Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Вывучэнне марфалогіі ў школе

КурсоваяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Марфалогія (грэч. morphe-форма+ logos-навука) -сукупнасць правіл будовы і змянення слова. У марфалогіі вывучаецца марфемны склад слова, правілы словазмянення і формаўтварэння, спосабы выражэння граматычнага значэння, даецца класіфікацыя слоў па часцінах мовы, вылучаюцца уласцівыя кожнай часціне мовы спосабы ўтварэння слоў. Марфалогія мае, такім чынам, свае спецыяльныя задачы даследавання і займае… Читать ещё >

Вывучэнне марфалогіі ў школе (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь Установа адукацыі «Брэсцкі дзяржаўны ўніверсітэт імя А.С.Пушкіна»

Кафедра беларускага мовазнаўства

Вывучэнне марфалогіі ў школе

студэнта… курса спецыяльнасці «Беларуская мова і

літаратура. Гісторыя"

філалагічны факультэт

Нывуковы кіраўнік:

кандыдат філалагічных навук, дацэнт

Брэст 2012

Уводзіны Навучальна-метадычны комплекс па мове — гэта набор сродкаў навучання, якія вызначаюць змест навучання, а таксама ў значнай меры дзейнасць настаўнікаў і вучняў. Навучальна-метадычны комплекс стварае найбольш аптымальныя ўмовы для навучання мове ў школе, дазваляе распрацаваць і ўкараніць у практычнае навучанне ў пэўнай сістэме ўсе элементы зместу навучання. Навучальны матэрыял размяркоўваецца па розных кампанентах комплексу ў адпаведнасцямі з асаблівасцямі падручніка і магчымасцямі вучняў. Метадычная адпаведнасць падручніка — асноўнае патрабаванне да стварэння комплексу.

За аснову навучання роднай мове ў школе ўзята антрапацэнтрычная метадычная канцэпцыя, згодна з якой увесь працэс навучання мове падпарадкаваны выхаванню асобы, якая павінна засвоіць культурны і маральны вопыт свайго народа, авалодаць маўленчымі ўменнямі і навыкамі, неабходнымі для ўспрымання чужых і ўласных выказванняў. Гэтая ідэя рэалізуецца шляхам фарміравання ў школьнікаў лінгвістычнай, моўнай і камунікатыўнай канцэпцыі.

У агульнаадукацыйных установах беларускую мову трэба вывучаць не толькі як знакавую сістэму і сродак абмену думкамі. Неабходна так наладжваць працэс навучання, каб адным з галоўных напрамкакў у рабоце настаўніка стала фарміраванне сапраўднага грамадзіна. Патрэбна дапамагаць вучням выпрацоўваць навыкі, неабходныя для самаадукацыі, самапазнання і выхавання, вучыць карыстацца ім у паўсядзённым жыцці.

Вывучэнне беларускай мовы ў школе адбываецца згодна з праграмай. Лінгвістычны матэрыял падаецца ў праграме лінейна. Адной з асноўных задач праграмы з’яўляецца вавучэнне вялікага раздзелу «Марфалогія», якая падаецца ў VI і VII класах. Вывучэнню гэтага раздзела надаецца вельмі вялікая ўвага.

Вывучэнне марфалогіі мае вялікае значэнне як для агульнага развіцця мовы і мыслення школьнікаў, так і для фарміравання розных уменняў і навыкаў. Самым галоўным у марфалогіі з’яўляецца ўменне групаваць словы па часцінах мовы і вызначаць формы зменных слоў, таму што ад гэтага залежыць поспех працы над іншымі раздзеламі.

Работа па развіцці маўлення арганізуецца на кожнам уроку, пры вывучэнні ўсіх раздзелаў і тэм школьнага курса беларускай мовы.

Вывучэннем раздзела мовазнаўства «Марфалогія» займалася шмат навукоўцаў: В. П. Красней, Я.М.Лаўрэль, Г. М. Валочка, С. А. Язерская, Г. М. Малажай, С.Р.Рачэўскі, Т.Р.Новікава, В.У.Зелянко…

Падручнікаў і дапаможнікаў па марфалогіі вялікая колькасць, але вучэбна-метадычны комплекс па гэтым раздзеле не дастаткова сфарміраваны. Таму мэтай маёй курсавой працы з’яўляецца сабраць, прааналізаваць і прывесці ў сістэму ўсе працы па тэме «Марфалогія».

Вывучэнне марфалогіі ў школе Свае веды пра навакольны свет людзі замацавалі ў слове, якое ўсё адлюстроўвала, тлумачыла і ўзаемазвязвала. Слова з’яўляецца найбольш універсальным сродкам перадачы і захоўвання інфармацыі. Але хаатычны набор слоў ці простая іх паслядоўнасць недастаткова для таго, каб аформіць, выказаць, перадаць думку. Усе словы кожнай мовы—яе слоўнікавы склад—павінны быць падпарадкаваны пэўным правілам, на аснове якіх янызмяняюцца, спалучаюцца, аб’ядноўваюцца ў сказы. Правілы будовы слоў і сказаў утвараюць граматычны лад мовы. Граматычны лад мовы з’яўляецца галоўным аб’ектам вывучэння граматыкі - лінгвістычнай дысцыпліны, якая падзяляецца на марфалогію і сінтаксіс.

Марфалогія (грэч. morphe-форма+ logos-навука) -сукупнасць правіл будовы і змянення слова. У марфалогіі вывучаецца марфемны склад слова, правілы словазмянення і формаўтварэння, спосабы выражэння граматычнага значэння, даецца класіфікацыя слоў па часцінах мовы, вылучаюцца уласцівыя кожнай часціне мовы спосабы ўтварэння слоў. Марфалогія мае, такім чынам, свае спецыяльныя задачы даследавання і займае самастойнае месца сярод іншых раздзелаў мовазнаўства. Але яна цесна звязана і з лексікалогіяй, фанетыкай, сінтаксісам, словазмяненнем, бо іх аб’ядноўвае і ставіць у пэўныя узаемаадносіны агульны аб’ект даследавання — слова.

