Беларускія прыказкі, прымаўкі
Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX-XX стст. уключалі ў сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай «Прыказкі і прымаўкі». Пры гэтым адны складальнікі зборнікаў не размяжоўвалі паняццяў «прыказка» і «прымаўка», другія — спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаўку. Пытанне пра размежаванне гэтых паняццяў не раз закраналася ў тэарэтычных літаратуразнаўчых… Читать ещё >
Беларускія прыказкі, прымаўкі (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Уводзіны Вытокі сучаснай беларускай літаратурнай мовы бяруць свой пачатак з глыбокай старажытнасці, якая назапасіла моўнае багацце ў пісьмовай і вуснай формах. Мова гэтая развіваецца рознымі спосабамі, сярод якіх найбольш важны і актыўны — народна-нацыянальная моўная аснова, што з даўняга часу абслугоўвае штодзённую сферу зносін паміж людзьмі. Людзі ў працэсе сваёй працоўнай дзейнасці асэнсавалі і засвоілі лексічныя сродкі розных тэматычных аб’яднанняў. Яны зацікаўлены ў тым, каб залатыя россыпы слоў перадаць у спадчыну наступным пакаленням, задаволіць патрэбы грамадскасці ва ўзбагачэнні сваёй нарматыўнай мовы.
Народна-гутарковая мова беларусаў насычана незлічоным багаццем прыказак і прымавак з глыбокім зместам і вострай сілай думкі. У іх адлюстраваны дасціпны розум чалавека, яго побыт, сямейнае жыццё, светапогляд.
У выніку шматгадовага вывучэння мовы, быту, звычаяў свайго народа І.І. Насовіч зазначыў: «Беларусы ўсе факты, усе выпадковасці чалавечага жыцця, усе ўчынкі, як добрыя, так і дрэнныя, і ўсякае нават меркаванне пра штонебудзь падводзяць пад мерку прыка зак сваіх… Паміж простымі людзьмі ёсцьшмат такіх здольных, якія на ўсякую падзею, на ўсякі выпадак, вясёлы, спрэчны, сумны, — адразу ж і дарэчы падаюць прыказку, нібы яны знарок вывучалі іх, як тыя, хто, авалодваючы лацінскай мовай, завучвае на памяць дыстыхі Катонавы».
Шырокую вядомасць, распаўсюджанасць і ўжывальнасць прыказак у народзе падмеціў і К. Крапіва: «Ёсць такія аматары прыказак, якія чуць не кож-ны свой крок апраўдваюць прыказкаю, чуць не кожны свой выраз аздаб-ляюць ёю. Пра такіх нават і знарочыстая прыказка ўтварылася: «Без пры-казкі і з лаўкі не зваліцца».
«Гэта пашыранасць прыказак у народзе знаходзіць сваё адлюстраванне і ў мастацкіх тэкстах. Так, у трылогіі Я. Коласа «На ростанях» выкарыстана 109 прыказак, у п’есах Я. Купалы «Паўлінка» і «Раскіданае гняздо» іх адпаведна 18 і 21, у раманах «Мядзведзічы» К. Крапівы — 37, «Сокі цаліны» Ц. Гартнага — 29, «Людзі на балоце» І. Мележа — 26, «Птушкі і гнёзды» Я. Брыля -31, «Плач перапёлкі» І. Чыгрынава — 30, у аповесцях «Рудабельская рэспубліка» С. Грахоўскага — 24, «Шануй сваё імя» В. Блакіта — 12. «[3, c.37]
Амаль усе прыказкі характарызуюцца «найбольшай канцэнтрацыяй думкі пры найменшай затраце слоўнага матэрыялу» і вылучаюцца такімі асаблівасцямі, як сцісласць, выразнасць, вобразнасць, высокія мастацкія вартасці. Народжаныя ў жывой народнай мове, прыказкі запісваліся і выдаваліся шматлікімі збіральнікамі вуснай народнай творчасці (Я. Чачот, П. Шпілеўскі, В. Дыбоўскі, Е. Раманаў, П. Шэйн, І. Насовіч, Я. Ляцкі, М. Федароўскі, Ф. Янкоўскі і інш.).
На працягу доўгага перыяду прыказкі вывучаліся толькі ў фальклоры, разглядаліся як адзін з жанраў вуснай народнай творчасці. І ў працах параўнальна нядаўняга часу знаходзім аналагічны погляд. Так, у прадмове да «Фразеалагічнага слоўніка рускай мовы» чытаем: «Як прыказка, так і прымаўка, — паняцці не лінгвістычныя».
Прыкладна такое ж азначэнне «фальклорнай накіраванасці» даецца і ў «Беларускай Савецкай Энцыклапедыі»: «Прыказка — граматычна і лагічна аформленае кароткае выслоўе павучальнага зместу, законча-нае суджэнне; адзін з фальклорных жанраў».
Ужо тое, што прыказка не складаецца ў маўленні, а ўзнаўляецца ў памяці ў якасці гатовага слоўнага комплексу, дазваляе ставіць яе ў адзін рад з такімі моўнымі адзінкамі, як слова, фразеалагізм, састаўны тэрмін, крылаты выраз.
Прыказкі, у адрозненне ад іншых фальклорных жанраў, ніколі не выконваюцца, не спяваюцца, як, напрык лад, народныя песні ці частушкі, не расказваюцца, як казкі ці анекдоты або гумарэскі, не прапануюцца для разгадвання, як загадкі, — словам, самастойна не быту-юць, а, выкліканыя канкрэтнай жыццёвай з’явай, у патрэбны момант устаўляюцца ў маўленне як афарыстычнае закончанае суджэнне, праверанае вопытам многіх пакаленняў.
1. Размежаванне прыказак і прымавак прыказка прымаўка беларускі
Прыказкі, як і іншыя моўныя адзінкі, павінны даследавацца з чатырох бакоў: семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага. Перш чым гаварыць пра асноўныя асаблівасці прыказак у іх лінгвістычным плане, неабходна коратка спыніцца на пытанні пра размежаванне паняццяў «прыказка» і «прымаўка».
«Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX-XX стст. уключалі ў сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай „Прыказкі і прымаўкі“. Пры гэтым адны складальнікі зборнікаў не размяжоўвалі паняццяў „прыказка“ і „прымаўка“, другія — спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаўку. Пытанне пра размежаванне гэтых паняццяў не раз закраналася ў тэарэтычных літаратуразнаўчых працах, аднак і сёння яно не мае адназначнага рашэння» [13,c.34]. У энцыклапедыях, лексікагра фічных даведніках і навучальных дапаможніках пераважае думка, што прымаўка «адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закон-чаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу». Нягледзячы на такое, здавалася б, лагічнае размежаванне дзвюх моўных з’яў, іх вельмі часта змешваюць, у тым ліку і ў тлумачальных слоўніках, прыводзячы ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу ў слоўнікавых артыкулах. Так, у ТСБМ ужыванне слоў жыццё і перайсці ілюструецца народным афарызмам «Жыццё пражыць — не поле перайсці"[12, т. 2, с. 267], але ў адным выпадку гэта выслоўе суправаджаецца паметай «прыказка», а ў другім (т. 4, с. 184) — паметай «прымаўка». З аналагічнай з’явай сутыкаемся і ў іншых тлумачальных даведніках. Напрыклад, у «Тураўскім слоўніку» (т. 1, с. 72) слова бор мае ілюстрацыю «Кажна сосна свому бору шуміць», з паметай «прыказка», а слова бусько (т. 1, с. 97) ілюструецца народна-дыялектным афарызмам «На готово кубло бусько найдзецца» — гэты прыклад пазначаецца паметай «прымаўка», хоць абодва выслоўі, і гэтае, і папярэдняе, аднатыпныя: характарызуюцца закончанасцю ў граматычных адносі-нах, ужываюцца ў вобразна-пераносным плане і маюць павучальны змест.
