай западзінкі выбягаў ён на гэты гарбок зямлі. На левай руцэ яго, ніжэй локця, ляжаў неразлучны яго спадарожнік, загранічны карабін. Бледны твар забітага героя-партызана, абернуты к небу, слепа глядзеўшаму на зямлю скрозь густыя макушы старога лесу, быў урачыста спакойны. Суровыя складкі на лбе разгладзіліся, і строгі былі яго самкнёныя губы і выцягнутыя чорнымі дужкамі вусы на іх. (стар. 202)

Самок вясёла падымае шэрыя вочы, і ў вокнах іх іскрыцца смех. (стар. 204)

Шуміць і гамоніць Савецкае Палессе, і новыя акорды чуваць у гэтым шуме і ў гэтым гомане. Прынікае вецер гарачым тварам да шырокіх, анямелых у сваім адвечным застоі балот і шэпча зялёнай жорсткай траве на купінах аб тым, што ідзе сюды новы, савецкі чалавек, каб парушыць іх зняменне, каб абярнуць іх у багатыя лугі і нівы. Гуляе вецер над купчастымі макушамі палескіх пушчаў, калыша галіны над свежымі курганамі-магіламі, параскіданымі на высокіх пясчаных выспах, і толькі ён адзін, гэты вольны баян, апявае славу пахаваных у курганах-магілах ды складае людзям песні аб сейбітах буры і змагання. (стар. 204)

Амонімы:

Упоперак плошчы праходзіць яшчэ адна вулачка, крыху карацейшая, што надае сялу форму крыжа, а на перасеку вуліц стаіць і сапраўдны крыж (стар. 7) [17]

2.2 Лексіка-семантычныя сродкі ў аповесці «На прасторах жыцця»:

Нумарацыя старонак паводле Колас Я. На прасторах жыцця: аповесць, апавяданні. — Мн.: Юнацтва, 1986.

Метафара:

Справа, бачыце, у тым, што тады, калі Сцёпка віхрыцца па вуліцы, яму кожны раз пападаецца на вочы гэтая Алёнка, дачка Андрэева.(7)

Ясныя, прыветныя вочкі яе глядзяць на Сцёпку, а на губках свеціцца такая лагодненькая усмешка! (7)

Бегучы, Сцёпка толькі блісне на яе сваімі шэрымі вачыма, прычым бровы яго ссунуцца грозна, але кінўць ёй якое-небудзь слова няма часуСцёпка імчыцца далей. (7)

Аленка ж стаіць, праводзіць яго сваімі яснымі вочкамі. (7)

Усмешка гэтая выразна казала аб тым, што Аленка нічога не мела б, каб паганяцца за Сцёпкам. (7)

І. Сцёпка яшчэ больш грозна блісне вачыма і зробіць намеры сцерці яе з твару зямлі, пасля чаго імчыцца далей, а Аленка, пакрыўджаная ў лепшых сваіх жаданнях, у сваёй шчырасці да яе, стаіць маўклівая, гасне ўсмешка на яе губках. (8)

Дачуўся аб гэтым Сцёпка, зайздрасць патайная абудзілася ў ім. (9)

Успомніў, што сам ён закінуў сваю навуку, і яму стала нявесела на сэрцы. (9)

З галавы не выходзілі ўсе гэтыя думкі.(9)

Урэшце Сцёпка спыніўся на думцы — пабачыцца як-небудзь з Аленкаю. (9)

Вось чаму, калі Сцёпка мінуў Аленчыну хату, не пабачыўшы Аленкі, ён кінуўся на хітрасць: вярнуўся назад і пайшоў па вуліцы наўскасяк. (9)

Бачыць яна, як Сцёпка на кветкі глядзіць і як бусла вачыма праводзіць. (10)

Заскочыла ў хату Аленка, Тараса Шаўчэнку узяла хустачку на плечы накінула, зірнулася ў люстэрачка ў бляшанай аправе і на вуліцу выйшла. (11)

Яшчэ дачуўся Сцёпка, што Аленка думае далей у навуку ісці. (13)

А настаўніцкі твар усё больш і больш прасвятляўся. (14)

Сцёпка значна змякчыўся. (16)

Ой, як слаўна! Усё роўна як бы ў кнізе! — адказала Аленка і пазірала на Сцёпку так, што Сцёпку ясна стала, як высока падняў ён свой аўтарытэт у яе вачах. (16)

