Прыказкі і прымаўкі
Як вядома, тэрмін — «гэта слова ці словазлучэне, якое дакладна абазна-чае, называе пэўнае паняцце і становіцца агульнапрынятым, як бы ўза-коньваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі і г. д.». Прыказка — несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку і ўсе, што ўваходзяць у парэмійны склад. Аднак калі звярнуцца… Читать ещё >
Прыказкі і прымаўкі (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
1. Размежаванне прыказак і прымавак
Прыказкі, як і іншыя моўныя адзінкі, даследуюцца з чатырох бакоў: семантычнага, этымалагічнага, граматычнага і стылістычнага. Перш чым гаварыць пра асноўныя асаблівасці прыказак у іх лінгвістычным плане, неабходна коратка спыніцца на пытанні пра размежаванне паняццяў «прыказка» і «прымаўка».
«Даволі многія парэміялагічныя зборнікі XIX-XX стст. уключалі ў сябе фальклорны матэрыял пад агульнай назвай „Прыказкі і прымаўкі“. Пры гэтым адны складальнікі зборнікаў не размяжоўвалі паняццяў „прыказка“ і „прымаўка“, другія — спрабавалі выявіць розніцу, знайсці мяжу, якая раздзяляе прыказку і прымаўку. Пытанне пра размежаванне гэтых паняццяў не раз закраналася ў тэарэтычных літаратуразнаўчых працах, аднак і сёння яно не мае адназначнага рашэння» [13, c. 34]. У энцыклапедыях, лексікагра фічных даведніках і навучальных дапаможніках пераважае думка, што прымаўка «адрозніваецца ад прыказкі тым, што не з’яўляецца закон-чаным суджэннем і звычайна не мае павучальнага зместу». Нягледзячы на такое, здавалася б, лагічнае размежаванне дзвюх моўных з’яў, іх вельмі часта змешваюць, у тым ліку і ў тлумачальных слоўніках, прыводзячы ў якасці ілюстрацыйнага матэрыялу ў слоўнікавых артыкулах. Так, у ТСБМ ужыванне слоў жыццё і перайсці ілюструецца народным афарызмам «Жыццё пражыць — не поле перайсці» [12, т. 2, с. 267], але ў адным выпадку гэта выслоўе суправаджаецца паметай «прыказка», а ў другім (т. 4, с. 184) — паметай «прымаўка». З аналагічнай з’явай сутыкаемся і ў іншых тлумачальных даведніках. Напрыклад, у «Фразеалагічным слоўніку рускай мовы» (т. 8, с. 39) слова бор мае ілюстрацыю «Кажна сосна свому бору шуміць», з паметай «прыказка», а слова бусько (т. 8, с. 42) ілюструецца народна-дыялектным афарызмам «На готово кубло бусько найдзецца» — гэты прыклад пазначаецца паметай «прымаўка», хоць абодва выслоўі, і гэтае, і папярэдняе, аднатыпныя: характарызуюцца закончанасцю ў граматычных адносінах, ужываюцца ў вобразна-пераносным плане і маюць павучальны змест.
У мастацкіх тэкстах розных аўтараў таксама сустракаюцца нярэдкія выпадкі, калі адзін пісьменнік называе пэўны народны афарызм прыказкай, а другі - прымаўкай. Напрыклад, у К. Крапівы: «Я прыказкай хачу тут байку завяршыць: хто ўкраў свінню, таму ў вушах пішчыць» [6, c. 12]; у рамане ж І. Новікава «Да світання блізка» гэта прыказка кваліфікуецца як прымаўка. «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыш» паводле К. Крапівы («Ёлкі-палкі») і Н. Гілевіча («Не кажы „гоп“…») — прыказка, а паводле М. Паслядовіча («Навошта цябе адкрылі, Амерыка?») — прымаўка.
Наогул пры ўключэнні прыказкі ў больш шырокі кантэкст з дапамогай стылеўказальных агаворак ці непасрэдных аўтарскіх спасылак звычайна словы «прыказка» і «прымаўка» не размяжоўваюцца, выкарыстоўваюцца як абсалютныя сінонімы. «Да прыкладу: „Як у прыказцы той: не купіў бацька шапкі, няхай вушы мерзнуць“ (М. Лынькоў) і „Як у той прымаўцы: каб не клін ды не мох, то і плотнік бы здох“ (С. Кухараў); „Ёсць прыказка: хто ажэніцца, той пераменіцца“ (С. Кавалёў) і „Ёсць прымаўка: не смейся, рабе, дасць бог і табе“ (С. Лобач)» [4, c. 15].
У фалькларыстыцы і мовазнаўстве існуе нямала поглядаў на размежаван — не прыказак і прымавак. Вось найбольш тыповыя з іх.
1. Гэты погляд (яго можна назваць лагічным) стаў складвацца яшчэ ў пер-шай палове XIX ст. У яго аснову рускія фалькларысты паклалі такія крытэ — рыі, як завершанасць ці незавершанасць выказвання, здольнасць выражаць суджэнне або паняцце. Прыказка выражае закончанае суджэнне, а прымаўка абазначае паняцце і характарызуецца незавершанасцю выказвання. Паняцце «прымаўка» ілюструецца такімі прыкладамі: «Чужы — мі рукамі жар заграбаць, не ўсе дома, аднаго поля ягада, малако на губах не абсохла» [11, c. 382] і інш. Аналагічнай думкі прытрымліваюцца і беларус — кія даследчыкі.
Так, К. Крапіва ў артыкуле «Беларускія прыказкі», прывёўшы прыклады: «дзесятая вада на кісялі», «як Піліп з канапель», «і хвастом на-крыўся», дадае: «Тут адразу відаць, што яны самастойна ўжывацца не могуць і, такім чынам, з’яўляюцца прымаўкамі» [6, c. 118].
Такі погляд на размежаванне прыказак і прымавак мае месца і ў Рапановіча Я. Н. Тут прымаўкамі ён называе «яркія ўстойлівыя выслоўі з незавершанай думкай» [7, c. 384], ілюструюць іх прыкладамі: «следам за дзедам, «рэшатам ваду насіць», «хто ў лес хто па дровы» [7, c. 384]. Тое самае знаходзім і ў працах іншых даследчыкаў, дзе паняцце «прымаўка» паясняецца выразамі тыпу: «сем пятніц на тыдні», «жаба на языку не спячэцца», «мякка сцеле ды мулка спаць» [1, c. 257]. Прыхільнікі гэтага погляду, як відаць з пададзеных вышэй прыкладаў, прымаўкамі лічаць тое, што сёння аднадушна называецца фразеалагізмамі. Выразы тыпу: «чужымі рукамі жар заграбаць», «не ўсе дома», «дзясятая вада на кісялі», «рэшатам ваду насіць» [4, c. 100] на законнай падставе ўключаюцца ў сучасныя фразеалагічныя слоўнікі і з’яўляюцца аб’ектам фразеалогіі - новай лінгвістычнай навукі, што сфарміравалася ў апошнія дзесяцігоддзі. Зразумела, што ахарактары-заваны погляд на размежаванне прыказак і прымавак сёння выглядае як анахранізм.
2. Яшчэ адзін погляд на паняцці «прыказка» і «прымаўка» можна назваць структурна-граматычным. Яго прыхільнікі ў аснову размежавання гэтых паняццяў кладуць форму народнага афарызма, адначленнасць ці двухчленнасць яго структуры. А.А. Садоўская пісала: «Адметнай рысай прыказкі, як кароткага выслоўя, служыць яе фармальная двухчленнасць, тады як прымаўка ва ўласным сэнсе заўсёды адначленная» [8, c. 44].
Падзяляюць гэты погляд і некаторыя сучасныя беларускія мова — знаўцы. Так, І.Я. Лепешаў піша: «Адрозніваюцца прыказкі і прымаўкі сваёй структурай. Прыказкі па сваёй форме з’яўляюцца выслоўем, што складаец — ца з дзвюх частак: «Ад душы працуеш — Радзіму мацуеш». Прымаўка — таксама выслоўе, але яно складаецца з адной часткі: «На чужыне і камар за-гіне» [3, c. 42].
Паводле прыхільнікаў гэтага погляду, такія, напрыклад, тыповыя прыказ-кі, як: «Гарбатага магіла выправіць» [2, c. 30] ці «Для старца міля не круг» [2, c. 37], трэба лічыць прымаўкамі, бо яны «адначленныя», а выслоўі «За двума зайцамі пагонішся, ніводнага не зловіш», «Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж» варта кваліфікаваць як прыказкі, бо яны маюць «двухчленную» ці «трохчленную» структуру. Думаецца, што такі погляд бесперспектыўны, фармалістычны і нічым не апраўданы. Розніцу паміж прыказкай і прымаўкай нельга шукаць у іх форме, у тым, з адной ці дзвюх частак яны складаюцца.
3. Адрозніваць прыказку ад прымаўкі можна і трэба толькі з улікам наяўнасці ці адсутнасці ў іх пераноснага сэнсу — такі пункт гледжання ўпер — шыню быў выказаны В. Шырокавай у 1931 г. Яна пісала: «Асноўным адроз — неннем прыказкі ад прымаўкі лічыцца пераносны сэнс, якім валодае прыказка, і адсутнасць яго ў прымаўцы» [3, c. 45].
Гэты погляд быў у далейшым развіты У. П. Жукавым, які прапанаваў па-новаму асэнсаваць тэрмін «прымаўка» і ўсе парэміі, структурна арганіза — ваныя як сказ, падзяліў на тры тыпы: прыказкі, прымаўкі і прыказкава-прымаўкавыя выразы. Да прыказак ён адносіць народныя афарызмы, «якія маюць адначасова літаральны і пераносны (вобразны) план ці толькі пера — носны план і з’яўляюцца ў граматычных адносінах закончаным сказам» [7, 18]. Пад прымаўкамі «разумеюцца кароткія народныя выслоўі (нярэдка павучальнага характару), якія маюць толькі літаральны план і ў граматычныхадносінах з’яўляюцца закончаным сказам» [7, c. 21]. Прыказкава-прымаў-кавыя выразы «спалучаюць у сабе прыметы прыказак і прымавак. Гэтыя выразы харак тарызуюцца тым, што частка слоў у іх складзе збліжаецца ці супадае са словамі свабоднага ўжывання, а другая частка (нярэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне» [7, c. 22].
Варта сказаць некалькі слоў пра яшчэ адзін погляд, пададзены ў кнізе А. Аксамітава «Прыказкі і прымаўкі» (Мінск, 2000). Аўтар сцвярджае, што «прыказцы ўласцівы адначасова прамы і пераносны сэнс» [1, c. 290]. Але, па-першае, такіх прыказак зусім мала. Па-другое, немагчыма ўявіць, які прамы сэнс мае прыказка «Пойдзе каза да ваза, папросіць сена», «Скул-ле ўбок» (яна прыводзіцца аўтарам, у ліку іншых, як прыклад прыказак з падвойным cэнсам). Прымаўкі ж, паводле А. Аксамітава, «не маюць тако-га двухпланавага характару», «прымаўка мае толькі прамы план зместу выказвання» [1, c. 293]. Прыказка — «вобразная матываваная адзінка мовы» [1, с. 298], а прымаўка — «фальклорны жанр» [1, c. 299]. Затым аўтар ставіць пытанне: «Які ж лінгвістычны прынцып ляжыць у аснове размежавання прыказак і прымавак?» [1, с. 300]. Пасля непераканальнага і досыць блытанага разгляду ўсяго пяці парэмій робіцца нечаканы і дзіўны вывад: «Такім чынам, магчымасць уключэння фразеалагічных адзінак у склад прымавак і немагчымасць уключэння іх у склад прыказак можа разглядацца як лінгвістычны крытэрый іх размежавання» [1, с. 301].
З такім «лінгвістычным крытэрыем» ніяк нельга пагадзіцца. Прыказкі і фразеалагізмы — гэта розныя рэчы. Разам з тым можна прывесці дзясяткі прыкладаў несумненных прыказак, а таксама, паводле У. П. Жукава, прыказ-кава-прымаўкавых выразаў, у якіх, як ужо цытавалася, «другая частка (ня — рэдка рэальныя або патэнцыяльныя фразеалагізмы) мае фігуральнае, пераноснае значэнне» [7, c. 27]. Вось толькі некалькі прыкладаў: «На бед-нага Макара ўсе шышкі валяцца» [2, c. 95], «Як ваўка ні кармі, а ён у лес глядзіць» [2, c. 458], «Ваўка ногі кормяць» [2, c. 40], «Работа не воўк, у лес не збяжыць» [2, c. 105], «Багатаму чорт дзяцей калыша» [2, c. 21]. Як бачым, сцісла апісаны тут «новы погляд» «навуковага размежавання прыказак ад прымавак» з’яўляецца не чым іншым, як няўдалай спробай удасканаліць схему, прапанаваную У. П. Жукавым.
Сярод даследчыкаў беларускай парэміялогіі ёсць думка не размя — жоўваць прыказкі і прымаўкі. Так, К. Крапіва ў пачатку свайго артыкула «Беларускія прыказкі» выкладае погляды І. Снегірова, А.А. Патабні, А.І. Барычэўскага на паняцці «прыказка» і «прымаўка», а пасля, прыступа-ючы да аналізу народных афарызмаў, зазначае, што ў далейшым ён будзе «ўжываць адно слова — прыказка».
Ф. Янкоўскі лічыць, што «справа, відаць, у надуманасці размежавання прыказак і прымавак» [3, c. 49] ён ставіць знак роўнасці паміж прыказкай і прымаўкай, называе іх словамі-дублетамі, паказвае, што слова прымаўка трапіла ў беларускую літаратурную мову з жывой народнай мовы, што ў народзе словы прыказка і прымаўка сэнсава не адрозніваюцца.
2. Адрозненне прыказак і прымавак ад фразеалагізмаў
Ужыванне тэрміна «прымаўка» было ў пэўнай меры апраўданым, пакуль у мовазнаўстве не замацаваўся тэрмін «фразеалагізм», які фактычна вы-цесніў свайго папярэдніка для абазначэння адных і тых жа моўных адзінак — устойлівых, узнаўляльных зваротаў з цэласнай семантыкай (тыпу: «кот наплакаў» [2, c. 89], «карона з галавы не спадзе» [2, c. 90], «чужымі рукамі жар заграбаць» [2, c. 315]).
У гэтай сувязі, каб пазбегнуць тэрміналагічнай блытаніны, уяўляецца най больш лагічным, апраўданым скасаваць тэрмін «прымаўка» як аналаг фразеа-лагізма і выкарыстоўваць адзіны тэрмін «прыказка» для абазначэння народ — ных афарызмаў, якія валодаюць інтанацыйнай і сэнсавай закончанасцю, або ўжываць абодва словы як тэрміны-дублеты.
Трэба, аднак, мець на ўвазе, што прыказкі, калі іх разглядаць з семан-тычнага боку, паводле пераасэнсаванасці іх састаўных частак, далёка не ад-натыпныя моўныя адзінкі. Тут выразна вылучаюцца тры групы прыказак.
Значная частка прыказак (п е р ш, а я група) мае алегарычны сэнс, г. зн. у іх гаворыцца пра адно, а маецца на ўвазе зусім іншае. Напрыклад, у прыказцы «Куй жалеза, пакуль гарачае» [2, c. 120] зусім не пра жалеза ідзе размова; сэнс прыказкі - `спяшайся рабіць што-небудзь, пакуль не позна' ці `карыстайся момантам'. Або: «На злодзеі шапка гарыць» [1, c. 30] - `той, хто правінаваціўся ў чым-небудзь, сам мімавольна выдае сябе сваімі паводзінамі'; «Яблык ад яблыні недалёка падае» [2, c. 30] - `свае недахопы ці станоўчыя рысы дзеці перай — маюць ад бацькоў'.
Другая група аб’ядноўвае прыказкі, у якіх няма поўнага пераасэн — савання ўсіх кампанентаў. У гэту групу ўваходзіць больш за палову прыказак. Частка слоў такіх прыказак захоўвае сваё літаральнае значэнне. Так, у прыказцы «Не такі чорт страшны, як яго малююць» [2, c. 158] іншасказальны сэнс маюць толькі словы чорт і малююць; агульны сэнс прыказкі - `не так страшна на самай справе, як здаецца'. Або возьмем прыказку «Стары вол баразны не псуе» [2, c. 262]. У ёй таксама не ўсе кампаненты атрымалі пераасэнсаванне, таму яе змест перадаецца з выкарыстаннем гэтых непераасэнсаваных слоў: `стары, вопытны чалавек не сапсуе таго, за што бярэцца'. Захоўвае сваё літаральнае значэнне і слова вучыць у прыказцы «Яйцо курыцу вучыць» [2, c. 359], якая абазначае `малады, нявопытны вучыць старэйшага, больш вопытнага'.
У беларускім мовазнаўстве няма адзінства поглядаў адносна таго, уклю — чаць ці не ўключаць прыказкі ў склад фразеалогіі.
Напрыклад, Ф.М. Янкоўскі да фразеалогіі адносіць не толькі «ўласна фра-земы», але і прыказкі, крылатыя выразы, прыгаворкі і матывуе гэта тым, што ўсе яны «не ствараюцца ў размове, а выкарыстоўваюцца як гатовыя, маюць сваё, вядомае, зразумелае значэнне, ужываюцца ў гатовай, вядомай форме» [13, с. 9].
Прыкладна тое самае знаходзім і ў некаторых навучальных дапамож-ніках па беларускай мове, у іх прыказкі разглядаюцца як фразеалагічны матэрыял, уключаюцца ў раздзел «Фразеалогія».
Несумненна, паміж прыказкамі і фразеалагізмамі ёсць шмат чаго па-добнага, агульнага. Адзначаючы гэта агульнае, нельга, аднак, не заўважаць, што паміж імі існуюць істотныя, прынцыповыя адрозненні лагічнага, структурнага, сінтаксічна-функцыянальнага і спалучальнага плана, якія даз-валяюць сцвярджаць, што фразеалагізмы і прыказкі - моўныя адзінкі неад-народнага тыпу.
1. Фразеалагізмы заўсёды абазначаюць паняцце, выступаюць адзінкамі намінацыі, будаўнічым матэрыялам для сказаў. Фразеалагізмам уласціва ка — тэгарыяльнае (часцінамоўнае) значэнне, у адпаведнасці з гэтым вылучаюцца дзеяслоўныя («вадзіць за нос» каго-небудзь [2, c. 49], «несці свой крыж» [2, c. 102]), прыслоўныя («гады ў рады» [2, c. 67], «на вераб'іны скок» [2, c. 96]), назоўнікавыя («агульнае месца» [2, c. 19], «бабіна лета» [2, c. 28]), прыметнікавыя (аднаго поля ягады, лёгкі на язык) і іншыя разрады фразеалагізмаў.
«Возьмем такі ўрывак з аповесці Я. Коласа «Дрыгва»: — Ты сам сабе яму капаеш… — Ты мне капаеш яму! — перапыніў Аўгіню Васіль.
Будаўнічым матэрыялам для сказаў гэтага ўрыўка выступае паралель-на са словамі і фразеалагізм капаць яму к, а м у, які служыць для выражэння пэўнага паняцця, мае дзеяслоўнае значэнне `рыхтаваць пагібель каму-не-будзь'" [13, c. 15]. Прыказкі ж выражаюць не паняцце, а суджэнне, заўсёды з’яўляюцца не намінатыўнымі, а камунікатыўнымі адзінкамі, пры дапамозе якіх перадаецца вычарпальны ў сэнсавых адносінах змест, што ўласціва толькі сказу, а не слову ці фразеалагізму. Адзін прыклад: — Затаіўся здрад-нік, жыве з намі тут побач… А хто? — Ц і х, а я с в і н н я г л ы б о к, а к, а п, а е, — задуменна сказаў Карабан (А. Кобец-Філімонава. «Жаваранкі над Хатынню»). Выдзеленая тут прыказка выражае суджэнне, якое можна перадаць сказам `ціхі, скрытны чалавек здольны на рашучыя, нечаканыя ўчынкі'.
2. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваёй структуры. Знеш — не, па сваёй форме, фразеалагізмы часцей за ўсё падобныя на словазлучэнні разнастайнага характару, у якіх ёсць граматычна галоўны кампанент і грама-тычна залежнае ад яго слова (напрыклад: абіваць парогі, стрэляны верабей, казёл адпушчэння, бачыць наскрозь, на лес гледзячы) [12, c. 36].
Другая група фразеалагізмаў паводле іх структуры — гэта выразы са структурай спалучэння слоў; у такіх фразеалагізмах няма ні граматычна галоўнага, ні граматычна залежнага кампанента (пад бокам, на вачах, ні ры-ба ні мяса, і ў хвост і ў грыву) [13, c. 41]. Яшчэ адна група — фразеалагізмы са структурай сказа, аднак амаль усе яны «маюць адкрытую (незамкнёную) структуру і патрабуюць інфарматыўнай падтрымкі з боку моцна кіруемых слоў са значэннем асобы, якая выступае ў ролі лагічнага суб’екта» [13, c. 40]. Гэта выразы тыпу: «вочы на лоб лезуць» у к, а г о?, «душа не прымае ч ы я/ ч, а г о», «пе-сенка спета» ч ы я/ к, а г о, «язык каля вушэй матляецца» ў к, а г о, «кашы не зварыш» з к і м? [13, c. 43].
Калі цяпер звярнуцца да прыказак, то відавочна, што ўсе яны маюць форму закончанага сказа, валодаюць і сэнсавай, і інтанацыйнай завершанас-цю, служаць для перадачы закончанай інфармацыі. Разглядаючы прыказкі з боку іх структуры, можна сцвярджаць, што сярод іх ёсць амаль усе вядомыя ў сінтаксісе тыпы простых і складаных сказаў. Вось прыклады прыказак, структурнаарганізаваных як просты двухсастаўны сказ: «Адклад не ідзе на лад» [1, c. 12]; «да пары збан ваду носіць» [1, c. 30]. Вельмі многія прыказкі маюць структуру аднасастаўных сказаў у такіх разнавіднасцях, як абагульненаасабовы сказ: «Кашы маслам не сапсуеш» [1, c. 57], безасабовы сказ: «Да ўдачы не трэба прыдачы» [1, c. 35], інфінітыўны сказ: «Сілай не быць мілай» [1, c. 102].
Значная частка прыказак з’яўляецца той ці іншай разнавіднасцю склада — нага сказа. На ўзор складаназлучаных сказаў аформлены, напрыклад, такія прыказкі: «Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды» [1, c. 41]; «Добрае далёка чуваць, а дрэннае яшчэ далей» [1, c. 35].
Структуру складаназалежнага сказа з рознымі даданымі часткамі маюць такія прыказкі: «Ведае кошка, чыё сала з’ела» [1, c. 23]; «Добра смяецца той, хто смяецца апошні» [1, c. 56]; «Які куст, такі і адростак» [1, c. 489]; «Хто б дзятла пазнаў, каб не яго доўгі нос» [1, c. 371]; «На тое і шчупак у моры, каб карась не драмаў» [1, c. 305]; «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў» [2, c. 341]; Дзе нянек многа, там дзіця бязнога" [2, c. 63].
Ёсць нямала прыказак са структурай бяззлучнікавых складаных сказаў: «Лес сякуць — трэскі ляцяць» [2, c. 286]; «Сабака брэша — вецер носіць» [2, c. 472]; «Гультай за работу — мазоль за руку» [2, c. 43]. Многія прыказкі складаюцца больш чым з дзвюх прэдыкатыўных частак: «Узяўся за гуж, не кажы, што не дуж» [2, c. 341]; «Закон што дышла, куды павярнуў, туды і выйшла» [2, c. 184]; «Скажы мне, хто твае сябры, і я скажу, хто ты» [2, c. 375].
3. Істотныя адрозненні паміж фразеалагізмам і прыказкай назіраюцца і ў сінтаксічна-функцыянальным плане. Фразеалагізмы, з’яўляючыся будаў-нічым элементам сказа, гэтак жа, як і словы, заўсёды функцыянуюць у ролі таго ці іншага члена сказа. Напрыклад, «дзеяслоўныя фразеалагізмы высту-паюць звычайна ў ролі выказніка, назоўнікавыя — у ролі розных членаў сказа, прыслоўныя — у ролі акалічнасці і г. д. Фразеалагізмы, несуадносныя з той ці іншай часцінай мовы (тыпу: мядзведзь на вуха наступіў» к, а м у?), часцей за ўсё выконваюць ролю галоўнага члена безасабовага сказа" [12, c. 36].
Што да прыказак, то, паколькі яны ў камунікатыўных адносінах з’яўля-юцца закончаным сказам, ні адна з іх не можа функцыянаваць у ролі якога-небудзь члена сказа. Калі перад намі прыказка, усе кампаненты якой выка-рыстаны з прамым значэннем, то кожнае яе паўназначнае слова выступае ў ролі пэўнага члена сказа. Напрыклад, не выклікае ніякіх цяжкасцей сінтак-січны разбор прыказкі «Брат любіць сястру багатую, а мужык жонку зда-ровую» [1, c. 52]. Зусім іншае назіраем у прыказках, усе ці амаль усе кампаненты якіх пераасэнсаваліся. Скажам, у прыказцы «Рука руку мые» [1, c. 346], што значыць `адзін выгароджвае другога ў якой-небудзь несумленнай справе', кампанент рука не з’яўляецца прадметам выказвання. А таму лічыць, што тут рука — дзейнік, мые — выказнік, руку — дапаўненне, значыць разбурыць прыказку, ператварыць яе ў звычайнае спалучэнне слоў, абяссэнсіць яе, вытравіць з яе тое абагульненае, пераасэн-саванае, што замацавалася за ёй у працэсе моўных зносін.
Прыказка «Яйцо курыцу вучыць» [2, c. 359] адрозніваецца ад папярэдняй тым, што ў ёй два першыя кампаненты пераасэнсаваныя, а трэці мае прамое значэнне. Але і ў ёй яйцо (хоць і стаіць у форме назоўнага склону) не з’яўля-ецца прадметам нашай думкі і, значыць, дзейнікам. Інакш кажучы, такія прыказкі сінтаксічна непадзельныя. «Спроба сінтаксічнага члянення або пераводзіць іх з іншасказальнага, вобразнага плана ў літаральны, або ператварае прыказку, калі яна не мае літаральнага плана, у свабодны сказ такога ж лексічнага складу» [13, c. 22].
4. Фразеалагізмы адрозніваюцца ад прыказак і па сваіх спалучальных магчымасцях. Будучы структурным элементам сказа, фразеалагізм уступае ў пэўныя сувязі і адносіны з іншымі словамі ці (значна радзей) фразеала-гізмамі. У залежнасці ад таго, як ажыццяўляецца лексіка-раматычная спалу-чальнасць фразеалагізма са словамі, выдзяляюцца чатыры тыпы фразе-алагічных значэнняў: адносна свабоднае, валентна абмежаванае, канструк-тыўна абмежаванае і сінтаксічна абумоўленае.
Фразеалагізмы з адносна свабодным значэннем валодаюць семантычнай самастойнасцю і таму не маюць патрэбы ў слоўных канкрэ-тызатарах іх значэння. «Спалучальныя магчымасці такіх фразеалагізмаў даволі шырокія. Фразеалагізм „бабіна лета“ можа ўжывацца, напрыклад, у такім акружэнні: Стаяла бабіна лета (М. Капыловіч); Быў пачатак бабінага лета (І. Дуброўскі); Адвячорак апошняй пары бабіна-га лета (В. Быкаў); Плыло павуцінне бабінага лета (І. Шамякін)» [13, c. 23].
Фразеалагізмы з валентна абмежаваным значэннем спалучаюцца са строга акрэсленымі словамі. Напрыклад, фразеалагізм «куры не клююць» `вельмі многа' ўступае ў кантакт толькі са словам грошай. Некаторыя фразеалагізмы спалучаюцца з двума і больш словамі; напрыклад, пры-слоўны выраз «на свае вочы», што значыць `без пасрэднікаў, непасрэдна самому', кантактуе з дзеясловамі-суправаджальнікамі бачыць, пераконвац — ца, упэўнівацца.
Фразеалагізмы з канструктыўна абмежаваным значэннем рэалізуюцца толькі ў пэўнай, акрэсленай канструкцыі, яны маюць абавязковую спалу-чальнасць «справа». «Паяснім гэта такім прыкладам: Дакуль жа вы будзеце вадзіць за нос мяне? (С. Баранавых). Тут, як і ва ўсіх астатніх выпадках, дзеяслоўны фразеалагізм вадзіць за нос ужываецца пры дзейніку са значэн-нем асобы і абавязкова дапаўняецца назвай аб’екта са значэннем асобы ў вінавальным склоне» [4, с. 36]. Менавіта такія ўмовы спалучальнасці з’яўляюцца нормай функцыянавання для гэтага фразеалагізма з канструктыўна абмежаваным значэннем.
Фразеалагізмы з сінтаксічна абумоўленым значэннем — гэта «такія на-зоўнікавыя выразы, якія надзелены яркай ацэначнасцю і не столькі называ-юць прадмет, асобу ці з’яву, колькі вобразна характарызуюць іх, а таму ў сказе выступаюць пераважна ў ролі іменнага выказніка, а таксама зваротка і прыдатка: „Табе, Андрэй, бачу… гэты завод як костка ў горле“ (Э. Ярашэвіч); „А ты, божая кароўка, не кіпі! І язык пачасаць нельга!“ (І. Мележ); „Святая прастата, Півавараў, мабыць, думаў, што на ваеннай карце ўсё абазначана“ (В. Быкаў)» [4, c. 37]. Прыказкі ж, самі з’яўляючыся сказам, не абу-моўлены якімі - небудзь заканамернасцямі лексіка-граматычнай спалучаль-насці са cловамі свабоднага ўжывання. Будучы «гатовымі формуламі жыц-цёвых з’яў ці гатовымі іх характарыстыкамі» [6, c. 47], прыказкі свабодна ўключаeцца ў тэкст. «Найчасцей у гутарцы паміж суразмоўнікамі яны ўжываюцца як самастойны сказ-рэпліка: 1) — А не нарвёмся? За дротам ужо не пашка-дуюць.
3. Увядзенне прыказак і прымавак у мастацкі і публіцыстычны тэкст
прыказка прымаўка фразеалагізм публіцыстычны Уключэнне прыказак у тэкст даволі часта ажыццяўляецца пры дапамозе іншых «слоўных стылеўказальных агаворак (тыпу: „кажуць“, „як кажуць“, „якгаворыцца“, „як той казаў“, „і праўда ж“ і г. д.). Некалькі прыкладаў: 1) Як кажуць, б о г н е в ы д, а с ц ь — с в і н н я н е з' е с ц ь (І. Шамякін. „Першы генерал“); 2) Як той казаў, в ы ш э й с, а м о г, а с я б е н е с к о ч ы ш (К. Чорны „Зямля“); 3) І праўда: п, а с п я ш ы ш — л ю д з е й н ас м я ш ы ш (У. Ягоўдзік „Пугачова песня“)» [4, c. 40].
У вельмі многіх выпадках перад ужытай прыказкай ідзе прамая спасылка на гэты афарызм, які называецца то прыказкай, то прымаўкай. Сінтаксічная канструкцыя, утвораная такім чынам, — бяззлучнікавы складаны сказ, пер-шая частка якога (са словам прыказка ці прымаўка) афармляецца па-рознаму: «Ёсць такая прыказка», «Прымаўка недарма гаворыць», «Вось дзе пацвердзілася прыказка», «Правільна кажа народная прымаўка» і г. д. «Напрыклад: 1) Ёсць такая прыказка: „А д з і н С ц я п, а н — з, а ў с ё д ы п, а н, а к, а л і і н я с т, а ч а, д з і ц я н е п л, а ч а“ (Я. Колас. На рос-танях); 2) У нас нават прымаўка пайшла ў народзе: ш, а в е ц з, а ў с ё д ы б е з б о т, а ў (К. Чорны. „Ідзі, ідзі“). Аналагічная спасылка можа быць і пасля папярэдне ўжытай прыказкі: „А д н, а г, а л, а в, а д о б р а, а д з в е л е п е й“, — успомніў ён прыказку (А. Якімовіч. Базылёў курган). Часам прыказка можа разрывацца пабочнай канструкцыяй: „Н е ў з д ых, а й, — кажа беларуская прыказка, — ч, а г о н я м а, т о н я х, а й“ (Р. Му-рашка. „Салаўі святога Палікара“)» [4, c. 42].
Гаворачы пра адрозненне прыказак ад фразеалагізмаў, нельга пакінуць па-за ўвагай і той факт, што прыказкі з’яўляюцца дэрывацыйнай базай фра-зеалагізмаў, што на іх аснове сфарміравалася каля сотні фразеалагічных адзінак. Зразумела, што крыніцай узнікнення фразеалагізмаў бываюць толькі прыказкі, у якіх усе ці амаль усе кампаненты пераасэнсаваліся. Скарачэнне кампанентнага складу прыказак і ўтварэнне на іх аснове фразе-алагізмаў - адзін з жывых працэсаў, што адбываюцца ў мове. Для адных выслоўяў працэс эліпсацыі ўжо закончаны, яны ўжываюцца толькі ў скарочаным выглядзе (як фразеалагізмы): «губа не дура» (з прыказкі «Губа не дура: знае, што прымае» [2, c. 49]), і «кнігі ў рукі» (з прыказкі «Пісьменнаму і кнігі ў рукі» [2, c. 172]) і шмат іншых. Другія ж выкарыстоўваюцца і ў скарочанай форме (як фразеалагізм), і ў поўнай (як прыказка). Пры гэтым ужыванне выслоўя ў няпоўнай форме становіцца ўсё больш тыповым для сучаснай беларускай мовы. Так, часцей ужываецца фразеалагізм «абяцанка-цацанка», чым прыказка «Абяцанка-цацанка, а дурню ра-дасць» [2, c. 22]. Сярод іншых прыказак, якім абавязаны сваім узнікненнем некаторыя фразеалагізмы, можна выдзеліць тры групы. Адны прыказкі расшчапі-ліся на дзве часткі, і кожная з іх ужываецца самастойна як фразеалагізм. Напрыклад, з прыказкі «Старога вераб’я на мякіне не правядзеш» [2, c. 38], якая абазначае `вопыт-нага чалавека не ашукаеш', утварыліся фразеалагізмы стары верабей и на мякіне не правядзеш. Адпаведна і значэнне прыказкі размеркавалася паміж двума яе фрагментамі (`вопытны чалавек' і `не перахітрыш, не абду-рыш каго-небудзь'). Другую групу складаюць прыказкі, ад якіх адарваўся толькі трапны выраз з некалькіх слоў і стаў фразеалагізмам. Так, «абломкам» прыказкі «Мая хата з краю, нічога не знаю» [2, c. 162] з’яўляец-ца фразеалагізм «хата з краю», які заўсёды выступае ў функцыі галоўнага члена безасабовага сказа і сваё значэнне `каго — небудзь зусім не датычыц-ца' рэалізуе, ужываючыся ў спалучэнні з тым ці іншым прыналежным займеннікам: «мая хата з краю», «твая хата з краю», «яго хата з краю», «яе хата з краю», «наша хата з краю», «ваша хата з краю», «іх хата з краю», «іхняя хата з краю».
У трэцюю групу ўваходзяць прыказкі, вобразная аснова якіх стала дэ-рывацыйнай базай фразеалагізмаў. Напрыклад, фразеалагізм «кусаць сабе локці» сфарміраваўся на вобразнай аснове прыказкі «Блізка локаць, ды не ўкусіш» [1, c. 26], як бы насуперак яе літаральнаму сэнсу.
Прыказкі ўсіх трох груп, даўшы жыццё фразеалагізмам, не перастаюць ужывацца і самастойна.
Варта асобна вылучыць чатыры прыказкі, якія, відаць, можна лічыць ана-мальнай з’явай, выключэннем з правіла. Маючы абсалютна аднолькавы кам-панентны склад, яны ў адных выпадках выступаюць як прыказка з усімі ўласцівымі ёй рысамі, у другіх — як звычайны фразеалагізм. І гэта адбываец-ца таму, што яны развілі щ сабе спалучальныя магчымасці, набылі здоль-насць быць структурным элементам сказа, уступаць у пэўныя сувязі і адно-сіны са словамі кантэксту.
З прыведзенага матэрыяла можна зрабіць вынік што, прыказкі - моўныя адзінкі іншага парадку ў параўнанні з фразеалагізмамі, а таму няма ніякіх рэальных падстаў уключаць іх у раздзел «Фразеалогія». Прыказкі павнны апісвацца не ў фразеалагічных, а ў парэміяграфічных даведніках, у тлумачальных слоўніках пры-казак. Думаецца, што прыказкі як моўныя адзінкі найбольш мэтазгодна разглядаць у асобным раздзеле, які здаўна існуе ў навуцы: парэміялогія. Праўда, гэты раздзел традыцыйна кваліфікуюць як састаўную частку фалькларыстыкі. Але паколькі прыказкі не толькі малы фальклорны жанр (гэта, так бы мовіць, з пункту гледжання іх паходжання), але і рэальна існуючыя моўныя адзінкі, то ёсць усе падставы выкарыстоўваць тэрмін «парэміялогія» і як назву аднаго з раздзелаў мовазнаўства. Адпаведна варта абазначаць тэрмінам «парэміяграфія» тэорыю і практы-ку складання тлумачальных слоўнікаў прыказак.
4. Варыянтнасць прыказак
Як вядома, тэрмін — «гэта слова ці словазлучэне, якое дакладна абазна-чае, называе пэўнае паняцце і становіцца агульнапрынятым, як бы ўза-коньваецца ў якой-небудзь галіне навукі, тэхнікі і г. д.» [12, т. 4, c. 34]. Прыказка — несумненны тэрмін. Яго сутнасць раскрываецца ў дэфініцыі. Пад яе павінны безагаворачна падпадаць кожная прыказка паасобку і ўсе, што ўваходзяць у парэмійны склад. Аднак калі звярнуцца да шматлікіх прыказкавых паняццяў, што даюцца ў энцыклапедыях, іншых даведніках, падручніках, навучальных дапаможніках і г. д., дык бачым, што амаль пад кожную з іх ніяк не падыхо-дзіць вялізнае мноства прыказак. Называецца, напрыклад, як адна з адметных рыс прыказкі яе «рытмічная арганізаванасць». Але ў адных прыказках рытм сапраўды мае месца: «Зняўшы галаву, па валасах не плачуць» [1, c. 73] (шасцістопны харэй); «Калі хата гарыць, не да пацераў» [1, c. 51] (чатырохстопны анапест). Другія ж прыказкі не маюць рытму: «Кашы маслам не сапсуеш» [1, c. 59]; «І баран бы касіў, каб хто касу насіў» [1, c. 37]. Гэтак жа прыказкі далёка не аднатыпныя паводле іншых нібыта адметных рыс. Не ўсе прыказкі вобразныя, не ўсе яны маюць «прамы і пераносны сэнс» [3, c. 52] або «адначасова літаральны і пераносна-вобразны план» [3, c. 53], не ўсе выражаюць суджэнне і не заўсёды з’яўляюцца выказамі павучальна-га характару.
Можна прапанаваць такое азначэнне прыказкі: устойлівае, узнаўляльнае, не менш як двухкампанентнае афарыстычнае, найчасцей поўнасцю або часткова алегарычнае закончанае выказванне звычайна павучальнага характару ў форме простага ці складанага сказа. Але і такое азначэнне патрабуе агаворкі. Праўда, яна датычыць зусім нязначнай часткі прыказак, якімі даецца якасная ацэнка асобе, не названай у самой прыказцы: «І за лучынку знойдзе прычынку» [5, c. 46]; «І за шчэпку знойдзе прычэпку» [2, c. 38]. Або прыказка «І сам не гам і другому не дам» [1, c. 35], якая гаворыцца з неадабрэннем пра таго, хто сам не карыстаецца і іншым не дае карыстацца чым-небудзь.
У шматлікіх працах, прысвечаных прыказкам, звычайна адзначаецца як адна з асноўных асаблівасцей прыказкі яе ўстойлівасць, пастаянства яе лексічнага складу. Калі ж назіраць за ўжываннем прыказак у маўленні, то можна бачыць, што далёка не ўсе яны, «захоўваючы пастаянства свайго зместу, характарызуюцца ўстойлівасцю формы, нязменнасцю іх кампа-нентнага складу. Для значнай часткі прыказак характэрна з’ява варыянтнасці» [3, c. 115].
Пад варыянтамі ў галіне парэміялогіі разумеюцца «агульнаўжывальныя разнавіднасці прыказкі, якія адрозніваюцца пэўнай структурнай зменнасцю плана выражэння пры нязменнасці плана зместу» [3, c. 115]. Напрыклад, прыказка «Не кажы гоп, пакуль не пераскочыў» [1, c. 76] найчасцей ужываецца менавіта ў такім афармленні. Аднак, апрача гэтага, яна бытуе і ў іншых разнавіднасцях: «Не кажы гоп, не пераскочыўшы» [1, c. 76]; «Не пераскочыўшы, не кажы гоп» [1, c. 76]; «Не пераскочыў, не кажы гоп» [1, c. 76]; «Калі не пераскочыў, не кажы гоп» [2, c. 102]. Ва ўсіх сваіх варыянтах прыказка рэалізуе адно і тое ж значэнне `не лічы што-небудзь зробленым, пакуль не давядзеш яго да канца' і непарушна захоўвае сваю непаўторную вобразную аснову. Гэтыя абавязковыя дзве ўмовы і вызна-чаюць мяжу вар'і-равання той ці іншай прыказкі. У залежнасці ад таго, ш т о закранаецца вар'іраваннем, вылучаецца некалькі тыпаў прыказкавай варыянтнасці.
Адным з найбольш распаўсюджаных тыпаў з’яўляюцца лексічныя ва-рыянты, якія адрозніваюцца адзін ад другога слоўнымі відазмяненнямі. У якасці непастаянных кампанентаў пэўнай прыказкі найчасцей ужываюцца сі-нанімічныя словы: «Ведае (знае) кошка, чыё сала з’ела» [1, c. 34]; «Слязамі гору (бядзе) не паможаш» [1, c. 46]. Нярэдка нараўне з агульнамоўнымі лексічнымі сінонімамі выкарыстоўваюцца і кантэксту-альныя, але гэта не ўплывае на змест прыказкі: «Ліслівае (ласкавае, пакорнае) цяля дзвюх матак ссе» [1, c. 53]. Лексічная варыянтнасць іншы раз распаўсюджваецца не на адзін кампанент, а на два і больш, напрыклад: «Груган гругану вока не выдзеўбе (не дзяўбе, не клюе)» [1, c. 32] - «Крумкач крумкачу вока не выдзеўбе» [1, c. 46] - «Воран ворану вока не выклюе (не выдзеўбе, не клюе)» [2, c. 21].
Другі тып — марфалагічныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога формамі прыказкавага кампанента (лікавай, склонавай, асабовай і інш.): «Сорам не дым, вачэй (вочы) не выесць» [1, c. 78]; «Ваўкоў (ваўка) баяцца — у лес не хадзіць» [2, c. 31].
Трэці тып — словаўтваральныя варыянты. Яны адрозніваюцца адзін ад другога дэрывацыйнымі сродкамі (прыстаўкай, суфіксам): «Пажывём — пабачым (убачым)» [1, c. 86]; «З ваўкамі жыць — па-воўчы (па-воўчаму, па-ваўчы-наму) выць» [1, c. 47].
Яшчэ адзін тып — сінтаксічныя варыянты. Ад прыказкі ў яе зыходнай форме яны адрозніваюцца відазмяненнямі сінтаксічнай канструкцыі. Так, прыказка «Клін клінам выбіваюць» [1, c. 53] структурна арганізавана як абагульнена-асабовы сказ, а яе сінтаксічны варыянт «Клін выбіваецца клінам» [2, c. 78] - як двухсастаўны сказ. У многіх выпадках адначасова адбываюцца і слоўныя відазмяненні або другі варыянт адрозніваецца ад першага большай або меншай колькасцю слоў-кампанентаў. Параўн., напрыклад: «Голаму разбой не страшан» [1, c. 35] і «Голы разбою не баіцца» [2, c. 22]; «Жывому наўме жывое» [1, c. 38] і «Жывы пра жывое <�і> думае» [2, c. 42]; «Тапелец і за саломінку хапаецца» [1, c. 107] і «<�Той> хто топіцца, <�і> за саломінку хопіцца» [1, c. 102], «Як топішся, дык і за саломінку хапаешся» [1, c. 342]; «У сям'і не без вырадка» [1, c. 254] і «Сям'я не без вырадка» [1, c. 92]. Варыянты «Старцу міля не круг» [1, c. 87] і «Для старца міля не круг» [1, c. 31]; «Глухому дзве абедні не служаць» [1, c. 28] і «Для глухога дзвюх абедней не служаць» [2, c. 21] больш мэтазгодна кваліфікаваць не як сінтаксічныя, а не марфалагічныя, таму што яны адрозніваюцца склонавай і прыназоўнікава-склонавай формай граматычна залежнага кампанента. Аналагічна, а менавіта як марфалагіч-ныя варыянты, разглядаюцца такія ж разнавіднасці ў фразеалогіі: «цераз хлеб (ад хлеба) шукаць хлеб» [5, c. 57], «адарваць гнілому (у гнілога) цяляці хвост» [5, c. 14], «заламаць асінку (асінкай)» [1, c. 26].
Досыць пашыраны тып — камбінаваныя варыянты. Яны з’яўля-юцца спалучэннем дзвюх і болей разнавіднасцей вар'іравання, апісаных вышэй. Напрыклад, у межах адной і той жа прыказкі бывае лексічная і словаўтваральная варыянтнасць: «Курачка (курыца) па зернятку клюе (збірае)» [5, c. 57]; лексічная і марфалагічная: «Слязамі (слязьмі) гору (бядзе) не паможаш» [5, c. 76]; лексічная і акцэнтна-фанетычная: «Маладзец супраць (супроць, сярод) авец, а супраць (супроць) малайца — сам аўца» [5, c. 47] і г. д.
Значна радзей у параўнанні з іншымі тыпамі варыянтнасці сустра-каюцца фанетычныя варыянты. Яны адрозніваюцца невялікімі асаблівасцямі ў агаласоўцы аднаго кампанента: «Кось-кось (кося-кося, косю-косю), пакуль у аглоблі» [1, c. 42].
Рэдкаўжывальны тып — акцэнтна-фанетычныя варыянты, у якіх адзін з кампанентаў адрозніваецца месцам націску, што вядзе і да фанетычных змяненняў: «Дзвюм смерцям (смярцям) не бываць, а адной не мінаваць» [5, c. 33].
У з’яве варыянтнасці назіраецца пэўная заканамернасць: чым прыказка больш мнагачленная, тым больш яна мае варыянтаў, і наадварот. Так, зусім не вар'іруюцца, напрыклад, такія параўнальна няшматкампанентныя прыказкі: «Адзін у полі не воін» [1, c. 9]; «Ад дабра дабра не шукаюць» [1, c. 5; «Запас бяды не чыніць» [2, c. 29]; «На бязрыб'і і рак рыба» [1, c. 51]. Устойлівасцю характарызуюцца і многія шматкампанентныя прыказкі, часткі якіх звязаны ўнутранай рыфмай або рытмічнай арганізаванасцю: «Дружба дружбай, а служба службай» [5, c. 18]; «Зняўшы галаву, па валасах не плачуць» [5, c. 37]; «Якія самі, такія і сані» [1, c. 426]. Існаванне пэўнай прыказкі ў двух і больш варыянтах пацвярджаецца прыкладамі з мастацкіх і публіцыстычных тэкстаў, а таксама фіксацыяй гэтых варыянтаў у зборніках беларускіх прыказак.
«Ад агульнанародных варыянтаў трэба адрозніваць індывідуальна-аўтарскія варыяцыі той ці іншай прыказкі, якія звычайна матывуюцца мастацкімі задачамі і разлічаныя на дасягненне пэўнага стылістычнага эфекту. Так, у п’есе Я. Коласа «У пушчах Палесся» сустракаем прыклад стылістычна абумоўленага змянення прыказкі «Гультай за работу — мазоль за руку», у якой першы назоўнікавы кампанент замяняецца ўласным імем: «Саўка з выгляду просты чалавек, а натура яго панская»; «Саўка за работу, мазоль за руку» [3, c. 57].
Індывідуальна-аўтарскія варыяцыі прыказак даволі часта сустракаюцца ў вершаваным маўленні. І гэта зразумела: вельмі цяжка «ўключыць у тканіну паэтычных твораў прыказку, асабліва шматкампанентную, не падпарадка-ваўшы яе адпаведным рытма-рыфмічным асаблівасцям вершаванага маў-лення. Гэта выклікае і змяненні інверсійнага характару, і іншыя дэфармацыі, і ўключэнне слоў, узятых „збоку“, каб запоўніць вершаваную прастору. Вось як, напрыклад, выкарыстана прыказка „У чужым воку саломку бачым, а ў сваім і бервяна“ не заўважаем у вершы Я. Купалы „На тэму крытыкі і сама-крытыкі“: Пылінку бачым у суседа, ды што? — ў яго іх не адна! А ў сваім во-ку, даўнім следам, не заўважаем бервяна» [3, c. 58]. Зразумела, што гэтыя і падобныя варыяцыі, апраўданыя ці дапушчальныя ў пэўным мастацкім творы, не могуць быць выкарыстаны ў тлумачальным слоўніку прыказак у якасці ілюстрацыйнага матэрыялу, бо ўжытыя ў змененай форме, неха-рактэрнай для агульнанароднай мовы. Разам з тым яны вартыя таго, каб знайсці адлюстраванне ў адпаведнай частцы слоўнікавага артыкула як ілюстрацыі, якія паказваюць і такі магчымы спосаб рэалізацыі прыказак у маўленні.
5. Асаблівасці рэалізацыі прыказак ў маўленні
Адна справа, калі мы ужываем прыказкі ў мастацкіх ці публіцыс-тычных тэкстах, а зусім іншая, калі мы гэта робім у сваім маўленні. Можна назіраць некаторыя асаблівасці ўжывання прыказак у маўленні, якія, аднак, не з’яўляюцца індывідуальна-аўтарскімі. «Гэта, па-першае, ска-рочанае ўжыванне прыказкі, недагаворванне яе апошняй часткі. Персанаж ці аўтар разлічвае ў такім выпадку, што суразмоўнік ці чытач добра ведае пры-казку ў яе поўным лексічным складзе і ў думках дапоўніць яе. Напрыклад: Яна, можа, і не дала б ганьбы Рыбіну, але гэта ўжо будзе залежаць ад яго. П, а д л я ж, а ч ы к, а м е н ь… (П. Пестрак. Серадзібор)» [3, c. 61]. Прыказка «Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам заўсёды» часта ўжываецца ў скарочаным выглядзе — «з недагаворваннем апошняга кампа-нента, з апушчэннем другой часткі або з апушчэннем другой часткі і дзеяслоўнага кампанента першай часткі: 1) З таго часу, абы [Карзюк] выходзіў у горад — усё сцішка азіраўся паабапал. „Гара з гарой не сходзіцца, а чалавек з чалавекам…“ (С. Баранавых. Калі ўзыходзіла сонца); 2) — Яшчэ раз дзякую. Можа, сустрэнемся яшчэ. — Няма за што дзякаваць, мілы чалавек, паслуга невялікая. А сустрэцца — не дзіва, гара з гарой не схо-дзіцца… (І. Новікаў. Дарогі скрыжаваліся ў Мінску); 3) — Як кажуць, гара з гарою… — Вядома, чаго ў жыцці не бывае… — Можа, яшчэ і сустрэ-немся калі, праўда (Я. Васілёнак. Таццяна Ларына)» [3, c. 61].
Непаўната прыказкі на пісьме абазначаецца шматкроп’ем, а вымаўлен — не такіх прыказак звычайна суправаджаецца інтанацыйнай незавершанасцю. Скарочанае выкарыстанне прыказак адлюстроўвае тыповую для вуснага маўлення з’яву і павінна кваліфікавацца як стылістычна не абумоўленае змяненне прыказак.
Па-другое, «уключэнне ў прыказку пабочных слоў, звароткаў, прыслоў-яў часу заўсёды, часам, часціцы маўляў, якія не аказваюць уплыву на змест прыказкі: 1) Золата, кажуць, і ў смецці блішчыць (Я. Ермаловіч. Валуны); 2) Чакай Пятра, чалавеча, — сыр з’ясі (У. Паўлаў. Спелыя травы); 3) Як ваўка ні кармі, ён заўсёды ў лес глядзіць (М. Пянкрат. Буян); 4) Каму невядома, што і ў сцен часам ёсць вушы (В. Быкаў. Сотнікаў); 5) За кампанію, маўляў, і цыган павесіўся (Л. Гаўрылкін. Сорак кіламетраў роздуму)» [3, с. 62].
«Як яшчэ адну асаблівасць рэалізацыі прыказак у маўленні трэба назваць з’яву факультатыўнасці. Некаторыя прыказкі могуць ужывацца то ў поўным, то ў няпоўным складзе, пры гэтым абодва варыянты суадносяцца як раўнапраўныя, аднолькава дапушчальныя ў межах нормы. Неабавязко-вымі, факультатыўнымі могуць быць як асобныя словы, так і апошняя частка прыказкі. Вось некалькі прыкладаў, у якіх факультатыўная частка ўзя-та ў ломаныя дужкі: «Адзін з’еш хоць вала, <�дык> адна хвала <�а пакрысе, ды ўсе>»; «<�Адна> лыжка дзёгцю псуе бочку мёду»; «Вышэй <�самога>сябе не скочыш». «Факультатыўная частка некаторых прыказак ужываецца ўсё радзей і радзей. Так, прыказка «Да пары збан ваду носіць <�ручка адарвецца — збан паб’ецца>» толькі 4 разы выкарыстана ў поўным лексічным складзе (у тво-рах Л. Арабей, І. Гурскага, В. Дуніна-Марцінкевіча, М. Клімковіча) і 15 разоў - у скарочаным варыянце (у творах В. Адамчыка, А. Бялевіча, В. Вольскага, Ц. Гартнага, І. Гурскага, У. Корбана, Я. Купалы, Я. Курто, М. Лобана, А. Макаёнка, А. Маўзона, А. Махнача, М. Машары, І. Новікава, А. Якімовіча)» [3, c. 63].
Многія прыказкі ўступаюць у сінанімічныя сувязі з іншымі прыказкамі. Адрозніваюцца сваёй вобразнай асновай, але маюць гранічна блізкае значэн-не, напрыклад, такія прыказкі: «Адзін дасужы, ды нядужы» [1, c. 12]; «Адзін і ў кашы няспорны» [1, c. 12]; «Адзін — не трапіш у кон, то выскачыш вон» [5, c. 15]; «Адзін у полі не воін» [5, c. 17]; «Адна галавешка і ў печы тлее» [2, c. 10]; «Адной рукой і вузла не завяжаш» [2, c. 10]; «Адной рукой у далоні не пляснеш» [2, c. 11]; «Адным калом плота не падапрэш» [1, c. 14].
Некаторыя прыказкі маюць не адно, а два значэнні. Так, прыказка «Блізкавідаць, ды далёка дыбаць» [1, c. 20], калі гаворыцца пра таго, хто ідзе ці едзе, абазначае `не так і блізка што-небудзь, як здаецца'. Яе другое значэнне — `не так лёгка дасягнуць таго, пра што марыць хто — небудзь (пра цяжкасці выканання якой-небудзь задумы)'.
6. Прыказкі па-за межамі парэмійна-семантычных груп
У беларускай мове ёсць дзве прыказкавыя групы, якія знаходзяцца па-за межамі парэмійна-семантычных груп, належаць, відаць, да асобных тэматычных разрадаў і могуць быць супрацьпастаўлены ўсяму прыказкаваму складу мовы.
Першая група — «сітуацыйныя прыказкі. Яны ўжываюцца ў строга ак-рэсленых сітуацыях. Напрыклад, прыказка «Бог тройцу любіць» [1, c. 23] гаворыцца як прапанова зрабіць што-небудзь трэці раз ці ў апраўданне чаго — ці каго-небудзь трэцяга. Між іншым, тут кампанент тройцу двухсэн-савы, адным сваім, падтэкставым, прыхаваным, значэннем ён асацыюецца са святам хрысціянскай царквы [3, c. 132]. Прыказка «Аржаная каша сама сябе хваліць» [1, c. 17] гаворыцца з насмешкай пра таго, хто сам сябе хваліць, а «Выпрамлялі быку рогі, ды скруцілі шыю» [1, c. 22] ўжываецца як адмоўная рэакцыя на чые-небудзь непрымальныя дзеянні выпраміць, выправіць, падправіць штосьці, якія могуць прывесці да горшага выніку. Ужываючыся ў пэўнай сітуацыі, такія прыказкі перадаюць якое-небудзь суджэнне. «І толькі ў рэдкіх, адзінкавых выпадках яны не маюць прадметна-паняццевага зместу і выкарыстоўваюц-ца як сітуацыйна абумоўленыя стэрэатыпныя, шаблонныя выказванні. Так, сінанімічныя прыказкі «За пастой грошы не плацяць» і «У нагах праўды няма» гаворацца пры запрашэнні сесці, напрыклад: «Сядай, мой мілы, мой харошы, бо за пастой не плацяць грошы» (Я. Колас); «- Сядай, дружа, — пачулася з кутка. — У нагах праўды няма» (І. Новікаў)» [3, c. 63].
Сітуацыйнымі прыказкамі перадаецца суджэнне прыватнага характару, дарэчнае толькі ў строга акрэсленай сітуацыі. Напрыклад, сэнс прыказкі «Салаўя байкамі не кормяць» [5, c. 72] можна перадаць сказам `размовамі сыты не будзеш', і гаворыцца яна, калі, перапыняючы размову, запраша-юць госця да стала. «Аддай рукамі, а хадзі нагамі» [1, c. 13] - так з абурэннем кажуць пра таго, хто доўга не вяртае пазычанага і да каго прыходзіцца хадзіць, нагадваючы пра пазычку. «Ад работы коні дохнуць» [2, c. 16] - кажуць, часам жартаўліва, у апраўданне сваёй ці чыёй-небудзь бяз-дзейнасці або тады, калі хочуць перастаць рабіць што-небудзь, перапыніць работу.
Большасць сітуацыйных прыказак пры іх апісанні ў парэміяграфічных слоўніках атрымлівае ці павінна атрымліваць падвойную характарыстыку — лагічную (сэнсавую) і сітуацыйную: «Грозен рак, ды вочы ззаду» [1, c. 28]. «Няма чаго баяцца каго-небудзь» [5, c. 63]. Насмешлівы адказ на чые-не-будзь пагрозы; «Чыя б кароў-ка мычала, а твая маўчала» [1, c. 12]; «Не табе пра гэта гаварыць» [2, c. 31]. Кажуць з незадавальненнем у адказ на папрок, абвінавачванне таго, хто сам чым-небудзь абняславіў, за-пляміў сябе.
Другая група — «кантэкстуальныя прыказкі. Яны, у адрозненне ад іншых прыказак, у тым ліку і сітуацыйных, «ужываюцца толькі ў дыяла — гічным маўленні звычайна як адмоўная рэакцыя на якое-небудзь слова ў папярэднім выказванні суразмоўніка. У прыказцы-рэпліцы, выкліканай гэ-тым словам-стымулам, нярэдка ёсць такое ж слова-кампанент, часцей сэн-сава-тоеснае з ім. Так, прыказка «Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так» мае сэнс `няма чаго ўспамінаць тое, што было калісьці' і ўжываецца як іранічная рэакцыя на слова бывала пры спробе суразмоўніка супаставіць што-небудзь ранейшае з сучасным. Напрыклад: «- Даўней тако-га не здаралася. Бывала, неяк шанавалі, паважалі адзін другога. — Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так, — перадражніла Маланку Верка» (Л. Калодзежны)» [3, c. 65]. Такімі прыказкамі, ужыванне якіх абмежавана пэўным кантэкстам, выказваюцца розныя, часцей неадабраль-ныя адносіны да пачутага ад суразмоўніка (незадавальненне, абурэнне, іронія і інш.). «Так, прыказка «Грэх у мех, грашаняты ў торбу» ўжываецца як адмоўная рэакцыя на слова грэх у папярэняй рэпліцы; напрыклад, у рамане К. Крапівы «Мядзведзічы»: «- А граху гэта ты не баішся? — Грэх у мех, грашаняты ў торбу. Годзе ўжо ўсіх баяцца!» [3, c. 65].
Пададзім некалькі кантэкстуальных прыказак з пакажам перад імі (праз працяжнік) слова, якім стымулюецца ўжыванне пэўнай прыказкі: дарам, задарам — «Задарам і скулка не сядзе» [1, c. 36]; думаць, падумаць — «Індык думаў, думаў ды здох» [1, c. 36], «Хай конь думае: у яго галава большая (вялікая)» [2, c. 139]; каб — «Каб ды кабы, дык у роце раслі б грыбы» [1, c. 47]; бог — «На бога спадзявайся, а сам не давайся» [1, c. 39]; так — «Так нічога не бывае <�усё за грошы>» [1, c. 72]; моцны, вялікі - «Турма моцная (вялікая), але ніхто не хоча там быць» [1, c. 78]; Маруся — «На Беларусі ўсе Марусі» [2, c. 49]; чорт — «У чорта спіна сцёрта» [1, c. 126].
Амаль усе кантэкстуальныя прыказкі, як часткова паказвалася на прык-ладзе «Бывала, варона лапці абувала, а цяпер грак ходзіць так» [5, c. 32], з’яўляюцца не толькі стандартнымі адказамі на пытанне ці рэплікай-адказам на папя-рэдняе выказванне, але і выконваюць інфармацыйную функцыю, часам агульнага, неакрэсленага характару. Так, «Задарма і скулка не сядзе» [5, c. 43] абазначае `задарма, бясплатна нічога не робіцца', «Чуткамі зямля поўніцца» [5, c. 290] - `чуткі, весткі пра каго — ці што-небудзь дайшлі і да нас', «Ад ліха ціха, а дабра не чуваць» [1, c. 13] - `нічога асаблівага, ні дрэннага, ні добрага, не чуваць'. У стварэнні інфар-мацыйнасці ўдзельнічаюць і вобразныя парэмійныя часткі.
7. Стылістычная характарыстыка прыказак
У сэнсавую структуру прыказкі ўваходзіць не толькі яе парэмійнае значэнне, лагічны змест, але і стылістычнае значэнне — канататыўны элемент, які экспрэсіўна-эмацыянальна афарбоўвае сэнсавы змест прыказкі, надае выказванню фамільярнасць, іранічнасць, жартаўлівасць, непашану, пагард-лівасць і інш. Стылістычнае значэнне складаецца з двух кампанентаў, што выступаюць як розныя бакі адной з’явы: а) экспрэсіўна-ацэначнай афар-боўкі, якая надае прыказцы ацэначныя, эмацыянальныя і іншыя адценні, б) функцыянальна — стылёвай афарбоўкі, якая паказвае на прыналежнасць прыказкі да пэўнага стылю. Так, прыказка «Не жолаб да каня, а конь да жолаба ідзе» [2, c. 63] мае парэмійнае значэнне `каму — небудзь непасрэдна самому трэба нешта рабіць, а не чакаць немагчымага ад іншых', а таксама экспрэсіўна-ацэначную афарбоўку неадабрэння чыіх-небудзь паводзін і належыць да разраду размоўных прыказак. Усе гэтыя тры кампаненты і складаюць сэнсавую структуру дадзенай прыказкі.
Экспрэсіўна-ацэначная афарбоўка, уласцівая той ці іншай прыказцы, адзначаецца па-рознаму. Напрыклад, прыказка «Кось, кось, пакуль у аглоблі мае» [1, c. 29] такое тлумачэнне: кажуць з неадабрэннем пра таго, хто напачатку задобрывае каго-небудзь, каб дасягнуць пэўнай мэты. У другіх выпадках яна даецца асобна, пасля тлумачальнай часткі, часам у сукупнасці з апісаннем сітуацыі, у якой рэалізуецца пэўная прыказка.
Семантычная, экспрэсіўна-ацэначная і сітуацыйная характарыстыка, ска-жам, прыказкі «Куды конь з капытом, туды і рак з клюшняй» [1, c. 31] абазначае: за старэйшым і больш вопытным, пераймаючы яго, цягнецца і маладзейшы. Часам ужываеццца як адмоўная ацэнка таго, хто пераймае чые-небудзь дзеянні, звычкі і пад.
«Прыказкі паводле іх функцыянальна-стылёвай афарбоўкі можна падзя-ліць на дзве групы: функцыянальна замацаваныя за пэўнымі стылямі і функцыянальна не замацаваныя за асобным стылем. У першай групе выдзяляюцца кніжныя, размоўныя і прастамоўныя прыказкі. Кніжных прыказак вельмі мала. Яны выкарыстоўваюцца ў публіцыстычным, навуковым стылях, а таксама ў мастацкіх тэкстах і маюць ярка выяўленую афар-боўку кніжнасці, што звязана з іх кніжным паходжаннем» [3, c. 169]. Зразумела, не ўсе прыказкі, скалькаваныя з заходнееўрапейскіх ці іншых моў, — кніжныя.