У мастацкіх тэкстах розных аўтараў таксама сустракаюцца нярэдкія выпадкі, калі адзін пісьменнік называе пэўны народны афарызм прыказкай, а другіпрымаўкай. Напрыклад, у К. Крапівы: «Я прыказкай хачу тут байку завяршыць: хто ўкраў свінню, таму ў вушах пішчыць» [6, c.12]; у рамане ж І. Новікава «Да світання блізка» гэта прыказка кваліфікуецца як прымаўка. «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш» паводле К. Крапівы («Ёлкі-палкі») і Н. Гілевіча («Не кажы „гоп“. .») — прыказка, а паводле М. Паслядовіча («Навошта цябе адкрылі, Амерыка?») — прымаўка.
Наогул пры ўключэнні прыказкі ў больш шырокі кантэкст з дапамогай стылеўказальных агаворак ці непасрэдных аўтарскіх спасылак звычайна словы «прыказка» і «прымаўка» не размяжоўваюцца, выкарыстоўваюцца як абсалютныя сінонімы. «Да прыкладу: «Як у прыказцы той: не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць» (М. Лынькоў) і «Як у той прымаўцы: каб не клін ды не мох, то і плотнік бы здох» (С. Кухараў); «Ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца» (С. Кавалёў) і «Ёсць прымаўка: не смейся, рабе, дасць бог і табе» (С. Лобач) «[4, c.15].
У фалькларыстыцы і мовазнаўстве існуе нямала поглядаў на размежаванне прыказак і прымавак. Вось найбольш тыповыя з іх.
1. Гэты погляд (яго можна назваць лагічным) стаў складвацца яшчэ ў пер-шай палове XIX ст. У яго аснову рускія фалькларысты паклалі такія крытэрыі, як завершанасць ці незавершанасць выказвання, здольнасць выражаць суджэнне або паняцце. Прыказка выражае закончанае суджэнне, а прымаўка абазначае паняцце і характарызуецца незавершанасцю выказвання. Паняцце «прымаўка» ілюструецца такімі прыкладамі: «чужымі рукамі жар заграбаць, не ўсе дома, аднаго поля ягада, малако на губах не абсохла» і інш. Аналагічнай думкі прытрымліваюцца і беларускія даследчыкі.
Так, К. Крапіва ў артыкуле «Беларускія прыказкі», прывёўшы прыклады: «дзесятая вада на кісялі», «як Піліп з канапель», «і хвастом на-крыўся», дадае: «Тут адразу відаць, што яны самастойна ўжывацца не могуць і, такім чынам, з’яўляюцца прымаўкамі» [6, c.38].
Такі погляд на размежаванне прыказак і прымавак мае месца і ў Рапановіча Я. Н. Тут прымаўкамі ён называе «яркія ўстойлівыя выслоўі з незавершанай думкай», ілюструюць іх прыкладамі: «следам за дзедам, «рэшатам ваду насіць», «хто ў лес хто па дровы». Тое самае знаходзім і ў сучасным падручніку хрэстаматыі, дзе паняцце «прымаўка» паясняецца выразамі тыпу: «сем пятніц на тыдні», «жаба на языку не спячэцца», «мякка сцеле ды мулка спаць». Прыхільнікі гэтага погляду, як відаць з пададзеных вышэй прыкладаў, прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называецца фразеалагізмамі. Выразы тыпу: «чужы-мі рукамі жар заграбаць», «не ўсе дома», «дзясятая вада на кісялі», «рэшатам ваду насіць» на законнай падставе ўключаюцца ў сучасныя фразеалагічныя слоўнікі і з’яўляюцца аб’ектам фразеалогіі - новай лінгвістычнай навукі, што сфарміравалася ў апошнія дзесяцігоддзі. Зразумела, што ахарактарызаваны погляд на размежаванне прыказак і прымавак сёння выглядае як анахранізм.
2. Яшчэ адзін погляд на паняцці «прыказка» і «прымаўка» можна назваць структурна-граматычным. Яго прыхільнікі ў аснову размежавання гэтых паняццяў кладуць форму народнага афарызма, адначленнасць ці двухчленнасць яго структуры. А.А. Садоўская пісала: «Адметнай рысай прыказкі, як кароткага выслоўя, служыць яе фармальная двухчленнасць, тады як прымаўка ва ўласным сэнсе заўсёды адначленная»
Падзяляюць гэты погляд і некаторыя сучасныя беларускія мовазнаўцы. Так, І.Я. Лепешаў піша: «Адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі сваёй структурай. Прыказкі па сваёй форме з’яўляюцца выслоўем, што складаецца з дзвюх частак: «Ад душы працуеш — Радзіму мацуеш». Прымаўка — таксама выслоўе, але яно складаецца з адной часткі: «На чужыне і камар за-гіне» [3, c. 42].
Паводле прыхільнікаў гэтага погляду, такія, напрыклад, тыповыя прыказ-кі, як: «Гарбатага магіла выправіць» ці «Для старца міля не круг», трэба лічыць прымаўкамі, бо яны «адначленныя», а выслоўі «За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш», «Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж» варта кваліфікаваць як прыказкі, бо яны маюць «двухчленную» ці «трохчленную» структуру. Думаецца, што такі погляд бесперспектыўны, фармалістычны і нічым не апраўданы. Розніцу паміж прыказкай і прымаўкай нельга шукаць у іх форме, у тым, з адной ці дзвюх частак яны складаюцца.
3. Адрозніваць прыказку ад прымаўкі можна і трэба толькі з улікам наяў- насці ці адсутнасці ў іх пераноснага сэнсу — такі пункт гледжання ўпершыню быў выказаны В. Шырокавай у 1931 г. Яна пісала: «Асноўным адрозненнем прыказкі ад прымаўкі лічыцца пераносны сэнс, якім валодае прыказка, і адсутнасць яго ў прымаўцы» [3, c.45].
Гэты погляд быў у далейшым развіты У. П. Жукавым, які прапанаваў па-новаму асэнсаваць тэрмін «прымаўка» і ўсе парэміі, структурна арганізаваныя як сказ, падзяліў на тры тыпы: прыказкі, прымаўкі і прыказкава-прымаўкавыя выразы. Да прыказак ён адносіць народныя афарызмы, «якія маюць адначасова літаральны і пераносны (вобразны) план ці толькі пераносны план і з’яўляюцца ў граматычных адносінах закончаным сказам» [7, 18]. Пад прымаўкамі «разумеюцца кароткія народныя выслоўі (нярэдка павучальнага характару), якія маюць толькі літаральны план і ў граматычныхадносінах з’яўляюцца закончаным сказам» [7, c.21]. Прыказкава-прымаў-кавыя выразы «спалучаюць у сабе прыметы прыказак і прымавак. Гэтыя выразы харак тарызуюцца тым, што частка слоў у іх складзе збліжаецца ці супадае са словамі свабоднага ўжывання, а другая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне» [7, c.22] .