Пры вывучэнні марфалогіі неабходна ўлічваць асаблівасці слоўнікавага складу мовы, бо граматыка не можа існаваць без слова. Лексічнае значэнне, індывідуальнае для кожнага слова, дапаўняе і ўдакладняе дадатковае значэнне — граматыку.

Задача марфалогіі - выявіць і апісаць спецыфіку граматычнай катэгорыі розных часцін мовы. Марфалогія вызначаецца складанасцю граматычных формаў розных тыпаў слоў, выяўляе правілы іх змянення, размяркоўвае па тыпах скланення і спражэння.

У марфалогію уваходзіць вучэнне пра часціны мовы. Яна разглядае асаблівасці слоўрозных лексіка-граматычных разрадаў, выпрацоўвае асноўныя правілы класіфікацыі слоў па часцінах мовы, устанаўлівае сістэму часцін мовы, выяўляе заканамернасці іх узаемадзеяння.

Такім чынам, марфалогія мае свой прадмет і аб’ект вывучэння, задачы даследавання ізаймае самастойнае месца сярод іншых раздзелаў мовазнаўства.

Часціны мовы — гэта лексіка-граматычныя класы слоў, якія характарызуюцца адзінствам абагульненага значэння, агульнасцю граматычных катэгорый, пэўнай сістэмы форм, асаблівасцямі ў спалучэнні з іншымі словамі. Аднясенне слова да пэўнай часціны мовы грунтуецца на аснове ўсіх пералічаных адзінак, але не ўсе яны маюць аднолькавую вартасць. У кожнай часціны мовы роля іх розная.

У сучаснай беларускай літаратурнай мове традыцыйна вылучаюць 10 часцін мовы: назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе, прыназоўнік, злучнік, часціца і выклічнік. Гэтыя вялікія групы слоў з рознымі лексічнымі значэннямі (прадметнасці, прыметы, колькасці і іншых). Усе часціны мовы, акрамя выклічніка, дзеляцца на 2 вялікія групы. Да першай адносяцца паўназначныя, або самастойныя, часціны мовы — назоўнік, прыметнік, лічэбнік, займеннік, дзеяслоў, прыслоўе. Да другой групы адносяцца непаўназначныя часціны мовы, куды ўваходзяць усе словы, якія выражаюць адносіны паміж прадметам, яго прыметай. Сюды адносяцца ўсе службовыя часціны мовы (прыназоўнік, злучнік, часціца).

Вывучэнне часцін мовы мае вялікае значэнне як для агульнага развіцця мовы і мыслення школьнікаў, так і для фарміравання розных уменняў і навыкаў. Адным з найважнейшых — з’яўляецца ўменне групаваць словы па часцінах мовы і вызначаць формы зменных слоў, таму што ад гэтага залежыць поспех працы над многімі арфаграфічнымі і пунктуацыйнымі правіламі, пытаннямі словаўжывання, словаўтварэння, культуры маўлення.

У школе вучні ўпершыню пачынаюць вывучаць марфалогію ў VI класе. Яны знаёмяцца з назоўнікам, прыметнікам, лічэбнікам, займеннікам, дзеясловам. Вучні займаюцца па падручніку «Беларуская мова: вучэбны дапаможнік для 6-га класа» В. П. Краснея, Я.М.Лаўрэля, С.Р.Рачэўскага.

У 7-ым класе дзеці знаёмяцца з дзеепрыметнікам, дзеепрыслоўем, прыслоўем, службовымі часцінамі мовы (прыназоўнікам, злучнікам, часціцай) і выклічнікам. Падаецца матэрыял для знаёмства і засваення гэтых часцін мовы ў падручніку Г. М.Валочкі і Я.М.Лаўрэля «Беларуская мова: падручнік для 7-га класа».

Назоўнік Вывучэнне самастойных часцін мовы пачынаецца з назоўніка. Вельмі важна, каб ужо з першай тэмы вучні не толькі трывала засвоілі асноўныя граматычныя прыметы назоўніка, але і ўсвядомілі агульны падыход да азначэння і вылучэння часцін мовы. Асноўныя задачы, якія вырашаюцца пры вывучэнні названай тэмы, наступныя: паўтарыць набытыя ў папярэдніх класах граматычныя веды пра назоўнік, паглыбіць разуменне прадметнасці ў граматыцы, паказаць сінтаксічную ролю назоўніка.

На вывучэнне тэмы «Назоўнік» праграмай адведзена 25 гадзін, з іх 3 гадзіны — на пісьмовыя працы.

Да вывучэння тэмы «Агульныя і ўласныя назоўнікі» вучні ўжо ў некаторай ступені падрыхтаваны: у пачатковых класах яны вывучалі ўласныя назвы, вучыліся пісаць з вялікай літары імёны, прозвішчы, геаграфічныя назвы. Таму асноўнымі задачамі ў VI класе з’яўляюцца наступныя: даць паняцце пра падзел назоўніка на агульныя і ўласныя, паглыбіць веды пра напісанне вялікай літары, пазнаёміць з правапісам назваў заводаў, кніг, газет і да т.п.

Пры навучанні нормам ужывання назоўнікаў асаблівую ўвагу неабходна звярнуць на катэгорыю адушаўлёнасці/неадушаўлёнасці. Вывучэнне гэтай тэмы можна пачаць з аналізу наступнай табліцы:

Разрад

Лексічныя паказчыкі

Граматычныя паказчыкі

Адушаўлёныя назоўнікі

Абазначаюць:а)назвы жывых істот:чалавек, воўк, верабей, шчупак б) назвыміфалагічныхістот:лясун, русалка, гном;

в)назвы цацак, механізмаў, падобных да чалавека: лялька, ліса, робат;

г)назвы шахматных фігур, карт: ферзь, слон, валет;

д) назвы нежывых людзей: тапелец, нябожчык;

е) назвы некаторых страў:шчупак, карп

Форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай роднага склону множнага ліку (бачу сяброў-няма сяброў)

Неадушаўлёныя назоўнікі

Абазначаюць:а)назвы прадметаў нежывой прыроды, з'яў і падзей рэчаіснасці:дом, стол, навальніца, сустрэча;

