Помощь в написании студенческих работ
Антистрессовый сервис

Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі

КурсоваяПомощь в написанииУзнать стоимостьмоей работы

Смерць — з’ява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне «Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца смерць?» у першую чаргу намагаюцца адказаць усе вераванні і рэлігіі свету. Вучоныя-філосафы жадаюць асэнсаваць праблему смерці ўжо шмат стагоддзяў. Сваё бачанне пытанне прапаноўваюць і шматлікія пісьменнікі і паэты. Яны раскрываюць гэтую праблему як з трагічнага боку, так і… Читать ещё >

Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі (реферат, курсовая, диплом, контрольная)

Інстытут Журналистыкі БДУ Курсавая праца Па дысцыпліне: «Тэорыя літаратуры»

На тэму: «Асаблівасці раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускай паэзіі«

Выканала: студэнтка 2 курса 10 групы Спецыяльнасці «Літаратурная работа. Творчасць.»

Рычага Віялета Раманаўна Навуковы кіраунік:

Кавалеўскі Арцем Мікалаевіч Мінск 2012

Змест

Уводзіны

1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі

2. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў

3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах) Заключэнне Выкарастаныя літаратурныя крыніцы

Уводзіны

Вечныя тэмы ў паэзіі - гэта неверагодная задума, асноўнае гучанне твораў, нераскладнае па сваёй структуры эмацыйна-сэнсавае ядро, якое аўтар спрабуе паднесці чытачу раскрытым з таго ці іншага боку.

Вечныя тэмы ў паэзіі існавалі заўсёды, існуюць цяпер, і будуць існаваць, верагодна, да самага захаду літаратуры. У гэтым і ёсць іх вечнасць.

Ва ўсе часы, не ў залежнасці ад краіны, ад палітычнага і сацыяльнага становішча народа, вечныя тэмы заўсёды заставаліся ў сваім ранейшым абліччы, толькі відазмяняючыся пад прыцэламі асобных вузкіх фактараў - такіх, як тэхнічнае развіццё, узровень жыцця, змена ідэалаў і прыярытэтаў нацыі ў агульным.

Але што б там ні было, вечныя тэмы, праходзячы праз гістарычныя бязладзіцы, войны, кардынальныя змены ў літаратуры і мастацтве, існуюць і па сёння.

Людзі любяць і ненавідзяць, паміраюць і нараджаюцца, паважаюць і няславяць прыроду, шануюць і абясцэньваюць час — гэта тое, што не гледзячы на ніякія змены ў чалавецтве, застаецца з ім, як непадзельная і важная частка яго быцця.

Што натуральна, гэтыя метамарфозы заўсёды будуць захаваныя ў мастацтве у тым выглядзе, у якім іх застаў аўтар той эпохі у якіх яны мелі месца. Цікава, адна і тая ж вечная тэма раскрываецца зусім па-рознаму ў розныя часы і ў розных месцах.

Пра гэта і пойдзе гаворка ў дадзенай курсавой працы — пра асаблівасці раскрыцця вечных тэм менавіта ў найноўшай плыні паэзіі беларускіх аўтараў. Даследаванне ахоплівае перыяд з 2009 па 2012 гады: творы з’явіліся на свет у гэты часавы адрэзак у Беларусі.

Выбрана 10 аўтараў, якія працавалі ў гэты перыяд, і праз іх творчасць прасочана раскрыццё асноўных вечных тэм.

Вечныя тэмы, якія будуць ахоплены дадзеным даследаваннем: каханне, час, смерць.

Імёны і ўзрост аўтараў будуць наўмысна схаваныя, каб пазбегнуць іх гендэрнага і ўзроставага падзелу: дадзеныя меры прадугледжаны для таго, каб як мага больш поўна зразумець і адчуць цэласнасць асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у найноўшай плыні беларускіх пісьменнікаў.

1. У чым заключаецца ядро вечных тэм у паэзіі

У «Тлумачальным слоўніку беларускай літаратурнай мовы» (1999 г., 2-е выданне. / І.М. Бінчук, М.Н. Крыўко, З. М. Кудрэйка і інш.) падаюцца лексічныя значэнні слоў, якія намінуюць вечные тэмы у беларускай паэзіі.

Вельмі важна засвоіць сапраўднае дакладнае значэнне гэтых слоў каб аналіз раскрыцця іх сэнсавага ядра быў больш глыбокі і поўны.

Любоў, (ж.) — Пачуцце сардэчнай прыхільнасці, адданаці каму-небудзь, чамунебудзь. (Любоў да радзімы. мацярынсая любоў.)

Час, (м.) — Працягласць быцця (філас.).Гэта форма быцця, якая вымяраецца хвілінамі, гадзінамі, днямі, гадамі, як мера працягласці усяго, што здзяйсняецца.

Смерць, (ж.) — Спыненне жыцця, гібель і распад арганізма. Згуба, спыненне, знішчэнне (книжн.).

Найвышэйшай праявай духоўнасці асобы, яе своеасаблівага азарэння з’яўляецца стан закаханасці. Здольнасць кахаць сведчыць пра багацце і шчырасць душы. Каханне — дарунак лёсу, знак Боскае волі.

Яно ўключае ў сабе шматлікія аспекты, найперш псіхалагічныя, маральны-этычныя, эстэтычныя, сацыяльныя, эрэтычныя, фізіялагічныя, сэксуальныя.

Духоўнасць кахання, як найвышэйшага дасягнення цывілізацыі стала асноўным зместам псіхалагічнага трактата «Пра каханне» Стэндаля — выдатнага французскага пісьменніка XIX стагоддзя. «Каханне — цуд цывілізацыі, — сцвярджаў ён. — У народаў дзікіхабо занадта варварскіх мы находзім толькі фізічную любоў, і прытым вельмі грубую; а сарамлівасць дапамагае каханню шляхам уяўлення: гэта ўсе роўна, што даць яму жыцце. «

Сусветная літаратура стварыла непераўзыдзеныя вобразы каханых: Беатрычэ (А. Дантэ), Лауры (Ф. Пятрарка), Рамэа і Джульеты (У. Шэкспір), Джэйн Эйр і містэра Рочэстэра (Ш. Брантэ), Наташы Растовай і Ганны Карэнінай (Л. Талстой), Ганны Царнушкі і Васіля Дзятла (І. Мележ) і інш.

А ці маем мы любоў у сучаснай беларускай літаратуры, менавіта ў паэзіі. Так, алеж я відазменена часавымі абставінамі і людзьмі. Сэнс яе ад гэтага не змяніўся.

Праблема асэнсавання часу, перажыванне часу, спроба знайсці магчымасці прымірэння чалавека з няўмольным часам — усё гэта актуальна у пазіі, не гледзячы на эпоху. Матывы, звязаныя з перажываннем часу — традыцыя з шырока распаўсюджанымі вершамі аб мітусні і тленнасці зямнога і існуючага. У беларусскай паэзіі шмат прыкладаў паэтычных тэкстаў розных жанраў, у якіх так ці інакш выяўляюцца матывы часу і вечнасці.

Розныя падыходы да асэнсавання часу можна разгледзець на прыкладзе вершаў, створаных рознымі паэтамі, але прысвечаных адной і той жа тэме, актуальнай для ўсіх літаратурных кірункаў і груп: гэта праблема паэтычнага спасціжэння кароткачасовасці чалавечага жыцця і непазбежнасці смерці. Ці ў гэтым выяўляецца тэма часу у беларускай сучаснай паэзіі?

Смерць — з’ява непазбежная, якая не мінае ні багатага, ні беднага. На пытанне «Што чакае усіх за мяжой, дзе знаходзіцца смерць?» у першую чаргу намагаюцца адказаць усе вераванні і рэлігіі свету. Вучоныя-філосафы жадаюць асэнсаваць праблему смерці ўжо шмат стагоддзяў. Сваё бачанне пытанне прапаноўваюць і шматлікія пісьменнікі і паэты. Яны раскрываюць гэтую праблему як з трагічнага боку, так і з боку, адлюстроўваючы мастацкімі сродкамі смерць на Зямлі, так і з містычнай, паказваючы тагачаснае жыццё ў тым выглядзе, як яны сабе гэта ўяўляюць. Але, як бы то ні было, такая тэма вельмі неадназначная ў разуменні для канкрэтнага чалавека, які звярнуўся да яе. Складанасць дадзенай тэмы — у незвычайным успрыманні гледачом вобраза, створанага аўтарам. Усё, што ведае звычайны чалавек пра смерць, альбо падгледжана з жыцця, альбо ўзята з рэлігійных вераванняў ці твораў разнастайных аўтараў - пісьменнікаў і мастакоў. Сёння вялікі ўплыў на фармаванне вобраза смерці ў свядомасці людзей аказваюць створаныя на гэтую тэму карціны. Моцнае ўздзеянне інфармацыі ў сучасным свеце таксама аказваюць жывапіс, графіка, фатаздымак і, безумоўна, тэатр і кіно. Таму можна сказаць, што сёння ўспрыняцце і ўсведамленне смерці як спадарожніка жыцця ствараецца з большага менавіта мастакамі і людзьмі мастацтва, якія ў сувязі з асаблівасцю сваёй дзейнасці маюць моцны ўплыў на розум людзей.

Як змянілас расрыцце тэмы смерці у сучасных беларускіх паэтаў у параунанні з папарэднімі эпохамі?

На усе пастаўленныя пытанні вы знодзіце адказы у наступных раздзелах курсавой працы.

2. Аналіз асаблівасцей раскрыцця вечных тэм у паэзіі канца XX і XI стагоддзяў

«Мастацтва нараджаецца пры сутыкненні эпох і поглядаў», — сказаў Васіль Розанаў. І сапраўды, паэзія — гэта рэакцыйны прадукт, лакмусавая паперка зменаў.

Што відавочна, беларуская паэзія развіваецца досыць арганічна і актыўна вось ужо на працягу колькіх эпох.

Паэтычнае слова і думка займае сваімі струменямі тое рэчышча, у якое іх штурхаюць палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і светапоглядныя абставіны. Вечныя тэмы паэзіі змяняюць спосабы, вуглы і ўзроўні свайго раскрыцця ў кантэксце эпохі. Пры гэтым тэматычная парадыгма не зрушваецца.

Асноўным зменам падвяргаюцца: стыль, форма, змястоўныя гарызонты, ідэйныя сэнсазместы.

Сучасная бел паэзiя вядзе адлiк часу з 50-х гадоў. Вялiкi ўплыў на яе развiцце аказау грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоуных каштоўнасцей на зямлi. Сучасную беларускую паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыуна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Сучасная паэзiя выпрабоўвае чалавека жыццем, каханнем, шчырасцю, iмкнучыся вызвалiць яго ад зла i маральных недахопаў.

Сучасную беларускую паэзiю можна падзялiць на 3 пакаленнi паэтаў:

1. Паэты старэйшага пакалення:

М. Лужанiн, А. Русецкi, К. Кiрэенка, Р. Барадулiн, А. Вярцiнскi, А. Пысiн, Н. Гiлевiч, С. Грахоускi i iнш.

2. Паэты сярэдняга пакалення:

С. Законнiкау, Р. Баравiкова, Н. Мацеш, А. Разанау, Я. Янiшчыць, А. Грачанiкау, У. Някляеу, М. Дукса i iнш.

3. Паэты малодшага пакалення:

А. Пiсьмянкоу (паэт-рамантык), Л. Галубовiч (iнтымная, вясковая, пейзажная тэматыка), I. Багдановiч (пра маленства, прыроду, гiсторыя, гарадское жыцце), А. Глобус (гарадское жыцце, незваротнасць жыцця i часу, прырода i экалогiя), А. Разанау (паэт-фiлосаф), У. Някляеу, А. Сыс, В. Шнiп, А. Канапелька, Леанiд Дранько-Майсюк, Мар’ян Дукса, Зiнаiда Дудзюк, Барыс Жанчак, Сергей Давiдовiч i iнш.

І найноўшая плыня беларускіх паэтаў.

На прыкладзе 1970;х, 1980;х, 1990;х, 2000;х гадоў мы прасочым за тым, як мяняюцца асаблівасці раскрыцця вечных тым у беларускай паэзіі.

На пачатку 1970;х паэтаў як ніколі цягне за сабой хваля цікавасці да нацыянальнага адраджэння, аднаўлення самасвядомасці белаусаў, адметвання беларускага сувереэнітэту і культурнага уздымку, але ж гэта толькі рэшткі былога уздыху нацыянальнай паэзіі.

Тэма кахання, сапраўды вечная, у гэты час не займае месца першынца сярод шэрагу іншых. Любоўная тэматыка пранізана нацыянальнысцю, патрыятызмам больш чым за інтымныя і міжчалавечыя ноткі. Але ж без каання нікуды і у радках тагачасных паэтаў яно з’яўляецца прывідам давера і пакою людзей, якія нібы часткі пазлу згубленыя у кутках сваей жа каробкі :

«Звыклі ўсе да ахвяр у нязвыклай ахвярні,

Чырванець перасталі сырыя муры, Ашукацца прыйшлі ў непрабуднай кавярні

Пані трошкі ў гадах і ліхвяр нестары."

Р. Барадулін Пачынаючы за канца 1970;х гадоў пасля яшчэ і хвалі эйфарыі ўслаўлення дасягненняў навукова-тэхнічна рэвалюцыі ўсе часцей з’яўляюцца глыбокія сумненні наконт выключнай добраахвотнасці і разумнага выкарыстання іх на патрэбу чалавека. Разам з тым увага скіроўваецца да таямніц чалавечай душы і іх непасрэднай залежнасці ад акаляючага асяроддзя:

«Нам, байцам тэхнічнага прагрэсу, Не забыцца б на прагрэс душы. «

С. Законнікаў.

У сілу уступае палеміка аб тым, што ў агульную кучу ўсяго безаблічнага, так званага навакольнага асяроддзя, без разбору інтэгруюць не толькі зробленае чалавечымі рукамі, але і ўсё жывое на планеце — тварэнне вышэйшага розуму. Вызначаюцца адрозненні паміж неарганічнымі і арганічнымі працэсамі, праявамі ў прыродзе:

«Асяроддзе ёсць машын і прэсаў,

Пра прыроду ж гэтак…

Не грашы"

З канца 1980;х гг. у беларускай літаратуры была паднятая тэма сталінскіх рэпрэсій. Ужо ў аповесці Васіля Быкава «Знак бяды» (1985 г.) прасочваецца трагічная сувязь паміж калектывізацыяй, рэпрэсіямі і вайной на тэрыторыі Беларусі. Вострая тэма — праблема вяртання былога палітвязня са зняволення назад у грамадства. Таму вельмі гаворкай ў гэты час ставновіцца тэма Смерці ў творах беларускіх паэтаў.

У канцы 1980 на поўны голас загаварылі пра экалагічныя праблемы, вастрыня пастаноўкі якіх не змяншаецца і ў 1990 гады. І разам з гэтым на парадак дня было пастаўлена пытанне «экалогіі душы» чалавека, яго духоўнай сутнасці.

Вялiкi ўплыў на развiцце беларускага пэтычнага слова 1990;х гадоў аказаў грамадска-сацыяльны ўздым, дзякуючы якому ўзрасла ўвага да чалавека, як асобы, як стваральнiка матэрыяльных i духоўных каштоўнасцей на зямлi. Паэзiю цiкавiць чалавек з глыбока асабiстымi перажываннямi, якi актыўна ставiцца да рэчаiснасцi. Значна павысiлась цiкавасць паэтаў да маральна-этычных праблем. Паэзiя больш настойлiва, чым у iншыя роды лiтаратуры, выяўляе глыбокую трывогу за стан прыроды.

Урбаністычная тэматыка, звязаная па-перш з любоўю ці наадварот з нелюбоўю — адны з самых папулярных у гэты час, калі ад вясковага жыцця Беларусі засталіся адбіткі, што давяць высокімі тхналогіямі ды цягай да вышэйшага ўзроўня жыцця.

«Мне падабаецца: мікрараён ;

Жалезны дух у канструктыўным целе, Дзіцячы пляц і школьны стадыён…

Мне падабаюцца шурпатыя панелі.

Люблю метро, асветлены вагон

I колы, што на грукат захварэлі.

Люблю, калі састаў бярэ разгон У доўгім, як працоўны дзень, тунэлі.

Мне да душы падмуркі ў катлаване, Абмазаныя ў чорную смалу.

Мне да душы ісці па рыштаваннях На самы найвышэйшы дах. Люблю Убачыць на дарожным скрыжаванні

Рассыпаную з кузава зямлю."

А. Глобус Таксама ў гэты ж перыяд з’яўляецца шэраг твораў, прысвечаных часаваму перыяду, які адмераны людзям. Тэма часу раскрываецца трагічна часцей за усё, бо людзі адзначаюць для сябе пад уплывам СМІ і практычнага ведання, што прамысловае тэхнічнае развіцце і прагрэс электрычнасці над натуральнымі здабыткамі цывілізацый праводзяць чалавецтва у турму экалагічнай небяспекі і знішчэння здаровых умоў існавання.

Трагічны вобраз Чарнобыля адбіваецца на сусветным раскрыжаванні шляхоў. Лес роднай зямлі і самой планеты Зямля аднолькава турбуе паэтаву свядомасць, бо рух жыцця ў маштабах Сусвету залежыць ад зямных асноў і пачаткаў. Таму паэы ўзіраюцца ў вечнае і зменлівае люстэрка зорнага неба. Гэтак жа, як чарнобыльскі атам знішчае жывыя ніці ўзаемасувязяў у навакольнай прыродзе, так апакаліптычны Чарнобыль на Зямлі можа разбурыць сістэму ўзаемасувязяў у межах усяго космасу. Вось, напрыклад, светлы ўспамін пра дажджлівыя дні маленства ў вершы В. Зуёнка «Дожджык, дожджык, сыпані…» перакрыжоўваецца з пачуццём сённяшняй няўтульнасці, непрыкаянасці пад дажджынкамі-кроплямі: «У твар страляў ізатопнай шрапнэллю Чарнобыль».

У 1990;ыя гады літаратура нстойліва шукае іншыя лекі для збалелай душы беларуса, яую можна супакоіць толькі захаваннем сувереэнітэту, статусу незалежнай дзяржавы, адраджэннем гістарычная памяці, мовы і культуры народа, выхаваненем нацыянальнаяй і чалавечай годнасці. Беларусская паэзія набывае абвостранапубліцыстычны характар, агрэсіўны заклік. Па-грамадзянскі пафасныя, драматычна-напружаныя радкі многіх вершаў прамаўляюцца ў сугучнасці з часам, з гадамі не трапляюць сваёй надзенасці і пераконваюць у бескампраміснасці і аб’ектыўнасці аўтарскай пазіцыі.

«Шлях мой зямны, Айчына…

На схіле кожнай вярсты Толькі ты за плячыма, Наперадзе ;

Толькі ты.

Існасць мая, Айчына…

Не дзякую за карэнні…

Дзякую за магчымасць Сумнення У несумненным.

Праўда мая, Айчына…

З прыцемкаў сутарэнняў

Бачацца Далячыні

Светлага разумення.

Вера мая, Айчына…

Дадзена птушцы і зверу Блакітна крычаць вачыма:

— Веру!

Веру!

Веру!..

Вера мая… Айчына."

У. Некляеў

У найноўшай плыні сучанай паэзіі, якую мы будзем разглядаць больш падрабязна ў наступным раздзеле, прасочваецца цяга да разважлівасці, філасоўскасці, мудрасці. Мяняецца скіраванасць і афарбоўка мастацкага мыслення. Светлае бясхмарнае жыцце ўступае канфліктна-драматычнаму і нават традэгійнаму адлюстраванню рэчаіснасці, сучаснага стана грамадства, заклапочанасці ў паглыбленні яго бездухоўнасці.

Найбольш развітая з’ява у найноўшай беларускай літаратуры — плыня постмадэрнізму, якая у свій час, канешне ж, уздзейнічае на асаблівасці раскрыцця вечных тэм, як стылявое рэчышча.

Відавочна, что постмадэрнізм стаў актуальным для беларускай літаратуры, у першую чаргу як адзін з сродкаў барацьбы з «саўковасцю», за якой — татальная ўлада, правінцыяльнасць, адсутнасць дэмакратыі, ментальнага выбару. Адсюль выходзіць, штто асноўныя змяненні ў паэзіі найноўшай плыні - гэта засвабоджаннасць рухаў, думак, яркая ўрбаістычнасць, тэхналагічнасць, змястоўнасць. І гэта ўсе звязана з моладзевасцю паэтычнай культуры 21 стагоддзя — аўтары не старэйшыя за 25 год.

3. Раскрыццё вечных тэм у сучасных беларускіх паэтаў (на прыкладах)

беларуская паэзія каханне смерць верш У гэтым раздзеле мы падрабязна разбярэм асаблівасці раскрыцця вечных тэм на прыкладзе вершаў найноўшай плыні беларускай літаратуры.

Для поўнага разумення ідэйнага напаўнення вершаў і іх адметнасцей раскрыцця сэнсавага ядра варта разабрацца ў тэндэнцыях гадоў эпохі іх напісання (2009;2012 г.).

Сучасная эпоха вызначаецца не ў малой ступені такімі працэсамі, як глабалізацыя, ўніфікацыя сусветнай эканомікі, ўзаемапранікненне культур Захаду і Усходу. І все гэта адбіваецца на ўсіх зроўнях культуры — ад гіперіндывідулізацыі аўтарскага стылю да стварэння новых відаў мастацтва. Беларуская літаратура паступова адмаўляецца ад метанаратываў - «вялікіх гісторый», ўсе болей аддаючы перавагу фрагментаваным гісторыям прыватнага жыцця, ўасяроджываючыся на сямейных хроніках, дзеннікавых нататках, падарожнай эсэістыцы, занімаючыся, па сутнасці «эпіізацыяй» паўсядзеннасці. Гэтая функцыя ў паэзіі прасочваецца дастаткова выразна, што сведчыць, а б тым, что людзі, задаволенныя сваім сацыяльна-палітычным жыццем, пачынаюць займацца прыватным і праблематыка заўжды звязана з каханнем, смерцю ці жыццевымі выпрабаваннямі.

Варта бачыць і іншую тэндэнцыю, а менавіта спробы пераадолець сенняшні крызіс ў літаратуры не шляхам «даганяння» сусветных літаратур, а сур’езнай працай ў традыцыйным для беларусаў рэчышчы — рэалізме.

Адпаведна са спецыялізацыяй і профілем ўласных даследванняў навукоўцы называюць розныя, іншым разам даволі легка разнесеныя па часеі характары падзеі, якія сталі штуршком для пардыгмальных змен ў беларускай культуры і, адпаведна, складальнікамі тэматычных імкненняў :

— Сусветны эканамічны крызіс

— Апакаліптычня падзеі і прыродныя з’явы, якія адбываюцца ў навакольным асяроддзі

— Палітычныя супярэчнасці ў краіне

— Экалагічныя катастрофы

— Паўсядзеннае выкарыстанне мікраэлектронікі, яе пранікненне ў культуру, залежнасць ад сродкаў масавых камунікацый

— З'яуленне прынцыповых зносін паміж людзьмі «грошы-любоў «

— Змяшчэнне маральнай парадыгмы людзей, і інш.

Ідывідуялізацыя, каставанне людзей — з’ява, якую мы сустракаем даволі часта ў беларускай літраратуры. Выкарыстоўваецца гэты прыем для ментальнага аддзялення ад людей негатўнага рэзанансу, дзеля спачэння нацыяльна «згубленнай», не вызначыўшайся моладзі. Што і з’яўляецца яркай арыентацыяй найноўшай плыні.

«Мы — пакаленьне «Ы!»,

альбо Посттутэйшыя Мы — пакаленьне «Ы»!

Мы — мікс усіх легендаў,

у нас агульны гендэр ;

мы — пакаленьне «Ы»!"

На сітуацыю палітычных праціваборстваў Беларусі і Еўропы маладыя аўтары рэагўюць падчас даволі іранічна, кранаючы тэматыку патрыятычнай любві з кропкі гледжання гумару.

«Сьвет вялікі - і хочацца й колецца:

але йдзі парадзіху прымусь!..

За здароўе Эўропы моляцца:

«Нарадзі, нарадзі Беларусь!»"

Любоўная тэма ў найношай плыні мае шмат адметнасцей раскрыцця: ад машыннага падыходу і перакладзе ўсяго на мову механізмаў і электронікі, бо чалавечыя рамантычныя адносіны ў наш час сталі падобныя да тых, што узнікаюць ў чалавеке, калі ен купляе сабе новае аўто, да адмаўлення ад усялякіх пачуццяў увогуле.

«Зручней за ўсё спаць як лыжкі,

І носам шыі кранацца.

Тады ты паходзішь крышку На мяккую цёплую цацку."

Любоўная тэматыка ў сучасных аўтараў набывае таксама адценні бытавых, зніжаных умоў, такім чынам атрымліваецца кантраст высокапачуццевасці і куртуазнасці з урбаністычнасцю сітуацый.

«Што мне рабіць з табою, такой прыгожаю?

Калі ты стаіш на кухні

у аднаіх шкарпэтках

і варыш каву. мне.

у маёй кватэры, ;

Глядзець на цябе."

«ісці па асфальце ў ботах

і думаць пра мора кратаючы вейкамі

ужо цёплую скуру ветра спыніцца

і доўга выбіраць кветку пад колер вачэй тваіх

ірыс"

Ў час апеляцыі да культуры і рапаўсюджвання розных родаў адносін паміж людзьмі яшчэ з малога ўзросту, аўтары, якія раслі на адкрытасці адносінаў паміж жанчынай і мужчынай не цураюцца эратызмаў ў творах :

«доктар майго цела спіць са мною ў ложку

ён як доктар мусіць заўсёды быць побач доктар майго цела ўстае па будзільніку

і цягне мяне пад душ

ён як доктар можа бачыць мяне голай доктар майго цела прабівае мой квіток у тралейбусе

ён як доктар у транспарце ездзіць бясплатна на працы доктар садзіць мяне на крэсла

і адразу лічыць пульс

і адразу мерае ціск

і адразу ставіць кропельніцу

і глядзіць на мяне сур’ёзна праз свае акуляры вось так яшчэ адзінаццаць тысяч тваіх маладых суайчыньнікаў

за цэлы год не паглядзяць ніводнага фільму Мілаша Формана."

Тэма часу у найноўшай плыні вельмі ёмкая, яна уключае ў сабе тэндэнцыі выбуху замежных культур і інфармацыйную плыню, якая займае усе жыцце чалавека, не даваючы продыху, займаючая усвесь вольны час.

«Частавалі нас кавай ветліва і ласкава, налівалі гарэлку…

ці то ангельскі ром?

Ля кавярні «Ла Скала»

лашчыла-мілавала, абурыўшы суседзяў

справа каленку яе пад сталом.

Ці паспеем мы усе."

Праблема і цяжкасці самавызначэння сучаснай моладзі, канцэпцыя «усё ужо напісана да нас» складае вылікае рэчышча адметнасцей раскрыцця вечнай тэмы часу. Рытэйк.

«мы будзем прыпальваць проста ад зорак, а нашыя словы падхопіць вецер

і панясе іх urbi et orbi

распавядзе ўнукам і дзецям. «

Згубленнае ў інфармацыйным кіберпрасторы дзяцінства наступных пакаленняў - таксама адметнасць тэмы часу.

«зваротны адлік тры, два, адзін дзесьці ўгары

ўдарыць гадзіньнік забомкае валяцца зьнічкі ўніз вярніся ў дзяцінства"

У эпоху непазбежных і непрырыўных камунікацый часта узнікае запатрабаваасць у вольнасці і адзіноце, што яўляе сабою індывідуалістычнасць, як характарыстыку літаратуры:

«Раз уночы з ноўтбукам я вучыўся розным штукам, Задрамаў, ды гучным стукам абудзілі праз акно.

Я падумаў: «Што такое? Нават у маім пакоі

Не пакінуць у спакоі! Грукаюць, бы ў даміно.

Што патрэбна гэтым гоям? Можа быць, маё майно?

Kurwa! Merde! Shit! Говно!""

Гістарычныя тэмы раскрываюца іранічна, амаль што саркастычна, за жосткасцю і брутальнасцю, характэрнай сучаснай моладзі. Супрацьлегласць з стандартамі светапогладаў - рызома.

Mein kampf — енчыць і шкадаваць я майстар пахавальных працэсій час ад часу цябе прабач прадбач перацягні мяне папругай да, а не пасля зрабі з мяне ката

і не пушчай у хату зрабі з мяне сабаку

і не пушчай на двор я шляхціч і мужык давай на недатканым Апісанне нават дня чалавека пралягае ў рэчышчы стылістычных выпрабаванняў сучаснасці - англіцызмы, наватворы, жарганізмы. Простыя, вечныя тэмы раскрываюцца з пункту гледжання быту і паўсядзеннасці. Маральныя праблемы сучаснасці набываюць тыя ж адметнасці. «Трэш»

«што маршрут у сем цыгарэт пралягае праз бязьлюдную вуліцу і твой дом, дзе й вокны ведаюць, што ты далёка; і таму як раз так адзінока.»

«Смешна — у сэкандзе ўстрэціць сяброўку, У аднолькавых сукнях танчыць на вечарыне.

Смешнаі радасна, і няёмка.

Смешна, калі без прычыны."

«Напішу, ў аўтобусе як слышу, Як па ціліфону гавару.

Пусць грамаціка таўпы мне пішчай ;

Я затое словам не саўру.

Так крычаць у магазіне цёткі,

Вечарам ругаюцца дзядзькі,

Шчэ с утра паддаўшы добра воткі

І надзеўшы гразные парткі."

«Усё паводле гульні:

бл*дзь найперш зьдзьмувае пыл са сваёй «чысьціні» ,

слабак выдае на героя, рыхтуючы пяткі,

мараліст, пракляты, патрабуе патакі,

бог is absent today — ні табе разнастайнасьці… ні;

чога сьвятога: усё па панятках."

Трагічная манера падачы псіхалагічных праблем чалавека з укючэннем метафары працэсаў біялагічных і ментальных, вызыванне бурных эмоцый у чытача любымі сродкамі мовы — тэнэнцыя даволі шырокая.

«Высьпела роспач, высьпела, зьзяючай язвай на целе выступіла, рапсодыяй высыхлай, срэбраным выстрэлам, вызнала, вылезла, задзірліва чорныя кветкі выставіла, выскараскалася ;

высьпела…"

Кацэпцыя «усе, што ты маеш можна прадаць» — адназ найбольш наяуных у раскрыціі вечных тэм ў сучаснасці.

«Высьпела роспач, вые нямая,

і проста так да яе не падойдзеш, ды скажыце усім: чалавек, што складае, мае танную роспач на продаж."

Іронія над плёнамі культуры:

А калі зазьзяе сонка, Скінуць футры ўсе ў пару, Я чароўныя трусёнкі

Фэтышыстам падару.

Тэндэнцыя ўсхваленняў простага чалавека, «адычнасці» абсалютна не характэрная беларускай літаратуры з’явілася ў найноўшай плыні. Тут так сама прасочваецца тэма смерці і раскрыцце яе простае, побытавае, набліжанае да кожнага з нас.

«І ўвесь сёньняшні вечар з вамі на корце — Макс Мірны.

Рукі ягоныя — золата, пот яго — ладан і сьмірна.

Прэс ягоны — тымпан, ногі яго — кіпарысы.

Водар навокал — сандал, што з чрэслаў ягоных выпарыўся.

Грудзі ягоныя — узвышшы гарналыжнага комплексу «Сілічы».

У першых радах манэжу — людзі, якіх ён вылечыў."

Рэлігійная тэматыка з кантэкстамі і павуцінамі трагізму і адчуванняў смерці - тэндэнцыя, па сутнасці, распаўсюджаная, але ж часцей за ўсе сустракаецца ў палітычна-накіраваных вершах.

Дрэнна, калі міратворца страляе ў паветра.

Добра, калі міратворца стварае міра.

Проста з паветра, поўную блакітную каску, на патрэбы як простых вернікаў, так і кліру.

Бо калі міратворца спраўна стварае міра ;

то тады цудатворца спраўна стварае цуды,

і паводле пляну ўсё: плача Божая Маці,

і цалуе Юда, і пасьміхаецца Буда.

Заключэнне

Відавочна, што даследванні асаблівасцей вечных тэм ў беларускай літаратуры найноўшай плыні павінны весціся з улікам тых зменаў, якія выявіліся ў культуры постмадэрнісцкай прасторы. Перш за ўсе таму, што тлумачыць ці хаця б класіфікаваць многія з’явы сучаснай літаратуры за дапамогай метадалагічнага апарату, прыстасаванага для аналізу прынцыпова іншай кльтурнай мадэлі, аказалася немагчымым. Айчыннае літаратуразнаўства павінна быць «ў тэме» і прызвычайвацца да таго, што са з’яўленнем новай літаратуры і тэрміналогія для яе крытыкі таксама аднаўляецца: рытэйк, рызома, трэш, блогерства, брутал, ваніль, інтэртэйк і інш.

З тых асаблівасцяў вечных тэм, што мы заўважылі падчас гэтага даследвання можна адзначыць новыя, характарызуючыя эпоху, 21 стагоддзе:

Любоў.

— Матырыяльная

— Побытавая

— Інфармацыйная

— Машынная, механічная Смерць:

— Жорсткая

— Маральная

— Іранічная

— Урбаністычная Час:

— Згублены

— Сапсаваны інфармацыйнай прасторай

— Індустрыяльны

Выкарастаныя літаратурныя крыніцы

1. В.Е. Халізеў «Тэорыя літаратуры» — Масква, Вышэйшая школа, 1999 г.

2. В. Ф. Рагойша «Асаблівасці паэтыкі сучаснай беларускай літаратуры ў кантэксце сусветнага літаратурнага працэсу» — Мінск, «Адукацыя i Выхаванне», 2008.

3. Ківель І.У. «Тыпалогія сродкаў мастацкага выяўлення ў мастацкай літаратуры і фальклоры» — Мінск, «Адукацыя i Выхаванне», 2006.

4. «Актуальныя праблемы тэорыі літаратуры і фальклору"//

Публікацыя кафедры Белзржуніверсітэту філалагічнага факльтэту -, 2011 г.

5. Slounik.org (Тэрміналагічны апарат працы)

6. Litradio. by (Адна з крыніц даследаваных вершаў)

7. stihi. by (Прыватныя старонкі аўтараў у сетцы)

Показать весь текст
Заполнить форму текущей работой