Максім Багдановіч і народная паэзія
Вялікая, можна сказаць, найболыдая заслуга Багдановіча перад беларускай паэзіяй якраз у тым, што ён вылучыў, паставіў у паэзіі на першае месца пачуццё асобы. Грунтуючыся на здабытках народнай паэтыкі, фальклору, беларуская паэзія нават у асобе та-кога выдатнага яе прадстаўніка, як Янка Купала, паказвала су-марнага героя, героя масавай, калектыўнай эмоцыі. А жыццё нават у такім забітым краі… Читать ещё >
Максім Багдановіч і народная паэзія (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
МАКСІМ БАГДАНОВІЧ І НАРОДНАЯ ПАЭЗІЯ
Максіму Багдановічу (1891−1917) належыць у беларускай літаратуры асаблівае месца. I не толькі таму, што жывучы па-за межамі Беларусі, пазбаўлены яе моўнага, культурнага, бытавога асяроддзя, ён стаў адным з выдатнейшых беларускіх паэтаў.
Як паэт Максім Багдановіч перш за ўсё адметны тым, што прывіў беларускай літаратуры яшчэ вышэйшыя эстэтычныя якасці, якіх яна дасюль мела няшмат: светаадчуванне інтэлігент-нага чалавека, побач з калекгыўна-грамадскай эмоцыяй (пераважна ў творах фальклорнага складу) паглыблялася эмоцыя аса-бістая, шырэй выяўлялася індывідуальнае багацце свету ўнутранага жыцця чалавека, шматіраннасць яго адчуванняў. Да яго амаль не было ў беларускай літаратуры лірыкі любоўнай, філасофскай 3 іх «вечнымі» матывамі і «праклягымі» пытаннямі.
М. Багдановіч прыйшоў у беларускую літаратуру, калі ў ёй уладарылі паэты магутнага даравання — Янка Купала і Якуб Колас. Ен іх вучань. Але былі ў Багдановіча і іншыя настаўнікі, якія, магчыма, уплывалі на яго нават больш, чым славутыя беларускія паэты.
Галоўнае: іншы быў час. Паэзію Купалы, Коласа ўзняла на сваёй хвалі руская рэвалюцыя 1905 г. Ліра Багдановіча нараджалася пасля падаўлення рэвалюцыі, у змрочны час рэакцыі, у гады, калі ідэалы рэвалюцыі, роля ў ёй інтэлігенцыі пераглядваліся, нават асуджаліся, як у вядомых «Вехах».
Купала, Колас моцна стаялі на грунце народнага светаадчування, светабачання. Багдановіч, як і яго паплечнікі Змітрок Бядуля, Максім Гарэцкі, не намнога маладзейшыя за сваіх настаўнікаў, такога цвёрдага грунту не мелі.
Творчасць Багдановіча пачала развівацца пасля паражэння першай рускай рэвалюцыі. У ёй мала матываў сацыяльнай барацьбы. Паэт як бы шукае непераходзячыя, вечныя каштоўнасці і знаходзіць іх у яшчэ болын літаратурна-культурным узвышэнні і апяванні роднай Беларусі, яе народа. Праз роднае ідзе Багдановіч да агульначалавечага, як бы становячыся паэтам сусветнай Красы і Прыгажосці.
Бацька паэта Адам Ягоравіч у 1882 г. скончыў Нясвіжскую семінарыю.
Пасля сканчэння семінарыі Адам Ягоравіч дзесяць гадоў працаваў настаўнікам. Пакінуў настаўніцкую пасаду і перайшоў на працу ў сялянскі банк у сувязі з хваробай горла.
Семінарыя так і засталася адзінай навучальнай установай бацькі паэта. Ён займаўся самаадукацыяй, збіраў фальклор, цікавіўся этнаірафіяй. У 1895 г. Адам Ягоравіч выпускае этнаграфічны нарыс «Пережнткн древнего мнросозерцання у белорусов» (Гродна). ЁН быў членам партыі «Народная воля», меў яўныя літаратурныя здольнасці, надрукаваў у розных правінцыйных выданнях шмат нарысаў і артыкулаў. Але прыкметнага следу як літаратар ці даследчык пасля сябе не пакінуў.
У 1889 г. Адам Ягоравіч ажаніўся з Марыяй Апанасаўнай Мя-кота, дачкой дробнага чыноўніка, якой на той час было дзевятнаццаць гадоў. Яна вучылася ў жаночым Аляксандраўскім вучы-лішчы, затым у жанрчай настаўніцкай школе. Паэт нарадзіўся 9 снежня 1891 г. у Мінску на Траецкай гары па Аляксандраўскай вул. (цяпер вул. М. Багдановіча, 25), у доме Каракозава, дзе змяшчалася тады 1-е прыходскае вучылішча і настаўніцкая кватэра Ддама Ягоравіча.
Маці паэта таксама была не пазбаўлена літаратурных здоль-насцей. У гародзенскі перыяд жыцця (у 1891 г. сям’я Багдановічаў пераехала з Мінска ў Гародню) Марыя Апанасаўна надрукавала ў мясцовай губернскай газеце апавяданне «Накануне Рождества».
Хвароба і беднасць прымусілі бадьку Марыі Апанасаўны, наглядчыка Ігуменскай павятовай бальніцы, адправіць дзяцей (чатырох дачок і сына) у Мінскі дзіцячы прытулак. Урэшце Марыю Апанасаўну як найбольш здольную, адораную ад прыроды, папячыцельніца прытулку, жонка Мінскага губернатара, узяла да сябе ў дом, затым паслала яе вучыцца ў Пецярбург2. Памерла Марыя Апанасаўна ў 1896 г. у 27 гадоў, калі будучаму паэту было толькі пяць гадоў.
Смерць маці была для Максіма Адамавіча, будучага паэта, вострай душэўнай драмай, якая прайшла праз усё ягонае жыццё.
Бацька характарызуе Максіма-падлетка як вельмі рухавага, смяшлівага, з хуткім пераходам ад смеху да плачу.
«Каб не пакінуць без догляду дзяцей, Адам Ягоравіч выпісаў з Дцэсы сваю малодшую сястру, зусім яшчэ маладую дзяўчыну Марылю (Марыю Ягораўну), якая тры гады выхоўвае асірацелых дзяцей"3.
У палове лістапада таго ж года Адам Ягоравіч пераязджае з дзецьмі і сястрой Марыляй на сталае жыхарства у Ніжні Ноўгарад. Каб неякасвоіцца ў чужым, незнаёмым горадзе, ён прывозіць рэкамендацыйнае пісьмо ад рускага пісьменніка Я. М. Чырыкава на імя Горкага.
У пачатку 1899 г. бацька Максіма жэніцца з сястрой жонкі М. Горкага Кацярыны Паўлаўны Пешкавай Аляксандрай Паўлаўнай Волжынай. У канцы года яна памірае ад родаў, пакінуўшы яшчэ аднаго сірату — сына Аляксандра. Шурык рос у сям'і М. Горкага і памёр у Крыме ад дызентэрыі ў чатырохгадовым узросце.
Пра Максіма бацька пісаў: «Па складу свайго характара, мяк-кага і жаночага, па весялосці свайго норава, жывасці, спагад-лівасці і ўражлівасці, па паўнаце і мяккасці назіранняў, па сіле ўяўлення, пластычнасці і разам маляўнічасці прадуктаў яго творчасці ён усё больш нагадваў сваю маці, асабліва ў дзя-цінстве». I далей: «Яго паэтычны талент ёсць дарэнне яго маці, у ёй самой драмаўшае ў неразвітым стане». Праўда, і ўласную родавую лінію А. Я. Багдановіч не жадае абысді, тут жа дадаючы, што талент сына з’яўляецца «асколкам паэтычнай даравітасці яго бабкі Рузаліі» (бабкі яго, Адама Ягоравіча).
У 1902 г. Максім паступіў у Ніжагародскую мужчынскую гімназію, у якой правучыўся шэсць гадоў.
Нягледзячы на адарванасць ад Беларусі, беларуская народная стыхія ўздзейнічала на выхаванне будучага паэта. Ужо ў гімназічныя гады, асабліва ў сярэдніх і старэйшых класах, «беларусіка» становіцца ў цэнтры ягр ўвагі.
Максім вёў жыццё сіратлівае, ціхае, быў шчыра захоплены літаратурай і навукай. «Максімам кніжнікам», якому ён умоўна, як аўтару, прыпісвае свой апокрыф, можна назваць самога Багда-новіча. Ен заўсёды хадзіў з кнігамі пад пахай, задумлівы, зда-валася, адарваны ад усяго свету. Адам Ягоравіч успамінае: «Мая сям’я і цесна з ёй звязаныя сем'і маіх сясцёр, Гапановічаў і Га-лаванаў (таксама чыста беларускія, якія так зрасліся, што, па сутнасці, уяўлялі адну сям’ю ў трох розных кватэрах), бьші свое-асаблівай беларускай калоніяй у далёкім краі пры зліцці Акі і Волгі».
Асабліва сястра Адама Ягоравіча Магдаліна была, паврдле ягоных слоў, «носьбітам традыцый роду», шанавала звычаі, абрады беларускай старасветчыны. Максім яшчэ дзіцём і хлопчыкам-падлеткам увесь вольны час праводзіў у цётак.
У 1906 г. хросная маці будучага паэта Сёмава, якая жыла ў Пінску, выпісала яму беларускія газеты: спачатку «Нашу долю», затым «Нашу Ніву».
Пачаў Максім пісаць па-беларуску з 10−11 гадоў. Ён быў прыняты ў дрме Шчарбакова, дырэктара Ніжагародскай мужчын-скай гімназіі, сям’я якога вызначалася высокімі культурнымі інтарэсамі і запатрабаваннямі. Гэта мела на паэта значны ўплыў. Зблізіўся ён таксама з настаўнікам гімназіі Кабанавым, беларусам па паходжанні. Вёў доўгія гутаркі з ім аб гісторыі Беларусі, яе прошласці. Пераехаўшы ў Яраслаўль, наладзіў з гэтым на-стаўнікам-дарадчыкам перапіску.
У Ярасяаўлі Максім Дцамавіч сыходзіцца з выкладчыкам Бела-вусавым, добрым знаўцам грэцкай, лацінскай, а таксама новых еўрапейскіх моў. Вучыў Максім і пад яго кіраўніцтвам (і не толькі на занятках) гэтыя мовы.
Першая руская рэвалюцыя не засталася ад Максіма ўбаку. Старэйшы брат Вадзім прыняў чынны ўдзел у хваляваннях гімназістаў. ЁН падтрымліваў сацыял-дэмакратаў. Максім, каб не быць падрбным на брата, аб’явіў сябе анархістам. На ягоным стале з’явіліся Бакунін, Прудон, іншыя кнігі тэарэтыкаў анархізму. На-ват беларусіку, якую будучы паэт любіў болей за ўсё, на гэты час закінуў. Захапленне рэвалюцыяй не прайшло дарэмна. У чац-вёртым класе гімназіі Максім прасядзеў два гады, бо, захоплены грамадскімі падзеямі, вучыўся слабавата.
У 1908 г. новыя пярэбары. Бацька пераязджае на працу ў Яраслаўскі банк. Максім пераводзіцца ў шосты клас Яраслаўскай гімназіі.
Вясной 1909 г. памірае ад сухотаў старэйшы брат Максіма Вадзім. Пасля смерці брата ў Максіма таксама стаў актыўна развівацца туберкулёзны працэс. Ацам Ягоравіч вязе сына ў Ялту і пасяляе ў пансіён на малочнай ферме «Шалаш». Мясціна гэтая размешчана паблізу Алупкі, недалёка ад дачы Чэхава.
Алупка не першая паездка будучага паэта. Вадзім хварэў, і у 1900 г. бацька вазіў сям’ю на кумыс у Башкірыю. У вёсцы Караякупава Максім убачыў стэп, перадгор'і Урала. Плылі на параходзе: спачатку па Волзе, затым па рэках Кама і Белая.
Другая паездка на кумыс адбылася ў 1904 г. На гэты раз бацька адправіў у Башкірыю толькі двух сыноў - Вадзіма і Максіма, па-сяліўшы іх у сям'і сябра, доктара I.К. Семакіна, які жыў у г. Беле-беі Уфімскай вобласці. Жонка доктара была добрай спявачкай, і другі раз у жыцці (пасля сям'і Шчарбаковых) Максім трапіў у інтэлігентную атмасферу з музыкай, разважаннямі аб паэзіі, літаратуры.
У папярэднія паездкі Максім быў дзіцём, падлеткам. Цяпер у Крыме ён юнаком трапляе ў кампанію маладых мужчын і жанчын, што нават замінае лячэнню. У Крыме Максім заводзіць знаёмства з маладой дзяўчынай Кіціцынай, якое пакінула ў ягоным жыцці і паэзіі прыкметны след.
Пісаць на беларускай мове Багдановіч пачаў рана: з дзесяці-адзінаццаці гадоў. Гэта азначае, што ён займаўся беларусікай з першага-другога класа гімназіі. Любоў да Беларусі, яе народа — нябачнай, незнаёмай бацькаўшчыны — была самым моцным па-чуццём, якое прайшло праз усё жыццё паэта. Паказальна: перш, чым пісаць па-беларуску вершы, Багдановіч вывучаў Беларусь. Вывучаў у гутарках з бацькам, другімі ррдзічамі, іншымі людзьмі, беларусамі па паходжанні, якія трапляліся на ягоным жыццёвым шляху.
Мяркуючы па артыкулах «Глыбы і слаі», надрукаваным у «Нашай Ніве» (1911), «Кароткая гісторыя беларускай пісьменнасці» (1911), «За сто лет» (1911), сярод тагачасных пісьменнікаў, уключаючы Янку Купалу і Якуба Коласа, не было другога літаратара, які б лепш, глыбей, чым Багдановіч, ведаў гісторыю роднага краю, працэс складання беларускай пісьменнасці са старажытных часоў да сучасных паэту дзён.
Пачынаючы з 1908;1911 гг. цяга да роднага, беларускага ава-лодала ўсёй істогай паэта. Яго захапляе беларусіка. Багдановічу, па сутнасці, прыйшлося прыкласці тытанічныя намаганні, каб гэтак, як ён, заглыбіцца ў гісторыю беларускай літаратуры, у гісторыю Беларусі, усёй славяншчыны наогул.
Максім з 1906 г., г. зн. з пачатку выхаду газет «Наша доля», за-тым «Наша Ніва», чытае іх, «глытае» астатнія беларускія выданні, якіх хапае магчымасцей дастаць. Жыве як бы ў полі магнітнага прыцягнення прыгожай беларускай славеснасці. Ведае творчасць усіх беларускіх пісьменнікаў - як старых, так і новых. Чытае, вывучае, параўноўвае, робіць нататкі, піша артыкулы.
Акрамя беларускай літаратуры, паэт цікавіцца ўкраінскай, гэтак жа дасканала ведае не толькі буйных, але і другарадных пісьмен-нікаў. Ён нават спрабуе пісаць па-ўкраінску.
Наогул паэт вывучаў славянскія літаратуры. Быў знаёмы з кнігай Гербеля «Паэзія славян», на жаль, не вельмі выдатнай, у чымсьці нават прымітыўнай, чытаў Евангелле на чэшскай і сербскай мовах.
Ужо ў 1907 г. у «Нашай Ніве» з’явілася алегарычнае апавяданне шаснаццацігадовага Багдановіча «Музыка». У 1909 г. вучань шос-тага класа Яраслаўскай гімназіі Багдановіч друкуе ў той жа газеце верш «Над возерам», затым «Вадзянік». У наступным годзе на старонках «Нашай Нівы» з’яўляюцца вершы «Лясун» і «Возера».
Не лёгка прабіваўся Максім Багдановіч на старонкі бе-ларускага друку. Рэдакцыя «Нашай Нівы» паставілася да твораў маладога паэта далёка неадназначна. Ядвігін Ш. (А. Лявіцкі), Альберт Паўловіч лічьілі ягоныя вершы дэкадэнцкімі, «непатрэбнымі народу». Яны трапілі ў архіў. Толькі адзін Янка Купала глыбокім інтуітыўным чуццём адчуў у асобе маладога Багдановіча сапраўднага паэта і выратаваў шэраг вершаў, спісаных у архіў. 3 цягам часу палымяным абаронцам Багдановіча стаў Сяргей Палуян, яко-му фактычна прысвечаны зборнік вершаў М. Багдановіча «Вянок». Прызнала паэта і рэдакцыя «Нашай Нівы» ў асобе братоў Івана і Антона Луцкевічаў, а таксама Вацлавам Ластоўскім.
Нейкі ўплыў, скажам, сімвалізму на паэзію Багдановіча ўсё ж ёсць, не гаворачы ўжо пра імпрэсіянізм, які як бы знутры насычаў не толькі дэкадэнцкія, але і тагачасныя рэалістычныя плыні.
Літаратуразнаўства ўвесь час як бы падцягвае творчасць Багда-новіча, як і творчасць Купалы, Коласа, пад рэалізм. Гэтым самым як бы збядняецца беларуская паэзія. Бо быў у ёй рамантызм, значны пласт якога ўтрымлівае ў сабе творчасць Купалы, істогныя праявы імпрэсіянізму знаходзім у Бядулі, вэлюмам імпрэсіянізму і сімвалізму як бы ахінута паэзія Багдановіча.
Думка пра Багдановіча-імпрэсіяніста даволі рашуча была выказана М. Піятуховічам, але цалкам у адмоўным сэнсе. «У той час, калі беларускія паэты-народнікі шырока абхапляюць жыццё; у той час, калі іх малюнкі паходзяць на шырокія палогаы Рэмбранта, — Максім Багдановіч дае толькі бягучыя накіды рэчаіснасці, адбівае асобныя яе мігі, змяняючыся і ўступаючы сваё месца іншым мігам і ўражанням».
Беларускі паэт імкнуўся «мовай бачанага свету» перадаць «звышпачуццёвае», амаль не прыбягаючы да цьмяных, хісткіх, ня-пэўных вобразаў, якія характарызуюць, напрыклад, паэзію Блока. Іншая справа, свет лесуноў, вадзянікаў, русалак, досыць адчуваль-ны ў багдановічаўскіх творах. Гэта, вядома, не рэалістычны свет. Але ён не выдуманы, ён існуе ў народнай свядомасці, беручы па-чатак у нацыянальнай міфалоііі.
Багдановічавы пейзажныя вершы-замалёўкі заўсёды нясуць у сабе прытоеную думку аб неразгаданасці вакольнага свету, яго та-ямнічнасці, бясконцасці праяў. Абаліраючыся на дасягненні кла-січнай паэзіі, Багдановіч стварае вершы прадметна-адчувальныя і ў той жа час настраёвыя, як бы напоўненыя дадатковым сэнсам і падтэкстам:
За дахамі места памеркла нябёс пазалота; Паветра напоена ціха гусцеючым мрокам; Ўжо відна, як іскры злятаюць з трамвайнага дрота, Як зоркі гараць і зрываюцца ў небс далёкам.'
Сапраўды, Максім Багдановіч — паэт думкі. Такім быў, на-прыклад, Баратынскі, сучаснік Пушкіна, які тым не меней заняў прыкметнае месца ў рускай паэзіі.
У беларускай крытыцы і літаратуразнаўстве (грунтам служьіць верш паэта «Ліст да п. В. Ластоўскага») даўно вядзецца спрэчка аб суадносінах рацыянальнага і інтуітыўнага ў паэзіі Багдановіча. У названым вершы беларускі паэт у процівагу Пушкіну ўзвышае Сальеры як дбайнага, працавітага мастака, які свядома шліфуе, адточвае творы:
Сальеры ў творчасці усё хацеў паняць, Ва ўсім упэўніцца, усё абмеркаваць, Абдумаць спрсабы, і матар’ял, і мэту I горача любіў сваю свадомасць гэту. У творчасці яго раптоўнага няма: Аснова да яе — спакойная дума.
«У творчасці яго раптоўнага няма», — піша Багдановіч пра Сальеры. Калі пад «раптоўным» разумець натхненне, то Багда-новіч або памыляецца, або ягонае выказванне выклікана пале-мічным запалам. Бо сам Багдановіч у вышэйшай ступені быў на-дзелены «іскрай божай» і, бясспрэчна, тварыў па натхненню. «Спакойная дума» не перашкода натхненню. Творчая задума часта ўзнікае задоўга да ўвасаблення ў мастацкі твор. У большай ступені яна выспявае, абрастае дэталямі ў сферы падсвядомага, хоць і свя-домасць у творчым працэсе не выключаецца.
Тое, што Багдановіч многа, упарта працаваў над кожным творам, факт несумненны. Паэт і выдадзены ўжо зборнік «Вянок» правіў, удасканальваў, выкрасліўшы адтуль пятнаццаць вершаў, і гэтак жа настойліва, часам да знябыцця біўся над іншымі творамі.
У вершы «Песняру»:
Ведай, брат малады, што ў грудзях у людзей Сэрцы цвёрдыя, быццам з камення. Разаб’ецца аб іх слабы верш заўсягды, Не збудзіўшы святога сумлсння.
Трэба з сталі каваць, гартаваць гібкі верш, Абрабіць яго трэба з цярпеннем. Як ударыш ты ім, — ён, як звон, зазвініць, Брызнуць іскры з халодных каменняў.
Рускі сімвалізм нараджаўся ў гады крушэння народніцкіх ідэалаў, шырокага распаўсюджання песімістычных настрояў сярод ліберальнай інтэлігенцыі. Бацька паэта каля дзесяці гадоў быў народнікам. Яраслаўль, у якім Максім Багдановіч закончыў гімназію, затым Дзямідаўскі юрыдычны ліцэй, быў, калі можна сказаць так, горадам Някрасава. Родавае гаяздо вялікага рускага паэта сяло ІСарабіха размешчана не так далёка ад Яраслаўля, Але ні з народніцкімі ідэаламі, ні з паэзіяй Някрасава, ні нават з горкаўскімі рэвалюцыйна-рамантычнымі матывамі паэзія Багдано-віча амаль не судакранаецца.
Як ні дзіўна, М. Багдановіч не паслаў Горкаму нават свой зборнік «Вянок», хоць яны былі нейкім чынам родзічы. А вялікі рускі пісьменнік усё жыццё матэрыяльна дапамагаў бацьку паэта.
Сімвалізм, які нараджаўся ў крызісную эпоху канца XIX — пачатку XX ст., быў своеасаблівай эстэтычнай спробай аддаліцца ад вострых супярэчнасцей рэальнага жыцця, ад рэвалюцыйнага, вы-зваленчага руху ў свет «касмічных», вечных, агульначалавечых ідэй. Гэта абумовіла адыход сімвалістаў ад традыцый рускай кла-січнай літаратуры, а тым болыд ад рэвалюцыйна-дэмакратычнай эстэтыкі. Не абмінулі названыя вышэй акалічнасці і паэзію Багда-новіча, хоць ніколі, ні ў якія часы, яна не была чыста сімвалісцкай. Аднак подых сімвалізму, і яшчэ ў большай ступені імпрэсіянізму, які як бы знутры афарбоўвае малюнкі, у паэзіі Ба-гдановіча прысугнічае.
У рускай паэзіі Багдановіч нагадваў А. Фета. Той, бадай, першы адчуў даніну захаплення імпрэсіянізмам. У канцы жыцця А. Фет пераклаў на рускую мову кнігу нямецкага філосафа Ша-пэнгаўэра «Мнр как воля н представленне». Яна была блізкай рускаму паэту па светаадчуванні і светабачанні.
М. Багдановічу Фет блізкі тонкімі нюансамі прытоеных рэальных перажыванняу, філасофска-разумовымі развагамі і адна-часовай захопленасцю хараством жыцця, асабліва прыроды. Зоркі, воблакі, завірухі, навальніцы, лес, міфалагічныя постаці лесуна, вадзяніка, русалак, вечна новыя, зменлівыя праявы Красы паста-янна захапляюць паэта. Іншы раз ён глядзіць на свет дзіцячымі вачамі, бачачы ў ім перлы схаванага хараства. У багдановічаўскай паэзіі вельмі шырока выяўлены элемент разумовасці, ціхіх філасофскіх разваг, паэт спыняецца перад многімі загадкамі быц-ця, іх таямнічасцю, бясконцасцю праяў.
«Бальны, бесскрыдлаты паэт» вельмі часта задумваецца над праблемамі смерці, яна, можна сказаць, ніколі не дае яму спакою. Адчуваючы бязлітасны ход быцця і небыцця, яшчэ малады, але ўжо цяжка хворы паэт на працягу ўсёй творчасці адцаецца сумным развагам пра смерць, знікненне чалавека.
Багдановіч ніколі не быў «плакалыпчыкам» народнага лёсу, са-цыяльныя матывы ў ягонай паэзіі займаюць адносна невялікае мес-ца. Мржна сказаць прасцей і грубей: пачатак творчай дзейнасці Багдановіча супадае з выхадам у свет вядомага зборніка «Вехі», па-зіцыю аўгараў якога паэт у шэрагу момантаў падзяляў. Паэзія Ба-гдановіча ніколі не была рэвалюцыйнай, ён не заклікаў да бунту, пратэсту, хоць выразна бачыў «мяжу», якая падзяляе бедньгх і багатых, прадчуваў, якія могуць атрымацца вынікі такога становішча.
М. Багдановіч сімвалістам у дэкадэнцкім разуменні слова ніколі не быў. Ён нават адмяжоўваўся ад дэкадэнтаў. I ў той жа час падзяляў некаторыя сімвадісцкія запаветы: аналогію душэўнага жыцця чалавека з праявамі Сусвету, музыкальную стыхію як першааснову жыцця і мастацтва, зварот да міфа, фальклору. Сімвалізмаў шмат, гэтак жа як паэтаў-сімвалістаў. Яднаюць іх пр-шукі вечных, абсалютных ісцін, вера ў тое, што паэт душой сваёй звязаны з жыццём прыроды, спасцігае душой тайны, загадкі Сусвету.
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла, Рэдкі, прывідны туман; Неба ўсю глыб ажывіўшы, Патроху праз цемнь выглядалі
Зорак дрыжачых вянкі;
Час, калі трэба журыцца Душою на свежых магілах Пуста пранёсшыхся днёў.
У Багдановіча многа падобных вершаў: штосьці нявыказанае ці не да канца выкананае тоіцца між радкоў. Паэт выбірае найчасцей вечар, ноч і такія малюнкі, праявы прыроды, якій самі па сабе нараджаюць у душы прыўзнята-містычны настрой, як бы за-клікаюць да роздуму пра бясконцасць, тайну Сусвету, і міма-лётнасць, кароткасць жыцця на зямлі, бо жыццё ніколі тайну сваю не раскрые і чалавеку не даступіцца да яе.
Разумовы элемент у паэзіі Багдановіча значны. Талент паэта, амаль пазбаўлены стыхіі гумару, смеху, іроніі, нібыта і выкліканы да жыцця дзеля філасофскай засяроджанасці, развагі і роздуму. Выключэнне складаюць творы, пабудаваныя на фальклорных ма-тывах («Мушка-зелянушка і камарык — насаты тварык»). У вельмі многіх вершах сустракаюцца ноч, зоркі, месяц, г. зн. тая пара, калі Сусвет нібы напаказ выстаўляе свае таямніцы і загадкі. Але да паэтаў змроку, Ночы Багдановіч не належаў. Ягоны лірычны ге-рой — асоба актыўная. Ён шукае, імкнецца разгадаць ці хоць прыадчыніць заслону над бясконцымі тайнамі быцця. Хоць яшчэ ніводны паэг, з усіх тых, што хоць калі-небудзь жылі на зямлі, таямніц свету, быцця не разгадаў. Але без імкнення да гэтага няма паэзіі.
Сумна плыве маладзік бледна-сіні Ў небе вячэрнім, зялёным, як лёд; Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрылася шызай расой… Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!
Так у Багдановіча б’ецца жылка-думка: трэба навесці парадак на зямлі, палепшыць жыццё, а тым часам нават невядома, што яно такое, на чым грунтуецца, якія мае мэгы?
Хто мы такія?
Толькі падарожныя, — папутнікі сярод нябёс.
Нашто ж на зямлі
Сваркі і звадкі, боль і горыч, Калі ўсе мы разам ляцім Дазор?"
Сваімі матывамі верш нейкім чынам перагукваецца з ідэяй рамана Кнута Гамсуна «Пад асенняй зоркай», дзе сцвярджаецца думка, што людзі - толькі часовыя падарожнікі на зямлі. Раман Гамсуна пра таямніцы кахання, але і Багдановічаў верш з гэтага пачынаецца:
Я хацеў бы спаткацца з Вамі на вуліцы У ціхую сінюю ноч
I сказаць:
«Бачыце гэтыя буйныя зоркі,
Ясныя зоркі Геркулеса? Да іх ляціць наша сонца, I нясецца за сонцам зямля…
М. Багдановіч успрыняў слоўнае мастацгва сімвалістаў і прыстасаваў яго да ўласных творчых задач. Але ні ў якім разе паэт не адкінуў імпрэсіянізм, сімвалізм, не прайшоў міма новых напрамкаў. ЁН узбагаціў творчымі дасягненнямі імпрэсіяністаў, сімвалістаў уласны верш і гэтым самым беларускую паэзію. Тут, бадай, тая ж работа, што і з перакладамі на беларускую мову Верлена і Верхарна.
Паэзія сімвалістаў была для Багдановіча прыступкай, пад-няўшыся на якую, ён лепей бачыў патрэбы беларускай паэзіі, што яшчэ не ўмела ці недастаткова ўмела выдзяляць свет асобы, тонкія нюансы чалавечых перажыванняў, хараства прыроды, злучанасці чалавечай душы са светам прырзоды.
З. Бядуля, які сам чэрпаў са скарбніцы імпрэсіянісцкай і сімвалісцкай эстэтыкі, пісаў пра Багдановіча ў артыкуле «Натхнен-не і гармонія»: «Азнаёміўшыся з вялікім кветнікам усясветнай па-эзіі ад старадаўніх класічных часоў па сягонняшні дзень, Багда-новіч навастрыў сваё паэтычнае пачуццё, узбагаціўшы ррдную на-цыянальную паэзію новымі формамі, новымі гармоніямі, фарбамі, вобразамі і мелодыямі. Ён умеў знаходзіць фарбы там, дзе другія праходзілі міма, нічога не бачачы.
На беларускай ліры ён выпрабаваў розныя тоны, розныя акорды паэзіі, паказваючы гібкасць і меладыйнасць жывой бе-ларускай мовы, на якой можна выказаць самыя, чуць улоўныя, размаітасці думак і пачуццяў".
Бядуля разумеў Багдановіча як ніхто іншы з беларускіх пісьменнікаў. Бо ягоны творчы шлях быў падобны на багдано-вічаўскі. 3 тым адрозненнем, што Бядуля да 1912 г. да пераезду ў Вільню жыў у глушы, сярод лясоў і поля, а Багдановіч беларускіх краявідаў не ведаў, не бачыў да прыезду ў Вільню і Ракуцёўшчыну ў 1911 г. Пачалі пісаць абодва паэты амаль адначасова. I хоць жылі яны ў розных умовах, мелі непадобную адукацыю (Бядуля скон-чыў хедар, пачатковую яўрэйскую школу, вучыўся ў ешыбоце, які рыхтаваў рабінаў), а Багдановіч гімназію і ліцэй, але ў творчасці абодвух паэтаў як бы адчуваецца подых імпрэсіянізму і сімвалізму.
Збліжае Бядулю і Багдановіча яшчэ тое, што яны не належалі, як Купала і Колас, да сялянскай масы, не мелі пад нагамі, калі можна так сказаць, цвёрдага народнага грунту, таго, што звычайна называецца светаадчуваннем, светабачаннем. Яны — інтэлігенты. Бядуля ў першым пакаленні, Багдановіч — у другім.
А подых новых плыняў, у дадзеным выпадку імпрэсіянізму, сімвалізму, як бы насіўся ў паветры. Гэты подых і Купалу закрануў, у меншай ступені Коласа, але так альбо Інакш элементы імпрэсіянізму і сімвалізму ў беларускай літаратуры прысутнічаюць. Бядуля піша: «Усюды ёсць хараство — у вясновым красаванні дрэваў, у сінякрылым матыльку, у залатых струнах сонца, у шэп-тах ветру, у шуме чароту ля рэчкі, усюды…
Песня рвецца і ліецца На раздольны, вольны свет. Але хто яе пачуе? Можа, толькі сам паэт.
Бо людзі заняты сваімі будзённымі справамі жыцця. Пачуцці ў іх агрубелі штодзёншчынай. Яны ходзяць па дарагіх скарбах, як па простых каменнях, не прыкмячаючы іх, і толькі адзін паэт, каторы адцаецца ўвесь служэнню музам, гэта ўсё бачыць і адчувае…"11
Імпрэсіянізм, які захапіў Бядулю і Багдановіча, адлюстроўвае не столькі акаляючы свет, аб’ектыўную рэальнасць, колькі ўласныя пачуцці, суб’ектыўны вобраз убачанага і адчутага:
Падымі угару сваё вока, I ты будзеш ізноў, як дзіця, I адыйдуць-аллынуць далёка Усе трывогі зямнога жыцця.
Ціха тучу блакіт эакалыша, У душы адрасце пара крыл, — Узляціць яна ў сінюю вышу I ў струях яе змые свой пыл.
Там не трэба ні шчасця, ні ласкі, Там няма ні нуды, ні клапот. Ты — царэвіч цудоўнае казкі, Гэта хмара — дыван-самалёт!
Рускія сімвалісты падхапілі ў французскага паэта Шарля Бад-лера, аўтара славутага зборніка «Кветкі зла», тэорыю «адпавед-насцяў» — стоеных, інтуітыўна спасцігаемых аналогій паміж з’явамі прыроды і рухамі душы паэта. Найшырэйшае і найглы-бейшае мастацкае ўвасабленне гэтай тэорыі знаходзім у Поля Верлена, якім захапляўся Багдановіч і шмат вершаў якога пераклаў на беларускую мову. Верлен быў настаўнікам для рускіх сімвалістаў. «Да Верлена сімвалізму не было», — пісаў В. Брусаў12.
Багдановіч найбольш захапляўся паэзіяй Фета і Верлена, мас-такамі, якія ўнеслі ў паэзію імпрэсіяністычнае майстэрства ўлоўліваць імгненныя тонкія зрухі настрояў, душэўных пера-жыванняў і як бы праз іх гаядзяць на акаляючы свет, на прыроду. Большасць вершаў Багдановіча, прысвечаных з’явам прыроды, ме-навіта такія:
Па-над белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра Ў струнах сонца залатых, — Ён дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чутаа ў іх.
I ліецца хваляй песня, — Ціхі, ясны гімн вясне. Ці не сэрца напявае, Навявае яго мне?
Ці не вецер гэта звонкі Ў тонкіх зёлках шапаціць? Або мр сухі, высокі Ля ракі чарот шуміць?
Паэт вельмі часта глядзіць на неба. Месяц, зоркі, воблакі, сон-ца — пастаянныя вобразы паэзіі Багдановіча. Адухоўленая прырода як бы перагукваецца з сэрцам, душой паэта. Зрухі душы, яе тонкія, ледзь улоўныя нюансы маюць сваіх адпаведнікаў у шматлікіх, разнастайных з’явах прыроды. «Пейзаж душы» паста-янна перагукваецца з прыродным пейзажам. Ва ўсім гэтым ёсць нейкі філасофскі грунт. Сімвалісты імкнуліся адчуць невымоўнае, трансцэндэнтнае, што немагчыма выказаць словамі і што з усіх мастацтваў здольна выявіць адна толькі музыка. Багдановіч такса-ма надае музыцы выключнае значэнне. У вершы, які пачынаецца радкамі «Па-над белым пухам вішняў» эпіграфам узяты радок з Верлена «Ое 1а тші^це ауапі Іоніе сЬозе» («Музыка перш за ўсё»).
Спакойная, як бы сузіральная ліра Багдановіча пры ўсёй стрыманасці вельмі музыкальная. У паэта і двух вершаў не зной-дзеш, якія б былі напісаны ў адным рытмічна-музыкальным ключы.
Вершам Багдановіча на міфалагічныя тэмы не надавалася на-лежная даследчыцкая ўвага. Тым часам гэта цэлы цыкл, які ўва-ходзіць у першы раздзел «Вянка» — «Малюнкі і спевы» — «У за-чарованым царстве». Ёсць такія вершы і па-за межамі «Вянка».
«Назва «У зачарованым царстве», якую Багдановіч даў цыклу, зусім дакладна раскрывае яго асаблівасці. Мы сапраўды знахо-дзімся ў «зачарованым царстве», дзе рэальнасць і выдумка, рэчаіснасць і паэзія вычварна пераплятаюцца паміж сабою, дзе знікаюць выразныя межы паміж рэальным пейзажам (рэальны ўмоўна, паколькі ўвесь цыкл нерэалістычны) і пейзажам прывідным, які ўзнікае ў рамантычным светаадчуванні паэта… У гэтым сэнсе метад Багдановіча ў шэрагу вершаў з’яўляецца мета-дам імпрэсіянісцкім"13.
«Цэнтральнае месца сярод шматлікіх міфалагічных вобразаў, якія выкарыстаны Багдановічам у цыкле «У зачарованым цар-стве», — піша М. Грынчык, — займае вобраз лесуна (вершы «Хрэсьбіны лесуна», «Лясун», «Старасць», «***Чуеш гул? — гэта сумны, маркотны лясун…», «Возера» і інш.). I гэта невыпадкрва. Маладому паэту, шчыра закаханаму ва ўсё роднае, хоць і далёкае беларускае, не мог не імпанаваць такі надзвычай пластычны і ве-лічны врбраз старажытнага народнага светасузірання"14. В. Лас-тоўскі пісаў: «Край беларускі лясісты і балоцісты. Вось нам і трэба стварыць паэзію лесу, паэзію дрыгвы. Украінская стыхія — стэп, у нас наша стыхія — лес і балота. Тут ёсць свая адменная краса, ад-менная рытміка, адменны чар. Трэба іх падглядзець, знайсці і вы-несці на шырокі свет"15.
Гэтая думка з’яўляецца вядучай у артыкуле М. Багдановіча «Забыты шлях». Таксама шэраг іншых крытычных выступленняў, прысвечаных славянству, сведчаць аб незвычайна вострым адчу-ванні паэтам духоўнай своеасаблівасці кожнага са славянскіх народаў. Да ліку гэтых асаблівасцей належаць умовы гістарычнага бытавання народа, геаграфія, псіхалагічны склад.
Думаецца, аднак, не толькі гэтыя прычыны прыцягаулі ўвагу паэта да беларускага міфа, паэтычным увасабленнем якога паэт фактычна пачаў сваю творчасць. Перыяд, у які ўкладваецца паласа паэтычнай работы Багдановіча, характарызуецца духоўнай няўстойлівасцю, цьмянасцю грамадскіх ідэалаў, нявер’ем у іх, упадніцтвам. Паэт інтуітыўным чуццём пранікае ў сутнасць міфа. Для яго міф не штосьці забабоннае, народжанае цемнатой, не-прасветленасцю далёкіх нашых продкаў. Міф — бачанне свету. Дарэчы, бачанне сінкрэтычнае, якое ўключае паэзію, рэлігію, філасофію. Паэт лічыць: і ў ягоны час міф не лішні, бо свет па-ранейшаму поўны загадак, таямніц. Рускі сімвалізм бачыў паэзію праз прызму рамантычнага ідэалізму, як інтуітыўнае спасціжэнне таямнічай сутнасці свету, космасу і душы чалавека. Арыентацыя Багдановіча на міф у нейкай меры набліжае яго да сімвалістаў.
У эпоху Багдановіча, калі літаратура пацягнулася да фальк-ларызму, да міфа, легенды, народна-паэтычнага вобраза, усё гэта стала прыёмам у паэзіі, асабліва ў школе сімвалістаў.
Аднак адносіны Багдановіча да міфатворчасці асаблівыя. ЁН не навязвае народным міфалагічным вобразам адпаведных настрояў, перажыванняў, а ўспрымае іх беспасрэдна, з дзіцячай адкрытасцю і наіўнасцю.
Паэт пражыў сваё кароткае жыццё ў «зачарованым царстве» ідэалізаванай бацькаўшчыны, якой ён не бачыў. Не бачыў яе аб-сягаў, палёў, лясоў, краявідаў, нават жывой народнай гаворкі не чуў, жывучы ў іншым моўным асяроддзі.
Да прыроды як тэмы матываў лірыкі Багдановіч звяртаўся, можа, нават болей, чым які-небудзь іншы беларускі пазт. Таму ён надзяляў яе не рысамі, падгледжанымі ў рэальнасці, а адмецінамі, якія знаходзіў у народнай творчасці і ў сваёй паэтычнай фантазіі.
Лёгка можна адчуць, скажам, рознасць пейзажнай лірыкі Яку-ба Коласа і Максіма Багдановіча. За вобразамі прыродных з’яў у Коласа чуюцца часта прыкметы сацыяльнага жыцця («Як мы, хмаркі, вы без долі» («Хмаркі»); «Грымні ты, бура, ды грымні ду-жэй» («Навальніца»). Не тое ў Багдановіча.
Сумна плыве малвдзік бледна-сіні Ў небс вячэрнім, зялёным, ях лёд…
«Хтр бачыць такія колеры, — піша М, Грамыка, — колеры му-драсці і спакою, той мае права.
Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!"
Міхайла Грамыка далей пісаў: «Правадыр «зачарованага царства» быў надзвычайна вострым эстэтам. Усё пекнае, выразнае і пластычнае вабіла яго: глыбокая думка, музычны твор, золак майскай раніцы, іскрыстае віно!"16
Наяўнасць у лірыцы Багдановіча вялікай колькасці лесуноў, вадзянікаў, русалак, «пана Падвея», іншых герояў беларускай міфалогіі, відаць, нельга вытлумачыць толькі тым, што будучы па-эт яшчэ ў дзяцінстае наслухаўся пра іх, а стаўшы паэтам, хацеў выявіць духоўную адметнасць роднага краю.
Лесуны, вадзянікі, русалкі Багдановіча выкліканы да жыцця няўстойлівым, хісткім часам, песімістычнымі грамадскімі на-строямі, якія асабліва ўзмацніліся пасля паражэння народніцкага руху і першай рускай рэвалюцыі. Амаль усе міфалагічныя героі Багдановіча апанаваны безнадзейным сумам, безвыходнасцю.
Брыдзець, пахіліўшысь панура, Лясун на раздоллі дарог. Абшарпана старая скура, Зламаўся аб дзерава рог.
Спяшыць ён дайсці да трасіны: Там — мяккія, цёплыя мхі, А тут толькі плачуць асіны Ды б’юцца галіны альхі.
Вядома, лесуноў, падвеяў, русалак, пугачоў можна ўспрымаць як мастацкія алегорыі. Дзякуючы гэтым вобразам паэт напісаў шэраг бліскучых, непадобных ні на якія іншыя, вершаў. У іх ліку «Падвей», «Змяіны цар», «Возера», «Русалка», «Срэбныя змеі», «Завіруха» і шэраг іншых.
Судакрануўшыся са старажытна-наіўным светам міфа, ліра Багдановіча як бы ажывае, пашырае абсягі, гарызонты бачання навакольнага жыцця. Жыццё — тайна, загадка, і ніхто гэтай тайны не разгадаў.
Міфалагічнае светаадчуванне ўзбагачае мастацкую палітру паэта, дапамагае яму знайсці новыя рытмы, інтанацыю, танальнасць вершаў. Вось дынамічны, надзвычай рухомы малюнак зімовай мя-целіцы ў вершы «Падвей». Ён падаецца як нястрымны шалёны танец міфічнага Падвея:
Разгулялася вясёлая мяцель, Прабудзіўся, ў поле кінуўся Падвей. Ў галаву яму ударыў снежны хмсль, — I не змог ён буйнай радасці сваей.
Такі выразны, напоўнены імклівымі рытмамі - цяжка знайсці што-небудзь падобнае ў народных танцах — верш наўрад ці атрымаўся б, каб паэт не ўвёў у яго напаўзабытага паганскага бога Падвея.
Інструментоўка верша на гукі с, ц, д, р алітэрацыйная, аса-нансная яго аснова — а, у, о — выдатна перадаюць малюнак неўтаймаванай снежнай стыхіі.
Яшчэ раз сустракаецца «пан Падвей», які «справіў гулянку», у ввршы «Завіруха». Ён з’яўляецца як бы паўторам вельмі запа-мінальнага верша «Падвей». Рытміка-інтанацыйны малюнак тут іншы, але мастацкі прынцып той жа: гукаперайманне. Ча-тырохразовы паўтор на плошчы невялікага — чатырнаццаць радкоў - верша «***У бубны дахаў вецер б’е» стварае адпаведнае, выразнае ўражанне ад снежнай — якая нібы цяжка ўздыхае — віхуры.
Яшчэ верш пра вадзяніка «Асенняй ночай». Герой яго тут не названы, але ў Багдановіча ёсць верш «Вадзянік», дзе малюнак чымсьці падобны. Багдановічавы вадзянікі ў адрозненне ад Пад-веяў - не актыўныя фігуры. Тыя носяцца, скачуць нібы апанта-ныя, гэтыя — спяць.
Спакойна мне тут пад вадою: Залёг я ля млына на дне; Апруся на кола рукою, — Млын казку старую пачне.
Кругі завіруюцца жорнаў, Трасецца хадырна сцяна; А думы — як колас без зёрнаў, — Усё мяне цягне да сна.
Вядома: з нямецкіх паэтаў Багдановічу найболып падабаўся Гейнэ. Ягоную «Сасну» ён пераклаў на беларускую мову. Верш
«Асенняй ночай» рытміка-меладычным ладам дакладна паўтарае гейнэўскую Лярэлею. Але зместам ён на яе зусім непадобны. Змест гэты выказаны ў вершы «Русалка».
Пейзажныя вершы Багдановіча ў многіх выпадках пабудаваны на еднасці адчуванняў, перажыванняў лірычнага героя і праяў на-вакольнай прыроды або нават Сусвету:
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў нсбе ціха зоркі расцвілі.
Заварожаны вячэрняй цішынёй, Я не цямлю, дзе рука, дзе галава; Бачу я, з прыродай зліўшыся душой, Як дрыжаць ад ветру зоркі нада мной, Чую ў цішы, як расце трава.
Рытміка-інтанацыйны лад верша як бы закалыхвае, за-варожвае. Знойдзена дзіўнае спалучэнне слоў, іх інструментоўка дакладна адпавядае зместу, зачароўвае фарбамі, музыкай надыхо-дзячай ночы («***Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог…»). У той жа час верш у вышэйшай ступені пластычны, словы прадметныя, «адчувальныя».
У прыродаапісальных вершах Багдановіч — паэт думкі, арганічна сплаўленай з палымяным пачуццём. Вядома, ёсць у гэ-тых вершах адбіццё шматслойнай культуры пушкінскага верша, але яшчэ больш аднамомантных лірычных зрухаў, характэрных для кароткага імпрэсіяністычнага верша А. Фета.
Беларускія ўплывы і ўражанні праходзяць чырвонай ніццю праз усю творчасць Багдановіча. Жывучы далёка ад Беларусі, у іншым моўным асяродцзі, не бачачы краявідаў роднай зямлі, паэт тым не меней пісаў пра родны край. Гэта была ягоная радасць, натхненне. Да таго як у 1911 г. паэт убачыў родны край, Вільню, пажыў у Ракуцёўшчыне, адзінай ягонай духоўнай апорай былі кнігі пра Беларусь, міфы, песні, казкі.
Любоў да роднага краю была настолькі магутнай, усёабдым-най, што правёўшы дзяцінства, юнацгва ў Шжнім Ноўгарадзе, па-эт зусім не адбіў у сваіх вершах краявідаў Паволжа, пры-уральскага стэпу, куды ездзіў лячыцца кумысам, Крыму, дзе ён таксама пабываў. Гэта можна вытлумачыць толькі адной ака-лічнасцю. Уся істота паэта была ахоплена такой нястрымнай лю-боўю да бацькаўшчыны, што нічога, апроч яе, ён проста не мог успрымаць.
Адносна вобразаў мінулага Беларусі і народнай міфалогіі, якія выяўлены Багдановічавай «паэзіяй роднай Беларусі», 3. Бядуля піша: «Тое неўлавімае і невыразнае, атуленае пылам стара-светчыны, цераз прызму яго класічнай паэзіі пералівалася яснымі і выразнымі вясёлкамі («Слуцкія ткачыхі», «Летапісец» і інш.).
Беларуская міфалогія з тыгеля яго творчасці выходзіла Ірацыйная і зычная, нібы каскад брыльянтаў ударыўся аб гулкае залатое дно".
Прафесар I. Замоцін справядліва сцвярджае, што Багдановіч «можа быць да вядомай ступені залічан» да групы рускіх беле-трыстаў канца XIX — пачатку XX стагодцзя (А. Чэхаў, А. Купрын), да якой належаць і паэты-сімвалісты". «Гзтым уласна і тлумачыц-ца, што ён, будучы далёкім ад інтэлігенцкага мяшчанства, не вы-явіў, аднак, болыл азначана свае грамадска-палітычныя пазіцыі, а жыў агульным адмаўленнем сучасных яму сацыяльных су-пярэчнасцей… Да гэтага неабходна дадаць, што сацыяльна-культурная пазіцыя М. Багдановіча была цесна ўвязана з імкнен-нямі нацыянальнага беларускага адраджэння і ў ім уласна больш за ўсё знаходзіла сваё канкрэтнае выяўленне"18.
Паўстае яшчэ адно пытанне. Па свайму зместу болыпасць вершаў Багдановіча маюць налёт смутку, тугі, песімізму. Зноў варта пагадзіцца з думкай аўтарытзтнага даследчыка творчасці Багдановіча I. Замоціна: «Песімізм наогул быў уласцівы той групе інтэлігенцыі, да якой мы толькі што залічылі Багдановіча.
Крыніцы яго песімізму былі падвойнага роду — і сацыяльна-культурнага, і чыста літаратурнага характару. Першую крыніцу трэба шукаць у ўмовах сацыяльна-культурнага быту яго баць-каўшчыны, гістарычны лёс якой ён перажываў дужа чула і нават хваравіта, хоць і браў пасільны яму ўдзел у яе адраджэнні. Другая крыніца крыецца ў сімвалізме, асабліва ў французскім, і ў прыватнасці ў Верленаўскім, таму Іпто якраз у Верлена М. Багда-новіч сустрэў тое песімістачнае светаразуменне, з якім у яго псіхіцы знайшліся некаторыя агульныя пвражыванні".
Даследчыкі творчасці М. Багдановіча вельмі многа пішуць аб сувязі гэтай творчасці з рускай класічнай паэзіяй, у прыватнасці з лірыкай Пушкіна. Між тым гэта пакуль яшчэ адкрытае пытанне. Вядома, Багдановіч любіў, ведаў Пушкіна, Лермантава, не выклю-чана — Баратынскага. Шматслойная пушкінская повязь адчуваец-ца — даволі выразна, — напрыклад, у такіх вершах, як «Летапі-сец», «Перапісчык», «Кніга». Але ў цэлым лірыка Багдановіча цяс-ней змыкаецца з паэзіяй Цютчава, Фета і, магчыма, у некаторай ступені Надсана.
Не трэба забываць: асноўная творчая задача Багдановіча, якую ён свядома ставіў перад сабой, як паэтам: браць. Браць для ўзбагачэння пакуль што беднай беларускай літаратуры адкуль можна і ІІгго можна. Па-першае, формы, якія «мужыцкая» бе-ларуская літаратура сама па сабе нарадзіць не можа. Па-другое, і зместбраць, інтзлігенцкае, тонкае, далікатнае, калі можна сказаць, светаадчуванне, светабачанне, якое ў рускай, французскай літаратуры выпрацоўвалася вякамі, а ў беларускай літаратуры па-куль што не ўзнікла. У Цютчава:
Нсбесный свод, горяіцнй славой звсздной, Таннствснно гляднт яз глубнны, — Н мы плывем, пылаювдсю бездмой Со всех сторон окружены.20
(*Как океан обьемлет шар земной…") А вось Багдановіч:
Як моцны рэактыў, каторы выклікае Між строк ліста, маўляў нябожчыкаў з магіл, Рад раньш нявідных слоў, — так цемень залівае Зялёны, быццам лёд, халодны небасхіл, I праз імглу яго патроху праступае Маленькіх, мілых зор дрыжачы, срэбны пыл. Здароў, радзімыя! Мацней, ясней гарыце I сэрцу аб красе прыроды гаварыце!
Крытык А. Навіна (А. Луцкевіч) называе Багдановіча паэтам «чыстай красы». Але што такое «чыстая краса» і краса наогул? Стагоддзямі паўстае гэта пытанне, і кожны паэт, асабліва той, што задумваецца над «праклятымі» пытаннямі Жыцця, Кахання, Смерці, не можа абмінуць гэтай вечнай тэмы. Ён шукае ідэальныя моманты, гармонію жыцця і, натхняючыся імі, дае свой адказ.
Вялікая, можна сказаць, найболыдая заслуга Багдановіча перад беларускай паэзіяй якраз у тым, што ён вылучыў, паставіў у паэзіі на першае месца пачуццё асобы. Грунтуючыся на здабытках народнай паэтыкі, фальклору, беларуская паэзія нават у асобе та-кога выдатнага яе прадстаўніка, як Янка Купала, паказвала су-марнага героя, героя масавай, калектыўнай эмоцыі. А жыццё нават у такім забітым краі, як Беларусь, патрабавала ўжо і другіх песень. У гэтым жыцці нараджаўся герой як асоба са сваім унутраным жыццём, з морам жаданняў, мараў, запатрабаванняў. Па гэтай прычыне верш «Зорка Венера» Багдановіча адразу атрымаў усеа-гульнае прызнанне. «Зорка Венера» — па жанру гарадскі раманс. Іх многа было, такіх сумна-журботных песень у народным асяроддзі, асабліва ў гарадскім, сярод больш-менш адукаванага мяшчанства. Пісалі іх такія паэты, як Надсан, і нават меншыя па характару даравання. Але духоўная патрэба ў такіх песнях была: мітуслівае жыццё, яков набывала ўсё большую імклівасць, раз’ядноўвала закаханыя пары, рвала ніці духоўнай сувязі. Былі, вядома, «жестокне» рамансы, дзе «коварный соблазннтель» на-сміхаецца над простай, якая аддала яму чыстае каханне, дзяўчынай.
Багдановіч, выдатны паэт, не мог пайсці па такім шляху. Як і ў многіх іншых вершах, прысутнічае ў рамансе неба з планетай Вене-рай, зоркай закаханых, шчыры маналог лірычнага героя да дзяў-чыны як і ягоная заява аб тым, што «расстацца нам час наступае». Чаму немінучае расстанне? Паэт не ўдакладняе прычын. Ці мала іх можа быць у маладосці, калі маладыя людзі паспелі адзін другога пакахаць, але не паспелі ўладкаваць сваё жыццё. У вьшіку роля Багдановіча з кожным новым дзесяцігоддзем, з новым вітком развіцця грамадства як бы ўзрастае. Бо ён востра адчуваў, пісаў пра вечныя пачуцці, якія ніколі не знікнуць, пакуль будуць жыць на зямлі людзі.
Матывы кахання — дамінуючыя ў паэзіі Багдановіча. Такой канцэнтрацыі пачуцця кахання, яго пераходаў, пераліваў да Багда-новіча беларуская паэзія яшчэ не ведала.
М. Багдановіч перакладаў многіх паэтаў, але французскі паэт Поль Верлен займае ў ягонай творчасці першае месца. 22 ягоныя вершы пераклаў Максім Багдановіч.
Чым захапляў Багдановіча Верлен? Ён блізкі беларускаму паэту па духу, светаўспрыманню, светабачанню.
Верлен пісаў пасля паражэння Парыжскай Камуны, якой спа-чуваў, стаяў да якой досыць блізка. Крах Камуны азначаў для яго крах высокіх уласных ідэалаў. У артыкуле «Поль Верлен і дэкадэн-ты» М. Горкі пісаў: «Верлен быў больш ясны і просты, чым яго вучні: у сваіх меланхалічных вершах, дзе гучыць глыбокая туга, быў ясна чуцен крык адчаю, боль чуллівай і пяшчотнай душы, якая прагне святла, прагае чысціні, шукае Бога і не знаходзіць, хоча любіць людзей і не можа"21. Пераклады з Верлена прыпада-юць на час, калі Багдановіч адчуваў асаблівую адзіноту. Гэта той жа 1911 г., пачатак 1912 г., калі паэт перажываў востры душэўны крызіс. Сябры раз’ехаліся, каханая Аня Какуева вучылася ў Пе-цярбурзе. Смутак, адзінота, адчуванне безвыходнасці. Якраз у гэты час як бы прыходзіць на дапамогу Верлен. Багдановіч адчуваў яго, як ні адзін славянскі паэт.
Беларускі паэт выдатна адчуваў пералівы, пераходы пачуцця лірыкі Верлена, музыкальнасць яго паэтычнага радка, падтэкст, «ціхамірнасць», пяшчотнасць ягонай паэзіі. Гэтымі якасцямі Ба-гдановіч сам валодаў. Верлен быў ягоным таварышам па няшчас-цю, па вострым, балючым адчуванні жыцця, якое на кожным кроку раніла кволае, далікатнае сэрца паэта.
Аднак ён не адмаўляўся ад тэмы сацыяльнай, нацыянальнай, нават паэзію калектыўна-масавай эмоцыі не адмаўляў («Краю мой родны! Як выкляты богам…», «***Рушымся, брацця, хутчэй»). Але не толькі ва ўзбуджэнні грамадзянскіх, грамадскіх пачуццяў бачыў ён прызнанне паэта. Нездарма ў 1913 г., у сярэдзіне якрга адбыла-ся дыскусія аб прызначэнні паэзіі ў газеце «Наша Ніва», Багда-новіч прысвяціў верш Ластоўскаму, які распачаў дыскусію артыкулам «Сплачывайце доўг» («Ліст да п. В. Ластоўскага»).
Многія вершы Багдановіча напісаны ў імпрэсіяністычнай манеры. Гэта імгненні, малюнкі, замалёўкі, якія нас уражваюць, хоць у большасці іх, здаецца, няма нічога асаблівага. Тонкай паэтычнай душой Багдановіч адчувае вабнасць, прыгажосць гэтых імгненняў і малюнкаў. Ён здольны схапіць, як бы спыніць цудоўныя хутка-плынныя моманты навакольнага жыцця, засяродзіць на іх позірк, адчуць іхнюю прыгажосць.
Вы, хто любіце натрапіць Між страніц старых, пажоўклых Кнігі, ўжо даўно забытай, Блёклы, высахшы лісток, — Праглялзіце гэты томік: Засушыў я на паперы Краскі, свежыя калісьці, Думак шчырых і чуцця.
У пейзажнай лірыцы паэт таксама не дае шырокіх карцін, ён намалёўвае толькі асобныя штрыхі і іх суб’ектыўнае праламленне ва ўласнай душы. ЁН замяняе апісанні, карціны толькі асобнымі штрыхамі, дэталямі. Навакольны свет ва ўспрыманні паэта як бы раскладаецца на паасобныя моманты, імгненні. Менавіта яны складаюць змест Багдановічавых мініяцюр.
Багдановіч ставіць эпіграфам верша «Маёвая песня» выраз П. Верлена «Музыка перш за ўсё». Даніна музыкальнаму, рытмічнаму боку паэзіі харакгарызуе стыль А. Фета, А. Блока, у беларускай паэзіі - 3. Бядулі і М. Багдановіча. Гэта характэрная рыса імпрэсіяністычнай манеры. Паўторым радкі.
Панад белым пухам вішняў, Быццам сіні аганёк, Б’ецца, ўецца шпаркі, лёгкі Сінякрылы матылёк.
Навакол усё паветра У струнах сонца залатых, — ЁН дрыжачымі крыламі Звоніць ледзьве чугна ў іх.
Верш, апрача метафары «ў струнах сонца залатых», дакладны прадметнымі рэаліямі, пластычнасцю, канкрэтнасцю вобразаў. Багдановіч дае нібы накіды жыцця, выяўляе асобныя яго моман-ты, імгненні, якія змяняюцца, саступаючы іншым момантам, імгненням, мімалётным уражанням. На працягу далейшага развіцця эстэтычных поглядаў французская паэзія не пакідае спробы пераняць ад жывапісу ягоныя «зрокавыя» метады.
Толькі ўражанні перадаюцца фарбамі. Каларыт — усё, малю-нак — ніпгго. Акадэмічная перспектыва замяняецца тэорыяй «пятен» (плям). Удалечыні няма ні людзей, ні прадметаў, яны толькі «красочные» плямы. Імпрэсіянізм вынікае са зрокавых вобразаў, якіх не ўспрымалі мастакі ранейшых напрамкаў або не бралі іх пад увагу. Імпрэсіяністы з гэтага пачалі: яны актыўна выкарыстоўвалі светлавыя, колерньш асаблівасці ўздзеяння на малюнак кантрастаў і дадатковых колераў. Імпрэсіяністы звярнулі ўвагу на з’явы, якія ў сканцэнтраваным выглядзе ствараюць аптычныя ілюзіі.
Калі ў любімых Багдановічам паэтаў - Фета, Блока — абрысы малюнка расцягненыя, часам няпэўна-абстрактныя, то ў ягонай уласнай творчай практыцы справа абстаіць інакш. Ён цвёрда стаіць на пазіцыях рускай класічнай паэзіі, з яе прадметнасцю, «рэчавасцю» свету. Агульная рыса эпітэтаў Багдановіча — кан-крэтаасць. Пераважае ў ягоных вершах зрокавы эпітэт (сіняватая ноч, бледна-сіні маладзік, месяц чырвона-жоўты).
Сімвалізм з яго туманнымі, няпэўнымі, неакрэсленымі арыенцірамі мала што мог даць сялянскай, «мужыцкай» літара-туры з яе выразнымі сацыяльнымі і нацыянальна-вызваленчымі ідэаламі. Аднак даў. Перш за ўсё культуру верша. I Янка Купала адразу апрануў у вопратку гэтай культуры свае паэмы «Адвечная песня» і «Сон на кургане». Тым болей, што польская літаратура, якую паэт ведаў і за развіццём якой сачыў, не абмінула сімвалізм (Пшыбышэўскі).
М. Багдановіч, выхаваны на рускай класіцы, не мог абысці во-пыту паэзіі «сярэбранага веку» (Фет, Цютчаў), якая ўжо адчула павевы імпрэсіянізму. Беларускага паэта вабіла спакойная жыва-піснасць, мірная сузіральнасць, антычная прыхільнасць да дакладных, бачна-адчувальных эпітэтаў. Зноў звернемся да ўжо цытаваных радкоў.
Ціха па мяккай траве Сінявокая ноч прахадзіла;
Ціха з заснуўшых палян Плыў у гару і знікаў, Быццам дым сіняваты з кадзіла, Рэдкі, правідны туман…
Мастацкая ўражлівасць паэта, поўная пантэістычных настрояў, як бы яднае праявы жыцця прыроды і тонкія зрухі душы лірычнага героя:
Пала раса; у палёх Загарэліся пацеркі мілых Жоўта-чырвоных агнёў… Час, калі трэба журыцца Душою на свежьгх магілах Пуста пранёсшыхся днёў.
Ні ў Купалы, ні ў Коласа не заўважаецца гэткага паралелізму ў яднанні карцін прыроды і жыцця чалавечай душы. Найболыы лю-біць паэт вечар, ноч, калі перад чалавекам выразней выступае не толькі зямля з яе ценямі, гукамі, рознымі прадметамі, але і неба з яго таямнічымі зоркамі, бясконцым, загадкавым абсягам:
Вечар на захадзе ў попеле тушыць Кучу чырвоных кавалкаў вугля; Ціха ўсё; вецер лістка не зварушыць, Не скалыхнуцца ні траўкай паля;
Іскрацца зорак сняжынкі маркотна, Збожжа пакрылася шызай расой… Кіньма жа думкі аб долі гаротнай, Хоць бы на момант спачынем душой!
Ціхая, спакойная, пейзажная, калі можна так сказаць, лірыка Багдановіча трымаецца на апавядальнай інтанацыі. I калі ў гэтую лірыку ўрываецца «я» паэта, то яно асабліва не вылучаецца, зліваецца з агульным кантэкстам.
Памер пяці-, шасціі сямістопнага ямба або харэя, на якім трымаецца верш, робіць яго рэчытатыўным, яшчэ больш пад-крэсліваючы яго апавядальнасць. Але паэт можа прыдаць дына-міку паэтычнаму апавяданню, хоць у ім, здавалася б, няма ніякай «выбуховасці».
Цёплы вечар, ціхі вецер, свежы стог, Улажылі спаць мяне вы на зямлі. Не ўстае стаўпом пыл светлы ўздоўж дарог, Ў небе месяца праглянуў бледны рог, Ў нсбе ціха зоркі расцвілі.
Паэтыка Багдановіча нясе на сабе адбітак метафарычнага ўспрымання свету:
Панурая, вялізная жывёла Па шыры неба ў даль марудна праплывае. Ўсё сціхла. Але вось паветра рассякае Агністы меч і зіхаціць вясёла.
Ударыў ён — і грукат пракаціўся; Мігае грозны меч, удары не сціхаюць, I ўніз халодныя бічы крыві сцякаюць, А людзі кажуць: гэта дожпж праліўся.
Шматзначнасць мастацкага вобраза вядзе да міфа. Паэт як бы «асучаснівае» міф. Лясун — вобраз, які атрымаў сталую прапіску ў паэзіі Багдановіча, нагадвае рэфлектуючага інтэлігента, па-збаўленага волі, сілы, бездапаможнага і хворага.
Ўсё дзіка, пустынна імшыцца, Агністая спека стаіць. На моху між спелай брусніцы Лясун адзінокі ляжыць.
Каравая моршчыцца скура, Аброс цёмным мохам, як пень, Трасе галавою панура, Бакі выгравае ўвесь дзень.
Гляджу на яго я уныла, — На сэрцы і жаль, і жуда: Ўсё знікла — і ўдаласць, і сіла! Прапала, як дым, як вада!