Тут ужо Сцёпка не мог стрымацца і прызнаўся Аленцы, што ён вучыцца, што ў яго ёсць шырокія планы, толькі ён нічога аб іх не кажа, а Аленка аб іх не павінна нікому казаць, бо ён толькі ёй адной і сказаў аб гэтым. (16)

О, ён працярэбіць сабе дарогу! (16)

Пачыналася для яе гарачая пара, час радасці і надзей для адных, час горкіх слёз— для другіх. (17)

Перад ёй адчыняўся цэлы свет новага жыцця… (17)

У гэтых думках, у гэтых жаданнях лета прайшло. (17)

Пазіраў у той бок і тады, калі і цялежка даўно з вачэй знікла. (18)

Па-другое, распуста пайшла, дзеці настаўнікамі кіруюць, а вучыцца не хочуць. (18)

Лусты хлеба не адрэжа, а свет перавярнуць збіраецца, келб няшчасны! (18)

Такі пратакол закаціў, што нейкі гарадскі адказны работнік, прачытаўшы гэты пратакол, доўга ўглядаўся ў Сцёпку… (18)

Людзі чулі, як іх хлопца, хлопца іх сяла, пахваліў такі вучоны чалавек, і гэта хвала лажылася трохі і на іх саміх. (19)

І бацька Сцяпанаў усцешан быў, як бы яго маслам па сэрцы памазалі, і ён моцна зацікавіўся рабфакам, толькі ніяк не мог зразумець гэтага слова, а вечарам запытаў у Сцёпкі… (19)

Загорская сямігодка была распушчана на два тыдні зімовых вакацый. (19)

Тварык яе набываў той адбітак адухаўлення, які звычайна накладае навука. (20)

Зайздросны мароз узяў ды пазакрываў лёдам і хрыбусткім снегам шыбы на вокнах. (22)

У Сцёпкавых мазгах мільгацяць розныя разгадкі слова, але не разумее комплексаў. (23)

Злосць яго забрала. (23)

Але ён у далейшым адыграецца, бо ў сэрцы яго накіпела… (23)

Тут Сцёпка і вочы вырачыў. (25)

Цёмныя, нізкія хаты пад саламянымі стрэхамі яшчэ ніжэй туліліся да зямлі. (27)

Дзесь, на другім канцы вуліцы, малады дзявочы голас, як тонкі срэбны званочак, прарэзваў цёплую цішыню летняй ночы… (27)

Песня раптам абарвалася. (27)

Выбух дружнага маладога смеху. (27)

Хлопцы як бы трохі замяліся. (28)

Шумлівы камсамольскі сход адразу сціх. (28)

Дзявочыя песні даўно змоўклі, і вёска спала моцным сялянскім сном. (29)

Гэтая горка досыць крута спускалася ў глыбокую мурожную даліну, на другі бок каторай стаялі дубы-волаты. (29)

3 горкі выбівалася чыстая, бы крышталь, крынічка. (29)

Прабегшы некалькі дзесяткаў сажняў краем даліны, крынічка зноў хавалася ў зямлю. (29)

Трошкі вышэй, у тым пункце, дзе крынічка, дабегшы да даліны, рабіла паваротак управа, перасякаліся дзве дарогі: на Загор е 'і на Трасцянку. (29)

Сівая старажытнасць захавала яшчэ свой след каля «святога калодзежа», і дух глыбокай старасвецкасці веяў над гэтаю збуцвелаю «фігуркаю». (29)

Маўклівая чорная ноч агортвала мрокам зямлю. (29)

А ўночы і дождж прайшоў добры. (30)

Падняўшы галаву, а. Ціт раптам сарваў свае святыя спевы… (30)

— Божачі, божачкі, якая распуста пайшла! (31)

Нават беднага Сцёпку падгледзела чыёсць зоркае вока. (32)

Сон Сцёпкаў прайшоў у момант. (33)

Па тону пытанняў ён пачуў, што на яго насоўваецца нейкая навала. (33)

.І дзівіцца, што так скора раскрылася іх бязбожніцкая дзейнасць. (33)

Сцёпка таксама ўваходзіць у злосць, але стрымлівае сябе… (33)

— Не будзе ж табе дабра!..-жорсткія словы кідала яму маці. (33)

Ад гэтага погляду Аленчын страх праходзіць. (37)

Аленка перамагае усмешку, гатовую закрасаваць на яе свежанькіх губках. (37)

Аленка стараецца захаваць сур’ёзнасць, губкі яе строгія, а ў вачах свет руніць. (37)

Апошнія словы балюча кальнулі Сцёпку, хоць гэтага ён і спадзяваўся ад бацькі. (38)

Бяскрайнія прасторы ляжаць перад ім, пазіраюць на яго незлічонымі вачыма, пазіраюць маўкліва і ўдумна… (40)

І нейкае, яшчэ нязведанае, адчуванне жалю агарнула Сцёпку, калі ўзышоў ён на ўзгорак і азірнуўся на сяло. (41)

Сцёпка змусіў сябе адвесці вочы ад сяла, каб не паддацца ахапіўшаму яго жалю. (41)

Але яго так моцна кранула матчына дабрата і такую віну пачуў перад ёй, што не пасмеў зрабіць ёк крыўду. (41)

Сцёпка ж скора знік з вачэй, бо дарога павярнула ў кусты. (42)

Змераў вачыма дарогу. (42)

.А перад ім раскрываюцца ўсё новыя і новыя рысункі дарог… (43)

З кожным паваротам чыгункі, з кожнаю новаю вярстою Сцёпка глыбей адчувае ўладу гэтых незнаёмых прастораў, сярод якіх параскіданы цёмна-сінія палоскі лясоў. (43)

Не, Аленкамілая, залатая дзяўчына! (43)

Дарожны вецер і гарачае жнівеньскае сонца яшчэ больш распісалі загарам яго і без таго загарэлы твар. (44)

Яму так моцна захацелася спаць, што вочы яго пачалі зліпацца самі. (44)

І тут Сцёпку прыйшла ў галаве смелая думка-прыстроіцца як-небудзь на поездзе і махнуць машынай. Гэтая думка выціснула ў яго ўсе іншыя думкі. Нават і сон яго разагнаўся.(44)

Пры гэтым у галаву яго ўбілася адно глупства: калі праедзе ён на машыне, то паступіць на рабфак! (44)

Сцёпку ніколі не даводзілася быць на станцыі, і цяпер кожную пядзю яе зямлі, кожную часціну яе прыходзілася адольваць яе сваім уласным розумам. (45)

Скрозь высокія круглыя топалі, што стаялі на станцыі, прабівалася сонца, а лісці на іх трапяталіся так ціха і так паважна… (48)

Падзеі апошніх дзён адышлі дзесь далёка-далёка, як бы іх і не было… (49)

Горад жа доўга не паказваўся, і толькі пад вечар перад ім вынырнулі гарадскія будынкі. (49)

І гэты бацькоўскі дом успомніўся яму, і сэрца нейк трохі заныла. (51)

А следам за гэтым пайшлі і другія думкі, многа думак. Сцёпку трэба перш за ўсё знайсці рабфак, а там навесці спраўкі, ці дайшлі яго дакументы туды. (51)

Там-сям па кругавіне горада стаялі, бы вытачаныя, фабрычныя трубы з хвастамі цёмнага дыму. (53)

Сцёпка доўга стаяў, любуючыся горадам, і нейкае новае адчуванне калыхала яго… (53)

Увесь гэты стракаты натоўп, як жывы этнаграфічны музей, рассыпаўся па ўсходах, калідорах і аўдыторыях, несучы з сабою і надзеі свае і свае трывогі. (56)

Экзамены цягнуліся блізка тыдзень. (57)

Маркотна цягнуліся для Сцёпкі апошнія дні. (57)

Як прыйдзе якое-небудзь свята, то я не праводжу дарма часу так, як праводзіў дома… (59)

Жыццё ў Мінску ідзе так шпарка, проста так і б’е крыніцаю. (60)

Аб Сцёпку і Аленцы па Заборцах гутарка прайшла. Вось як вярнулася тады Аленка з лесу, дык гэтая гутарка ўжо з некалькіх языкоў зляцела. І як борзда такія плёткі па людзях расходзяцца! (60)

У Аленкі пратэст з душы выбіваецца. (61)

Аленка прагна, але дарэмна ловіць словынічагутка не чуваць. (61)

Асабліва цяпер, калі такая распуста па людзях пайшла. (63)

Калі Аленка зірнула на памяты канверціквідаць, у дарозе вандраваў нямала, — то сэрца яе забілася, як птушка ў клетцы, а шчокі румянкам загарэліся. (64)

Мне дужа хочацца ведаць, як ты жывеш, а таксама і як твая навука пасоўваецца. (65)

Я нічога не ведаў, ідучы шукаць навукі, і цяпер яшчэ многа чаго не ведаю, але я чую, што мае вочы прасвятляюцца, што перада мною адчыняецца зусім новы свет. (66)

Яму проста было цікава церціся тут, зрабіць пэўныя назіранні, каб мець матэрыял у газету і праверыць некаторыя свае мыслі. (68)

Шумнаю грамадою хлынула рабфакаўская братва, у выхад на сходы імкнецца. (68)

І гутарка аб ім пройдзе як аб выдатнейшым маладым паэце. (69)

І мыслі і вобразы, як снег у мяцеліцу, кружацца… (69)

Пішучы, Сымон увесь гарэў, як у гарачцы. (70)

.Трэба будзіць, падымаць шырокія масы, рабіць іх палітычна свядомымі… (72)

Прачытаем наўперад верш твой, запалім сэрцы, а потым за дзела возьмемся. (72)

Але час праходзіў, Аленка ўпарта маўчала…А прычын магло быць многа: ліст мог не дайсці да яе, магла яна пакрыўдзіцца на яго за тое, што пісаў ён ёй аб паэтах… (73)

Прачытаў Сцёпка, прыгледзеўся да гэтых слоў, сказаў іх шапатком, каб пачуць гукавую прыроду іх, вуха сваё задаволіць… (73)

Вобразы дзяцінства і яго вёскі ўсплылі перад ім так яскрава, як бы яны былі намаляваны перад яго вачыма. (75)

Няхай яна піша, але вясёлыя, жывыя, поўныя энэргіі вершы, бо ў жыцці так многа радасці… (75)

Яна ўжо страціла надзею на гэты ліст і пад уплывам смутнага разважання напісала некалькі лірычных вершаў. (76)

Як глянула на гэтую фатаграфію, радасцю зацвіла дзяўчына, і шчокі яе макам загарэліся. (76)

Толькі тады культура ў вёсцы паднімецца на належную вышыню, калі культурнаю стане жанчына-сялянка. (77)

Гэты ліст надта ўзрадаваў Аленку, ажывіў, падняў яе настрой, выклікаў цэлы рад новых пытанняў у сувязі з грамадскаю работаю. А Сцёпка яшчэ больш вырас у яе вачах. (78)

Незаметна для Аленкі прайшло гэтае лета. Настала восень, забушавалі вятры. Кудлатыя нізкія хмары бясконцаю кудзеляю рассцілаліся па небе, сеючы халодным дажджом і дробным градам. Заляскалі церніцы па дварах каля сялянскіх хат, застукалі цапы на таках… Аднатонныя песні спявала восень, жалобна шумеў аголены лес. (78)

.Яго закідалі пытаннямі, скардзіліся на тое, што мала літаратуры і што цэнтр не заўсёды чутак да культурных патрэб на месцах. (80)

Вы павінны прабіць сабе дарогу і вырвацца на шырокія прасторы жыцця. (80)

Зялёнымі шлякамі цягнецца шыракалісны аер, і голасцябляны цыбаты сітняк звешваецца над смаліста-чорнаю гладдзю «чортавых акон»… (82)

Маці закідала сына пытаннямі, плакала і смяялася. (83)

Новы крыж і зруб паспелі пасівець ужо за гэты час. (85)

На гэтым вале, пахіліўшыся над балотам, стаяў старэнькі-старэнькі дуб, тоўсты і нізкі… (85)

Так, ён не памыліўся: на вока заметна, што балота ляжыць ніжэй даліны Міранкі. (85)

Другія, наадварот, казалі, што мазгі яго працуюць вельмі добра… (87)

Зашумелі, зазвінелі маладымі галасамі і звонам рыдлёвак Сухія груды. І работа закіпела адразу. (88)

Залацеюць на першых праменнях сонца пяскі Сухіх грудоў, сівым туманом атулілася Гнілое балота, а старэнькі дубок, што за балотам, маўкліва стаіць і грэе на сонцы сваю лысую галаву і пасмейваецца. (88)

Яшчэ гучней загаманілі Сухія груды, а балота маўчыць панура, закрыўшыся зялёнаю коўдраю. Дзед-дуб з-за балота глядзіць на Сухія груды, як бы грамадою любуецца.(90)

Уся гэтая справа сталася блізкаю, душу мазоліла, думкі займала. .Рассцелюць тут свае срэбныя невады грымотныя хмары, дажджу нальюць у канал, а там работа надыйшла, сенакос, жніво. (91)

Сяло хвалявалася. (92)

На расчышчаным месцы цэлая сажалка стаяла, і вада ўсё прыбывала. (92)

.Нашы дарогі топяцца ў гразі, на нашых грэблях грузнуць коні, на нашых мастах калечацца людзі і жывёла. (93)

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой