Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Беларуская крытыка і літаратуразнаўства

РефератПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Яшчэ адной праявай плённага развіцця нашаніўскай крытыкі была яе абвостраная ўвага да тэарэтычных праблем. У артыкуле С. П. (Самуіла Плаўніка) «Думаць і гаварыць трэба па-беларуску» ўзнята пытанне суадносін жыццёвай і мастацкай праўды. I вы-рашана яно тут даволі глыбока. Так, паняцце мастацкай праўды не атаясамліваецца з механістычным адбіткам. Крытык разглядае «артыстычную праўду» як вынік… Читать ещё >

Беларуская крытыка і літаратуразнаўства (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Беларуская крытыка і літаратуразнаўства

Беларуская крытыка і літаратуразнаўства ў сваім развіцці прайшлі складаны шлях. Але ў параўнанні з уласна літаратурай як мастацтвам слова шлях гэты нашмат карацейшы. Значнае адста-ванне навуковай думкі ад творчай практыкі тлумачыцца не-спрыяльнымі гістарычнымі абставінамі, у якіх на працягу доўгага часу знаходзіўся беларускі народ, яго культура. Тым не менш аб’ектыўная неабходнасць у навукова-крытычным асэнсаванні літаратуры праяўлялася вельмі выразна: асобныя прыклады, такога асэнсавання можна знайсці ў помніках старажытнай пісьменнасці, у прадмовах і пасляслоўях Ф. Скарыны, у «Песні пра зубра» (1522) М. Гусоўскага, у падручніках «Грамматнка словенская» (1593) Л. Зізанія, «Грамматнка» (1619) М. Сматрыцкага, у творах С. По-лацкага, школьных рукапісных піітыках і рыторыках XVIII ст. і інш. Болыд змястоўныя гісторыка-літаратурныя ацэнкі твораў беларускай пісьменнасці адносяцца да XIX ст. Так, у дадатку да 1-га тома працы рускага вучонага В. С. Сопікава «Спроба расійскай бібліяграфіі» (1813) падрабязна разгледжана «Біблія» Ф. Скарыны. У кнізе С. Б. Ліндэ «Аб статуце Літоўскім» (1816, Варшава) аналізуюцца розныя рэдакцыі помніка, яго мова, якую даследчык называе беларускай. Р. Друцкі-Падбярэскі ва ўступным артыкуле да 1-га тома кнігі Я. Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» (1844) зрабіў агляд беларускай літаратуры. А. Кавелін у артыкулах «Помнікі беларускай пісьменнасці» (час. «Маяк», т. XXIII) га-ворыць пра I. Манькоўскага, характарызуе жыццёвы і творчы шлях Я. Баршчэўскага.

У другой палове стагоддзя таксама з’яўляюцца працы па старажытнай беларускай літаратуры, мове, гісторыі асветы, грамадскай думкі. Усе яны садзейнічалі развіццю беларускага літаратуразнаўства. Гэта праца П. Шпілеўскага «Беларусь у характарыстычных апісаннях і фантастычных яе казках» (1853); «Гісторыя славянскіх літаратур» А. М. Пыпіна і У. Д. Спасовіча (1879, 2-е выд.), у якой разглядаецца беларуская народная паэзія; праца А. Пыпіна «Беларуская этнаграфія» (1887); даследаванне П. Уладзімірава «Докгар Францыск Скарына, яго пераклады, друкаваныя выданні і мова» (1888); кніга А. М. Семянтоўскага «Беларускія старажытнасці», вып. 1 (1890); праца М. Доўнар-Запольскага «В. Дунін-Марцінкевіч і яго паэма «Тарас на Парнасе» (1895). Доўнар-Запольскі даследаваў таксама творчасць В. Цяпінскага, выдаваў календары «Северо-Западного края», дзе змяшчаліся звесткі па гісторыі, літаратуры, этнаграфіі, фальклору беларускага народа.

У артыкуле Е. Раманава «Спроба пяра» (рыхтаваўся да пуб-лікацыі ў газеце «Внтебскне губернскне ведомостм» ў 1896 г., але ў друк не трапіў) падрабязна разглядаюцца мастацкія вартасці па-эмы «Тарас на Парнасе». Папулярнасць твора аўтар тлумачыць даступнасцю зместу, глыбокай праўдзівасцю. Істотна тое, што па-няцце праўдзівасці адлюстравання пад пяром Е. Раманава стана-вілася крытэрыем вызначэння грамадскай каштоўнасці твора, а гумар разглядаўся ім як эстэтычная якасць. У артыкуле падкрэслена дэмакратычная скіраванасць паэмы, прасякнутай услаўленнем простага чалавека.

Артыкул «Спроба пяра» цікавы сваім сінкрэтызмам: гэта і крытычны разгляд твора, і своеасаблівы гістарычны каментарый, і даследчая праца, у якой закранаюцца пытанні атрыбуцыі «Тараса на Парнасе».

Зародкі літаратурнай крытыкі выяўляліся таксама ў артыкулах і водгуках У. Сыракомлі на творы В. Дуніна-Марцінкевіча, прыга-данага Е. Раманава на зб. 3. Радчанка «Гомельскія народныя песні».

Адсутнасць беларускамоўнай перыёдыкі была адной з прычын таго, што менавіта рускія газеты, якія выходзілі на Беларусі, ака-заліся асноўнай крыніцай матэрыялаў, звязаных пэўным чынам з беларускай літаратурай і крытыкай. Гэта датычыць такіх пра-грэсіўных фамадска-палітычных і літаратурных газет, як «Мннскнй лнсток» (1886—1902), «Северо-Западный край» (1902— 1905), «Голос провннцнн» (1906—1907), «Жнзнь провннцнн» (1907), «Окранна» (1907—1908), «Мннскнй курьер» (1908), «Мннское эхо» (1908—1909), «Мннскнй голоо (1909—1918) і інш. На іх старонках змяшчаліся артыкулы і водгукі на творы, на па-станоўкі п’ес У. Караленкі, А. Чэхава, Л. Андрэева, М. Горкага, друкаваліся вершы рабочых паэтаў з Беларусі — А. Мікульчыка, С. Лукашына, селяніна С. Някрасава. Асаблівую каштоўнасць на-бывалі публікацыі, непасрэдна звернутыя да беларускай літа-ратуры: А. Слупскі пра В. Дуніна-Марцінкевіча, Д. Бохан пра творы Цёткі, Я. Коласа.