б) сукупнасць жывых істот:натоўп, армія;

в)назвы раслін:клён, ружа;

г)назвы мікраарганізмаў:бактэрыя, бацыла

Форма вінавальнага склону множнага ліку супадае з формай назоўнага склону множнага ліку (бачу кнігі-ляжаць кнігі)

Працуючы з табліцай, вучні павінны ўспомніць, на аснове чаго адбываецца размежаванне назоўнікаў на адушаўлёныя і неадушаўлёныя, што абазначаюць адушаўлёныя назоўнікі, што — неадушаўлёныя, як іх адрозніваць граматычна. Для фарміравання неабходных уменняў інавыкаў вучням варта прапанаваць наступнае практыкаванне:

Прачытайце назоўнікі iвызначце, якія з ixадушаўлёныя, яія —неадушаўлёныя. 3 выдзеленымі словамі утварыце словазлучэнні, ставячы назоўнікі ў форме вінавальнага склону.

Падбярозавік, батальён, матыль, рой, чорт, сініца, вipyc, кентаўр, судак (страва), сом, табун, гном, туз, мядзведзь (цацка), ведзьма, адрасат, ферзь, дракон, мікроб, кароль (назва карты), статуя, рамонак.

З граматычнай катэгорыяй роду вучні ўжо знёміліся ў пачатковых класах, таму патрэбна ўзнавіць веды. Вучні параўнальна лёгка вызначаюць род большасці назоўнікаў. Пэўныя цяжкасці ў гэтым плане выклікаюць словы тыпу стэп, цень, медаль.

Прачытайце сказы. Знайдзіце iвыпраўце граматычныя памылкі, абумоўленыя няправільным вызначэннем роду назоўнікаў:

1. Была ўжоноч, каліяны падалісяўсамы глыб лесу. 2. Праз заліты светам бор праходзіцьжоўтая насып чыгункі. 3. Пахне ўхаце лугавойрамонкай. 4. Яслухаю, як салавей свой трэльвядзе. 5. Каля хаты рос вялікі таполь.

Прыметнік Пры вывучэнні прыметніка ў школьным курсе беларускай мовы ў цэнтры ўвагі ствяцца наступныя задачы: раскрыць ролю гэтага шматлікага і разнастайнага ў сэнсавых адносінах лексіка-граматычнага разраду слоў; паказаць арганічную сувязь прыметнікаў з назоўнікамі і на гэтай аснове асэнсаваць сутнасць прыметніка як самастойнай часціны мовы, развіць навыкі вызначаць і аналізаваць тыя ці іншыя формы прыметнікаў.

Пры вывучэнні прыметнікаў вялікая роля надаецца апісанню. Вучні вызначаюць у тэксце тую яго асноўную частку, якая з’яўляецца апісаннем і працягваюць знаёміцца з апісаннем і роляй у ім прыметнікаў, якія ярка і вобразна характырызуюць прадмет. Вывучэнню прыметніка ў 6-м класе адводзіцца 17 гадзін, з іх 3 -на пісьмовыя працы.

Можна даць вучням заданне напісаць невялікае сачыненне-апісанне «Надыход зімы», выкарыстаўшы ў іх прыметнікі розных разрадаў.

Мэтазгодна даць дзецям наступнае заданне:

Запішыце тэкст, замест шматкроп’яў падбярыце прыметнікі.

Колеры нашай зямлі — … і …. Гэта край … лясоў, … азёр; край, куды вяртаюцца з … поўдня … буслы, дзе ў … пушчах пасуцца статкі … зуброў, дзе прыгожа цвіце … лён, дзе неба заўсёды … і …. Тут рэкі пояць людзей … вадой, чалавек дыхае … паветрам.

Лічэбнік Лічэбнік — даволі складаная часціна мовы са спецыфічнымі сэнсавымі, марфалагічнымі, сінтаксічнымі асаблівасцямі. Правапіс лічэбнікаў вучням даецца цяжка, таму кожны ўрок неабходна планаваць так, каб вучні вучыліся скланяць лічэбнікі, будаваць з імі словазлучэнні рознай структуры, ужываць у маўленні. Вельмі важна сфарміраваць паняцце пра лічэбнік як часціну мовы з уласцівым ёй лексіка-граматычным значэннем. Як і паняцце пра іншую часціну мовы, паняцце пра лічэбнік фарміруецца паводле агульнага значэння, марфалагічнай прыметы і сінтаксічнай ролі. Пажадана, каб настаўнік звяртаўся за дапамогай да кніжкі «Вывучэнне лічэбніка ў школе» З.М.Кавалевіч.На вывучэнне лічэбніка праграмай адведзена 14 гадзін, з іх 1 — на пісьмовую працу.

На ўроках мэтазгодна выконваць заданні наступнага характару:

Знайдзіце памылкі ў сказах:

1. Майму дзядулю ідзе пяцьдзесяты год.

2. Для набыцця веласіпеда мне не хапала чатырыста рублёў.

3. Я ганаруся сваімі двума сяброўкамі.

4. У канцэрце прымалі ўдзел трое жанчын.

5. Узнагароды былі ўручаны сто дваццаці чатыром байцам.

Спішыце тэкст, замяняючы лікі словамі:

Слова юбілей — лацінскае. Гэтым словам называлі прамежак часу ў 50 гадоў. Цяпер юбілеем называюць круглую дату, гадавіну, кратную пяці. Характэрным для слова юбілей з’яўляецца тое, што яно спалучаецца з прыметнікам гадовы: 800-гадовы юбілей горада, 50-гадова юбілей маці, 100-гадовы юбілей майго дзядулі.

З лічэбнікам дзвесце пабудуйце сказ, які адпавядаў бы тэматыцы тэксту. Праскланяйце лічэбнікі пяцьдзесят, дзвесце, восемсот.

Займеннік Праграмы і вучэбныя дапаможнікі накіроўваюць настаўніка на наступныя задачы вывучэння раздзелу «Займеннік»:

ь Фарміраванне паняцця аб займенніку як самастойнай часціне мовы, якая не называе, а толькі ўказвае на прадмет, іх прыметы ці колькасць;

ь Выпрацоўку ў вучняў уменне так ужываць займеннікі ў маўленні, каб яны ўказвалі менавіта на тыя прадметы, іх прыметы і колькасць, якія маюцца на ўвазе;

ь Садзейнічаць засваенню вучнямі сэнсавага разраду гэтай часціны мовы;

ь Вучыць правільнаму вымаўленню асобных з’яў.

Займеннік у 6-м класе вывучаецца 14 гадзін. З іх 3 гадзіны адведзена на пісьмовыя працы.

Па тэме «Групы займеннікаў па значэнні. Асабовыя займеннікі» у інтэрнэце на старонцы настаўнікаў размешчаны наступны план-канспект урока:

Афармленне дошкі. Тэма ўрока запісаная на дошцы. На бакавых частках (ад сцяны) пад нумарамі запісаныя займеннікі і іх разрады, якія трэба будзе суаднесці падчас вывучэння тэмы.

Тып урока. Камбінаваны.

Ход урока

I. А р г, а н і з, а ц ы й н ы э т, а п.

Н, а с т, а ў н і к пачынае ўрок вершам Мар’яна Дуксы «Ранішняя малітва»:

О, дзень вясёлы, шматгалосы,

Ідзеш ты шпаркаю хадой.

Пашлі мне ясныя нябёсы

І рэчку з цёплаю вадой.

Пашлі мне, новы дзень, удачу ;

Шчаслівым быць зусім не грэх,

І не даводзь мяне да плачу,

І прынясі сягоння смех.

Хачу, каб сон мой добры збыўся, Каб я блінцоў наеўся ўсмак, Ні з кім не біўся, не сварыўся, Не пудзіў кошак і сабак.

Хай будзе ў нас навокал згода, Усцешыцца мая радня, Хай будзе між людзьмі лагода

І запануе дабрыня.

І цэлы дзень са мной таксама Хай дзень шчаслівы пражыве.

Настаўнік прапануе вучням выказаць добрыя пажаданні адзін аднаму на ўрок і на ўвесь дзень.

ІІ. Э т, а п п р, а в е р к і д, а м, а ш н я г, а з, а д, а н н я.

Вучні правяраюць у парах веданне правіла «Займеннік як часціна мовы». Выстаўляюць адзнакі ў ацэначныя лісты.

Ля дошкі два вучні выконваюць наступныя заданні: запісаць сказ, уставіць прапушчаныя літары, выканаць сінтаксічны разбор:

1) Ігнат Цярэнц. евіч Буйніцкі нарад.іўся ў вёсц. Палевачы (Г, г) л. боцкага раёна.

2) У 1910 год. е тал.навіты акцёр і р. жысёр Ігнат Буйніцкі стварыў (Б, б) еларускі нацы. нальны тэатр.

3) Вучні, якія рыхтуюцца да алімпіяды, атрымліваюць індывідуальныя заданні: 1) з дадзенага тэксту выпісаць словы, у якіх літара і абазначае адзін гук; 2) выпісаць займеннікі, у якіх колькасць літар і колькасць гукаў не супадае; 3) выпісаць словы, марфемны склад якіх адпавядае схеме: прыстаўка, корань, суфікс, канчатак; 4) вызначыць стыль і тып тэксту.

Тэкст для працы: Беларускаму адраджэнню спрыяла тэатральнае мастацтва.

У 1910 годзе таленавіты акцёр і рэжысёр Ігнат Буйніцкі стварыў беларускі нацыянальны тэатр. У ягоным тэатры былі не толькі акцёры, якія выконвалі п’есы, але таксама хор і танцоры. Разам са сваімі артыстамі Буйніцкі аб’ездзіў амаль усе беларускія гарады і шмат якія мястэчкі. Гледачы паўсюль сустракалі свой тэатр з радасцю.

Справу Ігната Буйніцкага працягваў яшчэ адзін адданы тэатру творца — Алесь Бурбіс. Ён кіраваў «Беларускім музычна-драматычным гуртком» у Вільні. Акторы гэтага гуртка ўпершыню паставілі п’есу Янкі Купалы «Паўлінка». (Паводле У. Арлова)

ІІІ. П, а д р ы х т о ў к, а в у ч н я ў д, а ў с п р ы м, а н н я н о в, а г, а м, а т э р ы я л у.

Паведамленне тэмы ўрока. Гутарка.

— Успомніце, калі ласка, якія часціны мовы маюць разрады па значэнні? (Назоўнікі: агульныя, уласныя, канкрэтныя, абстрактныя, адушаўлёныя, неадушаўлёныя, асабовыя, неасабовыя, зборныя, рэчыўныя. Прыметнікі: якасныя, адносныя, прыналежныя).

— Навошта патрэбна такая інфармацыя? Можа, гэтыя веды з’яўляюцца залішнімі? (Веданне лексіка-граматычных разрадаў назоўнікаў неабходна для правільнага напісання канчаткаў назоўнікаў, ужывання вялікай і малой літары; прыметнікаў - для правільнага ўтварэння ступеней параўнання прыметнікаў і г. д.)

— Дзе мы можам выкарыстаць веданне тэмы сённяшняга ўрока? (Вучні яшчэ не могуць дакладна адказаць на гэтае пытанне, адсюль — адна з мэтаў урока) Фармулёўка мэтаў урока. Працяг працы над тэмай пры дапамозе метаду"Акіян" (нанясенне схемы далейшага маршруту, напісанне тэмы на адным з намаляваных астравоў).

ІV. З, а с в, а е н н е н о в ы х в е д, а ў.

1. Звяртаемся да запісаных на дошцы займеннікаў і іх разрадаў. Спрабуем суаднесці правы і левы слупок.

1. Асабовыя 1. Сам, самы, увесь, усякі, кожны, іншы

2. Зваротны 2. Мой, твой, наш, ваш, свой

3. Указальныя 3. Нехта, нешта, некаторы, нейкі, нечый, хтосьці, 4. Азначальныя 4. Хто, што, які, чый, каторы, колькі

5. Пытальныя 5. Хто? Што? Які? Каторы? Чый? Колькі?

6. Адносныя 6. Я, мы, ты, вы, ён, яна, яно, яны

7. Няпэўныя 7. Ніхто, нішто, ніякі, нічый, некага, нечага

8. Адмоўныя 8. Сябе

2. Парадак выканання задання наступны: спачатку кожны самастойна выконвае заданне, потым вучні аб’ядноўваюцца ў групы па чатыры. Затым правяраюць правільнасць выканання па падручніку. Тыя, у каго заданне выканана без памылак, адзначаюць гэта ў ацэначным лісце.

3. Н, а с т, а ў н і к. Успомнім тэму і мэту нашага ўрока.

— Якая частка матэрыялу засталася пакуль што без належнай увагі? (Асабовыязайменнікі).

— Што абазначаюць асабовыя займеннікі? (Асобу або ўказваюць на яе).

— Каго мы называем асобай? (Тлумачальны слоўнік так падае значэнне гэтага слова: «АСОБА, — бы. 1. Асобны чалавек як член грамадства. Група асоб. Прыватная асоба. 2. Чалавек як носьбіт пэўных якасцей, уласцівасцей. Усебакова развітая асоба. 3. іран. Чалавек, які трымае сябе ганарліва. Важная асоба.4. лінгв. Граматычная катэгорыя, якая паказвае на таго, хто гаворыць, з кім гавораць, пра кага гавораць. Асобы дзеяслова.)

— Пра якіх знакамітых асоб нашай Радзімы, што нарадзіліся на Глыбоччыне, мы гаварылі на мінулым уроку? (Язэп Драздовіч).

— Чые прозвішчы вы яшчэ можаце згадаць?

— А зараз паслухаем паведамленні, падрыхтаваныя вамі дома пра І. Буйніцкага і В. Ластоўскага. (Адначасова з паведамленнямі вучняў дэманструюцца слайды, якія ілюструюць сказанае).

V. З, а м, а ц, а в, а н н е н о в ы х в е д, а ў.

Н, а с т, а ў н і к. З ліку асабовых займеннікаў вылучыце, калі ласка, тыя, што ўжываюцца для абазначэння асоб адзіночнага ліку, і тыя, што ўжываюцца для абазначэння асоб у множным ліку.

— Праскланяйце, калі ласка, асабовыя займеннікі адзіночнага ліку (1 варыянт) і множнага ліку (2 варыянт). (Пасля праверкі вучні ў ацэначных лістах выстаўляюць сабе адзнаку за гэты від работы).

Фізкультхвілінка. У якасці яе выкарыстоўваецца гульня «Джунглі».

Апісанне гульні. Удзельнікі дзеляцца на чатыры групы: «змеі», «ільвы», «малпы» і «паляўнічыя». Кожнай з іх адпавядаюць пэўныя жэсты і гукі. Вядучым можа быць як настаўнік, так і вучань. Ён просіць:

— «змей» пашыпець і адной рукой адначасова зрабіць хвалепадобны рух наперад;

— «ільвоў» рыкнуць і дзвюма рукамі паказаць пашчу звера;

— «малпаў» пракрычаць «о! о! о! о!» і пацерабіць макаўку галавы;

— «паляўнічых» паказаць рукамі стрэльбу і вымавіць гукі, падобныя да стрэлаў.

Вучні ўважліва сочаць за вядучым, які ў любым парадку выклікае групу, і выконваюць адпаведнае дзеянне.

У канцы гульні вядучы можа папрасіць, каб усе групы адначасова паказалі свае жэсты і прамовілі адпаведныя гукі. (Калі вучні прызвычаіліся да фізкультхвілінак і рэлаксацыйных паўз рознага тыпу, ніякіх праблем з дысцыплінай, безумоўна, няма.)

Н, а с т ў н і к.

— Прачытайце тэкст. Вызначце яго стыль. Скажыце, у якім значэнні ўжыты асабовыя займеннікі?

Ты называеш сябе «Я», калі гаворыш пра сябе. Гэта Тваё імя. Твой свет. Ты існуеш.

Ты належыш віду, які безраздзельна ўладарыць на Зямлі, які здольны стварыць шмат цудоўнага і адначасова здзяйсняць жахлівыя злачынствы. Ты з’яўляешся паўнапраўным гаспадаром свайго лёсу, і тваё жыццё належыць табе. Толькі ад цябе залежыць, як будзе ўладкавана тваё жыццё, каго ты з сябе створыш. Толькі ў алфавіце «Я» апошняя літара. У свеце ж ты асоба. І той, хто побач з табой, таксама асоба, якая заслугоўвае павагі.

— Напішыце міні-сачыненне на тэму «Я». (Пасля выканання задання вучні чытаюць свае сачыненні ўголас).

1. Праслухайце, калі ласка, верш Эдзі Агняцвет «Вельмі „ветлівы“ Мікіта», выпішыце займеннікі і вызначце іх разрад паводле значэння.

У спякоту або студзень, Між палёў і гарадоў,

Усе людзі ідуць як людзі:

— Добры дзень!

— Салют!

— Здароў!

Усміхнецца той другому ;

І абодвум весялей.

Толькі ён выходзіць з дому ;

Як гусак ці Бармалей.

І надзьмуты, і сярдзіты Вельмі «ветлівы» Мікіта!

Ён паклаў свій «добры дзень»

У партфель або ў кішэнь?

І каго ён пераймае?..

У дрымучых джунглях слон Галавой слану ківае ;

Аддае і слон паклон.

А як звонка ў пушчы нашай!

Берасцянка:

— Цінь-цінь-цінь!

— Добры дзень! — шчыгол адкажа.

Праўда, пень маўчыць, як пень.

І надзьмуты, і сярдзіты Вельмі «ветлівы» Мікіта!

Ён паклаў свой «добры дзень»

У партфель або ў кішэнь?

VI. З, а к л ю ч н ы э т, а п Дзеяслоў

З дзеясловам як часцінай мовы вучні ўжо знаёміліся ў пачатковай школе, ведаюць агульную прымету гэтага разраду слоў.

У 6-ым класе веды пра дзеяслоў сістэматызуюцца і паглыбляюцца (новымі будуць толькі звесткі пра трыванне і лад дзеяслова). Асноўная задача засяроджана на ўдасканаленні ўмення распазнаваць марфалагічныя прыметы дзеяння, на выпрацоўцы арфаграфічных навыкаў, авалоданні граматычнымі нормамі мовы, развіцці навыкаў маўлення школьнікаў.

На вывучэнне дзеяслова праграграмай адведзена 26 гадзін, з іх 4 гадзіны — на пісьмовыя працы.

Пры вывучэнні гэтай часціны мовы можна наладзіць працу з наступным вершам:

Нехта плача, нехта смяецца, Нехта ў вечным каханні канае, Нехта ў пошуках ісціны б’ецца, Нехта ў полымі бітвы згарае… -;

Гэта ён, гэта ён — дзеяслоў

Патрасае свет да асноў!

Спапяляе словы кляцьбы, прарастае слова сяўбы.

… Дзеяслоў - дзея слова: падзея, надзея, -;

І душа маладзее, голас цвярдзее.

Гэта кліч, што паходняй у цемры ўспыхнуў.

Дзеяслоўная рыфма — выдатная рыфма.

В.Зуёнак.

З верша патрэбна выпісаць усе дзеясловы, вызначыць сталыя граматычныя прыметы. Растлумачыць значэнне дзеяслова «канае» і падабраць да яго сінонімы. Растлумачыць сінтаксічную ролю дзеясловаў у першай страфе верша. Знайсці дзеясловы-сінонімы, дзеясловы-антонімы, калі яны ёсць, а таксама падабраць сінонімы і антонімы да дзеясловаў трэцяй страфы верша.

Дзеепрыметнік Дзеепрыметнік — складаная для засваення тэма. Вучні часта змешваюць іх з прыметнікамі, дзеепрыслоўямі, а кароткую форму — з дзеясловам. Таму патрэбна сістэматычна і паслядоўна параўноўваць дзеепрыметнікі з прыметнікамі, знаходзіць словы, ад якіх утвараюцца дзеепрыметнікі, падкрэсліць спецыфіку гэтага слова. Пры вывучэнні дзеепрыметніка варта акцэнтаваць увагу на яго сэнсава-граматычнай і стылістычнай ролі, гэта значыць паказаць асаблівасці яго значэння. З гэтай часцінай мовы вучні знаёмяцца ў 7-ым класе.

Дзеепрыметнік вывучаецца 14 гадзін, з іх 3 — на пісьмовыя працы.

Мэтазгодна прапанаваць вучням наступныя заданні:

Выпішыце з дадзеных слоў дзеепрыметнікі:

Невялікі, здабыты, пабелены, пабяліць, спечаны, пажаўцелы, жоўты, засеяна.

Складзіце з выпісанымі дзеепрыметнікамі словазлучэнні.

Запішыце, раскрываючы дужкі:

(Не)ахайны вучань, урокі (не)вывучаны,(не)закончаная праца, поле (не)зжата, падлога (не)вымыта, (не)скошаная трава, яшчэ (не)скошаная трава,(не) дагледжаная хата, нікім (не) дагледжаная хата.

Дзеепрыслоўе Вучэбнай праграмай на вывучэнне дзеепрыслоўя адведзена 9 гадзін. З іх 3 гадзіны — на пісьмовыя працы. Настаўнік павінен за адведзеную колькасць гадзін пазнаёміць вучняў з лексічным і граматычным значэннем дзеепрыслоўя як дзеяслоўнай формы, з яго стылістычнай роляй.

Можна даць вучням наступнае заданне: выпісаць фразеалагічныя звароты, у склад якіх уваходзяць дзеепрыслоўі.

1. Бацька спіць як пшаніцу прадаўшы.

2. Кінуўшы работу, суседзі паехалі ў горад.

3. Мікіта рукі склаўшы ніколі сядзець не будзе.

4. Прыехаўшы ў магазін, я купіў хлеба.

5. Ці даўно быў падшыванцам, а цяпер вырас на лес гледзячы.

6. Іван выскачыў з хаты як жару ўхапіўшы.

7. Выкапаўшы сажалку, калгаснікі запусцілі туды рыбу.

8. Сцяўшы зубы Андрэй пайшоў на сустрэчу.

9. Зайшоўшы на почту, я выпісаў часопіс «Вясёлка».

10. Куды ж ты пойдзеш на ноч гледзячы.

Прыслоўе Прыслоўем заканчваецца вывучэнне самастойных часцін мовы. Гэта дазваляе арганізаваць на ўроках больш шырокае абагульненне, супастаўленне і параўнанне як у межах названай часціны мовы, так і іншых часцін мовы. Прыслоўе вывучаецца ў 7-ым класе 15 гадзін, з іх 3 — на пісьмовыя працы.

Прапануецца заданне, якое дапаможа школьнікам вызначыць праслоўі з не (ня)у сказах. Вучні вызнасаюць прыслоўі і запісваюць у сшыткі (разам ці асобна)

1. Недзе ўгары ледзь чутнашамацела лісце дрэў.

2. Восень развітвалася, адыходзіла — неўпрыкмет падкраліся халады.

3. Адзінокія птушыныя гылысы няўтульна гучалі ў гэтым урачыстым маўчанні.

4. Убачыць у лесе барсука нялёгка, бо днём ён знаходзіцца ў падземным сховішчы.

5. Немагчыма не любіць наш беларускі край.

6. Без чалавека прырода не хутка зможа вылечыцца ад страшнай чарнобальскай бяды.

7. Не па злосці, а па няведанні вялікую шкоду робяць нярэдка людзі лясным багаццям.

8. Як у казцы, няведама адкуль, выскачыла хітрая ліса.

9. Не часта такое можна ўбачыць.

Службовыя часціны мовы Вывучэнне службовых часцін мовы і выклічніка завяршаюць сістэматычны курс марфалогіі. У час вывучэння службовых часцін мовы школьнікі асэнсоўваюць іх спецафіку, службовыя функцыі, ролю ў будове словазлучэнняў, сказаў і тэкстаў. У групу службовых часцін мовы ўваходзіць прыназоўнік, злучнік і часціца. Усе яны не маюць граматычнай катэгорыі і формаў словазмянення, а таксама свайго яскрава выражанага лексічнага значэння. Пэўнае ўяўленне пра службовыя часціны мовы ў вучняў сёмага класа ўжо сфарміравалася. Яны практычна адрозніваюць у тэкстах і карыстаюцца ў маўленні найбольш частотнымі прыназоўнікамі, злучнікамі і часціцамі.

Прыназоўнік З прыназоўнікам як часцінай мовы, яго правапісам і ўжываннем ў маўленні школьнікі практычна знаёміліся ў пачатковай школе. У 2-ім класе ўводзіцца тэрмін, дзеці засвойваюць раздзельнае напісанне простых прыназоўнікаў у, на, з, па, да, ад, пад, над, каля… У трэцім класе школьнікі даведаліся, што асобна членам сказа прыназоўнік не бывае. На працягу ўсяго навучання ў пачатковай школе дзеці вучыліся правільна ўжываць прыназоўнік у вусным і пісьмовым маўленні.

У сёмым класе набытыя раней веды абагульняюцца. На іх аснове вырашаюцца складаныя вучэбныя задачы. Школьнікі грунтоўна знаёмяцца з асноўным значэннем прыназоўнікаў і іх ужываннем з назоўнікам і іншымі часцінамі мовы ў розных склонах, засвойваюць правапіс складаных і састаўных прыназоўнікаў, асэнсоўваюць асаблівасці ўжывання у тэкстах рознах стыляў, вытворных прыназоўнікаў за выключэннем, у адрозненне, з прычыны і інш.

Запішыце словазлучэнні па-беларуску:

Разыскать благодаря настойчивости, показаться из-за угла, возвышаться посреди площади, плыть навстречу кораблю.

Злучнік Злучнік — службовая часціна мовы, што ўжываецца для сувязі сінтаксічных адзінак (членаў сказа, частак складанага сказа, самастойных сказаў, частак тэксту) і паказвае на розны сэнс адносін паміж імі. Вывучаецца ў 7-ым класе ўпершыню. На вывучэнне гэтай тэмы адведзена 6 гадзін, з іх 1 гадзіна — на пісьмовую працу.

Часціца Тэма «Часціца», як паказвае практыка, з’яўляецца адной з самых складаных і цяжкіх для засваення. Гэта звязана, па-першае, з цяжкасцямі для вучняў размежавання часціц і іншых нязменных часцін мовы. Падругое, з няўменнем школьнікаў прывесці ў сістэму шматлікія правілы, звязаныя з напісаннем не з рознымі часцінамі мовы. Акрамя таго, вывучэнне часціцы звязана з выпрацоўкай навыкаў правільнага інтанаванна пры чытанні сказаў (тэксту) з часціцамі. Часціца вывучаецца 8 гадзін, а 2 гадзіны адведзены на пісьмовыя працы. Прапануецца наступнае заданне:

1. Што ні край, то свой звычай.

2. Што не чуеш, тое вокам бачыш.

3. Колькі ваду ні гатуй, усё вада будзе.

4. Сварка да дабра не давядзе.

5. Рэшатам вады не наносіш.

6. Куды ні кінь, усюды клін.

Пры выбары не ці ні трэба ісці ад значэння сказа (сцвярждэнне ці адмаўленне): калі сэнс сказа змяніўся на супрацьлеглы, пішы не, калі асноўны сэнс сказа не змяніўся, пішы ні.

Выклічнік Пры вывучэнні выклічніка неабходна: даць вучням паняцце аб выклічніку як адметнай часцінемовы; пазнаёміць з асноўнымі значэннямі і асаблівасцямі ўжывання выклічніка. Пры знаёмстве з выклічнікам неабходна засяродзіць увагу на тым, што значэнне выклічніка ў кожным канкрэтным выпадку залежыць ад сэнсу і інтанацаі. Праграмай на вывучэнне выклічніка адведзена 2 гадзіны, з іх 1 — на пісьмовую працу. Патрэбна прапанаваць вучням паразважаць над наступным заданнем.

Падумайце, для чаго ўжыты ў наступных сказах выклічнікі:

1. Ах, дружа-клён, яго я зноў успомніў.

2. Эх, як пахне свежай хвояй і жывіцаю смалой!

3. У-ух! Слаўна!

4. Ой ты, маё сонца, як жа свеціш ярка!

5. О, як прыгожа з вышыні акінуць вокам лес і поле.

6. Гэй! Па хатах усе!

7. Ша! Ціха вы, не гаманіце!

Заключэнне Асноўнай мэтай маёй працы было стварыць і прывесці ў сістэму вучэбна-метадычны комплекс па раздзеле мовазнаўства «Марфалогія». Для дасягнення гэтай мэты я даследавала 27 прац, прысвечаных пытанням марфалогіі. Я разглядала падручнікі, дапаможнікі і слоўнікі, таксама вывучала становішча дадзенай тэмы ў інтэрнэце.

Да вывучэння марфалогіі звярталася шмат аўтараў. Мне надта спадабаўся дапаможнік В. П. Краснея, Я.М.Лаўрэля, С.Р.Рачэўскага «Беларуская мова ў 6 класе». Вучэбна-метадычна дапаможнік змяшчае практычныя рэкамендацыі па арганізацыі вучэбнага працэсу і рэалізацыі праграмных патрабаванняў па навучанню вучняў 6-га класа. Таксама ў кніжцы разглядаюцца пытанні, на якія асабліва ўважліва патрэбна звярнуць увагу.

Аналагічным дапаможнікам з’яўляецца кніжка Г. М.Валочкі і С. Я. Язерскай «Беларуская мова ў 7-ым класе». Каштоўныя метадычныя парады змяшчаюць у сабе тэарэтычныя асновы методыкі выкладання і практычныя рэкамендацыі па арганізацыі вучэбнага працэсу.

Добрым дапаможнікам будзе падручнік С. У. Лявоненка «Заданні і практыкаванні па марфалогіі 6−8 класы». Аснаўная мэта гэтага дапаможніка — пашырыць практычную частку падручнікаў. Прадугледжаны матэрыял па комплекснаму развіццю маўленчай дзейнасці вучняў.

Таксама мэтазгодна на сваіх уроках па вывучэнні марфалогіі звяртацца за дапамогайда кніжкі Я.М.Лаўрэля, Т.Р.Новікавай, С.Я.Язерскай"Вывучэнне марфалогіі ў школе". Праца гэтых аўтараў накіравана на асэнсаванне вучнямі значэння марфалагічных форм, іх ролі ў граматычным ладзе мовы і маўленя, на выпрацоўку првапісных іі стылістычных навыкаў.

У працэсе аналізу шматлікіх навуковых прац я прыйшла да высноў, што марфалогія займае самастойнае месца сярод іншых раздзелаў мовазнаўства, яна цесна звязана і з лексікалогіяй, фанетыкай, сінтаксісам, словазмяненнем, бо іх аб’ядноўвае і ставіць у пэўныя ўзаемаадносіны агульны аб’ект даследавання — слова. Задача марфалогіі - выявіць і апісаць спецыфіку граматычнай катэгорыі розных часцін мовы.

Такім чынам, практычная накіраванасць вучэбна-метадычнага комплексу па дадзенаму раздзелу прадугледжвае прымяненне такіх пранцыпаў, метадаў і прыёмаў навучання, якія садзейнічалі б засваенню школьнікамі асноўных марфаналагічнах паняццяў, авалоданне нормамі літаратурнага вымаўлення. А засваенне тэарэтычнага матэрыялу дае магчымасць глыбока асэнсаваць граматычны лад мовы, стварыць навуковую аснову для яе свядомага вывучэння.

Спіс выкарыстанай літаратуры морфолгия часціна мовы

1. Беларуская мова/В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль, С.Р.Рачэўскі.-Мінск:Сэр-віт.2005.-257с.

2. Беларуская мова. Факультатыўныя заняткі.Сакрэты словазмянення і формаўтварэння.6 кл./С.М.Якуба.-Мінск:Нацыянальны інстатут адукацыі.2010.-301с.

3. Беларуская мова. Факультатыўныя заняткі.Вывучэнне беларускага правапісу ў 5−9 кл./Г.М.Валочка.-Мінск:Нацыяныльны інстытут адукацыі.2010.-273с.

4. Вывучэнне марфалогіі ў школе/ Я.М.Лаўрэль, Т.Р.Новікава, С. Л. Язерская.-Мінск:Народная Асвета.1991.-213с.

5. Беларуская мова ў 7 кл./Г.М.Валочка, С. А. Язерская.-Мінск:Народная Асвета.2001.-320с.

6. Вывучэнне лічэбніка ў школе/З.М.Кавалевіч.-Мінск:Народная Асвета.2000.-215с.

7. Заданні і практакаванні па марфалогіі.6−8кл./С.У.Лявоненка.-Мінск:Сэр-віт.2007.-254с.

8. Беларуская мова. Зборнік практ.5−7 кл./С.Л.Грыцкевіч.-Мінск:Юніпрэс.2002.-320с.

9. Дыдактычны матэрыял па беларускай мове.9 кл./В.В.Шахаб.-Мінск:Навукова-метадычны цэнтр вуч. Кнігі і сродкаў навуч.2002.-179с.

10. Беларуская мова ў 7 кл./Г.М.Валочка, Я.М.Лаўрэль.-Мінск:Нацыянальны інстытут адукацыі.2006.-340с.

11. Беларуская мова ў 6 кл./В.П.Красней, Я.М.Лаўрэль.-Мінск:Народная Асвета.2000.-291с.

12. Школьны курс беларуская мовы ў табл. і тэстах. Ч 1./С.І.Цыбульская.-Мінск:Сэр-віт.2008.-280с.

13. СБМ. Марфалогія./І.Р.Шкраба.-Мінск:Сэр-віт.2007.-300с.

14. Мова: Цікава і займальна/ В.І.Паўлоўская.-Мінск:Народная Асвета.1989.-120с.

15. Займальная граматыка/В.І.Паўлоўская.-Мінск:Народная Асвета.1965.-125с.

16. Беларуская мова/Я.М.Адамовіч.-Мінск:Вышэйшая школа.1987.-276с.

17. Беларуская мова/Я.М.Адамовіч, А. М. Клачко.Выд.2,перапрац.-Мінск:Вышэйшая школа.1992.-289с.

18. Беларуская мова. Ч1.Фанетыка, Марфалогія/Л.М.Грыгор'ева.-Мінск:Выш.школа.2001.-318с.

19. СБМ/Л.М.Грыгор'ева.-Мінск:Выш.школа.2006.-309с.

20. Марфаналогія СБМ/В.П.Русак.-Мінск:Бел.навука.2003.-289с.

21. СБМ. Марфалогія.Выд.2./Ф.М.Янкоўскі.-Мінск:Выш.школа.1980.-270с.

22. СБМ Марфалогія/М.С.Яўневіч.-Мінск:Выш.школа.1997.-285с.

23. СБМ Марфаналогія. Марфалогія /П.П.Шуба.-Мінск: Універсітэцкае.1987.-340с.

24. Граматычны слоўнік назоўніка/НАН Беларусі. Навуковы рэд.А.Я.Міхневіч, В. П. Русак.-Мінск:Беларус. навука.2008.-1379с.

25. Граматычны слоўнік дзеяслова/НАН Беларусі. Навуковы рэд.А.І.Падлужны, В. П. Русак.-Мінск:Беларус. навука.2000.-1252с.

26. Граматычны слоўнік прыметніка, займенніка, лічэбніка, прыслоўя/НАН Беларусі. Навуковы рэд.В. П. Русак.-Мінск:Беларус. навука.2009.-1176с.

27. Беларуская мова/Я.М.Адамовіч, А. М. Клачко.Выд.2,перапрац.-Мінск: Вышэйшая школа.1992.-289с.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой