Лінгва-стылістычны аналіз паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка
Творчае самасцвярджэнне Леаніда Дранько-Майсюка найперш звязана з выхадам зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983) і «Над пляцам» (1986). У гэтых ягоных кнігах цесна паяднаны два светы: гарадскі і вясковы. Паэт нарадзіўся ў Давыд-Гарадку, што на Палессі. Свій гарадок ён малюе як асяродак жывой народнай стыхіі, местачковага каларыту, самавітага палескага хараства. Паэтава душа вяртаецца да роднага і… Читать ещё >
Лінгва-стылістычны аналіз паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка (реферат, курсовая, диплом, контрольная)
Рэферат
Курсавая работа: 24 старонак, 12 крыніц
Прадмет даследвання: Паэтычны сінтаксіс у творах.
Аб’ект даследвання: Зборнікі вершаў Леаніда Дранько-Майсюка
Мэта курсавой работы: Лінгва-стылістычны аналіз паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка
Задачы курсавой работы:
1) вызначыць адметнасці няпоўных сказаў, іх стылістычную ролю ў вершаваным тэксце;
2) паказаць выяўленчыя магчымасці аднасастаўных сказаў;
3) ахарактарызаваць фігуры паэтычнага сінтаксісу.
Метады даследвання: Апісальныя
Змест
Уводзіны
1. Асаблівасці сінтаксісу у паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка
1.1 Няпоўныя сказы у паэзіі і іх стылістычная роля
1.2 Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці
1.3 Фігуры паэтычнага сінтаксісу Заключэнне Спіс выкарастаннай літаратуры
Уводзіны
Леанід Дранько-Майсюк — адзін з самых вядомых сучасных паэтаў Беларусі. Ён аўтар некалькіх зборнікаў вершаў, лаўрэат шматлікіх прэміяў. Цяпер жыве ў Мінску, але ў сваёй творчасці часта звяртаецца да роднага мястэчка на Палессі - Давыд-Гарадка над ракою Гарынню. Разам з паэтам мы праходзім па вуліцах ягонае радзімы, спазнайм свет, дзе ён вырас, знаёмімся з ягонымі ўспамінамі, спатыкаемся з ягоным дзяцінствам і былымі суседзямі.
Паэта Леанiда Дранько-Майсюка за яго лiрычныя творы называюць апошнiм рамантыкам Мінска. Песнi на яго вершы спяваюць зоркi папулярнай беларускай музыкi. Усе ведаюць яго знакамiтую «Польку беларускую».
Як пясняр хараства, прыхільнік лірыкі тонкай пачуццёвасці, уражлівай эмоцыі і вобразнасці прыйшоў у беларускую літаратуру паэт Леанід Васілевіч Дранько-Майсюк. Прыйшоў, каб сказаць сваё слова пра непаўторнасць імгнення і непахісную красу вечнасці, пра прыгажосць і каханне.
Нарадзіўся Леанід Дранько-Майсюк у Давыд-Гарадку Столінскага раёна Брэсцкай вобласці. Пасля заканчэння школы працаваў на заводзе слясарна-мантажных інструментаў. Гэта быў не завод, а заводзік — зусім маленькі, рабочых на 150; пры польскай уладзе у гэтым заводзіку месцілася донкарня — рабілі дно на бочкі.
Друкаваў свае вершы ў Столінскай раённай газеце. У 1975 г. Дранько-Майсюк паступіў на завочнае аддзяленне Літаратурнага інстытута імя М. Горкага ў Маскве, вясной 1976 года Леаніда забралі ў Савецкае войска. А пасля службы ў арміі перавёўся на дзённае аддзяленне гэтага інстытута.
У 1980 годзе ажаніўся з масквічкай Вольгай, і праз год у іх нарадзіўся сын Васіль.
З 1982 года пачалося мінскае жыццё. У 1982 г. Л. Дранько-Майсюк пачаў працаваць у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў Мінску — спачатку рэдактарам, пасля загадчыкам рэдакцыі, выдаваў чужыя і свае кнігі…
Са жніўня 2002 года нідзе не служыў, займаўся чыстым пісьменніцтвам і разумеў, што творчая свабода — нягоршы падарунак лёсу…
Яго лепшы твор — верш «Полька беларуская», лепшая кніга — «Цацачная крама». Любімым заняткам Леаніда Дранько-Майсюка было глядзець на кветкі… Змалку кветкі ўвайшлі ў яго жыццё і пазней сталі літаратурнай тэмай. Землякі Леаніда жылі з таго, што вясной прадавалі насенне кветак і сваім дзецям, калі яны прасілі купіць ім цацкі, казалі: «Глядзіце на кветкі — гэта самыя лепшыя цацкі ў свеце!..»
Творчае самасцвярджэнне Леаніда Дранько-Майсюка найперш звязана з выхадам зборнікаў паэзіі «Вандроўнік» (1983) і «Над пляцам» (1986). У гэтых ягоных кнігах цесна паяднаны два светы: гарадскі і вясковы. Паэт нарадзіўся ў Давыд-Гарадку, што на Палессі. Свій гарадок ён малюе як асяродак жывой народнай стыхіі, местачковага каларыту, самавітага палескага хараства. Паэтава душа вяртаецца да роднага і вандруе па спрадвечных шляхах бацькаўшчыны, знаходзіць адухаўленае выяўленне ў вобразах, малюнках прыроды і побыту роднай мясцовасці. Вобразныя дэталі ў вершах паэта ўражваюць глыбокай пачуццёвай вывераннасцю, жывапіснасцю: «Я маленькі, мне тры гады, Я сціскаю ў гармонік фіранку. Бачу буйныя кроплі вады, Што сівеюць на вымытым ганку» («Пыл паўз хату жануць пастухі…»); «Бусел з адрыны зляціць малады, Студню крануўшы крылом чаратовым» («Сцэны»). Асабліва ярка паяднаны свет рэалій даваеннага Мінска і стыхія заходнебеларускага жыцця ў творы «Кола». Паэт любіць выяўленчую прадметнасць і разам з тым вобразную асацыятыўнасць, медытатыўны роздум. Ён — творца неардынарнага мастацкага самавыяўлення, і гэта добра заўважыла наша крытыка. «…Л. Дранько-Майсюк знаходзіць мову прадметна-канкрэтную, каб прыйсці да свайго верша, спецыфічнасць якога перш за ўсё ляжыць у знітаванасці традыцыйнага вершаскладання з сучасным мысленнем, і, наадварот, нацыянальнага светаадчування з наватарствам у фарматворчасці», — адзначае Г. Кісліцына.
Вобразна-выяўленчая плынь творчасці Л. Дранько-Майсюка пазначана шматфарбнасцю. Паэт звяртаецца да фальклорных вобразаў і матываў («Маці спявала…», «Дзявочая песня», паэма «Красоўшчына» і інш.), схільны да міфалагізму мыслення («Касмея», «З'яўленне», «Каровы» і інш.), а часам стварае прытчавыя замалёўкі.
Леаніда Дранько-Майсюка займаюць анталагічныя пытанні быцця, ён — паэт філосаф. Лад яго мыслення лірычна-ўзвышаны, нясе адметную глыбіню вобраза і сэнсу, пазначаны роздумнасцю інтанацый. У паэтавых вершах медытатыўнага складу выяўляецца фантастычны позірк на свет, ён імкнецца да стварэння незвычайных сітуацый, як, напрыклад, у только што працытаваным вершы «Дом». Л. Дранько-Майсюк дасягае логіка-пачуццёвай паўнаважкасці радка, яго тонкай псіхалагічнай настройкі. Думка паэта засяроджана на тым, каб паяднаць зямное і ідэальнае, унутрана недасканалы свет і прыгожае, высокае.
У апошнія гады за паэтам трывала замацаваўся імідж мастака-эстэта. Прыхільнікам вытанчаных слоўна-выяўленчых фарбаў, формаў і прыёмаў выказвання паэт паўстае ў сваіх кнігах «Тут» (1990) і «Акропаль» (1994). Найвышэйшы ідэал — краса, хараство. Лірычны герой паэта адчувае сваю ўнутраную непаўнавартасць, таму ён ахоплены памкненнем да духоўнага і маральнага ўдасканалення, імкнецца сцвердзіць у сваёй душы перавагу вечнага над часовым. Адной з самых яркіх праяў хараства ў паэтавым успрыманні з’яўляецца каханне. Раздзел «Маёй цудоўнай А.» у зборніку «Акропаль» — гэта высокі гімн каханню. Тут любоўныя радкі палоняць шчырым, тонкім узнаўленнем самых таемных зрухаў і адценняў чалавечай душы. Паэт віртуозна валодае пластыкай і мелодыкай слова. Паэт абагаўляе каханую, малюе яе воблік словамі захаплення і пяшчоты.
Сённяшняя паэзія Леаніда Дранько-Майсюка адзначана мастацкім паглыбненнем нацыянальнага пафасу, актыўным пошукам Боскага ў чалавеку і на роднай зямлі. Паэт з трывогаю гаворыць пра нацыянальны і духоўны заняпад у свядомасці і душы народа. У занядбаўным моўным і культурным асяроддзі, «на радзіме сваёй» той, хто думае і размаўляе па-беларуску, пачувае сябе эмігрантам. З балюча-драматычных адчуванняў вырастаюць радкі ў вершы «Эмігрант»:
Паэт турбуецца, каб не зніклі"жывога хараства жывыя душы", каб засталося ў чалавеку і народзе нашым духоўна-існае, вечнае, хрысціянскае.
Лірычны герой — вандроўнік духу. Матыў вандравання праходзіць літаральна праз усе кнігі паэта. Вандроўныя шляхі ў зборніках «Тут» і «Акропаль» скіравалі паэта ў свет вялікі. Пад уражаннем падарожжаў у Германію, Бельгію, Польшчу, Чэхію і Славакію, Францыю, Грэцыю нарадзіліся ягоныя арыгінальныя эсэ «У Варшаве», «Адзін радок Гётэ», «Ратаванне Грэцыяй», «Стомленасць Парыжам» і інш., напісаныя на памежжы прозы і паэзіі. У сваіх вершах і эсэ паэт успрымае экзотыку іншых краін вачыма беларуса.
1. Асаблівасці сінтаксісу ў паэзіі Леаніда Дранько-Майсюка
дранько майсюк паэзія стылістычный Кожны паэт мае свой стыль, сваю тэматыку, свой пункт гледжання, сваю спецыфіку мовы. Тэма курсавой работы: «Паэтычны сінтаксіс Леаніда Дранько-Майсюка». Задачы курсавой работы: 1) вызначыць адметнасці няпоўных сказаў, іх стылістычную ролю ў вершаваным тэксце; 2) паказаць выяўленчыя магчымасці аднасастаўных сказаў; 3) ахарактарызаваць фігуры паэтычнага сінтаксісу. Я буду разглядаць сінтаксічныя адзінкі ў вершах гэтага сучаснага паэта нашай краіны. Канкрэтна разгледжу сінтаксіс простага сказа, яго віды: няпоўныя і аднасастаўныя сказы. Дам характарыстыку па кожнаму і прывяду прыклады з вершаў Леаніда Дранько-Майсюка. Таксама падрабязна адзначу фігуры маўлення, якія былі выкарыставаны ў вершах даннага паэта. Пачну з сінтаксіса простага сказа. Перш за ўсё адзначу, што сінтаксіс мовы — гэта яе сінтаксічны лад, сукупнасць заканамернасцей, якія дзейніяаюць у мове і рэгулююць пабудову сінтаксічных адзінак.
1.1 Няпоўныя сказы ў паэзіі і іх стылістычная роля
Няпоўныя сказы — сказы, у складзе якіх адсутнічаюць адзін ці больш членаў, неабходных для данай структуры, у якіх апушчаны адзін або некалькі членаў, неабходных для арганізацыі іх структуры.
У няпоўных сказах апускацца могуць як галоўныя, так і даданыя члены.
У адпаведнасці з умовамі арганізацыі сваёй структуры няпоўныя сказы маюць дзве разнавіднасці: адну з іх складаюць кантэкстуальныя і сітуацыйныя сказы, другую — эліптычныя сказы.
Кантэкстуальнымі з’яўляюцца няпоўныя сказы, у якіх асобныя члены апушчаны па той прычыне, што яны ўжываюцца ў папярэднім кантэксце:
Каб яна, забываючя страх
І атруту падманнае страсці,
У глыбокіх тваіх валасах Завушніцы губляла на шчасце?
Гаварыла пра сына твайго
І пра жонку тваю гаварыла
І пры гэтым ніякай тугой
І нічым сябе не засмуціла? [6, с. 24 ]
Сітуацыйнымі лічацца няпоўныя сказы, у якіх асобныя члены апушчаны па той прычыне, што яны лёгка падказваюцца абставінамі агульнай сітуацыі:
Не маючы кароны залатой, Я аддаваў свій позірк захмялела, Але цвярозасць хітрая: «Пастой, ;
Сказала мне, — ты бачыш толькі цела, А дзе душа? Душы няма! Скалела!
«Не верь, не верь…» — пачуў на адыход Журбу дыпламатычных місій.
Так, гэта Цютчаў свій класічны плот Паміж табой і мной узвысіў [ 6, с.38].
Да эліптычных адносяцца няпоўныя сказы з адсутным выказнікам, які не ўстанаўляецца з кантэксту і не падказваецца сітуацыяй. Гэтыя сказы адрозніваюцца ад кантэкстуальных і сітуацыйных сказаў тым, што з’яўляюцца сінтаксічна і сэнсава самастойнымі адзінкамі, змест якіх дакладна раскрываецца без дапамогі іншых сказаў, паколькі дзеянне або стан, які абазначаў бы адсутны дзеяслоў-выказнік, зразумелы са структуры саміх сказаў:
Каханая, мне трыццаць пяць ;
Век віртуознае ігры!
І я хачу цябе кахаць, Струну выводзячы з імглы… [ 6, с.78].
Каханая, жыццё ў жыцці, ;
Як местачковая краса…
І нашым коўрыкам цвісці,
І нашай мальве не згасаць [ 6, с.79].
У тумане мая галава, Меладзінным тумане…
Што мне трэба? Глыток хараства
І з табой мілаванне [ 6, с.22].
Лаканічная будова няпоўных сказаў у творах Леаніда Дранько-Майсюка спрыяе змешчанаму ў іх паведамленню набываць адпаведную яркасць і выразнасць.
1.2 Аднасастаўныя сказы, іх вобразна-выяўленчыя адметнасці
Аднасастаўныя сказы — простыя сказы, структурная схема якіх арганізавана адным галоўным членам.
Адсутнасць другога галоўнага члена з’яўляецца канструктыўнай асаблівасцю аднасастаўных сказаў і не можа служыць паказчыкам іх непаўнаты.
У залежнасці ад характару і спосабаў выражэння галоўнага члена аднасастаўныя сказы падзяляюцца на дзеяслоўна-адвербіяльныя і субстантыўныя. Да дзеяслоўна-адвербіяльных адносяцца пэўна-асабовыя, абагульнена-асабовыя, няпэўна-асабовыя, безасабовыя і інфінітыўныя сказы; да субстантыўных — намінатыўныя, назыўныя, вакатыўныя і генетыўныя, а таксама канструкцыі з «назоўным уяўлення».
Пэўна-асабовыя — аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне пэўнай, канкрэтнай асобы. Галоўны член часцей за ўсё выражаецца дзеясловамі ў форме першай асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага ладу:
Запамінаю голас Ваш прыязны…
Пакінь, пакінь, глыбокая струна, Шум глабіні і неспакой рамансны, Каб у крыві маёй квітнелі астры…
Кроў - гэта ваза, што не мае дна.
Махну рукой. Ды за адчай-узмахам Адразу ж папрашу твайго цяпла:
Цалуй мяне сваім высокім страхам, Частуй мяне з нябеснага стала.
І зноў да флёксаў і да макаў
З гары царкоўнае лячу, ;
Тады не знаў журбы ніякай
І сёння ведаць не хачу.
Пішу — маю ў тым асалоду, Рыфмую — «табе» і «сабе».
Ад раніцы і да заходу Пілую вучнёўства калоду Да зморы, да болю ў гарбе.
Падсцярагу, яго пачую Яшчэ здалёку, з аддалення…
Абавязкова падпільную Сваё апошняе імгненне.
З яго як з дурня пасмяюся,
І выпіхну за дзверы прэч,
І супакоена стаюся, З ім новых прагнучы сустрэч.
У пэўна-асабовых сказах увага больш акцэнтуецца на дзеянні, што надае змешчанаму ў іх паведамленню дадатковую эмацыянальна-экспрысіўную афарбоўку, робіць яго дынамічным і выразным.
Абагульнена-асабовыя — аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне, што у аднолькавай меры адносіцца да ўсякай асобы. Характэрнай асаблівасцю з’яўляецца тое, што асоба, якая ўтварае дзеянне, успрымаецца абагульнена: ёю можа быць ты, вы, кожны, усякі. Галоўны член звычайна выражаецца дзеясловамі другой асобы адзіночнага і множнага ліку цяперашняга і будучага часу абвеснага, або загаднага ладу:
Зірнеш на дах, на крыж касцельны, У Нёмане варухнеш свій цень Або заходзіш у цукерню Па вуліцы Купецкай, 7.
Яшчэ твой прыход нечаканы Былой не вяртаў цішыні.
Не будзеш, не будзеш каханым
І сам не палюбіш ані.
Не рабіце праз меру з яго дзекабрыста.
Не ўзбуйняйце паэтавы гнеў да цара…
І туману паменей на воблік празрысты,
І ялею паменей на твар песняра [5, с. 79].
Агорне ноч. Не бойся ночы!
І страх, што месціцца ў душы, Як ворага свайго, па-воўчы Зубамі люта задушы [5, с. 63].
Не вер, што адышло на доўгі час!
З любой награды дробнай ці прычыны
Імгненна вернецца, нястрымнае да нас У ценю, што ад белай аблачыны.
Абагульнены характар дзеяння і суаднесенасць яго з многімі асобамі дазваляюць перадаваць у абагульнена-асабовых сказах паведамленні, якія ўспрымаюцца як вывад або заключэнне адносна розных з’яў і падзей аб’ектыўнай рэчаіснасці.
Няпэўна-асабовыя — аднасатаўныя сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне няпэўнай або невядомай асобы. Галоўны член выражаецца пераважна дзеясловамі ў форме множнага ліку прошлага часу абвеснага ладу:
Расой хрысцілі мой няўцямны лоб.
Яны не крыўдавалі, існавалі
Як лепшая з усіх зямных аздоб, Узрушаная над гарынскай хваляй [5, с. 15].
Пляшку выпілі, а потым Кінулі пад плот.
І яна ляжыць пад плотам Тыдзень, месяц, год.
Прынеслі мех. Пад паху — і з кійком Пайшоў і знік за метраў сто ці дзвесце…
Хлеб чорны запівае малаком
І недзе там арэхавым кійком
Ён крылы абаб’е сваёй нявесце.
Таўкуць у ступцы драбязу,
І што ні макаўка — падзейка!
І любяць хмельную слязу, Як мой герой Адам Нядзелька.
Глядзяць, як на шэлэўр Лежэ, На манекеннае зіхценне,
І кожны гузік, і манжэт Для іх чарговае здзіўленне [5, с. 101].
У вершах Леаніда Дранько-Майсюка няпэўна-асабовыя сказы падкрэсліваюць само дзеянне і пры гэтым няма патрэбы паказваць на таго, кім дзеянне ўтвараецца.
Безасабовыя — аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член абазначае дзеянне безадносна да асобы. Галоўны член выражаны безасабовымі дзеясловамі цяперашняга, прошлага і будучага часу абвеснага ладу, а таксама дзеясловамі ўмоўнага ладу:
Паменела святла, А змроку стала болей.
Паменела цяпла У горадзе і ў полі.
І хочацца тады З наіўнасцю дзіцячай Усе свае гады, Як журавоў, убачыць…[5, с. 76].
Мне трэбы сустрэцца з табой, Як з новай нязвыклаю воляй…
Прыеду парою любой, Як толькі Авір мне дазволіць.
Безасабовыя сказы паэт выкарыстоўвае для стварэння асобай катэгарычнасці, дакладнасці, сцісласці і выразнасці апісання.
Інфінітыўныя — аднасастаўныя сказы, у якіх галоўны член выражаны незалежным інфінітывам:
Не адмаўляць цябе, крый Бог, Не абмінаць цябе ніколі.
Не абражаць, як хтосьці б мог, ;
Пярэчыць толькі, і не болей [5, с. 20].
Даволі вярэдзіць раны!
І без таго заўважаю ;
Глядзяць, як на эмігранта, На мяне, калі размаўляю [5, с. 33].
Ад ластаўкі якой чакаць бяды?
Ад крумкачоў? Яныж амаль анёлы…
У валасах яе цвілі сады,
І пахла мёдам, і звінелі пчолы, Пялёсткі ўніз плылі па целе голым ;
На ўлонні затрымацца не маглі,
Мой позірк там затрымваўся вясёлы.
Каго, каго паклікаці, пазваці ;
Набрацца родных сіл?!
Далёка бацька, і далёка маці,
І Вольга, і Васіль.
Расказваць пацалункамі гатовы Табе да раніцы пра хараство.
Бо пацалункі - гэта тыя словы, Дзе літары складаюцца ў святло.
З дапамогай гэтых сказаў у творах перадаюцца пабуджэнні да выканання таго ці іншага дзеяння.
1.3 Фігуры паэтычнага сінтаксісу
З часоў антычнасці рыторыка выдзяляла сістэму фігур маўлення, якія разглядаліся як формы выражэння думкі, што парушаюць агульнапрынятыя правілы пабудовы выказвання і з’яўляюцца спецыяльнымі сродкамі выяўленчай выразнасці. У далейшым фігуры маўлення аналізаваліся з розных бакоў, былі выпрацаваны розныя класіфікацыі, кожная з якіх закранала найбольш істотныя іх прыметы.
Паняцце фігуры прадугледжвае перш за ўсё пэўную рэканструкцыю, трансфармацыю, якая адбываецца ў межах асобнай лексічнай адзінкі, словазлучэння або сказа. У сувязі з гэтым усе фігуры маўлення падзяляюцца на дыскрэтныя і недыскрэтныя.
Дыскрэтныя фігуры маўлення заснаваны на супастаўленні асобных элементаў, выдзеленых у складзе моўнай адзінкі. Да іх адносяцца гукавыя і графічныя фігуры. Як правіла, яны абмежаваны мастацкім стылем і сустракаюцца пераважна ў паэтычным маўленні.
Недыскрэтныя фігуры маўлення звязаны з пэўнай перабудовай, трансфармацыяй сінтаксічных структур з мэтай дасягнення незвычайнага спалучэння моўных адзінак і ўзмацнення выяўленчай выразнасці. Недыскрэтныя фігуры падзяляюцца на канструктыўныя — робяць сінтаксічную адзінку больш сбалансаванай і дэструктыўныя — парушаюць сінтаксічную структуру сказа. Да канструктыўных недыскрэтных фігур адносяцца фігуры дабаўлення (паўтору), заснаваныя на паўтаральнасці моўных адзінак. Да дэструктыўных недыскрэтных фігур адносяцца фігуры перастаноўкі, звязаныя з парушэннем лагічнай структуры сінтаксічнай канструкцыі, якія адлюстроўваюць непаўтаральнасць моўных адзінак, і фігуры ўбаўлення, у аснове якіх — пропуск асобных моўных адзінак.
Фігуры дабаўлення — канструктыўныя слоўныя фігуры, заснаваныя на паўтаральнасці моўных адзінак. Да фігур дабаўлення адносяцца: андыплозіс, анафара, апліфікацыя, гемінацыя, градацыя, дыяфара, ізаклон, кальцо, падваенне, паліптатон, паралелізм, перыяд, плока, полісіндэтон, сімплака, шматпрыназоўнікавасць, эпаналепсіс, эпанодас, эпімона і іншыя. Іх выкарыстанне дапамагае лагічна выдзеліць суб’ек або аб’ект пэўнага дзеяння, дазваляе паказаць устойлівасць пэўных якасцей, нарастанне, паслядоўнасць, мэтанакіраванасць дзеяння, працяглыя аднатыпныя адрэзкі часу, дае магчымасць паказаць узмацненне эмацыянальнага і псіхалагічнага стану.
Фігуры дабаўлення, заснаваныя на паўторы, аблягчаюць слуханне, разуменне і запамінанне маўлення. Яны з’яўляюцца важным сродкам інтэнсіфікацыі маўлення, якая павышае ступень экспрысіўнасці моўных адзінак.
У даннай курсавой рабоце я разгледзела тыя віды фігур маўлення, якія выкарыстоўваў Леанід Дранько-Майсюк у сваіх вершах. Гэта такія як анадыплозіс, анафара, ампліфікацыя, дыяфара, эпіфара, падваенне, кальцо, паліптатон, паралелізм, полісіндэтон, шматпрыназоўнікавасць, алітэрацыя, рытарычны вокліч, рытарычны зварот, рытарычнае пытанне, частковы паўтор.
Класіфікацыя фігур у табліцы:
Фігуры | |||
Недыскрэтныя фігуры | Дыскрэтныя фігуры | Рытарычныя фігуры | |
Фігуры дабаўлення: Анафара, Анадыплозіс, Ампліфікацыя, Дыяфара, Кальцо, Падваенне, Паліптатон, Эпіфара, Паралелізм, Полісіндэтон, Шматпыназоўнікавасць, Частковы паўтор | Гукавая: Алітэрацыя | Рытарычны зварот, Рытарычны вокліч, Рытарычнае пытанне | |
Анафара, адзінапачатак, — паўтор слова ці групы слоў у пачатку некалькіх сумежных сказаў. Анафара садзейнічае лагічнаму выдзяленню, падкрэсліванню сэнсу паўторанага слова і стварае пэўны паралелізм сказаў.
Існуюць наступныя разнавіднасці анафары: гукавая, лексічная, строфная. Найбольш распаўсюджанай з’яўляецца лексічная анафара — паўтор асобнай лексемы ў пачатку суседніх сказаў. Гукавая анафара — паўтарэнне пачаткаў гукаў або іх спалучэнняў. Строфная, або сінтаксічная, пры якой у пачатку радкоў паўтараюцца аднолькавыя ці раўназначныя сінтаксічныя канструкцыі:
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна ;
Ці варты музыкі такой?!
Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай, Калі гучаць арфічна Вашы астры Па-над пустой канцэртнай асакой.
Той страх мне дорыць палесціну, Той страх ператварае на вачах Жанчыну любую ў дзяўчыну ;
З туман у лімонных валасах.
Зусім не думаў, што ў душы мужчыны Мацней за ўсё базарная мана:
Жаночы смутак — смутак без прычыны, Жаночы смутак — лёгкая цана.
З усіх навук адной навуцы Каб мы вучыліся з табой, ;
Каб мы вучыліся разлуцы У восені перад зімой.
Заслона спалена, і сон сышоў у сонь…
Я ў пяць прачнуўся і, атулены малопіяй, Пацалаваў малопійны агонь, Пацалаваў і губы не апёк я.
Розніцы паміж царквой і тэатрам, здаецца, ніякай.
І там, і тут — спектакль,
І там, і тут — гледачы і акторы.
І там, і тут — храм.
Толькі ў царкву я заходжу проста ;
Адно толькі зняўшы кепку, А каб трапіць у тэатр ;
Патрэбен білет. [5, с. 66].
Ампліфікацыя — фігура маўлення, сутнасць якой заключаецца ў выкарыстанні блізказначных або аднатыпных па будове моўных адзінак ці канструкцый з мэтай узмацнення экспрэсіўнасці:
Я заблудзіўся ў радасці чужой, Я заблукаў на дарагой чужыне, Упэўнены: з апошняю струной Парыжскі дым у сэрцы не астыне.
Ты глядзіш на мяне, ты глядзіш, Нечаканая госця, ;
Так Венера глядзіць на Парыж
І спрыяе мілосці.
Нічыя… ты яшчэ нічыя,
І ў мяне ты часова, Ружа чорная, ружа твая Стане ружай пунсовай.
І ўсё ж, і ўсё ж — ён дзядзька неблагі,
Я ўпэўнены, ён слёзы выцірае, Калі ты прамаўляеш: «Дарагі…»,
Калі я прамаўляю: «Дарагая».
І ранішнія ходзяць скавышы,
І ранняй старасці спяваюць струны,
І ты баішся юнае душы,
І плачу юнага, і грозьбаў юных.
І жыць хацелася чысцей і маладзей, Кроў ап’яніўшы гэтаю часінай;
Хацеў я цалаваць тваіх дзяцей Так, як адзінага цалую сына.
Ампліфікацыя дазваляе ўсебакова адлюстраваць прадмет размовы, стварыць цэласнае ўяўленне аб з’явах рэчаіснасці, выклікаць пэўныя эмацыянальныя адносіны да іх. Анадыплозіс — фігура маўлення, у якой канец аднаго сказа паўтараецца ў пачатку другога, суседняга, сказа. Паўтор сегментаў на мяжы сумежных сказаў уплывае на ўзаемапранікненне іх сэнсу і ўзмацненне выразнасці:
А яжыхар гароднага эдэму, Там я знайшоў свій камень хрызаліт, Калі петунію прасіў і хрызантэму Суцешыць баязлівы твой блакіт.
О, твой блакіт — цяпло жывых петуній
І хрызантэмнай музыкі жывой, Такі ж блакіт у позірку матулі
Любові Аляксееўны маёй.
Няхай душа мая заходзіцца
І задыхаецца няхай.
Няхай пачуцці вінаватыя, Сваёй збаяўшыся віны, Папросяць радасці эладнае У вечнай юнай даўніны…
У даўніны — не крык анафемны, А суцяшэнне для мяне:
«Няма ні грэшных і ні праведных,
І ёсць каханыя і не…
Анадыплозіс садзейнічае ўзаемапранікненню семантыкі сумежных сінтаксічных адзінак, з’яўляецца выразным тэкстаўтваральным сродкам, стварае «запаволенай здымкі», якая падкрэслівае працягласць дзеяння, бесперапыннасць руху, выдзяляе суб’ект або аб’ект дзеяння.
Дыяфара — фігура маўлення, якая ствараецца ў выніку паўтору ў зменным, як правіла ўзмоцненым, значэнні выказаных вышэй слоў.
Дыяфара знешне напамінае анадыплозіс, але паміж імі істотнае адрозненне: анадыплозіс мае лакальную замацаванасць — гэта паўтор слоў на сумежжы некалькі сказаў, дыяфара не мае пэўнай пазіцыі ў сказе:
Я ні душой, ні галавой Не адчуваю адцвітання, Бо адчуваю колер твой ;
Найпранікнённага кахання.
… Паслухайце, пані, вандроўная пані, -
Мой шлях патанае ў зялёны блакіт.
Паслухайце, пані, прарочыца пані, -
Саломка лімонная лёгкім дыханнем
Імя забірае маё — Леанід.
Дыяфара — паўтор які вяртае чытача назад, да таго, што толькі што прагучала, і паўтарае яго ў зменным, часцей за ўсё ўзмоцненным, значэнні.
Падваенне — фігура маўлення, заснаваная на паўтарэнні адных і тых жа слоў або словазлучэнняў для іх лагічнага выдзялення. Выкарыстанне падваення садзейнічае стварэнню эфекту працягласці і шматразовасці падзей або насычанасці з’яў, інтэнсіўнасці дзеянняў:
Усё — падман, усё — падман,
І толькі не падман — каханне!
Я напісаць хачу раман Пра абяцанне-спадзяванне [5, с. 83].
«Не верь, не верь…» — пачуў на адыход Журбу дыпламатычных місій.
Так, гэта Цютчаў свій класічны плот Паміж табой і мной узвысіў.
І ўсё ж, і ўсё ж — ён дзядзька неблагі,
Я ўпэўнены, ён слёзы выцірае, Калі ты прамаўляеш: «Дарагі…»,
Калі я прамаўляю: «Дарагая…».
Еўропа мілая, я плачу, плачу, Сініцу трацячы і жураўля;
Шчаслівы, што нічога не зыначу У кветках Вольгі, красках Васіля.
Не плач, не плач… На дно пабітых шклянак Няхай глядзіць заплаканы Эол, Лепш у мяне спытайся ты пра ганак
І пра адрыну з клопатам наўкол.
Я на кожнай прачытваю стрэлцы, Як спяшаешся ты да дзяцей, ;
Навальнічная рэўнасць у сэрца Залятае часцей і часцей.
О, не, не раскрывай яе да дна, А растлумач мне толькі тое ;
Калі мая каханая адна, Што робіцца з яе душою?.
Павер, павер — усё не так, А ў тым, што расказаў такое, Магчыма, вінен той мастак, Што закахаўся ў жоўты колер.
Тады і лёс твой парадніўся толькі
Не з пустатою — з лёсамі двума,
І зоркі ўсе да Васіля і Вольгі
Ляцяць, ляцяць, і ліку ім няма.
Ты зразумей мяне — пасля карай, Але пакуль што ў гэтае імгненне Нічым, нічым, прашу, не дакарай, Знайдзі супакаенне ў цярпенні.
Эпіфара, адзінапачатак, — паўтор слова ці групы слоў у канцы сумежных сказаў. Як і анафара, эпіфара з’яўляецца лакалізаваным паўторам. Яна спрыяе структурнай арганізацыі тэксту, садзейнічае актуалізацыі семантыкі паўтараемых элементаў выказвання. Вылучаюць наступныя віды эпіфары: лексічная, строфна, гукавая — можа быць падвоенай, калі аднолькавыя гукаспалучэнні паўтараюцца ў сярэдзіне сказа і ў канцы яго:
Не выказаць душу чужую ;
Душу відушчую, сляпую, Душу старую, маладую, Святую, гэшную, жывую, Змярцвелую, зусім глухую
І нават блізкую — любую!
Не выказаць душу чужую, ;
Хоць будзеш мудрым удвая… [5, с. 17].
І зараз не я адзін, А просім мы ўсу з паклонам:
Нянавісць сваю збудзі!
Дракона забі! Дракона!
Мы сталі ніжэй травы, Цішэй за ваду мы сталі,
Згубілі свае правы ;
Свабоду ў нас кралі!
Таму — і не я адзін, А просім мы ўсе з паклонам:
Нянавісць сваю збудзі!
Дракона забі! Дракона! [5, с. 122].
Дай Божа, Каб мой сын быў здаровы.
Дай Божа, Каб мая маці была здаровая.
Дай Божа, Каб мой бацька быў здаровы.
Дай Божа, Каб мая жонка была здаровая.
Дай Божа, Каб здаровай была зямля.
Амін [5, с. 46].
Шматпрыназоўнікавасць - фігура маўлення, заснаваная на паўтарэнні аднолькавых прыназоўнікаў. Яна надае кантэксту ўзмоцненую эмацыянальнасць і садзейнічае экспрывізацыі выказвання:
І ранішнія ходзяць скавышы,
І ранняй старасці спяваюць струны,
І ты баішся юнае душы,
І плачу юнага, і грозьбаў юных.
Гаварыла пра сына твайго
І пра жонку тваю гаварыла
І пры гэтым ніякай тугой
І нічым сябе не засмуціла?.
Кальцо — фігура маўлення, якая ствараецца паўторам на пачатку і ў канцы асобных строф ці ўсяго твора аднолькавых моўных адзінак. Гэта фігура выкарыстоўваецца пераважна ў паэзіі. У навуковай літаратуры выдзяляюцца гукавое, лексічнае, страфічнае і архітэктанічнае кальцо.
Найчасцей выкарыстоўваецца лексічнае кальцо — паўтарэнне на пачатку і ў канцы асобных вершаваных радкоў або строф аднолькавых слоў.
Гукавое кальцо — паўтарэнне аднолькавых гукаў або гукаспалучэнняў на пачатку і ў канцы асобных радкоў - даволі рэдкая з’ява.
Страфічнае кальцо — паўтарэнне асобных строф на пачатку і ў канцы чатырохрадкоўя.
Архітэктанічнае кальцо — паўтарэнне на пачатку і ў канцы верша адных і тых жа слоў або цэлай страфы.
Лексічнае кальцо дапамагае аўтару выдзеліць асобныя словы, падкрэсліць іх значэнне, тым самым засяродзіць увагу на пэўнай асобе, істоце, прадмеце, з’яве.
Кальцо, такім чынам, садзейнічае сэнсаваму ўзмацненню паўторных слоў, павышае іх экспрысіўныя магчымасці, узмацняе эмацыянальную напоўненасць твора, паглыбляе яго ідэйны змест, дазваляе перадаць адносіны аўтара да апісваемых падзей і дзеючых асоб:
Зберагчы карані інтэлекту ;
Толькі так можна перамагчы
І нябыт, і славутую Лету…
Толькі так можна ўсё зберагчы.
А віно? Мне патрэбна яно ;
Завушніцы кладу я ў віно.
Паліптатон - фігура маўлення, заснаваная на паўторы аднаго і таго ж слова ў розных формах. У залежнасці ад прыналежнасці кампанентаў паўтору да розных часцін мовы выдзяляюцца наступныя разнавіднасці паліптатону: назоўнікавы, дзеяслоўны, прыметнікавы і прыслоўны. Пэўная граматычная мадыфікацыя лексемы ў складзе паліптатону стварае дадатковы стылістычны эфект, павышае экспрысіўнасць выказвання і ўзмацняе семантычны патэнцыял слова:
Раней падумаў бы: мана, Бо жоўты ж колер на разлуку
І жоўтай радасці няма Ні кроплі радаснай, ні гуку.
Я слухаю і ў кожным любым дні
Хачу заўважыць і не заўважаю Ні хітрасці ніякай, ні хлусні ;
Ніякага сцэнічнага адчаю.
Рассказваць пацалункамі гатовы Табе да раніцы пра хараство, Бо пацалункі - гэта тыя словы, Дзе літары складаюцца ў святло.
Ад бучых і гэтых успамінаў,
Каб быў спакой падобны на спакой, Абарані мяне, мая жанчына, Чаканай залацінкаю: «Ты мой…».
Паралелізм - фігура маўлення, сутнасць якой заключаецца ў выкарыстанні аднатыпных сінтаксічных канструкцый у сумежных або блізкіх частках паведамлення. Аднатыпнасць сінтаксічнай будовы канструкцый стварае аснову для аналогіі, супастаўлення выражаемага імі зместу:
Мой сон пусты, і я прашу: «Прысніся» ;
І стаўля вазу чыстую на стол…
Твой жоўты колер пазалоціць высі,
Мой сіні колер абцяжарыць дол.
Полісіндэтон, шматзлучнікавасць, — фігура маўлення, звязаная з ужываннем аднаго і таго ж злучніка перад кожным аднародным членам сказа. Полісіндэтон выдзяляе кожны аднародны член, падкрэсліваючы яго ролю, і ў той жа час стварае адзінства пералічэння, тым самым узмацняючы выразнасць выказвання:
І ранішнія ходзяць скавышы,
І ранняй старасці спяваюць струны,
І ты баішся юнае душы,
І плачу юнага, і грозьбаў юных.
Полісіндэтон адыгрывае важную архітэктанічную ролю ў тэксце, яго функціянальнае значэнне залежыць ад граматычнага значэння злучаемых членаў сказа.
Частковы паўтор - паўтор аднакаранёвых слоў, а таксама марфемны паўтор. Гэта адзін з рэдкіх відаў паўтору, які найчасцей сустракаецца ў паэтычнай творчасці. Найбольш частымі і разнастайнымі з’яўляюцца каранёвыя паўторы — гэта адзін з самых арыгінальных відаў паўтору, у якім сумяшчаюцца вертыкальная і гарызантальная ўласцівасці тэксту, спалучаюцца парадыгматычная і сінтагматычная характарыстыкі моўных адзінак:
Ты глядзіш на мяне, ты глядзіш,
Нечаканая госця, ;
Так Венера глядзіць на Парыж
І спрыяе мілосці.
Я закрываю тваю галізну Пераможным дыханнем
І жаданне тваё ахіну Гэткім самым жаданнем.
І ўсё ж, і ўсё ж — ён дзядзька неблагі,
Я ўпэўнены, ён слёзы выцірае, Калі ты прамаўляеш: «Дарагі…»,
Калі я прамаўляю: «Дарагая…».
Каб я, да слова кожнага ласкавы, Ласкавым заставаўся назаўжды, Забыўшы пра вялікую дзяржаву ;
Пра вас таксама, вечныя ільды.
Дыскрэтныя фігуры — фігуры, заснаваныя на супастаўленні асобных элементаў, выдзеленых у структуры моўнай адзінкі. У іх складзе вызначаюцца графічныя і гукавыя фігуры. У вершах Леаніда Дранько-Майсюка вызначалася адна гукавая фігура — алітэрацыя.
Гукавыя фігуры звязаны з супастаўленнем асобных фанем або іх спалучэнняў.
Алітэрацыя - сугучнасць зычных, паўтарэнне аднолькавых або аднародных зычных гукаў для ўзмацнення гукавой і інтанацыйнай выразнасці маўлення.
Алітэрацыя свісцячых і шыпячых зычных стварае пэўныя асацыяцыі з гукамі прыроды:
У Вашым голасе квітнеюць астры, Якіх не бачыў я раней.
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна…
У Вашым голасе квітнеюць астры,
І кожнай кветцы Бог сказаў: квітней.
Мне зразумела ўсё і ўсё не ясна ;
Ці варты музыкі такой?!
Ці варты я хвіліны гэтай шчаснай, Калі гучаць арфічна Вашы астры Па-над пустой канцэртнай асакой.
Рытарычныя фігуры
У адрозненне ад дэструктыўных фігур маўлення, якія парушаюць агульнапрынятыя правілы пабудовы выказвання, рытарычныя фігуры маюць звычайную структуру, якая адпавядае сінтаксічным нормам сучаснай беларускай мовы. Рытарычныя фігуры вызначаюцца сваёй асаблівай інтанацыйнай аформленасцю. Да іх адносяцца: рытарычны вокліч, рытарычны зварот і рытарычнае пытанне.
Рытарычны вокліч — сцвярджэнне пэўнага паняцця ў эмацыянальнай форме. Рытарычны вокліч называюць таксама паказным выражэннем эмоцый. Звычайна ён выражае аўтарскае абурэнне, здзіўленне і графічна афармляецца клічнікам:
Патухла свечка летняя. Даволі!
Адно прадонне і адзін зеніт.
«Паэт не памыляецца ніколі», ;
Штож, радуйся, самотны Леанід.
Даволі вярэдзіць раны!
І без таго заўважаю ;
Глядзяць, як на эмігранта, На мяне, калі размаўляю.
Рытарычны зварот — заклік, словы, з якімі гаворачы звяртаецца да асоб ці прадметаў, як прысутных, так і адсутнах, якія не патрабуюць непасрэднага водгуку. Ён узмацняе эмацыянальнасць выказвання. Рытарычны зварот найчасцей адрасуецца адцягненым з’явам, абстрактным паняццям. У асобных выпадках аўтар выказвання можа звяртацца да асобы або сукупнасці асоб.
О, мудрая пані, з-пад ветразя Лодзі ;
З сябея выплакваў няўцешны матыў.
О, мудрая пані, з-пад ветразя Лодзі,
Антычнаму ветру не мовілі: годзе, Прымаючы кожны ягоны узвіў.
О, Vita!.. на сардэчныя скрыжалі
Запішацца і гэты покліч мой, ;
Так некалі паэты называлі
Наіўны свій далагерны настрой.
Вялікія, дапамажыце!
Іван Дамінікавіч, Вы Няслі ў сабе нашыя жыцці,
За гэта і джалы, і кіпці
Да Вашай паўзлі галавы.
Ах, Мінск! Ты праз усе вякі
Жаданым будзеш як сталіца…
І гэта ж трэба, сум які,
У Маладзечне нарадзіцца.
Дай жа, Божа, сілу мне Пра сябе не думаць, не!
Дай жа, Божа, сілу і вядзі мяне на бой!
Рытарычнае пытанне — пытальны сказ са сцвярджальным зместам, які не патрабуе адказу. Рытарычнае пытанне з’яўляецца актыўным сродкам стварэння экспрысіўна-эмацыянальнай афарбоўкі дыскусу. Яго называюць таксама экспрысіўным сцвярджэннем або адмаўленнем, сродкам экспрысіўнага сінтаксісу.
Няўжо я невылечны эгаіст?
Няўжо я зусім ваўкаваты маўчун,
якому кнігі замяняюць жывых людзей?
Што зробіш, калі, сапраўды, я сябе лепш адчуваю ў бяседзе з кнігай, А не з чалавекам.
Якая карысць у слязе?
Душа ачышчаецца з тою слязой?
Па-іншаму бачыцца свет?
І я суцяшаю сябе драбязой, Як кожны звычайны паэт [5, с. 22].
Дзе ты, лепшае?
Там, дзе горшае.
Там, дзе горшае — там і я [5, с. 23].
Ці гэта памяць узвышае нас?
Ці водгулле, што вечнасцю здаецца?
«Над хвалямі…», — прамоўлю, і ў адказ:
«…сінеючага Ніла…», — адгукнецца, Ды не заўсёды, і знікае сон.
Радзіма — жвір, і гэты жвір сплывае.
«Ад прадзедаў спакон…» — а што спакон?
Я — ведаю, а мой сусед не знае.
***
Адкуль? З якой рэзервацыі?
З якой Беларусі такой?
Эх, вечная эміграцыя На радзіме сваёй.
Такім чынам, рытарычныя фігуры дзякуючы сваёй асаблівай рытміка-інтанацыйнай аформленнасці, наяўнасці клічнай і пытальна-сцвярджальнай інтанацыі з’яўляюцца дзейсным сродкам экспрэсівізацыі вуснага маўлення.
Заключэнне
Леанід Дранько-Майсюк як паэт — эгаіст у той меры, у якой гэта неабходна. Каб з гранічнай шчырасцю заявіць свету аб сабе, аўтар сцьвярджае, што паэзія пачынаецца з адчаю, відавочнага ці сціхаванага, калі паэт пераконваецца ў дасканаласці сусвету, адчуваючы сваю недасканаласць.
У творчай самаідэнтыфікацыі Л. Дранько-Майсюка зыходным пунктам выступае эстэтыка французскага мадэрнізму. Аднак прамое і свядомае пераасэнсаванне ім творчых набыткаў «выклятых» паэтаў (П. Верлена, А. Рэмбо, С. Малармэ) абмяжоўваецца пераважна стылёвым узроўнем. Віртуозна валодаючы палітрай фарбаў, айчынны мастак слова ўслед за П. Верленам з дапамогай нюансаў, паўтонаў стварае запамінальныя імпрэсіяністычныя малюнкі, у якіх плённа выкарыстоўвае эфект пленэрнасці, няпэўнасць, неакрэсленасць формы, нюансіроўку колераў, ужыванне дзеясловаў са статычным значэннем.
Як і французскія мадэрністы, сучасны аўтар плённа выкарыстоўвае прыём Сінестэзіі, заснаваны на сумарнасці рознага кшталту светаадчуванняў, наданні слыхавым эфектам візуальных характарыстык, дотыкавым працэсам — акустычных якасцей, на матэрыялізацыі водару, смаку і г. д.
Акрамя таго, ці не самым цікавым аспектам каларыстыкі Л. Дранько-Майсюка з’яўляецца тонкае, магчыма, падсвядомае, адчуванне ім гука-колеравых аналогій, што ўзмацняе эмацыянальна-псіхалагічнае ўздзеянне верша на чытача.
Ужыванне сучасным аўтарам слоў у нязвыклым кантэксце — асноўны мастацкі прыём, які дазваляе дасягнуць наўмыснай адмысловасці, нязбітасці, пазнавальнасці яго паэтычнай манеры. Знешне эклектычныя словазлучэнні, пры першасным прачытанні ўспрымаючыся дэкаратыўнымі аздобамі (акварэльная скруха, вераб'іная галгофа, вінаградны воск кахання, шампанскі далягляд), насамрэч даволі часта з’яўляюцца матывавана апраўданымі. Працэс стварэння нечакана-парадаксальных метафарычных адзінак у інтымнай лірыцы Л. Дранько-Майсюка падпарадкаваны некалькім прынцыпам. Найперш — выкарыстанню ў паэтычнай мове так званых Празаізмаў (неба агарод сферычны, гастраномная раніца, анёл таршэрнай цемнаты), Прафесіяналізмаў і разнастайных навуковых тэрмінаў (перыкардная пустата цярпення, алькоў свядомасці, эндагамія трывожных думак), а таксама літаральнага Зрашчэння ў адно слова-аказіяналізм, як правіла, эпітэт, пераважна Лагічна звязаных лексем (тысячакрыкі тэатр гандлю, мяккадывановы наплыў сонца, жэтэмная галубка).
Спіс выкарастаннай літаратуры
1. Бельскі, А.І. Сучасная беларуская літаратура: Станаўленне і развіццё творчых індывідуальнасцяў (80−90-я гг.): Вучэб.-метад. дапам. Для настаўнікаў. — / А.І. Бельскі - Мн.: Нар. Асвета, 1997. — 254 с.
2. Бурак, Л.І. Сучасная беларуская мова: Сінтаксіс. Пунктуацыя: Вучэб. дапаможнік для філ. фак. ун-таў./ Л.І. Буряк — Мн.: выд-ва «Універсітэцкае», 1987. 320 с.
3. Станкевіч, А. А. Рыторыка: вучэб. дапам. / А.А. Станкевіч. — Мінск: РІВШ, 2010. — 316 с.
4. Лазарук, М.А., Ленсу А. Я. Слоўнік літаратуразнаўчых тэрмінаў: Дапаможнік для настаўнікаў. — / М. А. Лазарук, А. Я. Ленсу — Мн.: Нар. асвета, 1983. — 191 с.
5. Дранько-Майсюк Л. Тут: Вершы, паэмы, эсэ/Маст. У.І. Цярэнцьеў. — Мн.: Маст. літ., 1990. — 214 с.: іл.
6. Дранько-Майсюк Л. Акропаль: Паэзія. Эсэ. — Мн.: Маст. літ., 1994. — 190 с.
7. Акуліч, Н.М., Ракей, І.Р. Беларуская мова: Стылістыка: практыкум для навучэнцаў 1 курса. /Н.М. Акуліч, І.Р. Ракей — Мн.: 2009. — 96 с.
8. Сцяцко, П.У., Туліцкі, М.Ф., Антанюк, Л.А. Слоўнік лінгвістычных тэрмінаў./ П. У. Сцяцко, М.Ф. Туліцкі, Л. А. Антанюк. — Мн.: 1990. — 141 с.
9. Юрэвіч, А.К. Стылістыка беларускай мовы./ А.К. Юрэвіч. — Мн.: 1992. — с. 8
10. Маршэўская, В. В. Сучасная беларуская мова. Сінтаксіс./ В.В. Маршэўская. — Гродна: ГрДУ. — 2008. — 159 с.
11. Рагойша, В. Літаратуразнаўчы слоўнік: тэрміны і паняцці./ В. Рагойша. — Мн.: 2009. — 303 с.
12. Макарэвіч, А.А. Кароткі літаратуразнаўчы слоўнік./ А.А. Макарэвіч. — Мн.: 1963. — 135 с.