З’яўленне легальных перыядычных выданняў на беларускай мове — газет «Наша доля» (1906), «Наша Ніва» (1906—1915), а затым часопісаў «Саха» (1912), «Маладая Беларусь» (1912—1913), «Лучынка» (1914) — паспрыяла абуджэнню літаратурна-крытыч-най думкі Беларусі. У гэты ж час узнікаюць і беларускія выдавец-твы — суполка «Загляне сонца і ў наша аконца» (1906—1914) і прыватнае выдавецтва А. Грыневіча (1910—1914) у Пецярбурзе.

Віленскае таварыства «Наша хата» (1908—1911) спецыялізавалася на выданні падручнікаў і твораў дзіцячай літаратуры.

Актывізацыя кнігавыдавецкай справы спарадзіла неабходнасць у прапагандзе друкаванай прадукцыі, у адпаведнай ацэнцы кніг, зборнікаў, календароў і г. д. Натуральна ўзрастаў грамадскі попыт на літаратурна-крытычны, аналітычны матэрыял. I такі матэрыял паступова пачынаў з’яўляцца на старонках газет і часопісаў. Калі на працягу 1906—1907 гг. у «Нашай Ніве» не было змешчана ніводнай публікацыі, якую можна залічыць да літаратурнай кры-тыкі, дык у 1909 г. надрукаваны шэраг артыкулаў, нататак куль-турна-асветнага зместу: «Тарас Шаўчэнка», «Мікалай Гогаль», «Юлій Славацкі». У далейшым даволі часта публікаваліся арты-кулы, прысвечаныя жыццю і творчай дзейнасці М. Канапніцкай, Э. Ажэшка, Л. Талстога, С. Папуяна і інш. Як бачна, перавага ад-давалася пісьменнікам, чыя творчасць мела пэўнае дачыненне да Беларусі, да беларускай літаратуры.

Зразумела і тое, чаму рэдакцыя газеты абрала шлях публікацыі матэрыялаў, звязаных з днём народзінаў ці гадавінай смерці вы-датных дзеячаў культуры, мастацтва: патрэбна было падрыхтаваць яшчэ нявопытнага чытача, абудзіць у яго цікавасць да літаратуры як з’явы духоўнага парадку, выхаваць унутраную патрэбу самастойна разабрацца ў змесце, вартасцях і недахопах пэўнага твора. Гэтую задачу мэтазгодна было вырашаць менавіта на тэмах, блізкіх успрыманню чытача «Нашай Нівы», на тэмах, дзе гаворка ішла пра славутага пісьменніка, змагара за народнае шчасце. Разам з тым у матэрыялы, прысвечаныя ўшанаванню памяці пэўнай асобы, непрыкметна ўкрапліваліся і элементы крытычнай ацэнкі, эстэтычнага аналізу. Напрыклад, у некралогу «Барыс Грынчанка» (13 мая 1910 г.) гаворыцца пра вялікую заслугу гэтага дзеяча перад нацыянальнай культурай, пра яго ўклад ва ўкраінскую прозу, крытыку, гісторыю, этнаграфію, мовазнаўства. Аўтар спачувальнага артыкула А. Бульба адзначае, што Грынчанка «будзіў соннае жыццё, паказваў агні, каторыя асвячаюць … шлях у лепшую будучыню», не толькі ўласнымі творамі, але і перакладамі «чужых вялікіх пісьменнікаў, як Ібсен, Шылер, Гаўптман і інш. Так, праз канкрэтную ацэнку творчасці ў некралогу неназойліва фармулюецца паняцце аб літаратуры як адным з фактараў абуджэння грамадскай свядомасці, сродку ўмацавання веры ў будучыню. Тут А. Бульба браў на сябе функцыі крытыка і тэарэтыка мастацтва. Спасылка ж на «чужых вялікіх пісьменнікаў» таксама паказальная — яна сведчыла пра глыбокае разуменне рэдакцыяй «Нашай Нівы» ролі іншых літаратур у развіцці і ўзбагачэнні беларускага слоўнага мастацтва.

I ў некралогах «Мар'я Канапніцкая», «Леў Мікалаевіч Талстой» таксама гучыць думка пра неабходнасць творчага выкарыстання лепшых дасягненняў культуры братніх народаў. Таму, відаць, не-выпадкова на старонках газеты з’яўляюцца публікацыі, якія прапагандуюць гісторыка-літаратурныя даследаванні «Новай ня-мецкай літаратуры за апошнія дваццаць гадоў» і рускай літаратуры, крытьікі, публіцыстыкі «ад Радзішчава і Навікова да Герцэна, Бакуніна, Чарнышэўскага, Дабралюбава, Пісарава, Міхайлоўскага, кн. Крапоткіна, Пляханава і інш.» А пазней «Наша Ніва» змяшчае ўрыўкі з артыкулаў В. Бялінскага ў перакладзе М. Арла (№ 17, 24 за 1912 г.). Тут яны маюць назву «Дзве дарогі» і «Чым жыве народ». Потым гэтыя фрагменты ўвайшлі ў зборнік «Нашай Нівы», № 1, 1912 г.