Варта сказаць некалькі слоў пра яшчэ адзін погляд, пададзены ў кнізе А. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мінск, 2000). Аўтар сцвярджае, што «прыказцы ўласцівы адначасова прамы і пераносны сэнс» [1, c.290]. Але, па-першае, такіх прыказак зусім мала. Па-другое, немагчыма ўявіць, які прамы сэнс мае прыказка «Пойдзе каза да ваза, папросіць сена», «Скул-ле ўбок» (яна прыводзіцца аўтарам, у ліку іншых, як прыклад прыказак з падвойным cэнсам). Прымаўкі ж, паводле А. Аксамітава «не маюць тако-га двухпланавага характару», «прымаўка мае толькі прамы план зместу выказвання» [1, c.293]. Прыказка — «вобразная матываваная адзінка мовы» [1, с. 298), а прымаўка — «фальклорны жанр» (с. 299). Затым аўтар ставіць пытанне: «Які ж лінгвістычны прынцып ляжыць у аснове размежавання прыказак і прымавак?» [1, с. 300]. Пасля непераканальнага і досыць блытанага разгляду ўсяго пяці парэмій робіцца нечаканы і дзіўны вывад: «Такім чынам, магчымасць уключэння фразеалагічных адзінак у склад прымавак і немагчымасць уключэння іх у склад прыказак можа разглядацца як лінгвістычны крытэрый іх размежавання» [1, с. 301].
З такім «лінгвістычным крытэрыем» ніяк нельга пагадзіцца. Прыказкі і фразеалагізмы — гэта розныя рэчы. Разам з тым можна прывесці дзясяткі прыкладаў несумненных прыказак, а таксама, паводле У. П. Жукава, прыказ-кава-прымаўкавых выразаў, у якіх, як ужо цытавалася, «другая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне» [7, c.27]. Вось толькі некалькі прыкладаў: «На бед-нага Макара ўсе шышкі валяцца», «Як ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць», «Ваўка ногі кормяць», «Работа не воўк, у лес не збяжыць», «Багатаму чорт дзяцей калыша». Як бачым, сцісла апісаны тут «новы погляд» «навуковага размежавання прыказак ад прымавак» з’яўляецца не чым іншым, як няўдалай спробай удасканаліць схему, прапанаваную У. П. Жукавым.
Сярод даследчыкаў беларускай парэміялогіі ёсць думка не размяжоўваць прыказкі і прымаўкі. Так, К. Крапіва ў пачатку свайго артыкула «Беларускія прыказкі» выкладае погляды І. Снегірова, А.А. Патабні, А.І. Барычэўскага на паняцці «прыказка» і «прымаўка», а пасля, прыступа-ючы да аналізу народных афарызмаў, зазначае, што ў далейшым ён будзе «ўжываць адно слова — прыказка».
Ф. Янкоўскі лічыць, што «справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак і прымавак» [3, c.49] ён ставіць знак роўнасці паміж прыказкай і прымаўкай, называе іх словамі-дублетамі, паказвае, што слова прымаўка трапіла ў беларускую літаратурную мову з жывой народнай мовы, што ў народзе словы прыказка і прымаўка сэнсава не адрозніваюцца.
2. Адрозненне прыказак і прымавак ад фразеалагізмаў
Ужыванне тэрміна «прымаўка» было ў пэўнай меры апраўданым, пакуль у мовазнаўстве не замацаваўся тэрмін «фразеалагізм», які фактычна вы-цесніў свайго папярэдніка для абазначэння адных і тых жа моўных адзінак — устойлівых, узнаўляльных зваротаў з цэласнай семантыкай (тыпу: кот наплакаў, карона з галавы не спадзе, чужымі рукамі жар заграбаць).
У гэтай сувязі, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, уяўляецца най больш лагічным, апраўданым скасаваць тэрмін «прымаўка» як аналаг фразеа-лагізма і выкарыстоўваць адзіны тэрмін «прыказка» для абазначэння народных афарызмаў, якія валодаюць інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю, або ўжываць абодва словы як тэрміны-дублеты.
Трэба, аднак, мець на ўвазе, што прыказкі, калі іх разглядаць з семан-тычнага боку, паводле пераасэнсаванасці іх састаўных частак, далёка не ад-натыпныя моўныя адзінкі. Тут выразна вылучаюцца тры групы прыказак.
Значная частка прыказак (п е р ш, а я група) мае алегарычны сэнс, г. зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Напрыклад, у прыказцы «Куй жалеза, пакуль гарачае» зусім не пра жалеза ідзе размова; сэнс прыказкі - `спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль не позна' ці `карыстайся момантам'. Або: «На злодзеі шапка гарыць» — `той, хто правінаваціў-ся ў чым-небудзь, сам мімавольна выдае сябе сваімі паводзінамі'; «Яблык ад яблыні недалёка падае» — `свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці пераймаюць ад бацькоў'. Такіх прыкладаў прыкладна 520 сярод апісаных у Слоўніку I.Я. Лепешава.
Другая група аб’ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэнсавання ўсіх кампанентаў. У гэту групу ўваходзіць больш за палову прыказак (у слоўніку І.Я. Лепешава іх амаль 900 з ліку 1780). Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Так, у прыказцы «Не такі чорт страшны, як яго малююць» іншасказальны сэнс маюць толькі словы чорт і малююць; агульны сэнс прыказкі - `не так страшна на самай справе, як здаецца'. Або возьмем прыказку «Стары вол баразны не псуе». У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: `стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца'. Захоўвае сваё літараль-нае значэнне і слова вучыць у прыказцы «Яйцо курыцу вучыць», якая абазначае `малады, нявопытны вучыць старэйшага, больш вопытнага'.
Ёсць і трэцяя група прыказак (іх каля 300). Яны наогул заўсёды ўжываюцца толькі ў прамым значэнні і не патрабуюць тлумачэння. Агульны сэнс кожнай такой прыказкі вынікае з прамых значэнняў яе слоў-кампанентаў, напрыклад: «Госць госця ненавідзіць, а гаспадар абодвух»; «Век жыві - век вучыся».
У беларускім мовазнаўстве няма адзінства поглядаў адносна таго, уключаць ці не ўключаць прыказкі ў склад фразеалогіі.
Напрыклад, Ф.М. Янкоўскі да фразеалогіі адносіць не толькі «ўласна фра-земы», але і прыказкі, крылатыя выразы, прыгаворкі і матывуе гэта тым, што ўсе яны «не ствараюцца ў размове, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, маюць сваё, вядомае, зразумелае значэнне, ужываюцца ў гатовай, вядомай форме» [13, с. 9].
Прыкладна тое самае знаходзім і ў некаторых навучальных дапамож-ніках па беларускай мове, у іх прыказкі разглядаюцца як фразеалагічны матэрыял, уключаюцца ў раздзел «Фразеалогія». Несумненна, паміж прыказкамі і фразеалагізмамі ёсць шмат чаго па-добнага, агульнага. Адзначаючы гэта агульнае, нельга, аднак, не заўважаць, што паміж імі існуюць істотныя, прынцыповыя адрозненні лагічнага, структурнага, сінтаксічна-функцыянальнага і спалучальнага плана, якія даз-валяюць сцвярджаць, што фразеалагізмы і прыказкі - моўныя адзінкі неад-народнага тыпу.
1. Фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Фразеалагізмам уласціва катэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне, у адпаведнасці з гэтым вылучаюцца дзеяслоўныя (вадзіць за нос каго-небудзь, несці свой крыж), прыслоўныя (гады ў рады, на вераб'іны скок), назоўнікавыя (агульнае месца, бабіна ілета), прыметнікавыя (аднаго поля ягады, лёгкі на язык) і іншыя разрады фразеалагізмаў.
«Возьмем такі ўрывак з аповесці Я. Коласа «Дрыгва»: — Ты сам сабе яму капаеш… — Ты мне капаеш яму! — перапыніў Аўгіню Васіль.
Будаўнічым матэрыялам для сказаў гэтага ўрыўка выступае паралель-на са словамі і фразеалагізм капаць яму каму, які служыць для выражэння пэўнага паняцця, мае дзеяслоўнае значэнне `рыхтаваць пагібель каму-не-будзь'" [13, c.15]. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, заўсёды з’яўляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры дапамозе якіх перадаецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест, што ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму. Адзін прыклад: — Затаіўся здрад-нік, жыве з намі тут побач… А хто? — Ц і х, а я с в і н н я г л ы б о к, а к, а п, а е, — задуменна сказаў Карабан (А. Кобец-Філімонава. «Жаваранкі над Хатынню»). Выдзеленая тут прыказка выражае суджэнне, якое можна перадаць сказам `ціхі, скрытны чалавек здольны на рашучыя, нечаканыя ўчынкі'.
2. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваёй структуры. Знешне, па сваёй форме, фразеалагізмы часцей за ўсё падобныя на словазлучэнні разнастайнага характару, у якіх ёсць граматычна галоўны кампанент і грама-тычна залежнае ад яго слова (напрыклад: абіваць парогі, стрэляны верабей, казёл адпушчэння, бачыць наскрозь, на лес гледзячы).
Другая група фразеалагізмаў паводле іх структуры — гэта выразы са структурай спалучэння слоў; у такіх фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента (пад бокам, на вачах, ні ры-ба ні мяса,і ў хвост і ў грыву). Яшчэ адна група — фразеалагізмы са структу-рай сказа, аднак амаль усе яны «маюць адкрытую (незамкнёную) структуру і патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі з боку моцна кіруемых слоў са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб’екта». Гэта выразы тыпу: «вочы на лоб лезуць» у к, а г о?, «душа не прымае ч ы я/ ч, а г о», «пе-сенка спета» ч ы я/ к, а г о, «язык каля вушэй матляецца» ў к, а г о, «кашы не зварыш» з к і м?.
Калі цяпер звярнуцца да прыказак, то відавочна, што ўсе яны маюць форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтанацыйнай завершанас-цю, служаць для перадачы закончанай інфармацыі. Разглядаючы прыказкі з боку іх структуры, можна сцвярджаць, што сярод іх ёсць амаль усе вядомыя ў сінтаксісе тыпы простых і складаных сказаў. Вось прыклады прыказак, структурнаарганізаваных як просты двухсастаўны сказ: «Адклад не ідзе на лад»; «да пары збан ваду носіць». Вельмі многія прыказкі маюць структуру аднасастаўных сказаў у такіх разнавіднасцях, як абагульненаасабовы сказ (Кашы маслам не сапсуеш), безасабовы сказ (Да ўдачы не трэба прыдачы), інфінітыўны сказ (Сілай не быць мілай).
Значная частка прыказак з’яўляецца той ці іншай разнавіднасцю складанага сказа. На ўзор складаназлучаных сказаў аформлены, напрыклад, такія прыказкі: «Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды»; «Доб-рае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей».
Структуру складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі маюць такія прыказкі: «Ведае кошка, чыё сала з’ела»; «Добра смяецца той, хто смяецца апошні»; «Які куст, такі і адростак»; «Хто б дзятла пазнаў, каб не яго доўгі нос»; «На тое і шчупак у моры, каб карась не драмаў»; «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў»; Дзе нянек многа, там дзіця бязнога". Ёсць нямала прыказак са структурай бяззлучнікавых складаных сказаў: «Лес сякуць — трэскі ляцяць»; «Сабака брэша — вецер носіць»; «Гультай за работу — мазоль за руку». Многія прыказкі складаюцца больш чым з дзвюх прэдыкатыўных частак: «Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж»; «Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла»; «Скажы мне, хто твае сябры, і я скажу, хто ты».
3. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай назіраюцца і ў сінтаксічна-функцыянальным плане. Фразеалагізмы, з’яўляючыся будаў-нічым элементам сказа, гэтак жа, як і словы, заўсёды функцыянуюць у ролі таго ці іншага члена сказа. Напрыклад, дзеяслоўныя фразеалагізмы высту-паюць звычайна ў ролі выказніка, назоўнікавыя — у ролі розных членаў сказа, прыслоўныя — у ролі акалічнасці і г. д. Фразеалагізмы, несуадносныя з той ці іншай часцінай мовы (тыпу: мядзведзь на вуха наступіў" к, а м у?), часцей за ўсё выконваюць ролю галоўнага члена безасабовага сказа.
Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносінах з’яўля-юцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыянаваць у ролі якога-небудзь члена сказа. Калі перад намі прыказка, усе кампаненты якой выка-рыстаны з прамым значэннем, то кожнае яе паўназначнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа. Напрыклад, не выклікае ніякіх цяжкасцей сінтак-січны разбор прыказкі «Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку зда-ровую». Зусім іншае назіраем у прыказках, усе ці амаль усе кампаненты якіх пераасэнсаваліся. Скажам, у прыказцы «Рука руку мые», што значыць `адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе', кампанент рука не з’яўляецца прадметам выказвання. А таму лічыць, што тут рукадзейнік, мые — выказнік, руку — дапаўненне, значыць разбурыць прыказку, ператварыць яе ў звычайнае спалучэнне слоў, абяссэнсіць яе, вытравіць з яе тое абагульненае, пераасэнсаванае, што замацавалася за ёй у працэсе моўных зносін.
Прыказка «Яйцо курыцу вучыць» адрозніваецца ад папярэдняй тым, што ў ёй два першыя кампаненты пераасэнсаваныя, а трэці мае прамое зна-чэнне. Але і ў ёй яйцо (хоць і стаіць у форме назоўнага склону) не з’яўля-ецца прадметам нашай думкі і, значыць, дзейнікам. Інакш кажучы, такія прыказкі сінтаксічна непадзельныя. «Спроба сінтаксічнага члянення або пе-раводзіць іх з іншасказальнага, вобразнага плана ў літаральны, або ператва-рае прыказку, калі яна не мае літаральнага плана, у свабодны сказ такога ж лексічнага складу» [13, c.22].
4. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваіх спалучальных магчымасцях. Будучы структурным элементам сказа, фразеалагізм уступае ў пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словамі ці (значна радзей) фразеала-гізмамі. У залежнасці ад таго, як ажыццяўляецца лексіка-раматычная спалу-чальнасць фразеалагізма са словамі, выдзяляюцца чатыры тыпы фразе-алагічных значэнняў: адносна свабоднае, валентна абмежаванае, канструк-тыўна абмежаванае і сінтаксічна абумоўленае.
Фразеалагізмы з адносна свабодным значэннем валодаюць семантычнай самастойнасцю і таму не маюць патрэбы ў слоўных канкрэ-тызатарах іх значэння. «Спалучальныя магчымасці такіх фразеалагізмаў даволі шырокія. Фразеалагізм „бабіна лета“ можа ўжывацца, напрыклад, у такім акружэнні: Стаяла бабіна лета (М. Капыловіч); Быў пачатак бабінага лета (І. Дуброўскі); Адвячорак апошняй пары бабіна-га лета (В. Быкаў); Плыло павуцінне бабінага лета (І. Шамякін)» [13, c.23].
Фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем спалучаюцца са строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, фразеалагізм «куры не клююць» `вельмі многа' ўступае ў кантакт толькі са словам грошай. Некаторыя фразеалагізмы спалучаюцца з двума і больш словамі; напрыклад, пры-слоўны выраз «на свае вочы», што значыць `без пасрэднікаў, непасрэдна самому', кантактуе з дзеясловамі-суправаджальнікамі бачыць, пераконвацца, упэўнівацца.
Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем рэалізуюцца толькі ў пэўнай, акрэсленай канструкцыі, яны маюць абавязковую спалу-чальнасць «справа». «Паяснім гэта такім прыкладам: Дакуль жа вы будзеце вадзіць за нос мяне? (С. Баранавых). Тут, як і ва ўсіх астатніх выпадках, дзеяслоўны фразеалагізм вадзіць за нос ужываецца пры дзейніку са значэн-нем асобы і абавязкова дапаўняецца назвай аб’екта са значэннем асобы ў вінавальным склоне». Менавіта такія ўмовы спалучальнасці з’яўляюцца нормай функцыянавання для гэтага фразеалагізма з канструктыўна абмежаваным значэннем. Фразеалагізмы з сінтаксічна абумоўленым значэннем — гэта «такія на-зоўнікавыя выразы, якія надзелены яркай ацэначнасцю і не столькі называ-юць прадмет, асобу ці з’яву, колькі вобразна характарызуюць іх, а таму ў сказе выступаюць пераважна ў ролі іменнага выказніка, а таксама зваротка і прыдатка: „Табе, Андрэй, бачу… гэты завод як костка ў горле“ (Э. Ярашэвіч); „А ты, божая кароўка, не кіпі! І язык пачасаць нельга!“ (І. Мележ); „Святая прастата, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазначана“ (В. Быкаў)» [4, c. 37]. Прыказкі ж, самі з’яўляючыся сказам, не абу-моўлены якімінебудзь заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучаль-насці са cловамі свабоднага ўжывання. Будучы «гатовымі формуламі жыц-цёвых з’яў ці гатовымі іх характарыстыкамі» [6, c.47], прыказкі свабодна ўключаeцца ў тэкст. «Найчасцей у гутарцы паміж суразмоўнікамі яны ўжываюцца як самастойны сказ-рэпліка: 1) — А не нарвёмся? За дротам ужо не пашка-дуюць. Канец на месцы… — Баязліваму і корчмядз-ведзь (В. Адамчык „Год нулявы“); 2) — Куды яны дзеліся, тыя людзі? — Усё будзеш ведаць, хуткапастарэеш (С. Грахоўскі „Рудабельская рэспубліка“)» [4, c.39].
Нярэдка прыказка выступае як частка складаназлучанага ці складаназа-лежнага сказа, звязваючыся з папярэдняй часткай пры дапамозе злучнікаў: 1) Такія людзі заўсёды лезуць на ражон, аберажонага і бог беражэ (У. Дамашэвіч. «Дарожная гісторыя»); 2) Глыбока запала ў душу пачутае на вёсцы, што лапаць боту не пара (Я. Лецка. «Дарога ў два канцы»).
3. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкст У мастацкіх і публіцыстычных творах адным з пашыраных спосабаў уключэння прыказкі ў тэкст з’яўляецца папярэдняя спасылка на народную мудрасць звычайна са станоўчай яе ацэнкай. У такіх выпадках сінтаксічная канструкцыя ўяўляе сабой «бяззлучнікавы складаны ці складаназалежны сказ, першая частка якога — уводна-ацэначная формула тыпу «нездарма ж людзі кажуць», «праўду людзі кажуць», «у народзе кажуць»: 1) Нездарма ж кажуць, што ах вотагорш заняволю (М. Ваданосаў «Надзеі і спадзяванні»); 2) Праўду кажуць людзі: а дк ладне і дзеўлад (Л. Левановіч «Якар надзеі»); 3) У народзе кажуць: горкача сампраца, дыхлеба дяесалодкі (І. Гурскі. «Вецер веку»); 4) Праўду кажуць, што гараз гарою не сходзіцца, а чалавек з чалавека мабавязкова стрэнуцца (Я. Васілёнак. «Адзіночная камера»)"[4, c.40].
Уключэнне прыказак у тэкст даволі часта ажыццяўляецца пры дапамозе іншых «слоўных стылеўказальных агаворак (тыпу: „кажуць“, „як кажуць“, „якгаворыцца“, „як той казаў“, „і праўда ж“ і г. д.). Некалькі прыкладаў: 1) Як кажуць, бог не выдасць — свіння не з’есць (І. Шамякін. „Першы генерал“); 2) Як той казаў, вышэй самогася бе не скочыш (К. Чорны „Зямля“); 3) І праўда: паспяшыш — людзейнасмяшы ш (У. Ягоўдзік „Пугачова песня“)» [4, c.40].
У вельмі многіх выпадках перад ужытай прыказкай ідзе прамая спасылка на гэты афарызм, які называецца то прыказкай, то прымаўкай. Сінтаксічная канструкцыя, утвораная такім чынам, — бяззлучнікавы складаны сказ, пер-шая частка якога (са словам прыказка ці прымаўка) афармляецца па-рознаму: «Ёсць такая прыказка», «Прымаўка недарма гаворыць», «Вось дзе пацвердзілася прыказка», «Правільна кажа народная прымаўка» і г. д. «Напрыклад: 1) Ёсць такая прыказка: „Адзін Сцяпан — заўсё дыпан, а калі ін ястача, дзіця не плача“ (Я. Колас. На ростанях); 2) У нас нават прымаўка пайшла ў народзе: шавецзаў сёдыбе з б о т, а ў (К. Чорны. „Ідзі, ідзі“). Аналагічная спасылка можа быць і пасля папярэдне ўжытай прыказкі: „А д н, а г, а л, а в, а д о б р а, а д з в е л е п е й“, — успомніў ён прыказку (А. Якімовіч. Базылёў курган). Часам прыказка можа разрывацца пабочнай канструкцыяй: „Н е ў з д ых, а й, — кажа беларуская прыказка, — ч, а г о н я м а, т о н я х, а й“ (Р. Му-рашка. „Салаўі святога Палікара“)» [4, c.42] .
Гаворачы пра адрозненне прыказак ад фразеалагізмаў, нельга пакінуць па-за ўвагай і той факт, што прыказкі з’яўляюцца дэрывацыйнай базай фра-зеалагізмаў, што на іх аснове сфарміравалася каля сотні фразеалагічных адзінак. Зразумела, што крыніцай узнікнення фразеалагізмаў бываюць толькі прыказкі, у якіх усе ці амаль усе кампаненты пераасэнсаваліся. Скарачэнне кампанентнага складу прыказак і ўтварэнне на іх аснове фразе-алагізмаў - адзін з жывых працэсаў, што адбываюцца ў мове. Для адных выслоўяў працэс эліпсацыі ўжо закончаны, яны ўжываюцца толькі ў скарочаным выглядзе (як фразеалагізмы): «губа не дура» (з прыказкі «Губа не дура: знае, што прымае»), і «кнігі ў рукі» (з прыказкі «Пісьмен-наму і кнігі ў рукі») і шмат іншых. Другія ж выкарыстоўваюцца і ў скарочанай форме (як фразеалагізм), і ў поўнай (як прыказка). Пры гэтым ужыванне выслоўя ў няпоўнай форме становіцца ўсё больш тыповым для сучаснай беларускай мовы. Так, часцей ужываецца фразеа-лагізм «абяцанка-цацанка», чым прыказка «Абяцанка-цацанка, а дурню ра-дасць». Сярод іншых прыказак, якім абавязаны сваім узнікненнем некато-рыя фразеалагізмы, можна выдзеліць тры групы. Адны прыказкі расшчапі-ліся на дзве часткі, і кожная з іх ужываецца самастойна як фразеалагізм. На-прыклад, з прыказкі «Старога вераб’я на мякіне не правядзеш», якая абазна-чае `вопытнага чалавека не ашукаеш', утварыліся фразеалагізмы стары ве-рабей и на мякіне не правядзеш. Адпаведна і значэнне прыказкі размеркава-лася паміж двума яе фрагментамі (`вопытны чалавек' і `не перахітрыш, не абдурыш каго-небудзь'). Другую групу складаюць прыказкі, ад якіх адар-ваўся толькі трапны выраз з некалькіх слоў і стаў фразеалагізмам. Так, «абломкам» прыказкі «Мая хата з краю, нічога не знаю» з’яўляецца фразеалагізм «хата з краю», які заўсёды выступае ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа і сваё значэнне `кагонебудзь зусім не датычыц-ца' рэалізуе, ужываючыся ў спалучэнні з тым ці іншым прыналежным займеннікам: «мая хата з краю», «твая хата з краю», «яго хата з краю», «яе хата з краю», «наша хата з краю», «ваша хата з краю», «іх хата з краю», «іхняя хата з краю» .
У трэцюю групу ўваходзяць прыказкі, вобразная аснова якіх стала дэ-рывацыйнай базай фразеалагізмаў. Напрыклад, фразеалагізм «кусаць сабе локці» сфарміраваўся на вобразнай аснове прыказкі «Блізка локаць, ды не ўкусіш», як бы насуперак яе літаральнаму сэнсу. Прыказкі ўсіх трох груп, даўшы жыццё фразеалагізмам, не перастаюць ужывацца і самастойна. Варта асобна вылучыць чатыры прыказкі, якія, відаць, можна лічыць ана-мальнай з’явай, выключэннем з правіла. Маючы абсалютна аднолькавы кам-панентны склад, яны ў адных выпадках выступаюць як прыказка з усімі ўласцівымі ёй рысамі, у другіх — як звычайны фразеалагізм. І гэта адбываец-ца таму, што яны развілі щ сабе спалучальныя магчымасці, набылі здоль-насць быць структурным элементам сказа, уступаць у пэўныя сувязі і адно-сіны са словамі кантэксту. Як відаць са сказанага, прыказкі - моўныя адзінкі іншага парадку ў параўнанні з фразеалагізмамі, а таму няма ніякіх рэальных падстаў уключаць іх у раздзел «Фразеалогія». Прыказкі павнны апісвацца не ў фразе-алагічных, а ў парэміяграфічных даведніках, у тлумачальных слоўніках пры-казак. Думаецца, што прыказкі як моўныя адзінкі найбольш мэтазгодна разглядаць у асобным раздзеле, які здаўна існуе ў навуцы: парэміялогія. Праўда, гэты раздзел традыцыйна кваліфікуюць як састаўную частку фалькларыстыкі. Але паколькі прыказкі не толькі малы фальклорны жанр (гэта, так бы мовіць, з пункту гледжання іх паходжання), але і рэальна існую-чыя моўныя адзінкі, то ёсць усе падставы выкарыстоўваць тэрмін «парэмія-логія» і як назву аднаго з раздзелаў мовазнаўства.
Адпаведна варта абазна-чаць тэрмінам «парэміяграфія» тэорыю і практыку складання тлумачальных слоўнікаў прыказак.
4. Варыянтнасць прыказак Як вядома, тэрмін — гэта слова ці словазлучэне, якое дакладна абазначае, называе пэўнае паняцце і становіцца агульнапрынятым, як бы ўзаконьваец-ца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі і г. д. Прыказка — несумненны тэр-мін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку і ўсе, што ўваходзяць у парэмійны склад. Аднак калі звярнуцца да шматлікіх прыказкавых паняццяў, што даюцца ў энцыклапедыях, іншых даведніках, падручніках, навучальных дапаможніках і г. д., дык бачым, што амаль пад кожную з іх ніяк не падыхо-дзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад, як адна з адмет-ных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць». Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: «Зняўшы галаву, па валасах не плачуць» (шасці-стопны харэй); «Калі хата гарыць, не да пацераў» (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюць рытму: «Кашы маслам не сапсуеш»; «І баран бы касіў, каб хто касу насіў». Гэтак жа прыказкі далёка не аднатыпныя паводле іншых нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны маюць «прамы і пераносны сэнс» [3, c.52] або «адначасова літаральны і пераносна-вобразны план» [3, c.53], не ўсе выражаюць суджэнне і не заўсёды з’яўляюцца выказамі павучальнага характару.
Можна прапанаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, не менш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцю або часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна павучальнага харак-тару ў форме простага ці складанага сказа. Але і такое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда, яна датычыць зусім нязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы: «І за лучынку знойдзе прычынку»; «І за шчэпку знойдзе прычэпку». Або прыказка «І сам не гам і другому не дам», якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чым-небудзь.
Пад у с т о й л і в, а с ц ю прыказкі разумеецца пастаянства яе зместу, а таксама часцей за ўсё кампанентнага складу і структуры.
У з н, а ў л я л ь н, а с ц ь — гэта рэгулярная паўтаральнасць, выкарыстан-не прыказкі як звычайнай моўнай адзінкі, якая не складаецца ў працэсе зносін, а выхопліваецца з памяці ў гатовым выглядзе.
А ф, а р ы с т ы ч н, а с ц ь — гэта трапнасць, лаканічнасць, адшліфава-насць.
У шматлікіх працах, прысвечаных прыказкам, звычайна адзначаецца як адна з асноўных асаблівасцей прыказкі яе ўстойлівасць, пастаянства яе лексічнага складу. Калі ж назіраць за ўжываннем прыказак у маўленні, то можна бачыць, што далёка не ўсе яны, захоўваючы пастаянства свайго зместу, характарызуюцца ўстойлівасцю формы, нязменнасцю іх кампа-нентнага складу. Для значнай часткі прыказак (каля 40%) характэрна з’ява варыянтнасці.
Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі разумеюцца агульнаўжывальныя разнавіднасці прыказкі, якія адрозніваюцца пэўнай структурнай зменнасцю плана выражэння пры нязменнасці плана зместу. Напрыклад, прыказка «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў» найчасцей ужываецца менавіта ў такім афармленні. Аднак, апрача гэтага, яна бытуе і ў іншых разнавіднасцях: «Не кажы гоп, не пераскочыўшы»; «Не пераскочыўшы, не кажы гоп»; «Не пе-раскочыў, не кажы гоп»; «Калі не пераскочыў, не кажы гоп». Ва ўсіх сваіх варыянтах прыказка рэалізуе адно і тое ж значэнне `не лічы што-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца' і непарушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя абавязковыя дзве ўмовы і вызна-чаюць мяжу вар'і-равання той ці іншай прыказкі. У залежнасці ад таго, ш т о закранаецца вар'іраваннем, вылучаецца некалькі тыпаў прыказкавай варыянтнасці.
Адным з найбольш распаўсюджаных тыпаў з’яўляюцца лексічныя вары-янты, якія адрозніваюцца адзін ад другога слоўнымі відазмяненнямі. У якасці непастаянных кампанентаў пэўнай прыказкі найчасцей ужываюцца сі-нанімічныя словы: «Ведае (знае) кошка, чыё сала з’ела»; «Слязамі гору (бядзе) не паможаш». Нярэдка нараўне з агульнамоўнымі лексічнымі сіно-німамі выкарыстоўваюцца і кантэкстуальныя, але гэта не ўплывае на змест прыказкі: «Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля дзвюх матак ссе». Лексічная варыянтнасць іншы раз распаўсюджваецца не на адзін кампанент, а на два і больш, напрыклад: «Груган гругану вока не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе)» — «Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе» -" Воран ворану вока не выклюе (не вы-дзеўбе, не клюе)".
Другі тып — марфалагічныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога формамі прыказкавага кампанента (лікавай, склонавай, асабовай і інш.): «Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць»; «Ваўкоў (ваўка) баяцца — у лес не хадзіць».
Трэці тып — словаўтваральныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога дэрывацыйнымі сродкамі (прыстаўкай, суфіксам): «Пажывём — пабачым (убачым)»; «З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчы-наму) выць».
Яшчэ адзін тып — сінтаксічныя варыянты. Ад прыказкі ў яе зыходнай форме яны адрозніваюцца відазмяненнямі сінтаксічнай канструкцыі. Так, прыказка «Клін клінам выбіваюць» структурна арганізавана як абагульнена-асабовы сказ, а яе сінтаксічны варыянт «Клін выбіваецца клінам» — як двухсас-таўны сказ. У многіх выпадках адначасова адбываюцца і слоўныя відазмяненні або другі варыянт адрозніваецца ад першага большай або меншай колькасцю слоў-кампанентаў. Параўн., напрыклад: «Голаму разбой не стра-шан» і «Голы разбою не баіцца»; «Жы-вому наўме жывое» і «Жывы пра жывое <�і> думае»; «Тапелец і за саломінку хапаецца» і «<�Той> хто топіцца, <�і> за саломінку хопіцца», «Як топішся, дык і за саломінку хапаешся»; «У сям'і не без вырадка» і «Сям'я не без вырадка». Варыянты «Старцу міля не круг» і «Для старца мі-ля не круг»; «Глухому дзве абедні не служаць» і «Для глухога дзвюх абедней не служаць» больш мэтазгодна кваліфікаваць не як сінтаксічныя, а не марфалагічныя, таму што яны адрозніваюцца склонавай і прыназоўнікава-склонавай формай граматычна залежнага кампанента. Аналагічна, а менавіта як марфалагічныя варыянты, разглядаюцца такія ж разнавіднасці ў фразеалогіі: «цераз хлеб (ад хлеба) шукаць хлеб», «адарваць гнілому (у гні-лога) цяляці хвост», «заламаць асінку (асінкай)».
Досыць пашыраны тып — камбінаваныя варыянты. Яны з’яўля-юцца спалучэннем дзвюх і болей разнавіднасцей вар'іравання, апісаных вышэй. Напрыклад, у межах адной і той жа прыказкі бывае лексічная і словаўтваральная варыянтнасць: «Курачка (курыца) па зернятку клюе (збірае)»; лексічная і марфалагічная: «Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш»; лексічная і акцэнтна-фанетычная: «Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малайца — сам аўца» і г. д.
Значна радзей у параўнанні з іншымі тыпамі варыянтнасці сустра-каюцца фанетычныя варыянты. Яны адрозніваюцца невялікімі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго кампанента: «Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль у аглоблі».
Рэдкаўжывальны тып — акцэнтна-фанетычныя варыянты, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецца месцам націску, што вядзе і да фанетычных змя-ненняў: «Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць».
У з’яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чым прыказка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў, і наадварот. Так, зусім не вар'іруюцца, напрыклад, такія параўнальна няшматкампанентныя прыказкі: «Адзін у полі не воін»; «Ад дабра дабра не шукаюць»; «Запас бяды не чыніць»; «На бязрыб'і і рак рыба». Устойлівасцю характарызуюцца і многія шматкампанентныя прыказкі, часткі якіх звязаны ўнутранай рыфмай або рытмічнай арганізаванасцю: «Дружба дружбай, а служба службай»; «Зняўшы галаву, па валасах не плачуць»; «Якія самі, такія і сані». Існаванне пэўнай пры-казкі ў двух і больш варыянтах пацвярджаецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, а таксама фіксацыяй гэтых варыянтаў у зборніках беларускіх прыказак.
«Ад агульнанародных варыянтаў трэба адрозніваць індывідуальна-аўтарскія варыяцыі той ці іншай прыказкі, якія звычайна матывуюцца мастацкімі задачамі і разлічаныя на дасягненне пэўнага стылістычнага эфекту. Так, у п’есе Я. Коласа «У пушчах Палесся» сустракаем прыклад стылістычна абумоўленага змянення прыказкі «Гультай за работу — мазоль за руку», у якой першы назоўнікавы кампанент замяняецца ўласным імем: «Саўка з выгляду просты чалавек, а натура яго панская»; «Саўка за работу, мазоль за руку» [3, c.57].
Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак даволі часта сустракаюцца ў вершаваным маўленні. І гэта зразумела: вельмі цяжка «ўключыць у тканіну паэтычных твораў прыказку, асабліва шматкампанентную, не падпарадка-ваўшы яе адпаведным рытма-рыфмічным асаблівасцям вершаванага маў-лення. Гэта выклікае і змяненні інверсійнага характару, і іншыя дэфармацыі, і ўключэнне слоў, узятых „збоку“, каб запоўніць вершаваную прастору. Вось як, напрыклад, выкарыстана прыказка „У чужым воку саломку бачым, а ў сваім і бервяна“ не заўважаем у вершы Я. Купалы „На тэму крытыкі і сама-крытыкі“: Пылінку бачым у суседа, ды што? — ў яго іх не адна! А ў сваім во-ку, даўнім следам, не заўважаем бервяна» [3, c.58]. Зразумела, што гэтыя і падобныя варыяцыі, апраўданыя ці дапушчальныя ў пэўным мастацкім творы, не могуць быць выкарыстаны ў тлумачальным слоўніку прыказак у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, бо ўжытыя ў змененай форме, неха-рактэрнай для агульнанароднай мовы. Разам з тым яны вартыя таго, каб знайсці адлюстраванне ў адпаведнай частцы слоўнікавага артыкула як ілюстрацыі, якія паказваюць і такі магчымы спосаб рэалізацыі прыказак у маўленні.
5. Асаблівасці рэалізацыі прыказак ў маўленні
Адна справа, калі мы ужываем прыказкі ў мастацкіх ці публіцыстычных тэкстах, а зусім іншая, калі мы гэта робім у сваім маўленні. Можна назіраць некаторыя асаблівасці ўжывання прыказак у маўленні, якія, аднак, не з’яўляюцца індывідуальна-аўтарскімі. «Гэта, па-першае, ска-рочанае ўжыванне прыказкі, недагаворванне яе апошняй часткі. Персанаж ці аўтар разлічвае ў такім выпадку, што суразмоўнік ці чытач добра ведае пры-казку ў яе поўным лексічным складзе і ў думках дапоўніць яе. Напрыклад: Яна, можа, і не дала б ганьбы Рыбіну, але гэта ўжо будзе залежаць ад яго. П, а д л я ж, а ч ы к, а м е н ь…(П. Пестрак. Серадзібор)» [3, c.61]. Прыказка «Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды» часта ўжываецца ў скарочаным выглядзе — «з недагаворваннем апошняга кампа-нента, з апушчэннем другой часткі або з апушчэннем другой часткі і дзеяслоўнага кампанента першай часткі: 1) З таго часу, абы [Карзюк] выходзіў у горад — усё сцішка азіраўся паабапал. „Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам…“ (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца); 2) -Яшчэ раз дзякую. Можа, сустрэнемся яшчэ. — Няма за што дзякаваць, мілы чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца — не дзіва, гара з гарой не схо-дзіцца… (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску); 3) — Як кажуць, гара з гарою… — Вядома, чаго ў жыцці не бывае… — Можа, яшчэ і сустрэ-немся калі, праўда (Я. Васілёнак. Таццяна Ларына)» [3, c.61].
Непаўната прыказкі на пісьме абазначаецца шматкроп’ем, а вымаўленне такіх прыказак звычайна суправаджаецца інтанацыйнай незавершанасцю. Скарочанае выкарыстанне прыказак адлюстроўвае тыповую для вуснага маўлення з’яву і павінна кваліфікавацца як стылістычна не абумоўленае змяненне прыказак.
Па-другое, «уключэнне ў прыказку пабочных слоў, звароткаў, прыслоўяў часу заўсёды, часам, часціцы маўляў, якія не аказваюць уплыву на змест прыказкі: 1) Золата, кажуць, і ў смецці блішчыць (Я. Ермаловіч. Валуны); 2) Чакай Пятра, чалавеча, — сыр з’ясі (У. Паўлаў. Спелыя травы); 3) Як ваўка ні кармі, ён заўсёды ў лес глядзіць (М. Пянкрат. Буян); 4) Каму невядома, што і ў сцен часам ёсць вушы (В. Быкаў. Сотнікаў); 5) За кампанію, маўляў, і цыган павесіўся (Л. Гаўрылкін. Сорак кіламетраў роздуму)».
Як яшчэ адну асаблівасць рэалізацыі прыказак у маўленні трэба назваць з’яву факультатыўнасці. Некаторыя прыказкі могуць ужывацца то ў поўным, то ў няпоўным складзе, пры гэтым абодва варыянты суадносяцца як раўнапраўныя, аднолькава дапушчальныя ў межах нормы. Неабавязко-вымі, факультатыўнымі могуць быць як асобныя словы, так і апошняя частка прыказкі. Вось некалькі прыкладаў, у якіх факультатыўная частка ўзя-та ў ломаныя дужкі: «Адзін з’еш хоць вала, <�дык> адна хвала <�а пакрысе, ды
ўсе>"; «<�Адна> лыжка дзёгцю псуе бочку мёду»; «Вышэй <�самога>сябе не скочыш». «Факультатыўная частка некаторых прыказак ужываецца ўсё радзей і радзей. Так, прыказка „Да пары збан ваду носіць <�ручка адарвецца — збан паб’ецца>“ толькі 4 разы выкарыстана ў поўным лексічным складзе (у тво-рах Л. Арабей, І. Гурскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Клімковіча) і 15 разоў - у скарочаным варыянце (у творах В. Адамчыка, А. Бялевіча, В. Вольскага, Ц. Гартнага, І. Гурскага, У. Корбана, Я. Купалы, Я. Курто, М. Лобана, А. Макаёнка, А. Маўзона, А. Махнача, М. Машары, І. Новікава, А. Якімовіча)» [3, c.63].
Многія прыказкі ўступаюць у сінанімічныя сувязі з іншымі прыказкамі. Адрозніваюцца сваёй вобразнай асновай, але маюць гранічна блізкае значэн-не, напрыклад, такія прыказкі: «Адзін дасужы, ды нядужы»; «Адзін і ў кашы няспорны»; «Адзін — не трапіш у кон, то выскачыш вон»; «Адзін у полі не воін»; «Адна галавешка і ў печы тлее»; «Адной рукой і вузла не завяжаш»; «Адной рукой у далоні не пляснеш»; «Адным калом плота не падапрэш».
Некаторыя прыказкі маюць не адно, а два значэнні. Так, прыказка «Блізка відаць, ды далёка дыбаць», калі гаворыцца пра таго, хто ідзе ці едзе, абазна-чае `не так і блізка што-небудзь, як здаецца'. Яе другое значэнне — `не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хтонебудзь (пра цяжкасці выканан-ня якой-небудзь задумы)'.
6. Прыказкі паза межамі парэмійна-семантычных груп У беларускай мове ёсць дзве прыказкавыя групы, якія знаходзяцца па-за межамі парэмійна-семантычных груп, належаць, відаць, да асобных тэматычных разрадаў і могуць быць супрацьпастаўлены ўсяму прыказкаваму складу мовы.
Першая група — сітуацыйныя прыказкі. Яны ўжываюцца ў строга ак-рэсленых сітуацыях. Напрыклад, прыказка «Бог тройцу любіць» гаворыцца як прапанова зрабіць што-небудзь трэці раз ці ў апраўданне чаго-ці каго-небудзь трэцяга. Між іншым, тут кампанент тройцу двухсэнсавы, адным сваім, падтэкставым, прыхаваным, значэннем ён асацыюецца са святам хрысціянскай царквы. Прыказка «Аржаная каша сама сябе хваліць» гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць, а «Выпрам-лялі быку рогі, ды скруцілі шыю» ўжываецца як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выпраміць, выправіць, падправіць штосьці, якія могуць прывесці да горшага выніку. Ужываючыся ў пэўнай сітуацыі, такія прыказкі перадаюць якое-небудзь суджэнне. «І толькі ў рэдкіх, адзінкавых выпадках яны не маюць прадметна-паняццевага зместу і выкарыстоўваюцца як сітуацыйна абумоўленыя стэрэатыпныя, шаблон-ныя выказванні. Так, сінанімічныя прыказкі „За пастой грошы не плацяць“ і „У нагах праўды няма“ гаворацца пры запрашэнні сесці, напрыклад: „Сядай, мой мілы, мой харошы, бо за пастой не плацяць грошы“ (Я.Колас); „- Сядай, дружа, — пачулася з кутка. — У нагах праўды няма“ (І. Новікаў)» [3, c.63].
Сітуацыйнымі прыказкамі перадаецца суджэнне прыватнага характару, дарэчнае толькі ў строга акрэсленай сітуацыі. Напрыклад, сэнс прыказкі «Салаўя байкамі не кормяць» можна перадаць сказам `размовамі сыты не будзеш', і гаворыцца яна, калі, перапыняючы размову, запрашаюць госця да стала. «Аддай рукамі, а хадзі нагамі» — так з абурэннем кажуць пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага і да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку. «Ад работы коні дохнуць» — кажуць, часам жартаўліва, у ап-раўданне сваёй ці чыёй-небудзь бяздзейнасці або тады, калі хочуць перастаць рабіць што-небудзь, перапыніць работу.
Большасць сітуацыйных прыказак пры іх апісанні ў парэміяграфічных слоўніках атрымлівае ці павінна атрымліваць падвойную характарыстыку — лагічную (сэнсавую) і сітуацыйную: «Грозен рак, ды вочы ззаду». «Няма чаго баяцца каго-небудзь». Насмешлівы адказ на чые-небудзь пагрозы; «Чыя б кароў-ка мычала, а твая маўчала»; «Не табе пра гэта гаварыць». Кажуць з незадавальненнем у адказ на папрок, абвінавачванне таго, хто сам чым-не-будзь абняславіў, запляміў сябе.
Другая група — кантэкстуальныя прыказкі. Яны, у адрозненне ад іншых прыказак, у тым ліку і сітуацыйных, «ужываюцца толькі ў дыялагічным маўленні звычайна як адмоўная рэакцыя на якое-небудзь слова ў папярэднім выказванні суразмоўніка. У прыказцы-рэпліцы, выкліканай гэ-тым словам-стымулам, нярэдка ёсць такое ж слова-кампанент, часцей сэн-сава-тоеснае з ім. Так, прыказка „Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так“ мае сэнс `няма чаго ўспамінаць тое, што было калісьці' і ўжываецца як іранічная рэакцыя на слова бывала пры спробе суразмоўніка супаставіць што-небудзь ранейшае з сучасным. Напрыклад: „- Даўней тако-га не здаралася. Бывала, неяк шанавалі, паважалі адзін другога. — Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, — перадражніла Маланку Верка“ (Л. Калодзежны)» [3,c.65]. Такімі прыказкамі, ужыванне якіх абмежавана пэўным кантэкстам, выказваюцца розныя, часцей неадабраль-ныя адносіны да пачутага ад суразмоўніка (незадавальненне, абурэнне, іронія і інш.). «Так, прыказка «Грэх у мех, грашаняты ў торбу» ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова грэх у папярэняй рэпліцы; напрыклад, у рамане К. Крапівы «Мядзведзічы»: «- А граху гэта ты не баішся? — Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Годзе ўжо ўсіх баяцца!» [3, c.65].