Цікавасць з боку нашаніўцаў да спадчыны славутага рускага крытыка тлумачылася тым, што беларуская літаратура, якая ішла да народа, да масавага чытача, востра адчувала патрэбу ў пазнанні самой сябе, сваёй прыроды, функцый, грамадскага прызначэння. I ў асобе Бялінскага, паслядоўнага абаронцы ідэй народнасці ма-стацтва, прынцыпаў рэалізму, яна знаходзіла надзейную пад-трымку: крытыка, творча асэнсоўваючы традыцыі і вопыт іншых літаратур, дапамагала гэтаму самапазнанню і самаўсведамленню. Інакш кажучы, беларуская літаратурная крытыка ўзнікала і склад-валася як унутраная неабходнасць і аб’ектыўная заканамернасць станаўлення нацыянальнай літаратуры.

Характэрны штрых: у беларускай літаратуры пачатку XX ст. багата вершаў аб паэце і паэзіі, аб ролі песняра ў грамадскім жыцці і прызначэнні мастацкага слова. «Пясняр — слуга слугі ўсякай, Пясняр і цар усіх царэй», — сцвярджае Я. Купала ў вершы «Песняру-беларусу». Я. Колас прыпадабняе верш маланцы, якая павінна спаліць «нядолю людскую», ён хрча, каб паэтычнае слова «грымела, як гаеў перуна». Па сутнасці мы маем тут справу з творамі, у якіх абгрунтоўвалася ідэйна-эстэтычная праграма, ма-стацкае крэда паэтаў, што ўсведамлялі сябе прадстаўнікамі нацыя-нальнай літаратуры. Гэта значыць Купала і Колас, Багдановіч і Гарун сродкамі паэтычнай мовы рабілі справу, якую павінна была рабіць уласна літаратурная крытыка, закліканая дапамагчы са-маўсведамленню літаратуры.

Зразумела, дапамога крытыцы магла быць эфектыўнай пры ўмове, калі крытычнае слова валодае сілай уздзеяння на літа-ратурны працэс, калі вызначаецца багаццем, разнастайнасцю жанравых форм. I трэба сказаць, што хоць працэс выпрацоўкі, працэс крышталізацыі літаратурна-крытычных жанраў ішоў з цяжкасцю, але няўхільна. На старонках «Нашай Нівы», а затым і часопісаў апублікаваныя матэрыялы ўсё выразней набывалі рысы ўласна крытыкі. Калі з публікацый 1908 г. такой ацэнкі заслугоўвалі хіба толькі рэцэнзіі У. Самойлы ў «Нашай Ніве» і «Мннском курьере» на купалаўскую «Жалейку», дык у 1910 г. «Наша Ніва» друкуе шэраг змястоўных водгукаў даволі высокага прафесійнага ўзроўню.

Гэта — рэцэнзіі Альгерда Бульбы (Вітаўта Чыжа) на «Песні жаль-бы» Я. Коласа і на купалаўскі «Гусляр», аглядны артыкул С. Яся-новіча (С. Палуяна) «Беларуская літаратура ў 1909 гаду», яго ж «Лісты з Украіны», яшчэ адна рэцэнзія В. С. (У. Самойлы) на «Адвечную песню» Я. Купалы, артыкул Р. Зямкевіча «Вінцук Марцінкевіч, яго жыццё і літаратурнае значэнне».

У прыгаданых артыкулах бачна імкненне аўтараў асвоіць прынцьіпы эстэтычнага аналізу, пераадолець спрошчаную трактоўку літаратуры як ілюстрацыі да загадзя вызначанай ідэі. Нама-ганні крытыкаў скіроўваюцца на тое, каб знайсці адпаведныя су-адносіны паміж грамадскімі і індывідуальна-псіхалагічнымі фак-тарамі, якія ўплываюць на развіццё пісьменніка. ТаК, рэцэнзуючы «Адвечную песню», У. Самойла падкрэслівае сацыяльныя вытокі, адраджэнскую скіраванасць паэтычнай творчасці Я. Купалы: у вершах і паэмах песняра «ярчэй, глыбей і паўней адбіваецца ўвесь змест, хараство, разгон і веліч» адраджэння. Сам жа нацыянальна-вызваленчы рух — «найважнейшае ў гісторыі нашага краю здарэнне». Сакрэт шырокага, усенароднага прызнання Купалы, на думку рэцэнзента, у тым, што паэт стаў «душой і языком прабудзіўшагася да новага жыцця народа"4.

Адзначаючы народныя вытокі светаўспрымання аўтара «Ад-вечнай песні», крытык палічыў патрэбным сказаць і пра індывідуальна-непаўторнае ў купалаўскім бачанні рэчаіснасці: яно — у глыбокім спалучэнні нацыянальнага і агульначалавечага, у адзінстве суб’ектыўнага і аб’екгыўнага. Паводле У. Самойлы, Я. Купала — гэта мастак-гуманіст, які ўсвядоміў сваё чалавечае прызначэнне, а таму паставіў сабе за мэту праз мастацкае слова ўзняць народ да такога пачуцця, якое адкрывае перад ім якасна новыя, невядомыя раней грамадскія далягляды. «Убачыць у сабе чалавека, — сцвярджае крытык, — значыць ужо зрабіцца чалаве-кам, а зрабіць так, каб тое самае пачулі і другія, каб пачуў цэлы народ, моцна заціснены бяздольным жыццём, гэта ўсё роўна, як бы таму народу ўлажыць жывую чалавечую душу. Гэткае „ачалавечванне“ ёсць задача паэзіі маладых нацый, што яшчэ толькі прылучаюцца да сям'і культурных народаў, у ім і ўся цікавасць творчасці Купалы. Яго паэзія — гэта паэзія праўды, па-эзія праўдзівага — без усякіх прыкрас — жыцця беларуса-хлебароба, тварыць яе можа толькі чалавек з моцнай душой, і такую моцную душу, як відаць, мае Янка Купала».

Выразная ўстаноўка У. Самойлы на аналітычны падыход да мастацкага твора, непрыманне дэкларатыўнай агульнай ацэнкі яс-крава праявіліся і ў іншых нашаніўскіх матэрыялах, напрыклад у рэцэнзіі Альгерда Бульбы на зборнікі Я. Купалы «Гусляр» і Я. Коласа «Песні жальбы». Як і У. Самрйла, А. Бульба вытокі Купала-вай паэзіі таксама бачыў у тагачаснай рэчаіснасці, у вострых сацыяльнах супярэчнасцях паміж несправядлівым грамадскім ладам і бяспраўным працаўніком, а моц яго паэтычнага слова тлумачыла-ся зродненасцю мастака з «духам, жаданнямі і псіхікай нашага народа — маўчлівага, перанёсшага многа-многа гора».

Заслугу ж Я. Коласа як аўтара «Песняў жальбы» крытык бачыў у тым, што сваімі творамі паэт абуджаў веру ў будучыню, нават калі яго вершы і былі прасякнуты сумнай мелодыяй. А народжана жалобная танальнасць абставінамі, у якіх знаходзіўся прыгаечаны селянін.

Асабліва каштоўным у плане асваення прынцыпаў літаратурна-крытычнага аналізу з’яўлялася імкненне рэцэнзента акрэсліць індывідуальнае аблічча паэта: «Верш Коласа адзначаецца пра-статой, мысль сваю выказвае ён коратка, ясна. У вершах відаць мужыцкая гордасць, у творах усюды чуваць любоў да роднай зямлі». Крытык звярнуў увагу і на высокі ўзровень майстэрства Коласа-пластыка, на яго здольнасць ствараць цэласны вобраз, праз які раскрываецца нацыянальная адметнасць беларускай прыроды, характэрныя рысы сумнай вясковай рэчаіснасці. Побач з матывамі смутку і тугі А. Бульба ўбачыў у вершах Коласа актыўнага героя: «пясняр з верай і надзеяй пяе, і то не голасам згнанага нявольніка, але чалавека-ваякі».

Як бачым, крытыка пачатку стагоддзя паспяхова асвойвала прынцып аб’ектыўнай ацэнкі літаратурнага твора, усёй творчасці пісьменніка. А гэта быў істотны крок у фарміраванні яе метада-логіі.

Пік актыўнасці нашаніўскай літаратурнай крытыкі прыпадае на 1913—1914 гг., пра што выразна сведчаць змястоўныя, пазнача-ныя стылявой адметнасцю артыкулы А. Луцкевіча (выступаў пад псеўданімамі Антон Навіна, Генрык Букавецкі, Г. Б., I. Мялешка), В. Ластоўскага (Власт. В. Л., В., Ю. Верашчака), М. Багдановіча, М. Гарэцкага, С. Палуяна, Л. Гмырака, Р. Зямке-віча. Менавіта гэтыя аўтары і задавалі тон у тагачаснай бягучай крытыцы, вызначалі яе прафесійнае аблічча. Ім належыць і заслуга ў фарміраванні дабратворнага маральнага клімату ў літаратурным асяроддзі, што таксама мела вялікае значэнне ў развіцці прыгожага пісьменства і крытычнай думкі.

У праблемных выстушіеннях, у водатках на новыя кніжкі вершаў ці апавяданняў маладыя прадстаўнікі крытычнага цэха дэ-манстравалі высокі прафесіяналізм і майстэрства аналізу — не толькі ўменне данесці да чытача сацыяльную значнасць і эстэтыч-ную каштоўнасць твора, але і вызначыць месца пісьменніка ў літаратуры, яго ўклад у духоўную скарбонку нацыі. «Кніжка це-шыць, — пісаў А. Навіна ў рэцэнзіі на кнігу „Шляхам жыцця“, — душу кожнага шчырага беларуса. Гэта ўжо сур’ёзны здабытак бе-ларуекай літаратуры. У аб’ёмным зборніку (266 с. вялікага фармату) лепей, як у асобных творах, выяўляецца творчая сіла і талент Купалы, і мы можам смела казаць, што пясняр маладой Беларусі займае пачэснае месца ў гісторыі беларускага адра-джэння».

Узросшае майстэрства Навіны-крытыка бачна і ў яго здоль-насці адкрываць пэўную заканамернасць літаратурнага развіцця ў працэсе аналізу канкрэтнай мастацкай з’явы. Так, пры разглядзе зборніка «Вянок» рэцэнзент падкрэсліў, што зварот М. Багдановіча да тэмы «чыстае красы» — не ёсць адмаўленне ад прынцыпаў сацыяльна арыентаванага мастацтва і не ўцёкі ў свет прыгожых мар і летуценняў: М. Багдановіч ставіў на мэце ўзбагаціць беларускую літаратуру новымі матывамі, вобразамі, жанравымі формамі, узняць яе на ўзровень еўрапейскага прыгожага пісьменства. I такое імкненне аўтара «Вянка» адпавядала аб’ектыўным заканамернасцям развіцця беларускага слоўнага мастацтва, унутрана гатовага да вырашэння складаных задач. А. Навіна справядліва акцэнтуе ўвагу на смелым наватарстве М. Багдановіча, адзначаючы творчы характар яго пошукаў.

Па вялікім рахунку павінна быць ацэнена выснова Навіны-тэарэтыка наконт глыбокай змястоўнасці мастацкай формы ў творах М. Багдановіча і яго тэзіс адносна непасрэднай залежнасці ўзроўню літаратуры ад узроўню распрацаванасці літаратурнай мо-вы. «Багдановіч умее ўсё ажывіць, ператварыўшы па-свойму. I лёгка ліюцца яго вершы кунштоўнай, філіграннай работы, а ко-жын формай падыходзіць да думкі. Думак тых — багата, і вось мы бачым у „Вянку“ вершы такой формы, такой будовы — часта вельмі рэдкай, якой могуць пахваліцца толькі найболыл куль-турныя.народы з найвышэй развітай літаратурнай мовай. Здаецца, калі б наш „пясняр красы“ меў толькі адну мэту: паказаць, што беларуская мова можа развівацца, як мова літаратурная, — дык ён гэтай мэты дайшоў».

Надзвычай каштоўным у навуковым плане было і тое, што да вызначэння агульных тэндэнцый беларускай літаратуры пачатку XX ст. А. Навіна ішоў не шляхам накладвання на творчасць М. Багдановіча гатовых, апрыёрна сфармуляваных схем, а праз аналіз вобразнай сістэмы вершаў, праз спасціжэнне творчай інды-відуальнасці мастака слова. «Вянок», — падкрэсліваў аўтар водгуку, — гэта праўдзівы перл у беларускай паэзіі. Раўнаваць Багдано-віча ні з кім не будзем: не затым, што няма лепшых за яго паэтаў (бо такія ёсць), але затым, што ён ні да каго не падобны".

Аб узроўні літаратурнай крытыкі, ступені яе ўздзеяння на літаратурны працэс, на маральна-творчую атмасферу ў пісьменніцкім асяроддзі можна гаварыць у тым выпадку, калі ў крытыцы сфарміраваліся пэўныя творчыя індывідуальнасці. Адной з такіх індывідуальнасцей побач з А. Луцкевічам быў В. Ластоўскі, да бясспрэчных здабыткаў якога трэба залічыць яго артыкулы «Памяці Сяргея Палуяна», «Эліза Ажэшка» (1910), «Людвіг Кан-дратовіч» (1912), «Леся Украінка» (1913), рэцэнзіі на зборнікі «Васількі» Ядвігіна Ш., «Рунь» М. Гарэцкага, «Родныя з’явы» Т. Гушчы (1914).

Унутраная логіка развіцця беларускай крытычнай думкі — і гэ-та своечасова адчуў В. Ластоўскі — вяла да непазбежнага з’яўлення так званай прагаастычнай крытыкі, здольнай зазірнуць у заў-трашні дзень нацыянальнай літаратуры. Гэта сімптаматычны, вельмі паказальны факт, бо прадбачанне будучыні патрабуе глыбокага аналізу шматстайных грамадска-палітычных і ўласна літаратурных з’яў у іх узаемасувязі і ўзаемадзеянні, а прадказанне тады эфектыўнае, калі пабудавана на тонкім адчуванні спецыфікі мастацтва. Выказацца наконт кірунку развіцця беларускай літаратуры на вопыце пошукаў Коласа-празаіка і паспрабаваў В. Ла-стоўскі ў сваім водгуку на зборнік «Родныя з’явы». Рэцэнзент ук-лючыў творы беларускага пісьменніка ў шырокі агульналіта-ратурны кантэкст, прыгадаўшы вядомыя імёны В. Стэфаніка, А, Чэхава. «А Тарас Гушча не сказаў яшчэ свайго апошняга слова, яго талент з кожным годам набірае болынага напружання і боль-шай развітасці ў вясёлкавых пералівах гумару і ў зіхаценню чыстых слёз, каторымі перасыпае гумар. Трэба спадзявацца, што імя Т. Гуіпчы з часам будзе вядома далёка па-за межамі нашымі, услаўляючы імя беларускае, яно пойдзе далёка па свету, бо ў творчасці Гушчы, апрача факгычнай смешнай стараны, скрыта глыбіня думкі, падобна як гэта бачым ва ўкраінскага пісьменніка Стэфаніка, да каторага мейсцамі аўтар набліжаецца, ды ў расейскага пісьменніка Чэхава. Але Т. Гушча не патурае ім, а творыць сваё, творыць новую цэннасць, выснаваную з характару душы беларуса"11.

Такім чынам, крытык зусім слушна вытлумачвае генезіс нава-тарства Коласа — творцы новых эстэтычных каштоўнасцей — глыбінёй спасціжэння ім духоўных асноў народнага жыцця, глы-бінёй пранікнення ў нацыянальны характар, у псіхалогію беларуса. Болей таго, пводле меркаванняў В. Ластоўскага, жыццесцвяр-джальны характар творчасці Я. Коласа, уласцівы яму гістарычны аптымізм якраз і даюць падставы спадзявацца на шчаслівы лёс Беларусі: «А колькі сонца, жыцця! Сапраўды багата душа бела-рускага народа, калі можна выдаць з сябе такія таленты… Вяліка будучыня народа, каторы ў досвітках свайго адраджэння кідае такія перлы».

Прагностыка аўтара водгуку не была аддягненай, яна грунтавалася на канкрэтным аналізе вобразнай сістэмы апавядан-няў. Ідэйна-змястоўную і стылявую адметнасць Коласа-празаіка В. Ластоўскі бачыў у згарманізаванасці малюнка, створанага пісьменнікам, у майстэрстве, з якім вытлумачваюцца паводзіны чалавека, ягоныя ўчынкі, душэўныя перажыванні, абумоўленыя сацыяльна-бытавымі абставінамі. «А колькі праўдзівай праўды псіхалаіічнай у творах Т. Гушчы і як ён умее схапіць яе».

Яскравым доказам умацавання прафесіяналізму беларускіх крытыкаў можа служыць безымянная рэцэнзія (у рубрыцы «Агляд кніг») на апавяданне Язэпа Лёсіка «Не ўсё ж разам, ягамосці"-Аўтар водгуку ўбачыў каштоўнасць твора не ў добрасумленным узнаўленні канкрэтных падзей, а ў здольнасці пісьменніка даць сваю, арыгінальную мадэль рэчаіснасці. Я. Лёсік не капіраваў механістычна жыццё, а ператвараў яго ў адпаведнасці з уласнымі ўяўленнямі і ідэаламі. Крытык ухваляе пісьменніка за наяўнасць «фантазіі» ў апавяданні, адной з дзейных асоб якога з’яўляецца карчомны папугай.

Яшчэ адной праявай плённага развіцця нашаніўскай крытыкі была яе абвостраная ўвага да тэарэтычных праблем. У артыкуле С. П. (Самуіла Плаўніка) «Думаць і гаварыць трэба па-беларуску» ўзнята пытанне суадносін жыццёвай і мастацкай праўды. I вы-рашана яно тут даволі глыбока. Так, паняцце мастацкай праўды не атаясамліваецца з механістычным адбіткам. Крытык разглядае «артыстычную праўду» як вынік абагульнення, тыпізацыі жыццё-вых фактаў, вынік роздумаў і перажыванняў мастака. Вялікую ролю ў стварэнні паўнакроўнага вобраза адыгрывае творчая фантазія пісьменніка, яго здольнасць пераўтварыць успрынятае павод-ле законаў гармоніі і хараства. «…Беручыся крытыкаваць які-небудзь штучны твор, — зазначае — мы не павінны зада-ваць сабе пытанне: ці праўда, што было такое здарэнне, якое тут апісваецца, але павінны задаваць сабе пытанне: ці магло быць гэта ці не, як тут апісваецца? Калі магло — значыць, хоць пісьменнік яго і сам выдумаў, у ім ёсць „артыстычная праўда“, значыць, ён праўдзіва напісаны і для нас усё роўна, ці было гэта, ці сам пісьменнік выдумаў яго».

Рэцэнзент не абмежаваўся агульнатэарэтычным аспектам праблемы, але звязаў яе непасрэдна з творчай практыкай, з прынцыпамі стварэння вобраза героя. Неабходна, каб словы і ўчынкі дзейнай асобы адпавядалі яго натуры, яго характару, светаўспрыманню.

Для беларускай літаратуры пачатку стагоддзя, перш за ўсё прозы, якая хварэла на фактаграфізм, натуралістычнае апісаль-ніцтва, тэарэтычныя выкладкі адносна тыпізацыі, творчага пера-стварэння адыфывалі вялікую пазітыўную ролю, мелі практычнае значэнне.

Як адно з наглядных пацвярджэнняў інтэнсіўнасці пошуку ў галіне беларускай крытыкі можна расцэньваць з’яўленне жанравай формы палемічнага артыкула. Неабходнасць і эфектыўнасць такой формы наглядна выявіла дыскусія 1913 г. на старонках «Нашай Нівы», прысвечаная абмеркаванню шляхоў развіцця нацыяналь-нага слоўнага мастацтва. Кола спрэчных пытанняў было сфарму-лявана ў выступленні «Сплачывайце доўг» Юрыя Верашчакі (В. Ла-стоўскага) і «Чаму плача песня наша? (Адказ Юрку Верашчаку)». «Адказ…» падпісаны псеўданімам «адзін з парнаснікаў». Лічыцц", што гэта — псеўданім Янкі Купалы. Але такое меркаванне не бяс-спрэчнае. Мала таго! Не выключана магчымасць, што і «Адказ…» належыць пяру Ю. Верашчакі абр напісаны па заданні апошняга, каб у завостранай форме ўзбуйніць балявыя кропкі развіцця на-цыянальнай літаратуры, прыцягнуць да іх асаблівую ўвагу ўдзель-нікаў дыскусіі. А дыскутаваць было пра што.

Ю. Верашчака гаяўліва дакараў беларускіх пісьменнікаў за тое, што іхнія творы прасякнугы матывамі смутку, тугі, жалю, расчаравання, бясконцымі нараканнямі на гаротны лёс, нешчас-лівую долю. У той жа час, кажа ён, хараства і прыгажосці роднага краю, светлых момантаў жыцця селяніна песняры не бачаць і не спяшаюцца абудзіць актыўны пачатак у характары беларуса, каб дапамагчы яму ў пошуках шляхоў да светлай будучыні. «Апроч драздоў, ануч, гаою і пракляцця ў маёй душы ёсць шмат красы, перад маімі вачмі скрозь краса, жыццё, сонца, песні і бязмернае багацце відоў. Я хачу мець усё гэта ператворанае ў спектры калек-тыўнай нашай душы — у словах нашых паэтаў-прарокаў». Крытык лічыў, што пры аднабаковым поглядзе на рэчаіснасць істотна звужаецца функцыя літаратуры, яе грамадска-пераўтва-ральная роля, недаацэньваюцца і творча-патэнцыяльныя магчы-масці народа.

У «Адказе Юрку Верашчаку» «сумна-плачлівая» танальнасць беларускай песні вытлумачваецца гістарычнымі варункамі, гра-мадска-палітычнымі абставінамі — несправядлівым сацыяльным ладам, нацыянальным прыгнётам, нешматлікасцю свядомай інтэ-лігенцыі, якая працяглы час вымушана бьша духоўна абслугоўваць іншыя народы, адракаючыся ад свайго, узбагачаць «чужыя культуры». «Адзін з парнаснікаў» часткова пагадзіўся з суровымі за-кідамі апанента, але адначасова выказаў упэўненасць у тым, што беларускі народ прачнецца да новага жыцця, а яго пазты «будуць пяяць аб вялікім багацці і красе сваёй бацькаўшчыны».

Удзельнікі дыскусіі, як бачым, істотна разышліся ў поглядах: ці мастацтва заклікана адлюстроўваць галоўным чынам негатыўныя з’явы рэчаіснасці (сацыяльныя канфлікты, гаротную долю селя-ніна і г. д.), ці яго мэты, функцыі болей шырокія, разнастайныя — адбіваць увесь спектр жыцця, у тым ліку і ідэальны пачатак, ду-хоўную субстанцыю? Фактычна гаворка тут ішла пра філасофскую канцэпцыю мастацтва, яго сутнасць, прызначэнне, пра канцэпцыю нацыянальна-самабытнай літаратуры. Зварот да падобнай праблемы быў яшчэ адным пацвярджэннем плённасці шляхоў, якімі рухалася белаіруская крытычная, навуковая думка.

Нельга не заўважыць, што пазіцыя кожнага з удзельнікаў дыс-кусіі мела і моцныя, і слабыя бакі. У сваіх сцвярджэннях Ю. Верашчака быў шмат у чым несправядлівы, неаб’ектыўны, бо на той час беларускае слоўнае мастацтва з дастатковай выразнасцю выявіла высокі эстэтычны ўзровень і жанравую разнастайнасць (зборнік Я. Купалы «Гусляр», яго паэмы «Курган», «Бандароўна», «Сон на кургане», камедыя «Паўлінка»; сацыяльна-псіхалагічныя апавяданні Я. Коласа, пачатковыя раздзелы «Новай зямлі»; выдат-ныя ўзоры пейзажнай, інтымнай, філасофскай лірыкі М. Багдано-віча, Я. Купалы і Я. Коласа, А. Гаруна, 3. Бядулі, К. Буйло і інш.). I таму не зусім зразумела, зыходзячы з якіх меркаванняў апанент Ю. Верашчакі так лёгка пагадзіўся з папрокамі наконт праз-мернага песімізму і аднастайнасці беларускай паэзіі, прыняў іх за справядлівыя. На поўным сур’ёзе аспрэчваць падобныя закіды можна было пяць-сем гадоў таму, але не ў 1913 годзе!

Што датычыць В. Ластоўскага, дык пэўная тэндэнцыйнасць, прадузятасць некаторых яго ацэнак тлумачыцца хутчэй за ўсё імкненнем узбуйніць маштаб дыскусіі з мэтаю паглядзець на бе-ларускае слоўнае мастацтва ў далёкай перепектыве. I каб засцерагчы літаратуру ад небяспечнай вузкасці, палітычнай заангажаванасці, ён і пайшоў на свядомае перабольшванне хібоў сучас-най яму паэзіі, на завастрэнне думкі. Логіка палемічнай барацьбы такое дазваляла. Тым болей, што ў стратэгічным плане, у канцэп-туальнай трактоўцы сутнасці мастацтва Ластоўскі-тэарэтык меў рацыю. Невыпадкова ж яго погляды на паэзію як з’яву духоўнага парадку актыўна падтрымалі «пясняр чыстае красы» М. Багда-новіч, аўтар артыкула «Не хлебам адзіным» 3. Бядуля, М. Гарэцкі ў артыкулах «Наш тэатр», «Развагі і думкі».

У святле прыведзеных фактаў дапушчэнне, паводле якога аўтарам «Адказу Юрку Верашчаку» з'ўляецца сам В. Ластоўскі або яго ідэйны аднадумца з рэдакцыі «Нашай Нівы», не выглядае як штосьці нелагічнае, надуманае. Верагоднасць дапушчэння вялікая. Бо падобнага роду захады мелі месца ў гісторыі літаратуры, свядо-мыя падробкі, містыфікацыі цалкам апраўданы. Яны не скіраваны на прыніжэнне асобы магчымых апанентаў. Мэтаю іх была калектыўная выпрацоўка доўгатэрміновай праграмы развіцця нацыя-нальнай культуры. Нашаніўскія дзеячы верылі ў стваральную сілу навукова-крытычнай думкі.

I сам В. Ластоўскі ў далейшым актыўна абараняў тэзіс пра не-абходнасць «сплачвання доўгу» беларускімі пісьменнікамі, цэю запазычанасці літаратуры перад Бацькаўшчынай, перад неапетай яе красой і прыгажосцю. Гэта бачна з нашаніўскіх артыкулаў крытыка «Ці ёсць расійская і польская культура», «Ці-ткі мы сапраўды цямней ад усіх?», «Перш за ўсё самі», «Голас сумлен-насці», «Па сваім шляху». Тут В. Ластоўскі паглыбляе ўласную канцэпцыю, адначасова прызнаючы і пэўны суб’ектывізм, палемічную завостранасць ранейшых меркаванняу. У артыкуле «Па сваім шляху» В. Ластоўскі ўжо гаворыць пра вялікія поспехі і дасягненні айчыннай літаратуры, чаго раней не заўважаў: «I мы, беларусы, уняслі ўжо нашу цэннасць у агульналюдскую скарбніцу і мы ўжо не бясплоднае дрэва, каторае павінна быць высечана і спалена: мы ўжо далі плады».

Паказальна і тое, што за дапамогай крытык звярнуўся да М. Багдановіча, прыгадаўшы канцэптуальнае выказванне апош-няга ў артыкуле «За тры гады» (1913): «Не трэба цяпер, канечна, ісці ў чужыя людзі, шукаючы глыбокіх і трывожных дум, чулага і хвалюючага пачуцця, душу радуючай красы. Не трэба, бо і ў саміх ёсць. Мала таго, самі яны могуць да нас звярнуцца, бо іншы раз таго, што маем мы, не знойдзецца ў іх». Аднак В. Ластоўскі ўстрымаўся ад таго, каб працытаваць важкую ў тэарэтыка-метадалагічным плане выснову М. Багдановіча наконт узроўню тагачаснай беларускай пісьменнасці: «I ясным робіцца праз гэта, што не толькі нашаму народу, але і ўсясветнай кулыуры нясе яна свой дар». Адсутнасць гэтага выказвання невыпадковая: пры-знаючы за навейшай беларускай паэзіяй і прозай значныя дасяг-ненні («у апошнія гады нашы пісьменнікі ўнеслі не мала цэнна-га…»), В. Ластоўскі лічыў, што «ўсё ж такі пакуль наша літаратура не мае ўсясветнага значэння».

Як бачым, распрацоўваючы канцэпцыю нацыянальна-сама-бытнай літаратуры, В. Ластоўскі ставіў перад беларускімі пісьмен-нікамі глабальную задачу — шляхам актыўнай творчай працы, смелымі наватарскімі пошукамі далучаць нацыянальную пісьменнасць да «ўсясветнай культуры». Каб дасягнуць такога ўзроўню, недастаткова «хвалюючых дум», «далікатных ды чулых перажы-ванняў», «цікавых літаратурных форм», патрэбны новыя мастацкія ідэі, такія, каб чытачы іншых літаратур знайшлі ў беларускіх творах адказы на свае ўласныя жыццёвыя і аксіялагічныя пытанні. «На нашых „навінах“ павінна быць багатая ўрода, мы павінны знайсці ў сабе і даць свету новыя думы, сказаць новае слова».

Крытык не схільны быў спрашчаць сітуацыю, аднак яго ўпэўненасць у тым, што беларуская літаратура скажа свету «новае слова», мела акрэслены характар. Такім жа настроем прасякнуты і артыкул Я. Лёсіка пад шматзначнай назвай — «Ці сапраўды мы ніколі не будзем мець свайго Міцкевіча, Пушкіна, Сянкевіча, Тал-стога?»

Заклікаючы беларускіх майстроў слова шукаць свой самабытны Ішіях, В. Ластоўскі, А. Навіна, Л. Гмырак, М. Багдановіч, М. Га-рэцкі паслядоўна праводзілі думку, згодна з якрй пісьменнікі разам з тым не павінгіы ігнараваць вопыт іншых літаратур. Гэтую ідэю афарыстычна выказаў Л. Гмырак у назве артыкула — «Свайго не чурайцеея, чужому навучайцеся». «Той народ, — пісаў ён, — каторы гэтай праўды, што і чужому навучацца трэба, не разумее, ці не хоча разумець, праз гэта асуджае сябе на культурны застой, таксама, як той народ, каторы чураецца свайго, асуджае сябе на пагібель».

Устаноўка на творчае засваенне багатага вопыту іншых літа-ратур, на працяг традыцый сусветнага мастацтва, тэарэтычнае аб-грунтаванне ідэі агульналюдской культуры павінны быць ацэнены па вялікім рахунку — як сведчанне плённых пошукаў беларускай навукова-крытычнай думкі нашаніўскага перыяду.

Справядлівасць дадзенай высновы з асаблівай пераканаль-насцю пацвярджае разгляд крытычнай дзейнасці М. Гарэцкага, перш за ўсё яго праграмных артыкулаў «Наш тэатр» і «Развагі і думкі». Тут аўтарам выкладзена ўласнае эстэтычнае крэда, сфарму-ляваны прынцыпы рэалістычнага мастацтва, узняты шэраг актуальных праблем гісторыка-літаратурнага і тэарэтычнага характару.

Як і кожны нашаніўскі крытык, Гарэцкі імкнуўся знайсці свой аб’ект даследавання. Так, ён выступіў з заклікам да беларускіх пісьменнікаў стварыць вартыя народа драматычныя творы, якія б склалі аснову нацыянальнага тэатра. Тэмай сцэнічных твораў па-вінна быць тагачасная рэчаіснасць ва ўсёй разнастайнасці сваіх праяў — жыццё, побыт, духоўны свет, маральнае аблічча працоўнага беларуса, яго «слаўнае прошлае».

Падкрэсліваючы вялікую грамадска-выхаваўчую ролю тэатра, Гарэцкі разам з тым засцерагаў яго дзеячаў ад небяспекі пера-тварэння сцэны ў «кут дурнога скалазубства», «брудную стайню Аўгія». Не прымаў пісьменнік і вузкаутылітарнага разумення мэтаў і задач тэатра. Апошні закліканы задаволіць усе густы, у тым ліку і прыхільнікаў «мастацтва для мастацтва». I тут М. Гарэцкі аказ-ваўся на баку Ю. Верашчакі, выступаў за адкрытае спаборніцтва розных творчых напрамкаў і плыняў, за свабоднае самавыяўленне мастака.

У заслугу Гарэцкаму-крытыку трэба паставіць і тое, што праблема ўзбагачэння тэатральнага рэпертуару справядліва звязвалася ім з развіццём беларускай мовы. Гэта значыць абмеркаванне актуальнай тэмы пераводзілася ў мастацкі, эстэтычны план, што зноўтакі сведчыла аб сталенні літаратурнай крытыкі, яе пра-фесійным росце. М. Гарэцкі слушна гаворыць пра «старадаўнюю сілу і арыгінальнасць» беларускай мовы, яе «гумарыегычна-наіўную сілу», што так наглядна выяўляецц i ў паўсядзённым жыцці. Але гэтыя прывабныя асаблівасці з цягам часу пачалі страчвацца, «гучная форма» паступова слабее знікае. «Шмат дзе цяпер беларусы гавораць прыкрай мяшанкай слоў беларуска-польска-рускіх». Каб адстаяць чысціню і гучнасць мовы, трэба прыслухоўвацца да жывой гутаркі народа, не забываючы і пра тыя невычэрпныя багацці, што паспелі сабраць Насовіч, Шэйн, Раманаў, Карскі. Гэтаму сталенню М. Гарэцкі дапамагаў дзейсным чынам, падкрэсліваючы выключную ролю і значэнне крытычнага слова ў літаратурным працэсе, у фарміраванні літаратуры. «Усякая маладая літаратура, і беларуская, калі ўжо яна мае перад светам нейкі від праз выразнейшых і выбітнейшых пісьменнікаў, асабліва мае патрэбу і ў сур’ёзнай крытыцы», — пісаў ён у артыкуле «Развагі і думкі».

Тут жа Гарэцкі засяродзіў увагу і на пытанні родавай сутнасці крытыкі, разглядаючы яе не толькі як сродак тэарэтычнага аб-грунтавання ідэйна-эстэтычных прынцыпаў, пэўных творчых кірункаў, мастацкіх школ, але і як самастрйную, спецыфічную форму творчасці, форму самаўсведамлення літаратуры. «На добрай крытыцы гадуюцца пісьменнікі і грамадзянства», — зазначаў М. Гарэцкі.

Метадалагічнае значэнне артыкулаў М. Гарэцкага трэба бачыць яшчэ і ў тым, што яны замацоўвалі вельмі шіённы кірунак у беларускай крытыцы — метад сацыялагічнага і эстэтычнага падыхо-ду да мастацкага твора ў іх адзінстве. Для Гарэцкага прыгожае пісьменства — гэта адбітак духоўнай дзейнасці народа, але адбітак не механічны, а падпарадкаваны законам хараства і прыгажосці.

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой